nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Беларус-літвін загінуў у змаганьні за свабоду Ўкраіны

23 студзеня, 2014 | 3 каментарыя

Рэдакцыя.

Жызьнеўскі 1

 

 

Мы часова перапыняем падрыхтоўку да апрацоўкі й  выстаўленьня запланаваных раней матэрыялаў, каб паведаміць трагічную навіну, якая прыйшла ўчора з паўстанцкага Кіева. Тут пачалі забіваць людзей (некаторых перад гэтым жорстка катуюць). Сярод 5 загінулых (даныя на ранак 23.01.2014 г. – гл. http://www.belaruspartisan.org/politic/255070/) аказаўся першы беларус-літвін. Яго імя Міхал Жызьнеўскі. Ён з Гомеля, меў амаль 26 гадоў. Прычынай сьмерці, па даных лекараў, якія дапамагаюць пратэстоўцам (гл. інтэрвю прадстаўніка апазіцыйных лекараў Алега Мусія –  http://www.youtube.com/watch?v=EXYJjT_yhIY), стала кулявое раненьне ў сэрца.

 

Як цяпер высьвятляецца, Міхал разам зь сябрам яшчэ ў 2005 годзе ва ўзросьце 17 гадоў выехаў зь Беларусі ва Ўкраіну. З таго часу ён больш ня быў на роднай зямлі (хаця зьбіраўся прыехаць гэтай вясной, а з роднымі год таму сустракаўся ў Кіеве). Раней вяртацца дахаты ён не хацеў, тлумачачы гэта тым, што яго вышукваюць сьпецслужбы.

Жызьнеўскі 3Жыў пэўны час у Данецку, у Крывым Розе, у Белай Царкве, затым у Кіеве (http://www.belaruspartisan.org/politic/255058/).

Ва Ўкраіне Жызьнеўскі стаў актывістам арганізацыі УНА-УНСО. У час апошніх падзей у Кіеве ўваходзіў у каманду Віталя Клічко. На Майдане знаходзіўся пад псеўданімамі Аляксей і Локі.

Са слоўваў маці таксама атрымліваецца, што ён шмат думаў пра ўкраінскі народ (http://www.belaruspartisan.org/life/255115/).

Ва Ўкраіне Жызьнеўскі заўсёды з ахвотай сустракаўся зь беларусамі, абменьваўся кантактамі. Размаўляў па-беларуску.   

Прывядзем адзін з украінскіх каментароў з нагоды трагічнай падзеі: ““ЛОКІ” БОЕЦЬ УНСО, ВІДДАВ СВОЄ ЖИТТЯ ЗА ВОЛЮ ТА СВОБОДУ УКРАЇНСЬКОГО НАРОДУ!!! СЛАВА ГЕРОЮ УКРАЇНИ!!!

І мы не сумняемся, што калісьці імем Міхала Жызьнеўскага будуць названыя вуліцы гарадоў Украіны і Беларусі…

Выказваем свае шчырыя спачуваньні родным і блізкім загінулага героя-беларуса.

=

P.S. Больш пра Міхала Жызьнеўскага можна прачытаць, напрыклад, тут: http://nn.by/?c=ar&i=121271

 

 

 

 

3 каментарыя

  1. Andryk кажа:

    Дзякуй рэдакцыі за ўспамін пра Героя Літвіна-беларускага і Украінскага народаў. Так званыя “дэмакратычныя аналітыкі і палітыкі” маўчаць як вады ў рот набраўшы. Як мову адняло ім ад падзей ва Ўкраіне. Жыве Літва Беларусь і Украіна. Слава Героям і вечная памяць.

  2. радзімічы кажа:

    “Беларус-літвін загінуў у змаганьні за свабоду Ўкраіны”. Царства Божае душы Міхася.
    толькі не беларус-літвін,a беларус-радзіміч. Гомель,Гомельшчына, Магілеўшчына–РАДЗІМІЧЫ. Літвіны — не этнонім, а гарамадзяне ВКЛ: тагачасныя беларусы, украінцы, літоўцы

  3. радзімічы кажа:

    Ніна АКСЁНЧЫК

    БЕЛАРУСУ МІХАСЮ ЖЫЗЬНЕЎСКАМУ

    Застрэленаму ў час абароны Майдану ў Кіеве 22.01.2014

    Ты прозьвішча меў Жызьнеўскі.
    Гэта значыць, што жыць табе.
    Доўга жыць
    У абдымках усьмешак мінскіх.
    І кахаць. І дзяцей расьціць.

    Толькі больш за каханьне, аўта
    Ты свабоду Радзімы любіў.
    За Украіну жыцьцё аддаў ты.
    Дзе, як дома, змагарна жыў.

    У сьцяг бел-чырвона-белы абвіты –
    Для падонкаў мішэньню ты стаў.
    Куля ў сэрца – маланка ў жыта
    А ў ёй воўчы маскальскі аскал.

    Не каханая заўтра выйдзе
    Белым сьнегам цябе ласкаць.
    А ўвесь Кіеў – у помсьце і крыўдзе! –
    Выйдзе заўтра Героя хаваць.

    Станеш ты, як ахвяры іншыя,
    Мужным сімвалам для маладых.
    Вечна будзеш ты жыць,
    Жызьнеўскі,
    Ў нашых сэрцах.
    У справах жывых.

    22.01.2014.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы