Рэдакцыя.
Калі мы сёньня ўбачылі відэакадры з учорашняга мітынгу ў Кіеве на Еўрамайдане, першае, што мы адчулі – гэта радасьць за брацкі ўкранскі народ. Нашы ўкраінскія браты ня толькі змагаюцца, а і пры такім раскладзе вельмі блізкія да чарговай сваёй перамогі. І хаця мы заранёў ведаем, што ўцёкі з Расеі ў сёньняшні Еўразьвяз – гэта ўцёкі ад крыві ў г*но (таму мы ўвесь час і прапануем трэці шлях – садружнасьць нацыянальна-дэмакратычных дзяржаў у цэнтры Еўропы), мы ўсё роўна і перажываем за ўкраінцаў, і шчыра радыя іх посьпехам. Мы на іх баку ўжо таму, што гэта іх выбар. Хай заўсёды будуць вольнымі, хай робяць, як лічаць неабходным. Прыйдзе час – разьбяруцца лепш… Другое, што мы падумалі: барані божа, нашы чытачы ня ўбачаць гэтыя кадры, не адчуюць тое, што мы – атмасьферу нацыянальнай еднасьці, моцы, волі, якія ахінаюць у такія хвілі тысячы і тысячы людзей. Таму глядзіце ўсе: http://www.youtube.com/watch?v=uhwtsjFbQK4.
Вось што такое мітынг, на які прыйшло ня менш за мільён чалавек! (гл. фота ўнізе, якія даюць поўную наўкольную панараму падзеі) Вось яна – зьдзейсьненая мара многіх удзельнічаць у гістарычных падзеях. Ды яшчэ такіх, якія дадуць табе магчымасьць потым ганарыцца гэтым усё жыцьцё…
Выступы апазіцыйных лідараў, якія сёньня знаходзяцца на вяршыні рэвалюцыйнай хвалі ва Ўкраіне, можна паглядзець тут: http://www.youtube.com/watch?v=iE75ViQmLRU
Тое, што цяпер іх набор выглядае больш пранацыянальным і менш ліберальным, чым у час Памаранчавай рэвалюцыі 2004-05 гг., ёсьць сімптомам і большай сур’ёзнасьці палітычнай сітуацыі ва Ўкраіне сёньня, чым у тыя гады, і прычынай спадзявацца на больш упартае змаганьне.
Карацей, посьпехаў вам, браты – украінцы!
Беларусы-літвіны на вашым баку!
Шаноўная Рэдакцыя, а вы прыміце ў гэтую кампашку (центр Эўропы) Немеччыну? Ў свой час ў 20-30 гады, да прыходу Гітлера ў Немеччыне была вельмі распаўсюджана ідэя стварэння Средіннай Эўропы. Хто акрамя немцаў можа навесці парадак сярод гэтых палякаў, славакаў, славенцаў, македонцаў, харватаў, цыганоў, румынаў, горцаў, хахлоў, бульбашоў, палешукоў, татараў (крымскіх), гугузаў і пр. пр.? Шаноўная Рэдакцыя, лічыце гэта жартам. Я за ВКЛ ў новай якасці, адпаведнай 21 ст.
”mr.Rockbourne
Вчера. ”Проевропейское быдло, танцующее под дудку дяди Сэма. Люди слепо идут за фашистами, надев розовые очки. Почему им никто не объяснит, что мы никогда не станем полноправными членами ЕС. Нам не предлагают вступление в ЕС. С нас требуют нереальные вещи. Кто из Вас готов платить вдвое дороже за комуналку? Кто из Вас готов отдать свои земли за бесценок? Неужели Вы думаете, что в Европе люди живут лучше чем мы? Мы нужны Европе только как сырьевой придаток, как колония. Им нужны наши земли, наши ресурсы, наши богатства. Они хотят вплотную подобраться к братьям нашим русским, установить здесь военные полигоны, ракеты и противоракетную защиту. Неужели никто не заметил, что Америка захватывает, с помощью Европы, личной марионетки, страны, которые находятся рядом с Россией. Лишь для того, чтобы страны бывшего Союза больше никогда не смогли объединиться.
Но только никто этого не замечает. Тот кто не согласен – слеп. Откройте глаза и посмотрите что Вы творите.
Или вы до сих пор считаете, что Европа рвется наладить Вашу жизнь? Жалкие шавки.”
нА Украіне адбываецца сыстэмны крызіс, які набывае рэвалюцыйны характар, але ніхто не прапануе абгрунтаваны сыстэмны выхад з рэвалюцыйнага тупіка. Тое самае было і 1917 годзе, гэтаксама як і ў 1991-1993 годзе, затым у 1929 годзе Сталін стаў дыктатарам і прапанаваў сваю праграму. ”Хто ні з намі, той супраць нас! Не хочеш — заставім, не можеш — научім! …іначе нас сомнут!” Рана ці позна сыстэмны крызіс абрынецца і на Расею і на Беларусь? Дзіўна тое, што амерыканскія навукоўцы і палітыкі вывучылі і значна лепш ведаюць гісторыю і палітыку падзей на Расейска-Савецкім кантыненце, чым ведаем мы. Чытайце ”Імперскі сіндром”.
Шаноўная Рэдакцыя і тав. Літвін не ганьбіце сайт такімі артыкуламі. Гэта ж ў чыстам віде расейскі шавінізм і жырыноўшчыны. Ежелі гэты камент ёсць сутнасць вашай ідэалогіі, то мне вас шкада. Вашая карта будзе біта. Зарукай гэтага падзеі ў Украіне.
”Гэта ж ў чыстам віде расейскі шавінізм і жырыноўшчыны.”
Неўзброеным вокам бачна як дзяржавы гуртуюцца ў цывілізацыі, каб выжыць! Пайсьці на Захад? То па іхніх стандартах трэба аддаць усё што ў нас ёсьць, а яны ў лепшым выпадку дадуць пайку. Сам я дэмакрат з маладых гадоў, яшчэ ў 1967 годзе ноччу на вакзале г. Уральска ў канцы жніўня пры ад’ездзе студэнцкіх атрадаў, драў горла за справядлівасьць і свабоду. З тога часу прайшло шмат год, цэлая эпоха, за гэты час шмат зразумеў… Цяпер сорамна за сваю юнацкую інфантыльнасьць. Усіх гарлапанаў, свістуноў і грантасмокаў, агентаў уплыву трэба на ”Беламорканал”, а народу тлумачыць і тлумачыць сутнасьць палітыкі і законы жыцця.
Разам ёсьць шанец выжыць, у адзіночку страцім краіну, тэрыторыю і загінем.
“Добры час сутак.
У знак салідарнасьці з украінскім народам у гэтыя цяжкія для Украіны дні я напісала 2.12.2013 гэты верш. Калі ласка, распаўсюджвайце сярод украінцаў у СМІ – гэту нашу беларускую салідарнасьць з украінскім Еўрамайданам. А 28.11.2013 мы падтрымалі украінскі Еўрамайдан у Празе. Мы, беларусы-нацыяналісты, шчыра падтрымалі украінцаў і ў 2012 годзе у іх барацьбе за украінскую мову – глядзіце відэа
“Українці в Празі відзначають День Незалежності молитвою і дискотекою (ВІДЕО), другое, унізе.
Толькі РАЗАМ можам пазбавіцца маскальскай акупацыі. СЛАВА НАЦЫІ ! ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ !
З павагай, беларускі паэт, мастак-самавук, к.ф.н. Ніна Аксёнчык
Ніна Аксёнчык
Украінскаму Еўрамайдану, 2013
Украіна,
Мы з табою!
Волю барані!
Мы сталі доляю адною
У ліхія дні.
Цяжка вырвацца з расійскіх
Крыважэдных лап.
Душыць нас “браток” азійскі-
Злы маскаль – сатрап.
Кроўю Мінск дасюль заліты-
Кіеў не дадзім заліць!
Хопіць, маскалёк прапіты,
Нашу кроў стагодзьдзі піць.
Хопіць “братскіх” этнацыдаў.
Іх сібіраў, Калымы.
Шавінізму чорных нітаў.
Ды імперскае маны.
Памятайце, чыкацілы,
Ды розны мафіёзны зброд:
Няма у сьвеце такой сілы,
Што мацней за наш народ.
Знаем, што ня мёд і солад
І ў Еўропе людзям жыць…
Ды Разам мы – Еўропы Волат.
Разам нам свабоду бараніць.
Украіна,
Мы з табою!
Мацнее хай змагарны дух!
Разам – сілаю адною –
Зрынем акупацыі ланцуг.
02.12.2013 “
ГЭТА Беларускае паэтычнае слова салідарнасці абляцела украінскія старонкі ў інтэрнеце і было вельмі пазітыўна /дзесяткі сардэчак-лайкаў/ ўспрынята нашымі братамі-украінцамі. ДЗЯКУЙ нашай паэтцы-патрыётцы Ніне Аксёнчык. Вось некалькі водгукаў на верш /ВКонтакте/:
Юра Шухевич
Супер. На одному подиху прочитав. Дякую друзі за підтримку 04.12.2013
Павло Палій
Чудовий вірш !!!дуже приємно брати !!
Живе Беларусь,Слава Україні ! 05.12.
Ніна АКСЁНЧЫК
ЕЎРАМАЙДАН – УКРАІНСКАЕ СЭРЦА
Еўрамайдан,
Ты сягоньня ня проста плошча,
Дзе гнеў украінскі хвошча.
Ты усёй Украіны сэрца,
Што воляй-свабодаю б’ецца.
А ў рытмах тваіх – хвалі Дняпра,
Што разгайдалі усёй Украіны званы.
Прыйшла, наступіла пара
Скінуць маскальскія кайданы!
У вытрымцы сэрца – каменю сіла,
Якой бы і горам магутным хапіла.
І мафіёзны прадажны сmпецназ
Разьбіў свае зубы аб вас.
А свабодаўцаў болей і болей—
На барыкадах усходзіць Воля.
Дык біся каханьнем, надзеяю, сэрца.
Дух змагарны украінскі над сьветам лунай.
І паміраючыя Беларусь і Еўропу
З труны падымай.
11.12.2013
Новы верш беларускага паэта, мастака, к.ф.н. Ніны Аксёнчык— у падтрымку Еўрамайдана. Абнародаваны 11.12.2013, В Контакте.
Владислав Остап’юк
Гарно 11.12.2013
Nazar Lubymets адразу пераклаў верш на украінскую мову і абнародаваў у ВК.