Сяргей Высоцкі
Пасьля забойства людзей на Майдане – аднаго зь іх я ведаў асабіста – ня можаш так проста праліснуць гэта, як старонку нататніка… Мяне дратуе пачварнасьць той беларускай апазіцыйнай мярзоты, якая зараз імкнецца рабіць піяр на гэтай трагедыі, сьпекулюючы на гэтай бядзе…
НАТУРАЛЬНА, НАРОД МАЕ ПРАВА НА ПАЎСТАНЬНЕ, КАЛІ ТЫРАНЫ НАМАГАЮЦЦА ЯГО НІЗЬВЕСЬЦІ НА ЎЗРОВЕНЬ РАСЕЙСКАМОЎНАГА ПРАЦОЎНАГА БЫДЛА… Але ня сумняюся, што сцэнар крыві – гэта крамлёўская гульня. Гэта іхны зьвярыны прыём – давесьці суседа да грамадзянскай вайны, а потым у ролі міратворца ставіць свае танкі на чужой зямлі!.. Хіба ня гэта яны рабілі ў Малдове, Грузіі, Кыргызстане?!.
УКРАІНСКІ НАРОД ВЯДЗЕ ВЯЛІКУЮ БІТВУ ЗА СВАБОДУ, НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ ДЫ АДЗІНСТВА СВАЁЙ БАЦЬКАЎШЧЫНЫ!
Ня той час, каб лезьці ў тэлевізійную камеру за любы кошт ды нешта крычаць, калі варта крыху памаўчаць… Калі ў хаце нябожчык – не гарлаюць з усяе сілы. А тут павылазілі розныя збочанцы, свалота ды піяршчыкі… Гэтая публіка наўпрост апускае беларускі рух у вачах украінцаў ніжэй плінтуса…
Яшчэ не аддадзена зямлі цела сп. Локі (я ведаў Міхаіла па гэтай псеўдзе), як і іншых украінскіх змагароў, а некаторыя беларускія рухі ўжо стракацяць рознымі сьпекулятыўнымі ініцыятывамі вакол гэтай тэмы…
Падтрымайце забітую горам маці, памажыце пахаваць бяз спрытнага гуканьня навыперадкі!
ГЭТЫ ХЛОПЕЦ БЫЎ БАЙЦОМ УНСО, ГЭТА БЫЎ ЯГОНЫ ВЫБАР, ЯК, ДАРЭЧЫ, І НЕКАТОРЫХ ІНШЫХ БЕЛАРУСАЎ! ПАДУМАЙЦЕ ЛЕПШ, ЧАМУ БЕЛАРУСКІ ХЛОПЕЦ НЕ ЖАДАЎ З ВАМІ – БЕЛАРУСКАЙ АФІЦЫЙНАЙ АПАЗІЦЫЯЙ – НАВАТ ЗНАЦЦА?! ЧАМУ СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ ЛЮДЗІ НЕ ЗВАЖАЮЦЬ НА ВАШЫЯ ДАЗВОЛЕНЫЯ РЭЖЫМАМ ПАРТЫІ ДЫ РУХІ, ШУКАЮЧЫ НЕШТА ІНШАЕ?! ЧАМУ НА МАЙДАНЕ БОЛЬШАСЬЦЬ БЕЛАРУСКІХ ПАТРЫЁТАЎ АБЫХОДЗЯЦЬ АГУЧАНЫЯ ІНІЦЫЯТЫВЫ, ЖАХАЮЧЫСЯ ЯК ЧОРТ АД ЛАДАНУ, АД ВАС -ГАРЛАСТЫХ СЬПЕЦЫЯЛІСТАЎ ПА АСВОЙВАНЬНІ ГРАНТАЎ?!
Я апошні тыдзень быў у Вільні, дзе створаная Асацыяцыя нацыянальных партый у падтрымку Еўрамайдану краінаў Балтыі ды Беларусі, а па вяртаньні ў Менск падышоў да помніка Шаўчэнку (дзе ставяцца сьвечы). Да мне падбег міліцыянт: “Хто? Вашыя дадзеныя?” Я карэктна адказаў, што “гэта не вашая справа”, развярнуўся ды пайшоў. Міліцыянт не рызыкнуў да мяне лезьці… Але іншыя запісваліся, напужана адказвалі на абсурдныя тутака пытаньні пра сваю персону… Паставіць сьвечку, канешне, правільна. АЛЕ…
ГЛЯДЗІЦЕ, УКРАІНЦЫ СТАВЯЦЬ БАРЫКАДЫ, А НЯ СЬВЕЧКІ, ЗМАГАЮЦЦА НЕ ЗАЯВАМІ, А ПРАДМЕТАМІ САМААБАРОНЫ!..
Натуральна, у палітыцы патрэбныя і заявы і звароты, але ня ў гэтым сутнасьць палітычнай барацьбы! НАЦЫІ ПАТРЭБНЫЯ НЯ ТОЛЬКІ СЛОВЫ…
Каб вылезьці з таго таталітарна-каланіяльнага багна, дзе мы цяпер ёсьць, трэба распачынаць усё амаль наноў. На паняцьцях годнасьці, шляхетнасьці, звычайн
Шануючы памяць загінулых герояў, нельга і тут дазваляць пажывіцца палітычным сьпекулянтам ды мярзотнікам.
Паважаны Сяргей напісаў : “трэба пачынаць усё амаль наноў. На паняццях годнасці, шляхетнасці, звычайнай прыстоўнасці… Успамінаю як ў адным крышнаіцкім фільме маці тлумачыла падлетку за што мусульмане забіваюць (адбываўся пагром) індусаў, яна сказала, “яны такія ж як мы, толькі крышачку памыляюцца”. Твае тлумачэнне, Сяргей выдае твае хрысціянскае паходжэнне, якіе раней бычылі ва усіх неаднадумцах служкаў дьябла. Потым постхрысціяне пачалі шукаць замовы жыда-масонаў, усялякіх …кратій і т.п.Ты хочашь шляхетнасці. У сваім апошнім артыкуле я тлумачу чаму гэта глупства. Я его разаслаў па усім вядомым мне мэйлам. нехта атрымаў і згодзен, нехта атрымаў, але не змог аткрыць, нехта наогул не атрымаў. Надрукаваць мне яго ў незалежных СМІ не удалося. Калі цябе будзе гэта цікава, і у цябе ёсць мэйл, паведамі мне яго праз гэты сайт. я яго цябе дашлю.
http://www.youtube.com/watch?v=KSv2L77L7uI&list=PLgHhqfWo3-UIpLtX0SSPP9DpuSimcWZ9Q – лепш і дакладней цяжка сказаць…
Слава Героям! Слава Ўкраіне!
”…трэба распачынаць усё амаль наноў.”
У артыкуле занадта шмат эмоцый і пачуццяў. Часцяком карыстаючыся нашымі эмоцыямі і пачуццямі вядучыя надзяваюць на масу аброць і вядуць яе туды, куды трэба вядучым і не трэба масе.
У Савецкім Саюзе Гарбачоў чатыры разы зьбіраў рэзідэнтаў СМІ і накачваў іх сваімі ўказаннямі, у выніку СМІ так абалванілі біамасу, што праз нейкі час уся агульнанародная маёмасьць апынулася ў прыватных руках вузкага кола прахіндэяў і алігархаў.
Таму нам цікава не эмацыйны аналіз падзей на Ўкраіне, а прагматычна-рацыянальны разгляд гэтых падзей, хто, куды, як і чаму накіроўвае падзеі на Украіне, якія ёсьць варыянты будучыні.
Што датычыць грантасмокаў і апазіцыянераў — гэта дробныя людзішкі, яны толькі ”мікрафоны”, агучваюць тое, што ім падсоўваюць вядучыя. Хто гэтыя вядучыя, якія іх мэты? Таксама не трэба ўсё валіць на ”таталітарна-каланіяльнаю багну”, бо магчыма цяперашні ”глабалізм” пастрашней прамінулай каланіяльнай імперыі. Гісторыю трэба ведаць, але не трэба ўвесь час азірацца на яе, яна ўжо прайшла, а ўперадзе жахлівае страшыдла, якое яшчэ можа быць.
Рэдакцыя не хоча, ці не можа каментаваць падзеі ў Украніне? Ці можа іх антызаходняя рыторыка ніяк не пасуецца з гэтымі падзеямі, а іншай у іх няма? Можа яны б хацелі дэмакратыі ва Украіне ў рускам стылі, а яе ў Расеі няма. Ёсць, праўда, там адзін дэмакрат… так нацыянальнасць яго не падыходзе. А як жа яны тады будуць каментаваць падзеі у нас, калі яны пачнуцца. Ведзь мы ментальна ад Расеі яшчэ далей чым украінцы. Мы ментальна балты, па-мойму.
Падзеі на Украіне http://www.5.ua. “Банду гець!”, і не трэба лішніх слоў.
Усе сайты у меня пачалі барахліць, не выдаюць каментары, не даюць магчымасць іх напісаць і г.д. Застаецца толькі дадзены сайт. Таму напрягаю мазгі каб нешта выдаць. Сяргей, няўжо цябе нечаго напісаць акрамя “Банду гець”. Гэта ж узровень сантэхніка. Сп. Высоцкі, няўжо вам не цікава даведацца чаму вашае жаданне адшукаць ў палітыцы годнасц
ь, шляхетства і прыстойнасць ёсць глупства. Пры гэтым я ствярджаў гэта за пару месяцаў да вашага артыкула і меў на увазе БХД (артыкул нігдзе не надрукаваў), якіе хочуць увесці ў палітыку хрысціянскіе каштоўнасці. Аб прыстойнасці ў палітыцы любіў паразважаць раней Шушкевіч і Пазьняк. І што яны як палітыкі? Гэта у іх ад безсілля. Замест таго каб задумацца чаму апазіцыю так слаба падтрымлівае народ, яны шукаюць цемные бакі у сваіх апанентаў; так я быццам бы іх няма сярод апазіцыянераў. Карачэй кажучы, паказваюць сябе як маралісты, а не палітыкі.
Шаноўны сп. “Літва-літовец- літоўскі”, напісаць вам адказ на сайт “Свабоды” не магу. Нешта там здарылася. Трэба чакаць пакуль перастане хварэць ўнук і прыедзе і атрымантуе. Можа вы загляніце на дадзены сайт .Людзі даўно зразумелі, што пры парушенні Меры ўсю пераўтвараюцце ў сваю працівалегласць. “Што занадта, то не здрова”. гаварыць народная мудрасць. Але вам яна, здаецца, невядома. Усё што вы нам паведамелі мне і , мяркую, тым больш сп. Дзеружінскаму, вядома. І тое што мы гаварым цяпер не на той мове на якой гаварылі 1000 гадоў таму ,і тое што спачатку мы нешта бралі з Кіева, і тое што потым мы шмат чаго бралі з Варшавы, а цяпер шмат чаго бярём з Масквы. Вы ж як глупы челавек хочаце дакапацца да нейкай чыстай крыніцы, а такога няма ані у аднаго народа. Ну адрадзіце нам язык прусаў, або крывічаў, ну вылезце з гэтай мовай і з назвай Літва адразу на белы Свет. Вы проста апарочыце тыя малые крокі што раблю я, каб не апынуцца ў РФ, разбудзіць наш народ. Прапаноўваю змяніць ў назве літары “б”.”е”, і “л” на літары “л”, “і”,”т”, “в”.Усім адразу зразумела што Літварусь гэта мы. Тлумачэнняў не трэба. Затое уся спадчына старадаўняй Літвы становіцца нашай. Дарэчы, вы магчыма проста правакатар. У нас ёсць заходнерусісты, якіе адмаўляюць нас як нацыю, так чаму ў КДБ не зьявіцца такім “літвінам” як Вы. Эфект жа той жа самый – апарочыць літвінскі рух.