nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Чэлябінскі “метэарыт” і камісія Гор-Чарнамыдзін. Няўжо ёсьць сувязь? (частка 2)

май 8, 2013 | 3 каментарыя

Рэдакцыя.

Чэл 15

 

Інтэвал 0:27:30 – 1:13:15.

У гэтым інтэрвале паказаны фрагмент іншага фільма Ўладзіміра Воўкава за 2003 год. Выступаючы ў пачатку, Воўкаў прэзентуе будучага выступоўцу Ільва Максімава (гл. фота), апавядае, што той зьяўляецца выбітным і адначасна мужным расейскім навукоўцам у ядзернай фізіцы, які  супрацоўнічаў яшчэ зь генералам Ільвом Рохліным. Апошні хацеў раскрыць уранавыя махінацыі расейскага ўраду і тагачаснага прэзідэнта Барыса Ельцына, за што, верагодна, і быў забіты.

 

Далей выступае Леў Максімаў, які падаé новыя цікавыя зьвесткі, датычныя Чэлябінскага сховішча радыяактыўных матэрыялаў, і робіць гэта ў больш сістэматызаваным выглядзе, чым у першай частцы гэтага фільма (тэкст выступу падаецца ў нязначна скарочаным выглядзе з максімальным захаваньнем зьместу):

У пачатку свайго выступу Максімаў нагадвае фрагмент зь перадачы Каравулава і паказвае карыкатуру на Расею ў амерыканскай прэсе з нагоды ўранавай зьдзелкі (гл. фота ў пачатку гэтай часткі матэрыяла). Там Расея паказана ў выглядзе прадажнай прастытуткі зь ядзернай сімболікай на пэўных месцах, а ЗША – у выглядзе паліцэйскага. Так амерыканцы прадэманстравалі ня толькі прадажнасьць “Расеі”, а і крымінальны характар уранавай зьдзелкі.

Ёсьць матэрыялы, у якіх адлюстравана абурэньне нават амерыканскіх фізікаў. Загаловак аднаго зь іх “Расея нарошчвае ядзерны патэнцыял Злучаных Штатаў, пастаўляючы прадукты перапрацоўкі ўласных боегаловак [міжкантынентальных ядзерных ракет]”.  

Далей Максімаў гаворыць, што ядзерная зьдзелка – гэта толькі адзін бок таго, за што свае “30 срэбранікаў” атрымалі здраднікі Расеі. Але галоўная сутнасьць уранавай зьдзелкі ў іншым – у тым, што з трохі больш чым 500 тон збройнага ўрану, якія былі напрацаваны працай і здароўем мільёнаў людзей [за дзесяцігоддзі]  Чарнамырдзін у дамоўленасьці з Горам перадаў ЗША… 500 тон!

Па сутнасьці, увесь ядзерны парытэт Расеі ўжо не існуе, усе яе стратэгічныя запасы знаходзяцца цяпер ва ўласнасьці амерыканскага боку. Калі адпаведныя дамовы не дэнансаваць – бо ня ўсё яшчэ вывезена – так будзе [нагадаем, гаворка ідзе ў 2003 годзе; а на сёньня, на 2013 год, ужо і дэнансацыя нічога не памяняе. – Рэд.]. Цяпер ня трэба зьдзіўляцца, чаму амерыканцы так нахабна выйшлі з Дамовы аб СРА, чаму яны так паблажліва ставяцца да прэзідэнта Расеі, і г.д.

Але гэта ўсё яшчэ адзін бок медаля.

Справа ў тым, што арганізатары ўранавай зьдзелкі маглі меркаваць, што, паколькі выкананьне дамовы патрабуе 20 гадоў, за гэты час да ўлады ў Расеі можа прыйсьці такі лідар, які заявіць, што не жадае больш ганьбы для краіны, якая абрала яго прэзідэнтам. Ён можа заявіць, што адрынае зьдзелку [Гор-Чарнамардзін] і запрапанаваць раззбройвацца на сапраўды парытэтных асновах – вы дэмантуеце боегалоўкі й складаеце іх у сховішчы, і мы будзем рабіць тое самае. Мяркуючы, што такое можа быць, арганізатары ўранавай зьдзелкі вырашылі зрабіць нешта дадатковае, што гарантавала б выкананьне іх планаў “па разбурэньні Расеі”.

Таму ў 1993 годзе амерыканцы разам зь некаторымі здраднікамі з расейскага боку стварылі праект пабудовы на тэрыторыі Расеі “ўнікальнага сховішча матэрыялаў ядзернага дзяленьня” [вось гэта – другі бок медаля].

 

– Тут было пытаньне Воўкава: якія матэрыяльныя страты былі нанесены Расеі й кожнаму “савецкаму чалавеку” з боку Ельцына і Чарнамырдзіна ўранавай зьдзелкай?

– Адказ Максімава: па ўранавай зьдзелцы Чарнамырдзін, Гор і некаторыя іншыя перадалі Амерыцы 500 тонаў збройнага ўрану за 11,9 млрд. даляраў. Але мінімальны кошт гэтага ўрану 8 трыльёнаў даляраў! На сёньня вядома, што Расея атрымае толькі 8 млрд. даляраў. Атрымліваецца,  узбагачоны ўран быў перададзены за 1/1000 [!!!] долю патэнцыйнага кошту гэтых матэрыялаў. Гэта нават ня продаж. Гэта – збыцьцё злачынцам крадзенага… У выніку гэтай зьдзелкі Расея кожныя суткі страчвае больш за 1 мільярд даляраў. Гэтая зьдзелка – найцяжкае дзяржаўнае злачынства!

У гэта цяжка паверыць, але гэта так: мы сутыкнуліся з фактам, калі над намі сьмяецца ўвесь сьвет, а нашыя дзеці, вайскоўцы бядуюць і галадаюць. Пры гэтым вышэйшая каста [расейскіх палітыкаў, уключаючы прэзідэнта] адказная за найцяжкае дзяржаўнае злачынства.

 

– Зноў зварот Воўкава: давайце яшчэ дакладней выкажам думку. Амерыканцы выдатна разумеюць небясьпеку матэрыялаў ядзернага дзяленьня. Яны не жадаюць захоўваць іх на ўласнай тэрыторыі, а хочуць захоўваць на тэрыторыі Расеі. Пры чым у выглядзе своеасаблівай ядзернай міны, якую можна выкарыстаць у любы момант для таго, каб канчаткова паставіць Расею на калені, разбурыць яе. Вось у чым асаблівасьць цяперашняй сітуацыі. І на гэта яны гатовы і грошы даць… У выніку прынята рашэньне сабраць усе ядзерныя матэрыялы ў адным месцы, пад Чэлябінскам, дзе і так назіраецца масавая ўспышка анкалагічных захворваньняў – самая высокая ў Расеі.

– Максімаў з усім гэтым пагаджаецца і ўдакладняе: яны не адразу ў нас забіраюць [ядзерныя матэрыялы], ведаючы пра іх небясьпеку. Яны выставілі ўмовы, што за 20 гадоў Расея павінна перапрацаваць збройны ўран у нізкаўзбагачаны ядзерны матэрыл, які б далей паступаў бы на атамныя электрастанцыі (АЭС).  

Для далейшана нашага аналізу я хацеў бы зьвярнуць увагу на мудрае выказваньне вельмі аўтарытэтнага чалавека, вядомага навукоўца, нобелеўскага лаўрэата Жарэза Алфёрава. 30 сьнежня 2000 года ў інтэрвю газеце “Савецкая Расея” ён зрабіў магутнае выказваньне: “Мне ўяўяляецца, што зрабіць тое, што зроблена з нашай краінай, можна было альбо ад поўнага глупства, альбо з падступнымі й злымі намерамі”. Давайце трымаць гэтае выказваньне, як мерку, эталон, у адпаведнасьці зь якімі варта ўзважваць факты…

 

– Зноў умешваецца Воўкаў, які заяўляе, што яго развагі прывялі да высновы, што гэта ня глупства, а шырокамаштабнае і асэнсаванае злачынства. Так, амерыканцы свае ядзерныя матэрыялы хаваюць у зямлю на глыбіню 1000 метраў, пад скальны грунт, выдатна ведаючы пра магчымыя наступствы, а ў нас будуюць склад адкрытага тыпу. Пры гэтым трэба ўлічыць, што амерыканцы плануюць павялічыць колькасьць сваіх крылатых ракет да 100.000 штук. Выдатная мішэнь, каб арганізаваць ядзерную пустыню на тэрыторыі Расеі.   

– Так, кажа Максімаў, і дадатае: наземнае збудаваньне катлаваннага тыпу, якое мае вышыню 11,5 метраў і плошчу некалькі футбольных палёў. Гэта мішэнь, у якую сёньня немагчыма ня трапіць

Ёсьць сур’ёзныя аналітычныя дасьледваньні, што Чарнобыльская дыверсія [быў выкарыстаны менавіты гэты тэрмін. – Рэд.] паслужыла імпульсам для развалу Савецкага Саюзу, то тут запланавана нейкая падзея, якая безумоўна прывядзе да канчатковага развалу Расеі.

[Працягну.] Ёсьць высокага ўзроўню афіцэры ФСБ, якія захавалі вайсковую годнасьць і якія папрасілі мяне ў якасьці фізіка-эксьперта прааналізаваць тэхнічную дакументацыю. Толькі з-за ўмоваў бясьпекі, я меў магчымасьць пазнаёміцца з тэхніка-эканамічным абгрунтаваньнем (а гэты велічэзны аб’ём матэрыялаў), якое заставалася ў Томску-Северскім. (Для Томска, відаць, рыхтуюць іншы сцэнар…). Больш за месяц часу свайго жыцьця я прысьвяціў аналізу гэтых матэрыялаў. Таму далей я буду казаць пра тыя зьвесткі, якія ўзятыя мной з тэхнічнай дакументацыі па гэтым аб’екце [гаворка пра Чэлябінскае сховішча].  

Пералічым канкрэтныя факты, маючы перад сабой выказваньне Алфёрава.

Так, у тэхніка-эканамічным абгрунтаваньні праекта ўтрымліваецца наступная фраза: “… праектуемае [Чэлябінскае] сховішча зьяўляецца ўнікальным збудаваньнем і ня мае аналагаў у айчыннай і сусьветнай практыцы”.  

І вось першае. Гэтае сховішча зьяўляецца сумесным праектам Міністэрства атамнай прамысловасьці Расеі зь… Пентагонам – міністэрствам абароны ЗША – а не з прафесійна адэкватным Міністэрствам атамнай энэргетыкі ЗША, якое наадварот зьяўляецца цалкам адхіленым ад гэтай справы. А сьпецыялісты там!

Гэта першы факт.

А вось другое. Упершыню ў практыцы ўсіх ядзерных дзяржаў на ВА “Маяк” парушана важнейшая базавая канцэпцыя абавязковага тэрытарыяльнага раззасяроджаньня стратэгічных запасаў зброевага ўрану і плутонію.

Любая ж бабуля ведае, што ўсе яйкі ў адзін кошык класьці нельга. Тое самае ведае кожны салдат, адказны за захоўваньне выбуховых рэчываў. Гэта ж базавая канцэпцыя, якая непарушна выконваецца ўсімі ядзернымі дзяржавамі! А тут усё зьбіраецца ў адзін “кошык”.

Гэта што, звышглупства? Ці тут назіраецца множаньне малаверагоднай падзеі на яшчэ больш малаверагодную? [а значыць, злачынства!] Ніводны сьпецыяліст-фізік нават у думках не пайшоў бы на такое рашэньне.

Пры гэтым ўсе аналагічныя сховішчы ва ўсіх пяці ядзерных краінах на генпланах пазначаюць знакамі для асабліва вузкага кола людзей. Таму, што гэта асабліва сакрэтныя аб’екты падземнага складаньня.

Трэцяе.  Упершыню ў практыцы ядзерных дзяржаў у ствараемым сховішчы на “Маяку” выкарыстана захоўваньне ўрану і плутонію непасрэдна ў буйнагабарытных транспартных кантэйнерах.  Г.зн., упершыню была выключана прынятая ва ўсіх ядзерных аб’ектах [практыка] абавязковай пераўпакоўкі пастаўляемых дзелячыхся матэрыялаў у адпаведныя малагабарытныя кантэйнеры, прызначаныя для доўгатэрміновага захоўваньня на сховішчах.

Чэл 17Ня трэба быць фізікам, каб зразумець: у транспартны кантэйнер можна падкласьці, што заўгодна… Акрамя таго, транспартная тара мае звычайна вялікі аб’ём, каб забясьпечыць бясьпеку ў час транспартыроўкі. У выніку аб’ём сховішча хутка распух, вырас у такую кубатуру, што яго нават пры жаданьні немагчыма зрабіць падземным. Гэта будуць жахлівыя грошы. Пры гэтым, кошт нават наземных збудаваньняў ужо перавысіў сьметны кошт у 1.200 мільёнаў даляраў!

Няўжо гэта звышглупства? Няўжо праектыроўшчыкі ня ведалі сусьветную практыку пабудовы [і эксплуатацыі, зьвязанай з пераўпакоўкай ядзерных адкідаў] падобнага роду сховішчаў? [Напэўна, ведалі]

Але ад гэтага дзікунства пацягнулася наступнае: што гэты аб’ект – наземнае збудаваньне – набыў плошчу ў некалькі футбольных палёў, а верхняя адзнака 17,5 метраў. А такую кубатуру за 1.200 мільёнаў даляраў інакш і немагчыма было зрабіць.      

Наступнае пытаньне (чацьвёртае): добра, вы будуеце нейкае ўнікальнае збудаваньне, дык, можа, вы зрабілі й нешта ўнікальнае па яго абароне? [асабліва ва ўмовах “міжнароднага тэрарызму”]

Вось копія тэхнічнага праекта. [Аказваецца] абарона аб’екта зьверху разьлічана на “падзеньне самалёта масай да 20 тон, які ляціць з хуткасьцю 200 м/с”. Але ж такіх самалётаў ужо няма, такія былі толькі ў час Другой сусьветнай вайны… Гэтае сховішча не абаронена ні ад якіх сучасных ракет.

Гэта ж жах – мець такое засяроджаньне [небясьпечных рэчываў] у адным месцы і быць абароненым толькі ад самалёта да 20 тон.

Можна было б ужо тут і закончыць размову, але хачу яшчэ ўзмацніць аналіз [дадатковай] канкрэтыкай.

Пятае. Аналізуючы матэрыялалы праекту, бачна, што ў іх ігнаруюцца разбуральныя магчымасьці нават сучасных ваенных узбраеньняў наступальнага тыпу, не гаворачы ўжо пра зброю бліжэйшай будучыні. Напрыклад, такіх відаў, над якімі працуе патрыярх амерыканскіх ядзеных узбраеньняў Эдвард Тэльлер. Хаця яму цяпер пад 90 гадоў, ён узначальвае вельмі сур’ёзныя дасьледваньні ў амерыканскай Нацыянальнай лабараторыі ў Ліверморце, зьвязаныя з выкарыстаньнем г.зв. пучковай зроі – імпульсаў гама-выпраменьваньняў ці нейтронаў зь энэргіяй 14 мегаэлектронвольт. У сувязі з магчымасьцю зьяўленьня такой зброі, Тэлер папярэджвае, што нават АЭС [успомнім пра АЭС, якую будуюць у Беларусі!!! – Рэд.], ня кажучы ўжо пра сховішчы ядзерных адкідаў, павінны разьмяшчацца пад зямлёй на глыбіні ня менш за 100 метраў!     

Ці можа такі чалавек не ўсьведамляць, якое падаражэньне цягне за сабой будаўніцтва такіх аб’ектаў на глыбіні больш 100 метраў пад зямлёй? Проста гэты чалавек ведае, што ў бліжэйшыя 10-годдзі зьявяцца новыя віды зброі з касьмічным базаваньнем, для якіх такія “прамакашкі” [гаворка пра сховішча ядзерных адкідаў пад Чэлябінскам] – гэта проста элементарная цэль (як нож у масла). Затым адбудзецца найстрашны ядзерны выбух (бо цеплавым выпраменьваньнем можна ініцыяваць ланцуговую рэакцыю), пра маштабы якога цяжка нават казаць. Чарнобыль будзе выглядаць жартам, дробязьзю…

Наступнае пытаньне [шостае], якое закранае яшчэ адну дэталь, але вельмі істотную…

Гэтае [чэлябінскае] сховішча плануецца адной галаўной арганізацыяй у С.-Пецярбурзе (ВНІІПІЭТ), якая дастаткова паінфармаваная пра наяўнасьць пад Краснаярскам аб’ектаў Мінатама – свабодных падземных плошчаў у скальных пародах (якія цяпер пустуюць), найбольш прыймальных для складаваньня стратэгічных запасаў збройнага ўрану і плутонію ў дастаткова абароненым варыянце (сховішча абаронена нават пры непасрэдным трапленьні ядзернай бомбы). Там буйныя рэзервовыя прасторы.

Пытаньне: гэта што, праектыроўшчыкі такія прыдуркі, якія ня ведаюць пра гэта?

Не, [ведаююць]. І гэта найбольш яркае сьведчаньне, што тут была наўмысная задума. Была пастаўлена задача не закранаць вось гэтага альтэрнатыўнага рашэньня.

Наступнае пытаньне [сёмае] – транспартныя кантэйнеры.

Па настаяньні амерыканскага боку гэтыя транспартныя кантэйнеры рабіліся ў Амерыцы. Няўжо Расея не магла б зрабіць гэтыя транспартныя кантэйнеры? Яна такая дрымучая?

Больш за 20.000 кантэйнераў былі зроблены ў ЗША і ляжаць на складзе [чэлябінскім] у гарачым рэзерве. Але нават найбольш высокапастаўленыя афіцэры ФСБ, якія спрабавалі для сябе здабыць чарцяжы гэтых кантэйнераў, ня толькі не змаглі здабыць гэтыя чарцяжы, але і дадаткова атрымалі каласальныя непрыемнасьці…

Што гэта за сакрэтныя такія кантэйнеры? Чаму нават сьпецслужбы зь імі ня могуць пазнаёміцца? А, можа, там можна зрабіць патаемныя месцы і запоўніць іх [чым-небудзь], каб вырашыць пэўныя задачы…

Варта трымаць у сваім уяўленьні ўсе гэтыя факты, каб прасачыць увесь злачынны ланцужок дзеяньняў.

Восьмае пытаньне.  

Упершыню ў практыцы ядзерных дзяржаў катэгарычна забаронена ўскрываць транспартныя кантэйнеры (падкрэсьлім, амерыканскай вытворчасьці) са збройным уранам і плутоніем нават у выпадку, калі пры рэнтгенаўскім прасьвятленьні (як у аэрапартах) будзе заўважана адхіленьне ад нормы – напрыклад, выяўлены нейкі пабочны прадмет. Такія падазроныя кантэйнеры павінны альбо быць пастаўлены на месца захоўваньня, альбо вернуты пастаўшчыку без якіх-кольвек высьвятленьняў склалай сітуацыі.

Уявіце, у аэрапорце пры даглядзе ў нейкага тэрарыста знайшлі пэўныя матэрыялы. Вы можаце сабе ўявіць такое дзікунства, калі б ён сказаў [пасьля гэтага]:  “добра, я перадумаў і не паеду [рабіць тэракт]”. І яго б адпусьцілі зь мірам, сказаўшы: наступны раз пакуй надзейней [свае прыстасаваньні]… А тут гаворка ідзе пра маштабы нацыянальнай бясьпекі. І паглядзіце, якія працэдуры прадугледжаны – нельга на месцы высьвятляць ніякія абставіны, нельга ўскрываць кантэйнеры.

Для тых, хто адпраўляе такія кантэйнеры [ў чэлябінскае сховішча], створаны ўмовы максімальнага спрыяньня. Ну, няўдала схавалі выбухоўку. Ну, вернем назад, паправім, лепш схаваем… Правакацыя не атрымалася, але рызыкі няма.

На наступны факт [дзявяты] прашу зьвярнуць асаблівую ўвагу.

Доўгатэрміновае захоўваньне збройнага ўрану і плутонію адбываецца ў найбольш небясьпечнай хімічнай форме – у металічнай форме гэтых рэчываў, не ў выглядзе іх вокіслаў, да чаго імкнуцца на большасьці ядзерных сховішчаў ядзерных дзяржаў.

Справа ў тым, што збройны ўран і плутоній па сваёй хімічнай актыўнасьці – гэта надзвычай актыўныя рэчывы. У выпадку загараньня, яны гараць накшталт успышкі магнія. Мне даводзілася ўдзельнічаць у аварыйных сітуацыях, калі адбывалася загараньне невялікіх колькасьцяў урану. [Кажу,] няма ніякіх сродкаў, каб затушыць такое гарэньне, якое выглядае як надзвычай экзатэрмічная рэакцыя.  Таму на ўсіх сховішчах, калі патрэбна даўгатэрміновае захоўваньне ўрану і плутонію, іх імкнуцца перавесьці ў аксіды, каб яны сталі абсалютна пажарабясьпечнымі. І ў такім выглядзе захоўваюць.

Калі б амерыканцы планавалі гэтае збудаваньне, кіруючыся добрымі намерамі, яны б самі настойвалі: давайце спачатку акісьлім гэтыя рэчывы перад захоўваньнем. Гэта б адсунула Расею на некалькі прыступак ад мяжы магчымага выкарыстаньня [ў чым зацікаўлены павінны быць самі амерыканцы]. Бо калі б Расея пачала б зноў ператвараць вокіслы ў метал (а гэтыя зьвесткі можна было б атрымаць праз агентурную сетку), значыць, яна да чагосьці рыхтуецца… Гэта было б разумна з пункту гледжаньня геапалітычных інтарэсаў Амерыкі.  

Аднак, не. Яны правялі ў гэтым праекце захоўваньне ў самым небясьпечным выглядзе! Калі адбудзецца лакальнае загараньне, нішто не стрымае гэты працэс. Пакуль ўсё не згарыць (з адпаведнымі выкідамі радыяцыі), затушыць існуючымі на сёньня тэхнічнымі сродкамі не атрымаецца.

Гэта што, праектыроўшчыкі ня ведаюць, як захоўваюцца найбольш небясьпечныя ядзерныя матэрыялы, калі гаворка ідзе пра доўгатэрміновае захоўваньне, а не аператыўнае?

Я быў агаломшаны, калі ў тэхнічнай дакументацыі ўбачыў наступнае [дзясятае].

Чэл 18У тэхнічнай дакументацыі ёсьць лічба, што санітарная зона мае радыюс 500 метраў. Для такіх аб’ектаў прадугледжваюцца, як правіла, два вентыляцыйныя цэнтры. У вельмі забруджаным аб’екце “Чэлябінск 40” гэтыя вентыляцыйныя цэнтры разьмяшчаюцца па баках ад асноўных корпусаў на адлегласьці прыкладна 450 метраў. Тут жа, у чэлябінскім сховішчы радыяцыйных адкідаў, адзін вентыляцыйны цэнтар разьмяшчаецца на адлегласьці 4 км, а другі – на адлегласьці 6 км. Навошта тут забор паветра разьнесены на такія адлегласьці? Гэта ж і дадатковае падаражэньне аб’екта…

Гэта азначае, што праектыроўшчыкі гэтага аб’екта ўсьведамлялі, што будзе час Х (ці дзень Чэ), калі ён з-за дыверсіі будзе ўзарваны [!!! – Рэд.]. Вось тады для ліквідатараў, каб закачаць ім чыстае паветра ў балоны, гэтае паветра трэба будзе забіраць са шматкіламетровай адлегласьці. Вось у чым сэнс такога праектаваньня цэнтраў забору чыстага паветра.

Нідзе ў сьвеце няма аб’екта, які б меў настолькі разьнесеныя вентыляцыйныя цэнтры! Гэта – практычна непасрэднае пацьверджаньне, што гэты аб’ект заранёў рыхтаваўся да таго, што ён будзе ў выніку сьвядомай дыверсіі падняты ў паветра.

Тут рыхтуюцца маштабы катастрофы, якая адгукнецца нават для Еўропы! І гэта ня глупства, а веды пра тое, які лёс наканаваны гэтаму аб’екту.

Адзінаццаты факт.

Тыя, хто пачынаў усё гэта рабіць, разумелі, што іх праект ніякую эксьпертызу ня вытрымае. І таму пабудова аб’екта, коштам больш за 1 мільярд даляраў, пачалася без якой кольвек эксьпертызы – ня толькі экалагічнай, але і без эксьпертызы Дзяржатамнагляду…  

Няўжо гэта такія прыдуркі, якія нічога не разумеюць? Гэта ж не сарцір, у якім Пуцін абяцаў кагосьці “мачыць”. Гэта аб’ект коштам за мільрд даляраў. Як можна пачынаць будоўлю такіх дарагіх аб’ектаў без адпаведных, прадугледжаных законам узгадненьняў?

Тут і розуму ня трэба. Ёсьць законы, якія патрабуюць: перад пачаткам будоўлі трэба зрабіць экалагічную эксьпертызу.

 

– голас Воўкава: у мяне ўсё больш мацнее перакананьне, што на чале Расеі стаяць яе ворагі!

– адказ Максімава: я глыбока падзяляю гэтае перакананьне, але мы вымушаны працягнуць збор доказаў гэтага. Бо, на жаль, яшчэ так шмат людзей, якія праяўляюць такую [вялікую] наіўнасьць, такую веру ў тое, што кажуць з тэлевізара, такое нежаданьне ўнікнуць…  

Паважаныя суграмадзяне, нават у гэтым [2003] годзе ў чэлябінскім сховішчы можа быць ужо столькі ядзерных матэрыялаў, якіх будзе дастаткова, каб зьнішчыць ня толькі Чэлябінскі рэгіён, а і Арэнбургскую вобласьць, і далей да Еўропы [гэта істотна жалежыць ад ружы вятроў. – Рэд.].

Завяршаючы ўвесь гэты аналіз, апошняе [дванаццатае].  

Гэта маўчаньне прэзідэнта Расеі Пуціна ўжо на 7-ы афіцыйны зварот да яго па разглядаемым комплексе праблем.

Рэакцыі ніякай…

(канец нязначна скарочанага і адрэдагаванага запісу тэкставай складовай фільма).

 

3 каментарыя

  1. з...лы беларус кажа:

    Файна! Сп. Астроўскаму за падборку матэрыялаў аграмадны рэспект ! Зрабілі мішэнь і спецыяльна прамазалі “чэлябінскім метэарытам”! Няўжо хутка будзе і на нашай вуліцы сьвята, калі Раша ўжо “за метр” ад ядзернай парашы !?

  2. Siarhiej кажа:

    Тэракт або “здарэнне” на такім аб’екце выклікае сусветную катастрофу, пацерпяць усе краіны і кантыненты без выключэння.

  3. з...лы беларус кажа:

    У США подходит к концу обогащенный уран из российских боеголовок
    Сегодня, 17:05 Корреспондент.net
    20-летний контракт подходит к концу
    Reuters
    Около 10% электроэнергии в США производится с помощью обогащенного урана, который прежде был произведен в России для ядерных ракет, сообщает Forbes, ссылаясь на Национальную администрацию по ядерной безопасности США (NNSA), которая заявила на прошлой неделе, что этот источник энергии в текущем году исчерпается.
    Американские чиновники следят за российскими объектами, которые превращают высокообогащенный уран в низкообогащенный для использования на 104 работающих электростанциях в США.
    Впоследствии Штаты закупают топливо по договору 1994 года в рамках программы ВОУ-НОУ. Москва, в свою очередь, следит за использованием этих материалов, указывает издание.
    По информации NNSA, около половины топлива, которое используется на американских АЭС, извлекается из советских боеголовок, выведенных их строя, и около 95% топлива, поставленного в рамках 20-летнего контракта, срок действия которого завершается, уже использовано.
    “К концу 2013 года NNSA закончит мониторинг прозрачности деятельности по преобразованию высокообогащенного урана в низкообогащенный на российских ядерных объектах. Агентство наблюдало за ликвидацией 500 т высокообогащенного урана, что эквивалентно примерно 20 тыс. ядерных боеголовок”, – отмечается в сообщении ведомства.
    Напомним, ранее профильный министр Эдуард Ставицкий заявил, что Украина заинтересована в совместном с Российской Федерацией строительстве атомных электростанций в третьих странах.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы