nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Мадэль грамадства, якое памірае і… адраджаецца

21 кастрычніка, 2013 | 7 каментарыяў

Зьміцер Сакалоў-Мітрыч, Тацьцяна Пуцяціна (паводле http://copypast.ru/2009/08/31/forfriend-1-lomekhuza_ili_model_umirajushhego_obshhestva.html)

Мерашнік 1На нашым сайце ўжо даўно запрапанаванае паняцьце “сацыяльны паразітызм”. У гэтым асьпекце мы былі калі ня першымі, дык незалежнымі й аднымі зь першых. Сёньня гэтае паняцьце ўжо шырока распаўсюджана ў сеціве. Але праблема ў тым, што рэальныя сацыяльныя паразіты, якіх яно абазначае, добра хаваюцца. Таму людзі часта ўспрымаюць іх наяўнасьць і дзейнасьць не як важнейшую праблему – агульнацывілізацыйную, грамадскую ці асабістую – а як нешта абстрактнае і таму малаістотнае. У гэтай сітуацыі патрэбныя вобразы, з дапамогай якіх чалавеку лягчэй было б усьвядоміць важнейшае значэньне гэтай найнегатыўнай зьявы.

 

У артыкуле, які пададзены ніжэй, ёсьць вобраз практычна ідэальнага грамадства, дзе ўсе прадстаўнікі “роду-народу” родныя і роўныя, дзе ўсе працуюць на агульную карысьць, дзе існуюць розныя формы дзейнасьці й падзел абавязкаў, дзе праўду схаваць немагчыма, дзе прысутнічае сацыяльная справядлівасьць, якая бароніцца (прычым, вельмі радыкальна!) як найвялікшая агульная каштоўнасьць, дзе абавязкова ёсьць падзел на “свой-чужы” і дзе грамадства здольнае рабіць высновы са свайго негатыўнага жыцьцёвага досьведу.

З другога боку, у артыкуле ёсьць і вобраз сацыяльных паразітаў, а таксама добра паказаныя метады іх дзеяньня. Тут табе і “алкаголь, наркотыкі ды адуважвальная інфармацыя, якія разам нейтралізуюць магчымасьць адпору злачынцам”, тут і “лянота, пустое бадзяньне-тусаваньне”, і зьяўленьне “ў грамадстве” вялікай колькасьці “прымітыўных, тупых саўкоў”, і “сексуальная няпаўнавартасьць”, і “ксенаэтнасы”, якія “езьдзяць на карку ў карэннага народу”, і… “талерантнасьць-цярпімасьць” да ўсяго пералічанага. Пры гэтым ясна паказана, што ў завяршэньні такога ланцуга грамадскіх падзей усіх чакае… сьмерць (і ўсіх разам, і кожнага паасобку).

Адначасна ў матэрыяле прадэманстравана, што выратаваньне народу, які трапіў пад татальны кантроль сацыяльных паразітаў, толькі ў адным: паразіты павінны быць своечасова перадушаны. Прычым, не фігуральна, у прынцыпе, а цалкам канкрэтна…

У пададзеным ніжэй прыкладзе адрозьненьне ад людзей толькі ў адным – апісваецца грамадства… мурашоў.

Можа, калі людзі ня здольныя рабіць высноваў з уласнага жыцьця, гісторыі свайго ды іншых народаў, няхай казюркі павучаць іх розуму?!..

Рэдакцыя.  

 

=

 

Шчасьлівае жыцьцё здаровага мурашніка –  яно і арганізаванае, і справядлівае.

Па сваім грамадскім уладкаваньні мурашы – найбольш блізкія да людзей істоты на Зямлі. Кожнае новае адкрыцьцё ў мірмекалогіі (навуцы аб мурашах) толькі пацьвярджае гэта.

Перад намі здаровае гняздо рудага лясной мураша (Formica rufa). Для гэтага віду характэрны ку́пальны мурашнік, верхні пласт якога складаецца з 10-сантымеровага пласта іголачак, палачак, сухога лісьця, каменьчыкаў. Гнездавы матэрыял мурашы пастаянна перамешваюць, каб мурашнік не падгніваў – гэта свайго роду прымусовая прасушка.

Вышыня нашага мурашніка (гл. фота ў пачатку артыкула) – каля 60 сантыметраў, дыяметр – каля метра. Купал мае 11 адтулін. Прыкладная колькасьць жыхароў мурашніка – каля 10 тысяч асобін.

Пад купалам разьмешчаныя абадковыя камеры, у якіх захоўваюцца яйкі, лічынкі й кукалкі мурашак. Глыбей – пень ці буйныя галіны. Пад зямлёй на глыбіні да 1,5 метраў знаходзяцца злучаныя паміж сабой камеры. У адной зь іх жыве царыца.

У мурашніку існуе строгая ерархія і размеркаваньне роляў. Гняздом кіруе царыца – гэта самка, якая адкладае яйкі. Рабочыя мурашы – таксама самкі, але яны не ствараюць нашчадкаў да таго часу, пакуль жывая царыца. Працягласьць жыцьця царыцы 15-20 гадоў, працоўнага мураша – да 7 гадоў. Самцы жывуць усяго адзін сезон, у жыцьці мурашніка не ўдзельнічаюць і гінуць адразу пасьля спарваньня.

У непасрэдным атачэньні царыцы знаходзіцца сьвіта з 10 – 12 рабочых мурашак, якія пра яе клапоцяцца: аблізваюць яе і кормяць. Гэта, як правіла, маладыя мурашы. Яны праходзяць прыкладна месячны вучнёўскі перыяд, калі занятыя даглядам альбо за царыцай, альбо за лічынкамі.

Мерашнік 2Затым яны перабіраюцца на самы далёкі ўчастак зоны патруляваньня мурашніка (яе радыюс дасягае 5-6 метраў) і там займаюцца пошукам ежы – фуражаваньнем. Знойдзеную ежу мурашка перадае ўверх па інстанцыях, і толькі адтуль (!) яна размяркоўваецца па ўсім мурашніку.

Разам зь ежай мурашнік апрацоўваецца асаблівым ферамонам – рэчывам, якое прадукуе царыца. У ім утрымліваецца інфармацыя пра яе здароўе і стан усяго гнязда. Гэтае рэчыва мурашкі са сьвіты зьлізваюць з царыцы, пераносяць ў сьпецыяльным вальлі й перадаюць адзін аднаму па ланцужку. Праз гэта ўсе асобіны мурашынага соцыюму ўлучаны ў адзіную інфармацыйную прастору.

У мурашніку дзейнічае свая сістэма пакараньняў. Да прыкладу, калі здаровы мураш-фуражыр некалькі разоў запар вяртаецца ў мурашнік ні з чым, яго «караюць сьмерцю» – забіваюць, а самога пускаюць на фураж.

Цікава, што зусім па-іншаму робяць мурашы з тымі, хто страціў працаздольнасьць у выніку калецтва. Іх кормяць да таго часу, пакуль тыя ў стане прасіць ежу – гэта значыць, пастукваць вусікамі па пэўных участках галавы здаровага мураша.

Мурашы – актыўныя драпежнікі, але разам з тым яны трымаюць і “хатняе быдла”. У яго ролі выступае тля. Прычым, ядуць мурашкі ня толькі яе саму, але і яе выдзяленьні. Гэта не зьяўляецца формай паразітызму, паколькі без мурашынага клопату тля гіне значна раней ад іншых драпежнікаў.

Мурашкі пасуць тлей на бліжэйшых расьлінах, аберагаюць іх. “У падзяку” тля па першым патрабаваньні выдзяле ім лішкі нектару. Каб «выдаіць» тлю, мурашка казыча вусікамі яе брушка.

 

Стадыя 1: Заражэньне і аблічча ворага

Мерашнік 3Але часам на мурашнік сядае маленькі жучок сьветла-карычневага колеру – ламехуза (Lomechusa strumosa). Жучок пранікае ў абадковую камеру, дзе захоўваюцца мурашыныя нашчадкі, і адкладае туды яйкі.

На ўсе спробы насельнікаў гнязда разабрацца з чужынцам ён адказвае тым, што выдзяляе адмысловае рэчыва, якое мурашы тут жа зьлізваюць і пад яго ўзьдзеяньнем ўпадаюць у стан эйфарыі. Затым яны проста адыходзяць у бок і на час заціхаюць.

Так пачынаецца гібель мурашніка…

Ламехуза «жук-наркадылер». Гэтая казурка з групы мірмекафілаў – розных нехрыбтовых, якія жывуць разам з мурашамі. Усяго налічваецца 266 відаў мірмекафілаў. Сярод іх ёсьць нахлебнікі, шмат паразітаў. Прадстаўнікі ўсей гэтай групы або ўступаюць ва ўзаемакарысныя дачыненьні з мурашамі (сімбіёз), альбо наносяць страты (паразітызм). Але апошні не вядзе да згубы ўсяго гнязда. Так паводзяць сябе ўсе! Усе, акрамя… ламехузы.

Гэты від упершыню падрабязна апісаў нямецкі дасьледчык Васман ў 1897 годзе.

Маленькі жучок – меншы за рудага ляснога мураша ў разы два. Часьцей за ўсё ён трапляе ў мурашнік з паветра і пранікае праз адну з ўваходных адтулін.

Мерашнік 4Мурашы не перашкаджаюць яму ў гэтым, паколькі тут жа трапляюць пад узьдзеяньне таго наркатычнага рэчывы, якое ён выдзяляе. Больш за тое, яны тут жа пачынаюць яго карміць, паколькі жук умее па-мурашынаму прасіць ежу – пастукваючы вусікамі па пэўных участках галавы (гл. фота: мурашы і ламехуза).

Часам ламехуза трапляе ў мурашнік іншым шляхам – з суседняга гнязда, зь якім у здаровага мурашніка наладжаны стасункі. Тады заражэньне адбываецца на абменных дарогах. Мурашкі ахвотна дзеляцца «жукамі-драгдылерамі», транспартуючы іх на брушку. Дакладна так яны пераносяць з сабой ламехуз, калі адпачкоўваюцца ад свайго мурашніка з мэтай стварыць новую сямью.

У ламехузы дакладна такі ж працэс разьвіцьця нашчадкаў, як і ў мурашоў: яйка – лічынка – кукалка – дарослая казурка. Самка «жука-наркадылера» адкладае 100-200 сваіх яек побач з мурашынымі – яны абсалютна нічым не адрозьніваюцца паміж сабой. Калі вылупляецца лічынка ламехузы, заўважальнае адно адрозьненьне – яе брушка ўвагнутае. Але на гэтай стадыі яна ўжо ўмее прасіць ежу і пачынае выдзяляць наркотык. Таму мурашкі клапоцяцца пра лічынак ламехузы, як пра сваіх дзіцянят (хаця і здольныя распазнаваць чужынца!).

Дарослыя жукі застаюцца жыць тут жа, у мурашніку. Яны будуць жыць і множыцца да таго часу, пакуль мурашнік здольны іх карміць. Пры гэтым яны будуць адцягваць на сябе ўсё больш рэсурсаў.

Гэты працэс адбываецца пад купалам мурашніка і схаваны ад вачэй назіральніка. Адрозьніць заражаны ламехузай мурашнік ад здаровага на гэтай стадыі можна толькі ў сонечнае надвор’е, калі ўсе насельнікі гнязда выпаўзаюць на паверхню купала пагрэцца. Але ўжо празь некалькі хвілін мурашы зацягваюць ламехуз назад пад купал. Яны яшчэ думаюць, што камандуюць мурашнікам…

 

Стадыя 2: Маніфестацыя хваробы

Да гэтага часу хвароба мурашніка разьвівалася ва ўтоенай форме. Яе мог разглядзець толькі сьпецыяліст – мірмеколаг. У падкупальнай камеры разам са сваімі нашчадкамі мурашы ўзгадоўвалі лічынкі ламехуз – сваю будучую пагібель. Яны распазнавалі чужынцаў, але супрацьстаяць ім не маглі: лічынкі выдзяляюць наркатычнае рэчыва, супрацьстаяць якому мурашкі ня ў сілах.

Але вось ужо нават несьпецыялісту, калі ён прыгледзіцца да мурашніка, становіцца ясна – з гняздом дзеецца нешта нядобрае. У параўнаньні зь іншымі мурашнікамі яго жыцьцё як быццам затарможанае. Мурашы тут значна менш актыўныя, зона патруляваньня гнязда звузілася, дый там, дзе яшчэ працуюць фуражыры, можна ўбачыць такую ​​карціну: мураш спрабуе нешта цягнуць, але потым кідае сваю працу і проста блукае нейкі час без справы. Тусуецца…

Першае, што прыходзіць у галаву, – яны ўжо ўсе пад кайфам. Але гэта ня так. Тыя, хто знаходзіцца пад дзеяньнем рэчыва, якое выдзяляецца ламехузай, як правіла, сядзяць ўнутры мурашніка. Млявыя асобіны, якіх мы назіраем на паверхні, – гэта ўжо новае пакаленьне мурашак. Па аналогіі зь людзьмі іх можна назваць мурашкамі-даўнамі. На мове навукі яны называюцца псеўдаэргатамі. Па асноўным плане будовы гэта ўсё яшчэ рабочыя асобіны, аднак грудная частка ў іх у параўнаньні са здаровымі асобінамі трохі павялічана. Таму вонкава яны ўяўляюць сабой нешта сярэдняе паміж працоўнымі асобінамі і самкамі. На справе ж псеўдаэргаты ня ў стане ні адкладаць яйкі, ні спарвацца з самцамі. Ня могуць яны і паўнавартасна выконваць функцыі працоўнага мураша.

Псеўдаэргаты яшчэ спрабуюць рабіць нейкую працу, паколькі ў гнязьдзе яшчэ шмат актыўных мурашак, якія прымушаюць іх працаваць, але робяць яны гэта вельмі дрэнна. Зрэшты, сярод актыўных мурашак ўсё больш асобін, якія падсаджваюцца на рэчыва, якое распаўсюджваецца «жуком-наркадылерам», так што прымус зь іх боку ўсё слабне. Пры гэтым ядуць асацыяльныя мурашы нароўні з усімі. Такім чынам, баланс “расходнай і даходнай частак бюджэту мурашніка” парушаецца. Мурашкам пачынае не хапаць фуражу, каб пракарміць ўсіх – і царыцу, і ламехуз, і псеўдаэргатаў, і здаровых мурашак, колькасьць якіх імкліва памяншаецца.

Вывучаючы гэтую зьяву, навукоўцы-мірмеколагі спачатку меркавалі, што зьяўленьне псеўдаэргатаў зьвязана зь недакормам лічынак, паколькі істотную частку харчаваньня мурашы цяпер аддаюць ламехузам. Вылучалася й іншая версія – псеўдаэргаты зьяўляюцца ў выніку захворваньня на вірус, які пераносіцца жукамі. Аднак потым было высьветлена, што прычына зьяўленьня псеўдаэргатаў – усё тое ж наркатычнае рэчыва, якое выдзяляецца ламехузамі. Гэта значыць, што цяпер у мурашніку захапленьне наркотыкам перарасло ў стадыю эпідэміі наркаманіі, якая вызначае ня толькі паводзіны мурашак, але і ўплывае на іх фізіялагічную будову.

 

Стадыя 3: Толькі вонкавае ўмяшальніцтва

Мурашнік усё імклівей дэградуе. Наркатычнае рэчыва, якое выдзяляецца жукамі-паразітамі ламехузамі, стала прычынай зьяўленьня ў гняздзе мурашак-даўнаў (псеўдаэргатаў), якія ня здольныя ні да працягу роду, ні да актыўнай грамадска карыснай дзейнасьці. Ламехуз і псеўдаэргатаў становіцца ў мурашніку ўсё больш. А значыць, усё больш нахлебнікаў і ўсё менш корму. Яшчэ трохі, і працэс дэградацыі стане незваротным…

Выратаваць мурашнік ад поўнага выміраньня можа толькі зьнешняе ўмяшальніцтва – чыстка (праведзеныя раней досьледы паказалі, што мурашнік, заражаны ламехузамі, непазьбежна гіне; адзіны шанец на выратаваньне – зрабіць прымусовую чыстку, каб ўручную выдаліць ламехуз і безнадзейна хворых мурашак).

І нам варта пасьпяшацца, бо чыстка мурашніка магчымая да таго часу, пакуль не пасьпелі распладзіцца ў вялікай колькасьці мурашы-даўны.

Для чысткі нам спатрэбяцца дзьве ёмістасьці (падыдуць звычайныя вёдры са шчыльнымі вечкамі), кавалак поліэтылену памерам 1,5 на 1,5 метра, гумовыя пальчаткі й рыдлёўка. Мы знаходзім найбольш здаровы сектар мурашніка, адразаем яго рыдлёўкай, як кавалак пірага, хутка перакладаем у вядро – разам з мурашамі, лічынкамі, яйкамі й гнездавым матэрыялам – і шчыльна закрываем вечкам. Затым зьмесьціва вядра высыпаем невялікімі порцыямі на поліэтылен і старанна перабіраем – так, як перабіраюць крупы для кашы. Мы проста перамяшчаем здаровых мурашак і гнездавы матэрыял з адной купкі ў іншую. Пры гэтым «жукоў-драгдылераў» і безнадзейна хворых мурашак-даўнаў (псеўдаэргатаў) лапаем, душым і выкідаем. Кожную вычышчаную порцыю мурашніка тут жа перамяшчаем у другое вядро.

Ламехуз пазнаць лёгка – яны моцна адрозьніваюцца ад мурашак памерамі (істотна менш) і афарбоўкай (карычневага колеру). Цяжэй з псеўдаэргатамі – ад здаровых мурашак яны амаль не адрозьніваюцца. Але затое іх выдаюць паводзіны. Здаровыя асобіны адразу пачынаюць выконваць свае функцыі: фуражыры зьбіраюць раскіданы па поліэтылене будаўнічы матэрыял, гнездавыя мурашы праяўляюць клопат аб лічынках і яйках, мурашы-ахоўнікі кусаюць крыўдзіцеля. Толькі псеўдаэргаты сноўдаюцца бяз справы.

Уся працэдура чысткі заняла ў нас крыху больш за гадзіну. Мёртвыя ламехузы і псеўдаэргаты зьмясьціліся ў адзін гранёны стакан – частку зь іх мы прэпаравалі для навуковых мэтаў. Падчас чысткі нам трапілася адна самка-царыца, але нават калі б усе самкі засталіся ў заражаным гняздзе, можна не турбавацца: якраз у жніўні ў мурашак адбываецца раеньне – шлюбны перыяд. У гняздзе зьяўляюцца крылатыя самкі й самцы, яны актыўна спарваюцца ў паветры і недахопу ў апладнёных самках ня будзе. Цяпер засталося толькі знайсьці месца для ацалелага мурашніка.

А тым, хто застаўся ў заражаным ламехузамі гняздзе, ужо ніхто не дапаможа…

 

Стадыя 4: Жыцьцё пасьля сьмерці

На жаль, наш мурашнік аказаўся пашкоджаным жукамі-паразітамі ўжо настолькі, што ўдалося выратаваць толькі частку гнязда. Выратаваныя асобіны знаходзяцца зараз у нас у вядры, шчыльна зачыненым вечкам.

Цяпер трэба знайсьці месца, дзе яны змаглі б прыжыцца і заснаваць новае гняздо. Рудыя лясныя мурашкі любяць вільготнасьць, таму ўзлесак і паляны адпадаюць адразу. Лепш за ўсё падыдзе месца непасрэдна ў лесе, ідэнтычнае па складзе да таго, дзе знаходзіўся наш папярэдні мурашнік. Абавязковая ўмова – адлегласьць ад мацярынскага гнязда павінна быць ня менш за кіламетр. Інакш нашы здаровыя мурашы проста вернуцца ў ранейшы мурашнік, і іх ужо нішто не ўратуе. Суседства зь іншымі гнёздамі, нават калі яны не акупаваныя ламехузамі, таксама непажаданае: іх насельнікі, хутчэй за ўсё, паставяцца да чужынцаў варожа і мурашнік, які будзе яшчэ толькі адраджацца, разрабуюць (дарэчы, ёсьць некаторыя віды лясных мурашак-рабаўладальнікаў, якія захопліваюць лічынкі зь іншых гнёздаў і потым вырошчваюць сабе зь іх рабоў).

Нарэшце мы знайшлі ідэальнае месца – у ельніку, побач зь невялікім гнілым пнём. Акуратна высыпаем зьмесьціва вядра, і мурашы маментальна пачынаюць ўладкоўвацца на новым месцы. Царыца і гнездавыя мурашы капаюць у зямлі норы, іншыя асобіны нясуць у іх лічынкі ды яйкі, трэція зьбіраюць высыпаны гнездавы матэрыял, чацвёртыя – пачынаюць патруляваць мясцовасьць. Зямля, вынутая пры будаўніцтве нор, тут жа ідзе на ўзьвядзеньне вала вакол будучага гнязда (гэтае падабенства з чалавечымі гарадамі ўласьцівае ўсім паселішчам рудых лясных мурашоў). Каб паскорыць будаўніцтва, можна накідаць вакол вала лісьця, галінак, апілак – мурашы іх тут жа падхопліваюць і выкарыстоўваюць на справу.

У параўнаньні з тым, як гэта адбываецца ў прыродзе, наш мурашнік будуецца ў больш складаных умовах. Звычайна сямья, утвараючы новае гняздо, не парывае сувязі з матчыным гняздом і доўгі час атрымлівае адтуль дапамогу і падтрымку. Тым ня менш наш мурашнік нават ва ўмовах поўнай ізаляцыі пасьпяхова адраджаецца і ўжо на трэці дзень набывае звыклыя абрысы.

Яшчэ праз 3 дні купал вырастае да 15 сантыметраў, а яшчэ праз тыдзень наш мурашнік ўжо нічым не адрозніваецца ад ранейшага.

Затое праз два тыдні на месцы першага мурашніка мы выявілі пагорак, які ўжо пачаў зарастаць травой. Мураўёў тут ужо няма, гнездавы матэрыял перабіраць няма каму, купал перастаў праветрывацца і пачаў гніць.

Тым часам на новым месцы купал вырас яшчэ на 5 сантыметраў . Гэтаму гнязду ўжо нічога не пагражае. Больш за тое, яму цяпер ня страшныя і “жукі-драгдылеры”. І вось чаму. Навукай аб мурашах – мірмекалагіяй даўно ўстаноўлены цікавы факт: вычышчаны ад ламехуз мурашнік набывае імунітэт супраць іх саміх ды іх наркатычнага рэчыва.

Чаму так – навукоўцы пакуль ня ведаюць…

 

 

 

 

 

7 каментарыяў

  1. Вельмі цікавы артыкул. Даўно цікаўлюся пчоламі, а тут яшчэ і мурашкі такія цікавыя. Нездарма у нашых далёкіх продкаў існаваў татэм мурашка. Сёння існуюць прозвішчы Мурашка і шэраг адбыўшыхся ад гэтага татэма іншых.

  2. moonshine кажа:

    Выглядае, што такая ламехуза (шклоўскі падвід) залезла ў наш беларускі мурашнік…, 🙁

  3. Siarhiej кажа:

    Паразітамі таксама з’яўляюцца крымінальнікі рознага гатунку.

  4. Калі паглядзець на грамадства, то паразытаў, якія імкнуцца жыць за кошт беларускага народа шмат. І гэта разумеюць, нават, калгаснікі і працоўныя ва ўросце, якія бягуць з калгасаў, заводаў. Сёння беларускае грамадства не ў сілах утрымліваць на сабе паразітуючыя групы людзей. Паразітуючыя групы людзей практычна разбурылі сацыяльную абарону насельніцтва, фактычна падарвалі дзяржаву, а насельніцтва, утрымліваючы увесь гэты паразітуючы люд, надарвала здароў’е, ператварылася ў іх рабоў і пагалоўных жабракоў. Давайце разгледзім гэтыя групы людзей:
    1. крымінальнікі
    2.бамжы
    3. цыгане
    4. непрацуючыя іншаземцы
    Гэта можна сказаць яўныя паразытуючыя групы. Але ёсць яшчэ шмат паразытуючых груп, якія скрытыя ад людскога вока. Яны якабы працуюць, але іх праца проста не патрэбная грамадству, бо не нясе ніякай карысці. Гэта так называемае скрытае безпрацоў’е. Ёсць яшчэ паразытуючыя элементы, якія сваё месца працы ператварылі ў крыніцу завышаных асабістых даходаў. Гэта так называемая карупцыя. А ёсць яшчэ і міжнародная мафія, якая скрыта, пасродкам сучасных тэхналогій, выцягвае з нас сокі. Аб гэтым павінен ведаць кожны граматны беларус.

  5. Літварус кажа:

    Людзі могуць “бачыць” і дзейнічаць толькі праз нейкую ідэю, ідэалогію. Напрыклад, немцамі апанавала ідэалогія націнал-сацыялізма і яны нават пачалі вайну, рускімі апанавала ідэя камунізма і яны нават знішчылі млн сваіх суграмадзян. Так і ў нашым выпадку – няма ідэі, народ спіць. Пані Арцёменка напісала вельмі правільна. І ўсе што піша Рэдакцыя сайта таксама правільна. Але якую ідэалогію ўзяць ў якасці акуляраў і узбраення? Нам падсоўваюць дцесяткі ідэалогій, якія нас толькі разбройваюць. А нам патрэбна толькі адна – нацыяналізм. Але нам гавараць што і яна у нас не працуе – наш народ адмаўляецца ад сваёй мовы і культуры. І здаецца па факту гэта так. Я ж гавару што на базе беларускасці выхаваць нацыяналістаў немагчыма (яны ёсць, але іх мала, значна меньш чым у нашых суседзяў – рускіх, палякаў, летувісаў і украінцаў). Тады я гавару што ў гэтым вінаватая нашая назва “белые рускіе”, якая забеспечыла перамогу рускай культуры і забіла ў зародышы нацыяналізм. Але мне не вераць. Большасць людзей метафізікі – яны не могуць існаваць без веры ў нешта твердае, вечнае, абсалютна істінае. Раней гэтым быў Бог. Бога не стала, яна сталі цепляцца за яго сурагаты-аслепкі , напрыклад за ідентычнасць народа. Але большасць мяркуе, што ідентычнасць народа зашыфравана ў яго назве. І калі мы рускіе (хай і белые), то нашая ідентычнасць ёсць “рускасць”. Далей я не буду паўтарацца, мне ужо абрыдла. Пачакаем, яшчэ канчатковай паразы апазіцыі ў 2015 гаду і прыём нас ў Расею. Падрыхтойка ідзе поўным ходам. Гэта русіфікацыя.

  6. Siarhiej кажа:

    Расейскае грамадства забруджана паразітамі больш, чым наша і адтуль мы маем “прыток свежых сіл”.

  7. Літварус кажа:

    Siargieu f ns vj;di phf,bwm yfcnewgys rhjr b gflec

    Сяргей, а можа ты зробіш наступны крок і пдумаеш чаму няма прытока сіл з Расеі ў Сярэдню Азію, Кавказ, Прыбалтыку, Украіну. А чаму яны едуць да нас смела як ў сваю калоні.. А таму што толькі у нас перамагла руская культура? Давай пачынай думаць. Тролькі не пішы што нас сільней душылі. А еслі нават гэтаі так то чаму нас сільней душылі?

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы