nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Трагедыя чачэнскага народу і… “Захад” (частка 1: XVIII – ХХ стагоддзі)

25 снежня, 2013 | Няма каментараў

Рэдакцыя.

Чачня 1аУсім вядома, што адныя з галоўных праблем чачэнскага народу ў апошнія стагоддзі й дзесяцігоддзі (як, дарэчы, і беларуска-літвінскага, украінскага ды шматлікіх іншых народаў у нашым рэгіёне) караняцца ў такой злачыннай зьяве, як расейскі імперыялізм. Аднак гісторыя нашых народаў магла б быць значна менш трагічнай, калі б тое, што некаторыя лічаць “дэмакратычным, цывілізаваным Захадам”, сапраўды адпавядала зьместу гэтага паняцьця. Паколькі на нашым сайце шмат увагі надаецца фактам, якія дапамагаюць людзям убачыць рэчаіснасьць такой, якая яна ёсьць (бо толькі тады ў нашых ды шматлікіх іншых народаў сьвету будуць шанцы выбрацца з аблуднага кола бесперапынных трагедый), давайце паспрабуем ацаніць сапраўдную ролю г.зв. “Захаду” на прыкладзе нядаўняй гісторыі чачэнскага народу.

 

1.

На пачатак нагадаем, што чачэнцы (саманазва – нохчый) – старажытны аўтахтонны народ Паўночнага Каўказу, адзін з вайнахскіх народаў на тых землях.

Калі расейская імперыякратыя яшчэ ў XVIII стагодзі пажадала “далучыць” Чачню да расейскай імперыі, спачатку былі па-хітраму падкупленыя некаторыя чачэнцы, а затым у 1781 годзе імі – гэтымі некаторымі чачэнцамі – быў падпісаны дакумент, па якім Чачня “ўваходзіла ў склад Расеі”. З чачэнскага боку паперкі падпісалі старшыны сёлаў Вялікія і Малыя Атагі, Гехі ды яшчэ дванаццаці суседніх паселішчаў. Дакумент быў замацаваны подпісамі на рускай ды арабскай мовах і клятвай на Каране.

Аднак, нават у тыя часы далёка ня ўсе чачэнцы – у т.л. (і найперш) уплывовы Шэйх Мансур – зьмірыліся з новымі парадкамі (http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9D%D0%BE%D1%85%D1%87%D0%BE). Пачалася Каўказская вайна, якой, па адной зь версій, лічацца ваенныя дзеяньні расейскай імперыі ў 1763-1864 гг., накіраваныя на далучэньне да Расеі каўказскай Кабарды (Пяцігор’е, Малая Кабарда), Чаркесіі (суч. Краснадарскі край і Адыгея) і Паўночна-Каўказскага імамата (усходняя частка Паўночнага Каўказу) (http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D0%B0%D0%B2%D0%BA%D0%B0%D0%B7%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B2%D0%BE%D0%B9%D0%BD%D0%B0)

Галоўнымі прапагандысцкімі падставамі для вайны з боку расейскай імперыякратыі была неабходнасьць “умацаваньня міжнароднага становішча ў Чарнаморскай прасторы” ў інтарэсах “Вялікай Расеі”, а таксама “барацьба з набегамі горцаў” (т.зв. набегі адбываліся ў перыяд “асваеньня” Расеяй земляў горцаў, прыдатных для земляробства; у адказ зьбяднелае карэннае насельніцтва пачало ўжываць тактыку рэйдавых набегаў на былыя свае землі, якія расейскія ўлады перад гэтым пачалі шчыльна засяляць сваімі больш спагадлівымі падданымі).

Найбольш жорсткія ваенныя дзеяньні адбываліся ў перыяд 1817-64 гг. Асноўныя раёны ваенных дзеяньняў – Заходні чаркескі (Краснадарскі край, Стаўрапольскі край, КЧР, КБР, Адыгея) і Паўночна-Усходні Каўказ (Чачня, Дагестан) (http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D0%B0%D0%B2%D0%BA%D0%B0%D0%B7%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B2%D0%BE%D0%B9%D0%BD%D0%B0)

Дзеля захопу земляў горскіх народаў Паўночнага Каўказу розныя ваенначальнікі выкарыстоўвалі розныя стратэгіі. Так, генерал А.Ермолаў (кіраваў расейскімі імперскімі войскамі ў 1816-27 гг.; гл. малюнак ніжэй) пачынаў рашучыя дзеяньні толькі пасьля таго, як папярэдне ўсталёўваў базы, наступальныя плацдармы. У ліку складнікаў стратэгіі Ермолава былі таксама пабудова дарог, стварэньне прасекаў, узьвядзеньне ўмацаваньняў, каланізацыя краю казакамі, утварэньне «праслоек» з прарасейску настроеных плямёнаў (шляхам перасяленьня людзей) паміж варожымі Расеі плямёнамі. Тады як генерал-ад’ютант І. Паскевіч (кіраваў ваеннымі дзеяньнямі ў 1827-29 гг.; гл. малюнак ніжэй), адмовіўся ад планамернага прасоўваньня ды замацаваньня на занятых тэрыторыях і вярнуўся да тактыкі асобных карных экспедыцый – тактыкі «выпаленай зямлі». Яна азначала, што мяцежныя аулы цалкам руйнаваліся, а насельніцтва пагалоўна вынішчалася… [думаем, многім беларусам з уласнай гісторыі такія метады вядзеньня вайны таксама вядомыя. – Рэд.].

Лічыцца, што Каўказская вайна была ў цэлым завершана ў 1864 г. З таго часу ўвесь Паўночны Каўказ (і разам зь ім Чачня) сталі “неад’емнай часткай Расеі” (хто жадае атрымаць большыя веды што да г.зв. Каўказскай вайны можа пачытаць, напрыклад, тут: http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D0%B0%D0%B2%D0%BA%D0%B0%D0%B7%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B2%D0%BE%D0%B9%D0%BD%D0%B0;  ці тут: http://academic.ru/dic.nsf/bse/91981/%D0%9A%D0%B0%D0%B2%D0%BA%D0%B0%D0%B7%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F).

Чачня 2 

У завяршэньні гэтай часткі матэрыяла прапануем дадаткова зьвярнуць увагу на некалькі момантаў.

Першы. Практычна ў тыя ж часы, калі на Паўночным Каўказе зладзейнічалі ермолавы-паскевічы, на нашай беларуска-літвінскай зямлі верхаводзілі іншыя злыдні – прадстаўнікі ўсё той жа расейскай імперыякратыі – суворавы ды мараўёвы-вешальнікі (гл. малюнак вышэй).

Чачня 3Другі момант. Ордэн Сьвятога Георгія з характэрнай каларадскай стужачкай (гл. выяву зьлева) быў уведзены  імператрыцай Кацярынай ІІ у самым пачатку Каўказскай вайны (яшчэ ў 1769 годзе) для афіцэраў і ніжэйшых чыноў “за заслугі на полі бою, выслугу гадоў і, як сказана, ў гонар Сьвятога Георгія Пераможцы”  (http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9E%D1%80%D0%B4%D0%B5%D0%BD_%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%BE%D0%B3%D0%BE_%D0%93%D0%B5%D0%BE%D1%80%D0%B3%D0%B8%D1%8F). На самай справе георгіеўскімі медалямі ды ордэнамі з гэтымі стужачкамі расейская імперыякратыя ўзнагароджвала сваіх адданых псоў-вайскоўцаў, якія вылучаліся тактыкай “выпаленай зямлі” ды іншымі злачынствамі як на Каўказе, так і ў Вялікалітве-Беларусі. Цяпер георгіеўскую стужачку – гэты сімбал расейскага крывавага імперыялізму – з нагоды 9 траўня прымушаюць абмежаваных саўкоў, усё яшчэ задураных расейскай імперскай прапагандай, чапляць на свае аўтамабілі.  

Трэцяе – гэта веды пра ўзнагароды за “пакарэньне Каўказу”. Вось што пра іх напісана, напрыклад, тут: http://kavkazcenter.com/russ/content/2009/05/20/58378.shtml.  

 Чачня 4

“25 жніўня 1859 г. імам Шаміль – правадыр чачэнцаў – па папярэдняй дамоўленасьці з расейцамі прыбыў на перамовы зь князем Баратынскім. Аднак быў… аточаны і ўзяты ў палон. Рускае камандаваньне распаўсюдзіла сярод горцаў чутку, што імам Шаміль здаўся «у ганаровы палон». У гонар “знамянальнай перамогі” ўказам імператара Аляксандра II ад 15 ліпеня 1860 г. быў заснаваны медаль «За пакарэньне Чачні й Дагестана ў 1857, 1858 і 1859» (гл. фота вышэй, зьлева) … У гонар «канчатковага завяршэньня» руска-каўказскай вайны “найвышэйшым указам” імператара Аляксандра II ад 12 ліпеня 1864 быў заснаваны адмысловы медаль «За заваяваньне Заходняга Каўказу 1859-1864» (гл. фота, у цэнтры), якім узнагароджваліся ўсе чыны Каўказскай арміі й «тутэйшай міліцыі»,  якія прымалі непасрэдны ўдзел у ваенных дзеяньнях супраць горцаў Заходняга Каўказу на працягу 1859-64 гадоў … Адначасова тым жа указам быў заснаваны нагрудны крыж “За службу на Каўказе», які атрымаў у Расеі «народную назву» – «Каўказскі крыж» (гл. фота справа) … Большасьць “каўказскіх” узнагарод ўручалася на камбінаванай стужцы двух ордэнаў – сьв. Аляксандра Неўскага і сьв. Георгія Пераможцы…

Нарэшце, апошняе, што варта ўлічваць на фоне ўсіх гэтых медалёў, ордэнаў, стужачак ды прапагандысцкіх “абгрунтаваньняў” злачыннай агрэсіі: па даных чачэнскіх гісторыкаў, за час усіх войнаў, якія вяла расейская імперыякратыя толькі да сярэдзіны ХІХ стагоддзя з мэтай захопу Каўказу, загінула да 90% прадстаўнікоў чачэнскага народу! (kavkazcenter.com/russ/content/2008/02/23/56542.shtml).

Адным зь любімых метадаў пацыфікацыі народаў Паўночнага Каўказу з боку расейскіх імперыякратаў былі дэпартацыі. Вось якія зьвесткі пра іх паведамляе знакаміты чачэнскі сайт (гл. kavkazcenter.com/russ/content/2008/02/23/56542.shtml):

– 1-я дэпартацыя чачэнцаў была зьдзейсьнена Расеяй у 1792 годзе пасьля паразы дзяржавы шэйха Мансура, якая была першай агульнакаўказскай дзяржавай, папярэдніцай імамата Шаміля;

– 2-я частковая дэпартацыя чачэнцаў у Сібір была праведзена царскімі ўладамі ў 1831-32 гадах пасьля здушэньня барацьбы чачэнскага народу пад кіраўніцтвам Таймі Бійболта;

– 3-я частковая дэпартацыя чачэнцаў ў Сібір была ажыцьцёўлена ў 1836-37 гг., калі чачэнскія сілы, якія змагаліся супраць царызму пад кіраўніцтвам імама Ташу-Хаджы, не змаглі разграміць царскія войскі;

– 4-я буйнамаштабная дэпартацыя чачэнцаў на тэрыторыю Асманскай імперыі была праведзена царскімі ўладамі ў 1859-60 гадах пасьля афіцыйнай аб’явы аб заканчэньні Руска-Каўказскай вайны;

– 5-я дэпартацыя чачэнцаў у Сібір у 1864-65 гадах была сьледствам здушэньня магутнага Аргунскага паўстаньня, якое ахапіла ўсю Чачэнію, пад кіраўніцтвам вядомага паплечніка імама Шаміля Байсунгура (Бойсхар) Беноеўскага;

– 6-я частковая дэпартацыя чачэнцаў у Сібір была праведзена ў 1878 годзе пасьля жорсткага здушэньня руху пад кіраўніцтвам імама Алібек-хаджы;

– 7-й стала дэпартацыя чачэнцаў у Сібір, праведзеная царскай адміністрацыяй Церскай вобласьці ў канцы 1913 г. пасьля здушэньня паўстаньня чачэнцаў пад кіраўніцтвам знакамітага абрэка Зелімхана Гушмазука.

Важна адзначыць, што дэпартацыі чачэнцаў не спыніліся пасьля замены ў 1917 годзе царскага варыянта расейскай імперыякратыі на яе бальшавіцка-сіянісцкі варыянт (ГЭТА – АДЗІН ЗЬ ЯСКРАВЕЙШЫХ ПРЫКЛАДАЎ ТАГО, ШТО, НЯГЛЕДЗЯЧЫ НА ЗЬМЕНУ РЭЖЫМАЎ, СУТНАСЬЦЬ РАСЕІ ЯК КРЫВАВАЙ ІМПЕРЫІ НІЯК НЕ МЯНЯЕЦЦА).

Таму 8-й дэпартацыяй стала масавая высылка чачэнцаў, цэлымі сем’ямі, у Сібір у 20-х і 30-х гадах ХХ стагоддзя сталінскім рэжымам;

9 -я татальная дэпартацыя чачэнскага народу ў Сярэднюю Азію і Сібір была ажыцьцёўлена 23 лютага 1944 г.. Пасьля яе Чачэна-Інгушская рэспубліка была ліквідаваная, а тэрыторыя была падзелена і ўключана ў Стаўрапольскі край, Грузію, Дагестан і Паўночную Асецію.

2.

Давайце прыгледзімся да апошняй дэпартацыі паўважлівей (тэкст пад назвай: “Аперацыя “Чэчэвіца”, 23 лютага 1944 года”, аўтар: Ахмед Сараліеў, узяты адсюль: http://kavkazcenter.com/russ/content/2009/02/22/64139.shtml).

“23 лютага 1944 года крамлёўскім рэжымам было зьдзейсьнена жахлівае злачынства супраць чалавечнасьці. Чачэнскі народ, як і некаторыя іншыя народы савецкай імперыі, быў пагалоўна дэпартаваны ў Сібір. У лютыя лютаўскія маразы сотні тысяч чалавек былі пагружаны ў таварнякі для быдла і адпраўлены на сьмерць у стэпы Казахстана.

Дэпартацыя была патлумачана Сталіным тым, што чачэнцы «… далучыліся добраахвотна да арганізаваных немцамі фармаваньняў і выступілі са зброяй у руках супраць Чырвонай Арміі…».

Між тым, як напісаў у сувязі з гэтым вядомы чачэнскі палітолаг Абудрахман Аўтарханаў: «Перш, чым падводзіць заднім лікам абгрунтаваньне пад сталінскія рашэньні, у выніку якіх загінулі сотні тысяч бязьвінных людзей, нядрэнна было б зазірнуць у мапы ваенных дзеяньняў на Каўказе ў 1942-44 гадах і ўбачыць, што тэрыторыя Чачэна-Інгушэціі наогул не была акупаваная – ужо па адным гэтым не магло быць масавага супрацоўніцтва зь немцамі».

Прычыны былі зусім іншыя.

Як адзначаў той жа Аўтарханаў, прычынамі імкненьня зьнішчыць горцаў зьяўляліся:

“1. Сталая, няспынная барацьба за нацыянальную незалежнасьць чачэнцаў і горцаў Каўказу. Фактычнае непрызнаньне імі дэспатычнай сістэмы савецкага каланіяльнага рэжыму;

2. Жаданьне Масквы засьцерагчы Каўказ як тыл у будучых сутыкненьнях з Захадам ад непазьбежнага ўнутранага агульнакаўказскага нацыянальнага фронту супраць савецкай метраполіі;

3 . … , 4 . Ператварыць Каўказ ў надзейны плацдарм для будучай экспансіі супраць Турцыі, Ірана, Пакістана ды Індыі…».

Дэпартацыя пачалася 23 лютага 1944 года ў 5.00 раніцы. Сталін асабіста сачыў за ходам высяленьня чачэнцаў ды інгушоў. На яго імя Берыя пасылаў сакрэтныя тэлеграмы.

“Дзяржаўны Камітэт Абароны, таварышу Сталіну.

У правядзеньні аперацыі прымалі ўдзел 19 тысяч афіцэраў і байцоў НКВД (не лічачы больш за 100 тысяч вайскоўцаў, зьнятых з фронту), сьцягнутыя з розных абласьцей, значная частка якіх да гэтага ўдзельнічалі ў аперацыях па высяленьні карачаеўцаў і калмыкаў, і акрамя таго будуць удзельнічаць у маючай адбыцца аперацыі па высяленьні балкарцаў… У выніку праведзеных трох аперацый былі выселены ва ўсходнія раёны СССР 650.000 чачэнцаў, інгушоў, калмыкаў і карачаеўцаў.

Берыя, 1.03.1944″.

У бітком набітых наскрозь прамерзлых таварных вагонах перавозка доўжылася 3-4 тыдні й больш і прывяла да таго, што ў дарозе ад сыпнога тыфу, голаду і холаду загінулі дзясяткі тысяч няшчасных – пераважна дзяцей, хворых і старых. Целы памерлых не дазвалялі хаваць, і таму даводзілася доўгі час везьці іх з сабой (гл. фотадакументы ўнізе).

Чачня 5 

На новых месцах перасяленцы апынуліся без жыльля і сродкаў да існаваньня, што прывяло да іх падвышанай сьмяротнасьці (толькі ў першыя месяцы дэпартацыі чачэнцаў загінула каля 200 тыс. чалавек, ня лічачы тых, хто памёр у дарозе).

У пустыя дамы дэпартаваных чачэнцаў (ды іншых народаў) на тэрыторыі Паўночнага Каўказу засялялі мігрантаў зь іншых месцаў [СССР]. Напрыклад, па даных на верасень 1956 г., на землях чачэнцаў ды інгушоў пражывала больш за 200 тысяч завербаваных з Цэнтральнай Расеі, Дагестана ды іншых рэгіёнаў.

6000 нявыселеных з-за «сьнегападу і бездарожжа» чачэнцаў былі расстраляныя, спаленыя, патопленыя ў возеры Галанчож.

(На гэтым возеры было расстраляна 5 тысяч чалавек. На працягу некалькіх дзён целы людзей запіхвалі пад лёд бусакамі, штыкамі й крукамі. За гэтым назіраў знакаміты чачэнскі абрэк Хасуха, які затым больш за 30 гадоў сам на сам вёў вайну з рускімі акупантамі).

У сваю чаргу ў ауле Хайбах Галанчожскага раёна НКВДысты жыўцом спалілі больш за 700 чалавек, сярод якіх пераважная большасьць была хворых, старых, цяжарных жанчын і дзяцей.

У Грозненскай газеце «Рэспубліка», № 17 за 1994 г. быў апублікаваны артыкул аб зьнішчэньні жыхароў горнага чачэнскага аула падчас дэпартацыі. Вось урывак з таго матэрыялу.

«У ноч на 27 лютага 1944 г. у гарах выпаў сьнег, ускладніўшы і без таго цяжкі шлях у высакагорныя паселішчы для войскаў, якія выконвалі «сьпецыяльнае заданьне» савецкага ўраду. Амаль паўмільёна насельніцтва раўніннай часткі рэспублікі сагналі на чыгуначныя станцыі й, пагрузіўшы ў вагоны, адправілі на гібель у далёкія Казахстан ды Сярэднюю Азію.

У гарах, куды не маглі дабрацца [амерыканскія] «студэбекеры», заставаліся людзі ў каменных саклях, якія нічога ня ведалі пра падзеі на раўніне. Як быць зь імі? Адпраўляць з новымі эшалонамі? Гэта зьвязана зь вялізнымі цяжкасьцямі. Акрамя таго, [НКВДысты] ужо зрабілі справаздачу аб пасьпяховым выкананьні заданьня. Частку здаровага насельніцтва вырашылі сагнаць уніз і адправіць услед за іншымі. Тых, хто застаўся, хто ня можа спусьціцца самастойна – хворых, дзяцей, састарэлых – спаліць…

Празь некалькі дзён калоны войскаў рушылі ў горы. Тых жыхароў з усіх хутароў Нашхоеўскай акругі, што засталіся, сабралі ў паселішчы Хайбах пад падставай фармаваньня транспартнай калоны для далейшай адпраўкі на раўніну… Жыхароў сагналі ў стайню калгасу імя Лаўрэнція Берыі, якую папярэдне падрыхтавалі – абклалі сенам, саломай, “каб да падыходу вазоў з коньмі людзі ня мерзьлі». Калі ўсе сабраліся (аказалася больш за 700 чалавек), вароты стайні моцна зачынілі. Начальнік Далёкаўсходняй краявой управы НКВД палкоўнік Гвішыяні, які ўзначальваў аперацыю, скамандаваў: падпаліць…

Абкладзеная з усіх бакоў калгасная стайня імгненна ўспыхнула. Калі яна была ахоплена полымем, вялізныя вароты паваліліся пад націскам людзей, і звар’яцелы натоўп хлынуў вонкі. Жудасныя крыкі дзяцей, стогны, жах на тварах тых, хто ўжо пасьпеў выскачыць з агню. Гвішыяні скамандаваў: «Агонь!». З сотняў ствалоў пачуліся аўтаматныя чэргі. Тыя, хто бег наперадзе, падалі пад градам куль, засланяючы сабой выхад. Празь некалькі секунд утварылася гара трупаў, якая не дазволіла нікому выйсьці. Ніхто не выратаваўся…

Хатынь, Лідзіцэ… Да гэтых сумных назваў варта дадаць чачэнскі аул Хайбах, якога ўжо на картах няма».

За гэтае злачынства Гвішыяні быў прадстаўлены Берыем да ўрадавай узнагароды [узнагарода зноў была зь георгіеўскай стужачкай?… – Рэд.] і падвышаны ў званьні – стаў генералам…

P.S.: Па даных чачэнскіх гісторыкаў, агульная колькасьць страт чачэнскай нацыі ў перыяд дэпартацыі 1944-57 гадоў склала каля 50% ад колькасьці народу.”

(канец цытаваньня артыкула)

Чачня 6 

На фота: Мемарыяльны комплекс ахвярам дэпартацыі ў Джахары (былы Грозны)

 

 

 

Дзеля аб’ектыўнасьці варта дадаць, што ў кастрычніку 1941 года ў Чачні сапраўды ўспыхнулі два паўстаньні, якімі былі ахоплены Шатоеўскі, Чэберлоеўскі, Ітумкалінскі, Вядзенскі ды Галанчжоскі раёны. У пачатку 1942-га года два лідары Хасан Ісраілаў (або Церлоеў) і Шэрыпаў аб’ядналіся, стварыўшы Часовы народна-рэвалюцыйны ўрад Чачэна-Інгушэціі (http://kavkazcenter.com/russ/content/2013/02/23/96388.shtml).

Аднак гэтымі паўстаньнямі супраць расейскага імперыялізму (на гэты раз у форме  бальшавіцка-сіянісцкай улады) немагчыма апраўдаць дэпартацыю народаў Паўночнага Каўказу ў 1944 годзе. Таму што:

– гэтыя паўстаньні былі рэакцыяй на папярэднюю жорсткую рэпрэсіўную палітыку бальшавіцкай улады, уключаючую дэпартацыю 1920-30-х гадоў;

– у 1941-42 гг. такія ж антыбальшавіцкія паўстаньні мелі месца практычна сярод усіх народаў, на якія ў гэтыя гады аслаб ціск бальшавіцка-сіянісцкай імперыі;

– у такім разе першым народам, які трэба было дэпартаваць, мусіў быць… рускі народ. Бо, напрыклад, у армію Ўласава ў найбольшай колькасьці пайшлі менавіта… рускія.

І яшчэ.

Аднаўленьне Чачэна-інгушскай аўтаномнай рэспублікі (ЧІАССР) у складзе РСФСР адбылося 9 студзеня 1957 года. Гэта стала магчымым, дзякуючы велізарным намаганьням вайнахскай інтэлігенцыі, якія былі падтрыманыя Старшынём Савету Міністраў Казахскай ССР таго перыяду Д.Кунаевым, а таксама першым сакратаром ЦК КПСС М.Хрушчовым.

З таго часу большасьць з тых, хто выжыў, вярнуліся на Паўночны Каўказ.

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы