nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Ці быў надпіс?

17 мая, 2013 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

9-май 5У папярэдніх матэрыялах мы разглядалі асаблівасьці сьвяткаваньня 9-мая цяперцамі й рас.імперыякратамі. Адзначаныя ды іншыя “нюансы”, натуральна, бачым ня толькі мы, а і многія іншыя людзі. Пратэстуем ня толькі мы, а й іншыя. У т.л. дастаткова мужна, ахвярна. Так, мы ўжо апавядалі пра герояў, якія перакрылі адну з маскоўскіх вуліц расьцяжкай “Сьмерць крамлёўскім акупантам!” Ня можам мы праігнараваць й інфармацыю пра тое, што ў час рэпетыцыі да сьвяточнага параду на днішчы аднаго з самалётаў – стратэгічным бамбардыроўшчыку Ту-160, якога цягнуў запраўшчык – лацінскімі літарамі было напісана “Путлер капут!” (гл. фота; адпаведныя відэа можна паглядзець, напрыклад, тут – http://www.from-ua.com/news/edb47f2569f2a.html – і тут – http://sir-michael.ru/2013/05/16/nadpis-putler-kaput-na-dnishhe-strategicheskogo-bombardirovshhika-vse-taki-byla/).

 

 

9-май 6

Пры абмеркаваньні гэтага відэа (а яно распаўсюджваецца ў сеціве і каментуецца надзвычай актыўна) меркаваньні падзяліліся. Некаторыя лічаць, што гэта не сапраўднае віда, а мантаж – г.зв. фэйк. Аднак прэвалююць меркаваньні, што відэа праўдзівае, бо якасны мантаж зь любіцельскага відэа зрабіць немагчыма. Акрамя таго, з-за развалу арміі, забойстваў і пасадак шматлікіх вайскоўцаў, з-за многіх іншых працэсаў, якія адбываюцца ў пуцінскай Расеі, такая акцыя з боку вайскоўцаў зьяўляецца даўно чаканай. Можна сьмела сцьвярджаць, што расейскае грамадства падрыхтавана і да большага…  

Нам – беларусам-літвінам – гэтая сітуацыя нічога добрага не абяцае. Але пры ўсіх абставінах пра яе трэба ведаць…

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы