nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

На вайне як на вайне

16 кастрычніка, 2013 | 8 каментарыяў

Кіраўнік АК БПС Сяржук Высоцкі 

БПСНа  днях на youtube быў размешчаны чарговы паклёпніцкі ролік супраць  нашай арганізацыі (гл. http://www.youtube.com/watch?v=_EEKFgFv0hc@feature=share). Фільм называецца  “Беларуская Партыя Свабоды под контролем КГБ 1994-2014” і часткова суправаджаецца агідлівымі расейскімі мацюкамі. Але ён не ўтрымлівае ніякіх дакументаў ці доказаў, якія хоць неяк апраўдвалі б яго назву. А тыя факты, пра якія нагадвае – наш удзел у разгоне РНЕ і абароне Курапатаў – ну, ніяк немагчыма патлумачыць нашым уяўным супрацоўніствам з названай структурай.

 

І гэта ня першы выпадак прапагандысцкай агрэсіі супраць БПС. Можна прыгадаць, колькі бруду выліла БТ у фільмах “Дети лжи”, “Растление” ды аналагічных, колькі было публікацыяў у  расейскіх СМІ, розных выказваньняў апалагетаў афіцыйнай апазіцыі. Дый “кампетэнтныя таварышы” рэгулярна закідваюць у інтэрнэт падобныя рэчы…

Затое для апазіцыйных СМІ (за выключэньнем радыё “Свабода”) АК БПС як быццам і няма… Журналісты з апазіцыйных выданьняў ніколі не песьцілі нас увагай. Патрабуецца нешта ў скрай неардынарнае, каб прыгадалі кансерватыўна-патрыятычную Партыю Свабоды. Так было ў часе Курапацкага чыну, разгрому РНЕ, удзелу  ва ўкраінскай Памаранчавай рэвалюцыі. Яшчэ бывае, калі каго з нашых саджаюць… Так бы мовіць – суцэльны “action”!.. А вось дзеячам афіцыйнай апазіцыі ня трэба лезьці са скуры. У іх і так усё схоплена… Іх піяраць проста так, бо ёсьць грошы і дах…

Аднак рэжым ведае, хто ў Беларусі здатны на супраціў, хто мае патэнцыял, хто не скарыўся пад ціскам страху, каго нельга зацугляць кампраматам, хто ня браў заходнія гранты…

Сёньня сітуацыя ў Беларусі  вельмі складаная і адначасна цікавая… Цяперашні кіраўнік краіны сядзіць на пасадзе амаль два дзесяцігоддзі… Наступны тэрмін – гэта ўжо ня проста зьдзек над народам, гэта ўжо роўня таварышу Сталіну… Нагадаю, апошні ў якасьці адзінаўладнага правіцеля быў недзе 20 з лішнім гадоў. “Быць як Сталін” у Еўропе ў XXI ст. – гэта занадта, нават для дыктатара…

Зь іншага боку відаць, што пры ўсіх імперскіх патугах Масква цалкам анэксаваць Беларусь пакуль ня можа. Ня можа таксама справіцца з Украінай, з Грузіяй. Нарастаюць як сьнежны ком крызісныя працэсы ды пагрозы для самой Расеі…

Зараз адбываецца палітычная бойка між Расеяй ды Літоўскай Рэспублікай. Падставай для канфлікту сталася дэманстрацыя расейскім тэлеканалам правакацыйнага фільму пра вядомыя падзеі ў Вільні ды далейшае адключэньне літоўцамі  гэтага каналу. (У запале спрэчкі зараз расейскія выступоўцы прыгадалі, што яны “перадалі беларускія землі” цяперашняй Літоўскай Рэспубліцы. Маўляў, “хто вам перадаў Вільню ды Віленскі край…”. Вось яно як. А дагэтуль  ані разу з расейскага боку гэтага не гучала; толькі “братья-беларусы”,”общие судьбы”, “мы вас – беларусов – спасали, поднимали экономику”… А цяпер вызналі, што па ходу яшчэ і рэзалі жыўцом… За клопат – дзякуй, але мы самі разбярэмся са сваімі суседзямі, без парадаў…).

Літоўская Рэспубліка сёньня блакуе праекты Расеі ў Еўразьвязе, перашкаджае палітычнай ды эканамічнай экспансіі Масквы. Гэта сур’ёзна, бо Літва старшынствуе цяпер у Еўразьвязе. Невялікая балтыйская краіна – як костка ў горле для Расеі… У сувязі з гэтым надзвычай вялікую пагрозу для Крамля ўяўляюць палітычныя сілы, якія намагаюцца будаваць Балта-Чарнаморскі зьвяз, імкнуцца салідарызаваць краіны рэгіёну ў піку маскоўскай экспансіі…

У Беларусі існуе пагроза для склалай сістэмы, бо збанкрутаваныя як рэжым, так і кішэнная, бездапаможная апазіцыя… Паступова нарастае глухі пратэст грамадства. Відавочна, што беларусы ўжо ня тыя, што былі на пачатку 1990-х. Больш за 90% беларусаў падтрымоўваюць дзяржаўную незалежнасьць, больш за 80% жадаюць жыць у нейтральнай краіне (гэтая тэма табу і для апалагетаў рэжыму і ў офісах афіцыйнай апазіцыі).

Пасьля таго, як Дзьмітрыеў, Міхалевіч, Кобец прызналіся ў супрацоўніцтве з КДБ,  Саньнікаў ды Бандарэнка падпісалі просьбу аб памілаваньні, а Раманчук ды Рымашэўскі (апошні – па словах Статкевіча) далі паказаньні на сваіх паплечнікаў, для гэтай плыні апазіцыі ўзьнікла патавая сітуацыя… Навідавоку дэфіцыт лідэраў, развал сфармаванай “апазіцыйнай”, а на справе мафіёзнай  сістэмы

Што гэта азначае?!

Гэта робіць магчымым выхад на палітычную авансцэну новых фігур. Ствараецца мажлівасьць кардынальнага абнаўленьня апазіцыі ды непрадбачанага разьвіцьця падзей… Ізноў павяртаецца папулярнасьць нацыянальна-дэмакратычных сіл. Зарэпрэсаваных, прыціснутых. А, між тым, адной са стрыжнявых арганізацый у цяперашняй кансалідацыі патрыятычных сіл зьяўляецца АК БПС…

Не сакрэт, што ў многіх рэгіёнах ёсьць хай невялікія, але зьвязы  Супраціву. Так – ім цяжка, так – на ўласных мінімальных сродках, без усялякіх грантаў, але яны ёсьць. Няхай кіраўнікі філій фактычна як палявыя камандзіры, але дзейнічаюць. А нашая арганізацыя, як і ейная ідэалогія, маюць неаспрэчны аўтарытэт сярод моладзі дый ня толькі моладзі… За апошнія гады АК БПС сталася больш кансерватыўнай, сур’ёзнай структурай, зь якой лічацца і ў дзяржавах рэгіёну, часам больш, чым з афіцыйнымі партыямі…

Хіба найбольш адзначу практычныя захады па лініі Балта-Чарнаморскага супрацоўніцтва у Кіеве, Вільні, Рызе… І гэта мае самае прамое значэньне для бліжэйшай будучыні Беларусі…

У часе крызісу каланіялізму, з аднаго боку, ды псеўдалібералізму афіцыйнай апазіцыі, зь іншага, становіцца магчымым новы ўздым нацыянальных сіл… Гэта аніяк не ўваходзіць ні ў планы Масквы, ні ў планы рэжыму, ні ў планы афіцыйнай апазіцыі… Таму нашыя ворагі дзейнічаюць на апярэджаньне… Іхная пастанова – згнюсіць папулярных патрыятычных дзеячаў. Што яны і робяць…

Зьвярніце ўвагу, што аўтары названай стужкі, разьмешчанай у сеціве, назвалі яе “Беларуская Партыя Свабоды под контролем КГБ 1994-2014”, ставяць ужо 2014 год. Калегі, але ж яшчэ 2013-ы…

Нашыя апаненты не сумняюцца, што з намі прыйдзецца змагацца і ў 2014-м і далей… Яны ведаюць, што мы выяўляем актыўнасьць, і неймаведама чаго ад нас чакаць… Таму будуць памкненьні неяк абпляваць, паказаць як нейкіх “ хуліганаў-маргіналаў” ды “фашыстаў”. Як гаворыцца, з хворай галавы на здаровую…

На гэтай самай старонцы на you tube размешчаны фільм “Налёт на РНЕ. Все архивы РНЕ 2000-2013” (гл. http://www.youtube.com/watch?v=BMZaUyq97io). Тыя, хто так іранізуе над барацьбой АК БПС ды Самаабароны з расейскімі фашыкамі ды рознымі прарасейскімі групоўкамі,  могуць пераканацца – якая гэта была моцная сіла. У іх было ўсё – сродкі, сталае і стабільнае фінансаваньне, падтрымка людзей ва ўладзе, базы ў вайсковых частках… Як цяжка было супрацьстаяць гэтай навале адной толькі праўдай. Але перамаглі мы…

Па вялікім рахунку, мне не так цікава, хто стаіць за гэтымі стужкамі – рэжым, ФСБ ці стуктуры афіцыйнай апазіцыі. А можа, усе разам… Відавочна іншае – мы патрапілі ў самае сэрца рэакцыі. Страх магчымага ачышчэньня ў шэрагах апазіцыі ды пераменаў ва ўсёй Беларусі за кошт уздыму нацыянальных незалежных сілаў выклікае жах у ворагаў нашага народу…

Хай хлусяць, хай брэшуць, хай баяцца.

Бо мы ідзем!

 

8 каментарыяў

  1. Patriet кажа:

    Цяжка вам сябры.Ганьбяць з усіх бакоў,што псеўдыкі,што прамаскальскі ражым,што самі маскалі.Але ж вы робіце сваю справу.За што вам й вялікае дзякуй.

  2. С.Высоцкі кажа:

    Дзякуй канешне, але гэта ўжо звыкла.Не рэагаваць на гэта таксама няправільна…Вы разумееце, часам мне самому наўпрост крыху смешна. Быццам такі палітычны зацішак, а людзі не лянуюцца,зьбіраюць інфо, сістэматызуюць, пэўна недзе даплачваюць камусьці каб гэта ўсё скампанаваць. Гэта ж праца, ды праца немалая…У інтэрнэце на форумах такое пішацца.НЯДАЎНА АДЗІН НЯМЕЦКІ ПРАВЫ СКІНУЎ НА ЭЛЕКТРОНКУ ПАВЕДАМЛЕНЬНЕ:”Я ДУМАЎ, ШТО НАС У НЯМЕЧЧЫНЕ ЦІСНУЦЬ, АЛЕ КАЛІ ПАГЛЯДЗЕЎ НА СЕЦІВЕ-ЯК ПАЛЯЦЬ ПА ВАС, АСАБЛІВА НА РОЗНЫХ ЛІБЕРАЛЬНЫХ ФОРУМАХ, ЗРАЗУМЕЎ, ШТО НАС -ТАК, ТОЛЬКІ ЖУРАЦЬ…НЕ МАГУ ЗРАЗУМЕЦЬ-ЧАМУ ВАС ТАК МОЧАЦЬ?!.”
    Беларусь пры ўсёй млявасьці працэсаў аб’ектыўна яшчэ на стадыі нацыянальна-вызвольнай.Як гэта не сумна, але нашая дзяржаўнасьць некаторымі нашымі суседзямі ставіцца пад пытаньне.Заклапочаныя вырашэньнем бытавых праблем беларусы, з большага нават не думаюць, што за Дзяржаву трэба стаяць, стаяць часам на сьмерць, ваяваць, НЕСЬЦІ АХВЯРЫ! ПА ВЯЛІКАМУ РАХУНКУ Ў ТАКІ ЧАС НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ -ГЭТА АХВЯРЫ, ЧАС, СРОДКІ, ЗДАРОЎЕ, СВАБОДА…
    ШТО НАМ НАВЯЗАЛІ РОЗНЫЯ АКУПАНТЫ НАЙБОЛЬШ ДЫ ШТО ІХ УСІХ НАЙБОЛЬШ РАЗДРАЖНЯЕ Ў НАС…Найбольш ў беларусаў разгушкалі ментальнасьць, як бы і людзі добрыя. Але добры чалавек-гэта не прафесія…Скажаш гэтаму чалавеку,”трэба падпарадкавацца загаду”, “трэба зрабіць такую справу”, ” трэба прайсьці вось такую падрыхтоўку-каб быць здатным зрабіць справу”, “трэба стаць з намі-бо мы даказалі на практыцы, што гэта працуе, што гэта інструмант, што гэта адзінае гарантуе будучыню нацыі”.Але ў адказ пачуеш:”Не, гэта цяжка.Гэта амаль штурмаўшчына.Я не люблю падпарадкоўвацца, я змагар сам па сабе.А як жа мая праца, вучоба, бацькі, кар’ера…” На гэтую тэму часам прыкалваюцца ўкраінскія нацыяналісты:”Беларусам няма часу здабываць свабоду ды незалежнасьць для сваёй краіны-яны грошы зарабляюць…”
    То бок-страшэзная анархізацыя грамадства.А гэта слабасьць.Кожны сам сабе галава, хоць галава гэта часта круцельная, хітлівая ды няпэўная.Выбілі шляхту, шляхту не як клас, а такую ментальнасьць дзяржаватворчую, валявую.
    ВЫ ВЕДАЕЦЕ, ШТО МЯНЕ НАЙБОЛЬШ ШАКУЕ ВА ЎКРАІНЕ.КАЛІ НА ТОЙ ЖА ВАЛЫНІ ДАЗНАЮЦЦА-ХТО Я, АДЗІН З ЛІДЭРАЎ НАЦЫЯНАЛЬНА-ПАТРЫЯТЫЧНЫХ БЕЛАРУСКІХ СІЛАЎ, ПРОСТЫЯ ЛЮДЗІ ПАЧЫНАЮЦЬ ДАПАМАГАЦЬ-“ВАЗЬМІЦЕ МАЮ ПЕНСІЮ, ЖЫВІЦЕ Ў МЯНЕ, ЦІ МОЖНА МАЙМУ СЫНУ ПАЕХАЦЬ ДА ВАС НА АКЦЫЮ…” Канешне гэтыя ахвяры браць нельга, але даводзяць проста да сьлёз.Сіла нацыі не ў валавым прадукце.Ва ўсякім разе не толькі ў ім…А ў здатнасьці ісьці на ахвяры-дзеля агульнага, дзеля свабоды, дзеля будучыні.ТЫ РАЗУМЕЕШ, ШТО ТУЮ Ж УКРАІНУ ЎЖО НІХТО І НІКОЛІ НЕ ЗАГОНІЦЬ Ў ІМПЕРЫЮ,ЦІ Ў МЫТНЁВЫ САЮЗ…
    Нашая папярэдняя дзяржаўная кагорта была выбітая амаль пагалоў.Тое што бачым ад грамадзянаў-гэта НЕ ТАЛЕРАНТНАСЬЦЬ, ГЭТА ХАЛОПСТВА.ПРАЎДА ХАЛОПАЎ-ТРЭБА ПРАЦАВАЦЬ, КАБ НАКАРМІЦЬ ЧАДА.ЯКОЕ ІЗНОЎ ЖА БУДЗЕ ПРАЦАВАЦЬ…АЛЕ ГЭТА БРЫДА-ПРАЦАВАЦЬ ТРЭБА ТОЛЬКІ КАЛІ ТЫ ВОЛЬНЫ. А ІНАКШ ТРЭБА ВАЯВАЦЬ, СТАЯЦЬ НА СВАІМ-ПАКУЛЬ НЕ ЗДАБУДЗЕШ ВОЛЮ!БО ГЭТА ТВАЁ ПРАВА ПА НАРАЖДЭНЬНЮ НА ТВАЁЙ ЗЯМЛІ!
    Чаму камуноіды- з аднаго боку, а розныя прахадзімцы з хітрымі пысамі- з іншага, так лёгка маніпулююць беларусамі?..Бо найбольш акупанты зьнічтожылі сілу нацыі, ды і зараз гэта топчуць ды гнюсяць…Высьмейваюць ДУХ ЛІЦВІНСТВА (ДЫСЦЫПЛІНА,КАМАНДЗІРСТВА,ЗДАТНАСЬЦЬ ВЫКОНВАЦЬ ЗАГАДЫ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЭЛІТЫ-НАВАТ КАЛІ ГЭТА СУПРАЦЬ ФАРМАЛЬНАЙ ДЭМАКРАТЫЧНАСЬЦІ ДЫ ЛІБЕРАЛЬНЫХ КАШТОЎНАСЬЦЯЎ).Вышэйшыя слаі грамадства не могуць ставаць звычайнымі спажывачамі і сьвінапасамі.Ідзе гаворка пра занядбаньне ўсіх высокіх памкненьняў,адвагі,нескаронасьці,гонару,культаваньне толькі нізкіх інстынктаў матэрыялізму, асабістых дабротаў і насалоды…Нельга прыймаць Шчасьце свіней…
    Паглядзіце, што зараз ды і раней так насаджалася ў Польшчы ды Расеі-абсалютны вялікадзяржаўніцкі фанатызм, праслаўленьне сваіх пермог, даведзенае ледзь не да рэлігійнага культу,пастаяннае падкрэсьліваньне сваёй нацыянальнай выключнасьці, сваёй быццам вялікай месіі (“мы-народ месія”), пастаяннае накручваньне масаў на вонкавую экспансію,на асіміляцыю суседніх народаў(“ад можа-да можа”,”помоем сапоги в Индийском океане”,аніякай літасьці да нескароных ворагаў, абсалютная нецярпімасьць да іншых суседніх нацый, нават прамая хлусьня пра міфічную мужнасьць сваіх продкаў у тых ці іншых адрэзках гісторыі…
    Калі беларусы не супрацьпаставяць гэтаму ціску сваю сілу, сваю праўду,сваю нескаронасьць і волю-у лепшым выпадку зробяць тут бардэль для тых жа палякаў ды інш. кшталту еўрапейцаў, у горшым-ізноў парвуць на шматкі.КЛЯНУСЯ,ШТО ЁСЬЦЬ СОТНІ МЫСЬЛІЦЕЛЯЎ,ПАЛІТЫЧНЫХ ДЗЕЯЧАЎ СЯРОД СУСЕДНІХ КРАІНАЎ-ЯКІЯ МАРАЦЬ ПРА ГЭТА ДЫ ШТОДНЯ ДЗЕЛЯ ГЭТАГА ПРАЦУЮЦЬ…
    Так,у баі з РНЕ мы перамаглі, хоць гэта і каштавала поўнай мабілізацыі сілаў, паломаных семьяў,параненых.Гэтаму таксама паспрылі і выпадковыя фактары..Галоўная прычына-была ў адраджэньні нацыянальнай сілы і годнасьці.БО ГІСТАРЫЧНА ЛІЦВІНСТВА МАЦНЕЙ ЗА МАСКАЛЬСТВА, ЗА ПАЛАНІЗМ,ЗА КАЗАЦТВА, ЗА ТЭЎТОНЦАЎ!..
    Беларускі абыватэль можа далей спаць, а вось ворагі выдатна адслежваюць любыя, нават быццам невялікія зрухі ў суседа, якія ў перспектыве могуць павярнуць яму сілу…Яны думаюць так:”АГА, У ІХ ВЫЙШЛА РАЗ-ВЫЙДЗЕ І ДРУГІ І ТРЭЦІ, КАЛІ ІХ НЕ ЗАДУШЫЦЬ ЦЯПЕР…У гэтым сэнс сапраўднага беларускага палітыка, не ва ўладавых амбіцыях,не ў памкненьні да пасадаў,а ў тым КАБ ПАВЯРНУЦЬ НАЦЫІ ГІСТАРЫЧНУЮ СІЛУ, ЛІЦВІНСКІ ДУХ, НАВУЧЫЦЬ СУПЛЯМЕНЬНІКАЎ КРЫШЫЦЬ АКУПАНТАЎ ДЫ ЛЮБОГА ЧОРТА НА ШЛЯХУ ДА БОЖАЙ СВАБОДЫ, ТЫМ ГАРАНТУЮЧЫ БУДУЧЫНЮ І НАСТУПНЫМ ПАКАЛЕНЬНЯМ НАРОДУ!

  3. Рэдакцыя кажа:

    Хаця Сяржук і не пажадаў высьвятляць, хто стаіць за фільмам, мы вырашылі папрацаваць над гэтам пытаньнем. У выніку аналіз абодвух фільмаў – і пра БПС, і пра РНЕ (спасылкі на якія ёсьць у тэксьце) – прывёў нас да наступных высноў:
    1) У абодвух фільмаў адзін і той ж аўтар (ці група аўтараў).
    2) Гэты аўтар, як можа заўважыць кожны, хаваецца… Найчастая прычына такога хаваньня – страх. Найчастая прычына страху – няпраўда (бо, наадварот, чаго табе хавацца, калі за табой праўда?)
    3) Фільм пра РНЕ яшчэ ўтрымлівае нейкі зьмест. У дачыненьні да Беларускай Партыі Свабоды ўсё наадварот – зьместу ў фільме пра БПС практычна няма, затое адчуваецца імкненьне выканаць загад: “запляміць БПС любым коштам!”.
    4) У выніку атрымаўся поўны прымітыў – спроба злучыць БПС і КГБ ў галаве гледача выключна на ўзроўні асацыятыўным. Большасьць людзей, якія маюць хоць нешта ў галаве, напэўна зададуць сабе пытаньне: а дзе факты? дзе доказы? Не знайшоўшы адказаў, дадуць ацэнку: НЕЙКАЯ ЧУХНЯ!
    5) Аўтары фільмаў напэўна не разьлічвалі, што іх аўтарства ў стварэньні абодвух фільмах можа быць выкрыта (што ёсьць яшчэ адным доказам іх непрафесіяналізму). Але ня гэта галоўнае. Важна тое, што абагулішы зьмест абодвух фільмаў, становіцца зразумелым (па тым, супраць каго яны накіраваны), што аўтары прадстаўляюць сілы (самі ці іх замоўшчыкі) найверагодней ліберастычныя – нешта накшталт АГП ці былой “Хартыі” зь яе “Зубрам”, якія зьелі мільёны зялёнага лісьця, пасьля чаго завалілі беларускую апазіцыйную паляну тонамі гною… Усё! Больш нічога добрага за 20 гадоў гэтыя ліберальныя зьвярушкі не зрабілі. Але яны і далей зьбіраюцца рабіць тое самае (за мяжой РБ і тут) ды з сур’ёзным выглядам называць гэта “палітыкай”… Натуральна, ім канкурэнты не патрэбныя.
    6) Некаторыя матэрыялы, паказаныя ў фільмах (асабліва пра РНЕ), маглі быць атрыманы толькі непасрэдна ад КГБ (бо там паказаны дакументы, забраныя пасьля “наведваньня” штабоў РНЕ). Гэта азначае, што аўтары фільмаў (ці іх шэфы) маюць выхад на тых, пра каго яны напісалі як пра “прафесійных забойцаў людзей”. Такое вось самавыкрыцьцё сябе як супрацоўніка адпаведных структур… (і такі вось чарговы доказ іх поўнага прымітыву).

    Натуральна, калі нехта заўважыў недакладнасьці ці істотную непаўнату ў нашым аналізе, просім выказацца ў каментарах. Для сур’ёзных людзей доступ у нас, як вядома, абсалютна свабодны.

  4. Літварус кажа:

    Сп. Высоцкі, я не ведаю ці чытаеце вы сайт Архэ, где цяпер ідзе вайна між прыхільнікамі назвы Беларусь і прыхільнікамі літвінства ( з адпаведным назовам Літва, ці з назовам Літварусь). Сп. В.Булгакоў назву Беларусь назваў слабой, г.з. не нараджаюшчай патрыётаў. Калі ж мала патрыётаў, то адкуль узяцца нацыяналістам – актыўным змагарам за Незалежнасць? Я яшчэ пазамінулым летам зауважыў нестыкоўку факта пакрыцця ўсей краіны бігбордамі “Я-Беларусь” і факта татальнага вынішчэння нашай мовы і культуры. Здавалась бы чаго прасцей – калі улады За Беларусь, так спыніцеся вынішчаць нашую мову і культуру. Тады я канчаткова зразумеў што пакуль наш народ будзе лічыць сябе белымі рускімі патрыётамі і пагатоў нацыянальстамі яны не будуць. Таму я цяпер тлумачу што у нас калонія, мы захопленый край і агітую за літвінства. Ты можа чытаў артыкул Св. Куль, што 70% молодзі Зах. Беларусі за літвінства, а 30% за заходнерусізм. Артыкул мае трапны назоў: “наступ на літвінства гэта наступ на беларускую Незалежнасць”.Нагадаю, што заходнерусісты не прызнаюць нас наогул нас як нацыю, трактуюць нас як рускіх. А куды падзеваліся беларусы? Яны зніклі. Гэта сведчыць што термін “беларусы” свае адгуляў. Добра яшчэ што наш народ не раскалоўся на палякаў і рускіх.Але на гэта яны, відаць, будуць працаваць. Але дзяліць нас мяжой не будуць. Будуць эксплуатаваць нашую слабасць, г.з. скідываць нам ўсю дрэную працу. Лічу, што нам цяпер нічога не застаецца як выкрываць шкоднасць назвы “белые рускіе”. асабліва гэтым павінны былі б заняцца тыя хто з’ехаў за мяжу. Растлумачыць Захаду, што слабасць нашага народа узнікла з-за назвы беларусы і калі яны хочуць нам дапамагчы хай пачынаюць называць нас адпаведна. Гэта будзе удар ад якога завое і Мінск і Масква. Тут трэба паставіць умову палакам. Сябры яны нам ці ворагі. Калі першае так хай успомняць як мы называліся калі жылі ў адной дзержаве Р. Паспалітай. Гэта справа усім нашым што з’ехалі за мяжу. Інакш яны там перагараюць ад бязделля. Тыя жа Пазьняк, Барадач, Мурашка. Але супраціў халуйству ў нашам народзе павялічваецца. Мяркую што пасля 2015 года сітуацыя зменіцца ў лепшы бок. Гэй літвіны- Бог нам раздзіць!

  5. С.Высоцкі кажа:

    Праблема палягае не ў гэтым, не толькі ў тэрміналогіі.
    Зараз працэс павяртаньня ліцвінства адбываецца досыць натуральна…
    Я схіляю галаву перад тымі героямі, якія павярталі спадчынку ВКЛ ў 30-ыя гады мінулага стагодзьдзя, ў 50-ыя, 60-ыя, 70-ыя. Гэта падаецца немажлівым, але гэта факт. УЖО ТАДЫ ДЗЕСЯТКІ ГІСТОРЫКАЎ СПРАБАВАЛІ ПАВЯРНУЦЬ ПРАЎДУ. ІХНЫ ЛЁС СКАНЧВАЎСЯ ЗАЎЖДЫ ВЕЛЬМІ ТРАГІЧНА!.. АЗЬВЯРЭЛЫ ПАРТАПАРАТ ІХ ПАДЗЬВЯРГАЎ ТРАЎЛІ: АРЫШТЫ, ШАНТАЖ, ВЫГНАНЬНЕ. СКАНЧВАЛІ ЖЫЦЬЦЁ ЦІ НА САЛАЎКАХ ЦІ Ў ЖАБРАЦТВЕ НА ЧОРНАЙ ПРАЦЫ… СПРАВА ГОДНАСЬЦІ КОЖНАГА БЕЛАРУСА ВЯРНУЦЬ ГЭТЫЯ ІМЁНЫ НАЦЫІ. НЕ СУМНЯЮСЯ, ПРЫЙДЗЕ ЧАС – І ГЭТЫМ ЛЮДЗЯМ БУДУЦЬ СТАВІЦЦА ПОМНІКІ!
    Падручнікі Найдзюка ды Касяка застаюцца лепшымі па сёньняшні дзень… Вядома, у найноўшы час найбольш патрэбна дзячыць геніяльнага Ермаловіча ды Чамярыцкага…
    Зараз у гэтай хвалі шмат пены – правакатараў ды ліхаімцаў, розных ашмоткаў, якія курчаць з сябе дзялкоў несусьветнага маштабу, дазваляючы сабе ментарскім тонам павучаць прадстаўнікоў нацыянальнай эліты… Ліцвінства – гэта не рух у сабе аматараў даўніны ды дзіцячых інсталяцый на гістарычную тэму. Гэта мусіць ісьці ў магутным ды адпрацаваным вектары, які санкцыянуе нацыянальная эліта. У тым ліку: Канфедэрацыя Народна-Патрыятычных Сіл, АК БПС, Беларускі Дэмакратычны рух-сайт “Беларусь-наша зямля”. Трэба прыслухоўвацца, а часам і бездакорна выконваць загады гэтых нацыянальных структур…

  6. Літварус кажа:

    Якіе загады, пералічаных ў канцы каментара С. Высоцкага аргаізацый, мы правінны бездакорны выконваць? Ежелі гэта не таямніца, хацелася б ведаць. Мае прапановы вельмі простые: змагацца з прыкметамі нашага каланіяльнага стану, тлумачыць людзям шкоднасць назвы “белые рускіе” і агітаваць за літвінства. Працы хопіць усім: пачынаючы з .Сурвілы, Пазьняка, Барадача, Арцёменкі і Мурашкі і канчаючы школьнікамі. Іншае справа, што магчыма старшае пакаленне так прывыкла насіць на себе гэтую абразлікую мянушку, што ужо не здольны яе скінуць. Ну што, ж хай пераліваюць з пустога ў парожняе.

  7. patriet кажа:

    Адраджэньне ідэі Літвінства гэта вельмі файна,…..але якога?Паюзаўшы па аф сайце літванія . орг.я зрабіў пэўныя вынікі.Тое літвінства якое там намагаюцца прапавелваць асабіста мяне анісколечкі не вабіць.Гэта ідэалагічная і варожая ў некаторым сэньсе ліберастычная утопія.Калі напрыклад прапаведваць Літвінства з пазіцый Ермаловіча,Арлова, здаровы ды й навукова абгрунтаваны і цьвярозы нацыяналізм то няма размовы,але толькі не тое паўжмудінскае брыдоцьце.Чаго вартыя пасты некаторых ,,тубыльцаў” таго форуму,паноня сябе алжыла,нашыя сібалы трэба зьмяняць…..паліць ,ды й іншую лухту.Ў мяне склалася меркаваньне што там не прыхільнікі Літвінскай ідэі а чорт ведае хто.Хаця есьць і цьвярозыя людзі.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы