nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Пра хрысьціянства ад Марка Раваджа

Чэрвень 16, 2013 | 15 каментарыяў

Равадж 1Мы ўяўляем, што ў некаторых нашых чытачоў папярэдні артыкул мог выклікаць шокавы стан. З мэтай яго зьмягчэньня (але ня здраджваючы праўдзе) мы вырашылі падаць артыкул узгаданага Марка Раваджа (асабістага біёграфа Ротшыльдаў; аналаг Кісенджара ў наш час). У 1928 годзе Равадж разразіўся паданым ніжэй артыкулам. Магчыма, на адкрытасьць яго справакавала зьяўленьне ў Еўропе «Пратаколаў сіёнскіх мудрацоў» і выхад чатырохтомніка «Міжнароднае яўрэйства» Генры Форда. З улікам неймавернай амбітнасьці гэтага чалавека і пачуцьцяў самаўпэўненасьці ды беспакаранасьці, даведзеных да стану абсалютнага нахабства, зьяўленьне артыкула выглядае заканамерным. Равадж тое-сёе перакручвае і ўсёй віны сіяністаў не раскрывае, але многае прасьвятляе выдатна. У прыватнасьці, ён адкрывае вочы на ​​адзін з галоўных падманаў, што “боскі закон” хрысьціянства “непраціўленьня злу” – важнейшая тэхналогія захопу сіянізмам сьвету (перакладчык артыкула Джон Галепена; узята адсюль: http://www.zarubezhom.com/ravage.htm; нязначна адрэдагавана).

Рэдакцыя.


 

“Вядома, вы нас ненавідзіце. І не кажыце мне, што не. Давайце ня будзем марнаваць час на ўзаемныя адмаўленьні й алібі. Вы ведаеце, што ненавідзіце, і я гэта ведаю. І мы разумеем адзін аднаго.

Несумненна, некаторыя з вашых лепшых сяброў – габрэі або напаўгабрэі. І я ведаю, што і мяне вы ня лічыце габрэем, калі вы абвінавачваеце ўсіх нас оптам. Таму што я, як бы гэта сказаць, некалькі адрозьніваюся – амаль такі ж, як і вы. Гэта выключэньне, якое вы робіце для мяне асабіста, не мяняе, аднак, майго стаўленьня да вас. Але ня будзем пра гэта. Вы ня любіце габрэяў агрэсіўных, паўзучых угару, пранікаючых паўсюль матэрыялістаў, вы ня любіце тых, хто нагадвае вам такіх жа вашых сабратаў. Мы разумеем адзін аднаго, ці ня праўда. І я на вас не крыўдую.

Гасподзь, дабраславі маю душу. Я не вінавачу нікога за тое, што хтосьці кагосьці там ня любіць. Што мяне больш за ўсё цікавіць у гэтым усім антысемітызме ў вашым выкананьні – гэта поўная адсутнасьць разуменьня вамі праблемы. Вы настолькі ўсё “вакол ды каля”, вы робіце настолькі фантастычныя і празрыстыя прабачэньні, што вы напэўна моцна пакутуеце ад згрызотаў сумленьня.

Ужо не настолькі вы пачаткоўцы ў гэтай справе – як ніяк ўжо больш за 15 стагоддзяў вы ў гэтай сітуацыі. Аднак, назіраючы за вамі, і слухаючы ваша дзіцячае лапатаньне, можна прыйсьці да высновы, што вы нават ня ведаеце саміх сябе. Вы ненавідзіце нас. Таму што вы толькі адчуваеце, але ня ведаеце, за што нас можна ненавідзець. У вас нават няма супраць нас ніякіх рэальных фактаў, акрамя падазрэньняў і здагадак. І вы прыдумваеце ўсё новыя і новыя прабачэньні для нас кожны дзень. Гэтыя вашыя апраўданьні ўсё больш і больш вартыя сьмеху, чым старыя, паколькі ім супярэчаць.

Ня так шмат гадоў таму я чуў, што мы хапугі ды гандляры. Цяпер я чую, што усё мастацтва і ўсе прэстыжныя прафесіі запоўненыя габрэямі [нагадаем, гэта ў ЗША ў пачатку ХХ стагоддзя. – Рэд.].

Вы верыце, што мы зачыненыя, эксклюзіўныя і не паддаемся асіміляцыі, таму што мы на вас ня жэнімся. Мы таксама праныры, таўкачы, увесь час апынаемся наверсе і ўяўляем пагрозу самому вашаму існаваньню.

Наш жыцьцёвы ўзровень можа быць настолькі нізкі, што мы можам жыць нават у вашых трушчобах; і можа быць настолькі высокі, што мы выціскаем вас з вашых самых прэстыжных раёнаў.

Мы ўвільваем ад вайсковай службы ў ваенны час, таму што мы па натуры і традыцыі пацыфісты; але мы адначасова і прычына ўсіх войнаў, і галоўныя атрымальнікі выгад ад іх.

У адзін і той жа час мы заснавальнікі й застрэльшчыкі капіталізму, і адразу ж асноўныя агітатары за камунізм.

Несумненна, што ў гісторыі няма нікога больш рознабаковага!

І вось яшчэ! Я амаль забыўся прычыну з прычын. Мы да таго цьвёрдалобыя, што ніколі не прымалі Хрысьціянства. Дадаткова мы – бандыты, якія зарэзалі яго заснавальніка.

Але я скажу вам, што вы падманваеце самі сябе. Вы альбо ня ведаеце саміх сябе, альбо адмаўляецеся ўспрымаць факты, якія самі глядзяць на вас ваўпор.

Вы ненавідзіце габрэя не таму, што, як гэта вам здаецца, ён укрыжаваў Хрыста, але таму, што габрэй даў яму нараджэньне [Бог – габрэй? – Рэд.]. Ваша сапраўдная сварка з намі не таму, што мы не прынялі Хрысьціянства, а таму, што мы на вас яго наклалі!

Вашы бязладныя і супярэчлівыя абвінавачваньні супраць нас не адпавядаюць сапраўднаму значэньню падзей. Вы абвінавачваеце нас, што гэта мы зрабілі рэвалюцыю ў Расеі. Выкажам здагадку, што гэта так? І што з гэтага? У параўнаньні з тым, што «сьвяты» Павал (Саўл) – габрэй з Тарсуса – зрабіў у старажытным Рыме, руская рэвалюцыя – гэта проста вулічная бойка.

Равадж 2Вы робіце шмат шуму што да габрэйскай перавагі ў вашых тэатрах і кіно. Вельмі добра, калі гэта так. Але што адносна таго, што пад нашым кантролем знаходзяцца і вашы цэрквы, і вашы школы, і вашыя законы, і вашы ўрады, і самі вашыя думкі, паняцьці, якімі вы думаеце. Вы наогул існуеце ў габрэйскай паняцьцевай прасторы. Як вы можаце пазбавіцца ад вашага ўласнага ценю?

Нейкі рускі друкуе кніжку і называе яе «Пратаколы сіёнскіх мудрацоў», якая паказвае, што мы зрабілі Першую Сусветную Вайну. Вы гэтай кнізе верыце. Добра. Калі ўжо на тое пайшло, мы расьпішамся пад кожным яе пратаколам. Таму можаце супакоіцца – яна сапраўдная, аўтэнтычная. Але што вынікае з таго, што мы зьяўляемся прычынай усіх змоваў у гісторыі, у якіх вы нас абвінавачваеце? У вас жа няма нават мужнасьці нас за гэта прыцягнуць да адказнасьці, тым больш пакараць, хоць у вас ёсьць поўны сьпіс нашых злачынстваў.

Калі вы настолькі сур’ёзныя, каб гаварыць пра габрэйскія змовы, ці магу я завастрыць вашу ўвагу на адной зь іх, якая вартая размовы. Ня варта губляць словы на кантроль грамадскай думкі габрэйскімі банкірамі, газетнымі ды кіна-алігархамі, калі вы з такім жа посьпехам можаце абвінаваціць нас у тым, што мы кантралюем усю вашу цывілізацыю з дапамогай габрэйскага Евангельля.

Вы яшчэ ня ведаеце глыбіні нашай правіны. Мы ўрываемся ўсюды, мы паўсюль ўздымаем бойку, і мы ўсюды ўцякаем са здабычай. Мы ўсё ставім пад сумнеў і бэсьцім. Мы ўзялі ваш натуральны сьвет, вашыя ідэі, ваша прызначэньне і ўсё гэта перамяшалі ды скрывілі. Мы былі ў пачатку ня толькі Першай Сусветнай вайны, але і ўсіх вашых войнаў; ня толькі Рускай, але і ўсіх вашых рэвалюцый у гісторыі. Мы прынесьлі нязгоду, разлад, дэпрэсію ва ўсе вашыя асабістыя і грамадскія справы. І мы да гэтага часу толькі гэтым і займаемся. І хто скажа, колькі яшчэ мы будзем гэтым займацца?

Зірніце трохі назад і паглядзіце, што здарылася. 19 стагоддзяў таму вы былі нявіннай, свабоднай, натуральнай язычніцкай расай. Вы маліліся сваім багам: духам паветра, бягучым ручаям і лесу. Вы не чырванелі, калі бачылі аголенае цела. Вы былі ў экстазе ад поля бітвы, змаганьня, баявога духу. Вайна была інстытутам вашай сістэмы. Жывучы на ​​схілах пагоркаў і ў далінах матухны-прыроды, вы заклалі асновы натуральнай навукі й філасофіі. У вас была разумная, высакародная культура, неазмрочаная згрызотамі сацыяльнага сумленьня і сентыментальнымі пытаньнямі наконт людскай роўнасьці. Хто ведае, што за вялікая і сьветлая будучыня вас бы чакала, калі б ня мы.

Але мы не пакінулі вас у спакоі. Мы ўзялі вас у свае калючыя рукавіцы і разбурылі ўсю вашу выдатную структуру, якую вы ўзьвялі, і павярнулі назад ўсю вашу гісторыю. Мы заваявалі вас так, як ніякая ваша ўласная імперыя не заваёўвала Азію ці Афрыку. І мы зрабілі гэта без усялякіх армій, бяз куляў, без крыві або вялікіх узрушэньняў, без грубай сілы. Мы зрабілі гэта выключна з дапамогай сілы нашага духу, з дапамогай нашых ідэй, з дапамогай нашай прапаганды.

Мы зрабілі вас добраахвотнымі й несвядомымі носьбітамі нашай місіі ў гэтым сьвеце, пасланцамі варварскім расам Зямлі і шматлікімі пакаленьням, якія яшчэ не нарадзіліся. Безь яснага разуменьня, як мы вас выкарыстоўваем, вы сталі агентамі нашай расавай традыцыі й культуры, якія нясе наша Евангельле ва ўсе куткі сьвету.

Нашы племянныя законы сталі асновай вашага маральнага кодэксу, асновай усіх вашых канстытуцый і заканадаўства. Нашы легенды і міфы сталі ісьцінамі, якія вы напяваеце сваім немаўлятам.

Нашы паэты злажылі ўсе вашыя малітоўнікі і кнігі. Наша нацыянальная гісторыя Ізраіля стала асновай вашай ўласнай гісторыі. Нашы цары, дзяржаўныя дзеячы, воіны і прарокі сталі і вашымі героямі таксама. Наша малюсенькая старажытная краіна стала вашай Сьвятой Зямлёй! Наша міфалогія стала вашай Сьвяшчэннай Бібліяй! Думкі, ідэі нашых людзей перапляліся з вашымі традыцыямі да той ступені, што ў вас ня лічыцца адукаваным чалавек, які не знаёмы з нашай расавай спадчынай.

Габрэйскія рамесьнікі й рыбакі – вашыя духоўныя настаўнікі й вашыя сьвятыя, якім вы пакланяецеся незьлічонымі выявамі вашых ікон і цэркваў, названых іх імёнамі. Габрэйская жанчына – гэта ваш ідэал мацярынства – Багародзіца. А габрэйскі мяцежнік – цэнтральная фігура вашага рэлігійнага пакланеньня.

Мы зьнішчылі вашых багоў, мы адкінулі ўсе вашы расавыя асаблівасьці, і замянілі іх Богам у адпаведнасьці з нашымі ўласнымі традыцыямі. Ні адна заваёва ў гісторыі нават аддалена не параўнальная з тым, як поўна мы вас заваявалі.

Як мы гэта зрабілі? Амаль выпадкова. 2000 гадоў таму, у далёкай ад вас Палестыне, наша рэлігія заняпала ў голым матэрыялізме. Храмам Саламона завалодалі банкіры-мянялы. Раскладзеныя ў канец самалюбныя папы́ даілі народ, ласаваліся і тлусьцелі. І тады зьявіўся юны патрыёт-ідэаліст, і пайшоў па краіне, заклікаючы абнавіць веру. Ён і ня думаў ствараць царкву. Як і іншыя прарокі да яго, ён думаў толькі ачысьціць і ўдыхнуць новае жыцьцё ў старую веру. Ён атакаваў папоў і выгнаў банкіраў з храма. Гэта прывяло яго да канфлікту з існуючымі алігархамі, у выніку чаго ўсё гэта скончылася для яго жалосна.

Пасьлядоўнікі Ісуса з Назарэта, у асноўным рабы, бедныя рамесьнікі і сяляне – пралетарыят, у сваёй скрусе адвярнуліся ад сьвету і ўтварылі камуны пацыфістаў, якія прапаведвалі непраціўленьне злу гвалтам, і шанавалі памяць ўкрыжаванага лідара. Яны былі проста новай сектай ў Юдэі, без усялякай улады і пасьлядоўнікаў. Ня першай і не апошняй.

Толькі пасьля разбурэньня Ерусаліма Рымам новая секта выйшла зь ценю. І тое толькі таму, што яе ў барацьбе з Рымам пачалі падтрымліваць габрэйскія алігархі.

І тады адзін габрэй зь імем Павал (па-габрэйску, Саўл) пачаў увасабляць ідэю разбурэньня Рыма праз разбурэньне асновы сілы Рыма – яго ваеннай сілы – арміі, з дапамогай хрысьціянскай дактрыны непраціўленьня злу гвалтам, што і ажыцьцяўлялася з дапамогай маленькай секты «хрысьціян» у Рыме. Натуральна, што ўсе першыя хрысьціяне былі габрэямі. Павал стаў Апосталам для гояў, хаця да гэтага ён быў галоўным ганіцелем хрысьціян. Як вы самі разумееце, яго нібыта “цудоўнае ператварэньне» ў сувязі з прывідамі, напэўна было значна больш празаічным. І так добра Павел паставіў прапагандысцкую працу, што на працягу чатырох стагоддзяў вялікая імперыя, якая заваявала разам з паловай сьвету і маленькую габрэйскую Палестыну, стала кучай друзу, а закон Сіёна стаў афіцыйнай рэлігіяй Рыма [гаворка пра тое, што хрысьціянства было прынятае ў якасьці афіцыйнай рэлігіі рымскай імперыі імператарам Канстанцінам у пачатку 4-га стагоддзя н.э. – Рэд.].

Гэта было толькі пачаткам нашага заваяваньня сьвету – толькі пачаткам. З гэтага моманту ўся ваша гісторыя і ва ўсіх краінах – гэта гісторыя заваяваньня вашага старога паганскага духу нашым габрэйскім духам. Палова вашых войнаў, вялікіх і малых, былі рэлігійнымі войнамі, якія адбываліся проста з-за той ці іншай інтэрпрэтацыі нашых вучэньняў. Але як толькі вы захацелі адарвацца ад нас і вярнуцца да сваіх паганскіх традыцыяў, як мы тут жа ўзброілі евангельлем Лютэра, які падняўся супраць вас і зноў вярнуў вас у ярмо нашай габрэйскай цывілізацыі. Вазьміце тры вялікія рэвалюцыі Нашага Часу: англійскую, французскую і рускую. Чым яны былі як не трыюмфам габрэйскай ідэі ў сацыяльнай, палітычнай і эканамічнай галінах?

А канца гэтаму не відаць. Мы да гэтага часу дамінуем над вамі. У гэты самы момант вашы цэрквы разрывае варожасьць паміж Фундаменталістамі й Мадэрністамі – гэта значыць тымі, хто застаецца верным нашым вучэньням, і тымі, хто паціху хоча ад нас ўцячы. У Дайтане, штат Тэнэсі, насельніцтва, узгадаванае на Старым Запавеце, забараніла вывучэньне прыродазнаўчых навук, паколькі гэта супярэчыць нашаму старажытна-габрэйскаму паняцьцю аб паходжаньні жыцьця. А містар Брыян, лідар анты-габрэйскага Ку-Клукс-Клана, змагаецца за нас на Дэмакратычнай Нацыянальнай Канвенцыі, не шкадуючы свайго жыцьця, не заўважаючы ніякай супярэчнасьці. Зноў і зноў пурытанская габрэйская ідэя выяўляецца ў цэнзуры тэатра, нядзельных “блакітных законах” і актах “сухога закона”. І ў гэты ж час вы працягваеце хныкаць аб габрэйскім уплыве ў кіно!

Хіба ж гэта дзіўна, што вы ненавідзіце нас? Мы паклалі стоп-кран на ваш прагрэс. Мы наклалі на вас чужую вам кнігу і чужую вам веру, якую вы ня можаце ні праглынуць, ні страваваць, таму што яна супярэчыць вашаму натуральнаму духу, які трапляе ў хваравіты стан. У выніку вы ня можаце ні прыняць наш дух цалкам, ні забіць яго, знаходзячыся ў стане расшчапленьня асобы – у стане шызафрэніі.

Вядома, вы ніколі не прымалі нашы хрысьціянскія вучэньні цалкам. У вашых сэрцах вы натуральныя язычнікі. Вы любіце прыроду і вайну. Вы да гэтага часу захапляецеся прыгожым чалавечым целам. І ваша сацыяльнае сумленьне, нягледзячы на ​​ўсю дэмакратыю і ўсе сацыяльныя рэвалюцыі, да гэтага часу нясьпелае. А мы проста раздвоілі вашу душу, зблыталі вашы імпульсы, зпаралізавалі вашыя жаданьні, у выніку чаго вы сталі шызафрэнікамі.

У сярэдзіне бітвы вы раптам апускаецеся на калені ды моліцеся таму, хто загадвае вам падставіць іншую шчаку, а не супраціўляецеся на зло гвалтам, таму што сказана: «Дабраславёныя, што прыносяць мір». У сваёй гаспадарлівасьці вы раптам засмучаецеся, успомніўшы, як у царкве вас вучаць ня думаць аб дні заўтрашнім. У сваёй барацьбе, дзе вы самі б ударылі, не раздумваючы, вам раптам нагадваюць, што беднасьць дабраславёная, і што ўсе людзі – браты ў Госпадзе. І ў той момант, калі вы ўжо хочаце саступіць сваім унутраным пачуцьцям, ваша габрэйскае выхаваньне кладзе рашучую руку на ваша плячо і адносіць напоўненую чашу ад вашых вуснаў.

Вы, хрысціяне, ніколі не хрысьціянізаваліся да канца. У гэтым мы справіліся з вамі не да канца. Але мы адабралі ў вас радасьць і асалоду вашай натуральнай рэлігіі!

Такім чынам, чаму б вам не ненавідзець нас? Калі б мы былі на вашым месцы, мы б усім сэрцам ненавідзелі нас – ды яшчэ значна больш, чым гэта робіце вы. Аднак мы не павінны расказваць вам усё, як і чаму. Мы не павінны вам усё тлумачыць. Зьяўляючыся ўладальнікамі мільёнаў рэсьпектабельных габрэйскіх крамак, якімі мы ў асноўным зьяўляемся, мы не павінны абражаць ваш інтэлект, і наша сумленьне, размовамі пра камунізм як габрэйскую філасофію. Зь мільёнамі дробных габрэйскіх служачых мы не павінны рабіць зь сябе пасьмешышча, кажучы аб міжнародным капіталізме як габрэйскай манаполіі. Не, мы павінны гаварыць па справе. Мы павінны разгледзець гэтае намяшанае, нястраўнае пойла, якое мы называем цывілізацыяй – гэты паўхрысьціянскі, паўязычніцкі вінегрэт. На вашым месцы мы б нас прыбілі б ваўпор: «У гэтым ўсім вінаватыя вашыя прарокі й… ваша Біблія».

Вы, хрысьціяне, турбуецеся і жаліцеся пра ўплыў габрэяў у вашай цывілізацыі. Вы кажаце, што мы касмапаліты – меншасьць сярод вас, з традыцыямі, інтарэсамі й памкненьнямі, адрознымі ад вашых. І вы аб’яўляеце, што такое становішча рэчаў – пагроза вашаму ўпарадкаванаму разьвіцьцю. Яно блытае вашыя імпульсы і ператварае ваша прызначэньне ў мяшанку. А я наогул не разумею, у чым тут пагроза? Ваш сьвет заўсёды кіраваўся меншасьцямі. Якая розьніца, якое паходжаньне меншасьці, што кіруе вамі? [так, мы згодны – напрыклад, у Беларусі кіраўнікамі павінны быць толькі беларусы; але пра гэта пакуль гаворыцца толькі на нашым сайце… – Рэд.]

Уплыў жа наш ёсьць – і ён значна і значна большы, чым вы сабе нават можаце ўявіць.

Вось гэта тое, што нас бянтэжыць і адначасна замілоўвае (а часам і проста вымотвае) у вашай гульні ў антысемітызм. Гэта так паказальна. Вы ходзіце і ўсюды з жахам шэпчэцеся аб валасатай габрэйскай руцэ там і тут. Гэта прымушае нас курчыцца. Мы цалкам аддаём сабе справаздачу ў тым, што мы наносім вам невылечную рану, калі накладваем на вас нашы ўласныя, чужыя вам, веру і традыцыі. Можа, і мы ўжо дрыжым: у адзін цудоўны дзень вы прачнецеся і зразумееце, што ваша рэлігія, ваша адукацыя, ваша медыцына, ваша мараль, вашы сацыяльныя, урадавыя, юрыдычныя і эканамічныя інстытуты – фундаментальна ўсе нашыя! Але затым вы пачынаеце сьпецыфічна паказваць на каго-небудзь пальцам. Скажам, намякаць на габрэйскіх банкіраў або габрэйскіх прадпрымальнікаў – і наш страх тут жа зьмяняецца выбухам рогату. Гоі – бачым мы з палёгкай – ніколі ня будуць здольныя ўбачыць рэальную глыбіню нашых злачынстваў.

Ці вы ня маеце вачэй, ці вы ня маеце мужнасьці забіць нас за тыя злачынствы, якіх больш чым дастаткова, каб любы дасьведчаны суддзя або трыбунал адразу б прыняў да разгляду. Чаго корпацца з дробязнымі абвінавачваньнямі, калі вы лёгка б маглі раскапаць нашыя значна больш сур’ёзныя злачынствы супраць вас. Чаго шпурляць нам у твар нязграбную падробку тыпу «Пратаколаў сіёнскіх мудрацоў», калі зь яшчэ болшым посьпехам вы можаце кінуць нам у твар «Адкрыцьці Сьвятога Яна»? Чаго наракаць нас Карлам Марксам і Троцкім, калі, каб абвінаваціць нас, вам зь лішкам хопіць Ісуса з Назарэта і «Сьвятога» Паўла (Саўла) з Тарсуса.

Вы кляйміце нас падбухторшчыкамі, перакрутамі, агітатарамі, тэрарыстамі. Гэта праўда, і я схіляюся перад гэтым вашым адкрыцьцём. Можа быць лёгка паказана, што мы зьяўляемся прычынай любой вашай рэвалюцыі ў гісторыі. Без усякага сумневу, Пратэстанцкая рэвалюцыя Лютэра – наша. І проста відавочна, што мы зьяўляліся рухавіком любой буржуазнай рэвалюцыі, няхай гэта будзе ў Францыі ці Англіі – буржуазія ж была габрэйская. Калі б гэта было ня так, то атрымлівалася б, што мы ня ведаем сваіх уласных інтарэсаў. Але што? Хіба вы за гэта паказваеце на нас сваім абвінаваўчым пальцам? Цудоўна, але не! Вы фантастычна топчацеся толькі вакол Першай Сусветнай вайны і рэвалюцыі ў Расеі.

Але ўсе гэтыя рэвалюцыі й змовы ні ў якой меры ня могуць нават параўнацца з той вялікай змовай, якую мы сканструявалі ў пачатку новай эры, прызначэньнем якой было зрабіць веру невялікай габрэйскай секты – рэлігіяй усяго Захаду, і місіянізаваць габрэйскія традыцыі ды вераваньні па ўсім сьвеце. Рэфармацыя не была проста злым намерам. Яна дапамагла спавіць нашага старога ворага, і зноў паставіць нашу Біблію (наш Танах) на чале ўсяго вашага Хрысьціянства.

Рэспубліканскія рэвалюцыі 18-га стагоддзя вызвалілі нас ад нашых застарэлых палітычных і сацыяльных комплексаў непаўнавартасьці. Яны прынесьлі нам прамую выгаду, але і вам яны былі не без карысьці. Яны далі вам пэўную магчымасьць да разьвіцьця. Вы абавязаны вашай сілай менавіта ім. Але тое паўстаньне, якое прынесьла ў Еўропу Хрысьціянства, было спланавана і ажыцьцёўлена менавіта габрэямі, як акт помсты супраць Вялікай негабрэйскай дзяржавы – Рыма. І калі вы кажаце пра габрэйскія змовы, я асабіста ніяк не магу зразумець, чаму вы не згадваеце разбурэньне Рымскай імперыі – і пад рымскімі сьцягамі ўсёй антычнай цывілізацыі – ад рук габрэйскага Хрысьціянства?

Здаецца неверагодным, але вы, Хрысьціяне, і паняцьця ня маеце, адкуль прыйшла ваша рэлігія, адкуль яна ўзялася і як? Вашы гісторыкі ня кажуць вам пра гэта [прыклад, што ідэалогія-рэлігія кіруе і гісторыяй, і гістарычнымі ведамі. – Рэд.]. Кнігі па гэтым пытаньні, якія зь’яўляюцца часткай вашай Бібліі, вы паўтараеце, як папугаі, але ў іх не ўнікаеце. Мы старанна выканалі сваю працу, а вы верыце нашай прапагандзе літаральна. Прышэсьце Хрысьціянства для вас – гэта не гістарычная падзея, якая лагічна вынікае зь іншых падзей таго часу, а выкананьне габрэйскага чароўнага прароцтва зь невялікімі вашымі мадыфікацыямі. Дзе вам убачыць, што яно зьнішчыла Вялікую негабрэйскую цывілізацыю і Вялікую негабрэйскую імперыю, зь якой габрэйская Юдэя стала ваявала. Дзе вам убачыць, што Хрысьціянства на тысячу гадоў адкінула Еўропу ў варварства і цемру. Як жа? – Гэта прынесла «Выратаваньне» ў негабрэйскай свет! [так, ідэалогія-рэлігія кіруе гісторыяй. – Рэд.]

А, між тым, тады, у Рымскай Імперыі, быў велізарны падпольны рух, які зыходзіў з цэнтра ў Палестыне. Ён распаўсюджваўся габрэйскімі агітатарамі, фінансаваўся габрэйскімі грашыма і перадаваўся ў габрэйскіх цыдулках і размовах. Рым разбурыў Ерусалім грубай сілай, але праз некаторы час і сам абрынуўся без адзінага стрэлу …

Вы нават гэтага ня бачыце! Хоць нават разьвітае дзіця, незадуранае царквой, скажа вам тое ж самае, што і я, проста прачытаўшы храналогію падзей таго часу [так, ідэалогія-рэлігія кіруе сьветаглядам людзей. – Рэд.].

І пасьля ўсяго гэтага вы працягваеце бубніць пра габрэйскія змовы, тыцкаць нам Першую Сусветную вайну і рэвалюцыю ў Расеі? Нядзіўна, што мы заўсёды прапускалі ваш антысемітызм міма вушэй. Вядома, калі справа не даходзіла да ахвяр.

І ўлічыце, што яшчэ такі мэтр як Гібон спрабаваў вас адукаваць. Ужо прайшло 200 гадоў з таго часу, як ён напісаў «Гісторыю заняпаду Рымскай імперыі».

Скажам бязь хітрыкаў, Гібон быў не пачаткоўцам у гісторыі й таму не спрабаваў патлумачыць разбурэньне негабрэйскай Імперыі глупствамі накшталт “самаадвольнага” эканамічнага застою, упадку нораваў, росту распушчанасьці. У той час на самай справе Імперыя знаходзілася ў зяніце сваёй славы і творчага ўздыму (Гібон сам жыў у імперскім Лондане – сталіцы Вялікай Брытанскай імперыі, якая, нягледзячы на ​​тое, што з часоў Рымскай імперыі прайшло амаль дзве тысячы гадоў, была добрым паўторам Рымскай імперыі ў асьпекце заняпаду нораваў і распушчанасьці). Не, Гібон быў разумны чалавек, прыхільнік паганскай Еўропы. І, як гісторык, з вачыма і галавой. Таму ён без цяжкасьці паказаў на хваробу, якая падтачыла і разбурыла вялікі будынак антычнай цывілізацыі. Ён паказаў на хрысьціянства – на закон, які прыйшоў ад Сіёна, на «Божае слова», якое прыйшло зь Ерусаліма, як на першапрычыну заняпаду і гібелі Рымскай імперыі ды ўсяго таго, што зь яе зыходзіла.

Але Гібон не пайшоў далей. Ён нарадзіўся і памёр, за стагоддзе да зьяўленьня, так бы мовіць, Навуковага Антысемітызму. Ён не разглядаў альтэрнатыўныя варыянты. Ён бачыў, як зь Міжземнамор’я валам валіць іншародная маса і апаноўвае Еўропу. Ён так і не зразумеў, што ўся гэтая хрысьціянская легенда з «Выратаваньнем» была задумана менавіта для гэтага. Але факты – упартая рэч.

Дазвольце мне, коратка, без містыкі й упрыгожваньня, пераказаць гэтую легенду.

Адступім трохі назад у часе. Дзеяньне разгортваецца ў 4 актах з кульмінацыяй ў трэцім акце. Час, калі падымаецца заслона – гэта 65 год да нашай эры. Галоўныя дзеючыя асобы – гэта Юдэя і Рым.

Юдэя – гэта маленькае царства ва ўсходнім Міжземнамор’і. На працягу пяці стагоддзяў да гэтага – гэта было ня больш чым проста геаграфічная назва. Яно стала захоплівалася, руйнавалася, а насельніцтва адводзілася ў рабства да сваіх магутных суседзяў.

Намінальна незалежная Юдэя была надзвычай нестабільная і на мяжы грамадзянскай вайны. Рымская Імперыя тады яшчэ не была ўладаром сьвету, але хутка ім станавілася. Таксама як і суседняя Грэцыя, Рым быў галоўнай ваеннай сілай і цэнтрам цывілізацыі.

Да таго Юдэя і Рым не кантактавалі паміж сабой. Затым Рым вырашыў умяшацца.

У Юдэі была спрэчка паміж двума братамі: хто зойме трон. І рымскі генерал Пампей, які, сталася так, быў у Дамаску, пракручваючы больш сур’ёзныя справы, быў прызваны быць пасярэднікам паміж прэтэндэнтамі. З шчырасьцю старога салдата Пампей адправіў аднаго з братоў у высылку, а пасаду «Пантыфіка (Першасьвятара)» аддаў іншаму брату. Пасаду цара скасаваў зусім. Такім чынам, пасярэдніцтва Пампея абярнулася залежнасьцю Юдэі ад Рыма.

Габрэі натуральна абурыліся, і Рым, каб не канфліктаваць зь мясцовымі звычаямі, аднавіў царскую пасаду. Цара абраў сам Рым. Гэта быў не габрэй, а ідумеянін па расе, зь імем Ірад (таму Ірад звычайна выстаўляецца габрэйскімі гісторыкамі адмоўным персанажам. – заўвага перакладчыка). Але габрэі былі незадаволены і працягвалі гвалт. Рым жа думаў, што яны няўдзячныя.

Усё гэта проста прэлюдыя і гаворыцца толькі для таго, каб былі зразумелыя наступныя падзеі.

Незадаволенасьць габрэяў вырасла да адмовы падпарадкоўвацца і адкрытага паўстаньня, калі Рым пачаў пастаўляць у Юдэю ўсе атрыбуты рымскай культуры: атлетычныя спаборніцтвы, скульптуры, грэцкі тэатр і гладыятарскія баі, якія былі не ў габрэйскім гусьце. Нацыя, у цэнтры якой было пакланеньне богу Егове (Госпаду Яхвэ), успрыняла гэта ўсё як абразу іх бога, хоць рымская адміністрацыя ім папярэдне патлумачыла, што ўсе гэтыя забавы прызначаныя толькі для рымскага гарнізону. Акрамя гэтага, габрэі зь дзіўнай упартасьцю супраціўляліся зборшчыкам падаткаў, якія дасылаліся [Рымам]. Больш за ўсё яны хацелі цара са сваёй уласнай расы і з адмысловага царскага роду.

Сярод мас паўстаньне ўспрыняла старую легенду пра Месію – Збаўцу, прызначанага Богам, які вызваліць свой народ ад замежнага прыгнёту і зробіць Юдэю супердзяржавай [чарговая прыкмета таго, што сіяністы яшчэ 2000 гадоў таму ставілі глабальныя шавіністычна-імперскія мэты. – Рэд.]. Габрэі ня проста хацелі, яны дзейнічалі. У Галілеі нейкі Юда падняў пагрозьліва паўстаньне, якое карысталася вялікай народнай падтрымкай. А Ян Баптыст (Прадцеча) аперыраваў у Ярдане. Па яго сьлядах пайшоў й іншы чалавек з поўначы – Ісус з Назарэта. Усе трое валодалі дарам заклікаць народ да паўстаньня з дапамогай нявінных багаслоўскіх фраз. Усе трое выкарысталі адзін і той жа заклік [прыкмета агульнага кіраўніцтва над трыма. – Рэд.] да паўстання: «Час прыйшоў!» І ўсе трое былі хутка затрыманыя і пакараныя – абодва галілеяніна з дапамогай расьпяцьця.

Не кранаючы асабістых якасьцяў, Ісус з Назарэта быў, як і яго папярэднікі, палітычным агітатарам супраць замежнага акупанта. Існуюць нават намёкі, што ён хацеў стаць царом Юдэі. Ён заяўляў, або яго пазьнейшыя біёграфы заяўлялі за яго, што ён паходзіць з царскага роду Давіда. Аднак яго бацькава лінія была даволі заблытаная. Тыя ж самыя пісьменьнікі, якія прасочвалі паходжаньне мужа яго маці да цара-псалміста (Давіда), таксама падавалі Ісуса як сына Яхвы, і дапускалі, што Ёсіф – не яго бацька.

Аднак, здаецца, што Ісус загадзя зразумеў усю бесперсьпектыўнасьць сваёй палітычнай місіі й павярнуў увесь свой талент прамоўцы і папулярнасьць сярод мас зусім у іншым кірунку. Ён пачаў прапагандаваць прымітыўныя формы папулізму, сацыялізму і пацыфізму. Эфектам гэтай перамены ў яго прапагандзе стала варожасьць да яго з боку багатых слаёў і габрэйскіх папоў, а таксама абмежаваньне яго пасьлядоўнікаў толькі беднымі пралетарскімі масамі ды рабамі [рабінат і царскі род спынілі фінансаваньне. – Рэд.].

Пасьля яго сьмерці яго пасьлядоўнікі сфармавалі абшчыны камуністычнага братэрства. Пропаведзь, якую іх лідар прамовіў на вяршыні гары (Нагорная пропаведзь. – заўвага перакладчыка), падсумавала для іх сутнасьць яго вучэньня, і яны зрабілі яе правілам свайго жыцьця. Гэта была філасофія, разлічаная на пакорлівасьць і падпарадкаваньне. Яна супакойвала тых, хто пакутуе ў гэтым сьвеце, і абяцала ўзнагароджаньне пасьля жыцьця. Людзі занадта слабыя, каб змагацца, навучаліся не супраціўляцца злу. Людзям, якія гарбелі ад сьвітаньня і да позьняй ночы, давалася ўстаноўка на карысьць працы, якая не прыносіла ім нічога, акрамя галечы. Апушчаныя, абабраныя, жабракі, прыніжаныя і абражаныя – ім давалася абяцаньне быць элітай у замагільным сьвеце перад Богам. Багатым жа, амбіцыйным, уладным, сьвецкім людзям у нябёсах было адмоўлена.

У той час аб’ектам дзеяньняў Ісуса была маленькая секта ў Юдэі. Яна была ня першая і не апошняя. Юдэя, як і сучасная Амерыка, была ўрадлівай глебай для ўсялякіх дзіўных сект. Гэтая секта называлася Эбіёнім (Ebionim). Эбіяніты – так звалі яны сябе – паўпэраў, люмпен-пралетары, «якім няма чаго губляць, акрамя сваіх ланцугоў», яны не разглядалі сваю веру ў якасьці новай рэлігіі. Яны ўсе былі габрэямі й габрэямі заставаліся. Вучэньне іх лідара па характары належала вобласьці сацыяльнай філасофіі, этыцы паводзінаў, ладу жыцьця.

Сучасным хрысьціянам, якія пытаюцца, чаму габрэі так і ня ўспрынялі вучэньне Ісуса, я толькі магу адказаць адно: на працягу доўгага перыяду часу ніхто акрамя габрэяў і ня быў хрысьціянамі. Зьдзіўляцца ж, што ўсе габрэі ня сталі Эбіянітамі, гэтак жа неінтэлігентна, як пытацца, чаму ўсё амерыканцы ня сталі баптыстамі.

У звычайны час ніхто б і не зьвярнуў увагі на патрапаную брацію. Па большай частцы рабы і працаўнікі, іх забітасьць рабіла зь іх нікуды ня вартых салдат. Але, калі краіна была ў стане барацьбы з замежным ворагам, філасофія хрысьціянства (рэлігія ня з гэтага сьвету) стала вельмі небясьпечнай. Гэта была вера бязвер’я, вера ілюзій, ухіленьня ад усіх праблем і адкрытага паражэнства. Яна пагражала падарваць баявы дух нацыі, ваюючай з агрэсарам. Гэтыя славутыя «падстаўленьне іншай шчакі», «несупраціў злу гвалтам», невытлумачальная “любоў да ворага” выглядалі як мэтанакіраваная спроба паралізаваць волю нацыі, выклікаць крызіс і забясьпечыць перамогу ворага.

Такім чынам, нядзіўна, што габрэйскія ўлады сталі перасьледваць Эбіянітаў. Іх мітынгі высочваліся і разганяліся, іх лідары былі пасаджаныя ў турмы, іх дактрына была забароненая. Здавалася, што секта асуджаная. Але нечакана паднялася заслона для трэцяга акта, і падзеі прынялі новы паварот.

Верагодна, самым жорсткім ганіцелем сектантаў быў нехта Саўл, які займаўся вытворчасьцю намётаў і тэнтаў. Жыхар Тарсуса і, такім чынам, чалавек выхаваны на грэцкай культуры, ён грэбаваў хрысьціянскім вучэньнем адмовы ад сьвецкай мітусьні й аддаленасьці ад жыцьця. Як габрэя, настроенага патрыятычна, яго пужаў уплыў гэтай секты на самасьвядомасьць нацыі. Ён быў адукаваны чалавек, які ведаў некалькі моў. Таму Саўл быў ідэальны для падарожжаў па раськіданых па ўсім Міжземнамор’і габрэйскіх абшчынах у мэтах процідзеяньня шкоднаснай дактрыне пацыфізму. Улады Ерусаліма прызначылі яго галоўным перасьледавальнікам секты Эбіянітаў.

Ён быў на шляху да Дамаска, каб арыштаваць групу сектантаў, калі да яго прыйшла новая ідэя. У адной зь цьмяных фраз кнігі Дзеяў сьвятых апосталаў, Евангельля, ён убачыў добрую думку. На самай справе думак было дзьве. Пачаць з таго, што ён зразумеў, наколькі бесьперсьпектыўныя намаганьні маленькай Юдэі супраць тагачаснай рымскай супердзяржавы. Другое, яшчэ больш важнае, – яму прыйшло ў галаву, што тая пустэльная секта, якую ён рэпрэсуе, можа, калі пастарацца, з часам стаць пагрозьлівай сілай ня гэтулькі для Юдэі, колькі для Рыма. Пацыфізм, несупраціў, пустэльніцтва, любоў да ворагаў, былі небясьпечнымі вучэньнямі ў сябе дома. Аднак, калі распаўсюдзіць гэтае вучэньне сярод варожых войскаў, – гэта можа падарваць іх дысцыпліну і сьхіліць вагі на карысьць Ерусаліма. Павел (Саўл), кажучы сучаснай мовай, першым зразумеў значэньне прапаганды ў тыле ворага.

Ён дайшоў да Дамаска, і тут да зьдзіўленьня як сваіх сяброў, так і тых, каго ён зьбіраўся рэпрэсаваць, Саўл абвясьціў свой зварот у гэтую веру і папрасіў допуску ў брацтва. Па вяртаньні ў Ерусалім ён паклаў перад зьдзіўленым Сінедрыёнам [вось хто яшчэ тады быў і над Ісусам, і над Саўлам. – Рэд.] праект новай стратэгіі. Пасьля доўгіх дэбатаў і корпаньня ў варыянтах новая стратэгія была прынятая.

Адзіна, лідэры Эбіянітаў самога Ерусаліма не адчувалі даверу да нованавернутага Саўла. Іх бянтэжылі яго матывы і прапанова адмовіцца ад старажытных габрэйскіх звычаяў, каб дактрына стала даступнай для засваеньня негабрэямі. Яны баяліся, што прыток негабрэяў у іх секту напоўніць яе рознай шушарай і аслабіць яе. Але ўрэшце Саўл пераканаў і іх.

Так Саўл – прасьледавальнік хрысьціян, стаў Паўлам – хрысьціянскім апосталам. Так у паганскую Еўропу хлынула зусім чужая ёй усходняя рэлігія.

Нечакана для самаго Паўла новая рэлігія запрацавала надзвычай добра. Яе Евангельле, падагнанае пад гояў і даволі прывабнае для іх, прыносіла новых падзьвіжнікаў хутчэй, чым ён разьлічваў, ці нават жадаў.

Вы павінны мець на ўвазе, што яго першасная ідэя была толькі абарончага характару. У той час ён быў далёкі ад думкі хрысьціянізаваць увесь сьвет. Яго задача абмяжоўвалася простым жаданьнем падарваць сілы ворага. Калі б рымскія гарнізоны сышлі з Палестыны, яго задача была б выканана, і Павел гатовы быў згарнуць усю справу. Але рабы і ўсе прыгнечаныя Рымскай імперыі – калекі, галадаючы пралетарыят самога Рыма – знайшлі ў адаптаваным для іх Паўлам Евангельлі такое неабходнае ім суцяшэньне, як да гэтага (таксама суцяшэньне ў вучэньні ўкрыжаванага настаўніка) знайшлі і самі бедныя габрэі.

Вынікам нечаканага посьпеху хрысьціянства стала тое, што Рымскія ўлады здагадаліся, што адбываецца. Непрыемныя весткі аб непадпарадкаваньні гарнізонаў пацяклі ў Рым з Палестыны ды іншых месцаў. Замест таго, каб заціхнуць і даць рымскім уладам супакоіцца, справа пачала разьвівацца ў бок абвастрэньня. Тады Рыму нічога не засталося, як узяць Ерусалім агнём і мячом. Доўгіх чатыры гады спатрэбілася, каб узяць маленькі Ерусалім, але Рым разбурыў гняздо заразы ў 70-м годзе нашай эры. Прынамсі, Рым спадзяваўся на гэта.

Гісторыкі таго часу не пакідаюць ніякіх сумневаў у мэтах Рыма [на самай справе не засталося ніякіх пісьмовых даных аб Рымскай гісторыі, акрамя як ад габрэйскіх гісторыкаў Ціта Лівія (Леві) і Ёсіфа Флавія. – заўвага перакладчыка]. Яны кажуць нам, што Нерон паслаў генерала Веспасіяна з рашучым загадам сьцерці з твару зямлі Ерусалім і зьнішчыць агмяні хрысьціянства.

[У адказ на гэта габрэі Рыма падпалілі Рым, а жонка Нерона, габрэйка Папея, правяла да яго забойцаў. Першай жонкай Нерона была Актавія – дачка імператара Клаўдзія, якога габрэі атруцілі. Але, каб атрымаць кантроль над Неронам, Актавію таксама атруцілі, і падклалі яму жыдоўку Папею. Вясельле было ў 62 годзе. Але, калі і гэта не дапамагло, і Нерон працягваў зачыстку Юдэі, рымскія габрэі ў 64 годзе падпалілі Рым. Афіцыйна часам пачатку вайны лічыцца 66 год. Але на самай справе гэтая вайна супраць рымскіх гарнізонаў ішла ўвесь час, і 66-ы год – гэта проста калі вайна ўступіла ў кульмінацыю – аблогу Ерусаліма. Папея правяла забойцаў да Нерона ў 68 годзе. Але ў энцыклапедыях напісана, што ён скончыў жыцьцё самагубствам. – заўвага перакладчыка]

Для рымлян габрэйскае хрысьціянства было нічым іншым, як ваяўнічым юдаізмам, што ў прынцыпе адпавядала рэчаіснасьці. Што да жаданьняў Нерона, то ён прынамсі ажыцьцявіў палову сваіх намераў [за што габрэйскія гісторыкі зьняславілі яго як вар’ята. – заўвага перакладчыка].

Палестына была ператворана ў друзы, якімі яна і заставалася на працягу амаль двух тысяч гадоў. Але габрэйскае хрысьціянства было ўжо ня знішчыць.
Наадварот, толькі пасьля падзеньня Ерусаліма стратэгія Паўла пачынае працаваць на поўных абаротах. Як я ўжо казаў, намерам Паўла спачатку было проста спалохаць Рым – тое, што меў на ўвазе і Майсей, калі заражаў егіпцян чумой [гэта міф; а ўвасход Сонца ня ён арганізоўваў? – Рэд.]. Павел спачатку рабіў справу асьцярожна і не сьпяшаючыся, каб не спалохаць магутнага ворага. Хоць ён і круціў Евангельлем перад носам ворага, ён устрымліваўся ад прамой атакі. Цяпер, калі Ерусалім быў разбураны, і калі Паўлу стала няма чаго губляць, ён адкінуў усе сумневы й перанёс вайну на тэрыторыю ворага. Цяпер ужо мэтай было разбурыць сам Рым – таксама, як Рым разбурыў Ерусалім.

Калі ўласныя лісты Паўла не пераконваюць вас у гэтай інтэрпрэтацыі яго дзейнасьці, я прашу вас зьвярнуць увагу на яго ня менш прыемнага таварыша – апостала Яна Багаслова. У той час як Павел, аперуючы ў ценю імператарскага палаца і перыядычна трапляючы ў турму, вымушаны быў гаварыць прытчамі й завуаляваным намёкамі, апостал Ян, зьвяртаючыся да безуважных азіятаў, ужо мог сабе дазволіць гаварыць уадкрытую. Ва ўсялякім разе, яго памфлет «Адкрыцьці Яна Багаслова» ёсць непрыхаваная праўда, пра што на самай справе ідзе гаворка.

Апостал Ян абзывае Рым Вавілонам і апісвае яго, пырскаючы сьлінай ад нянавісьці, як маці ўсіх блядзей і вырадкаў, як носьбіта пекла, як суку, якая ўпіваецца крывёю сьвятых [хрысьціян і габрэяў. – заўвага аўтара], як прыгнятальніка “людзей і мноства народаў, нацый і моваў”. І, каб адкінуць усе сумневы, пра каго ідзе гаворка – кажа аб «вялікім горадзе, які кіруе царамі ўсёй зямлі». І анёл трубіць трыўмфальна: «Вялікі Вавілон загінуў, загінуў!» І затым даецца карціна оргіі разбурэньня. Гандаль, вытворчасьць, марскі гандаль – усё скончана. Выяўленчае мастацтва, музыка і «галасы жаніхоў і нявест» – усё сьціхла. Змрок і запусценьне апусьціліся на краіну. Заваёўнікі гояў скачуць на конях – кроў па страмёны. «Радуймася перамогай, о, нябёсы, і вы сьвятыя апосталы і габрэйскія прарокі – Бог адпомсьціў за вас!

І якая ж мэта ўсёй гэтай разрухі? Ян і не зьбіраецца хаваць гэта. Ён заканчвае сваё боскае адкрыцьцё бачаньнем новага сьвету – адноўленага Ерусаліма, і ня якога-небудзь сурагату Ерусаліма, а менавіта гэтага, на тым самым месцы – сталіцы адноўленай дзяржавы «дванаццаці плямёнаў сыноў Ізраіля».

Ці мог хто-небудзь больш зразумела выказаць габрэйскія мэты, чым гэта зрабіў Ян Багаслоў? [І прымусіць ўсе народы Еўропы 2000 год працаваць на гэтую мэту? – заўвага перакладчыка]

Вядома, ні адна цывілізацыя ня можа вечна супрацьстаяць такому націску. Праз 200 гадоў намаганьні Паўла, Яна ды іх пасьлядоўнікаў зрабілі такія посьпехі сярод усіх класаў Рымскага грамадства – хрысьціянства стала дамінуючым культам ва ўсёй імперыі.

Тым часам, як Павел мудра прадбачыў, мараль і дысцыпліна Рымскай дзяржавы сышлі на нішто да такой ступені, што ўсё больш і больш рымскіх легіёнаў, якія раней наводзілі жах на ўсе краіны і былі краевугольным каменем рымскай культуры і дзяржавы, пачалі цярпець паразы ад варвараў. У 326 годзе н.э. імператар Канстанцін абвясьціў хрысьціянства афіцыйнай рэлігіяй [у гэты ж час ім з палітычнымі мэтамі была складзена “напісаная Богам Біблія”; кожны можа здагадацца, што тэксты ў яе Стары Запавет, і ўсе Евангельлі для Новага Запавета, імператару Канстанціну падбіраў… Сінедрыён; “чытайце, гоі, замілоўвайцеся, запаўняйце нашымі міфамі свае мазгі…” – напэўна думалі там. – Рэд.]. Пасьля яго імператар Юльян спрабаваў была павярнуць назад, але ўжо было позна. Рымская дзяржава была безнадзейна аслаблена палестынскімі чарвякамі.

Гэта быў поўны трыюмф Паўла (Саўла).

Вось так, я, калі б я быў антысемітам [антысіяністам! – Рэд.], які шукае габрэйскую змову, рабіў бы сваю справу, інтэрпрэтуючы факт, якім чынам габрэйская рэлігія стала рэлігіяй гояў [так, хрысьціянства – сьветаглядна-палітычны праект сіянакратыі; пра гэта мы цьвёрда здагадваліся, цяпер мы ў гэтым цьвёрда перакананыя. – Рэд.].

Марк Элі Раваж. 1928 год”

The Century Magazine
January 1928
Volume 115, Number 3
Pages 346-350

 

 

 

 

15 каментарыяў

  1. Siarhiej кажа:

    Першая палова тэксту Марка Раваджа выглядае як жыдоўская самарэкляма са шматлікімі выкрунтасамі кшталту “як поўна мы вас заваявалі”. А пасля “проста прэлюдыі” ідзе цікавая інтэрпрэтацыя.
    Спадабаўся тэрмін “Навуковы Антысемітызм”.

  2. з...лы беларус кажа:

    Матэрыял ад Раважа (Раваджа) ёсць канцэнтрат “інтэлектуальнай” жыдоўскай дамінанты . і ляжыць ў аснове выхавання іудзеяў нават з мізэрам жыдоўскага генатыпу. Вялікі эвалюцыяніст і працоўны геній сэр Дарвін (па адукацыі сам хрысціянскі англіканскі святар) ў сваёй аўтабіяграфіі выдатна ахарактарызаваў хрысціянства і Ветхі завет як веру “…якая не заслугоўвае даверу большага, чым святыя кнігі індусаў ці вераванні якога небудзь дзікуса… …… Гэта вучэнне мярзотнае.” Таму сучасныя рэальныя навукоўцы дэ-факта адыходзяць ад жыдоўскага светаўспрымання, але не праз “вяртанне да Ваала” – эвалюцыйны інтэлектуальны прагрэс не павяртае назад – а праз разуменне Ведаў як аб’екту Існасці і Інтэлекту як суб’екту іх ўспрыманя, а Бог -мэта інтэлектуальнай Эвалюцыі Чалавека мудрага. Дзякуй прафесару Астроўскаму за руплівую навукова дакладную працу па “сцягванню сіянісцкага ярма з карку беларскага народу”!

  3. Ягрынка кажа:

    Дзякуй рэдакцыі за гэты і папярэднія артыкулы – “Няправеднік хай яшчэ робіць няпраўду; нячысты хай яшчэ апаганьваецца; праведнік хай творыць праўду яшчэ, і сьвяты хай асьвячаецца яшчэ.”( Адкрыццё Яна Багаслова 22:11)
    Хачу дадаць наконт непраціўленьня злу гвалтам, бо гэта вельмі бянтэжыць праціўнікаў вучэньня Хрыста. Яны ня могуць гэтаму супроцьстаяць – гэта пазбаўляе йх улады над людзьмі. Бо што можна зрабіць з чалавекам, які не палохаецца гвалту, прымусу і нават самой смерці? Да тагож гэта скіравана на саміх праціўнікаў вучэньня: “Я прыйшоў заклікаць ня праведнікаў, а грэшнікаў да пакаяньня.” (Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце 5:32); “Таму, хто ўдарыў цябе па шчацэ, падстаў і другую; …” (Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце 6:29); “І як хочаце, каб з вамі рабілі людзі, так і вы рабеце зь імі.” (Паводле Лукаша Сьвятое Дабравесьце 6:31).

    [так, хрысьціянства – сьветаглядна-палітычны праект сіянакратыі; пра гэта мы цьвёрда здагадваліся, цяпер мы ў гэтым цьвёрда перакананыя. – Рэд.]
    “Закон, маючы цень будучых дабротаў, а не самы вобраз рэчаў, аднымі тымі самымі ахвярамі, якія кожны год стала прыносяцца, ніколі ня можа зрабіць дасканаламі тых, што прыходяць зь імі.” (Пасланьне да Габрэяў 10:1)
    Так хрысьціянства, як ідыалогія альбо рэлігія, гэта ня толькі праект сіянакратыі. Хрысьціянства шмат разоў выкарыстоўвалі ў сваіх мэтах прагныя да ўлады людзі, пры гэтым яны старанна пазбягалі самой суці вучэньня Хрыста, перасьледвалі носьбітаў вучэньня, аб’яўлялі йх сэктантамі, забаранялі распаўсюд бібліі на зразумелай мове, бо яны ведаюць, што на духоўным полі змаганьня, перамагчы Ісуса Хрыста немагчыма.

    • Seybit кажа:

      “пры гэтым яны старанна пазбягалі самой суці вучэньня Хрыста”
      Хто сёньня замінае не пазьбягаць “самой суці вучэньня Хрыста”?

  4. Siarhiej кажа:

    Дзякую Рэдакцыі за цікавую інфармацыю якая дапамагае фармаванню РЭАЛІСТЫЧНАГА светапогляду.

  5. dаllwitz кажа:

    Цiкава вось што: сiянакратыя зьняла Ратцынгэра за што? За тое, што ён не прыймау мадэль, якую яны накiдваюць белым людзям, цi што iншае там было?.. Хацелася б пачуць меркаваньнi наконт гэтага. Прафэсару Астроускаму i паважанай Рэдакцыi – дзякуй за матэрыял, якi адчыняе людзям крытычны сьветапогляд. Дарэчы, паважаныя, ёсьць яшчэ кнiга амэрыканца Дэвiда Дюка, i назва яе – “Еврейский вопрос глазами американца” -раю пачытаць да дадзенай тэмы.

    • Рэдакцыя кажа:

      Дзякуй за ацэнку і за ідэю (што да Бенэдыкта ХVI-га).
      Будуць сілы і час, паспрабуем раскапаць.
      За Дэвідам Дзюкам мы сочым. Пакуль ацэнка дзейнасьці яго і каманды вакол яго станоўчая – раскрывае людзям вочы.

  6. Karl Ellis кажа:

    У расейскіх правінцыйных колах апошнім часам вельмі актыўна абмяркоўваецца тэма славянскага (дакладней — “великоросского”) адраджэння, цэнтрам якога мусіла б стацца Беларусь. Пры тым, прэзідэнта А. Лукашэнку почасту бачаць кандыдатам на ролю збаўцы ад “бусурман” і ўвогуле ўсяго іншаземнага — гэтакім сучасным “Рычардам Львінае Сэрца”, які ачоліць крыжовы паход супраць “амерыканізацыі”, “макдоналізацыі”, “панавання габрэяў” ды іншага. Гэткія спадзяванні вынікаюць найперш з варункаў дамінавання ў Беларусі сацыяльна арыентаванай эканомікі (чаго якраз не стае Расеі з яе алігархамі), па-другое ж, — з тае акалічнасці, што Прэзідэнт Беларусі практычна не карыстаецца нацыянальнай мовай, аддаючы перавагу мове расейскай, а таму й прымаецца ў суседняй краіне за расейца. Падобная сітуацыя была б немагчымай нідзе ў свеце. Але гаворка цяпер не пра гэта.

  7. Ягрынка кажа:

    Пацікаўцесь, як антыбеларускія ўлады пазбаўляюць будынка вернікаў царквы “ Новае Жыцьцё”, як выслалі зь Беларусі пастара царквы “Ян Прадвеснік”, як служкі рэжыма білі вокны ў гэтай царкве ды затрымвалі пастара зь вернікамі. Калі ёсьць жаданьне шмат пра што можна даведацца.

  8. Siarhiej кажа:

    Тупіковы напрамак маскалёў – “далей ад цывілізацыі”, дае надзею Луке пратрымацца ва ўладзе да смерці.

  9. Seybit кажа:

    “намерам Паўла спачатку было проста спалохаць Рым — тое, што меў на ўвазе і Майсей, калі заражаў егіпцян чумой [гэта міф; а ўвасход Сонца ня ён арганізоўваў? – Рэд.]

    Сарвалі зь языка! Дык тое, што Майсей заражаў егіпцян чумой гэта міф, а тое, што “намерам Паўла спачатку было проста спалохаць Рым” гэта праўда? Карацей: тут – граць, а тут – не граць )

    Гэты тэкст можна разглядаць толькі як правакацыю, і да “навуковага антысемітызма” ён мае такое ж дачыненьне, як СССР да абаронцы “пралетарыята”.

    Падумалася: а вынішчэньне дыназаўраў – гэта не праект “сіяністаў”?
    Хто толькі не замінае нам калупацца ў носе: то “сіяністы”, то палякі са сваёй “картай паляка”, то маскалі, то летувісы, якія “скралі” нашу гісторыю.

    Праблема ў тым, што ніхто нас не навучыць любіць адзін аднаго, акрамя як самі сябе. А прыдумляць новы фантом як прычыну да новай грызьні – справа безперспектыўная.
    Бязбожнасьць нашага грамадства зашкальвае, але гэта ніяк не спрыяе кансалідацыі нацыі.

    • Рэдакцыя кажа:

      1) Seybit: “Дык тое, што Майсей заражаў егіпцян чумой – гэта міф, а тое, што “намерам Паўла спачатку было проста спалохаць Рым” гэта праўда? Карацей: тут — граць, а тут — не граць”

      Спадар “Сейбіт”, у нас рэалістычны сьветагляд, а гэта значыць, што мы верым у тое, што мае пад сабой аб’ектыўныя законы сьвету, што бывае ў рэчаіснасьці, а ў тое, чаго не бывае – цуды, міфы, трызьненьні і г.д., – мы ня верым.
      Адсюль усё проста.
      У тое, што Майсей насылаў на егіпцян чуму, саранчу, жабаў, ператвараў воду ў кроў, а кій ў зьмяю, рабіў іншыя “цудоўныя” рэчы, мы НЯ ВЕРЫМ. А ў тое, што Саўл “паклаў перад Сінедрыёнам праект новай стратэгіі, якая была прынятая” і што так “Саўл — прасьледавальнік хрысьціян, стаў Паўлам — хрысьціянскім апосталам” – У ГЭТА МЫ ВЕРЫМ. Таму што менавіта так часта і робіцца злачынная палітыка…
      Дый вы і самі, “Сейбіт”, напэўна гэта добра ведаеце.

      2) “Гэты тэкст можна разглядаць толькі як правакацыю, і да “навуковага антысемітызма” ён мае такое ж дачыненьне, як СССР да абаронцы “пралетарыята”.

      СССР сапраўды ня меў дачыненьня да абароны пралетарыяту. Але гэты тэкст – сапраўдны.

      3) “Падумалася: а вынішчэньне дыназаўраў — гэта не праект “сіяністаў”?”

      Сіяністы ня маюць дачыненьне да выміраньня дыназаўраў. Адкіньце, калі ласка, такія думкі (бо дыназаўры вымерлі 65 млн. гадоў таму, а самыя прымітыўныя людзі зьявіліся на Зямлі каля 2 мільёнаў гадоў таму).

      4) “Хто толькі не замінае нам калупацца ў носе: то “сіяністы”, то палякі са сваёй “картай паляка”, то маскалі, то летувісы, якія “скралі” нашу гісторыю. … прыдумляць новы фантом як прычыну да новай грызьні — справа безперспектыўная”.

      Нам ніхто ў насах сапраўды калупацца не замінае.
      Але, з другога боку, вашае меркаваньне (што беларуска-літвінскаму народу стаць гаспадаром на ўласнай зямлі НЕ ПЕРАШКАДЖАЮЦЬ ні сіяністы (!), ні польскія імперыялісты (!), ні маскалі (!), што папярэджаньне аб небясьпецы гэтых сіл для будучыні нашага народа ёсьць толькі фантомам) прынятае і зафіксаванае. Цяпер гэтая ваша, “Сейбіт”, пазіцыя назаўсёды застанецца ў аналах беларускай гісторыі… А якія гэта будзе мець наступствы для вас – аднаму Богу вядома…

      • Seybit кажа:

        Шаноўная рэдакцыя!
        Дзякуй, што Вы гэтак разгорнута пракаментавалі мае думкі пра надрукаваны тэкст.
        Паспрабую таксама, максымальна не праяўляючы аніякай непрыязьні, выказаць яшчэ некалькі думак.
        Сутнасьцю майго выказваньня была іншая тэза, на якую Вы не зьвярнулі ўвагі: “Праблема ў тым, што ніхто нас не навучыць любіць адзін аднаго, акрамя як самі сябе”.
        Цяпер чыста палемічныя заўвагі.
        1. “у нас рэалістычны сьветагляд, а гэта значыць, што МЫ ВЕРЫМ У ТОЕ, ШТО МАЕ ПАД САБОЙ АБ’ЕКТЫЎНЫЯ ЗАКОНЫ СЬВЕТУ, што бывае ў рэчаіснасьці, а ў тое, чаго не бывае — цуды, міфы, трызьненьні і г.д., — мы ня верым…
        А ў тое, што Саўл “паклаў перад Сінедрыёнам праект новай стратэгіі, якая была прынятая” і што так “Саўл — прасьледавальнік хрысьціян, стаў Паўлам — хрысьціянскім апосталам” — У ГЭТА МЫ ВЕРЫМ.”
        І якім чынам гэтае “У ГЭТА МЫ ВЕРЫМ” “МАЕ ПАД САБОЙ АБ’ЕКТЫЎНЫЯ ЗАКОНЫ СЬВЕТУ”?
        2. “СССР сапраўды ня меў дачыненьня да абароны пралетарыяту. Але гэты тэкст — сапраўдны”
        Гэты тэкст “сапраўдны”, калі ён мае месца быць. Гаворка ішла пра яго правакацыйны і падрыўны сэнс. Маўляў, зараз мы вам раскажам усю праўду пра сябе, каб вы нарэшце выйшлі на праведны шлях. Такі “тэкст” сапраўды можна ўспрымаць як “інфармацыйную вайну з праціўнікам у глыбокім тыле”.
        3. “Сіяністы ня маюць дачыненьне да выміраньня дыназаўраў. Адкіньце, калі ласка, такія думкі (бо дыназаўры вымерлі 65 млн. гадоў таму, а самыя прымітыўныя людзі зьявіліся на Зямлі каля 2 мільёнаў гадоў таму).”
        Шаноўная рэдакцыя! Ваш каментар да фразы “…Майсей, калі заражаў егіпцян чумой [гэта міф; а ўвасход Сонца ня ён арганізоўваў? – Рэд.] меў той жа сэнс, што і мой пра “дыназаўраў”, толькі Вы сіганулі яшчэ далей. Таму і прагучэла, што “сарвалі зь языка”.
        4. «вашае меркаваньне (што беларуска-літвінскаму народу стаць гаспадаром на ўласнай зямлі НЕ ПЕРАШКАДЖАЮЦЬ ні сіяністы (!), ні польскія імперыялісты (!), ні маскалі (!), што папярэджаньне аб небясьпецы гэтых сіл для будучыні нашага народа ёсьць толькі фантомам) прынятае і зафіксаванае. Цяпер гэтая ваша, “Сейбіт”, пазіцыя назаўсёды застанецца ў аналах беларускай гісторыі… А якія гэта будзе мець наступствы для вас — аднаму Богу вядома…»
        Тут самае важнае, што Вы ўсё ж памятаяце пра Бога.
        Безумоўна “цешыць”, што мая “пазіцыя назаўсёды застанецца ў аналах беларускай гісторыі” )
        Толькі хацеў бы ўдакладніць сваю “пазіцыю”, тым больш, што яна “назаўсёды застанецца ў аналах беларускай гісторыі”.
        А каб мая “пазіцыя” ня зводзілася да прыцягнутага за вушы “што беларуска-літвінскаму народу стаць гаспадаром на ўласнай зямлі НЕ ПЕРАШКАДЖАЮЦЬ ні сіяністы (!), ні польскія імперыялісты (!), ні маскалі (!), што папярэджаньне аб небясьпецы гэтых сіл для будучыні нашага народа ёсьць толькі фантомам”, дазволю сабе крыху ўдакладніць гэтую самую “пазіцыю”.
        Любому чалавеку (а ня толькі народу) ад нараджэньня і да скону шмат чаго перашкаджае: цяжка зьявіцца на сьвет, цяжка вучыцца хадзіць, апранацца, цяжка вучыцца, цяжка працаваць, цяжка жыць. Але самае цяжкае гэта трываць Свабоду, г.з. адчуваць сябе адказным за дадзеныя Богам жыцьцё, народ, краіну. Гэтак і нашаму народу, як і любому іншаму, “перашкаджаюць”. Найчасьцей народы (а дакладней, іхнія “правадыры”) “перашкаджаюць” адно аднаму. Чаму так, асобная гаворка.
        Але як і чалавек, так і народ вучыцца жыць, перадольваць перашкоды, забясьпечваюць сваю супольную жыцьцяздольнасьць.
        Што тычыцца нашага народа, то пакуль мы будзем шукаць “перашкоды” ў “сіяністах”, “паляках”, “маскалях”, “летувісах” і г.д. (хоць мець на ўвазе іх трэба), мы будзем ухіляцца разуменьня, што “стаць гаспадаром на ўласнай зямлі” насамрэч нам ПЕРАШКАДЖАЕ адцураньне супольнага жыцьцёвага патэнцыялу, назапашанага і захаванага нашым народам за вякі: мовы, гістарычнай памяці, сваёй культуры, рэлігійнасьці. Дарэчы, з дапамогай і такіх “тэкстаў”.
        Ды й што там казаць! Можна толькі паўтарыць за Францішкам Багушэвічам “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!” Чэхам было непараўнальна складаней, чым нам, але яны вярнулі сабе мову. Хоць хто ім толькі не “перашкаджаў”.
        Цяпер некалькі тэзаў для “аналаў беларускай гісторыі”
        1. На зямлі зараз жывуць блізу 7 млрд. людзей. Да нас жылі напэўна мільярды. Дасьць Бог, і пасьля нас будуць жыць мільярды людзей. Некаторыя зь іх ужо сёньня бегаюць пад стол пехатой.
        2. Усе ЛЮДЗІ (кожны ЧАЛАВЕК) ажыцьцяўляюць пэўныя ДЗЕЯНЬНІ.
        3. Любыя ДЗЕЯНЬНІ чалавека ёсьць МАТЫВАВАНЫМІ.
        4. МАТЫВАЦЫЯЙ любой ДЗЕЙНАСЬЦІ чалавеуа ёсьць ягоныя КАШТОЎНАСЬЦІ й ІНТАРЭСЫ.
        5. ПРЫРОДА (узьнікненьне і фармаваньне) КАШТОЎНАСЬЦЕЙ і ІНТАРЭСАЎ чалавека палягае ў ягоным ПСЫХАЛЯГІЧНЫМ СТАНЕ і зьвязаным з гэтым станам СЬВЕТАГЛЯДЗЕ, а таксама, у зьвязаных з ПСЫХАЛЯГІЧНЫМ СТАНАМ і СЬВЕТАГЛЯДАМ суадносінах МЭТЫ і СРОДКАЎ ЖЫЦЬЦЯ.
        6. Псыхалягічны стан і сьветагляд, а таксама суадносіны мэты і сродкаў жыцьця фармуюцца пад уплывам такой уласьцівасьці чалавека як УСЬВЕДАМЛЕНЬНЕ ЧАСОВАСЬЦІ СВАЙГО ЗЯМНОГА ІСНАВАНЬНЯ і УСЬВЕДАМЛЕНЬНЕ ВЕЧНАСЬЦІ ЖЫЦЬЦЯ пры наяўнасьці дастатковага ДУХОЎНАГА АПІРЫШЧА.
        ДУХОЎНЫМ АПІРЫШЧАМ чалавека ёсьць мова, рэлігійнасьць, гістарычная памяць, нацыянальная самасьвядомасьць, нацыянальная культура як досьвед жыцьця, нацыянальная ідэя. Стрыжнем духоўнага апірышча чалавека ёсьць ЛЮБОЎ, якая фармуецца ў чалавека яшчэ да нараджэньня праз МАТЧЫНУ МОВУ.
        Дарэчы, у здольнасьці чалавека УСЬВЕДАМЛЯЦЬ ЧАСОВАСЬЦІ СВАЙГО ЗЯМНОГА ІСНАВАНЬНЯ палягае адказ на пытаньне: чаму чалавек задае сабе пытаньне “У чым сэнс жыцьця?”
        7. Пры наяўнасьці дастатковага духоўнага апірышча ў чалавека фармуецца ЗБАЛЯНСАВАНЫ СТАН ПСЫХІКІ (усьведамленьне часовасьці зямнога існаваньня БАЛЯНСУЕЦЦА ўсьведамленьнем вечнасьці жыцьця) і адпаведны СЬВЕТАГЛЯД, празь якія чалавек здольны ўспрымаць БОЖАЕ ПРЫЗНАЧЭНЬНЕ свайго часовага (імгненнага) зямнога існаваньня як МЭТУ ЖЫЦЬЦЯ. СРОДКІ ЖЫЦЬЦЯ тычацца толькі забесьпячэньня жыцьцёвых функцый, падвышэньня супольнай жыцьцяздольнасьці.
        Менавіта ўспрыманьне гэтай МЭТЫ ЖЫЦЬЦЯ (якая даецца чалавеку яшчэ да нараджэньня) і надае СЭНС ЖЫЦЬЦЯ і часоваму існаваньню чалавека тут на Зямлі, і ў вечнасьці жыцьця, і фармуе чалавека САМАДАСТАТКОВЫМ ЯК БОЖАЕ ТВАРЭНЬНЕ.
        8. У ЗБАЛЯНСАВАНЫМ СТАНЕ ПСЫХІКІ і з адпаведным СЬВЕТАГЛЯДАМ у чалавека фармуецца МАТЫВАЦЫЙНЫ КАШТОЎНАСНЫ РАД:
        – каштоўнасьць БОЖАГА ПРЫЗНАЧЭНЬНЯ ЧАЛАВЕКА;
        – праз Божае прызначэньне – КАШТОЎНАСЬЦЬ ДЛЯ ЧАЛАВЕКА ЯГОНАГА ЧАСОВАГА ЗЯМНОГА ІСНАВАНЬНЯ І ВЕЧНАГА ЖЫЦЬЦЯ;
        – каштоўнасьць ЗАХАВАНЬНЯ І ПРАЦЯГУ ЗЯМНОГА ЖЫЦЬЦЯ дзеля Божага прызначэньня чалавека;
        – каштоўнасьць й інтарэс захаваньня і падвышэньня СУПОЛЬНАЙ ЖЫЦЬЦЯЗДОЛЬНАСЬЦІ дзеля Божага прызначэньня;
        – каштоўнасьць й інтарэс захаваньня і падвышэньня ЖЫЦЬЦЯДАЙНАСЬЦІ НАЦЫІ як носьбіта супольнага жыцьцёвага патэнцыяла і супольнай ЖЫЦЬЦЯЗДОЛЬНАСЬЦІ ДЗЯРЖАВЫ як формы самаарганізацыі нацыі;
        – каштоўнасьць й інтарэс захаваньня і падвышэньня СУПОЛЬНАГА ЖЫЦЬЦЁВАГА ПАТЭНЦЫЯЛА соцыюма (духоўнага, інтэлектуальнага, фізіялягічнага) як асновы супольнай жыцьцяздольнасьці, якім вызначаецца здольнасьць да пошука, прыняцьця і рэалізацыі рашэньняў, здольнасьць да адказнасьці за вынікі прымаемых рашэньняў, да ажыцьцяўленьня (і прыняцьця) зваротнай сувязі на прынятыя рашэньні;
        – каштоўнасьць й інтарэс усталяваньня і дзейнасьці МЕХАНІЗМАЎ ЗВАРОТНАЙ СУВЯЗІ (ДЭМАКРАТЫІ) як адной з сістэм падвышэньня СУПОЛЬНАГА ЖЫЦЬЦЁВАГА ПАТЭНЦЫЯЛА нацыі.
        9. Пры адсутнасьці дастатковага духоўнага апірышча чалавек НЕ НАБЫВАЕ здольнасьці ўспрымаць вечнасьць жыцьця і Божую прыроду ўсяго існага, што балянсуе ЎСЬВЕДАМЛЕНЬНЕ ім свайго ЧАСОВАГА ЗЯМНОГА ІСНАВАНЬНЯ (чаго псыхіка чалавека не вытрымлівае), у чалавека фармуецца ЗАБЛЯКАВАНЫ СТАН ПСЫХІКІ (блякуецца ўсьведамленьне часовасьці зямнога існаваньня) і адпаведны гэтаму стану СЬВЕТАГЛЯД.
        10. У ЗАБЛЯКАВАНЫМ СТАНЕ ПСЫХІКІ чалавек не ў стане ўсьведамляць часовасьць свайго зямнога існаваньня (дапушчаю, што ён не ў стане ўсьведамляць і вечнасьці жыцьця) , самастойна шукаць і прымаць рашэньні, трываць адказнасьць за вынікі прымаемых рашэньняў, за дадзеныя Богам мову, народ, краіну, не мае здольнасьці да свабоды, да супольнай кансалідацыі (адбываецца атамізацыя грамадства), да ажыцьцяўленьня зваротнай сувязі (дэмакратыі), да карыстаньня правамі, выракаецца функцыі носьбіта супольнага жыцьцёвага патэнцыяла нацыі. У такім стане ў чалавека зьнікае матывацыя да нараджальнасьці, фармуецца абыякавасьць да супольнай жыцьцяздольнасьці, да экалягічных, палітычных, эканамічных, абарончых умоў супольнай жыцьцяздольнасьці нацыі.
        МЭТАЙ ЖЫЦЬЦЯ чалавека ў ЗАБЛЯКАВАНЫМ СТАНЕ ПСЫХІКІ ёсьць СРОДКІ ЖЫЦЬЦЯ ў выглядзе рознага рода сімулякраў. Калі ж не фармуецца нават такой “мэты”, блякаваньне псыхікі (блякаваньне ўсьведамленьня часовасьці зямнога існаваньня) адбываецца праз алкагалізм, наркаманію, гомасэксуальнасьць й іншыя заганы. Часта “прабоіны” ў заблякаванай псыхіцы закончваюцца вар’ятняй альбо суіцыдам.
        11. Адсутнасьць (альбо зьніжэньне) ДАСТАТКОВАГА ДУХОЎНАГА АПІРЫШЧА вядзе да ДЭГРАДАЦЫІ (ЗЬНІЖЭНЬНЯ) СУПОЛЬНАГА ЖЫЦЬЦЁВАГА ПАТЭНЦЫЯЛА НАЦЫІ, што азначае зьніжэньне супольнай жыцьцяздольнасьці нацыі.
        12. Таму захаваньне і падвышэньне СУПОЛЬНАГА ЖЫЦЬЦЁВАГА (духоўнага, інтэлектуальнага, фізіялягічнага) ПАТЭНЦЫЯЛА НАЦЫІ ёсьць жыцьцёвай неабходнасьцю, каб захаваць супольную жыцьцяздольнасьць і жыцьцядайнасьць нацыі дзеля Божага прызначэньня.
        Гэта кал каротка.
        І тады словы Францішка Багушэвіча “Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!” гучаць не як лірычны заклік, а як жыцьцёвая неабходнасьць.

  10. Ягрынка кажа:

    Раю паважанай рэдакцыі пазнаёміцца зь “Хрысціянскім Маніфестам” Фрэнсіса Шеффера. http://www.nrm.belreform.org/christ_manif.htm

  11. Алена кажа:

    Дзякую за цікавы матэрыял. І актуальны. У пададзеным артыкуле праігнаравана галоўнае – наяўнасць самаго Бога. І Іерусалім у часы Рыма быў разбураны не выпадкова, і Другая сусветная вайна павінна была чамусці навучыць. Рахункі з Богам – страшная рэч.
    . Бліскуча пададзены матэрыял спадаром Seibit – бязмерна ўдзячна.
    Ёсць адна рэч да якой, у выніку дыскусу, мы падыйшлі ушчыльную-ДУХОЎНАЕ АПІРЫШЧА.
    Мы маем вялікую праблему, таму што ёсць рэчы, якія, як пададзна ў артыкуле, мы баімся агучыць і прыняць канчаткова.
    ….. Яўрэі народ абраны Богам з якім ЁН заключыў запавет.
    ……Іісус сын Бога і сын яўрэйскага народу. Першыя хрысціяне яўрэі.…
    ……Вучэнне Паула не адпавядае вучэнню Хрыста…у адносінах да улады, да сям’і, да грэшнікаў, да змагання і веры. Заўважце, што зараз у хрысціянстве ў асноўным спасылаюцца на выказванні Паўла, магчыма таму, што яно больш задавольвае нашаму успрыманню сучаснага быцця.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы