Сяргей Высоцкі
Наўпрост зь Беларусі да Стаўрапаля цягнікоў няма. Таму давялося ехаць да ст.Каўказская, якая яшчэ 180 км да месца. На станцыі спаткаў здаровы дзяцюк у скуранцы, які і даставіў да Стаўрапаля. Апынуўся ў офісе галоўнага арганізатара Зьезду славянаў Уладзіміра Несьцерава. Адразу на ўсю сьцяну здаравенны трыкалор. Зь іншых бакоў цытаты Кутузава, Жукава. Міжволі падумалася: “Куды я трапіў?..”
Неўзабаве зьявіўся сам гаспадар: высокага росту, зьбіты, скуласты. Чамусьці адразу чыталася, што былы вайсковец. Так і аказалася. Першае пытаньне ад Несьцерава:
– Вы падтрымоўваеце ідэю ўзьяднаньня беларусаў, украінцаў ды рускіх?
– Мы і так занадта “узьяднаныя”. Падтрымоўваю дружбу праз дзяржаўныя межы.
– Ну, я лічу беларусаў, украінцаў і рускіх адным народам, які штучна падзелены…
– Такія погляды і прывялі вашую Расею да краю багны.Так, як я, лічаць 90% беларусаў. Для Вас было б лепш мець у выглядзе Беларусі нейтральную славянскую Швецыю, а не чарговага ворага…
Пасьля гэтага дыскурс адразу скончыўся, узьнікла такая нябачная сьцяна…
Гаспадар усё ж падвёз мяне да месца форуму. Стаўрапаль аказаўся досыць акуратным і чыстым горадам, які выгодна кантрастуе з тым жа памежным Бранскам. П’яных за двое сутак таксама ня бачыў… На падходах да месца Зьезду была купа паліцыі. Прыбывалі ўдзельнікі, зьдзіўлена разглядаючы мой вялікі бела-чырвона-белы значак, які, як падаецца, ім быў цалкам незнаёмы. Удзельнікі ў асноўным накачаныя, здаровыя мужыкі ад 20 да 50 гадоў. Каля паловы дэлегатаў у стандартным прыкідзе – скуранка, джынсы, чорныя бацінкі. Шмат людзей у мілітары розных варыяцыяў. Недзе чвэрць удзельнікаў – казакі.
Перад пачаткам форуму паказвалі сваё майстэрства казачаты. Сьпявалі ды танчылі пад барабанны бой. Грукат стаяў такі, што закладвала ў вушах. Увогуле, казакі ў белых папахах, у нацыянальных строях уносілі свой каларыт. Прыйшло ў галаву, што па зьнешнім антуражы Зьезд нацыяналістаў УНА-УНСО на фоне дадзенай імпрэзы выглядае ліберальным мерапрыемствам…
Пачаліся прамовы ўдзельнікаў. Дамінуючай тэмай была крытыка мясцовай адміністрацыі ды маскоўскага начальства “за гандаль рускімі нацыянальнымі інтарэсамі”.
Але паступова стала відавочнай розьніца між прадстаўнікамі з рэгіёнаў ды маскоўскімі гасьцямі. Мясцовыя, заціснутыя ўласнымі праблемамі, практычна не ўзьнімалі “вялікадзяржаўніцкія пытаньні”. Заўважыў, што некаторыя стаўрапольскія нацыяналісты, адстойваючыя ў размовах ідэю самастойнай Казацкай рэспублікі, на трыбуне пра гэта амаль і не казалі… Чарговы прамоўца, нейкі Васільеў Юры, пачаў драконіць ідэю стварэньня “самастойнай Рускай рэспублікі”. Маўляў, “Руская рэспубліка – гэта не панацэя! Там будуць тыя ж праблемы…”.
Амаль у кожным выступе – пакінутасьць рускіх, этнічныя канфлікты, крызіс расейскай дзяржаўнасьці.
Наведаў Зьезд і кіраўнік Нацыянальна-дзяржаўніцкай партыі Расеі Аляксандр Севасьцьянаў. Трэба сказаць, што пісьменьнік Севасьцьянаў лічыцца ў Расеі адным з найбольш папулярных ідэолагаў рускага нацыяналізму. АЛЕ ЯКРАЗ НАЦЫЯНАЛІЗМУ АД ЯГО Я НЕ ПАЧУЎ. Была проста новая, крыху падкарэктаваная рэдакцыя расейскага імперыялізму. Да болі знаёмы слоган: “Расея для рускіх”.
Севасьцьянаўскія тэзы ня новыя:
– рускія зьяўляюцца тытульным народам па ўсёй Расеі;
– пераўтварыць Расею ў рускую нацыянальную дзяржаву;
– вызнаць падзеленае становішча рускага народу ды ягонае права на “ўзьяднаньне”;
– 7 абласьцей Казахстану ды левабярэжная Ўкраіна населеныя пераважна рускімі людзьмі, і мы ў праве запатрабаваць іхнага вяртаньня;
– этнакраты ў былых братніх рэспубліках уціскаюць рускіх.
Я чакаў, калі будзе агучаная тэма анэксіі Беларусі. Аднак, відаць, вырашылі беларускага госьця ня нерваваць. Пра Беларусь Севасьцьянаў прамаўчаў…
Затое можна было набыць дыскі ды брашуры, у якіх названы персанаж лічыць “задачай №1 зьнешнепалітычнага ведамства – узьяднаньне беларусаў і рускіх”. Па ягоным меркаваньні, “няма аніякіх генетычных адрозьненьняў між беларусамі ды рускімі”, што цалкам антынавуковая хлусьня… Гэты ідэолаг вялікай Расеі падае, “што Львоў яшчэ 100 гадоў таму быў цэнтрам маскафільства, а нашыя заходнеўкраінскія браты енчылі пад аўстрыйскім ды польскім ярмом. Цяперашнія ж незалежніцкія настроі беларусаў ды ўкраінцаў – вынік прапагандовай працы Аўстрыі ды Польшчы”.
Падумалася: “З гэтым гусём усё зразумела. Тыповы маскоўскі дзяржыморда”. Дарэчы, мапу з захцянкамі Расеі я прыхапіў з сабой, каб беларусы маглі ацаніць такіх рускіх “нацыяналістаў”…
Пасьля перапынку прыйшоў час гасьцям прывітаць удзельнікаў Зьезду. Першым выпала выступіць мне, другім – прадстаўніку Чачні. Аднак сказалі, што адведзена толькі 3 хвіліны. Давялося скараціць прамову.
Вось мой кароткі выступ:
“Вітаю Высокі сход ад імя Беларускай Партыі Свабоды!
Найперш на гэтай зямлі хачу выказаць захапленьне тымі казакамі, якія гераічна супрацьстаялі бальшавізму!
Рады прыняць удзел у дадзеным форуме, першым неімперскім, а нацыянальным Зьезьдзе на гэтай зямлі.
Нацыянальны – значыць жыцьцёвы ды прагрэсіўны.
У нашай краіне ніколі не прыціскалі рускіх – як вынік: рускія падтрымоўваюць Незалежнасьць Беларусі, як і беларусы – каля 90%…
Да нас у Беларусь часта прыязжаюць маскоўскія палітыкі дзяліць барышы з Лукашэнкам, захопліваюць нашую уласнасьць. Яны бачаць беларусаў толькі праз вокны сваіх шыкоўных лімузінаў.
Ні разу ніхто зь іх не пажадаў пачуць голас уласна Беларускай Нацыянальай Эліты. Што ж гэта за браты такія?!.
Мы нацярпеліся ад маскоўскага імперыялізму. А яшчэ ёсьць кітайскі, ісламскі, ліберальны (фінансава-мафіёзны) імперыялізмы. Перамога любой з гэтых сілаў азначае крах чалавецтва.
Мы бачым будучыню [людскай цывілізацыі] менавіта [ў выглядзе сістэмы] незалежных і нацыянальных дзяржаў, здатных супрацьстаяць сусьветным сацыяльным паразітам.
Мы падтрымоўваем барацьбу рускіх на іх зямлі за свае правы!
У сваёй хаце свая праўда, і сіла, і воля!
За нашу і вашу свабоду!”
Былі апладысьменты, і, мяркую, многія пачулі мяне… Нават, калі толькі нехта пачуў – паездка не была дарэмнай.
Былі цікавыя размовы пасьля імпрэзы.
Напрыклад, ледзь не абдымаючы, усяляк дзячыла жанчына, у якой была бяда з сям’ёй на Каўказе. Уратавацца блізкім ўдалося, бо прытулілі ў Беларусі. Завуць кабету Марыя Анатольеўна. Паабяцала вывучыць беларускую мову…
Падыйшоў адзін зь мясцовых аўтарытэтаў, прадставіўся Раманам. Завязалася размова:
– Скажыце, дык за што Вы выступаеце?
– За незалежную ды нацыянальную дзяржаву…
– Зразумела. Ведаеце, шкада канешне, што Вы ад нас сыходзіце, але прынамсі я пачуў ясны адказ. А то чую зь Беларусі толькі прыхільнікаў “адзінай ды непадзельнай пад расейскімі сьцягамі” альбо ліберальных балбатуноў, якія нешта вярзяць пра “дэмакратычны працэс”. Мы ў іх пытаемся: “За што яны выступаюць?” – а ў адказ: нейкі “працэс”…
Акром мясцовых стаўрапольскіх хлопцаў найбольш спадабаўся чалавек зь Сібіры. Шмат цалкам адэкватных людзей, якія разумеюць безперсьпектыўнасьць імперскіх прэтэнзіяў да суседзяў, усьведамляюць, што чакаюцца сур’ёзьнейшыя праблемы для рускіх у самой Расеі… Некаторыя казалі: “Малайцы, беларусы, што вылезлі з маскоўскага гаў*а, трымайцеся, бо анічога добрага Вас у гэтай Расеі не чакае. Трымайцеся!” А некаторыя нават прапаноўвалі запісаць на youtube ролікі, дзе скажуць гэта ў голас на ўвесь сьвет.
Вась так! НАВАТ МНОГІЯ ПРОСТЫЯ РУСКІЯ РАЗУМЕЮЦЬ СКАРБ ДЗЯРЖАЎНАЙ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСАЎ, А ЦЯПЕРАШНІЯ “БЕЛАРУСКІЯ ЎЛАДЫ” ПРАДАЮЦЬ УЛАСНЫ НАРОД ПАД ГЭТАЙ БРЫДОЙ “САЮЗНАГА ГАСУДАРСТВА…”
Асобная бяда на Каўказе – гэта гандаль жывым таварам – рабамі. Мне распавёў пра гэта адзін мясцовы хлопец, ды паабяцаў дапамагчы інфармацыяй. Сутнасьць пытаньня ў тым, што людзей, якія едуць на заробкі зь Беларусі, Украіны, Малдовы ды і ўласна рускіх падманам добра зарабіць – вярбуюць. А потым яны патрапляюць у няволю, дзе іх б’юць, трымаюць ў страшэзных умовах, прымушаючы за ежу працаваць гадамі. Многія паміраюць, так назаўжды і зьнікаючы для сваіх родных. На паўночным Каўказе – перавалачныя базы, адкуль іх ужо перавозяць далей. Трымаюць іх у кашарах (месца для бараноў), у падвалах. Гэтыя месцы добра ахоўваюцца ўзброеным групамі.
Прыгадваецца твор Талстога “Хаджы-Мурат”, разумееш, што фактычна казацкі край вядзе тую ж самую вайну, якая пэўна і ня сканчалася…
Па ўказанай адрэсе рабоў мы не знайшлі, хоць напярэдадні была вызвалена чарговая партыя нявольнікаў… Ці там трымалі рабоў таксама, дакладна невядома. Бруд, сьмецьце, смурод. Хлопцы паведамілі, што ў такіх умовах і трымаюць гэтых гаротнікаў.
Ёсьць шэраг арганізацый ды асобаў, што сьпецыялізуюцца ў працы па вызваленьні (якія спрычыніліся да вызваленьня беларусаў), кіраўнік арганізацыі “Альтэрнатыва” – Юры Мельнікаў, актывіст “Альтэрнатывы”- Валеры Беразанцаў, кіраўнік КМВ “Саюзу Славянскіх Арганізацый Стаўрапольля” – Раман Скараход. За гэтымі асобамі шмат вызваленых людзей, уратаваныя лёсы. Я, вядома,паўдзячыў гэтым мужным людзям за іхную дзейнасьць. Ім была патрэбная гэтая падтрымка, бо ФСБ напярэдадні Алімпіяды перасьледуе такі “падрыў іміджу дзяржавы”, ды ўсяляк глушыць гэтую тэму.
Пасьля паехалі ў Мінеральныя воды, Жалезнаводск. Месцы файныя, цудоўны краявід, горы (як гаворыцца, “лепш за горы бываюць толькі горы…”). Папіў легендарнай мінеральнай вады, там-сям б’юць “дзікія” ключы, да якіх прыязджаюць людзі. З гэтай вады потым робяць вядомы “Нарзан”… Вада гэтая вельмі карысная, мае свой сьпецыфічны смак… Тутэйшыя гарадкі, дзякуючы прадажнасьці мясцовых чынуш, паступова засяляюцца каўказцамі… А гэта надалей абвастрае этнічныя канфлікты…
У мяне засталіся падвойныя ўражаньні ад паездкі. Відавочна, што ў Расеі адбываюцца вельмі складаныя працэсы. Акром шалёных палітычных патрасеньняў адбываюцца рэзкія дэмаграфічныя перамены, дэградацыя грамадства на ўсіх узроўнях, бясконцая крымінальна-карупцыйная цемра. Рускія пачалі шукаць выйсьця. Але старыя грахі імперыі цягнуць назад, на дно. Пакуль ідэалагічныя выкладкі імперскага разліву дамінуюць, ёсьць юнацкае замілаваньня нацызмам ды іншымі скрайнасьцямі. Гісторыя Расейскай імперыі (белай ды чырвонай) згуляла з рускімі кепскі жарт. Яны былі дамінуючай сілай імперыі, а сталі босымі ідэлагічна ды гістарычна. Цяжка знайсьці адэкватных гістарычных персон у рускай гісторыі, якія б сімбалізавалі нацыяналізм ды дэмакратычнасьць. Усё ж прадстаўнікі Белага руху ў Грамадзянскай вайне – гэта не зусім тое…
Адсюль захапленьне “РОА” ды генералам Уласавым, 15-м казачым корпусам СС. Некаторыя аналітыкі называюць рускі нацыяналізм… “уласаўскім”. Нешта ў гэтым ёсьць, ды не толькі ў стылістыцы… Гэта зноў жа такі маладзецкі шум яшчэ нясьпелага чалавека, які кампенсуе ідэалагічную няпэўнасьць павярхоўным радыкалізмам. Аднак таксама ёсьць і шмат непрыяцеляў, скрайніх плыняў, спробаў знайсьці сваё.
Магчыма, крыху прасьцей казакам. Гістарычна была Казацкая Народная Рэспубліка на Кубані. У 1918 г. на Доне, у сьпецыяльнай дэкларацыі Войска Данскога абвяшчалася “самастойная дэмакратычная рэспубліка” на чале з казачым Кругам ды атаманам П.Н.Красновым.
Гэтаксама пакуль стаіць шлагбаўм на перагляд імперскай прапагандэмы “адзінства рускіх, украінцаў ды беларусаў”. Расейскім вялікадзяржаўнікам патрэбныя мы – каб сцьвердзіцца ім самім, каб кампенсаваць свае комплексы ды няўдачы, каб урэшце легалізаваць сваё старое імперскае падпітае аблічча. Бо адмова ад гэтых штампаў, адыход ад імперскай парадыгмы патрабуе вялікіх высілкаў, мужнасьці, нацыянальнай волі жыць працай уласных рук, уласнага розуму, уласнай, дарэчы, найбагацешай зямлі. ГЭТА ЦЯЖКА, АЛЕ ГЭТА – АБ’ЕКТЫЎНЫ ПРАЦЭС, ГЭТА СТАЛЕНЬНЕ ЮНАКА, ЯКОМУ ЎЖО ДАЎНО ПАРА ВУЧЫЦЦА ЖЫЦЬ САМАСТОЙНА!
Я неаднойчы прыводзіў узор беларуска-украінскіх стасункаў, якія на сёньня гарманічныя. Ёсьць відавочныя ўзаемныя сімпатыі, разуменьне агульных зьнешніх супернікаў, палітычная ды культурніцкая блізкасьць да пэўнай мяжы. Адсутнасьць узаемных прэтэнзій, за выключэньнем, мажліва, поўных недавумкаў ці правакатараў… Але разам з тым прысутнічае разуменьне сваёй сваеасаблівасьці, братніх, але розных народаў.
Перад пасадкай у цягнік развіталіся. Раман, гледзячы ў вочы, запытаўся: “Ты да нас яшчэ прыедзеш?!.” Я адказаў, што прыеду, ва ўсялякім выпадку па тэме вызваленьня рабоў – гэта прыйдзецца зрабіць абавязкова…
Усё ж нешта адбылося за гэтыя дні… Я глядзеў з вакна вагону на праважаўшых мяне хлопцаў. Пэўна, будучыня рускіх ды і ўсёй гэтай вялізнай краіны вырашаецца вось такімі маладымі, не спаскуджанымі штампамі ксенафобіі ды імперскай пыхі, людзьмі. Я ўбачыў ня толькі маскоўскіх ды мясцовых рэвашыстаў, але і людзей, якія любяць свой народ і яшчэ могуць яго ўратаваць…
С.Высоцкі, кіраўнік АК БПС,
дырэктар Цэнтру “Пагоня”.
–
Падаем таксама дадаткова мапу заходняй часткі “будучай Расейскай імперыі”, якую малююць у сваіх мроях цяперашнія расейскія маскалі-імперыялісты (пра яе ўзгадваў Высоцкі).
Як вы бачыце, яны лічаць, што ў іх Рассссею павінна ўвайсьці частка паўночнай тэрыторыі цяпершняга Казахстану, уся Малдова, Паўднёвая і Ўсходняя Ўкраіна (з-за чаго будучая Ўкраіна будзе ўдвая меншай па плошчы і ня будзе мець выхаду да Чорнага мора), частка тэрыторыі Эстоніі, шэраг гарадоў Летувы і Латвіі, а таксама, вядома, і ўся Беларусь!… Адмовіцца яны могуць (ужо дасьпелі пасьля такой крывішчы) толькі ад Чачэніі ды Інгушэціі.
Народы Ўкраіны, Вялікалітвы-Беларусі, Прыбалтыкі! Можа, нас хаця б гэты вораг урэшце аб’яднае?!
Дзякуй сп. Высоцкі за каштоўняйшую інфармацыю. А наогул, ставіцца да маскалёў можна дваяка.Іх, па-першае, можна разглядаць як нармальны еўрапейскі народ толькі атстаўшый ў развіціі. Так на яго глядзяць дэмакраты Расеі, мы, украінцы, часткова палякі і левакі Захада. Сутыкаючыся з замежнікамі рускіе вельмі хочуць ім спадабацца. Сат-Міцкевіч, міжваенные польскі журналіст (віленскі зубр) успамінае як аднойчы ў цягніку рускі афіцер (відаць на падпітку) згаджаўся пасля рэваліцыі ў Расеі перайсці на польскую мову. Таму гэты пункт гледжання вельмі распаўсюжаны. Нашые Сімеоны Полацкіе, Скарыны, Федаровічы і інш. ехалі ў Маскву каб цівілізаваць рускіх. Іх аттуда праз непрацяглы час вытурывалі. Нават Лукашенка шчыра верыць што мог бы кіраваць Расеяй.(навесці там парадак). Рускіе гэта дічкі якіе можна прышчапіць і вывесці вынослівых, непрыхатлівых еўрапейцаў. Другой погляд на рускіх, што яны азіяты і заўсёды ставяцца варожа да еўрапейцаў. Яны вельмі хітрые, ім верыць нельга. Прышчапіць дічку не атрымліваецца, плады заўсёды кіслые. У нас так на рускіх глядзяць немногіе, Ў польшчы такіх болей. На Захадзе такіх таксама мала. Гэта правые. Але цяпер, ультраправых там становіцца ўсё болей, а Расея ісламізуецца.
Ўчора па р. ТВ паказвалі фільм пра княжну Тараканаву, дачку Елізаветы. Сказалі, што яны выхоўвалася
у “палякаў” ў Вільне, і тыя ж палякі рыхтавалі і фінансавалі паўстанне Пугачёва. Яшчэ адна падтвярджэнне, што пакуль мы не станем літвінамі у нас будуць красць нашую гісторыю усім каму не лень.
Сяргей, вы напісалі пра мапы, на якіх паказаны межы тэрытарыяльных прэтэнзіі рускіх імперыялістаў да беларусаў і украінцаў.
Ці не маглі б вы даслаць гэтыя мапы ў рэдакцыю, каб чытачы сайта таксама маглі зь імі азнаёміцца.
Таксама пажадана мець інфармацыю, якім аргументамі яны абгрунтоўваюць гэтыя свае прэтэнзіі.
Ці вызначыліся рускія са сваімі нацыянальнымі інтарэсамі на гэтым сходе? Ці маюць удзельнікі схода нейкі ўплыў у РФ?
Інфармацыя цікавая, кантакты з гэтымі рускімі трэба падтрымліваць, можа нехта з іх нас зразумее.
У Расеі надзвычай складаная ды заблытаная сітуацыя.У гэтым нацыяналістычным лагеры ёсьць розныя плыні, якія па-сутнасьці маюць процілеглыя мэты.Добра, што існуе хаця б якая неімперская група.Яна сёньня ў меншасьці,але такія галасы ўжо гучаць…Ведаеце, сёньня не прыходзіцца бачыць у іх такіх грунтоўных хаўрусьнікаў, але час пакажа як будзе адбывацца іхная эвалюцыя.Ва ўсялякім разе пакуль з некаторымі такімі групамі варта падтрымоўваць дыялог.ПАКУЛЬ ІДУЦЬ ПЕРАМОВЫ – ГАРМАТЫ МАЎЧАЦЬ.Трэба шукаць шляхі блакаваньня новага ўдару імперыі…Не мы нясем адказнасьць за цяперашняе становішча Беларусі, а бяздарны рэжым ды бяздапаможная апазіцыя.Але нам прыйдзецца выпраўляць гэтае ганебнае становішча…Таму выпрацаваць правільны дыягназ можна вядучы толькі актыўную зьнешнюю палітыку, не азіраючыся на лаянку афіцыйнай апазіцыі…
ДАТЫЧНА ЎНУТРАНАЙ БЕЛАРУСКАЙ СІТУАЦЫІ -ПАТРЭБНАЯ ПОЎНАЯ РАТАЦЫЯ АПРАЗІЦЫЙНЫХ СІЛАЎ.Бо толькі на абноўленай нацыянальнай платфоме можа адбыцца новы ўздым беларускай нацыі.Гэта даўно насьпеўшая патрэба.Беларусам прыйдзецца супрацьстаяць і новай рэдакцыі расейскага імперыялізму, і польскаму шавінізму ды рознай глабаліскай хеўры…У НАС НЕ ТАК ШМАТ ЧАСУ-ПАТРАБУЕЦЦА НАЦЫЯНАЛЬНАЯ МАБІЛІЗАЦЫЯ, каб адстаяць сваю Незалежнасьць…АПОРА НА ЎЛАСНЫЯ СІЛЫ-менавіта на такой платфоме я зараз будую сваю працу…
Дарэчы,нечакана для мяне на маёй старонцы ў фэсбуку разгарнулая жорсткая дыскусія пасьля таго як выставіў артыкул “Рускія і маскалі”.Прапаную чытачам сайту далучыцца…
Пакуль не бачна ў нашай апазіцыі прывабных “крэслаў” на якія нехта з НОВЫХ захацеў бы сесьці. І дзе тыя новыя для ратацыі?
Калі сурёзна разглядаць гэта пытанне, то рускіх разводзяць ізноў як лохаў. Памылка іхніх патрыётаў-нацыяналістаў у тым, што Расея шматнацыянальная краіна і калі рускія пачнуць ствараць сваю рускую дзяржаву, то краіна патоне ў міжнацыянальнай грамадзянскай вайне. Таму трэба тлумачыць гэтую праблему рускім патрыётам і казакам, у якіх мазгоў няма, адны толькі амбіцыі.
Па вялікаму рахунку беларусам невыгадны распад Расеі, бо тады нас глабалізм з’есць хутка і канчаткова. Сёння, як ужо можа 500 год у свеце валадарыць англасаксонская цывілізацыя, якая падмінае пад сябе і Еўропу. Таму трэба шукаць саюзнікаў, сяброў, аднадумцаў….