Вельмі сімбалічна атрымалася. У папярэднім матэрыяле мы выступілі за вяртаньне доступу да інфармацыі, якую выстаўляюць у сеціве журналісты КаўказЦэнтара. Мы жадалі й далей мець магчымасьць разам зь іншымі інфармацыйнымі крыніцамі карыстацца вынікамі й іх сачэньня за працэсамі ў Расеі ды Сьвеце. Акрамя таго, мы прынцыпова выступаем за незалежнасьць усіх народаў. Наш удзел у абароне прынцыпа свабоды праўдзівай інфармацыі й свабоды народаў быў узнагароджаны. З нашага сайта ня толькі аднавілася магчымасьць выйсьці на КаўказЦэнтар, але пазаўчора там аказаўся вельмі цікавы і дарэчны матэрыял (http://kavkazcenter.com/russ/content/2013/09/14/100552.shtml), цалкам у рэчышчы таго пытаньня, якое мы аналізуем на нашым сайце апошні час. Мы перайшлі да расейскамоўнай першакрыніцы гэтага матэрыяла. Ніжэй выстаўляем яго і наш каментар да яго.
Рэдакцыя.
Вось тут – http://ru.radiovaticana.va/news/2013/09/12/%D0%BF%D0%B0%D0%BF%D0%B0_%D0%BE%D1%82%D0%B2%D0%B5%D1%87%D0%B0%D0%B5%D1%82_%D0%BD%D0%B0_%D0%B2%D0%BE%D0%BF%D1%80%D0%BE%D1%81%D1%8B_%D1%8D%D1%83%D0%B4%D0%B6%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%BE_%D1%81%D0%BA%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D1%84%D0%B0%D1%80%D0%B8:_%D0%BE%D1%82%D0%BA%D1%80%D1%8B%D1%82%D1%8C_%D0%B4%D0%B2%D0%B5%D1%80%D1%8C_%D0%B4%D0%B8%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D0%B3%D1%83/rus-727833 – на сайце радыё Ватыкана пад загалоўкам “Папа адказвае на пытаньні Эўджэніа Скальфары: адчыніць дзьверы для дыялога паміж веруючымі й няверуючымі” паведамляецца, што 8 верасьня папулярная італьянская газета «La Repubblica» апублікавала вялікі ліст Папы Францыска [адмыслова зьвяртаем увагу: гэта пісьмовы тэкст, а значыць, шмат разоў прачытаны, правераны, узгоднены. – Рэд.] заснавальніку і былому рэдактару гэтай газеты Эўджэніа Скальфары, у якім Папа адказаў на яго пытаньні аб веры і сучаснасьці.
Скальфары – вядомы італьянскі інтэлектуал, вызначае сябе як чалавека «няверуючага, але зачараванага пропаведдзю Ісуса з Назарэта».
Далей у матэрыяле гаворыцца:
“Папа Францыск кажа аб парадоксе: хрысьціянская вера, чыя навізна і ўплыў на жыцьцё чалавека з самага пачатку былі сімбалам сьвятла, у гісторыі часта атрымлівала таўро змрочных забабонаў, якія супрацьстаяць сьвятлу розума. Такім чынам, паміж Царквой і хрысьціянскай культурай – з аднаго боку, і сучаснай культурай, спадчыньніцай эпохі Асьветы – з другога боку, ствараўся бар’ер.
Цытуючы энцыкліку «Lumen Fidei», Папа адзначае, што вера ўзрастае ў суіснаваньні ды ўзаемапавазе. Сьвяты Айцец сьведчыць аб сваім шляху веры, пачатым пасьля сустрэчы зь Ісусам, – глыбока асабістай, – якая дакранулася да яго сэрца і надала новы напрамак і сэнс яго жыцьцю. І ў гэтай сустрэчы адвечную ролю адыграла Царква.
Адказваючы на пытаньні Эўджэніа Скальфары, Папа кажа аб пропаведзі Ісуса «як уладу маючага», аздараўляльнага, выбачаючага, – які валодае выключнымі якасьцямі Бога, апісанымі Старым Запаветам. Хрысьціянская вера сьцьвярджае, што Ісус ёсьць Сын Божы, які прыйшоў у сьвет, каб аддаць Сваё жыцьцё і адкрыць для ўсіх шлях любові.
Гаворачы аб арыгінальнасьці хрысьціянскай веры, Папа Францыск падкрэсьлівае ўдзел хрысьціян, праз Ісуса, у дачыненьнях з Богам-Айцом, а таксама ў стасунках з усімі іншымі людзьмі, у тым ліку з ворагамі, – у імя любові. Такім чынам, «унікальнасьць Ісуса прызначана для зносін, а не для выключэньня». Аднак паміж сьферай рэлігійнай і палітычнай праходзіць мяжа: варта «аддаваць Богу Богава, а кесару кесарава».
Адказваючы на пытаньне аб Божых абяцаньнях габрэям, Папа адзначыў, што габрэі да гэтага часу застаюцца для нас сьвятым коранем, зь якога вырас Ісус, і што Бог ніколі ня здрадзіў Сваёй вернасьці запавету зь Ізраілем – народам, які праз страшныя выпрабаваньні апошніх стагоддзяў захаваў веру ў Бога. За гэта мы як Царква, роўна як і ўсё чалавецтва, застаемся перад імі ў сталым даўгу.
Эўджэніа Скальфары задаў пытаньне: «Ці выбачае хрысьціянскі Бог тых, хто ня верыць і пры гэтым не шукае веры?». Сьвяты Айцец адказвае, зыходзячы з таго, што міласэрнасць Божая ня мае межаў для людзей са шчырым сэрцам. Тыя, хто ня вераць у Бога, павінны падпарадкоўвацца сумленьню – яны грашаць, калі ідуць супраць сумленьня ў сваіх дзеяньнях.
Гаворачы аб існаваньні абсалютнай ісьціны, Папа падкрэсьлівае, што ня стаў бы казаць, – нават для тых, хто верыць, – пра ісьціну «абсалютную», у тым сэнсе, што «абсалютнае» пазбаўлена сувязі з чалавекам. Ісьціна, згодна з хрысьціянскай верай, – гэта любоў Бога да нас у Ісусе Хрысьце, яна зьяўляецца сувязьзю, адносінамі. Пра гэта казаў сам Ісус: «Я ёсьць шлях, і ісьціна, і жыцьцё». Іншымі словамі, праўда ў канчатковым вынку непарыўная зь любоўю: яна патрабуе пакоры і адкрытасьці ў яе пошуках, прыняцьці, выразе.
На пытаньне заснавальніка газеты «La Repubblica» аб зьнікненьні думкі пра Бога разам са зьнікненьнем чалавека на зямлі Папа Францыск адказвае, што, нават калі чалавечае жыцьцё на зямлі спыніцца і, згодна з хрысьціянскай верай, гэты сьвет скончыць існаваньне, – чалавек разам з сусветам не загіне. Пісаньне кажа пра «новае неба і новую зямлю» і сцьвярджае, што ўрэшце Бог будзе «ўсім ва ўсім». Мы ня ведаем, калі і як гэта адбудзецца, але чакаем і жадаем гэтага.
Няхай гэтыя разважаньні, – піша ў заключэньні Сьвяты Айцец, – стануць запрашэньнем да сумеснага шляху. Царква, нягледзячы на ўсю сваю марудлівасьць, здрады, памылкі й грахі мінулага ды сучаснасьці, ня мае іншага сэнсу і мэты, акрамя як жыць і несьці сьведчаньне пра Ісуса, які быў дасланы Айцом «абвяшчаць добрую навіну ўбогім, ацаляць зламаных сэрцам, прапаведаваць палонным вызваленьне, сьляпым вяртаць зрок, адпусьціць змучаных на свабоду, абвяшчаць год ласкі Пана» (Лк 4 , 18-19).
9 верасьня «La Repubblica» надрукавала разважаньні Эўджэніа Скальфары аб «гістарычнай адкрытасьці да сучаснай культуры» і «запрашэньні да сумеснага шляху Царквы і няверуючых». Скальфары піша, што ён рады запрашэньню падзяліць гэты шлях: «Я таксама хачу, каб сьвятло магло прасякнуць і расьсеяць цемру». Асабліва італьянскі інтэлектуал быў крануты словамі Папы Францыска пра сімвал хрысьціянскай веры – сьвятло, – а таксама тым, што для няверуючых пытаньне дабра і зла зьвязана з уласным сумленьнем: неабходна рабіць выбар – ісьці супраць яго ці быць яму паслухмяным”.
(канец артыкула)
=
Ад рэдакцыі:
Як кожны можа пераканацца, новы Папа Францыск актыўна заклі́каў “адчыніць дзьверы для дыялога паміж веруючымі й няверуючымі”, а таксама да стасункаў веруючых з усімі іншымі людзьмі – нават з ворагамі – у імя “любові”. Што пры гэтым павінна стаць прадметам дыялогу, што абмяркоўвацца, ён не сказаў – маўляў, давайце проста стасавацца, размаўляць. Але з кантэкста сітуацыі вакол ліста новага Папы ў адну з вядучых італьянскіх газет вынікае, што прадметам да абмеркаваньня павінны стаць тэзы яго ліста (нечага іншага для абмеркаваньня проста няма).
Мы ў рэдакцыі вырашылі скарыстацца з прапановы і выказаць нашу пазіцыю што да выказаных каталіцкім пантыфікам думак. Тым больш, што пасьля суперскандальнага адхіленьня Бенедыкта XVI ад сваёй пасады “намесьніка Бога на зямлі”, новы Папа павінен быў сказаць тое, што ніяк не жадаў казаць папярэдні Папа (за што і быў зрынуты пэўнымі закуліснымі сіламі; пра гэта мы пісалі тут: https://nashaziamlia.org/2013/07/27/5878/#more-5878).
Апошні нюанс надаваў сітуацыі асаблівую пікантнасьць і цікавасьць.
Адразу адзначым, што ўзровень філасофска-багаслоўскага асэнсаваньня праблем сёньняшняй людскай цывілізацыі, які прысутнічае ў выступе рымскага пантыфіка пад слоганам “аб веры і сучаснасьці”, нас расчараваў. Ці ў Ватыкане адбылася істотная кадрава-адукацыйная дэградацыя, ці там пад покрывам адточана-фанабэрыстых рытуалаў заўсёды так было, ці гэта такі стыль паводзін езуітаў – каталіцкага ордэна, які ціпер запраўляе ў Ватыкане, – сказаць ня можам. Але ўважлівы аналіз выказваньняў новага Папы, якія прыцягваюць найбольшую ўвагу, напэўна расчаруе любога ўдумлівага чытача, настроенага знайсьці нешта каштоўнае.
Судзіце самі. У першым жа сказе Папа заяўляе, што хрысьціянская вера характарызуецца навізной і ўплывам на жыцьцё чалавека, якія былі й зьяўляюцца сімбалам сьвятла. Ня будзем зьвяртаць увагу на дробязі – напрыклад, на тое, што хрысьціянскай веры ўжо больш за 2000 гадоў і што гэты факт наўрад дазваляе казаць пра яе, як пра “новую”. Уражвае іншае – страшэзная перакручанасьць думкі. Па-першае, усім вядома, што сімбалам хрысьціянскай веры зьяўляецца не сьвятло, а крыж. Потым высьвятляецца, што гаворка ідзе не пра сімвал хрысьціянства, а пра сімвал яго ўласьцівасьцяў – “навізну” і ўплыў на чалавека. Яшчэ пазьней здаецца, што сімбалам гэтых уласьцівасьцяў і зьяўляецца сьвятло. Але ж і гэта ня так. Аказваецца, усё наадварот – гэта “навізна” хрысьціянства і яго ўплыў на чалавека зьяўляюцца сімбалам сьвятла…
Цырк! Такія перакручанасьць, мудрагелістасьць, парадаксальнасьць, якія тут прысутнічаюць (і якія часта ў жыцьці выкарыстоўваюцца, каб схаваць, прыкрыць пустэчу ці злую мэту, сутнасьць), ня могуць быць прыкметамі нават шчырасьці (а тым больш боскасьці). Хутчэй нейкага псеўдаінтэлектуалізму… Не дарма “вядомы італьянскі інтэлектуал” Эўджэніа Скальфары, прадумаўшы ня менш за суткі (ліст Папы быў надрукаваны 8 верасьня, атрыманы рэдакцыяй яшчэ раней, а каментар Скальфары быў 9 верасьня), так і ня здолеў “дагнаць” сэнс адпаведнага выказваньня. У выніку ён заявіў, што быў крануты словамі Папы Францыска пра… “сімвал хрысьціянскай веры – сьвятло” (але, як мы толькі што зьвярнулі ўвагу, і ў чым можа пераканацца кожны, было сказана ня тое).
У гэтым жа абзацы новы Папа канктэстна заяўляе, што ня згодны з тым, што “сьвятло хрысьціянства” ўспрымаецца некаторымі людзьмі, як “змрочныя забабоны, якія супрацьстаяць сьвятлу розума”, што яму не падабаецца бар’ер паміж хрысьціянскай культурай і сучаснай секулярнай культурай, паўсталай у эпоху Асьветы.
Пакідаючы за дужкамі важнае пытаньне пра тое, што новы Папа лічыць “сучаснай культурай” (напрыклад, ці лічыць ён праявы ліберастычнай дэградацыі сёньняшняга заходняга грамадства неад’емнай часткай сучаснай культуры ці чымсьці чужародным і шкодным ёй), зьвернем увагу на дзіўную незадаволенасьць каталіцкага пантыфіка іншым – адзначаным ім бар’ерам паміж хрысьціянскай і секулярнай культурамі.
Гэтая незадаволенасьць выклікала ў нас шэраг пытаньняў: ён, што, хацеў бы, каб гэтага бар’ера не было? Ён хацеў бы, каб, напрыклад, партрэты выбітных навукоўцаў – адкрывальнікаў аб’ектыўных законаў Сьвету (а значыць, законаў сапраўднага Бога!) – віселі на сьценах разам зь іконамі хрысьціянскіх сьвятых? Так на яго думку было б лепш? Калі так, дык дзе ўсе гэтыя выявы павінны вісець: у касьцёлах ці ва ўніверсітэтах? Ён што, не разумее, што дзьве культуры – рэлігійная і рэалістычная – заснаваны на двух прынцыпова розных сьветаглядах. Адзін фармуецца пад уплывам рэлігійных міфаў і рэлігійных аўтарытэтаў, а другі – на грунце веданьня фактаў і заканамернасьцяў аб’ектыўнай рэчаіснасьці. Гэтыя сьветагляды немагчыма зьмяшаць у псіхіцы аднаго чалавеку, бо яны – альтэрнатыўныя, узаемавыключныя. Гэта розныя людзі могуць мець ці той, ці той зь іх. Між тым як гвалтоўнае зьмяшчэньне гэтых сьветаглядаў у галаве аднаго чалавека вядзе, як мінімум, да пакутлівай унутранай (шызафрэнічнай) барацьбы, вычэрпваючы ўсе сілы такога чалавека, а іх штучнае, гвалтоўнае зьмешваньне ў адным грамадстве – да грамадзянскай вайны! Новы Папа гэтага хоча? Ён, што, ня ведае ці не разумее, што вырашэньне праблемы суіснаваньня названых ім культур якраз і заключаецца ў тым, што рэлігія, цэрквы існуюць асобна, а ўніверсітэты, навуковыя ўстановы – асобна? Ён, што, не ўсьведамляе, што менавіта бар’ер паміж названымі культурамі вось ужо некалькі стагоддзяў забясьпечвае ня толькі магчымасьць міру на еўрапейскім кантыненьце, а і прагрэсу ўсёй еўрапейскай цывілізацыі?
Думаем, што ведае (ну, не зусім жа бязграматны ён…). Тады атрымліваецца, што Папа Францыск сьвядома нацэлены на тое, каб уцягнуць Заходнюю Еўропу ў вір культурна-сьветагляднай хаатызацыі, а, можа, і ў рэлігійна-сьветагляднае цемрашальства, аналагічнае сярэднявечнаму.
У наступным абзацы Папа заяўляе, што “вера ўзрастае ў суіснаваньні ды ўзаемапавазе”.
Тут найперш ня ясна, пра якую веру ідзе гаворка? Пра рэлігійную, некрытычную веру ў міфічнага, прыватна-габрэйскага Яхвэ (з дапамогай якога нас адуважваюць ад Ісьціны) ці пра веру ў сапраўднага Бога, які выяўляе сябе праз аб’ектыўныя законы прагрэсіўнага разьвіцьця Сьвету? А, па-другое, калі ў гэтай складанай сітуацыі (складанай у тым ліку дзякуючы хрысьціянству) люді пажадаюць знайсьці Бога, а не міфічнага бажка, ім сапраўды не абысьціся без узаемапавагі. Але ж апошняй яўна недастаткова, каб знайсьці Ісьціну. Спачатку Ісьціну трэба паставіць у якасьці мэты дыялога, а затым дамовіцца, што той павінен адбывацца ў атмасьферы ўзаемапавагі.
Ня думаем, што такія рэчы не зьяўляюцца даступнымі для разуменьня новаму Папе. Хутчэй, і ў гэтым выпадку за езуіцкай перакручанасьцю думкі хаваецца нейкая непрыгожая мэта…
Нас, натуральна, не зьдзівіла прызнаньне Папы, прысутнае ў гэтым жа, другім, абзацы, што яго глыбока асабістыя пачуцьці да Ісуса адбыліся, дзякуючы Царкве (нічога дзіўнага, гэта адна з функцый царквы), затое насьцярожыў іншы акцэнт ліста пантыфіка, які пачаў праступаць з наступнага абзаца. Гаворка пра кантэкстнае ўзьнясеньня фігуры Бога-Айца па-над постацьцю Ісуса Хрыста.
Гэта выяўляе сябе ў наступных выразах: “Ісус валодае выключнымі якасьцямі Бога, апісанымі Старым Запаветам”, “хрысьціянская вера сьцьвярджае, што Ісус ёсьць Сын Божы”, хрысьціяне ўдзельнічаюць “праз Ісуса, у дачыненьнях з Богам-Айцом”.
Выкарыстаньне Ісуса для падкрэсьліваньня першанства Бога ня ёсьць характэрным для класічнага хрысьціянства. Бо такі падыход разбурае адзінства Троіцы, нізводзіць значэньне Хрыста да ўзроўню ўсяго толькі перадатчыка, пасярэдніка ў дачыненьнях чалавека зь нейкім іншым і “Найвялікшым Богам”!
Далей яшчэ горш: аказваецца, Ісус прыйшоў у наш сьвет і ў пакутах аддаў сваё жыцьцё для таго, каб “адкрыць для ўсіх шлях любові”, у т.л. з ворагамі. Яго “ўнікальнасьць” была прызначана “для зносін”.
Нам здаецца, што зьвядзеньне ролі Ісуса толькі да любові й вынікаючага зь яе ўсепрабачэньня – гэта істотнае звужэньне яго ролі (дарэчы, пантыфік далей сам цытуе Ісуса, які казаў, што ён ёсьць «шлях, ісціна, жыцьцё»). Мы нічога ня маем супраць названых рысаў, але для нас постаць Хрыста ня менш важкая ды прывабная яшчэ і прыкладам паводзін, заснаваных на веры ў высокае, актыўнай практычнай дзейнасьцю на карысьць гэтага высокага, бясконцых упартасьцю, цярпеньнем, ахвярнасьцю, суправаджаючых імкненьне дасягнуць яго.
Калі ж новы Папа затым заяўляе, што ўсё ж “паміж сьферай рэлігійнай і палітычнай праходзіць мяжа” і што “варта аддаваць Богу Богава, а кесару кесарава” – ён усіх нас канчаткова пакідае ў разгубленасьці. Дык што ў канкрэтных абставінах павінен рабіць кожны хрысьціянін: любіць ворагаў ці змагацца зь імі? Дзе канчатковая парада ад “намесьніка Бога на зямлі”, дзе прынцыпы рашэньня задачы?…
Адказваючы на пытаньне пра тое, ці выбачае хрысьціянскі Бог тых, хто ня верыць у яго, Сьвяты Айцец адказаў, што такія людзі мусяць падпарадкоўвацца сумленьню.
Тут усё верна (хаця і банальна). Толькі мы разьлічвалі пачуць яшчэ і пра справядлівасьць, а таксама пра тое, што гэта адна з найкаштоўных грамадскіх зьяў, якая якраз і адлюстроўваецца ў душы чалавека ў выглядзе пачуцьця сумленьня. Хацелася б таксама пачуць, што пад новым кіраўніцтвам каталіцкая царква паставіць у прынцыповую практычную плоскасьць пытаньне змаганьня за сацыяльную і нацыянальную справядлівасьць.
Але, як кажуць, дзе там…
Што ж, прымем параду “падпарадкавацца сумленьню” і прынцып, што іншае – грэх, і, узброеныя гэтым, пойдзем далей, да больш істотных пытаньняў…
Нас усьцешыла, што было ўзьнятае філасофскае пытаньне ісьціны. Але хутка мы былі зноў расчараваныя, бо, па меркаваньні новага Папы, ісьцінай, згодна з хрысьціянскай верай, аказалася “любоўю Бога да нас у Ісусе Хрысьце”.
Гэта ўжо ўвогуле нейкае інтэлектуальнае хуліганства. Уявіце, што пасьля гэтых слоў мы таксама дазволілі б сабе заявіць… адваротнае: што любоў – гэта ісьціна. Атрымліваецца, “ісьціна – гэта любоў”, “любоў – гэта ісьціна”. І так далей бясконца ў кола… Так і ўяўлянецца карцінка: сядзяць адныя перад аднымі абкураныя хіпі й бясконца паўтараюць гэтыя словы-мантры, утаропіўшы пустыя, затуманеныя вочы ў неба…
На справе, любоў – гэта любоў, а ісьціна – гэта ісьціна. Як і праўда – гэта праўда, якая можа быць і зь любоўю, і безь яе…
–
Самымі ж сенсацыйнымі выказваньнямі, якія проста агаломшылі нас (хаця мы і былі ўжо падрыхтаванымі), аказаліся наступныя думкі новага Папы:
– што габрэі да гэтага часу застаюцца для нас [напэўна, маюцца на ўвазе хрысьціяне-каталікі. – Рэд.] сьвятым коранем, зь якога вырас Ісус;
– што Бог ніколі не здрадзіў сваёй вернасьці запавету зь Ізраілем;
– што габрэйскі народ прайшоў праз страшныя выпрабаваньні апошніх стагоддзяў, але захаваў веру ў Бога;
– што за гэта каталіцкая Царква, роўна як і ўсё чалавецтва, застаюцца перад імі ў сталым даўгу.
Ну, гэта ўжо ня проста нейкае езуіцкае круцельства ці інтэлектуальнае хуліганства. Гэта ўжо проста шакуючае нахабства.
Па-першае, страшныя выпрабаваньні ў апошнія стагоддзі перанес ня толькі габрэйскі народ. Ня меншыя выпрабаваньні за гэты час выпалі й на нашу, беларускую, долю. Яшчэ большыя – на долю, напрыклад, амерыканскіх індзейцаў. А вось генацыд народаў зямлі Ханаанскай, якія былі выразаны пад корань, дык і ўвогуле зьдзейсьнілі самі габрэі пад кіраўніцтвам Ісуса Навіна (чытайце: Біблія, Стары Запавет).
Па-другое, зь якой такой нагоды Папа рымскі нешта патрабуе ад усяго чалавецтва? Адказвай за сваю парафію. Ты – кіраўнік каталіцкай царквы, вось і камандуй сваімі парафіянамі, а іншыя людзі тут пры чым?
Трэцяе (самае галоўнае) – гэта тое, што новы Папа ў сваім лісьце адкрыта выступіў зь юдэйска-сіянісцкіх пазіцый. У яго і габрэйскі народ – гэта “сьвяты корань”, і Бог страшна баіцца здрадзіць Ізраілю (хаця на справе Хрыстос казаў пра габрэяў у самым канцы свайго зямнога жыцьця нешта іншае!…).
Фактычна новы Папа даў зразумець, што, па яго меркаваньні (пакуль не вярнуўся Хрытос), толькі габрэі маюць асаблівы блат у Бога…
Між тым, мы і раней, і тут ужо адзначалі, што Яхвэ – гэта міфічны (іначай -прыдуманы, неіснуючы) бог габрэйскага народу, а не сапраўдны Гасподзь. І вось менавіта гэтаму падстаўному і ў многім злачыннаму богу галоўны каталіцкі герарх патрабае ўсьвядомлена пакланяцца, яго ўяўляць, пра яго (а не пра Хрыста) думаць. І гэта ён гаворыць каталікам, усяму чалавецтву, а не габрэям…
Таксама Папа Францыск патрабуе адчуваць свой сталы доўг перад народам, які прыдумаў гэтага Яхвэ і якому той належыць…
Во як выглядаюць справы!..
Такім чынам, новы Папа адказаў на пытаньне, якое мы ўвесь час ставім у апошняй серыі нашых матэрыялаў (прызнаем, адказаў адкрыта і нечакана нават для нас). Ён адназначна прызнаé, што бог, якому мусяць маліцца ўсе каталікі й усё чалавецтва, сапраўды сіяніст!!!
Фантастыка, ды яшчэ сатанінская…
Вось і адкрылася, для чаго мянялі Бенедыкта XVI на Францыска. Першы не зусім хацеў служыць глабалісцкай сіянакратыі, а другі, як высьвятляецца – яе адкрыты агент!
Натуральна, мы ўжо цяпер (бо ўжо сёньня ўсё ясна) у сваіх думках адсылаем гэтага агента разам зь яго патрабаваньнямі й усёй сваёй езуітчынай куды падалей. І раім іншым прыстойным людзям зрабіць тое самае. Больш за тое, на будучыню мы прагназуем, што пачуем ад гэтага маленькага чалавечка на вялікай і адказнай пасадзе яшчэ шмат чаго эпатажнага, што будзе зьвязана з выкананьнем заданьняў сіянакратыі…
Як бы гэтага ўсяго было замала, новы “ойцец сьвенты” пад канец артыкула і ўвогуле выдаў абзац, у якім казаў пра “заканчэньне жыцьця людзей на зямлі”, пра “сканчэньне існаваньня ўсяго сьвета”, пра нейкую «новую зямлю», дадаўшы, што ён чакае ды жадае гэтага і запрашае іншых да сумеснага шляху зь ім.
Ну, гэта ўжо чыстыя некрафілія ды сатанізм…
–
P.S.
1. Выказваем свае шчырыя спачуваньні ўсім хрысьціянам-каталікам (усім 1,5 мільярдам!) з нагоды таго, што ў іх цяпер зьявіўся такі “намесьнік бога на Зямлі”.
2. Рыдаё “Свабода” вось тут – http://www.svaboda.org/content/article/25105462.html – дала толькі кароткае паведамленьня аб падзеі пад назвай “Папа Францішак: Хрысьціянін ня можа быць антысэмітам” (“Наша Ніва” ўвогуле нічога не падала).
У ім сярод зьмястоўнага было падазена наступнае:
“Пантыфік выказаў у лісьце цярпімае стаўленьне да нявернікаў і прадстаўнікоў іншых рэлігій. У прыватнасьці, Папа напісаў, што габрэі, нягледзячы на жахі Галакосту, не адмовіліся ад веры ў Бога, і гэта заслугоўвае павагі. «Бог ніколі ня здрадзіў свайму хаўрусу з Ізраілем — народам, які праз страшэнныя выпрабаваньні апошніх стагодзьдзяў захаваў веру ў Бога. За гэта мы, як Царква, гэтак як і ўсё чалавецтва, застаемся перад імі ў сталым даўгу». Сёлета ў чэрвені на сустрэчы з дэлегацыяй Міжнароднага юдэйскага камітэту па міжрэлігійных кансультацыях пантыфік нагадаў, што ў гады служэньня ў Аргентыне ён падтрымліваў сяброўскія адносіны з кіраўнікамі мясцовай юдэйскай грамады. Ён таксама падкрэсьліў, што каталіцкая царква рашуча асуджае любыя праявы нянавісьці да габрэяў. «Хрысьціянін ня можа быць антысэмітам», — сказаў Папа Францішак”.
(канец цытаты)
На гэтым фоне больш зьмястоўным нам падаўся каментар пад гэтым тэкстам. “Ананім” напісаў:
“Хрысьціянін ня можа быць антысэмітам… Але семіт можа быць антыхрысьціянінам! Ці патрэбны прыклады гэтаму?”
–
Усяго лепшага, сябры.
Брава, прафесар Астроўскі! Выдатны матэрыял! Сапраўды, калі “Хрысьціянін ня можа быць антысэмітам” паводле Папы-“прасяміта”, то чаму сяміт можа быць антыхрысьціянінам? Бо пададзены ліст папы прымітыўна эклектычны – ён ставіць знак роўнасці паміж этнасам – жыдамі-сямітамі ( замоўчваючы рэчаіснасць дадатковую : арабы таксама сяміты!) і рэлігійным веравызнаннем – хрысціянамі… гэта ўсё роўна, як спрабаваць ацаніць наколькі “мокрае” ёсць “салодкім” ! і нагадвае прымітывізм псеўдафіласофіі ў пошуку ” дзе ў палкі канец, а дзе пачатак”, альбо ” што было раней – яйко ці курыца..” Нават не смешна…. А італьянскі інтэлектуал мае добрае пачуццё гумару, бо ” быў крануты словамі Папы Францыска пра сімвал хрысьціянскай веры — сьвятло, — а таксама тым, што для няверуючых пытаньне дабра і зла зьвязана з уласным сумленьнем “, то бок для неверуючых сумленне – галоўны “арбітр”, а для веруючага-хрысціяніна, як і для “сяміта”, сумленне – рэч не істотная, галоўнае, верыць у “юдэйскага хрыста”…Выдатна! Мы – НЕВЕРУЮЧЫЯ – мусім СУМЛЕННА працавац і шукаць САПРАЎДНАГА БОГА пазнаючы ПРЫРОДУ і СУСВЕТ з усё большай ДАКЛАДНАСЦЮ, а “зацыкленыя” ( пушчаныя па кругу ) “сямітнутыя хрысціяне” на чале з чарговым “пастухом”-папай хай і далей працуюць на “сьвяты народ”- жыдоў па ўсім свеце…
Карацей, каталіцкай царкве прыйшоў канец, а следам прыдзе чарада і за праваслаўнай. Проста жуць, 1,5 млрд. каталікоў прамаўчалі і праглынулі здзек над сваёй царквой. Нават, і уявіць немагчыма такое. Ніхто і слова не сказаў у абарону сваёй веры. Ці можа ужо ніхто і не верыць ў Ісуса Хрыста?
А з якога боку тут Хрыстос паважаная Галіна? Гэта найгалошнейшае, што Вы вынеслі ад прачытаньня артыкула?
Я да таго, што ніхто не выйшаў на абарону Папы Бенедыкта. Такое ўражанне, што няма сапраўдных веруючых.
Папа Францішак проста публічна прызнаў відавочную рэч: усе хрысціяне (каталікі, праваслаўныя, пратэстанты), а таксама мусульмане (шыіты ды суніты) пакланяюцца аднаму і таму ж габрэйскаму богу Яхвэ, якому пакланяўся і сам Ісус. Адно, габрэі не прызнаюць Ісуса за прарока, а мусульмане прызнаюць яго толькі адным з прарокаў папярэднікаў Магамета. Бог жа ва ўсіх адзін. Не габрэяў у хрысціянскую сэкту пачалі прымаць увогуле толькі пасля смерці Ісуса, калі яе ўзначаліў апостал Павел (ён жа Саўл), ды і то не адразу. Прытым, што хрысціянам не габрэям было забаронена пераязджаць на жыццё ў Ізраіль, а яны былі абавязаны адсылать туды дзесяціну ад усіх сваіх прыбыткаў на ўтрыманне габрэяў паслядоўнікаў Ісуса ў Ізраілі.
Юрась, дзе такому вучаць? 🙂
Калі я цікавіўся релігійнымі праблемамі, я прыўшоў да высновы што нацыянальнае больш укаранено ў челавеке чым релігійнае. Нават напісаў аб гэтым артыкул і яго, здаецца, гэта сайт друкаваў. Таму што нацыянальнае мае вытокі ў клімате і краявідах сярод каторых жыве челавек. Калі челавек дадумаўся да таго што за усімі яўленнямі прыроды можа стаяць адна сіла узнікла ідэя Едінабожыя. і тады мясцовые вераванія (паганскіе) былі знішчаны новымі так званымі Сусветнымі. Адна з гэтых сусветных зарадзілася ў Ізраілі і таму насіла на сабе вялікі адпечатак старой паганскай релігіі габрэяў. Натуральна, што габрэі шмат чаго атрымалі ад гэтага адпечатка. Атэізм робіць іх аднымі сярод многіх. Вінаваціць габрэяў за тое, што у іх зарадзілася хрысціянства, якое цяпер губляе сваю працаздольнасць ёсць глупства, таму што не габрэі яго распаўсюджвалі па усяму Свету. Калі каму, як Рэдакцыі, не спадабаецца хрысціянства з-за яго гэтага атпечатка, то бярыце, ці прыдумайце сябе, іншую рэлігію. Цікавіцца як да усяго гэтага ставяцца сучасные мысліцелі варта не таму што яны ведаюць істіну, а таму што тым, чым цяпер яны цікавяцца заўтра ў гэта будзе верыць просты люд (інтэлігенцыя). Ніцше аб’явіў што Бог помер. І пасля яго, ніхто яго больш не ажывіў. Наадварот, пасыпаліся смерці абсалютнай ісціны, праўды, аб’ектыўнасці, Гісторыі і шмат шмат чаго ва што мы яшчэ верым. Рэдакцыя думае што гэта справы ліберастаў. Можна лямантаваць і заламываць рукі. Мне спадабаецца думка Р.Рорті аб тым “што спадзевацца на тое, што уніжэнне адных іншымі толькі з-за іх непахожасці калісьці атамрэ, можна разглядаць толькі ў іранічным кантэксте”. Раней Рэлігія паменьшала гэта уніжэнне. Робіць лі яна гэта цяпер? Не ведаю. Можна было б філасоўстваваць на гэты конт, але хто возьмецца друкаваць гэта. Да і праблемы ёсць па-важнейшые – ратаваць Радзіму.
Лiтварусу: Сапраўды, чалавек нараджаецца і адразу мае нешта нацыянальнае. Ён адразу ці беларус ці чукча.
А веру ў тыю ці іншую рэлігію ён набывае апасля! Таму відавочна, што нацыянальнае першаснае, а релігійнае другаснае!
А калі чалавек на першае месца ставіць рэлігію, ён паракрэслівае свае боскае накаванне!
Мусульман у Свеце больш за 1 міл’ярд і большасьць з іх ня любяць жыдоў. А кітайцаў каля 1,4 міл’ярда, а індусаў каля 1,3 міл’ярда. І як яны адносяцца да жыдоў і сіянізму? Здаецца яны навогул гэтым “не замарачываюцца”. Жыхары “захаду” фармальна амаль усе хрысціяне, але цэрквы там амаль пустыя. Хрысціянства адыграла сваю вялікую роль, але гэта было ў мінулым, і праблемы сіянізма і антысемітызма не вельмі цікавыя “заходнікам”. У Беларусі сапраўдных вернікаў можа 1%. Рэлігія ў занепадзе, а замест яе нешта кшталту кансьюмерызму і абыякавасьць да “сусветных” праблем. Можа толькі іх хвалюе “панаехалі тут”, напрыклад прыезд 650000 кітайцаў у Беларусь. На базарах гандлююць НЕ тутэйшыя.