nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Станавіцца на бок то аднаго, то другога твайго ворага ня ёсьць стратэгіяй перамогі. Гэта – тактыка пагібелі

6 снежня, 2013 | 5 каментарыяў

Рэдакцыя.

Неперамога 1Адзін  з наведвальнікаў нашага сайта ў сваіх каментарах упарта адстойвае думку, што паколькі ў нас – беларусаў-літвінаў – шмат ворагаў, мы павінны абраць галоўнага зь іх і пайсьці на супрацоўніцтва на любых умовах з “ворагам нашага ворага” (канкрэтна, аб’яднацца з “Захадам” супраць “Расеі”). Маўляў, толькі такі падыход зьяўляецца вяршыняй палітычнай мудрасьці. Тых жа, хто контраргументуе, што гэта абсалютна бесперсьпектыўна, што нашы ворагі здольны дамовіцца за нашымі сьпінамі, каб зноў захапіць і падзяліць Беларусь паміж сабой, называе цемрашаламі. Калі ж мы нагадваем, што, напрыклад, “Польшча” разам з “Расеяй” ужо двойчы толькі ў ХХ-м стагоддзі дзяліла Беларусь (Беласточчына дасёньня захоплена імі), што і больш далёкі “Захад” разам  з “Расеяй” здушваў нацыянальна-вызвольнае паўстаньне народаў Паўночнага Каўказу пры Дудаеве і падсоўваў ім ісламізм, не пускаў Украіну ў Еўразьвяз пасьля Памаранчавай рэвалюцыі, “прыбіраў” Леха “качора” з палітычнай арэны Ўсходняй Еўропы і г.д., наведвальнік адказвае прыкладна так, што гэта “дзеі даўно мінулых часоў”. Таму мы вырашылі паказаць прыкметы шчыльнага ўзаемадзеяньня розных ворагаў свабоды народаў Еўропы бачныя і ў нашы дні. Мы наўмысна ўзялі тыя матэрыялы, якія прачыталі толькі сёньня, і выстаўляем іх ніжэй.

–  

1. Вось фрагмент артыкула, узятага адсюль (http://pn14.info/?p=144991):      

Неперамога 2“У канцы лістапада г.г ва Ўладзіміры невядомыя пачалі распаўсюджваць улёткі (гл. фота зьлева), якія некаторыя палічылі антысеміцкімі, а некаторыя – бяскрыўднымі. Вось што ў іх напісана:

“З 27 лістапада па 5 сьнежня юдэі сьвяткуюць Хануку. Сьвяткуюць з размахам – у Маскве запальваюць дзевяцісьвечнік – Менору (гл. фота ў пачатку гэтага матэрыяла) на плошчы Рэвалюцыі. У самым Крамлі 1 сьнежня будзе вялікі канцэрт. Тры гады таму ў запальваньні ханукальных сьвечак па ўсёй краіне прымалі ўдзел губернатары расейскіх рэгіёнаў, мэры гарадоў, дыпламаты, прадстаўнікі дзелавой эліты. Чаму такі размах рэлігійнай цырымоніі таго веравызнаньня, да якога належыць толькі 1% (!) насельніцтва Расеі?

13 чэрвеня г.г. Пуцін заявіў, што ў першым савецкім урадзе было 80-85% габрэяў (гл. http://www.e-slovo.ru/626/1pol1.htm; [калі прачытаць адзначаны тэкст, там сапраўды прысутнічаюць ня толькі гэтыя словы, але й іх станоўчы кантэкст… – Рэд.]). Мяркуючы па тым, зь якой стараннасьцю прадстаўнікі палітычнай і бізнэс-эліты ўдзельнічаюць у юдэйскіх рэлігійных сьвятах; па тым, на якой кароткай назе з Пуціным галоўны рабін Расеі Берл Лазар; па тым, што Крэмль забясьпечваецца кашэрнай ежай з адмысловага камбіната харчаваньня, – цяпер адсотак ня меншы, калі ня большы.

На сьвяткаваньні Ханукі ў 2010 годзе Берл Лазар заявіў, што «менора – гэта і ёсьць сімвал новай Расеі». Стылізаваная менора ёсьць на лагатыпах «Раснафты» і «Ашчадбанка Расеі».

З якога часу сімвалам Расеі стаў юдэйскі рэлігійны сімвал? Асабліва ўлічваючы, што таемны рэлігійны сэнс сьвяткаваньня Ханукі – гэта сьвяткаваньне перамогі габрэяў над іншымі народамі (http://www.zaserbiu.ru/news/new-101211.html)

Што сьвяткуюць гэтыя людзі, якія ўселіся на ўладных пасадах у нашай краіне? І чаму ў Крамлі й вакол яго з такім жа размахам не сьвяткуюцца рускія народныя сьвяты? Наадварот, за прапаганду усяго рускага людзі рызыкуюць быць асуджанымі па арт. 282 КК РФ. І чаму, мяркуючы па масе гістарычных сьведчаньняў, ранейшыя кіраўнікі Расеі, пачынаючы ад Яраслава Мудрага (Уладзімір Манамах, Іван Грозны, цар Фёдар Аляксеевіч, Пётр Першы, імператрыца Лізавета Пятроўна, манах Авель), катэгарычна працівіліся пражываньню ў Расіі жыдоў?

(падкрэсьлім, гаворка ідзе не пра ўсіх габрэяў па нацыянальнасьці ды не пра ўсіх юдэяў па веравызнаньні; гаворка пра зацятых прыхільнікаў ідэалогіі «богаабранасьці» аднаго народу, якія прапаведуюць праз тайную частку свайго вучэньня («вусная Тора») перавагу габрэйскага народу над іншымі, што прадстаўнікі гэтага народу павінны быць ва ўладзе на ўсёй планеце [гэта сіянізм і сіяністы. – Рэд.])

Мы ня супраць ніводнай рэлігіі ў сьвеце і тым больш ня супраць ніводнай нацыянальнасьці. Мы супраць зьнішчэньня адных людзей іншымі. Тыя, хто зьнішчае, прыкрываюцца канкрэтнай нацыянальнасьцю і веравызнаньнем, выкарыстоўваючы іх для сваёй абароны.

Усе памятаюць, як ідэалогія «абранасьці» прывяла да Другой сусьветнай вайны зь дзясяткамі мільёнаў ахвяраў. Няўжо гісторыя нікога нічаму ня вучыць?

(канец цытаваньня)

Ня будзем абмяркоўваць тэкст ўлёткі з пазіцыі “паліткарэктнасьці”. Зьвернем увагу на іншае: ці дастаткова ў ёй прыведзена фактаў, якія сьведчаць пра супрацоўніцтва расейскай імперыякратыі зь сіянакратыяй як у пачатку ХХ стагоддзя, так і сёньня, у пачатку ХХІ?

Нам здаецца, што больш чым дастаткова.

Ну, і ці мае сэнс у такіх умовах ісьці ад імперыякратыі да сіянакратыі ці наадварот?

Адказ відавочны нават каню…

2.

Неперамога 3А вось фрагменты другога тэксту (аўтар Генадзь Алашэеў, надрукаваны ў Financial Times), узятага адсюль: http://www.bbc.co.uk/russian/uk/2013/12/131205_brit_press.shtml.

“Пасьля таго, як украінскі ўрад ня стаў падпісваць дамову аб супрацоўніцтве зь ЕЗ, Расеі неабходна прапанаваць Кіеву выгадныя эканамічныя ўмовы супрацоўніцтва, каб прэзідэнт Януковіч зноў не зьвярнуў свой ​​позірк у бок Еўропы… Аднак “стратэгіі як такой няма”, – заявіў эканаміст Яўген Гонтмахер. Ён дадаў, што прапановы Расеі аб большай фінансавай дапамозе будуць ўсяго толькі новай стаўкай у гульні.

Аднак сам Пуцін даў зразумець, што для яго ўкраінскае пытаньне зьяўляецца ў першую чаргу палітычным. У ліпені падчас наведваньня Ўкраіны зь кіраўніком Рускай праваслаўнай царквы патрыярхам Кірылам прэзідэнт Расеі гаварыў аб адзінстве рускіх і ўкраінцаў, назваўшы іх “адным народам“.

Аналагічныя погляды падзяляе шмат хто ў Расеі. Па выніках апытаньня, праведзенага сацыялагічнай службай “Левада цэнтар”, 61% апытаных заявілі, што ня лічаць Украіну замежжам.

Украіна зьяўляецца штучнай краінай, – цытуе Financial Times словы маскоўскага банкаўскага служачага Алега Носава. – На самай справе, усход павінен быць часткай Расеі, а захад – часткай Польшчы“.

Такія думкі лунаюць у галовах нават некаторых прадстаўнікоў расейскіх уладаў. Аднак яны ўдакладняюць, што ня маюць на ўвазе анэксію тэрыторыі ў свайго суседа [маскалям верыць – апошняя справа. – Рэд.].

Нягледзячы на вялікую колькасьць рускамоўных жыхароў у краіне, большасьць украінцаў упэўненыя, што Украіна павінна быць незалежнай дзяржавай, і бачаць у Расеі пагрозу [таму што разумныя. – Рэд.].

Ва Ўкраіны ёсьць сьпіс пажаданьняў для Расеі, у тым ліку зьніжка на газ. Але Масква настойвае, што яны могуць быць зрэалізаваныя, толькі калі Украіна ўступіць у Мытны зьвяз. На гэта Януковіч, на думку расейскіх уладаў, пакуль пайсьці не гатовы”.

(канец цытаваньня матэрыяла).

Вось і атрымліваецца, што нават звычайныя маскалі ня толькі гатовыя зноў захапіць частку Ўкраіны, але і цалкам гатовыя супрацоўнічаць з Польшчай, каб падзяліць Украіну (дый Беларусь) паміж сабой. Пра тое, што польскія імперыялісты са свайго боку даўно гатовыя да таго ж (“Крэсы Всходне”, “усе каталікі – палякі”, “карта паляка” і г.д.), мы нашых наведвальнікаў інфармавалі неаднаразова.

Для тых, каго гісторыя нічаму ня вучыць, яшчэ раз кажам: сэнсоўнай зьяўляецца толькі актыўная пераможная стратэгія. Пра яе прынцыпы мы таксама ўжо шмат разоў адкрыта казалі…

Усяго лепшага, сябры.

Вялікалітва-Беларусь – наша зямля!   

І будзе такой далей…

 

 

5 каментарыяў

  1. Акаловіч Леанід кажа:

    Шчыра дзякую аб’яктыўнаму ліцьвіну пану Алесю Астроўскаму за праўдзівыя словы.
    Жыве Літва — наша зямля! Ды згінуць нашы ворагі-варагі сяньняшнія — супастаты-непрыяцелі нашыя!
    Айцец -ліцьвін Леванід Акаловіч зь Нью Ёрку дабраслаўляе вялікаліцьвінаў–
    абаронцаў Айчына і Дзяржавы старажытнай нашай ВялікаЛітвы!

  2. Літварус кажа:

    Калі Рэдакцыя сайта “пад адным наведальнікам нашага сайта” мае на увазе меня, то адказ на пытанне чаму ў амаль безнадзейнай сітуацыі змагання з ворагом слабы бок прымае дапамогу ад іншых на амаль любых умовах, ёсць адказ ў маім апошнім артыкуле. Я яго, здаецца, дасылал пару тыдняў таму і вам. Вельмі непрыгожа атрымліваецца – меня крытыкуеце, а мае артыкулы не друкуеце. Калі Сталін адмовіўся б ад дапамогі Захаду ў апошняй вайне, магчыма ўвесь Свет быў бы зараз іншым. Ці гэта просты прыклад вам нічога не гаварыць? Вашую “”чыстую”” пазіцыю можна ацаніць або як здрадніцтва, або як глупства.

  3. з...лы беларус кажа:

    Літварусу —- “просты прыклад” – зброя для прастакоў, якіх гоняць хітрыя на перадавую ці на барыкады… Задача сп. Астроўскага і іншых сапраўдных беларусаў – ахвярна паказваць сапраўды чыстую праўду, здабываючы яе з-пад наносаў хлусні і здрадніцтва, а розныя “літварусы” працуюць, як правіла, на ўзроўні асабістых абвінавачванняў, папрокаў і крыўд… Досыць дамагацца ад прафесара Астроўскага апусціцца да вашага ўзроўню дыскусіі і інтэлекту!

  4. Літварус кажа:

    Сп. з…лы беларус, ну а гдзе Вы убачылі мае асабістые абвінавачанні да сп. Астроўскага? Папрокі і крыўды?

  5. Літварус кажа:

    Сп. з…лы беларус, ну а гдзе я апускаюся да асабістых абвінавачнняў да сп. Астройскага?

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы