Рэдакцыя.
5. Пасьля забойства Джахара Дудаева функцыі прэзідэнта чачэнскай дзяржавы Ічкерыя пачаў выконваць Зелімхан Яндарбіеў (гл. фота; на ім Яндарбіеў справа, зьлева – Аслан Масхадаў). Гэты выбітны сын чачэнскага народу нарадзіўся ў Казахстане ў 1952 годзе, але пазьней вярнуўся ў сваё радавое паселішча ў Чачні Старыя Атагі. Працоўны шлях пачаў у 17 гадоў (рознарабочы, муляр). Пасьля службы ў войску, працуючы на буравой, завочна вучыўся на філалагічным аддзяленьні Чачэна-Інгушскага дзяржуніверсітэта, які скончыў у 1981 годзе. Затым працаваў карэктарам у кніжным выдавецтве. У 1985-86 гг. займаў пасаду старшыні Камітэту прапаганды мастацкай літаратуры Саюзу пісьменьнікаў СССР. У перыяд перабудовы заняўся грамадска-палітычнай дзейнасьцю – на момант знаёмства з Дудаевым узначальваў Вайнахскую дэмакратычную партыю.
Расейская Вікіпедлыя паведамляе (http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%AF%D0%BD%D0%B4%D0%B0%D1%80%D0%B1%D0%B8%D0%B5%D0%B2,_%D0%97%D0%B5%D0%BB%D0%B8%D0%BC%D1%85%D0%B0%D0%BD_%D0%90%D0%B1%D0%B4%D1%83%D0%BB%D0%BC%D1%83%D1%81%D0%BB%D0%B8%D0%BC%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%87):
“22 красавіка 1996 года былы віцэ-прэзідэнт ЧРІ ў сувязі зь гібельлю Джахара Дудаева стаў выконваючым абавязкі прэзідэнта і вярхоўным галоўнакамандуючым узброенымі сіламі ЧРІ.
28 траўня 1996 года ўзначальваў чачэнскую дэлегацыю на перамовах у Маскве (расейскі бок узначальваў сам Барыс Ельцын; гл. фота). У выніку перамоваў было падпісана пагадненьне “Аб спыненьні баявых дзеяньняў у Чачні» (аднак неўзабаве пагадненьне было парушана).
У пачатку жніўня 1996 года пад палітычным кіраўніцтвам Яндарбіева баевікі ажыцьцявілі штурм Грознага. А 16 жніўня 1996 Яндарбіеў і сакратар Савету бясьпекі РФ генерал Аляксандр Лебедзь абвясьцілі аб стварэньні назіральнай камісіі для кантролю за выкананьнем умоў спыненьня агню.
3 кастрычніка 1996 г. зноў узначальваў чачэнскую дэлегацыю на чарговых перамовах у Маскве (на гэты раз расейскую дэлегацыю ўзначальваў Віктар Чарнамырдзін).
Пасьля абраньня ў 1997 годзе Аслана Масхадава прэзідэнтам ЧРІ далучыўся да радыкальнага крыла апазіцыі, якое ўзначальваў Салман Радуеў. Пазьней падтрымліваў апазіцыйны Савет камандуючых, створаны Шамілём Басаевым і яго прыхільнікамі. Крытыкаваў Масхадава за мяккасьць у адносінах з Расеяй і нежаданьне ў поўнай меры ўводзіць у Чачні шарыят.
Лічыўся адным зь ідэолагаў уваходу ісламскіх баевікоў у Дагестан ў жніўні 1999 года. У кастрычніку таго ж года быў прызначаны Масхадавым яго асабістым пасланьнікам і паўнамоцным прадстаўніком Ічкерыі ў мусульманскіх краінах. Здолеў дамовіцца зь лідэрамі руху Талібан аб афіцыйным прызнаньні Афганістанам суверэнітэту ЧРІ. Большую частку часу ездзіў па розных краінах Блізкага Ўсходу, спрабуючы знайсьці палітычную падтрымку.
Па ўласным цьверджаньні, «мы з талібамі падпісалі дамову аб узаемным прызнаньні, адкрылі амбасаду ў Кабуле і консульства ў Кандагары … З Бэн Ладэнам не сустракаўся – ён ня мог мяне прыняць, бо я сьпяшаўся ў Іран і Пакістан. Я сустракаўся двойчы з мулой Амарам».
9 кастрычніка 2001 года быў аб’яўлены ў міжнародны вышук па лініі Інтэрполу разам з Масхадавым, Закаевым, Нухаевым.
31 кастрычніцка 2002 г. супраць Яндарбіева была ўзбуджана крымінальная справа па артыкулах: “удзел ва ўзброеным мецяжы”, “удзел у незаконным узброеным фармаваньні”.
11 лістапада 2002 г. падаў у адстаўку з усіх афіцыйных пасад у сувязі зь нязгодай са зьнешнепалітычным курсам ЧРІ (у прыватнасьці, з асуджэньнем захопу закладнікаў у Маскве 23-26 кастрычніка, якое выказаў Масхадаў). З 2003 года стала пражываў у Катары, дзе быў абвешчаны асабістым госьцем эміра.
У чэрвені 2003 года камітэт Рады бясьпекі ААН па санкцыях у дачыненьні да талібаў уключыў Яндарбіева ў сьпіс асобаў, якія падлягаюць санкцыям. Ён стаў першым лідарам чачэнскіх баевікоў, які на патрабаваньне Расеі быў уключаны ў даны сьпіс. Гэтае рашэньне абавязвала ўсіх чальцоў ААН неадкладна блакаваць яго рахунку ды іншыя маёмасныя сродкі, не дапускаць уезду на сваю тэрыторыю або транзіту празь яе і выключыць аказаньне яму якой-кольвек матэрыяльнай дапамогі або падтрымкі. Прадстаўнік МЗС РФ адзначыў: «Мы разглядаем гэты крок як рэальны ўклад ва ўмацаваньне шырокай міжнароднай салідарнасьці ў барацьбе з тэрарыстычнай пагрозай… Міжнародная супольнасьць афіцыйна пацьвердзіла прамую сувязь аднаго зь верхаводаў чачэнскіх тэрарыстаў з авангардам міжнароднага тэрарызму».
13 лютага 2004 г. Яндарбіеў быў забіты ў выніку падрыву яго аўтамабіля, калі ён вяртаўся дадому пасьля пятнічнай малітвы ў цэнтральнай мячэці Дохі. Выбуховая прылада была закладзена пад дно яго асабістага джыпа. У момант выбуху разам зь Яндарбіевым ў салоне аўтамабіля знаходзіліся яго 13-гадовы сын Дауд (атрымаў цяжкія апёкі) і два ахоўнікі (якія загінулі).
Па абвінавачаньні ў арганізацыі гэтай [тэрарыстычнай] акцыі катарскімі ўладамі былі арыштаваныя і прысуджаныя да пажыцьцёвага турэмнага зьняволеньня два супрацоўнікі расейскай амбасады, вядомыя як Анатоль Белашкоў і Васіль Багачоў (хоць, магчыма, гэта выдуманыя імёны). Кіраўнік МЗС РФ Ігар Іваноў заявіў, што затрыманыя расейскія грамадзяне, якія знаходзіліся ў камандзіроўцы ў пасольстве Расеі ў Катары, зьяўляюцца супрацоўнікамі сьпецслужбаў і выконвалі задачы інфармацыйна-аналітычнага характару, зьвязаныя з процідзеяньнем міжнароднаму тэрарызму.
Абодва 35-гадовых расеяніна ня мелі дыпламатычнага імунітэту. За месяц да тэракту яны былі адпраўленыя ў Катар як часовыя супрацоўнікі амбасады. Трэцяга падазраванага – першага сакратара пасольства Расеі ў Досе Аляксандра Фяцісава – выратаваў афіцыйны статус дыпламата. Падчас сьледства падазроныя прызналі сябе супрацоўнікамі сьпецслужбаў і паведамілі, што выбуховае прыстасаваньне, якое яны падклалі пад джып Яндарбіева, было нелегальна перапраўлена на дыпламатычнай машыне ў Катар з Саудаўскай Арабіі, куды яго даслалі з Масквы ў мяшку з дыпламатычнай поштай.
26 лютага 2004 года ў той жа дзень, калі ўлады Катара арыштавалі супрацоўнікаў расейскіх сьпецслужбаў, у Маскве ў аэрапорце «Шарамецьцева-2» былі затрыманыя грамадзяне Катару, якія ляцелі ў Бялград – спартсмэн Ібад Ахмедаў, яго трэнер Аляксандр Дубоўскі (вядомы ў Катары пад імем Ібрагім Ахмед) і член савету Нацыянальнай федэрацыі барацьбы Катара Насер Ібрагім Мідахі. Падставай паслужыў правоз незадэклараванай валюты ў памеры 7,2 тыс. даляраў ЗША. Пры гэтым супрацоўнікі ФСБ заявілі, што затрыманыя па апісаньні падобныя на тэрарыстаў, якія 6 лютага 2004 г. зьдзейсьнілі падрыў цягніка метро ў Маскве [карацей, маскалі проста ўзялі ў закладнікі грамадзян Катару, каб потым імі шантажаваць катарскія ўлады… – Рэд.].
Вызваленьне катарскіх барцоў адбылося празь месяц літаральна праз некалькі гадзін пасьля тэлефоннай размовы прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна з эмірам Катара шэйхам Хамадам бен Халіфой аль-Тані, якая адбылася ў ноч з 22 на 23 сакавіка 2004 года. Лічыцца, што менавіта тады бакі дамовіліся аб далейшым лёсе арыштаваных супрацоўнікаў расейскіх сьпецслужб.
У канцы 2004 года адбылася экстрадыцыя асуджаных у Расейскую Федэрацыю ў рамках пагадненьня аб перадачы асуджаных для адбыцьця пакараньня ў Расеі. 23 сьнежня 2004 г. яны прыбылі ў Расею і былі сустрэтыя з найвышэйшымі ўшанаваньнямі – у аэрапорце для іх была разаслана дывановая дарожка, а самі яны былі сустрэтыя з вайсковымі ўшанаваньнямі. Для таго, каб картэж мог бесперашкодна дабрацца да цэнтра Масквы, быў перакрыты рух па Кіеўскай шашы. Далейшы лёс [катарскіх забойцаў] невядомы. Па словах кіраўніка Федэральнай службы выкананьня пакараньняў Ю.Калініна, ён ня мае даных аб іх месцазнаходжаньні.
У мемуарах былога міністра ўнутраных спраў Расеі генерала Кулікова адзначаецца, што рашэньне на правядзеньне аперацыі павінна было зыходзіць ад Пуціна.
У 2006 годзе міністр абароны і віцэ -прэм’ер РФ Сяргей Іваноў выступіў з заявай: “Калі мы ведаем, што ў тым ці іншым рэгіёне сьвету рыхтуецца тэрарыстычны акт, накіраваны супраць Расеі ці яе грамадзян, мы пакідаем за сабой права нанесьці ўдар, каб прадухіліць гэтую пагрозу”. Ён таксама адзначыў, што “для гэтага можна выкарыстоўваць усё, што заўгодна, акрамя ядзернай зброі. Толькі б гэта было эфектыўна“”.
(канец цытаваньня расейскай Вікіпедыі)
Лідары чачэнцаў, са свайго боку, сьцьвярджаюць (http://kavkazcenter.com/russ/content/2012/02/13/88833.shtml), што Масква даўно марыла расправіцца зь Зелімханам Яндарбіевым, распаўсюджваючы пра яго ўсялякія небыліцы і, абліваючы яго імя брудам, каб дамагчыся яго палітычнай дыскрэдытацыі. Чаго толькі каштавалі шматгадовыя заклікі крамлёўскай кіруючай хунты да так званай «сусветнай супольнасьці» прызнаць яго «тэрарыстам». Аднак людзі ведалі Зелімхана як высокаадукаванага гуманіста і грамадскага дзеяча, таленавітага чачэнскага паэта і пісьменьніка, палітолага і палітыка.
Яго жыцьцё зьяўляецца сапраўдным і годным для перайманьня прыкладам служэньня свайму народу, а яго імя стала адным зь сімбалаў і сьцягам барацьбы абяздоленых і прыгнечаных мусульман Каўказу.
Пра гэта сьведчаць і шматлікія выслоўі, напісаныя Яндарбіевым пасьля пачатку вайны, частка якіх прыводзіцца ніжэй:
«Для тых, хто застаўся на полі бітвы і перамог, будзе песьня… Для тых, хто ня вытрымаў бою і сышоў, – тое, з чым сышоў…».
«Мір любым коштам – філасофія раба».
«Няма народу на зямлі, якому нехта падарыў свабоду, які без сілавой барацьбы атрымаў бы гэты бясцэнны дар Усявышняга».
«Ніхто і ніколі не выіграваў у вялікай палітыцы, гуляючы па чужых правілах».
«… Свабодным становіцца толькі той народ, які сьмее ім быць!».
–
6.
Пасьля Яндарбіева прэзідэнтам Чачні-Ічкерыі быў Аслан Масхадаў. Расейская Вікіпедыя (гл. http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9C%D0%B0%D1%81%D1%85%D0%B0%D0%B4%D0%BE%D0%B2,_%D0%90%D1%81%D0%BB%D0%B0%D0%BD_%D0%90%D0%BB%D0%B8%D0%B5%D0%B2%D0%B8%D1%87) пра яго паведамляе:
“[Нарадзіўся] 21 верасьня 1951 года, паселішча Шокай, Карагандзінская вобласьць, Казаская ССР, куды яго сям’я была дэпартаваная ў 1944 годзе. Выхадзец з тэйпа Аларой. Пасьля рэабілітацыі чачэнскага й інгушскага народаў разам зь сям’ёй вярнуўся ў Чачэнію, у вёску Зебір-Юрт Надцерачнага раёна Чачэна-Інгушскай АССР.
У 1972 годзе скончыў Тбіліскае вышэйшае артылерыйскае вучылішча. Служыў на Далёкім Усходзе. У 1981 годзе з адзнакай скончыў Ленінградскую Ваенна-артылерыйскую акадэмію імя М.І.Калініна. Служыў у Венгрыі й Літве. Яго полк быў лепшым у Прыбалтыйскай вайсковай акрузе, у ім адсутнічала дзедаўшчына (у 1990 годзе частка пад камандаваньнем Масхадава была прызнана лепшай у Прыбалтыйскім вайсковай акрузе па баявой і палітычнай падрыхтоўцы). З 1991 года камандаваў штабам ракетных войскаў і артылерыі Вільнюскага гарнізону. Займаў пасаду намесьніка камандзіра 7-й дывізіі. За два дні да вядомых падзей у Вільнюсе (захоп АМАПам віленскага тэлецэнтру, які прыкрывалі салдаты часткі Масхадава) сваім камандаваньнем быў атазваны зь Вюльнюса. На момант звальненьня з Узброеных сіл СССР меў званьне палкоўніка.
У сьнежні 1992 года Масхадаў падаў у адстаўку з Узброеных сіл Расеі і прыбыў у Грозны, дзе загадам Джахара Дудаева быў прызначаны начальнікам Грамадзянскай абароны Чачні, а неўзабаве – першым намесьнікам начальніка Галоўнага штабу Узброеных сіл ЧРІ. У 1993-94 гг. кіраваў баявымі дзеяньнямі супраць апазіцыі Дудаеву. У сакавіку 1994 года быў прызначаны начальнікам Галоўнага штабу Узброеных сіл ЧРІ.
У Першую чачэнскую вайну (1994-96 гг.) Масхадаў планаваў і кіраваў правядзеньнем большасьці буйных баявых і дыверсійных аперацый чачэнскіх узброеных фармаваньняў. У лютым 1995 года Дудаеў прысвоіў Масхадаву званьне дывізіённага генерала. А ў сакавіку таго ж года пракуратура Расейскай Федэрацыі ўзбудзіла супраць Масхадава крымінальную справу па фактах яго датычнасьці да стварэньня незаконных узброеных фармаваньняў і абвясьціла яго ў вышук. Нягледзячы на гэта, у 1995-96 гг. ён неаднаразова прадстаўляў сепаратыстаў на перамовах з расейскімі ўладамі.
Пад кіраўніцтвам Масхадава 6 жніўня 1996 было распрацавана і ажыцьцёўлена вызваленьне чачэнцамі Грознага, Аргуна і Гудэрмеса ад расейскіх войскаў (аперацыя «Джыхад»). 31 жніўня 1996 года ён падпісаў з Аляксандрам Лебедзем Хасаўюртаўскія пагадненьні, згодна зь якім разгляд пытаньня аб статусе Чачні адкладаўся да 31 сьнежня 2001 года.
17 кастрычніка 1996 г. Масхадаў узначаліў урад ЧРІ: рашэньнем выконваючага абавязкі прэзідэнта Ічкерыі Зелімхана Яндарбіева Масхадаў стаў адначасова прэм’ер-міністрам кааліцыйнага ўраду Чачні й міністрам абароны, захаваўшы пры гэтым пасаду начальніка Галоўнага штабу.
23 лістапада 1996 г. падпісаў са старшынём ураду РФ Віктарам Чарнамырдзіным пагадненьне аб прынцыпах узаемаадносін паміж федэральным цэнтрам і ЧРІ.
27 лістапада 1996 года абвясьціў пра сваё рашэньне балатавацца на пасаду прэзідэнта ЧРІ. Па ініцыятыве Масхадава, усе кандыдаты павінны былі публічна паклясьціся, што не дапусьцяць якіх-небудзь правакацый і абразьлівых прыёмаў у дачыненьні да сваіх супернікаў.
27 студзеня 1997 года быў абраны прэзідэнтам ЧРІ, набраўшы 59,3 % галасоў выбаршчыкаў. Другое, трэцяе і 4-е месцы занялі Басаеў (23,5% галасоў), Яндарбіеў (10,1%) і Удугаў адпаведна. З лютага адначасова зноў заняў пост старшыні ўраду ЧРІ .
12 траўня 1997 года ў Маскве Масхадаў і прэзідэнт Расеі Барыс Ельцын падпісалі «Дамову аб міры і прынцыпах узаемаадносін паміж Расейскай Федэрацыяй і Чачэнскай Рэспублікай Ічкерыя».
Праз паўгода пасьля выбараў Масхадаў прызначыў Басаева прэм’ер-міністрам ЧРІ.
У гэты час у Чачні гарады і вёскі былі ўжо цалкам разбураны, людзі жылі ў разьбітых кварталах, дзе не было ні каналізацыі, ні вады, а часта – і электрычнасьці. Медыцынскае абслугоўваньне практычна адсутнічала. Людзі паміралі ад хвароб і голаду, амаль усё насельніцтва мела патрэбу ў псіхатэрапіі. Школы, ВНУ практычна не працавалі, акрамя некалькіх прыватных каледжаў. З Чачні працягваўся зыход насельніцтва. Існаваньне Чачні ў эканамічным плане было забясьпечана толькі амаль адкрытымі межамі з астатняй Расеяй.
Адначасна ў 1998 годзе ў Чачні налічвалася каля 300 атрадаў баевікоў, якія не ўваходзяць у структуру «ўзброеных сіл ЧРІ». Самыя буйныя зь іх былі пад камандаваньнем Салмана Радуева, Шаміля Басаева і ярданца Хатаба. Групоўка Радуева налічвала да 3000 байцоў і мела 16 адзінак бронятэхнікі, у групоўцы Басаева людзей і бронятэхнікі было ня менш, атрад Хатаба налічваў каля 500 чалавек. Супрацьпаставіць ім Масхадаў мог толькі 7000 чалавек і 60 адзінак бронятэхнікі. У сярэдзіне 1998 паміж Масхадавым і яго асяроддзем, з аднаго боку, і радыкальнымі апазіцыйнымі групамі, з другога богу, паўстаў палітычны канфлікт. У верасьні 1998 года Радуеў, Басаеў й Ісрапілаў абвінавацілі Масхадава ў змове з Масквой, запатрабаваўшы яго адстаўкі. У адказ Масхадаў адправіў у адстаўку ўрад Шаміля Басаева. У выніку канфлікту з палявымі камандзірамі Масхадаў страціў кантроль над большай часткай тэрыторыі за межамі Грознага.
Масхадаў выступаў супраць вахабізму. Аднойчы ён сказаў: «Сёньня я мушу прызнаць, што ў нас ёсьць вахабісцкая ідэалогія, якая робіць з нашай моладзі робатаў, атручвае яе сьвядомасьць. Гэтая ідэалогія прыўносіцца штучна. Яе ўкараняюць і распаўсюджваюць нашы ворагі й… габрэі». Аднака 3 лютага 1999 года Масхадаў падпісаў указ аб увядзеньні ў Чачні шарыяцкага праўленьня. Парламент быў пазбаўлены заканадаўчых правоў, а вышэйшым заканадаўчым органам стала Шура – ісламскі савет. У адказ на гэта Басаеў абвясьціў аб стварэньні «апазіцыйнай Шуры», якую сам і ўзначаліў. Пасьля гэтага ён абвінаваціў Масхадава ў «рэпрэсіях супраць удзельнікаў вайны і прыхільнікаў незалежнасьці Чачні”, а таксама у тым, што «замест аб’яднаньня нацыі прэзідэнт падзяліў народ па рэлігійным прынцыпе».
Улетку 1999 году супрацьстаяньне паміж прыхільнікамі Масхадава і радыкальнай апазіцыяй рэзка абвастрылася. 4 чэрвеня чачэнскае тэлебачаньне перадала зварот Масхадава да апазіцыі: «Устаньце побач са мной. Падтрымайце мяне, як вы гэта зрабілі ў час вайны і на прэзідэнцкіх выбарах, дапамажыце мне пазбавіць Чачню ад ганебнай зьявы, якая набыла масавы характар і зьвязана з выкраданьнем людзей». Ён абвясьціў, што «рэспубліка знаходзіцца на мяжы міжусобнай і міжтэйпавай вайны».
11 чэрвеня прайшла сустрэча Масхадава і прэм’ер-міністрам Расеі Сяргеем Сьцяпашыным, прысьвечаная барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю ў Чачні. На наступны дзень у чачэнскай сталіцы 200 баевікоў апазіцыі спрабавалі ўзяць штурмам будынак Службы нацыянальнай бясьпекі Чачні з мэтай вызваленьня сваіх людзей.
Масхадаў і далей спрабаваў кансалідавацца з апазіцыяй. 12 ліпеня 1999 года ў Грозным прайшло папярэдняе паседжаньне СНБ з удзелам Масхадава, Басаева, Удугава, Гелаева ды іншых палявых камандзіраў. Было вырашана, што СНБ будзе вышэйшым органам дзяржаўнай улады Чачні й будзе ўзначальвацца самім Масхадавым.
Аднак 7 жніўня 1999 года з тэрыторыі Чачэніі было зьдзейсьнена масіраванае ўварваньне баявікоў у Дагестан пад агульным камандаваньнем Шаміля Басаева і арабскага найміта Хатаба. Масхадаў асудзіў напад на Дагестан і яго арганізатараў. Больш за месяц ішлі баі федэральных сіл з баевікамі, якія ўвайшлі [ў Дагестан з Чачні]. Баевікі былі вымушаныя адступіць.
У гэтыя ж дні – 4-16 верасьня 1999 года – у некалькіх гарадах Расеі (Маскве, Валгадонску, Буйнакску) была ажыцьцёўлена серыя тэрарыстычных актаў – падрывы жылых дамоў.
Разумеючы, што апошнія падзеі прывялі Чачэнію на мяжу новай вайны, Масхадаў усімі сіламі спрабаваў, з аднаго боку, дыстанцыявацца ад найбольш радыкальных сепаратысцкіх лідэраў (напрыклад, вывеў Маўладзі Удугава са складу Савету бясьпекі ЧРІ; асудзіў удзел чачэнскіх палявых камандзіраў у дагестанскім канфлікце, абвінаваціўшы іх у здрадзе уласнаму народу; заявіў, што «Чачня стала разменнай картай у руках сусьветных дзяржаў, якія імкнуцца стаць гаспадарамі Каўказу»), а зь іншага боку, абвінавачваючы расейскае кіраўніцтва ў правакацыях і нагнятаньні напружанасьці, разам з тым прасіў лідараў Інгушэціі й Паўночнай Асеціі (Руслана Аушава і Аляксандра Дзасохава) аб дапамозе ў прадухіленьні новай вайны і ў арганізацыі асабістай сустрэчы з расейскім прэм’ерам Уладзімірам Пуціным.
[Аднака расейская імперыякратыя, скарыстаўшыся ў тым ліку створанай ёй сітуацыяй (разруха ў Чачні, падрывы жылых дамоў у Расеі) вырашыла зноў напасьці на Чачню]. Таму прапановы Масхадава аб сустрэчы з прэзідэнтам Расеі былі адхіленыя. «Ніякіх сустрэч дзеля таго, каб даць баевікам залізаць раны, ня будзе», – заявіў тады прэм’ер-міністр Расеі Уладзімір Пуцін.
І 30 верасьня 1999 года расейскія войскі зноў перайшлі праз адміністрацыйныя межы Чачні…
Пасьля гэтага Масхадаў узначаліў узброены супраціў і заняў пасаду кіраўніка Дзяржаўнага камітэту абароны ЧРІ. У адказ 10 сакавіка 2000 года ён быў ізноў абвешчаны ўладамі РФ у федэральны, а ў 2002 годзе – у міжнародны вышук.
Да 2002 года Масхадаў зь невялікім атрадам знаходзіўся пераважна ў горнай частцы Чачні.
Аднака ў 2002 годзе на агульным сходзе ўсіх палявых камандзіраў («Вялікім Маджлісе») сепаратысты ўсё ж дамовіліся аб адзіным камандаваньні. Там падраздзяленьні Шаміля Басаева і Хатаба перайшлі пад камандаваньне Масхадава (быў сфармаваны новы калегіяльны орган «Дзяржаўны Камітэт Абароны – Маджлісуль Шура», да якога на час вайны пераходзіла ўся паўната ўлады).
Пры гэтым, нягледзячы на тое, што многія яго паплечнікі, не вытрымаўшы нягод шматгадовай партызанскай вайны, здаліся ўладам і спынілі адкрыты супраціў, а таксама на рознагалосьсі што да метадаў узброенай барацьбы зь лідарамі радыкальнага крыла (Шаміль Басаеў, Доку Умараў), Масхадаў увесь час заставаўся легітымна абраным кіраўніком Чачні, зь якім, на думку замежнай грамадскасьці [але ня ўладаў Захаду], расейскае кіраўніцтва магло б весьці перамовы аб палітычным урэгуляваньні ў рэспубліцы.
Аднак у сярэдзіне кастрычніка 2002 года Масхадаў даў інтэрвю французскаму агенцтву France-Presse, у якім заявіў аб актывізацыі сваіх сувязяў з найбольш экстрэмісцкімі лідарамі чачэнскіх сепаратыстаў. Адказваючы на пытаньні агенцтва, Масхадаў патлумачыў радыкалізацыю сваёй пазіцыі адмовай Захаду падтрымаць яго [!!! – Рэд.]. «Заходнія лідары вымушаныя падлашчвацца да Расеі для вырашэньня сваіх праблем, такіх як Балканы, Аўганістан, Грузія, а цяпер й Ірак», – заявіў ён. «Цяпер, калі вайна працягваецца, мне няма чаго губляць ад таго, што я зьвязваюся з такімі людзьмі, як Басаеў, Удугаў альбо Яндарбіеў – галоўнымі радыкальнымі лідарамі», – падкрэсьліў Масхадаў. Пры гэтым ён заявіў аб нейкай «выключнай аперацыі», якая рыхтуецца, аднак якія-небудзь дэталі ён раскрыць адмовіўся.
23 кастрычніка 2002 года чачэнцы захапілі закладнікаў у Тэатральным цэнтры на Дуброўцы ў Маскве. Масхадаў асудзіў гэты акт і абвясьціў аб узбуджэньні крымінальнай справы супраць Басаева, прыстрашыўшы зрынуць Басаева з пасады. Басаеў жа ўзяў на сябе адказнасьць за «Норд-Ост» і падаў у адстаўку, але працягваў заставацца ў Чачні, а пазьней зноў быў прызначаны Масхадавым на шэраг пасад у ЧРІ. Расейскае кіраўніцтва выкарыстала сітуацыю пасьля тэракту і заявіла пра адмову ад якіх-небудзь перамоваў з Масхадавым, абвінаваціўшы яго ў датычнасьці да арганізацыі гэтай акцыі. Урад ЗША таксама заявіў, што пасьля тэракту на Дуброўцы Масхадаў цалкам пазбавіўся легітымнасьці і ня можа прэтэндаваць на ўдзел у мірным працэсе.
Нагадаем, Другая чачэнская вайна на гэты час доўжылася ўжо тры гады!.. [нарэшце “Захад” дачакаўся да чаго б дачапіцца… – Рэд.]
Падчас тэрарыстычнага акту ў Беслане (верасень 2004 года), адказнасьць за які зноў узяў на сябе Басаеў (нагадаем, на той час вайна на чачэнскай зямлі доўжылася ўжо амаль 5 гадоў!!!), Масхадаў праз Ахмеда Закаева ня толькі прасіў аб дапамозе прэзідэнта Паўночнай Асеціі Аляксандра Дзасохава, а і ўвечары 2 верасьня 2004 года гатовы быў вылецець у Беслан, каб прыняць меры па бяскроўным вызваленьні закладнікаў (пра гэта ад імя Масхадава агенцтву «Франс-Прэс» паведаміў Закаеў). 3 верасьня ў 12:00, па словах Закаева, было дасягнута пагадненьне з Дзасохавым аб прылёце Масхадава ў той жа дзень. Аднак пасьля 13:00 расейскія войскі пачалі штурм будынка…
8 верасьня 2004 года ФСБ абвясьціла, што выплаціць па 300 мільёнаў рублёў за інфармацыю, якая дазволіць нейтралізаваць лідараў бандфармаваньняў Шаміля Басаева і… Масхадава. 25 лістапада 2004 г. расейскія ўлады заявілі, што пошукамі Масхадава і Басаева занялася сьпецыяльная выведчая служба, якая функцыянуе ў складзе контртэрарыстычнай групоўкі войскаў на Паўночным Каўказе. Гэтая служба аб’ядноўвала намаганьні ФСБ, МУС і ваеннай выведкі – ГРУ.
14 студзеня 2005 года Масхадаў падпісаў загад “Аб прыпыненьні ў аднабаковым парадку наступальных баявых дзеяньняў на ўсёй тэрыторыі ЧРІ і за яе межамі на люты месяц», які быў упершыню апублікаваны ў СМІ. У мэтах выкананьня загаду Масхадава, Басаеў таксама аддаў загад падначаленым яму падраздзяленьням спыніць баявыя дзеяньні тэрмінам да 22 лютага.
Аднак 8 сакавіка 2005 г. Масхадаў быў забіты расейцамі ў ходзе сьпецаперацыі ФСБ ў паселішчы Талстой-Юрт, дзе ён хаваўся ў падземным бункеры. У ходзе штурму Масхадаў аказаў супраціў.
Пазьней на судовым працэсе высьветліліся падрабязнасьці гібелі прэзідэнта Ічкерыі: сьмяротны стрэл быў выкананы зь пісталета Макарава, якім быў узброены пляменьнік і целаахоўнік Масхадава Вісхан Хаджымуратаў. Ён патлумачыў наступнае: “Дзядзька заўсёды мне казаў, каб я застрэліў яго, калі ён будзе паранены і яго паспрабуюць узяць у палон. Ён казаў, што калі патрапіць у палон, то над ім будуць зьдзекавацца, як над Садамам Хусэйнам». Як сцьвярджае сын Масхадава, расейскія сьпецслужбы вылічылі месцазнаходжаньне прэзідэнта ЧРІ з дапамогай адмысловай апаратуры, здольнай вызначаць каардынаты мабільнага тэлефона па IMEI-кодзе. Дарэчы, Талстой-Юрт – радавая вёска Руслана Хасбулатава, якая заўсёды лічылася цэнтрам антыдудаеўскай, а затым – антымасхадаўскай апазіцыі.
15 сакавіка 2005 года Цэнтр грамадскіх сувязяў ФСБ абвясьціў, што ўзнагарода ў памеры 10 мільёнаў даляраў «за Масхадава» была выплачаная «ў поўным аб’ёме», не ўдакладніўшы пры гэтым, хто і за што яе атрымаў.
Цела Масхадава было дастаўлена ў Маскву, месца яго пахаваньня не выдаецца.
Пасьля сьмерці Масхадава прэзідэнтам ЧРІ стаў віцэ-прэзідэнт Абдул-Халіма Садулаеў“.
(канец цытаваньня расейскай Вікіпедыі).