nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Імя тваё – РЭВАЛЮЦЫЯ

11 снежня, 2013 | 9 каментарыяў

Высоцкі 1

 

 

Практычна ад пачатку самых значных падзей апошніх тыдняў ва Ўкраіне ў Кіеве на Майдане знаходзіцца кіраўнік АК БПС Сяргей Высоцкі. Выстаўляем яго артыкул, у якім думкі, назіраньні гэтага несамавітага Беларуса-літвіна, данесеныя непасрэдна з эпіцэнтра гістарычных украінскіх падзей.

Рэдакцыя.

 

 

“Бачу сьцёб і падначкі многіх расейскіх ды лукашэнскіх журналістаў пра падзеі ва Ўкраіне. Дарэмна, бо ёсьць паняцьці журналісцкай этыкі дый проста прафесіяналізму…

Ва Ўкраіне адбываецца грандыёзная падзея, якую інакш як Рэвалюцыяй лічыць нельга. У некаторых асьпектах яна мацнейшая за Памаранчавую. Гэта не рэвалюцыя палітыкаў. Гэта –  Рэвалюцыя свабодалюбнага ўкраінскага народу!

СТУДЭНТЫ, РАБОТНІКІ, ІНТЭЛІГЕНЦЫЯ, АПАЗІЦЫЯ, ВЕТЭРАНЫ, ЖУРНАЛІСТЫ… Мільённыя акцыі пратэсту ў Кіеве, Майдан у Львове, Харкаве, Луганску, Днепрапятроўску, Чарнігаве, Сумах. ЛЮДЗІ МЁРЗНУЦЬ У 15-ГРАДУСНЫ МАРОЗ, ІДУЦЬ ПАД ДУБІНКІ, ЗРЫВАЮЦЬ АКЦЫІ НАЁМНЫХ ПРАВАКАТАРАЎ (“ЦІТУШАК”).

Калі гэта не рэвалюцыя, дык што такое рэвалюцыя?!

Ня ўсё, вядома, адназначна.

Чаму я тут, акром наўпроставага запрашэньня сяброў-украінцаў? Таму, што ПАДТРЫМОЎВАЮ ЎКРАІНСКІ НАРОД ДЫ ЯГОНЫ ВЫБАР, а не ўкраінскіх палітыкаў, сярод якіх хапае жлабоў, прыстасаванцаў ды звычайнага жульля… Заўжды дзівіўся гэтаму парадоксу: у самага камбатыўнага ды баявога народу ў Еўропе – адныя з самых прадажных палітыкаў…

А яшчэ гэтая рэвалюцыя будзе аказваць непасрэдны ўплыў на лёс Беларусі

На чале рэвалюцыі вядомая тройка – Клічко, Яцэнюк ды Цягнібок. Ведаю, палітыку патрэбна быць асьцярожным у выказваньнях, але можна мець і свае сімпатыі. Найбольш крытычнае стаўленьне ў мяне да Арсенія Яцэнюка. Нехта скажа, што палітыкі па вызначэньні не бываюць шчырыя, але Сеня гэтую формулу апраўдвае стократ. Ён стала паўтарае ў сваіх прамовах: “Україна – не Беларусь, а Кіеў – ня Менск…”

Эх, Сеня, Сеня. Як кажуць, чыя б карова мычала…

Увесну меў шэраг сустрэч з рознымі ўкраінскімі палітыкамі рознага рангу. Са мной быў мой сябра літоўскі дэпутат. Прынялі ўсе, акром Сені. З датай мажлівай сустрэчы таксама “не зраслося”. Высьветлілася, Арсеній сустракаецца толькі са сьпікерамі, прэм’ерамі ды алігархамі, а тут усяго толькі літоўскі дэпутат ды беларускі патрыёт… То бок, калі Сеня перажывае за беларусаў, то мог бы хоць чым-небудзь паспрыяць ім. Але ён нават сустрэцца баіцца. Няшчырасьць так і вылазіць. Дый ня толькі ў гэтым…

Стала адбываюцца сутычкі з “цітушкамі” – гэта такія мабільныя атрады дзяцюкоў, якія пад спрыяньнем міліцыі робяць свае брудныя справы: дзе адмянцеляць журналіста, дзе ўчыняць правакацыю ля амбасады еўрапейскай краіны, дзе не пусьцяць людзей на Майдан.

Мне выпала ўчора ехаць з адным такім хлапцом у транспарце. Ён уголас па мабільніку прапаноўваў дружбану “подыскать ребят по 220 гр. в день”. Потым удакладніў, што па 220 – гэта яму, але ён можа яшчэ “намуціць” – напрыклад, па 180 плаціць… Уся лексіка суправаджалася расейскімі мацюкамі. У напаўпустым аўтобусе ўсё гэта можна было пачуць. Але потым яму патэлефанавала ягоная маці, ды, як можна было зразумець, пераконвала не займацца гэтай справай. Калі ж ён адказаў ёй: “ну, так что, на стройку ідті” – да маёй пагарды дадалася яшчэ і шкада да гэтага дробнага чалавечка…

Але будучыня Ўкраіны не за такімі, а за тымі, хто, рызыкуючы жыцьцём, уначы, у шалёны холад будуе барыкады ды прымае на сябе ўдары “Беркуту” ды іншых сьпецназаў…

Быў тут Някляеў са сьвітай. Някляеў хадзіў, а Шарамет яму ладзіў піяр…

Беларусаў шмат, разьбіліся [на групы] ў залежнасьці ад палітычных сімпатый ды выпадковых абставін па лагерах розных палітычных сіл. Сустрэў, напрыклад, хлопца зь Берасьця ў лагеры ўкраінскай “Свабоды”. Назваўся беспартыйным. Пра мяне нешта чуў, але хто такі, ня ведае. Падаўся крыху запужаным – тут ходзіць чутка пра групу беларускіх ГБшнікаў, якія, маўляў, усіх фіксуюць. Яе пераказваюць усе прысутныя беларусы адзін адному… Сказаў, што патэлефануе, ды зьнік у натоўпе… Адзін з хлопцаў ёсьць з Маладого Фронту, выкрыкнуў пару сказаў ды некуды паляцеў…

Але значна больш цудоўных беларусаў, якія расчараваліся ў цяперашнім палітыкуме беларускай афіцыйнай апазіцыі, а таму паносяць як лукашэнкаўскі рэжым, так і апазіцыю, патрабуючы зьменаў у апошняй. Кажуць, што “пакуль будуць гэтыя – лукашыстам рады не дадзім“.

Расьце колькасьць параненых ды затрыманых. Паказваюць многіх – прабітыя голавы, паламаныя рукі ды ськівіцы, гематомы…

Улада ўкраінская дзейнічае на гэты раз больш пісьменна – “цітушкі”, атакі на Майдан ды іншыя цэнтры апазіцыі ідуць толькі ўначы, калі найменш людзей, калі холад і няма заходніх амбасадараў. Сьпецпадразьдзяленьні падцягваюцца ды падцягваюцца. Апазіцыянеры блакуюць праезды сваімі ўласнымі машынамі. Дзе атрымліваецца стрымаць сьпецназ, а дзе і не…

Часта чую параўнаньні беларусаў ды ўкраінцаў. “Вось беларусы такія баязьлівыя…” Ня згодны з гэтым. Беларусы сапраўды не самы рэвалюцыйны народ – як кажуць украінцы, “славянскія немцы…” Але ніхто ня ведае, ЯК БЫ ПАВОДЗІЎ СЯБЕ БЕЛАРУСКІ НАРОД, КАЛІ Б У ЯГО БЫЛО ХАЦЯ б 10 ГАДОЎ САПРАЎДНАЙ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ. А ў УКРАІНЦАЎ ІХ БЫЛО аж 20!..

Сёньня мы сапраўды маем варыянт БССР. АЛЕ ТАК БУДЗЕ НЕ ЗАЎЖДЫ…

ВЯДОМА, НАЙПЕРШ АДКАЗНАСЬЦЬ ЛЯЖЫЦЬ НА ПАЛІТЫЧНЫХ ЭЛІТАХ, НА ТЫХ, ХТО МЕЎ ХОЦЬ ЯКУЮ ЎЛАДУ ды ВЯЛІЗНЫЯ ГРОШЫ (давайце ня будзем падманваць самі сябе, што афіцыйная апазіцыя бедная; гэта хлусьня). Яны, вядома, маглі прайграць, але ж як, ды зь якімі здабыткамі… Аднак яны па вузкасьці свайго бачаньня нават не задалі пэўны вектар грамадскага развіцьця, ЦЫНІЧНА ЗМАРНАВАЛІ ЧАС ды СРОДКІ НА ЎЛАСНЫЯ СКУРНЫЯ ІНТАРЭСЫ.

Але выйсьце ёсьць. ПАЧАЦЬ УСЁ СПАЧАТКУ НА ІНШЫХ ПРЫНЦЫПАХ.

Г.зн. СТАВІЦЬ НАЦЫЮ ВЫШЭЙ за СЯБЕ!..

(канец артыкула)

Дарэчы, учора Сяргей Высоцкі зрабіў кароткі выступ на Майдане. Хто жадае яго паслухаць, вось адрас: http://www.youtube.com/watch?v=uIouR-0nm-Y&feature=youtu.be

Высоцкі 2

 

 

 

 

9 каментарыяў

  1. Licvin кажа:

    Рэвалюцыя — гэта моцнае ўзрушанне народа, але праблема заключаецца ў тым, хто і куды павядзе гэтыя масы людзей, дарэчы ”рэвалюцыянеры” звычайна — гэта меншасьць народа, большасьць заўсёды сядзіць дома, каля жонкі. Калі ў Кіеве выйшаў няхай міліён, то гэта два адсоткі народу.
    Ці ёсьць праграма ў лідэраў, у Клічко ці Яцэнюк ды Цягнібока? а вось ў Леніна была праграмма, народ тады паслухаў крыкуноў ды пайшоў за Ленінам. У 1985-91 гадах правялі сваю рэвалюцыю і выйграла меншасьць — цяпер яны алігархі! А народ што атрымаў? Свабоду!? То крыкуны крычаць, што свабоды няма і сёння? Пры Саветах жылі бедна, але надзейна абаронены.
    А цяпер, калі наш Прэзідэнт сказаў, што ён ”стаміўся быць прэзідэнтам”! І што будзе пры новым ліберальным прэзідэнце ”Мясніковічы” ці ”Шапіро” ці ”Некляеве”, калі свабоду дадуць ”капіталам, таварам і рабочай сіле” і ”транснацыянальным кампаніям”, то мы ў міг застанемся без штаноў, без зямлі і фактычна без магчымасці на ўласнае жыццё на некалі сваёй зямле.
    Выснова: пакольку маса не можа кіраваць дзяржавай, то yсіх крыкуноў і правакатараy адпраўляць на перавыхаванне на ”Беламорканал”, а кіраваць краінай павінны выбраныя народам прэзідэнт, прэм’ер–міністар і выбраная ўлада… Лозунг: ”Далоў вшывых блох — буржуяў і алігархаў!”

    • Siarhiej кажа:

      Для бальшавіцкай лухты клікуха “Licvin” не пасуе.

      • Весела Коледа и Щастлива Нова Година! Михаил Вашкевич-Беларус; http://www.ksdnb1.narod.ru , pisatel@tut.by Скъпи колеги и приятели, На Коледа чудесата се случват, стига да ги пожелаете! Имайте надежда, вярвайте в доброто и не забравяйте да мечтаете! Нека чудесата оживеят за вас в магията на празника! Весела Коледа и щастлива, светла и здрава 2014 година!
        СЪЮЗ НА ПИСАТЕЛИТЕ В БЪЛГАРИЯ основан от Иван Вазов в 1913 година, заличен от “Народна власт“в 1946 година, возкресен от Слави Македонски в 2001 година.
        Председател на“Съюз на писателите в България“г-н Никола Илиев Статков; тел: 02/8733786, 0885/442778. http://www.worlduni.narod.ru . съюз на писателите в България./прочети и разпространи/. THE WRITTERS UNION OF BULGARIA.ПИСАТЕЛИТЕ – ПРОРОЦИ НА ЧОВЕЧЕСТВОТО. ПИСАТЕЛ Е ТОЗИ, КОГОТО СМЯТАТ ЗА ТАКЪВ ! СПБ и Посолство на Mира/Embassy of Peace/, най-учтиво Ви кани на редовни сбирки, провеждащи се на ул. “Бенковски”№ 25, в сградата на ”Посолство на Мира” към Световната Обединителна Организация:- всяка неделя от 10 часа, всеки понеделник от 18 часа, всяка сряда от 18 часа. Темата за 2014 г. е:“Пътят към безсмъртието“, “ПРАВОславнити и ПРАВОверните: има ли разлика“.

  2. Літварус кажа:

    Я б на мейсцы Рэдакцыі ужо захваляваўся.Сайт паступова пераўтвараецца ў рупар расейскіх шавіністаў. Мне здаецца, калі выкідваць мае каментары, яшчэ аднаго-двух (напрыклад, Сяргея) празаходнікаў, то адбудзецца зусім не тое, што задумавалася раней. А можа так і было задумана? Сядзець адразу на двух крэслах яшчэ нікаму не удавалася. Неузброенным вокам бачна, што грамадства у нас палярызуецца, а погляды крысталізуюцца.

  3. з...лы беларус кажа:

    Спадары “запісныя каментатары” – вашыя погляды настолькі правакацыйна-эклектычныя, што мая “звыкласць” хоча “выкласць” вас як месячных парасят… але інтуіцыя мне падказвае, што ў вас такі ўзрост, што нават гэтая аперацыя ніяк не паўплывае на ваш інтэлект… Так што “фіг вам, а не дыскусію..”
    А вось шаноўнаму і дзейнаму Сяргею Высоцкаму – рэспект, бо Вы сапраўды там, дзе павінны быць сапраўдныя баявыя лідэры беларускай нацыі.
    Вопыт кіеўскіх барыкад нам, спадзяюся праз лічаныя гады, вельмі спатрэбіцца. Але лозунг СТАВІЦЬ НАЦЫЮ ВЫШЭЙ за СЯБЕ!. трохі “залішні”, надзейней адчуваць сябе мацуючым злементам нацыі, дзейнай “пчалой нацыянальнага рою”. Нацыя – гэта ВЫ, я, рэдакцыя сайту, усе беларусы, якія маюць сваю беларускую дамінанту і змагаюцца за яе рэалізацыю рознымі сродкамі і з рознай ступенню ахвярнасці. Таму: пашана – беларускаму Народу, але слава – Нацыі!
    А сёння – слава Ўкраінсай Нацыі, якая “трымае Майдан на сваіх плячах”. І веру, і ведаю – хутка будзе трымаць Уладу ўкраінскага народу!

  4. Рэдакцыя кажа:

    А можа так: у вырашальныя моманты жыцьця ўласнага народу КІРАВАЦЦА ЯГО АБ’ЕКТЫЎНЫМІ ІНТАРЭСАМІ – стратэгічны ідэнтыфікацыйны прынцы САПРАЎДНАГА ДЭМАКРАТА.

  5. Licvin кажа:

    Мой прагноз: альбо дыктатура, альбо распад Украіны прадвызначаны!

  6. Літварус кажа:

    Нашы дурні ад апазіцыі гадоў 10 таму езділі ў Польшчу і Сэрбію пераймаць вопыт захопы улады. Ніхто не прааналізаваў, чаму гэты вопыт у нас стаўся не прыдатным. Таксама нічога і сп. Высоцкі не прывязе з Украіны, акрамя банальнага што, маўляў, там больш высокі ўзровень нац. свядомасці. А чаму ён больш высокі? Адказ на гэтае пытанне ужо патрабуе інтэлекта. Звычайна дурні пачынаюць лезці ў гісторыю і шукаць там апраўдання. Св. Калінкіна напісала артыкул “Пугало” аб тым што мы сталі прыкрым прыкладам для усіх народаў былога СССР. І Высоцкі гэта зауважыў ў Кіеве – Яценюк не захацеў слухаць яго парады. І на Майдан наша апазіцыя выправілася даволі поздна, г.з. ехала “па долгу службы”, і ніхто у нашых на Майдане не браў інтэрвью, Слухаць банальнае – “мы з вамі украінскіе браты” ўсім ужо абрыдла. Мы ужо сталі незразумелымі палякам і прыбалтам, калі Украіна уйдзе ў Эўропу, то стане стена паміж намі і украінцамі. Мяркую, што Сп. Высоцкі тады будзе выпраўляцца за вопытам ў Татарыю і Башкірыю. Ну а калі і там дастануць Незалежнасцть , яму прыдзецца заводзіць сяброў сярод карякаў і чукчаў. Такі сценар развіцця падзей ў выпадку калі мы не адмовімся ад халуйскай назвы “б,рускіе, і будзем як нацыя паміраць.

  7. Міколаас кажа:

    Выступ С.Высоцкага спадабаўся больш за выступ У.Някляева.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы