nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Барыс Стамахін просіць ратаваць яму жыцьцё (+ дадатак)

май 30, 2013 | 14 каментарыяў

Стамахін 1Мы вымушаны часова перапыніць выстаўленьне серыі матэрыялаў, прысьвечаных Чэ Гевару, каб, выкарыстаўшы свае сьціплыя магчымасьці, хоць неяк паўдзельнічаць у ратаваньні жыцьця аднаго з сучасных расейскіх журналістаў і адначасна палітыкаў-рэвалюцыянераў. Гаворка пра Барыса Стамахіна. Гэты чалавек прытрымліваецца радыкальных ліберальных поглядаў, якія мы не падзяляем. Акрамя таго, віну за шматлікія заганы расейскай імперыі ён часта перакладае на рускі народ (хаця ўсім вядома, што ў гэтым у найбольшай ступені вінаватая рас.імперыякратыя і пэўныя глабальныя сілы, якія стаяць па-над ёй). Аднак, зь іншага боку, Стамахін быў адным з тых нямногіх расейцаў, якія ў свой час голасна пратэставалі супраць злачыннага нападу расейскай імперыякратыі на чачэнскі народ. Гэта шмат каштуе і патрабуе вяртаньня доўгу. У дадатак, ён просіць дапамагчы. Стамахін знаходзіцца ў расейскай вязьніцы ўжо другі раз і толькі за свае погляды, якія ён выказаў публічна.  Іншае вы зразумееце зь яго адкрытага ліста, які пададзены ніжэй (узята адсюль: http://kavkazcenter.com/russ/content/2013/05/24/98129.shtml).

 

 

“Дарагія сябры!

Я зь велізарнай удзячнасьцю ўспамінаю і думаю пра ўсіх вас, якія падпісаліся за маё вызваленьне, тут, у турэмнай камеры № 525. Я ваш даўжнiк да канца дзён.

На жаль, дамагчыся вызваленьня палітвязьня ў гэтай краіне, пры гэтым рэжыме, у наш час, – задача надзвычай складаная, амаль нерэальная. Таму я хачу зьвярнуцца да ўсіх вас, асабліва – да тых, хто жыве па-за Расеяй. [Сёньня] і ў Расеі інтэрнэт дазваляе прагрэсіўнаму, цывілізаванага чалавеку мець шырокія сувязі са свабодным сьветам, – і таму я зьвяртаюся да ўсіх зь велізарнай просьбай.

Часу застаецца ўсё менш, і я прашу вас да пачатку «суда» [гаворка пра чарговы суд над чалавекам, які й так знаходзіцца ў вязьніцы. – Рэд.] і падчас яго – рабіць усё магчымае, прыкласьці максімум намаганьняў, каб надаць галоснасьць маёй справе, перш за ўсё ў Еўропе, Амерыцы, паўсюль, дзе людзі, якія маюць сумленьне, яшчэ складаюць большасьць і могуць уплываць на ўладу [тут бачна адна з наіўнасьцяў Стамахіна. – Рэд.]. Паспрабаваць зацікавіць гэтай зусім абуральнай, скандальнай палітычнай справай – пасадкай інваліда на 10 гадоў у турму [Стамахін стаў інвалідам яшчэ да першай адсідкі. – Рэд.], прычым ужо ў другі раз, выключна за яго думкі, словы і погляды – заходнюю прэсу. [Трэба] зьвярнуцца да заходніх палітыкаў, праваабаронцаў, да дэпутатаў парламентаў, да ўсіх публічных постацяў вольнага сьвету з просьбай аказаць ціск на Маскву, рашуча патрабаваць майго вызваленьня. Надаць самую максімальную медыйнасьць і публічнасьць гэтай справе.

Іх сіла – у замоўчваньні. Наша – у галоснасьці. Зрэшты, гэтую старую ісьціну вы ўсё даўно ведаеце, і ня мне вас вучыць. Маючы адбыцца “суд” над мной – сам па сабе дастатковая інфармацыйная нагода, каб пачаць званіць ва ўсе званы. Прабіць гэтую сьцяну маўчаньня, узьведзеную ў Расеі, – вось адзінае, што магло б дапамагчы.

Вызваленьня дамагчыся, вядома, не атрымаецца. Але вялікая, магутная, гучная грамадская кампанія ў абарону, калі яна раптам паўстала б за час, што застаўся да «прысуду», – магла б дапамагчы, прынамсі зьнізіць тэрмін. Можа быць, ЯНЫ, спалохаўшыся нечаканай скандальнай агалоскі ды шуму, які ўзьнік у сьвеце, хаця б дадуць тэрмін паменш. Хаця б 7 гадоў, а ня 10. Паверце, для чалавека, які сядзіць у лагеры, гэта вельмі істотная розьніца.

Стамахін 2На жаль, цяпер па трох палітычных артыкулах – 205.2, 280 і 282 – мне пагражае нават «шляхам частковага складаньня» да 10 з паловай гадоў. З маім «рэцыдывам» па 280-м артыкуле, непагашанай першай судзімасьцю, з маім поўным непрызнаньнем віны, катэгарычнай адмовай каяцца і прасіць прабачэньня, – мне столькі й дадуць. Ні на якую ласку разьлічваць не даводзіцца. Шчыра кажучы, па прычынах чыста фізічных, медыцынскіх, дый матэрыяльных – у мяне няма надзеі перажыць 10 гадоў лагераў і выйсьці на пуцінскую «волю» жывым.

Калі, вядома, усё прамаўчаць.

Вы – мая апошняя надзея. Вашыя намаганьні могуць дапамагчы ня толькі скараціць мой тэрмін, але і выратаваць жыцьцё.

Дзякуй вам усім, сябры, яшчэ раз, – за мінулае і за будучыню.

Ваш Барыс Стамахін, палітвязень.


2013/05/12, турма «Мядзьведкава», Масква “

 

=

Ад рэдакцы:

Ёсьць пара праблем, якія мусяць быць агавораны разам з выстаўленьнем гэтага матэрыяла.

Першая зь іх датычыць непаліткарэктных выказваньняў Стамахіна, якія сапраўды мелі месца. Дапамагчы разабрацца ў стаўленьні да іх, на наш погляд, можа дыскусія на тэму “Барыс Стамахін – ахвяра рэжыму ці экстрэміст”, якая адбылася ў свой час на расейскай службе радыё “Свабода” (гл. тут: http://www.svoboda.org/content/transcript/316285.html).

З разнастайнай інфармацыі й думак, якія былі выказаны там, на наш погляд, варта зьвярнуць увагу на наступнае:

– на меркаваньні некаторых расейцаў, што напад на Чачэнію, зьнішчэньне ў ходзе дзьвюх войнаў чвэрці чачэнскага народу (было забіта каля 250.000 чалавек, сярод іх 42.000 дзяцей), прызначэньне Масквой свайго намесьніка-дыктатара, які цалкам разбурыў усе дэмакратычныя інстытуты ў краіне, і да т.п. рэчы – гэта ўсё меншае зло, чым выказваньні Стамахіна накшталт таго, што ўзгаданыя злачынствы даюць права чачэнцам на падобныя ж дзеяньні на тэрыторыі Расеі. Таму, маўляў, ён заслугоўвае знаходзіцца ў турме, а расейскія вайскоўцы заслугоўваюць… ордэнаў;

– на прапанову аднаго з удзельнікаў дыскусіі, які сказаў, што, каб уявіць увесь абсурд праўнай сітуацыі вакол Стамахіна, трэба ўявіць кошку, якой людзі  наўмысна прышчамілі дзьвярмі хвост, а затым судзяць яе за тое, што яна крычала… 

(+дадатак)

– на выказваньне айца Якава Кротава, які сказаў, што калі судзіць Стамахіна, трэба судзіць і… Ісуса Хрыста за тое, што ён казаў (гл. Евангельле) : «Ня мір прыйшоў я прынесьці на зямлю, але меч. Хай паўстане сын супраць бацькі, дачка супраць маці»;

– на прыклад паставы Віктара Папкова, які не зьяўляючыся чачэнцам, але маючы дар спачуваньня, таксама пісаў пра генацыд чачэнцаў; яго таксама сёньня засадзілі б, але ён быў застрэлены расейскімі салдатамі яшчэ ў 2001 годзе;

– на артыкул у “Маскоўскіх навінах” Аляксандра Вадалазава, у якім той напісаў пра “лёс” і правы ў сувязі зь ім чачэнскага народу: “мы нанесьлі крыўду горкую, мы зьдзейсьнілі злачынства; і я ня буду злавацца на чачэнца, які кіне мне бомбу пад ногі”.

(канец дадатка)

Натуральна, што такія праблемы з расейскім “правасуддзем” магчымыя толькі таму, што Расея – імперыя. Толькі са зьнішчэньнем імперыі можа закончыцца ўвесь гэты сатанізм

Другая праблема, на якую мы ня можам не зьвярнуць увагу, заключаецца ў тым, што 280-ы і 282-і артыкулы КК РФ цяпер лічацца рускімі. І так лічыцца таму, што па гэтых артыкулах у сёньняшняй Расеі знаходзяцца ў вязьніцах дзясяткі (калі ня сотні) сапраўды рускіх людзей (прынамсі, больш рускіх, чым Стамахін), якія спрабавалі голасна пратэставаць супраць розных формаў зьнішчэньня рускага народу, якія (формы) выкарыстоўваюцца ўладамі цяпер. Калі мы, як рэдакцыя, знойдзем добры матэрыял, які сапраўды годна раскрывае гэтую тэму, мы несумненна выставім яго на нашым сайце.      

 

14 каментарыяў

  1. Літварус кажа:

    Шаноўная Рэдакцыя, што значыць “артыкулы КК цяпер лічацца рускімі…” Ці азначае гэта што па гэтым артыкулам не судзяць башкіраў і татароў? Челавек (Стамахін) просіць дапамогі, а Вы яму (і нам) паведамляеце што супраць знішчэння рускага народа седзяць ў турмах сотні чыста рускіх людзей. А што калі з гэтых 100, 90 ва усіх бедах Расеі вінавацяць беларусаў і украінцаў без якіх у іх бедных ( у русні) не атрымліваецца быць вялікімі, не атрымліваецца Імпэрыі. Вы самі перабіралі ўсіх рускіх нацыяналістаў і не знайшлі ані аднаго які б не быў атручаным шавінізмам. А калі такіе неатручаные і сустрэнуцца, то высветліцца што гэтые людзі маюць або габрэйскіе, або польскіе, або літвінскіе (беларускіе) корні. Не ведаю, што Рэдакцыя хацела паведаміць ў апошнім абзаце свайго “ад Рэдакцыі”, але атрымалася так, што адзін габрэй Стамахін громка крычыць аб дапамоце, а чыста рускіе ў турмах паміраюць як героі моўчкі. Рэдакцыя, вас могуць абвінавачыць ў антысіметызме.

    • Рэдакцыя кажа:

      1) “вас могуць абвінавачыць ў антысіметызме”.
      Адказ: ужо каму-каму, але вам, Літварус, павінна быць вядома, што мы, баронячы аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народу на яго ўласнай зямлі (г.зн. зьяўляючыся сапраўднымі зьмястоўнымі ДЭМАКРАТАМІ), адначасна і ў сувязі з гэтым аб’ектыўна зьяўляемся анты-імперыялістамі, анты-каланіялістамі, анты-сац.паразітамі. Натуральна, што ў сувязі з гэтым жа мы яшчэ і АНТЫ-СІЯНІСТЫ. Многія, абапіраючыся на апошні факт, спрабуюць абвінаваціць нас у тым, пра што вы кажаце (па меркаваньні некаторых мы нават “галоўныя антысемітчыкі ў Беларусі”). Але, вось у чым справа: як дасёньня, чамусьці ніхто не асьмеліўся зрабіць падобную заяву публічна (каб мы маглі зафіксаваць яе як дакументальны факт) – усё робяцца шляхам распаўсюджваньня чутак у “апазіцыйным асяроддзі”. Чаму так адбываецца, не здагадваецеся?…
      Дарэчы, у сувязі з узьнятай вамі тэмай, ці не маглі б вы “прабіць” на радыё “Свабода” публічную дыскусію на тэму: “Прынцыповыя адрозьненьні паміж антысемітызмам і антысіянізмам”, ці на тэму: “Сіянакратыя – галоўны вораг беларускай дэмакратыі”. Мы гатовыя даслаць каго-небудзь ад рэдакцы для ўдзелу ў ёй. Тэмы актуальныя, бо ня толькі вы адзін не адрозьніваеце названыя вышэй пары зьяваў.
      2)У Расеі 282-і артыкул КК РФ лічыцца “рускім”, таму што абсалютная большасьць тых, хто сядзім па ім у вязьніцах, лічаць сябе “рускімі людзьмі”. Для таго, каб разабрацца з тым, хто зь іх на самай справе башкір, татарын, паляк, украінец, беларус і г.д., а хто сапраўды рускі, трэба мець сьпіс усіх гэтых людзей, іх падрабязныя біяграфіі й г.д. Такіх даных у нас пакуль няма (тым больш няма праўдзівых зьвестак пра погляды гэтых людзей). Таму мы і напісалі (а вы, магчыма, не заўважылі), што “Калі мы, як рэдакцыя, знойдзем добры матэрыял, які сапраўды годна раскрывае гэтую тэму, мы несумненна выставім яго на нашым сайце”.
      3) Спадар, Літварус, у каментарах да ранейшых матэрыялаў сайта засталося шмат пытаньняў да вас, якія застаюцца адкрытымі. Ці не маглі б вы закрыць іх, адказаўшы: “Па такім пытаньні я лічу так, па такім – гэтак…”. Ці гэтая просьба для вас непад’ёмная?

  2. Літварус кажа:

    Шаноўная Рэдакцыя, 1) Вы чымсці нагадваеце сярэдневечных схаластаў, якія вельмі захапляліся рознымі дефініцыямі, танулі ў дробязях. Прызнаюся, што я не магу асіліць вашага адрознівання семітізма ад сіянізма і іх абоіх ад сіянакратыі. На якой “паліце” у вас апынуўся габрэй Стамахін якога вы, здаецца, паважаеце? Я думаю Вы не будзеце аспрэчіваць што да кожнага челавека трэба падыходзіць асобна, судзіць аб ім толькі па яго справах. Калі спаймалі челавека на справах – выкрывайце яго; так для чаго тады будуць вашые дефініцыі, ярлыкі? Челавека можна казніць за яго справы і ідэалогію таму што ён можа захаваць сваё жыцце пераменіўшы ідэалогію. Але казніць челавека за яго расу, ці нацыянальнасць гэта ужо свінства, таму што челавек не можа іх змяніць. Дарэчы, я думаю Вы з гэтым згодны.
    2) Сапраўдных демакратаў ў Расеі кропелька. Вы можа бачылі што на усіх мерапрыемствах апазіцыі ў апошніе гады, густа манархічных і іншых сцягоў (недэмакратычных), карачэй, там поўны бардак. І іх можна зразумець – прыход да улады дэмакратаў, адразу паставіць крыж на Вялікасці Расеі, таму што трэба будзе адпусціць з РФ усе нерускіе народы, якіе як мне здаецца ужо паспелі для незалежнага (культурніцкага) жыцця. Толькі Мы не саспелі. Русіфікацыя у нас перамагла.
    3) Баюся, што апошняя вашая просьба – расставіць ўсе кропкі над тым з чым я згодзен з вамі, а ў чым “не”, будзе для меня непад’ёмная. Навязаць адзін аднаму свае погляды у нас не атрымалася.Мы працуем ў розных сектарах.Тых паняткаў якімі вы карыстаецеся ў тым чым я захапляюся няма. Адзінае з чым мы сходімся гэта ў непрыяцці сучаснай апазіцыі. і З гэтага пачался наш абмен думкамі. Але Вы не захацелі даць сваю прапанову што рабіць апазіцыі. Відаць адчулі, што зваліць ўсё на … кратыі не будзе пераканаўча. А гэта як раз самае злобаднеўнае.

    • Рэдакцыя кажа:

      Паважаны Літварус, вы часта не адказваеце нам на нашыя пытаньні (хаця мы так ня робім). Акрамя таго, вы задаеце нам некаторыя пытаньні ці аспрэчваеце нас, але так, што ствараецца ўражаньне быццам вы перад гэтым не чыталі нашы матэрыялы.
      1) “да кожнага челавека трэба падыходзіць асобна, судзіць аб ім толькі па яго справах” – пішаце вы.
      У гэтым матэрыяле, які вы вось так каментуеце, мы ў самым пачатку менавіта так і напісалі, што мы падтрымліваем Стамахіна ЗА ТОЕ, што ён “быў адным зь нямногіх расейцаў, якія ў свой час голасна пратэставалі супраць злачыннага нападу расейскай імперыякратыі на чачэнскі народ. Гэта шмат каштуе і патрабуе вяртаньня доўгу. Стамахін знаходзіцца ў расейскай вязьніцы ўжо другі раз і толькі за свае погляды, якія ён выказаў публічна”.
      2) Далей вы пішаце: “Але казніць челавека за яго расу, ці нацыянальнасць гэта ужо свінства, таму што челавек не можа іх змяніць. Дарэчы, я думаю Вы з гэтым згодны”.
      Вядома, згодныя. Вы і самі, аказваецца, ведаеце, што мы згодныя. Але ўсё роўна пішаце…
      3) Далей: “Сапраўдных демакратаў ў Расеі кропелька. Вы можа бачылі што на усіх мерапрыемствах апазіцыі ў апошніе гады, густа манархічных і іншых сцягоў (недэмакратычных), карачэй, там поўны бардак. І іх можна зразумець — прыход да улады дэмакратаў, адразу паставіць крыж на Вялікасці Расеі, таму што трэба будзе адпусціць з РФ усе нерускіе народы, якіе як мне здаецца ужо паспелі для незалежнага (культурніцкага) жыцця”.
      Дакладна так мы і лічым, і пішам. Але, пры гэтым мы хочам знайсьці тую “кропельку” сапраўдных расейскіх дэмакратаў. Таму мы і пералапачваем па меры нашых магчымасьцяў усю гэтую злавонную кучу расейскага імперскага г*. Што зробіш, гэтую патрэбную, але і няўдзячную працу іншыя рабіць не жадаюць.
      Калі ніхто, значыць – мы!
      4) Далей: “Толькі Мы не саспелі. Русіфікацыя у нас перамагла”.
      З гэтым мы ня згодныя. Ня варта ставіць крыж на беларуска-літвінскім народзе. Мы лічым наадварот, што ўсё толькі пачынаецца! Наш сайт – гэта адна з кропак персьпектыўнага росту, якой раней не было. Дый вы, як філосаф павінны ведаць знакамітае “Ніколі не кажы “ніколі””…
      5) Яшчэ: “Але Вы не захацелі даць сваю прапанову што рабіць апазіцыі”.
      Мы вам ужо ня раз казалі і пра зьмест выступу Астроўскага на зьездзе БНФ у 2003 годзе, і пра мэты нашага сайта, які працуе ўжо 8-ы год, і пра тое, што мы на сайце фармуем Беларускую і Сьветаглядную дактрыны (дый вы і самі можа бачыць, як ідзе праца ў гэтым кірунку – так, марудна, бо няма сродкаў, але ж ідзе…). На сайце ёсьць матэрыялы, у якіх распавядаецца, як Астроўскі яшчэ ў 2002-03 гадах зьвяртаўся да дзесяткаў “лідараў апазіцыі” з прапановай заняцца ідэалагічнай працаў, накіраванай на фармаваньне Праграманага вобразу будучай беларускай дзяржавы (прапанавалася правесьці серыю канферэнцый на гэтую тэмы), і пра тое, якая была рэакцыя з боку тых “лідараў” “беларускай апазіцыі”, многія зь якіх і сёньня на паверхні “беларускай апазіцыйнай палітыкі”. Апошні такі зварот быў да сп. Кастусёва ў 2010 г. у крытычны для яго час. Рэакцыя нулявая (мы вам пра гэта ўжо шмат разоў казалі й тлумачылі, чаму так паводзіць сябе “беларуская дэмакратычная апазіцыя”).
      Працуем у гэтым кірунку толькі мы. Таму вынікі ёсьць толькі ў нас.
      Ну, што вам яшчэ сказаць і як патлумачыць? Што б мы не сказалі, вы нібы завядзёная цацка ўсё роўна будзеце паўтараць, што “мы не далі сваю прапанову што рабіць апазіцыі”…
      6) “зваліць ўсё на …кратыі не будзе пераканаўча”.
      Ну, давайце зробім так. Будзем лічыць, што …кратыі ў праблемах беларускага народу не пры чым. Тады дайце, калі ласка, сваё тлумачэньне таму факту, што ў Беларусі хутка 20-ы год будзе працягваць сваю злачынную дзейнасьць этнацыдная дыктатура.
      Чакаем вашых тлумачэньняў, у якіх і намёка на …кратыі ня будзе.
      7) “Прызнаюся, што я не магу асіліць вашага адрознівання семітізма ад сіянізма і іх абоіх ад сіянакратыі”.
      А, можа, вам з гэтага пачаць? Мы вам столькі пераканаўчых матэрыялаў падалі. Чытайце артыкулы, глядзіце фільмы, аналізуйце. Многія людзі, паўтарымся, аддалі свае жыцьці, каб у вас была такая магчымасьць – Ведаць Праўду пра наш Сьвет.
      Можа вам патрэбны час? Тады не сьпяшайцеся…

  3. Zyzka кажа:

    Tut byw kament niejkaga dowbnia, jaki my vydalili.
    (Redakcyja)

  4. Яўген Мурашка кажа:

    Літварусу
    “…Але Вы не захацелі даць сваю прапанову што рабіць апазіцыі. Відаць адчулі, што зваліць ўсё на … кратыі не будзе пераканаўча. А гэта як раз самае злобаднеўнае….”
    Спадар, каму даваць “прапановы? Тым, хто безумоўна якраз і служыць гэтым “кратыям”. Яны, выконваюць тыя пажаданьні якія агучваюць іх спонсары. У іншым выпадку беларуская нацыянальная ідэя стала б для іх тым падмуркам, на якім пайшло б аб’яднаньне усіх нацыянальных сіл супраць злачыннага рэжыму
    Вы мяркуеце воўка (капітал) навучыць есьці траву. Грошы ня маюць афарбоўкі і паху, ім невядомы дзяржаўныя межы і палітычны лад. Яны рухавюцца, менавіта, туды дзе можна атрымаць прыбытак.
    Можа гэта ужо набіла аскоміну, але пакуль гэта праблема існуе, будзем зноў яе паўтараць.
    Толькі беларуская нацыянальная ідэя, толькі барацьба за аб’ектыўгныя інтарэсы беларуска-літвінскай нацыі на уласнай зямлі, павінна аб’ядноўваць вызвольны рух.
    Грошы ж ніколі не былі надзейным аб’яднаючым фактарам
    І прсьба да Вас, спыніце пошукі нейкіх недарэчнасьцей у матэрыялах рэдакцыі, не прымушайце яе губляць час і фізічныя высілкі, на пошукі адказаў на Вашы пытаньні. Будзе лепш, калі Вы лічыце сябе патрыётам сваёй Бацькаўшчыны, далучыце свой голас “за” а не “супраць”
    З павагай.

  5. Літварус кажа:

    Усё ж такі сайт працуе кепска. Напісаў адказ сп. Мурашке, а ён кудысьці знік.

  6. Litvarus кажа:

    Не ведаю. Для меня капмутар гэта непрадсказуемы звер. Некалькі часоў пісаў аднаму чытачу адказ на сайт Архе па сваёй улюбленай тэме – чаму рускіе так моцна намі пагарджаюць (там гдзе з’яўляюцца рускіе нам месца няма). І так нічога не вылезла. Відаць я занадта балтлівый. Я ад Сп. Мурашк і патрабаваў канкрэтыкі. Ён выказваў большую надзею на Барадача. Што ён робіць, калі гэта не таямніца.

    • Рэдакцыя кажа:

      Спадар Літварус, тэхнічная парада вам.
      Для надзейнасьці набірайце тэкст не ў вакне на сайце, а ў асобным файле дзе-небудзь. Затым капіруйце і пераносьце ў вакно на сайт, набірайце код, адсылайце.
      Калі не атрымалася адаслаць, перанясіце тэкст паўторна (ён жа знаходзіцца на асобным файле) у вакенца на сайце і зноў увядзіце код, адпраўце.
      Гэта рэчы элементарныя, патрэбна толькі ўдасканаліць навык.

  7. Пан Літварус, вас цікавіць чым займаюцца Мурашкі? Тым чым займаліся заўсёды. Я займаюся этнагенэзам беларусаў. Ці патрэбна нам гэта ведаць хто мы? Абавязкова патрэбна ведаць. Усведамленне сваіх каранёў не дае нашым ворагам маніпуляваць нашымі мазгамі і небаснавана прэтэндаваць на нашы тэрыторыю і свабоду. Без свабоды немагчыма быць прагрэсу, няма шансаў жыць шчасліва, без войнаў, на чыстых землях і г.д.
    Што адносіцца да пана Мурашкі, то ён таксама займацца неабходнай працай і пра якую няма неабходнасці казаць усім спецслужбам. А вы правакуеце пра гэта заявіць.
    Што да пана Барадача, то мы сапраўды яго горача падтрымалі, але яго паплечнікі адрынулі, як сімвал, нацыянальную патрыятычную асобу Кастуся Каліноўскага. Мы не саступілі ў гэтай ідэалагічнай вайне, бо каб быць моцнымі духам, нам патрэбны моцныя сімвалы. А самымі моцнымі сімваламі могуць быць толькі нашы дзяды, якія баранілі нашу зямлю і наш род.
    І яшчэ пан Літварус, не забірайце столькі часу на адказы на пытанні, бо часу вельмі мала для большай працы (аналізу глабальных працэсаў). Без аналізу глабальных працэсаў – мы сляпыя кацяняты, а на кану стаіць наш лёс.

  8. Літварус кажа:

    Шаноўная пані Арцёменка, а як Вы ставіцеся да звестак аб тым, што расейскіе вучоные вывучыўшы генатып рускага народу знайшлі што па генах яны фінны з дамешкай татарскіх генаў?. Далей. Яны так шаканаваны гэтым (ідэя ўсходняга славянства гэтым фактам поўнасцью разбураецца, а гэта галоўны міт які жывіў рускую ідэалогію на працягу 19 і 20 ст.) што не адважваюцца паведаміць расейскае грамадства аб сваім адкрыцці. Згодна з гэтым адкрыццем усходніе украінцы таксама фінны, заходніе – сарматы, мы па генах родственны або палякам (мазурам), або балтам. Выскажыцеся, калі ласка.

  9. Паважаны Літварус, вось тут http://club.belaruspartisan.org/forum/clubpartisan/138332/ і тут http://club.belaruspartisan.org/forum/clubpartisan/138355/ змешчаны мой артыкул “Пальцам гены не здзярэш”. У гэтым артыкуле пададзены звесткі некалькіх навукоўцаў: Давыдзенка, Мікуліч, Баланоўскага, Лемборскай, Клёсава і іншых, па гаплагрупе R1a. Беларускі навуковец А. Мікуліч даў сваё заключэнне – больш 60% беларусаў адносіцца да роду з гаплагрупай R1a, якія, згодна індыйскім ведам, называюцца арыі, пры тым гэтая гаплагрупа у беларусаў продкавая. Расійскі навуковец Лембрская дала заключэнне, што ў гаплагрупах рускіх знаходзіцца адзін від гаплатыпа, у украінцаў – другі, а ў беларусаў – і першы, і другі. Ў сваім заключэнні яна піша, што беларусы бліжэй за ўсіх стаяць да продкавых гаплагруп. Група расійскіх навукоўцаў разам з Баланоўскім дае наступнае заключэнне: адлегласць да палякаў d=0.01, да сорбаў (лужычан – Нямеччына) d=0.02, славакаў d=0.04. Ад беларусаў да ўкраінцаў у сярэднім генетычная адлегласць гэтак жа мала: d=0.04, вар’іруючы паміж рознымі папуляцыямі ад d=0.01 (паміж паўднёвымі беларусамі і падольскімі ўкраінцамі) да d=0.08 (паміж паўночнымі беларусамі і заходнімі украінцамі). Ад беларускіх да рускіх папуляцый у сярэднім генетычная адлегласць: d=0.06. Але калі выключыць паўночныя рускія папуляцыі (адлегласць ад беларусаў да іх складае каля d=0.17), то адлегласць да астатніх рускіх папуляцый зменшыцца ўсяго толькі да d=0.02. (Я лічу, што проста неэтычна параўноўваць этнічных беларусаў на заваёваных рускімі беларускіх земляў з беларусамі).
    Беларускі кластар АБ’ЯДНОЎВАЕЦЦА Ў СУПЕРКЛАСТАР з рэгіёнамі Паўночна-заходняга Каўказа, Паўднёва-заходняй Азіі, Балкан і Паўднёвай Еўропы. Ён супрацьпастаўлены іншаму суперкластару, які ўключае Заходнюю Еўропу, Закаўказзе і Ўсходні Каўказ.
    Выяўляецца шырокая пераходная зона – ПЛАЎНАЕ “ПЕРАЦЯКАННЕ” БЕЛАРУСКАГА ГЕНАФОНДУ Ў ГЕНАФОНДЫ ЎСХОДНІХ СЛАВЯН. (Баланоўскі А.П.1, Цегако А.В. )
    Па заключэнню пана Клесава, які сёня працуе ў ЗША
    разлікі часу пасялення “агульных продкаў” усходніх славян па Расійскім абласцям наступныя:
    Пензенская – 4100 гадоў назад
    Ліпецкая – 4650
    Тамбоўская – 3225
    Арлоўская – 3725
    Бранская – 5300 (этнічныя беларусы)
    Разанская – 4875
    Смаленская – 4100 (этнічныя беларусы)
    Цвярская – 5450 (этнічныя беларусы)
    Іванаўская – 3950
    Наўгародская – 3850
    Валагоцкая – 4175
    Архангельская – 5150
    Звярніце увагу, што на этнічных беларускіх землях ў Расіі “агульны продак” жыў раней.
    Пан Клесаў падвёў вынік па гаплатыпам продкаў R1a1:
    -У Еўропе у габрэяў-ашкеназі узрост гаплатыпа прыкладна 1400 гадоў назад, падобны на ўсходнееўрапейскі, нашчадкі арыяў;
    -у Індыі узрост гаплатыпа арыяў – 5000 гадоў назад;
    – на Блізкім Усходзе – мабыць, тых жа арыяў, 4 тысячы гадоў назад.
    Тут “арыі” – умоўнае найменне, за адсутнасцю лепшага, старажытнага роду, які засяляў Усходнюю Еўропу паміж 12 і 3 тысячамі гадоў назад, і меўшага гаплагрупу R1a1, і што працягвае засяляць і цяпер. Іх сувязь са шматлікімі народнасцямі таго часу і прыкладна тых жа месцаў застаецца ў навуцы непрапрацаванай. А калі выказацца больш прама – то проста невядомай.
    Навуковец даследаваў 67 гаплатыпаў, што уключаюць 214 мутацый у бок ад базавага, што дае 214/67/12 = 0.266 мутацый на маркер, і з папраўкай на зваротныя мутацыі дае 170 пакаленняў, гэта значыць 4250 гадоў да агульнага продка для ўсіх 67 чалавек.
    З 67 чалавек аказалася у дзвюх захаваўся продкавы гаплатып, адзін з якіх адносіцца да роду Скрыпак. Большасць Скрыпак жыве на тэрыторыі Днепра-данецкай археалагічнай культуры, якая ахоплівае паўднёвую Беларусь і паўночную Украіну і прыналежала пэўны час да Верхнядняпроўскай культуры. Мой дзед па матчынанай лініі таксама Скрыпка і заўсёды мне казаў, што мы паляшукі.
    Звярніце увагу, навукоўцы усе так ці інакш прамым тэкстам кажуць аб тым што беларусы з’яўляюцца носьбітамі продкавай гаплагрупы R1a1. А гэта азначае, што беларусаў нельга ні з кім параўноўваць, бо гэта прарадзіма гаплагрупы R1a1, ствол генетэчнага дрэва дадзена роду. Гаплагрупы кажуць не пра нацыю (народ), а пра род. Сярод расейцаў існуюць розныя роды, у тым ліку і еўрапеоіды. Як народа рускіх не існуе. Дадзены назоў штучны і па нейкім ідэалагічна-палітычным прычынам быў накінуты заваяваным народам. У іх ніколі не існавала этнічнай тэрыторыі, культуры і мовы. Няхай мне хто-небудзь пакажа тэрыторыю рускіх. У іх сапраўды царкоўна-славянская мова, прыдуманая Кірылам і Мефодзіям, у беларусаў жа мова архаічная, старэйшая і за санкрыт і за этрускую мову. Ужо ў самым пачатку мезаліта ў Беларусі існавала некалькі археалагічных культур , які паклалі пачатак развіцця цывілізацыі: свідэрская, грэнская, Маглемазе, лінгбі, нёманская мезалітычная, кундская, рудавастроўская, дзяснянская і г.д. А цяпер яшчэ раз звяртаю вашу увагу на заключэнне рускіх навукоўцаў:
    Беларускі кластар АБ’ЯДНОЎВАЕЦЦА Ў СУПЕРКЛАСТАР з рэгіёнамі Паўночна-заходняга Каўказа, Паўднёва-заходняй Азіі, Балкан і Паўднёвай Еўропы і ПЛАЎНАЕ “ПЕРАЦЯКАННЕ” БЕЛАРУСКАГА ГЕНАФОНДУ Ў ГЕНАФОНДЫ ЎСХОДНІХ СЛАВЯН. (Баланоўскі А.П.1, Цегако А.В. ). Гэта азначае, што ўсе людзі з гаплагрупай R1a на гэтых тэрыторыях генетычныя родзічы і іх прарадзіма Беларусь, іншымі словамі прарадзіма арыяў – Беларусь, больш дакладна – Палессе, яшчэ больш дакладней даліны рэк Прыпяці, Дняпра, Сожа, Дзясны. Роль нашых далёкіх продкаў у стварэнні цывілізацыі на планеце цяжка, нават, усвядоміць. Яна выглядзіць фантастычнай і нерэальнай, а на самай справе гэта ёсць праўда і параўноўваць беларусаў з кім-небудзь немагчыма, бо вы заўсёды будзеце параўноўваць дзеда і яго нашчадка.

  10. Літварус кажа:

    Шаноўная пані Арцёменка, вялікі дзякуй за змястоўны адказ на мае пытанне. На жаль, прылепіць яго да сучаснай палітыкі ніяк немагчыма. Сучасная палітыка ў маім разуменне гэта не даць Расеі паглынуць нас, адпаўсці ад яе на Поўнач ці Захад. Яшчэ раз дзякуй.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы