nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Вам бы, маскалікі, “бацьку” ў прэзідэнты, ды гадкоў на 25!

Лістапад 12, 2013 | 2 каментарыя

Рэдакцыя.

Лука 1

 

Тыя зь беларусаў-літвінаў, хто пазнаёміўся з нашым папярэднім матэрыялам, могуць падумаць: “рускія нацыяналісты – у цэлым нармальныя хлопцы; практычна ўсе 14 іх патрабаваньняў да расейскай улады, агалошаных на Рускім маршы, я падзяляю; напэўна зь імі можна мець справу”. Але мы такім раім не сьпяшацца з высновамі. Калі рускія “нацыяналісты” скуголяць пра свае праблемы, мы – беларусы-літвіны – добрыя душы – імкнемся іх зразумець і, як мінімум, спачуваем. Але паплечнікаў шукаюць ня так. Сябры, паплечнікі – гэта тыя, хто спачувае табе і жадае дапамагчы, калі табе дрэнна, а тым больш, калі ў цябе бяда

 

Дык вось, назіраючы гада́мі за рускімі “нацыяналістамі”, мы шмат разоў ад іх чулі, што “беларусы – тыя ж рускія” (для абсалютнай большасьці іх усе, хто лічаць сябе рускімі, беларусамі, украінцамі – гэта рускія…), але, нягледзячы на гэта, мы практычна ніколі ня чулі ад рускіх “нацыяналістаў”, што ў нас ёсьць нейкія праблемы з-за таго, што цяпер у Беларусі пануе беларусафобскі, этнацыдны рэжым, які вядзе наш народ да поўнага заняпаду і выміраньня. Замест прызнаньня нашых праблем і, як мінімум, спачуваньня нам з-за гэтага мы ад абсалютнай большасьці рускіх “нацыяналістаў” за 20 гадоў дыктатарскага рэжыму Лу-кі (!) чуем нешта супрацьлеглае. Што ў нас усё… проста цудоўна і выдатна! І што цяперскія ўлады ў нас такія разумныя і добрыя, што многія маскалі ў адкрытую заяўляюць нават аб сваім жаданьні  бачыць Лукашэнку… прэзідэнтам Расеі! (натуральна, разам з уключэньнем Беларусі ў склад Расеі).

Такой была пазіцыя большасьці рускіх “нацыяналістаў” што да сітуацыі ў Беларусі й праблем нашага народу шмат гадоў таму, такой яна застаецца і сёньня.

Каб ня быць галаслоўнымі, падаем ніжэй тры сьвежыя артыкулы з сайтаў “рускіх нацыяналістаў” (амаль усе ілюстрацыі да нашага матэрыяла ўзятыя зь іх; артыкулы нязначна скарочаны).

1.

Вось, напрыклад, тут – http://via-midgard.info/index.php?newsid=31360 (а гэта сёньня адзін зь вядучых сайтаў “рускіх нацыяналістаў”) – 3 ліпеня г.г. быў выстаўлены (і натуральна пададзены ў пазітыўным ключы) проста зьдзеклівы з пазіцыі гістарычнай праўды, нацыянальнай справядлівасьці й аб’ектыўных інтарэсаў беларускага народу тэкст. Яго аўтар – вядомы лукашыст… Касьцян. Падаем тэкст ніжэй.

“Зь Днём Незалежнасьці – Рэспубліка Беларусь!”

Лука 2Дарагія браты і сёстры! Сябры! Суграмадзяне!

Наша любімая Радзіма – Рэспубліка Беларусь – і мы, яе грамадзяне, адзначаем сёньня сваё нацыянальнае сьвята – Дзень вызваленьня і Незалежнасьці ад цемрашальства германа-еўрапейскага фашызму [нагадаем, 3 ліпеня 1944 г. палова Беларусі яшчэ была пад немцамі; гэтая дзіўная дата, як усім вядома, была абрана цяперцамі, каб затушаваць сьветлую дату 25 сакавіка! – Рэд.], дзеячы якога мелі афіцыйны план зьнішчэньня славян, паводле якога 75% беларусаў падлягала фізічнаму зьнішчэньню [Касьцян брэша – вецер носіць; але ня толькі вецер, вось і “рускія нацыяналісты” далучаюцца… – Рэд.].

У выніку гэтага злачыннага плана загінуў кожны трэці беларус, а ў некаторых раёнах – кожны другі. Больш за 600 вёсак нашай Радзімы было спалена разам зь іх жыхарамі! Беларусь страціла тры мільёны сваіх грамадзян!

У гэтай жорсткай, кровапралітнай вайне славянскія народы страцілі 47 мільёнаў сваіх сыноў і дачок! [а хто на самым глабальным версе быў арганізатарам братазабойчай вайны паміж брацкімі арыйскімі народамі і хто быў выканаўцам іх волі?! Ці толькі Гітлер?! – Рэд.]

Але дзякуючы мудрасьці й палкаводчаму таленту Генералісімуса І.В. Сталіна, арганізатарскаму ўменьню ВКП (б) [на справе, насуперак поўнай ваеннай бяздарнасьці Сталіна, дзякуючы заградартадам НКВД… – Рэд.], гераічнай стойкасьці й мужнасьці Чырвонай Арміі, партызан і падпольшчыкаў, нямецка-еўрапейскі фашызм быў разгромлены!!! [а бальшавіцка-сіянісцкі рэжым у СССР узмоцнены. – Рэд.] Беларусь стала свабоднай і незалежнай! [незалежнай у 1944 г. у складзе СССРа? там можна было быць незалежным? – Рэд.]

Вось чаму для цяперашняга пакаленьня беларусаў і беларусак гэты дзень зьяўляецца днём, які напаўняе розумы і сэрцы пачуцьцём найвялікшага гонару, радасьці й смутку.

Усім нам здавалася, што ўсе беды жахаў былой вайны далёка ў мінулым.

На жаль, цяперашняе разьвіцьцё міжнароднай супольнасьці не дае нам права на заспакаеньне. У яго нетрах рыхтуюцца новыя гітлеры і розенбергі [вядома, ні глабалісцкая сіянакратыя, ні расейская імперыякратыя нікуды не падзеліся і ад сваіх злачынных планаў не адмовіліся… – Рэд.].

Паўзучыя акупанты, як у Расеі, так і ў Беларусі, Украіне захопліваюць ключавыя дзяржаўныя пасады [Гітлера няма, хто іх засылае, фінансуе, усяляк падтрымлівае? Герынг з магілы? – Рэд.]. У сувязі з гэтым мы заклікаем братоў-славян быць пільнымі, а наша доблеснае войска і ўсе сілавыя структуры моўчкі рыхтавацца да рашучай сутычкі! [Увага! Касьцян нас рыхтуе да новай братазабойчай вайны!!! Гэта – самае сур’ёзнае. -Рэд.]

Галоўнае ў гэтай абстаноўцы – не дапусціць у краіне хаосу, беспарадкаў і боек, захаваць мір і правапарадак! [галоўнае ў гэтай абстаноўцы – зрабіць так, каб у сапраўдных падпальшчыкаў будучай вайны адсырэлі запалкі й самі яны здуліся, як праколатыя гумовыя шарыкі, а затым і ўвогуле назаўсёды кудысьці зьніклі… – Рэд.] Што б там ні стала, [трэба] зьберагчы ўсё дасягнутае за апошнія гады. А зроблена нямала, посьпехі велізарныя [посьпехі ў этнацыдзе, генацыдзе, разбазарваньні ўласнасьці беларуска-літвінскага народу, забруджваньні навакольнага асяроддзя і г.д. – Рэд.] – што зьяўляецца найважнейшымі нашымі каштоўнасьцямі!

Са сьвятам вас, дарагія суайчыньнікі! [нічога сабе “сьвята”; мы вам калісьці такое ж зладзім… – Рэд.] Слава Роду Беларусаў! Мір і адзінства славянам!

Старшыня Беларускага славянскага камітэту С.І.Касьцян

Менск, 3 ліпеня 2013 г.”

Вось тут – http://via-midgard.info/index.php?newsid=32341 – было выстаўлена віншаваньне Лу-ку ад “рускіх нацыяналістаў” і прагучаў узгаданы вышэй заклік.

Падаем тэкст.

“Зь Днём Нараджэньня, Бацька! Даеш бацьку ў прэзідэнты Расеі!

Лука 3Учора – 30 жніўня 2013 г. Аляксандру Рыгоравічу споўнілася 59 гадоў. У сувязі з чым рунэт пляскае ў ладкі Лукашэнку: «ДАЕШ БАЦЬКУ Ў ПРЭЗІДЭНТЫ РАСІІ[дый калі ласка, падавіцеся; мы вам яшчэ і праводзіны зладзім… – Рэд.]. Лукашэнка: «Расейцам, беларусам і ўкраінцам моташна ад заходняй дэмакратыі» [таму што гэта не дэмакрытыя, а ліберастызм! няведаньне гэтага – элементарнае палітычнае невуцтва. – Рэд.].

Ён мае рацыю: моташна і ванітна большасьці, акрамя вернага пасьлядоўніка Ельцына – Пуціна і яго паслугачоў.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пайшоў на канфлікт з Расеяй, каб “не прадаваць” краіну [ён яе ўжо даўно прадае направа і налева… – Рэд.]. Рускамоўная блогасьфера адназначна ацаніла гісторыю з адмовай кампаніі “Уралкалій” працаваць зь беларускім партнёрам, наступным арыштам гендырэктара “Уралкалія” Уладзіслава Баўмгертнера і тыповым адказам на гэта расейскіх уладаў.

На ўсе гэтыя падзеі Рунэт адрэагаваў практычна адзінадушна – блогеры ўхвальна выказаліся аб дзеяньнях прэзідэнта Беларусі [а хто давёў да такой сітуацыі зь “Беларуськаліем”? – Рэд.] й не знайшлі апраўданьняў для расейскай улады, якая “затуляе алігарха”.

“Бацяня насцаў у тапкі крамлёўскай шпане. І гэта выдатна, камрады, – піша блогер svobodaru – Па ўзроўні дзяржаўнага мысьленьня ён на дзве галавы вышэй за ўсіх гэтых нашых “эфектыўных” манетарыстаў і нанамадэратараў”. Карыстальнік таксама адзначае, што ў наступным выступе Анішчанкі з нагоды малака няма “нічога новага”: ” Усё як звычайна. Абасраць стасункі з суседзямі…”.

“Усё Супер! Бацька Маладца! Гэта ў нашай рашы гэтае жульлё усіх масьцяў, паходжаньняў і прозьвішчаў (толькі ня Рускіх прозьвішчаў, заўважце!) гэты рэжым прызначыў быць “гаспадарамі” Зямлі Рускай. Але на Зямлі Белай Русі такая хрэнь не пракаціць. Даеш Бацьку ў Прэзідэнты Расеі!!![зноў. – Рэд.], – захапляецца Лукашэнкам у каментарах блогер vasilich_55.

На думку блогера lenin-kerrigan, паводзіны Аляксандра Лукашэнкі – гэта прыклад праявы палітычнай волі. Расея ж замест таго, каб ціснуць на Беларусь, павінна Лукашэнку ў ногі кланяцца і дзякуй казаць. “Гэтак на нас Бацька такі зрушыць свае 4 дывізіі, і да Масквы сапраўды дойдзе 40 [зноў. – Рэд.]. І народ будзе Бацьку пляскаць і радавацца”, – падсумоўвае карыстальнік.

Карыстальнік Твітара @magaaliev таксама кажа пра ўзаемаадносіны “Уралкалія” і беларускай кампаніі. “Уралкалій рэальна хацеў па-расійску садраць Беларуськалій. Бацька не прадае радзіму. Ён любіць сваю краіну, што б ні казалі”, – піша карыстальнік [і прадае, і “любіць” пакуль на пасадзе прэзідэнта. – Рэд.].

Лепш за ўсё сітуацыю апісаў Міхаіл Калашнікаў (гл. фота):

Лука 4«Калі ахранеўшая калійная алігархія РФ вырашыла спустошыць Менск і “Беларуськалій”, дзеючы беспардонна, Лукашэнка даў ёй у морду. Ён жа – ня Пуцін. І правільна зрабіў! Ён не дапусціў таго, каб яшчэ і “Беларуськалій” трапіў у рукі марадзёраў, каб яшчэ яго прыбыткі ішлі на задумы Керымава, напрыклад. Вось чаму я ў гэтым выпадку – за Бацьку. Бо калійныя даходы ў РФ адзін чорт не падтрымліваюць нацыянальную эканоміку. Ваяваць за права алігархіі рабаваць рускіх не збіраюся. Няхай Лукашэнка іх лупіць.

Мая добрая парада Аляксандру Лукашэнку: рыхтуйцеся да тайнай гульні на ўнутрыпалітычным полі РФ [і яшчэ раз! – Рэд.]. Рыхтуйцеся да крызісу і разбурэньня кіруючай у РФ групоўкі. Як? Я пра гэта шмат пісаў.

Бо вайна на падрыў эканомікі РБ – у калійным выпадку дакладна – вялася зь ведама Крамля. Нават запаўшы ў крызіс, кіруючая сістэма РФ працягне гадзіць Беларусі. Таму, Аляксандр Іваныч [так у Калашнікова. – Рэд.], трэба было б вам падрыхтавацца да ролі выратавальніка гіблай РФ і аб’яднаўцы двух тэрыторый, падзеленых ў 1991 годзе “ніжэйшай расай” хапугаў і крымінальнікаў [зноў! – Рэд.]. Час “Ч” – усё бліжэй. Калі ў РФ усё абрынецца і пачнецца смута, беларусаў тут могуць сустрэць як выратавальнікаў і вызваліцеляў [зноў!! – Рэд.]. Тым больш, што мы зь белымі русамі – галіны аднаго і таго ж Рускага народу» [а вось і агаворанае вышэй стаўленьне да нас, беларусаў-літвінаў, з боку маскалёў: мы – “браты” (1), але “вашая бяда – гэта вашая бяда” (2); мы гэта добра запомнім! – Рэд.].

Максім калашнікаў (цалкам чытаць тут: dal.by/news/19/28-08-13-17/)”

А вось, напрыклад, тут http://via-midgard.info/index.php?newsid=32917 – хто жадае, можа пазнаёміцца з кантэкстнымі дзефірамбамі Лу-ку з боку Андрэя Антонава, якія ён выдаў як удзельнік прэсавай канферэнцыі Лу-кі для расейскіх журналістаў (было 11 кастрычніка ў Менску).

Матэрыял азаглаўлены “Аляксандр Лукашэнка – баец і лідар!”

Лука 5На меркаваньне спадара Антонава, адбылася “вельмі зьмястоўная размова працягласьцю 5 гадзін”, у час якой Лу-ка, сярод іншага, хваліўся:

– што ў цяпершняй РБ больш за 2.500 прадпрыемстваў з расейскім капіталам;

– што “Беларусь” актыўна ўдзельнічае ў стварэньні Еўразійскага эканамічнага саюзу;

– асуджае вучэньні НАТА ў Балтыйскім рэгіёне (хаця самі перад гэтым правялі ўласныя аналагічныя вучэньні, скіраваныя супраць Летувы, Латвіі, Польшчы); 

– што Лу-ка ўсімі сіламі жадае запрасіць на нашу зямлю яшчэ 10 млн. чалавек, каб у РБ было ня меш за 20 мільёнаў жыхароў (!!!);

– што ў Керымава нейкім чынам “апынуліся акцыі Беларуськалія” [як без удзелу Лу-кі гэта магло здарыцца? – Рэд.] і што Лу-ка цяпер гераічна вяртае прадпрыемства назад;

– што ў РБ Лу-ка актыўна, пасьлядоўна і персанальна змагаецца з карупцыяй;

– што ён гатовы аддаць “Беларуськалій” за 30 мільярдаў даляраў, а БелАЗ пакуль не аддае…;

– што сярэдні заробак у Беларусі ён падняў да 720 даляраў;

– што пабудаваў у РБ 1480 аграгарадкоў і ў цэлым узьняў сельскую гаспадарку;

– што да яго дзяржавы не было (была рэспубліка), а ён “у час разрухі падхапіў краіну на краю бездані, захаваў яе, накарміў і апрануў людзей, мадэрнізаваў прадпрыемствы і ўсю краіну ў цэлым”;

– што ён прасіў у Пуціна аддаць яму Калінінградскую вобласьць, хаця б у арэнду, што ёш ня супраць забраць і Калінінград таму, што гэта “яго зямля ў добрым сэнсе гэтага слова”.

(каней цытаваньня тэкста Антонава)

У такім разе ад імя нацыянальна-дэмакратычнай эліты беларуска-літвінскага народу адмыслова мусім паінфармаваць маскалёў (каб яны хоць трохі з’арыентаваліся ў рэчаіснасьці), што з усяго адзначанага вышэй мы бачым толькі два станоўчыя моманты:

– што “Беларуськалій” быў вернуты ў беларускую дзяржаву (адначасна пры гэтым ня будзем забываць, што аддаў гэтае прадпрыемства Керымаву сам Лу-ка і што ён па-ранейшаму хоча прадаць яго хоць каму, каб пратрымацца ва ўладзе яшчэ пару-тройку гадкоў);

– што ён заявіў Пуціну (і гэта стала гістарычным фактам), што Калінінградская вобласьць павінна ўвайсьці ў склад Вялікалітвы-Беларусі.

Усё іншыя “дасягненьні” 20-гадовага панаваньня лукашысцкага рэжыму ў Беларусі, а таксама многія яго планы на будучыню мы ўспрымаем альбо як негатыўныя (ці нават скрайне негатыўныя – напрыклад, памкненьне штучна павялічыць колькасьць насельніцтва на нашай зямлі, як мінімум, у два разы за кошт прыцягненьня ксенаэтнічных імігрантаў!), альбо як хлусьлівыя ці недарэчныя.

– 

 

2.

У якасьці прыклада альтэрнатыўнай паставы да нас (у параўнаньні з пазіцыяй “рускіх”), хочам прадэманстраваць стаўленьне да нашых беларускіх праблем з боку тых жа чачэнцаў – змагароў за свабоду сваёй бацькаўшчыны.

Вось два кароценькія тэксты, якія таксама зьявіліся сёлета ў інфапрасторы.

Напрыклад, тут:  http://kavkazcenter.com/russ/content/2013/10/02/100947.shtml – быў пададзены невялікі матэрыял, прысьвечаны Курапатам. Артыкул завецца “Рускія зьверствы. Сьвет памятае пра Курапаты” (скарочаны).

У тэксьце інфармуецца пра наступнае:

“Па паведамленьнях літоўскіх СМІ, на ўскраіне Менска знаходзіцца сумна вядомае ўрочышча Курапаты – месцы расстрэлу і пахаваньня ахвяр рускіх зьверстваў. Дакладная колькасьць пахаваных там людзей невядомая – называюць лічбы ад 30.000 да 200.000 чалавек. Імёны людзей за выключэньнем двух выпадкаў таксама невядомыя (КДБ Беларусі гаворыць , што ў іх сьпісаў няма – усё ў Маскве).

Паводле зьвестак беларускай пракуратуры, урочышча зьяўлялася месцам расстрэлаў і пахаваньняў палачамі з рускага НКВД у 1937-41 гг. Такіх участкаў у Менску было 8.

Лясны масіў Курапаты ўнесены ў дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Беларусі, займае плошчу каля 30 гектараў і ахоўваецца дзяржавай.

Урочышча адзначанае на мапе Мінска і знаходзіцца на самай мяжы горада. Месца масавага расстрэлу пазначана камянямі, крыжамі, якія сталі ўсталёўваць [звычайныя людзі] пасьля таго, як у свой час лідар Беларускага народнага фронту Зянон Пазьняк правёў на гэтым месцы раскопкі (яны былі праведзеныя толькі на 5% тэрыторыі). Першы памятны знак на гэтым месцы зьявіўся ў 1988 годзе. Памятны знак абяцалі паставіць яшчэ камуністы, але «забыліся» .

Перыядычна група энтузіястаў праводзіць на гэтым месцы прыборку, прыглядае за тэрыторыяй. Паслы замежных дзяржаў прыязджаюць у Курапаты, каб аддаць даніну памяці расстраляным жыхарам Беларусі.

Час ад часу сюды наведваюцца вандалы, апаганьваюць крыжы, некалькі разоў разьбівалі так званую «лаву Клінтана» – памятны знак ад імя амерыканскага народу. Побач з Курапатамі на фоне крыжоў ужо амаль скончана будаўніцтва забаўляльнага комплексу. А пабудаваная раней пры Лу-ку аўтамагістраль разбівае Курапаты на дзьве часткі”.

А вось другі тэскт чачэнцаў пад назвай “Руская акупацыя Беларусі працягваецца, толькі прыняла іншыя формы” (гл. http://kavkazcenter.com/russ/content/2013/11/06/101591.shtml).

Лука 6“Па паведамленьнях СМІ, беларускі апазіцыйны палітык, намесьнік кіраўніка кансерватыўна-хрысьціянскай партыі – БНФ (КХП БНФ) Юры Беленькі асудзіў рускіх каланістаў як акупантаў Беларусі. З адпаведнай заявай ён выступіў 3 лістапада на жалобным мітынгу ў Курапатах – месцы пахаваньня ахвяр рускай акупацыі Беларусі (1793-1991 гады) .

Ён адзначыў, што яго словы асабліва датычацца моладзі: «Калі ты размаўляеш па-руску – ты ў арміі акупанта і страляеш у свой ​​народ».

Гаворачы пра Курапаты, палітык дадаў: «Тут рускія акупанты, імперыялісты забівалі беларусаў толькі за тое, што яны беларусы».

Ён сказаў, што расейская акупацыя не спынілася да гэтага часу, а толькі прыняла іншыя формы: такія як русіфікацыя, пазбаўленьне беларусаў нацыянальнай памяці, нацыянальнай культуры.

Па дадзеных незалежнага эксьперта, брытанскага гісторыка Нормана Дэйвіса, у Курапатах рускія ў асобе іх банды НКВД забілі ў 1937-41 гг. больш за 250.000 мірных свабодалюбных беларусаў.

Партыя КХП-БНФ ўтварылася ў канцы 1990-х зь Беларускага народнага фронту. Яе лідарам зьяўляецца палітэмігрант Зянон Пазьняк, які зьбег у ЗША ад перасьледаў крывавага русафільскага дыктатара Лукашэнкі.

У Беларусі пасьля краху Камуністычнай Расеі (СС) беларуская мова некаторы час была адзінай дзяржаўнай. У сярэдзіне 1990-х – неўзабаве пасьля прыходу да ўлады Лукашэнкі – руская мова акупантаў стала “другой дзяржаўнай”. У гэтых умовах яна хутка заняла лідзіруючыя пазіцыі, а сьфера ўжываньня беларускай мовы істотна паменшылася”.

(канец цытаваньня двух паведамленьняў чачэнскіх журналістаў).

 

3.

А цяпер давайце падвядзем вынікі.

Такім чынам, атрымліваецца:

– “рускія нацыяналісты” нічога ня кажуць пра вынішчэньне ў сёньняшняй Беларусі беларускай мовы, культуры, гістарычнай памяці (карацей, пра этнацыд – інфармацыйны генацыд), а чачэнцы і кажуць пра гэта, і асуджаюць (як і мы);

– “рускія нацыяналісты” ніколі ня ўзгадваюць беларускіх нацыянальна-дэмакратычных палітыкаў (хаця б некаторых зь іх), а чачэнцы нагадваюць пра іх рэгулярна (як і мы); 

– “рускія нацыяналісты” ніколі ня ўзгадваюць пра трагічныя падзеі нашага народу, якія мелі месца ў Курапатах ды іншых месцах на тэрыторыі Беларусі, дзе паслугачы бальшавіцка-сіянісцкай мафіі, якая прыйшла да ўлады на тэрыторыі былой расейскай імперыі ў 1917 годзе, масава забівалі ні ў чым не вінаватых і нават нярэдка лепшых прадстаўнікоў нашага народу, а чачэнцы (і тыя ж летувісы) пра гэта ўзгадваюць (як і мы) [дарэчы, “рускія нацыяналісты” таксама ня любяць узгадваць пра галадамор украінцаў, усяляк прыніжаюць яго негатыўнае значэньне для ўкраінскага народу. – Рэд.];

– нарэшце, “рускія нацыяналісты” лічаць Лу-ку выбітным кіраўніком, гатовыя запрасіць яго на крамлёўскі трон, а чачэнцы называюць яго русафільскім дыктатарам (што таксама яўна бліжэй да нашай пазіцыі).

Калі закрануць іншыя нашы праблемы, напэўна можна знайсьці дадатковыя ўражвальныя параўнаньні. Але і гэтых дастаткова, каб убачыць, што палітычны сьветагляд чачэнцаў нашмат бліжэй нам, чым сьветагляд значна больш крэўных нам рускіх. Таму сяброў-паплечнікаў мы хутчэй знойдзем сярод чачэнцаў, летувісаў, украінцаў, латышоў, татараў, малдаван, эстонцаў, казахаў, башкіраў, якутаў, фінаў, грузін, комі, балкарцаў ды прадстаўнікоў шматлікіх іншых народаў (выключэньнем, як усе яшчэ раз маглі пабачыць, зьяўляюцца палякі…), чым сярод “рускіх нацыяналістаў” у іх сёньняшнім выглядзе.

Ціск расейскага імперыялізму на розныя народы іх зьбліжае, а роля народу – галоўнага выканаўцы і адначасна ахвяры злачыннай імперскай мроі расейскай імперыякратыі, якая належыць на Расеі рускім – без сумніву іх ад усіх іншых аддаляе.

Калі “рускія нацыяналісты” і далей будуць ня ў стане вызваліцца ад імперскай хваробы, рускі народ чакае татальны сыход зь гісторыі. Нават, калі яны прыйдуць да ўлады. Проста тады такі сыход адбудзецца не па сцэнары ліберастычнага выміраньня, а па сцэнары сьмерці, якая наступіць пасьля фазы рускага шавіністычна-імперскага шаленства.  

Так і хочацца запытацца ў “рускіх нацыяналістаў”:  А, можа, яшчэ ня ўсё страчана? Можа, той жа Пуцін сваёй антырускай палітыкай навучыць вас глядзець на сьвет менш эгаістычна і больш шырока ды рэалістычна?!

Пакуль жа мы – беларускія нацыянальныя дэмакраты – адкрыта вам кажам: не сябры вы нам і не паплечнікі. Ваш сябра – Лукашэнка, які накінуты нам расейскай імперыякратыяй і падтрымліваецца заходняй сіянакратыяй. У абедзьвюх соцыяпаразітных сіл адна мэта – рукамі Лу-кі зьнішчыць беларускую нацыю.

І гэтым нам пра вас усё сказана…

 

2 каментарыя

  1. Літварус кажа:

    Недаўна па ТВ глядзеў нейкій там даспут па нацыянальных пытаннях ў РФ. Расейцы педаліравалі тэму мірных, сяброўскіх адносін паміж рускімі і татарама. Маўляў, глядзіце, яны таксама мусульмане, але зусім іншые не такіе кепскіе як чеченцы, дагестанцы. Татарін слухаў, слухаў, а потым удакладніў: не пытайцеся нас атделіць ад нашых братом мусульман ў РФ. Расейцы праглынулі з выглядам што нічога не чулі. Рускіе з усіх сілоў лепяць з нас вечных сяброў рускіх (цяпер ў піку украінцам). Для гэтага яны перабольшваюць значнасць партызанскага руху, зверстваў нацыстаў і не”бычаць” нічога адмоўнага ў рэжыме Лукашенкі. Ў гэтай хлусні ім вельмі дапамагае нашая новая назва “белые рускіе”. Толькі дзякуючы ёй ім удаёцца ў самым зародышы душыць нашые памкнення да Незалежнасці. А што будзе калі Украіна уйдзе ў ЕС? Польскі жуналіст між ваеннага часу Сат-Мацкевіч (віленскі зубр) ствярджаў, што рускіе не маюць сябе раўных па здольнасці ствараць правакацыі. Мы апутаны іхняй хлуснёй поўнасцью. Таму магчыма з’яўленне “палякаў” на рускім марше гэта правакацыя на аперажэнне. А як думае Рэдакцыя?

    • Рэдакцыя кажа:

      Літварус: “Магчыма з’яўленне “палякаў” на рускім маршы гэта правакацыя на аперажэнне”.

      1) Магчыма, гэта і правакацыя. Але ў такім разе падрабязныя тлумачэньні павінны даць самі палякі.

      2) Зь іншага боку, напрыклад тое, што ў сьмерці Качыньскага і яшчэ 95 прадстаўнікоў польскай кансерватыўнай эліты пад Смаленскам у 2010 годзе разам з расейцамі вінаватыя і МНОГІЯ ПАЛЯКІ, пра гэта кажуць і самі палякі.
      І ў гэтым пытаньні яны павінны таксама разабрацца самі.

      3) Самае ж галоўнае для нас, беларусаў-літвінаў, што палякі павінны разабрацца з “Картай паляка”, “Крэсамі Ўсходнімі”, “Ты каталік – значыць паляк”, зьнішчэньнем беларусаў-літвінаў на Беласточчыне ў апошнія дзесяцігоддзі й многіх іншых пытаньнях. Калі яны гэтага ня зробяць (і тэрмінова!), за іх усё неабходнае ЗРОБІМ МЫ. Але тады ўжо нікому ня будзе цікавым меркаваньне палякаў, бо яны тады будуць для ўсіх іншых народам, пазбаўленым прыстойнасьці – ТАКІМІ Ж, ЯК І МАСКАЛІ…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы