nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Трагедыя чачэнскага народу і… “Захад” (частка 5в: невыбачальныя злачынствы “Расеі” на чачэнскай зямлі ў 2004-05 гг.)

3 лютага, 2014 | 4 каментарыя

Рэдакцыя.

Чачня 1 

Заява Рэгіянальнага Грамадскага руху “Чачэнскі Камітэт Нацыянальнага Выратаваньня»: У Чачні працягваецца жахлівае бязьмежжа (26.01.2004 г.; http://www.kavkazcenter.com/russ/article.php?id=16419)

 

 

 “«Дзяржсавет Чачэнскай Рэспублікі» прыняў рашэньне, зьмест якога зводзіцца да наступнага: да 1 сакавіка 2004 павінны быць ліквідаваныя палатачныя лагеры чачэнскіх уцекачоў на тэрыторыі Рэспублікі Інгушэція.

На працягу вось ужо чатырох з паловай гадоў пад выглядам барацьбы зь «міжнародным тэрарызмам» у Чачэнскай Рэспубліцы працягваецца жахлівае свавольства расейскіх вайскоўцаў, у выніку якога па-ранейшаму працягваюцца прыніжэньні, зьдзекі, начныя ўварваньні, забойствы і бяссьледныя зьнікненьні яе грамадзян.

Тэарэтычна можна дапусьціць несфальсіфікаваны характар ​​і свабоднае волевыяўленьне чачэнцаў у ходзе праведзеных у Чачэнскай Рэспубліцы ў 2003 годзе «рэферэндуму», «выбараў прэзідэнта» і «дэпутата ў дзяржаўную думу РФ ад чачэнскай Рэспублікі». [Бо] ў выпадку яўкі на названыя мерапрыемствы чачэнцам абяцалі збавеньне ад беззаконьня – «зачыстак», забойстваў, начных уварваньняў у дамы, выкраданьняў і г.д., і да т.п. Іншымі словамі, расейскія ўлады прапаноўвалі «раўнацэнны бартэр»: спакой і бясьпеку грамадзянскага насельніцтва наўзамен за легітымнасьць «рэферэндуму» і «выбараў» на тэрыторыі Чачэнскай Рэспублікі [тут паказаны стратэгічны прыём захопніцкай палітыкі расейскай імперыякратыі – спачатку катуюць народ усімі магчымымі сродкамі, а затым: “мы вам дадзім мір наўзамен за тое, што вы прызнаеце наша панаваньне”, а перад усім сьветам будуць казаць, што народ “сам пагадзіўся на расейскую ўладу”… – Рэд.].

Аднака ўсе гэтыя абяцаньні аказаліся ня больш чым прынадай для асабліва даверлівых людзей – звычайным падманам. І сёньня, нягледзячы на ўсе запэўніваньні марыянеткавай кадыраўскай улады аб працэсе ўрэгуляваньня сітуацыі ў рэспубліцы, трагедыя чачэнскага народу працягваецца. Хваля гвалту, тэрору закранае часьцяком людзей, якія ня маюць дачыненьня да супраціву. У выніку ў пошуках элементарнай бясьпекі сотні тысяч грамадзян Чачэнскай Рэспублікі былі вымушаныя пакінуць родныя муры, і ў цяперашні час дзясяткі тысяч пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Інгушэція.

Чачня 2Праблема чачэнскіх уцекачоў будзе аўтаматычна вырашана, калі будзе вырашанае галоўнае пытаньне – бясьпека людзей. Наяўнасьць жа намётавых лагераў за межамі Чачэнскай Рэспублікі – як костка ў горле для расейскіх уладаў. Галоўным паказчыкам нестабільнасьці ў Чачні зьяўляецца факт наяўнасьці на тэрыторыі Рэспублікі Інгушэція велізарнай колькасьці чачэнскіх уцекачоў, якія па-ранейшаму адмаўляюцца вяртацца да сваіх муроў.

У сувязі з гэтым выклікае занепакоенасьць імкненьне ўладаў любым коштам пазбавіцца ад галоўнага паказчыка “чачэнскай стабільнасьці» – намётавых лагераў на тэрыторыі Рэспублікі Інгушэція. Гэта значыць, што ваенны канфлікт у Чачэнскай Рэспубліцы далёкі ад свайго лагічнага завяршэньня. Тут па-ранейшаму няма нават намёку на палітычны дыялог з прадстаўнікамі супрацьлеглага боку ў асобе прэзідэнта ЧРІ Аслана Масхадава, ўсенародна абранага ў 1997 годзе пад эгідай АБСЕ і са згоды расейскіх уладаў.

Не вырашыўшы гэтай праблемы, спыніць пакуты і зьнявагі насельніцтва будзе немагчыма. У сваю чаргу, зацягваньне расейска-чачэнскага збройнага канфлікту азначае працяг практыкі «зачыстак», выкраданьняў і пазасудовых пакараньняў сьмерцю…

З праблемай чачэнскіх уцекачоў неаднаразова спрабавалі змагацца. Але сутнасьць усіх гэтых кампаній зводзілася да таго, каб проста разагнаць лагеры і тым самым закрыць гэтую тэму”.

Руслан Бадалаў, старшыня Рэгіянальнага Грамадскага Руху «Чачэнскі Камітэт Нацыянальнага Выратаваньня».

 

Ліст у рэдакцыю з Казахстана: Генацыд у Чачні працягваецца

Нурлан Казымбекаў (07.02.2004 г.; http://www.kavkazcenter.com/russ/article.php?id=16895)

“Некаторы час таму я разам з групай журналістаў быў у Чачні. Наведаў знакамітую вёску Камсамольскае. За чатыры дні паездкі пасьпеў пагутарыць зь некалькімі дзясяткамі чачэнцаў.

У нас у Казахстане па даных уладаў каля 10 тысяч уцекачоў з Чачні, якія вырваліся ў нашу краіну зь велізарнай мясасечкі. Старыя, жанчыны, дзеці й вельмі мала маладых мужчы – іх альбо ўжо забілі, альбо зьбіраюцца забіць у бліжэйшы час.

Ужо больш за два гады, як ад іх імя казахстанская асацыяцыя разьвіцця культуры чачэнскага ды інгушскага народаў “Вайнах” рыхтуе пазоў у Міжнародны суд аб прызнаньні вышэйшага палітычнага і вайсковага кіраўніцтва Расеі ваеннымі злачынцамі.

“У Чачні з самага пачатку ідзе не антытэрарыстычная аперацыя, а самы сапраўдны генацыд чачэнскага народу. Арганізатары гэтай бойні павінны паўстаць перад судом!” – упэўнены старшыня “Вайнаха” Ахмет Мурадаў.

Упэўнены, што яго супляменьнікам будзе што сказаць на гэтым судзе.

У 1989 годзе ў Чачні пражывала каля 1 мільёна 300 тысяч жыхароў. Пасьля першай вайны (на 1996-ы год), іх засталося ўжо 865.000. Цяпер – менш за 500 тысяч.

Ня ўсіх з гэтага мільёна забілі – многія пасьпелі зьбегчы. Пуціну ўдалося тое, чаго ня змог дасягнуць нават таварыш Сталін. Цэлы народ не прыйшлося грузіць у таварныя вагоны – ён паехаў сам.

Адной з асноўных прычын пачатку вайны расейскае кіраўніцтва называла жаданьне пакласьці канец гандлю людзьмі. Разам з тым, менавіта расейскія генералы і паклалі пачатак гэтаму бізнэсу.

Вось што распавёў нам у Чачні Ахмет М.:

«Вы ўспомніце 1994 год. У Дудаева было шмат палонных расейскіх вайскоўцаў. І ён аддаў іх мацяркам – цалкам, без усялякіх умоваў і выкупу. Ну, а першымі, хто пачаў гандляваць людзьмі, былі расейскія вайначальнікі – яны аддавалі палонных чачэнцаў падчас першай вайны толькі за выкуп. Першымі ўзялі закладнікаў таксама яны: Рохлін захапіў рэспубліканскі й першы гарадскі шпіталь у Грозным і трымаў у закладніках хворых і лекараў. Толькі потым ужо былі Кізляр і Будзёнаўск – паводле расійскага ўзору» [!!! – Рэд.].

Чачня 3Цяпер бізнэс на людзях пастаўлены ў Чачні на канвеер. Як распавёў Ахмет М., яму 13-гадовага сына давялося выкупляць на расейскім блок-пасту.

У Чачні кожнага мужчыну, пачынаючы нават з такога маладога ўзросту, рускія вайскоўцы на поўным сур’ёзе залічваюць да маджахедаў. І адпраўляюць ў канцлагеры тыпу Чарнакозава. Нібыта для праверкі. На самай справе, па расказах чачэнцаў, афіцэры-“антытэрарысты” сьпешна шукаюць сваякоў захопленых і, у залежнасьці ад іх заможнасьці, прызначаюць суму выкупу.

Рускія войскі ў гэтай вайне адрозьніваюцца практычна пагалоўным марадзёрствам і бандытызмам.

«Калі салдаты зайшлі ў вёску, яны сталі выносіць з хаты каштоўныя рэчы ў загадзя нарыхтаваных вялізных торбах, як у сьпекулянтаў. Жанчыны сталі абурацца: “Вы ж марадзёрствуете!” Камандзір прыгразіў усіх іх схапіць як тых, хто не падпарадкаваўся. А ў вёсцы Алды вывелі за агароджу і расстралялі чатырох старых, якія спрабавалі перашкодзіць рабунку», – распавядае Агуева.

Калі я рыхтаваў гэты матэрыял, мне ў рукі патрапіў даклад старшыні Асацыяцыі “Юрысты Чачні” Магамеда Магамадава на 58 сесіі Камісіі ААН па правах чалавека. Даны даклад быў уключаны ў афіцыйную справаздачу Камісіі па правах чалавека пры ААН за 2002 год. Аднак да гэтага часу гэтая праславутая камісія так і не прыняла ні адной рэзалюцыі, якая асуджае жахлівыя злачынствы Расеі супраць чачэнскага народу.

Нялюдскія злачынствы пуцінскага рэжыму ў Чачні працягваюцца. Пакуль не відаць ніякіх прыкмет таго, што міжнародная супольнасьць хоць неяк адрэагуе на гэтую агульналюдскую ганьбу і прыніжэньне“.

 

Тэрору ня будзе, будзе – адплата…

Павал Люзакоў (02.08.2004 г.; http://www.kavkazcenter.com/russ/article.php?id=24120)

Чачня 4

“Страшныя знаходкі ў сталіцы Ічкерыі – чарговы труп маладой дзяўчыны, выкрадзенай і вось зараз знойдзенай, са шматлікімі агняпальнымі й нажавымі раненьнямі. Праваабарончыя арганізацыі прыводзяць жудасную афіцыйную статыстыку: за апошні час у Чачні выкрадзена больш за сорак маладых чачэнскіх дзяўчат. А па дадзеных «Мемарыялу» лік выкраданьняў не зьніжаецца, лік ідзе на сотні чалавек. Знаходзяць толькі нямногіх, большасьць так і застаюцца прапаўшымі бязь вестак.

Па словах праваабаронцаў, маніторынг выкраданьняў людзей «Мемарыял» праводзіць толькі на 25-30% тэрыторыі Чачні, ня маючы доступу ў горныя раёны. Агульная колькасьць выкраданьняў грамадзянскіх асоб на тэрыторыі Чачэнскай рэспублікі можа быць у 3-4 разы вышэй, чым па зьвестках, якія маюцца ў «Мемарыяла».

Зразумела, выкраданьне людзей, гэта – бізнэс. Хтосьці рабуе чачэнскія заводы і выкопвае газаправодныя трубы. Хтосьці рабуе на карных “зачыстках”. Хтосьці цягне дываны і лядоўні. Цэлыя эшалоны адпраўляюцца “на Радзіму”. Бізнэс такі. Марадзёрства называецца… А яшчэ ідзе такі гандаль: арыштавалі ноччу, дапыталі, зьбілі, у надзеі выбіць хоць нейкі кампрамат. Калі не атрымалася – аддалі сваякам за выкуп, калі перастараліся па п’яні з катаваньнямі, то ціха закапалі. Такі бізнэс. На крыві. Чужой, чачэнскай…

Ідэя скончылася, застаўся голы матэрыяльны інтарэс.

Але вось такія забойствы – гэта нешта іншае. Акупанты сапраўды палююць на сваякоў тых, хто ваюе ў гарах. Помсьцяць за свой жывёльны страх, спатольваюць сатанінскую нянавісьць да ўсіх без выключэньня чачэнцаў. Сёньня да гэтага карнага промыслу падключыліся кадыраўцы. Тым нічога іншага не застаецца рабіць – яны прысуджаныя… Вось і зьнішчаюць яны сваякоў тых, каго забілі ўчора. А заўтра будуць паляваць на тых, каго не пасьпелі забіць сёньня. Гэты жах гоніць іх па сьлізкай ад крыві сьцежцы наўпрост у пекла…

А вось у расейскіх карнікаў ёсьць выразны і ясны план – зьнішчэньне чачэнскай нацыі як такой. Таму забіваюць пераважна мірную моладзь – гэта значыць тых, хто ва ўзброеным супраціве не ўдзельнічае, але захоўвае сябе як адзіны чачэнскі народ, не жадаючы распускацца і асімілявацца ва ўсерасейскім статку. Гэта дзяржаўнае злачынства. За гэты забіваюць.

Вось і палююць ФСБшныя і ГРУшныя банды за чачэнскімі студэнтамі ды школьнікамі. Выкрадаюць, а потым таемна забіваюць. А зьнявечаныя целы альбо падрываюць, каб замесьці сьляды, альбо наўмысна, для застрашваньня, падкідваюць на дарогі ці ўскраіны вёсак.

Тысячы такіх выпадкаў зафіксаваныя і расейскімі, і чачэнскімі праваабаронцамі. Ад гэтых злачынстваў расейскаму войску ўжо не адкруціцца ніколі. Генацыд будзе даказаны на 100% – гэта толькі пытаньне часу.

Але вось планамернае забойства маладых дзяўчат – гэта ўжо занадта. Занадта нават для асатанелай расейскай арды, што страціла ўсялякі інстынкт самазахаваньня. Так ня трэба было рабіць. Ёсьць нейкія не цывілізаваныя (пра гэта ўжо даўно з Расеяй казаць не даводзіцца), а хоць бы мужчынскія паняцьці пра вайну.

Колькі ўжо разоў атрады Чачэнскага Супраціву выкліка́лі агонь на сябе, прапаноўвалі расейскім фашыстам ваяваць зь імі й не чапаць мірнае насельніцтва, тым больш жанчын, старых, дзяцей. У адказ атрымлівалі яшчэ больш жорсткія і подлыя зачысткі й карныя сьпецмерапрыемствы, менавіта супраць тых, хто не ваюе.

На што разьлічваюць карнікі? На зваротны чачэнскі тэрор? На тое, што ў кагосьці ня вытрымаюць нервы і тут – у ціхіх расейскіх гарадах – паляцяць пад адхон пасажырскія цягнікі й запалаюць ментоўскія інтэрнаты? Напэўна, так. Менавіта гэта і трэба сёньня нахабнай чэкісцкай бандзе. Бо яны могуць існаваць толькі ва ўмовах безупыннай надзвычайшчыны, ім жыцьцёва неабходная вайна. Не перамога, а менавіта вайна. Бо толькі ва ўмовах, калі насельніцтва запалоханае, яны могуць спакойна існаваць…

Але тэрору ня будзе. Цяпер ужо ясна: чачэнскія байцы не апусьцяцца да метадаў варвараў-карнікаў.

Будзе адплата!..“.

(Заўвага: аўтар – расейскі палітык, журналіст, праваабаронца, палітвязень (адбываў зьняволеньні ў 1981-94 гг., а таксама ў 2005-07 гг.), з 1996 года галоўны рэдактар ​​апазіцыйнай газеты «Вольнае слова»)

Подпіс з таго сьвету: альбом Пяць гадзін катаваньняў – і ты прызнаў, што да катаў «прэтэнзій ня маеш»

Ганна Паліткоўская («Новая газета», 2004 г.; http://www.kavkazcenter.com/russ/article.php?id=23057)

Чачня 5 

” Лаяльнае Зацерач’е.

Калі рухацца з Грознага ў станіцу Савельеўскую Наурскага раёна – дзе чарговы чалавек не выжыў, сустрэўшыся зь федэраламі, – то міма плаката пра герояў ніяк не праедзеш. Наурскі раён – гэта тое, што «за Церакам». Менавіта тут праходзяць трасы ад Ханкалы ў Маздок. Тут – Ноеў каўчэг групоўкі. Цэлымі днямі ў Паўночную Асецію і назад цягнуцца хвасты вайсковых калон, з кухнямі й аўтазакамі. А ўздоўж трас – суцэльны «антытэрарыстычны» Военторг – крамы з усім неабходным для групоўкі. Ад зброі й ордэнаў да кефіру і агуркоў.

Жыхары зацерачных вёсак і старонак, натуральна, пры справе і пры нейкіх грошах. І начальнікі антытэрарыстычнай аперацыі раз-пораз ставяць гэтую частку Чачні, якая знаходзіцца ў дружбе зь федэраламі, у прыклад горнай – той, што супраціўляецца. Афіцыйна лічыцца, што фэдэралы – народ удзячны, і там, дзе ніхто па іх не страляе, яны адказваюць узаемнасьцю – не ўжываюць бяссудные пакараньні ў якасьці адзінай меры падтрыманьня парадку, як яны яго разумеюць.

Аднак у рэальным жыцьці ўсё гэта аказваецца поўным глупствам. Расправы ў Науры здараюцца гэтак жа рэгулярна, як і паўсюль. Сілавікі пад шумок афіцыйных гутарак тэрарызуюць станіцы Ішчэрскую і Мікенскую – па начах урываюцца ў дамы, выкрадаючы людзей і забіраючы ўсё, што хочуць, не грэбуючы ні тэлевізійнымі пультамі, ні капеечнымі металічнымі кубкамі… З паселішча Рубежнае нядаўна забралі чатырох юнакоў – жыхары пасьпелі іх абараніць, атачыўшы будынак раённай міліцыі, і ўсіх чацьвярых вярнулі натоўпу. Жывымі! Толькі ногі, рукі, целы ўсіх былі скусаныя сабакамі…

Ніхто ні на каго ў суд не падаў…

А 18 сакавіка быў зьдзейснены напад на дом Хамбулатавых ў Савельеўскай, дзе разам з маці, малодшым братам і сястрой жыў 23- гадовы Цімур.

 

Упаў з крэсла.

Чачня 6Дом Хамбулатавых – бедны, строгі й зусім мінімалісцкі. Беленыя сьцены, ложкі, стол. У пярэднім пакоі – Цімуравы мама і сястра, Амінат і Альбіна.

Амінат пачынае распавядаць, як усё адбылося. Каля трох ночы ў дом заскочылі людзі ў камуфляжы, у масках і бязь іх. Было чалавек трыццаць, якія прыехалі на шасьці машынах без нумароў – «таблетках», «уазіках», «дзявятках». Яны адборна лаяліся, білі нагамі й прыкладамі вокны і дзверы, крычалі аб расстрэле на месцы…

– Дачка была якраз на лячэньні ў Маскве. Слава Богу, – кажа Амінат. – Я была і сын. Я спала бліжэй да ўваходных дзьвярэй, мяне выявілі першай і шпурнулі на ложак: «Зачыняй вочы!». Каля маёй галавы паставілі сабаку і забаранілі ўставаць. Запатрабавалі ўсе каштоўнасьці ды грошы. Я ўзрадавалася – значыць, рабаваць прыйшлі. І адказала: «Каштоўнасьцяў няма, самі бачыце». Мой муж быў галоўным эканамістам саўгасу, тры гады таму памёр ад інсульту, мы так нічога і не нажылі… А цяпер існуем тым, што вырошчваем агуркі ды памідоры на продаж. У асноўным займаліся гэтым я і Цімур – цэлы дзень ўдваіх на градках. Увечары толькі й думак, што хутчэй адпачываць…

Але вайскоўцы прыйшлі у такое шаленства, што ў нас нічога няма!.. І пайшлі па хаце – у пакой, дзе спаў Цімур. Сабака працягваў стаяць ля маёй галавы і не даваў варухнуцца. Чую, пачаўся ператрус. Я яшчэ падумала: ня вераць, грошы шукаюць. Потым убачыла: сына вывелі ў кайданках міма мяне з хаты. Мне крыкнулі: «Калі заявіш, зарэжам ўсіх!». Я пабегла за імі. Суседзі ўжо сталі выходзіць з дамоў – шум разбудзіў. Але ніхто нічым ня мог дапамагчы супраць гэтай узброенай банды. Сына павезьлі ў невядомым кірунку.

Раніцай Амінат пайшла ў сельсавет да ўчастковага. Той сказаў: «Я ў курсе», – і накіраваў у райцэнтр, да пракурора Сяркова.

– Я пачынаю пракурору распавядаць, а ён, не даслухаўшы, мне проста ў твар: «Я ведаю. Сын твой памёр. З крэсла ўпаў на допыце і памёр, сэрца адмовіла. Я сам аглядаў цела, ні адной драпіны. Яго ўжо павезьлі ў Маздок».

Калі сваякам выдалі цела Цімура, то аказалася, што ў гэтай «вострай сардэчнай недастатковасьці» сімптомы былі наступныя: пераламаныя косткі рук і ног, колатыя нажавыя раны па ўсім целе, множныя цыгарэтныя апёкі на скуры, сьляды сабачых укусаў, пальцы рук і ног раздушаныя і чорныя, пазногці вырваны, вушы праколаты, дзірка-пракол ў вобласьці печані, скроневыя косткі праламаныя, пахвінная вобласьць цёмна-сіняя, ніз сьпіны чорны ад пабояў… У апошні раз Амінат бачыла сына 18 сакавіка ў 3.30, калі яго вялі з дома на вуліцы Дзяржынскага. А час сьмерці – 8.30…

Атрымлівалася, 5 гадзін на тое, каб ізуверскімі катаваньнямі прымусіць спыніцца зусім здаровае сэрца.

Амінат запатрабавала медыцынскага агляду – ёй адмовілі й выдалі на рукі вынікі афіцыйнай судмедэксьпертызы, згодна з якой сьмерць сапраўды наступіла ў выніку сардэчнага прыступу, а на целе… «ні адной драпіны»

– Ён хварэў сэрцам? – пытаюся Ізнаура і Зарган Адаевых, суседзяў сям’і Хамбулатавых.

– Не, – адказвае Ізнаур. – Цімур дужы, здаровы сельскі хлопец – мы жывем дзверы ў дзверы, у адным двары, і ён ні разу ў жыцьці ў лекара ня быў…

– Пракурор Сярко перш за ўсё зьдзівіўся, – распавядае мама Цімура, – што я яго яшчэ не аддзячыла: «Скажы мне – менавіта мне – дзякуй, што ў цябе труп застаўся. Пагорак будзе».

– І ён не супакоіўся да гэтага часу, – дадае Амінат. – Як паеду ў пракуратуру, ён кожны раз нагадвае: павінна аддзячыць…

 

Шчасьце , калі труп ёсьць.

Акрамя таго, сунулі тады Амінат пратакол допыту. Зь яго атрымлівалася, што непасрэдна перад сьмерцю, раньняй раніцай 18-га, Цімур прызнаўся, што супрацоўнічаў з НУФ – незаконнымі ўзброенымі фармаваньнямі – і захоўваў дома, у шафе ў сваім пакоі, самаробныя выбуховыя прылады.

Вось цытата з пратаколу: «Сёньня ў мяне дома работнікі міліцыі выявілі СВП (самаробнае выбуховае прыстасаваньне), якое складаецца з пластыкавай бутэлькі, у якой знаходзяцца трацілавая шашка, падшыпнікі, электрадэтанатары, драты, якія я вывеў праз корак і закруціў скотчам… Данае СВП я вырабіў сам». І г.д.

– А ў нас-та і шафы на адзеньне няма, – кажа Амінат.

Яшчэ ёй прадэманстравалі “галоўнае алібі» катаў: проста перад сьмерцю Цімур быццам бы напісаў, што прэтэнзій да праваахоўных органаў ня мае… Амінат сунулі напісаныя ім словы: «прэтэнзій ня маю». І подпіс. Яна сабрала ўсе свае сілы і парыравала: «Подпіс – не яго. Вось у пашпарце – сапраўдны». Але ніхто ня стаў глядзець у пашпарт.

Уявіце сабе карціну: памірае чалавек ад катаваньняў; і той  хто катаваў, яшчэ і прымушае ахвяру вывесьці гэта праклятая – «прэтэнзій няма»… Або іншы варыянт падзей раніцы 18-га: ужо калі Цімура забілі й стала ясна, што ён мёртвы, трэба было неяк замятаць сьляды; і вырабілі “дакумент”, і намалявалі подпіс…

Далей хаджэньні сям’і Хамбулатавых па пакутах толькі працягваліся. Па адной прычыне – яны не захацелі зьмірыцца з забойствам Цімура і сталі дамагацца праўды. Гэта значыць, крымінальнай адказнасьці тых, хто вёў допыт над ім.

Хамбулатавых аблівалі брудам, ім перашкаджалі, і кожны раз – у пракуратуры, у Наурскім РАУС, у раённай ФСБ – атрымлівалася так, што быццам бы самі Хамбулатавы і вінаватыя, што да іх уваліліся ў хату, забралі іх роднага чалавека, вярнуўшы яго разадраны труп… Амінат прабівалася ва ўрад у Грозным, спрабавала дастукацца да Кадырава. Спачатку аднаго, потым другога… Усё дарэмна. У Чачні Робін Гудаў няма, праўдашукальнікі не патрабуюцца.

У траўні Амінат Хамбулатава нарэшце напісала Пуціну і Кофі Анану – генсеку ААН. Адзін і той жа тэкст – пад капірку, у якім усяго тры пытаньні пасьля кароткага выкладу фактаў з просьбай садзейнічаць у атрыманьні канкрэтных адказаў:

«1. Хто зьдзекаваўся, мучыў, катаваў майго сына і якімі законамі кіраваўся?

2. У чым яго віна.

3. Чаму пракуратурай не ўзбуджаецца крымінальная справа і не вядзецца рассьледаваньне?».

… Сёньня, як вядома, сотні мацярок у Чачні падзяляюць лёс Амінат. Яны спрабуюць дамагчыся рассьледаваньня абставінаў сьмерці й зьнікненьня сваіх сыноў. І вось што дзіўна – нават яны не падзяляюць яе настойлівасьці й рэдкай зацятасьці. Я была зьдзіўленая: чаму? І мне было патлумачана наступнае: зразумейце, у Чачні такая сітуацыя, што кожная даведзеная да розуму – гэта значыць, да пакараньня забойцаў – крымінальная справа па адданым трупе памяншае шанцы астатніх сем’яў на тое, што аддадуць труп наступнага выкрадзенага чалавека…

Ёсьць труп – маўчыце і будзьце ўдзячныя.

Пройдуць гады, і мы, вядома, будзем зьдзіўляцца, што ня страцілі ў 2004 годзе розум, што нават маглі дыхаць, піць, есьці…

Чачэнскія маці лічаць шчасьцем, калі труп ёсьць. Хай зьнявечаны, хай дзіця тваё праколата штыкамі наскрозь – усё роўна ГЭТА ШЧАСЬЦЕ…

Так выглядае аперацыя па выратаваньні РФ ад «сіл міжнароднага тэрарызму».

Дарога з Савельеўскай у Грозны ідзе праз Талстой-Юрт, велізарнае старадаўняе паселішча, у якім бываў Леў Мікалаевіч і тут пазнаёміўся з вучэньнем Кунта-Хаджы –  чачэнскага сьвятога – і гэтыя ўражаньні ляглі ў падмурак тэорыі «непраціўленьне злу гвалтам»…

Табе – труп, а ты – “дзякуй”…”.

 

“Мемарыял” абвінавачвае расейскія войскі ў забойствах мірных жыхароў Чачні

(22.04.2004 г.; http://www.kavkazcenter.com/russ/article.php?id=20019)

Чачня 7 

Радыё «Свабода» – Андрэй Шары:

Супрацоўнікі праваабарончага цэнтра “Мемарыял” правялі самастойнае рассьледаваньне абставінаў забойства ў пачатку красавіку 15 мірных жыхароў Вядзенскага раёна Чачні. Па даных праваабаронцаў, шэсьць жыхароў паселішча Рыгахой загінулі ў выніку ракетнага ўдару расейскай авіяцыі, а яшчэ 9 жыхароў паселішча Дуба-Юрт былі арыштаваныя і забітыя вайскоўцамі.

Апавядае Алег Кусаў:

… На наступны дзень пасьля трагедыі ў доме Дамаевых ў Рыгахой у ваколіцах паселішча Дуба-Юрт былі знойдзены целы 9 чалавек са сьлядамі катаваньняў і прыкметамі гвалтоўнай сьмерці. Вынікі рассьледаваньня супрацоўнікамі “Мемарыялу” абставінаў гібелі гэтых людзей апублікавала праваабарончая арганізацыя “Human Rights Watch”, аднак расейскія вайскоўцы абвінавацілі ў выкраданьні й забойстве людзей… чачэнскіх сепаратыстаў.

Тыя, хто праводзіў затрыманьне, мелі пяць мікрааўтобусаў “УАЗ-452”, у прастамоўе названых “таблеткамі”, адна “Газель”, “Ніва”, ўазік і два бронетранспарцёры – вось бронетранспарцёраў няма ні ў каго, акрамя федэральных структур. Размаўлялі яны па-руску, у тым ліку праз рацыю. Уявіць, што такая вялікая калона можа рухацца ноччу праз блокпасты, нерэальна.

Жыхары Дуба-Юрта зьвярнулі ўвагу, што затрыманых аднавяскоўцаў павезьлі ў кірунку Грознага.

На наступны дзень яны сталі зьвяртацца ва ўладныя структуры. Затым жыхары Дуба-Юрта перакрылі Шатойскую трасу, якая праходзіць праз паселішча. Тады да іх прыехалі вайскоўцы на бронетранспарцёрах, якія раскідалі натоўп жанчын і барыкаду, складзеную імі. Потым зьявіліся прадстаўнікі ўлады, якія абяцалі, што ўсё вырашыцца за дзень, другі, трэці. Але праз тры дні, 2-га красавіка, як ніхто ня быў вызвалены, дарогу зноў перакрылі. Зноў прыязджала начальства, зноў абяцала, зноў людзі чакалі.

9 красавіка раніцай на ўскраіне вёскі Сержань-Юрт трактарыст убачыў 9 чалавечых цел. Выклікалі міліцыю. Целы перавезьлі у Шалі ў райаддзел унутраных спраў, але сваякі зьніклых не былі паінфармаваныя. Хоць, здавалася б, зусім нядаўна зьніклі ў раёне 8 чалавек…

Ад нейкай жанчыны вяскоўцы даведаліся, што забітыя знойдзены. Яны паехалі і апазналі ўсіх васьмярых. Усе са слядамі катаваньняў, і ва ўсіх стрэл у галаву. Дзевятае цела належала ўраджэнцу Дуба-Юрта, які ўжо даўно жыў у Грозным. Ён быў затрыманы 2 красавіка, праз тыдзень пасьля іншых у Грозным, і вывезены прадстаўнікамі федэральных сілавых структур у невядомым кірунку…

 

Дзетазабойцы

(http://www.kavkazcenter.com/russ/article.php?id=20025)

Чачня 8

13 красавіка 2004 года Праваабарончы Цэнтр (ПЦ) “Мемарыял” распаўсюдзіў папярэдняе паведамленьне: “9 красавіка ў горным паселішчы Рыгахой у Вядзенскім раёне Чачні каля 14:00 па маскоўскім часе ў выніку абстрэлу з паветра загінула жанчына Марыт Цынцаева і … пяцёра яе дзяцей. Самаму старэйшаму зь іх было 7 гадоў. Калі пачалася бамбёжка, жанчына сабрала дзяцей вакол сябе, але бомба трапіла ў яе дом…”.

Гэта паведамленьне паўтарылі шэраг інфармацыйных агенцтваў, паведамляе выданьне “Правы Чалавека ў Расеі”.

14 красавіка 2004 года на месцы здарэньня пабывалі супрацоўнікі ПЦ “Мемарыял”. Паводле ўдакладненай інфармацыі, 8 красавіка днём, паміж 14.00 і 14.30 па аддаленым высакагорным хутары Рыгахой Вядзенскага раёна быў нанесены бомбавы ўдар (нумар адной з бомбаў 350Ф 5-90).

У выніку прамога трапленьня ў дом Імара-Алі Дамаева загінула амаль уся яго сям’я: жонка – Маідат Цынцаева, 1975 г.н., дзеці – Джанасі, 1999 г.н., Жарадат, 2000 г.н., Умар-Хажы, 2002 г.н., Зара, 2003 г.н., Зура, 2003 г.н. (гл. фота Праваабарончага Цэнтра “Мемарыял ” зь месца забойства).

Пра сілу выбуху кажа тое, што былі забітыя авечкі й кабыла, якія знаходзіліся па-за домам.

Па шчасьлівай выпадковасьці засталіся жывыя: галава сям’і, Імар-Алі, які хадзіў на могілкі, але стаўся сьведкам бамбаваньня, і Умар, 7 гадоў, старэйшы сын Імар-Алі, які быў у гэты час у школе ў суседняй вёсцы.

Па сьведчаньні мясцовых жыхароў, 13 красавіка каля 10.00 на верталётах прыляталі супрацоўнікі акупацыйнай вайсковай пракуратуры. Пасьля павярхоўнага агляду месца забойства яны заявілі, што “адбыўся падрыў фугаса і няма падстаў для ўзбуджэньня крымінальнай справы“.

У сувязі з гэтым праваабаронцы нагадваюць, што за апошнія дзесяць гадоў расейскія войскі ня раз спрабавалі адмаўляць сваё дачыненьне да бамбаваньняў і артабстрэлаў населеных пунктаў Чачні, сцьвярджаючы, што “гэта яны самі сябе падрываюць…”.

 

Маскоўскія марыянеткі назвалі лічбы страт чачэнскага народу

(06.27.2005 г.; http://www.kavkazcenter.com/russ/content/2005/06/26/35539.shtml)

З 1994 года, калі расейскія войскі ўварваліся ў Чачэнію, чачэнскіх народ страціў 300 тысяч чалавек забітымі, заявіў прадстаўнік марыянеткавага рэжыму ў Чачні Дукваха Абдурахманаў.

І гэта яшчэ ня ўсё. Паводле яго слоў ня менш за 200 тысяч чалавек прапалі бязь вестак.

Нагадаем, што да гэтага часу чачэнскі бок карыстаўся лічбамі страт грамадзянскага насельніцтва па даных на 2000-01 гады, якія складалі 250 тысяч забітымі й 300 тысяч уцекачоў. Даныя пра зьніклых бязь вестак за перыяд з 1999 года па 2001 год ацэньваліся ў 25 тысяч чалавек.

 

Зь вяртаньнем цябе, Расея!

Алхазур Эрбіеў (Чачэнпрэс, 30.10.2004 г.; http://www.chechenpress.com/news/2004/10/30/01.shtml)

Чачня 9 

Спачатку цытата:

Выступаючы ў пятніцу ў Дзярждуме, генпракурор РФ Уладзімір Усьцінаў прапанаваў у ліку мер антытэрарыстычнага характару прадугледзець магчымасьць “контрзахопу закладнікаў“. “Затрыманьне сваякоў тэрарыста падчас правядзеньня тэракту, безумоўна, дапаможа нам захаваць і выратаваць людзей“, – сказаў Уладзімір Усьцінаў.

Сьпікер Дзярждумы Барыс Грызлоў заявіў, што Дума гатовая разгледзець папраўку ў дзеючае заканадаўства па барацьбе з тэрарызмам, што датычыцца так званага “контрзахопу закладнікаў”, – перадае РІА “Навіны”. Каментуючы прапанову Генпракурора, Грызлоў адзначыў: “Калі даная прапанова будзе аформлена як папраўка, яна будзе разгледжана”.

Справа ня ў тым, што Расея да гэтага часу не займалася захопам закладнікаў. Яна гэтым займаецца з самага пачатку пуцінскай «контртэрарыстычнай аперацыі». Акупацыя расейскімі войскамі Чачні ўжо ёсьць першы акт захопу ў закладнікі ўсяго яе насельніцтва. Гэта быў, так бы мовіць, агульны захоп закладнікаў. Потым, калі акупацыйныя войскі замацаваліся на «захопленым аб’екце», гэта значыць, на тэрыторыі Чачні, закладнікаў сталі падзяляць на сектары: да прыкладу, калі ў Вядзенскім раёне адбываецца напад сіл Супраціву на расейскую акупацыйную калону, то ў населеных пунктах раёна захопліваецца энная колькасьць закладнікаў і, пасьля катаваньняў і зьдзекаў, зьнішчаецца [адмыслова зьвяртаем увагу нашых чытачоў: дакладна так рабілі нямецка-фашыстоўскія захопнікі на нашай зямлі ў час Другой сусьветнай вайны! – Рэд.].

Мэта такіх дзеяньняў ня толькі ў самым тэроры як такім (тэрор – гэта застрашваньне, такі сэнс гэтага тэрміну), але і ў тым, каб сваякі пакараных закладнікаў зьненавідзелі байцоў Супраціву, абвінавачваючы іх у сваім горы. Мяркуецца, што гэта павінна зьнізіць падтрымку сіл Супраціву з боку мірнага насельніцтва. «Вы забіваеце рускіх салдат, а за гэта рускія салдаты забіваюць нас – значыць, мы гінем па вашай віне». Такі дадатковы псіхічны зьмест акцый застрашваньня (тэрору), якія зьдзяйсьняюцца акупантамі [на зямлі чачэнскага народу расейскія войскі менавіта акупацыйныя і ніякія іншыя! – Рэд.] супраць мірнага насельніцтва Чачэніі. Наколькі гэтыя акцыі эфектыўныя, можна меркаваць па тым факце, што Супраціў доўжыцца ўжо 6-ы год і не слабее.

Усе цячэ, усё рухаецца, і з часам, разам зь «сектаральным», усё большае распаўсюджваньне стаў атрымліваць у Чачэніі “а́драсны» захоп закладнікаў. Даведаўшыся ад стукачоў, дзе пражываюць сваякі таго ці іншага байца Супраціву, акупанты захопліваюць гэтых сваякоў і потым рознымі шляхамі даводзяць да ведама байца, што ў яго адна магчымасьць выратаваць іх жыцьці – здацца ў палон. Выпадак з Магамедам Хамбіевым (даваенны міністар абароны ЧРІ), які стаў ужо класічным – самы гучны, але далёка не адзіны выпадак з гэтага шэрагу. Гэты выпадак трапіў у расейскія і сусьветныя СМІ не дзякуючы сваёй выключнасьці, а таму, што камандаваньне акупацыйных сіл не здолела пераадолець спакусу пахваліцца сваім посьпехам. На самай жа справе падобных выпадкаў захопу закладнікаў – сотні.

Калі зьвярнуцца да гісторыі, то захоп у закладнікі сваякоў сваіх палітычных праціўнікаў практыкаваўся расейскімі ўладамі яшчэ з эпохі Івана Грознага, першага па-сапраўднаму таталітарнага кіраўніка Расеі. У Чачні захоп закладнікаў (сістэма «аманатаў») была ўпершыню ўкаранёная ў пачатку XIX стагоддзя праконсулам Ярмолавым, які чамусьці малюецца сучаснай расейскай гістарыяграфіяй як дзеяч, «які ўціхамірыў Каўказ». Гэта дзіўна, таму што адзіным дасягненьнем Ярмолава зьяўляецца тое, што сваімі зьверствамі ён ўкінуў Расею ў лютую Каўказскую вайну, якая доўжылася (афіцыйна) 60 гадоў, і якая каштавала імперыі сотняў тысяч загінулых салдат. Гуманіст Дабралюбаў адгукнуўся на завяршэньне Каўказскай вайны, справакаванай «замірыцелем» Ярмолавым, наступным воклічамі: «Дзякуй Богу, што цяпер мы ня будзем губляць на Каўказе па 25 тысяч салдат штогод!».

Аднак, нягледзячы на спадарожныя выдаткі, сістэма закладніцтва, упершыню шырока апрабаваная Іванам Грозным і адшліфаваная да бляску Ярмолавым, вельмі спадабалася правадыру сусьветнага пралетарыяту таварышу Леніну. Менавіта ён выдаў у 1919 годзе знакаміты «Загад пра закладнікаў», які абвяшчае: «З буржуазіі ды афіцэрства павінны быць ўзятыя значныя колькасьці закладнікаў. Пры найменшых спробах супраціву або найменшым руху ў белагвардзейскім асяроддзі павінен ажыццяўляцца безумоўна масавы расстрэл”. Для гэтай ды іншых задач была заснаваная Надзвычайная Камісія (ЧК – прамаці НКВД-КГБ-ФСБ), пра якую газета «Праўда» ў дні разгулу «ЧЫРВОНАГА ТЭРОРУ» з захапленьнем пісала, што «ўлада саветаў фактычна заменена уладай надзвычаек».

Зусім як сёньня ў Расеі…

Адзін з чачэнскіх журналістаў, Адлан Бэно, пісаў: «Пуцін – чэкіст. А чэкісты з моманту ўтварэньня Надзвычайнай Камісіі – самая вялікая і самая жорсткая карная арганізацыя ў сьвеце». І аналізуючы тактыку захопу закладнікаў, выкарыстоўваемую пуцінскімі «сілавікамі» ў Чачні, прыводзіў дакументы, якія паказваюць, як гэтая сістэма выкарыстоўвалася ў бальшавіцкай Расеі:

 

ЗАГАД

Паўнамоцнай Камісіі УЦВК №116

г. Тамбоў, 23 чэрвеня 1921 г.

Досьвед першага баявога ўчастка паказвае вялікую прыгоднасьць для хуткага ачышчэньня ад бандытызму вядомых раёнаў праз наступны спосаб чысткі.

Вызначаюцца асабліва па-бандыцку настроеныя воласьці, і туды выязджаюць прадстаўнікі павятовай палітычнай камісіі, адмысловага аддзяленьня, аддзяленьня ваеннага трыбунала і камандаваньня разам з часткамі, прызначанымі для правядзеньня чысткі. Па прыбыцьці на месца воласьць ачапляюць, бяруцца 60-100 найбольш выбітных асоб у якасьці закладнікаў, і ўводзіцца стан аблогі. Выезд і ўезд у воласьць павінны быць на час аперацыі забароненыя. Пасьля гэтага зьбіраецца поўны валасны сход, на якім прачытваюцца загады Паўнамоцнай Камісіі УЦВК №130 ды 171 і напісаны прысуд для гэтай воласьці . Жыхарам даецца дзьве гадзіны на выдачу бандытаў і зброі, а таксама бандыцкіх сем’яў, і насельніцтва ставіцца ў вядомасьць, што ў выпадку адмовы даць згаданыя зьвесткі закладнікі будуць расстраляныя праз 2 гадзіны. Калі насельніцтва не выдасьць бандытаў і зброю па заканчэньні двухгадзіннага тэрміну, сход зьбіраецца другі раз і ўзятыя закладнікі на вачах у насельніцтва расстрэльваюцца. Пасьля гэтага бяруцца новыя закладнікі й тым, хто сабраўся на сход, другі раз прапануецца выдаць бандытаў і зброю. Жадаючыя выканаць гэта ставяцца асобна, разьбіваюцца на сотні, і кожная сотня прапускаецца для апытаньня праз апытальныя камісіі (прадстаўнікоў Асобнага аддзела і Ваеннага трыбунала).

Кожны павінен даць паказаньні, не адгаворваючыся няведаньнем. У выпадку зацятасьці праводзяцца новыя расстрэлы і г.д. Пасьля распрацоўкі матэрыялу, здабытага з апытаньняў, ствараюцца эксьпедыцыйныя атрады з абавязковым удзелам у іх асоб, якія далі зьвесткі, ды іншых мясцовых жыхароў і адпраўляюцца на лоўлю бандытаў. Па заканчэньні чысткі стан аблогі здымаецца, усталёўваецца Рэўкам і насаджаецца міліцыя.

Цяперашні Кампетэнтная Камісія УЦВК загадвае прыняць да няўхільнага выкананьня.

Старшыня Паўнамоцнай Камісіі – Антонаў-Аўсеенка.

Камандуючы войскамі – Тухачэўскі.

Нам, у Чачні, гэта знаёма. І “бандыты”, якія нібыта «тэррарызуюць мясцовае насельніцтва», і гэта самае мясцовае насельніцтва, якое становіцца аб’ектам “зачыстак”, ўзяцьця ў закладнікі, катаваньняў і бяссудных забойстваў пасьля кожнага ўдару чачэнскіх байцоў па акупантах. Калі хтосьці запярэчыць, што ў Чачні ўсё адбывалася і адбываецца па іншай сьхеме і працэдуры, успомніце, хоць бы, Самашкі.

Дзяржаўны тэрарызм адроьніваецца ад тэрарызму індывідуальнага або групавога ня толькі маштабнасьцю забойстваў і рэпрэсій, але і тым, што дзяржаўны тэрарызм, па-першае, дзяржавай горача аспрэчваецца, а, па-другое, калі тэрарызм аспрэчваць ўжо немагчыма, пад яго спрабуюць падвесьці заканадаўчую базу. Маўляў, так, займаемся тэрарызмам, але на законнай падставе, а нашы праціўнікі займаюцца тэрарызмам, ня маючы адпаведных законаў…

Таму дзяржаўны тэрарызм [нібыта] законны, а індывідуальны альбо групавы – не.

Аднак уявім сабе сітуацыю, калі «законны тэрарызм» дзяржавы сутыкаецца зь «незаконным тэрарызмам» індывіда або групы: дзесьці на тэрыторыі Расеі адбываецца тэракт з захопам закладнікаў і сьпецслужбам атрымоўваецца высьветліць асобы захопнікаў. Дапусьцім таксама, што захопнікі аказваюцца грамадзянамі РФ ці фармальна лічацца такімі ў адпаведнасьці з расейскім заканадаўствам.

Прадстаўнік расейскіх сілавікоў, які блакаваў захоплены тэрарыстамі аб’ект, выходзіць на сувязь з камандзірам групы баевікоў і кажа прыкладна наступнае: «Алё, прывітаньне. Душнавата сёньня, відаць, на дождж. Мы тут захапілі вашых сваякоў у контрзакладнікі, ну … мам і тат вашых, дзетак там розных, братоў і сёстраў, цётачак і дзядзечак. Ёсьць нават некалькі бабуль і дзядуляў. Як будзем разрульваць сітуацыю? Махнёмся закладнікамі?». Командзір просіць хвілін дзесяць на абдумваньне і потым выходзіць на сувязь: «Сапраўды, у гэтым годзе надвор’е яшчэ тоя. А наконт закладнікаў… Ведаеце, мы тут параіліся і вырашылі, што ня будзем мяняцца…».

І што далей? Што зьбіраюцца рабіць расейскія «сілавікі», якія знаходзяцца на дзяржаўнай службе, з захопленымі імі «контрзакладнікамі»? Адпусьціць іх дадому, папрасіўшы прабачэньня за часовыя нязручнасьці? Але тады які сэнс у іх захопе? Як гэта можа паўплываць на іншых тэрарыстаў, якія рыхтуюць новы захоп? Значыць, зь імі нешта трэба зрабіць, з гэтымі «контрзакладнікамі» – прымяніць нейкія рэпрэсіўныя меры.

Да гэтага часу іх катавалі й забівалі негалосна, бязь лішняга шуму – так, каб пра гэта ведалі толькі самі чачэнцы (аб’ект тэрору, гэта значыц,ь застрашваньня). А затым, як гэта будзе адбывацца? Публічна? Перад тэлекамерамі? Бо калі катаваньні й забойствы «контрзакладнікаў» праводзяцца «на законнай падставе», як гэта рабілі чэкісты і Тухачэўскі, то наўрад ці ёсьць неабходнасьць хаваць гэта. Тайны тэрор нічога ня дасьць. Каб запалохаць кагосьці, трэба зрабіць тэрор дэманстратыўным, відовішчным, каб усе ведалі, што чакае сваякоў тэрарыстаў.

Але тут зьяўляецца маса прававых праблем. Калі бабуля тэрарыста скажа тым, хто ўзяў яе ў «контрзакладнікі»: «Паслухайце, Абу – такі непаслухмяны ўнук, я не вінаватая ў тым, што ён там нарабіў», – дужы сьпецслужбіст можа раўкнуць на яе «затыкніся!» І, па дабрыні душэўнай, проста застрэліць без папярэдніх катаваньняў. Але як аформіць гэта забойства юрыдычна? Як узгадніць яго з адменай сьмяротнага пакараньня ? Якую формулу закласьці ў Крымінальны кодэкс? Хіба толькі паказаць, што пакараньне «контрзакладнікаў» праведзена «ў адпаведнасьці з ваенным часам і контртэрарыстычнай сьвядомасьцю чэкістаў-эфэсбэшнікаў»? Зразумела, што для Расеі гэтая формула цалкам падыйдзе. Але як быць з міжнародным правам, прыярытэт якога сьпецыяльна агавораны ў расейскай канстытуцыі?

Словам, нялёгка будзе дэпутатам расейскай Думы завязаць вузельчыкамі ўсе гэтыя юрыдычныя абрыўкі ды ахінуць у стройны заканадаўчы выгляд ініцыятыву галоўнага законьніка Расеі – яе Генеральнага пракурора Усьцінава.

Але сьпікер Дзярждумы Грызлоў, назапасіўшы ў бытнасьць міністрам ВД РФ багаты досьвед захопу чачэнскіх ды іншых закладнікаў (асабліва «на добраахвотнай аснове», вядома), абяцае што-небудзь прыдумаць…”.

 

Зьвярыная трызна Масквы

Ільман Бердушын (08.22.2005 г.,http://www.kavkazcenter.com/russ/content/2005/08/22/36918.shtml)

Чачня 10 

Адчуваючы сваю непаўнавартаснасьць і ўбогасьць, рускія акупанты ў бясьсільнай жывёльнай ярасьці адказваюць на кожную пасьпяховую ваенную аперацыю маджахедаў жорсткімі масавымі рэпрэсіямі супраць мірнага грамадзянскага насельніцтва Ічкерыі.

Пасьля кожнай крывавай галавамойкі, атрыманай ад маджахедаў, акупанты і нацыянал-здраднікі заграбаюць дзясяткі й сотні чачэнскіх мужчын па адзінай прыкмеце: «Можаш, са, трымаць у руках аўтамат?!»

Многія з тых, каго адвялі, бяссьледна зьніклі й працягваюць зьнікаць ў засьценках фільтрацыйна-канцэнтрацыйных лагераў, якія змрочным веерам раскінуліся амаль па ўсёй тэрыторыі Ічкерыі.

Так званае «расейскае грамадства” павінна быць сьмяротна хворым, калі спакойна можа зачыняць вочы на ​​жахлівыя сярэднявечныя выдасканаленыя катаваньні, таемныя бяссудныя расстрэлы (у тым ліку і групавыя), якія сталі ў Чачні будзённае справай. Спакойна ўспрымаць і ўхваляць буданаўшчыну, дзеяньні сваіх марадзёрскіх банд, якія бьюць, ірвуць, паляць, рэжуць, колюць, здушваюць, пракусваюць, тыкаюць цела сваіх скурчаных ад нясьцерпнага болю, безабаронных ахвяр, атрымліваючы асалоду ад паху крыві, купаючыся ў гэтых адчайных лямантах. Сітуацыя настолькі жахлівая, што нават той, хто гэтых двухногіх стварэньняў прылічае да разумных істот, сам ужо ня мае права прэтэндаваць на статус чалавека!

Звыклым інтэр’ерам жыцьця пад акупацыяй у Чачні сталі незьлічоныя блокпасты, КПП, і праверкі, праверкі! Кожнага ў любую хвіліну проста так, ні за што могуць арыштаваць. Не пасьпееш азірнуцца, як адразу можаш апынуцца ў рускім канцлагеры.

Гэтыя канцлагеры не ізаляваныя аб’екты, а элементы цэласнай, добра прадуманай карна-рэпрэсіўнай сістэмы, пакліканай зламаць і зьмяніць этнічную сутнасьць чачэнцаў.

Вось ужо шэсьць гадоў запар Русьня вядзе ў Чачні поўнамаштабную ваенную кампанію з ужываньнем ўсіх (акрамя ядзерных!) сучасных сродкаў узбраеньня. Руская акупацыйная групоўка ў Чачні, якая налічвае па самых сьціплых падліках звыш чвэрці мільёнаў карнікаў, сагнала з наседжаных месцаў паўмільёна мірных жыхароў, перавяла ў жабрачы стан дзясяткі й сотні тысяч чачэнскіх сем’яў.

Па словах праваабаронцаў, план пуцінскага рэжыму прадугледжваў прапусьціць праз канцлагеры 300 тыс. чачэнцаў. Гэтая лічба дасягнута, аднак вынікаў няма. Супраціў, які працягваецца, падштурхоўвае Крэмль працягнуць і практыку ператварэньня ў калек той часткі мужчынскага насельніцтва Чачэніі, якая засталася.

Акрамя разьмешчаных у акупацыйных вайсковых частках і на блокпастах часовых месцаў утрыманьня закладнікаў (часьцей за ўсё гэта проста глыбокія, часам забетанаваныя ямы, бывае, з халоднай вадой), «фільтраваньне» сёньня ажыцьцяўляецца: у Чарнакозава, Джахары, Гудэрмесе, Ханкале, паселішчы Хатуні (Вядзенскі раён ЧРІ), Урус-Мартане (будынак былой школы), Ачхой-Мартане, Аргуне, у паселішчы Талстой-Юрт (падземны бункер), Горагорску, Гарачаводску, у вёсцы Зоны (Шатойскі раён ЧРІ), на станцыях Кадзі-Юрт і Чырвлёная-Вузлавая (адмыслова абсталяваныя вагоны – «вагонзэкі»), у рухомай колавай турме (Джахар- Гудэрмес-Чарвлёная-Вузлавая-Кадзі-Юрт), у Маздоку, Стаўрапалі, Пяцігорску, Таганрозе і гэтак далей

Паўсюль практыкуюцца жорсткія, садысцкія катаваньні, усюды існуе практыка выкупаў. Ёсьць нават сьпецыяльная сістэма расцэнак: за выхад на свабоду, за захаваньне жыцьця, за захаваньне здароўя.

Ну, а тыя, чые сваякі ня могуць іх выкупіць, але каго, аднак, па нейкай прычыне не расстраляюць, не забьюць, ня закатуюць да сьмерці, каму пашчасьціць дайсьці да сьпектакля пад назвай “суд”, тыя, атрымаўшы максімальны тэрмін (калі выстаяў супраць вярбоўкі ў стукачы), адправяцца на зону, у надзеі, усё ж такі, калі-небудзь вярнуцца дадому…

Інстытут катаваньняў й інстытут закладніцтва даўно дейнічае на шматпакутнай чачэнскай зямлі! Маштабы катаваньняў такія, што можна казаць пра феномен масавага садызму.

Шэсьць гадоў запар на тэрыторыі Еўропы ідзе страшная і подлая вайна. Велізарная, да мозгу касьцей зьмілітарызаваная краіна, атрымаўшы ў спадчыну ад свайго савецкага папярэдніка ўсе сатанінскія чалавеканенавісьніцкія інстынкты, сьцірае з твару зямлі чачэнскі народ, які заявіў аб сваім законным праве на незалежнасьць і свабоду.

А ў гэты час кіраўнікі дзяржаў, якія прэтэндуюць на ролю справядлівых кіраўнікоў чалавецтва, працягваюць з усьмешкай назіраць за зьвярынай трызнай Масквы

 

«Я Чыкаціла…»

Владзімір Крыварэцкі, Санкт-Пецярбург (апублікавана ў “Рускай думцы”, Парыж, №4375; http://www.kavkazcenter.com/russ/content/2005/08/10/36514.shtml)

Чачня 11 

Страшней за вайну.

Адзін чачэнскі настаўнік матэматыкі ў Грозным сказаў мне: «Усе войны калі-небудзь заканчваюцца, нават стогадовыя».

Скончыцца і гэтая вайна. Але застануцца на зямлі яе ўдзельнікі й сьведкі… І кожны будзе з жахам успамінаць небывалую жорсткасьць гэтай другой чачэнскай кампаніі. Інтэрвю, узятае ў адной чачэнскай вёсцы ў былога чарнакозаўскага вязьня – сьведчаньне таму.

Жорсткасьць чачэнцаў на гэтай вайне і жорсткасьць [расейскіх] вайскоўцаў – гэта дзьве розныя жорсткасьці…

– Мусьлім, раскажы, як усё было. Усё, што можаш…

– Гэта было ў студзені. Я паехаў ва Ўрус-Мартанаўскі раён у вёску Гехі-Чу да свайго пляменьніка. У нас у гэты час радасьць была: нарадзілася мая дачка. Хоць і вайна, але дзіця – гэта радасьць для кожнага. Мае дакументы былі ў парадку, і я ні пра што ня вельмі хваляваўся. Але на блокпосьце нас затрымалі. Нам сказалі, што проста правераць, занясуць нашы дадзеныя ў кампутар і паглядзяць, у вышуку мы ці не. Я пагадзіўся. У мяне не было прычын баяцца.

Але, калі мы выязджалі зь Гехі, на блокпосьце дэманстратыўна парвалі мой пашпарт і тут жа прад’явілі абвінавачаньне ў тым, што ў мяне няма дакументаў.

Спачатку мяне забралі ў вайсковую камендатуру Урус-Мартанаўскага раёна – яна знаходзіцца ў будынку інтэрната. На другі дзень мяне выклікаў сьледчы. Ён не падаў сябе – яны наогул ня маюць звычкі гэта рабіць – і прад’явіў мне абвінавачаньне ў тым, што я ваяваў і ўдзельнічаў у тэрарыстычным акце ў Будзёнаўску і ў Першамайску.

Я ім сказаў наўпрост: я ў жыцьці нават з рагаткі не страляў. Але яны мне напісалі… Нават не тое, што напісалі … Там дакументы з паказаньнямі, якія нібыта даў я, былі ўжо загадзя гатовыя – проста трэба было ўнесьці прозьвішча, імя і адрас. І мне прад’явілі гэты не пры мне напісаны пратакол, каб я падпісаў яго. Але я ім сказаў, што з гэтым сачыненьнем супраць мяне ня згодны.

Калі я адмовіўся падпісваць гэтую нарыхтоўку, і пачаліся ўсе мае ліхтугі, якія доўжыліся цэлых паўгода.

Спачатку я трапіў у Чарнакозава. Там я даведаўся, што ў гэтага фільтрацыйнага лагера ёсьць яшчэ адна назва – Дом Страху.

Вось гэтыя плямы на нагах – гэта катаваньне электрычнасьцю, 220 вольт. На пальцы прычапляюцца прышчэпкі такія на правадах, як клемы, усё падлучаецца да відэльца і ўтыкаюць у разетку… Гэтае катаваньне можна трываць адзін дзень, два дні, нават тыдзень… Месяц можна вытрымаць. Больш – не. І я ўсе паперы супраць сябе падпісаў. Не па сваёй волі…

– У Чарнакозава так з усімі “камунікавалі”, або толькі з «абранымі»?

– З усімі… У камеры на пяць месцаў нас было 25 чалавек. Камера невялікая – 8-9 квадратных метраў. Ні ложкаў, ні лавак. Голы бетон і ўсё. У такой цеснаце даводзілася стаяць, як у аўтобусе ў гадзіну пік. Але гэта яшчэ можна было цярпець: мы –  чачэнцы – ўсе браты, дапамагалі адзін аднаму. Але за камерай пачыналася самае страшнае… Выбачайце за падрабязнасьць, але калі трэба было ісьці ў прыбіральню, то даводзілася ісьці пад барабанам… – г.зн. пад дубінкамі…

– Гэта як Бабіцкі расказваў?

– Так… Бабіцкі ўсё правільна расказваў… Я быў там у той час, калі Бабіцкага прывезьлі. Ён быў у суседняй камеры. І яму пры мне сказалі: «Чуеш, амерыкашка, ты ня лезь не ў сваю справу, а то доўга не пражывеш». Але Бабіцкі сказаў: «Пра гэта даведаецца ўвесь сьвет».

… Потым ён распавёў аб Доме Страху. Нам сказала адна карэспандэнтка, я нават закахаўся ў яе зь першага позірку… Англічанка… Прыгожая дзяўчынка. Яна задала пытаньне: ці праўда, што ў газетах друкуюць? Я кажу: «Ня ведаю, што ў газетах друкуюць… Ужо тры месяцы сяджу ў адной камеры, нават на шпацыр не выводзяць… Якія могуць быць газеты?» Яна кажа, маўляў, так і так, Бабіцкі даў інтэрвю прэсе, і ў газетах надрукавалі, што тут, у Чарнакозава, дзеецца бязьмежжа.

Шмат, вядома, з гэтай журналісткай пагаварыць не атрымалася: побач стаіць генерал і бубніць, што ў газетах аб Чарнакозава ўсё няправільна друкуюць – маўляў, тут добра. І гэты генерал усё слухаў, хто кажа праўду. І ты разумееш, што за ўсё, што ты зараз скажаш журналістам, ноччу цябе проста да сьмерці могуць забіць.

Там у першыя дні, калі я быў, пры мне забілі шэсьць чалавек. Проста так зьбілі – да сьмерці. Ня вынесьлі людзі… Але я пасьпеў таксама гэтай журналістцы хоць нешта сказаць. А дзецюкоў, самых зьбітых і хворых, наогул у той дзень вывезьлі кудысьці. Толькі ўвечары прывезьлі назад, калі журналісты сышлі.

Мы крыху адпачылі ад усяго гэтага жаху, калі камісія Рады Еўропы прыязджала.

… Калі гэтая камісія зь Еўропы прыехала (Муслім раптам пачынае сьмяяцца) – у Чарнакозава такая камедыя была! У той дзень кармілі ня тое, што добра, а проста як у рэстаране! І бараніна, і ялавічына… Проста зьмена страў па вышэйшым разрадзе. А перад прыездам гэтай камісіі што было! Нас оперы на каленях прасілі маўчаць! А пракурор нейкі пагражаў: «Еўрапейцы зьедуць, а вы дык усё роўна тут застанецеся…».

Так і атрымалася, калі камісія зьехала: зноў усё гэтак жа пачалося. Кожны дзень, кожную ноч гэтыя катаваньні, пабоі – пакуль сьвядомасьць ня страціш… Я ў дзень па тры разы прытомнасьць губляў. Еўрапейцы гэтага не ўбачылі. На самай справе ежу нам прыносілі на пяць чалавек у алюмініевай талерцы, маленькай. Паўталеркі на пяць чалавек на суткі. Пяць літраў вады на ўсю камеру – 25 чалавек, гэта на суткі. Мы зьлізвалі вільгаць, якая была на бетоннай сьцяне. А ваду эканомілі, каб адпойваць ёю самых зьбітых. Бо людзей у камеру закідвалі проста ўжо без прытомнасьці. Ім была патрэбна вада…

– Наколькі мне вядома, у той час у Чарнакозава працаваў Растоўскі АМАП. І ўсё катаваньні – гэта іх рук справа?

– Так… Там у іх начальнік такі быў, гадоў 35-ці. Ён сам усім нам казаў, што ён – Чыкаціла. Сам сабе гэтую мянушку даў…

– Гэта значыць, гэты чалавек сам называў сябе імем вядомага растоўскага серыйнага забойцы-трыбушыльніка, які па-зьверску разадраў больш за 50 жанчын?! Так?

– Так… Ён так нам і падаў сябе. Яго сапраўднага імя ніхто ня ведае. Вось гэты “Чыкаціла” пры мне, напрыклад, зьбіваў жанчыну ўжо на вялікім тэрміне цяжарнасьці й казаў ёй, што заб’е толькі таму, што яна зьбіраецца нарадзіць баевіка. Ён урэшце забіў яе… Ці, напрыклад, у камеру ўрываюцца, выцягваюць у калідор і кідаюць на падлогу, і ты павінен паўзьці па ўсім калідоры да дзьвярэй Чыкаціла, а потым спытаць: «Можна ўпаўзьці, грамадзянін начальнік?» А ён не дазваляе упаўзаць – ляжы і чакай… Хто старэй, яны супраціўляліся гэтаму, аддаючы перавагу лепш адразу памерці. А вось зусім хлапчукі, якім па 16-18 гадоў, тыя поўзалі.

Там увесь час ішло прыніжэньне людскай годнасьці. Мне начальнік сказаў: «Ты павінен плакаць, што нарадзіўся чачэнцам!» А я яму проста ў твар сказаў, што ганаруся тым, што я чачэнец. Ну, давялося потым шмат разоў вісець на сьцяне з-за гэтых слоў.

Там у іх у камеры для катаваньняў ёсьць такі станок: прыбіта да сьцяны чатыры штыры для рук і ног. Падвешваюць на іх. І вось так, як укрыжаваны, вісіш некалькі гадзін. А то і ноч цэлую…

Адзін хлопец са станіцы Грэбенскай – яму сьпецыяльна нагу ў трох месцах паламалі – напісаў заяву, што тут катаваньні… Зь ім расправіліся… Ламалі ногі й сьмяяліся: вось, маўляў, табе і адкрыты пералом. Затое іншыя [вязьні] потым і ня думалі ўжо пісаць нейкія заявы або скаргі.

Іншага 18-гадовага хлопца спрабавалі прымусіць падпісаць супраць сябе фальшывыя паказаньні, а ён адмаўляўся. Тады яны вылавілі яго маці, прывялі прама туды і пачалі катаваць яе. Ён адразу падпісаў, што быццам ён забіў 25 рускіх салдат, рабіў выбухі. А ён – школьнік учорашні, з Прыгараднага раёна Грознага. Пасьля гэтага жывым яго ніхто ня бачыў

Лекавалі нас ведаеце як? Пытаюцца весела так: «У цябе што баліць? Якую табе таблетку?» І паказваюць – у куце стаяць дубінкі. На адной напісана – дымедрол, на другой – анальгін, на трэцяй – баралгін… І гэтак далей – назвы лекаў. І вось яны вырашаюць: маўляў, гэтаму хвораму мы прапісваем дымедрол. Бяруць дубінку з назвай «дымедрол» і б’юць ёю… Імкнуцца біць па галаве. Напэўна, каб мы нічога потым не памяталі. У нас тут, у Гехі, ёсьць хлопец, які стаў зусім вар’ятам пасьля Чарнакозава. Цяпер ён нічога распавесьці ня зможа. Маўчыць ўжо некалькі месяцаў, хоць быў там нядоўга.

– Дубінкі, якімі б’юць, гумовыя?

– Так. Толькі з жалезнымі наканечнікамі.

– Муслім, тыя, хто вас катаваў, яны былі п’яныя?

– Гарэлкі я ў іх ня бачыў. Яны, хутчэй за ўсё, на наркотыках сядзяць. Выгляд у іх проста як у шалёных. Нібы яны самі ненармальныя нейкія… Як вар’яты, дзікія

– А катаваў вас адзін Чыкаціла?

– Не! Куды яму аднаму справіцца нават з самым дохлым чачэнцам? Там усе гэтыя аператыўнікі фізічна нічога сабой не ўяўляюць. Па адным яны да нас проста падыходзіць баяліся. Яны зьбіраліся чалавек па 12-14 і пачыналі свае катаваньні.

– Ты можаш паспрабаваць растлумачыць, што адбылося з гэтымі людзьмі? Чаму яны такія жорсткія?

– Для іх гэта забаўка… Бачыць, як пакутуюць іншыя, для іх гэта проста задавальненьне. Чым мацней мы стагналі або крычалі ад болю, тым больш яны ўсьміхаліся і нават сьмяяліся. Я бачыў: ім было вельмі весела. Яны ўсё гэта яшчэ і на відэакамеру здымалі: кажуць, каб адправіць сваім родным гэтыя касеты – маўляў, хай і дома паглядзяць, як трэба помсьціць чачэнцам.

– Але як чалавек, які ўчора яшчэ саджаў каля дома кветкі, укладваў спаць сваё дзіця, клапаціўся аб сваёй састарэлай маці, раптам можа ў кароткі тэрмін стаць садыстам?

– Ну, па-першае, гэта ад наркотыкаў. А па-другое – ім далі зялёнае сьвятло: сам урад Расеі назваў нас бандыцкай нацыяй. І зьбіваюць там не таму, што ты баявік, а таму, што чачэнец. Толькі таму.

Мне здаецца, што гэтыя ўсе людзі ў сябе ў Расеі вельмі няшчасныя. Яны самі сабе зрабілі такое ​​жыцьцё, але прызнацца сабе ў гэтым проста ня могуць. А тут сам Пуцін ім пальцам тыцнуў: вось, маўляў, хто вінаваты – чачэнцы. І пачалася гэтая нянавісьць…

… Калі мяне выпусьцілі, як тэрарыста, нібыта па амністыі, я ім прама ў твар сказаў: «Адпускаць вы мяне адпускаеце, але вы можаце сказаць, што я не вазьму ў рукі зброю? Я вазьму…».

Цяпер гэта Чарнакозава паказваюць па ўсім сьвеце, быццам там усё нармальна. Можа, і нармальна. Толькі ніхто ня ведае, што ў Чачні больш за 20 такіх ізалятараў.

Вось і ў нас, ва Ўрус-Мартане, у падвале былога інтэрната адкрылі СІЗА і хаваюць там людзей. І заўтра яны адтуль выйдуць ужо іншыя. І нават тыя, хто ў руках вінтоўку не трымаў, нават яны возьмуць у рукі зброю. І ня толькі таму, што чачэнец павінен адпомсьціць. А таму што ён чалавек і яму пасьля ўсяго гэтага гвалту і катаваньняў трэба даказаць, што ён – чалавек. Інакш ён сам сябе чалавекам лічыць ня будзе. І ва ўсіх гэтых СІЗА яны зь мірных людзей робяць тэрарыстаў. Туды трапляе хлебароб, будаўнік, настаўнік, а выходзіць – тэрарыст. І цяпер, пасьля гэтага года вайны ў Чачні, тэрарыстаў у нас, думаю, дадалося вельмі шмат.

І, вы ведаеце, я не аб сваім болю ўспамінаю. Я не магу забыць тых хлапчукоў – дзяцей фактычна! – якіх пры мне прыніжалі й калечылі. Не магу… Людзей нібы адмыслова даводзяць да такога стану, каб стала яшчэ больш тых, хто ваюе супраць рускіх. А калі даведзены чалавек пачынае вяртаць зло, яны ўсяму сьвету кажуць пра пагрозу тэрарызму і сваю пасьпяховую барацьбу зь ім.

Мы хацелі міра, але нас пазбавілі магчымасьці быць мірным народам…

… Я ўсё жыцьцё быў будаўніком, гадаваў сваіх дзяцей і быў супраць вайны. Але цяпер, пасьля таго, што я бачыў і адчуў, я не змагу жыць спакойна, пакуль над намі пануюць гэтыя найміты з Расеі.

Яны зрабілі мяне тэрарыстам.

Спадзяюся, што страляць я буду трапна…

 

Людакрады

Майрбек Тарамаў (http://www.kavkazcenter.com/russ/content/2005/08/31/37224.shtml)

 

Ёсьць у Чачні, пры ўездзе ў паселішча Старыя Атагі, вайсковая частка. Мала хто ведае нумар гэтай часткі й найменьне сілавых структур, якія ў ёй знаходзяцца. Затое ўсе ведаюць назву гэтай часткі – «Млын». Гэтая назва цалкам адпавядае таму, што адбываецца за варотамі гэтай страшнай установы – тут перамолваюцца целы і лёсы чачэнцаў. Ніхто ня ведае хаця б прыблізнай колькасьці бяссьледна зьніклых тут людзей.

А колькі падступства, цынізму і бесчалавечнасьці ў насельнікаў «Млына»?

Расейскія вайскоўцы абяцаюць сваякам абавязкова знайсьці зьніклых людзей за пэўную плату і да пэўнага тэрміну. Але, як правіла, тэрмін праходзіць – няма ні вайскоўцаў, ні зьніклых сваякоў, ня кажучы ўжо пра грошы. Аказваецца, расейскія вайскоўцы, адбыўшы тэрмін камандзіроўкі, ужо зьехалі на радзіму.

А тыя, што заступілі на месца кідальшчыкаў у пагонах, якія зьехалі, зноў клятвенна абяцаюць дапамагчы няшчасным сваякам, але ўжо за больш «дробную» паслугу – напрыклад, за скрыню гарэлкі й баранчыка…

Часьцей за ўсё сваякі трапляюцца і на гэтую вуду. Гэтае чортава кола праходзяць практычна ўсе з гэтых няшчасных. А асабліва даверлівыя – па некалькі разоў, пакуль ня дойдуць да жабрацтва канчаткова…

А колькі такіх «млыноў» па ўсёй Чачні? Такі сучасны бізнэс розных «добразычліўцаў» – бізнэс на крыві.

Калі вычарпаныя ўсе сродкі неафіцыйнага рэсурсу, няшчасныя сваякі бяруцца за пяро – пішуць заявы, звароты, скаргі, пачынаючы ад расейскага прэзідэнта (не разумеючы, што менавіта ён – прэзідэнт Пуцін – зьяўляецца першапрычынай усіх іх бед і няшчасьцяў), і канчаючы праваабарончымі арганізацыямі.

Вось, да прыкладу, толькі адна гісторыя, якую распавяла маці 15-гадовай дзяўчынкі, чыю дачку Амінат Дугаеву выкралі расейскія сілавыя структуры пры зачыстцы вёскі Улус-Керт…

«Мы жылі ў шчаслівым Наурскім раёне, у вёсцы Рубежная. Мая дачка Амінат была выдатніцай ў школе і маёй лепшай памочніцай. Мужа ў мяне няма. Я ўвесь час хварэю, і ўсю працу па хаце Амінат выконвала сама.

Калі ў Амінат пачаліся школьныя канікулы, зь вёскі Улус Керт прыехала Курбіка – наша сваячка, і папрасіла Амінат зьездзіць зь ёй туды, каб дапамагчы па гаспадарцы. Я адпусціла дачку.

Хай будзе пракляты той дзень, калі я гэта зрабіла.

Каля 3 гадзін ночы ў ва Ўлус-Керт, у дом па адрасе Школьная 12, уварваліся ўзброеныя супрацоўнікі расейскіх сілавых структур, якія прыехалі на БТР-ах і вайсковых машынах. Яны затрымалі й павезьлі ў невядомым кірунку Курбіку Саід-Хасанаўну Гехаеву, 1970 года нараджэньня, а разам зь ёй маю 15-гадовую дачку – Амінат Маўсараўну Дугаеву.

Па сьведчаньнях відавочцаў, у тую ноч ўся вуліца, на якой жыла сямья Гехаевых, была запоўненая ўзброенымі людзьмі ў камуфляжнай форме, у масках і без.

Жанчыны ў гэты час спалі. Старую маці Курбікі – Румані Гехаеву, якая, прачнуўшыся, выйшла насустрач увайшоўшым, вайскоўцы адразу ж зьбілі з ног, зацягнулі ў пакой, зьвязалі рукі за сьпіной, зламаўшы ёй палец, і скотчам заляпілі ёй рот і нос. Пры гэтым адзін зь сілавікоў казаў: «Зрабі так, каб яна ня дыхала». Але бабулька, на шчасьце, засталася жывая. Пасьля таго, як вайскоўцы зьехалі, у дом прыбеглі суседзі, пасьпелі вызваліць і прывесьці ў пачуцьцё ўжо сінюю ад здушэньня жанчыну…

Пакуль адны вайскоўцы зьвязвалі бабульку, іншыя схапілі Курбіку Гехаеву ды Амінат Дугаеву і вывалаклі іх на вуліцу. Суседзі назіралі з вокнаў за тым, што адбываецца, але не рашаліся выйсьці з хаты, таму што ўся вуліца была запоўнена ўзброенымі людзьмі. Вяскоўцы бачылі, што жанчыны былі ў начных кашулях, і Курбіка Гехаева супраціўлялася, калі яе саджалі ў БТР.

Акрамя таго суседзі чулі, як вайскоўцы паведамлялі камусьці па рацыі:

– Іх тут дзьве, а нам патрэбна адна. Што рабіць?

Адказ па рацыі:

Забірайце і другую.

Затым вайскоўцы выстраіліся ў калону і пакінулі вёску.

Раніцай сваякі затрыманых разам з кіраўніком адміністрацыі вёскі Улус-Керт зьвярнуліся ў вайсковую камендатуру і аддзяленьне міліцыі Шатойскага раёна. Аднак супрацоўнікі гэтых структур адмаўлялі сваё дачыненьне да дадзенай сьпецаперацыі…»

Маці Амінат Дугаевай толькі на наступны дзень даведалася пра адбылую трагедыю.

– Да каго я толькі ні зьвярталася? Хто толькі ні абяцаў дапамагчы, запэўніваючы, што з Амінат адбылася памылка, і яе абавязкова вызваляць. А колькі грошай я затраціла на пошукі дачкі? – Я страціла лік. Залезла ў даўгі.

Я была і ў Растове, у штабе РОШ. Дабралася да Масквы. Кантактавала з высокапастаўленымі вайскоўцамі й грамадзянскімі чынамі – усе запэўнівалі мяне, што разьбяруцца і мая дачка знойдзецца. Я напісала сотні заяваў у самыя розныя інстанцыі. Усё марна – мая дачка быццам правалілася скрозь зямлю.

Кожную ноч мне сьніцца Амінат – яна просіць мяне аб дапамозе. Я прачынаюся ў халодным поце і плачу. Я хоць бы трохі супакоілася, калі б дакладна ведала, што яе ўжо няма ў жывых, але сэрца мне падказвае, што яна жывая».

«Самае жудаснае – працягвае маці Амінат Дугаевай – я пачула з вуснаў Фрыдынскага, намесьніка Генпракурора Расеі, што мая дачка – вярбоўніца шахідак! (Паведамленьні пра гэта можна знайсьці ў расейскіх СМІ: Lenta.ru, Газета.RU, «Коммерсант» – М.Т.).

Як можна такое казаць? Маёй дачцэ толькі 15 гадоў! Як жа дзіця можа вербаваць кагосьці для правядзеньня тэрарыстычных акцый? Амінат і паняцьця пра гэта ня мае. Няўжо дарослыя людзі ў Генпракуратуры ня думаюць, што кажуць? Хай вернуць маю дачку! Мне сэрца падказвае, што яна жывая!»

Цалкам магчыма, што матчына сэрца не падманвала…

Праз два гады, 1 ліпеня 2005 г., у маці Амінат зьявіліся б больш важкія падставы для падобных прадчуваньняў…

Цібіраў Валеры – адзін з бацькоў школьніцы, якая загінула ў Беслане, апазнаў сваю зьніклую дачку Тамірыс па фатаграфіі, апублікаванай на сайце kavkaz.strana.ru .

У заяве Цібірава ўказваецца: «21 чэрвеня інфармацыйны канал “Чачэнская Рэспубліка” (kavkaz.strana.ru) апублікаваў паведамленьне пад загалоўкам “У Чачні ліквідавана банда настаўнікаў сьмяротніц”. Гаворка ішла аб затрыманьні ў Чачні бандытаў, якія выкрадалі непаўналетніх дзяўчынак з мэтай выкарыстаньня іх у якасьці тэрарыстак-сьмяротніц.

Паведамленьне суправаджалася фатаграфіяй трох дзяўчынак, якіх на гэтай фатаграфіі корміць вайсковец у камуфляжнай форме (гл. фота зьлева). Пасьля фатаграфіі на сайце не аказалася. Я і мае сваякі сцьвярджаем, што крайняя справа зь дзяўчынак – мая дачка.

Чачня 12Ва ўсякім выпадку, мы канстатуем безумоўнае, вельмі моцнае вонкавае падабенства, і спадзяемся, што праваахоўныя органы ў бліжэйшы час дапамогуць нам усталяваць, ці сапраўды Тамірыс Цібірава (дата нараджэння – 3 жніўня 1994 г.) была вызвалена ў чэрвені ў Чачні” (фота з сайта kavkaz.strana.ru, прадастаўлена рэдакцыі ІА REGNUM Валерыем Цібіравым. Адрас навіны: www.regnum.ru/news/478781.html, навіна датаваная 01.07.2005 г.).

Нам невядома, чым скончылася гэтая дэтэктыўная гісторыя. Будзем спадзявацца на яе шчаслівы канец.

Гэтае паведамленьне лішні раз пацьвярджае, што супрацоўнікі расейскіх сьпецслужбаў займаюцца выкраданьнямі людзей. І калі падобныя злачынствы ўвайшлі ў Чачні ў норму і падаюцца як сьпецаперацыі па выяўленьні «баевікоў», для чаго сюды камандыруюцца супрацоўнікі сьпецслужбаў з усёй Расеі, то не зусім зразумела – зь якой жа мэтай гэтыя сьпецслужбы выкрадаюць непаўналетніх дзяцей.

Заяву Цібірава аб выкраданьні дачкі й публікацыя фатаграфіі, на якой намаляваная яго выкрадзеная дачка, варта расцэньваць як каласальны правал у працы расейскіх сьпецслужбаў. Такі ж правал, напрыклад, які адбыўся ў Разані, калі за руку былі злоўлены супрацоўнікі ФСБ, якія закладвалі выбухоўку пад жылы дом. Такі ж правал, які здарыўся ў Досе, калі катарскімі службамі былі затрыманыя супрацоўнікі ГРУ, якія зьдзейсьнілі тэрарыстычны акт, у выніку якога быў забіты экс-прэзідэнт ЧРІ Зелімхан Яндарбіеў і паранены яго 13-гадовы сын. Правальны сьпіс расейскіх сьпецслужбаў можна працягваць доўга…

Па правалах грамадскасьць даведваецца пра закулісную дзейнасьць любых сьпецслужбаў.

У расейскіх сьпецслужбаў у сілу іх вельмі нізкага прафесіяналізму гэтых правалаў вельмі шмат. Таму для хоць трохі думаючага чалавека няцяжка прыйсьці да заканамернай высновы, што расейскія сьпецслужбы зьяўляюцца сейбітамі тэрарызму, якія выкрадаюць у тым ліку і непаўналетніх дзяцей…

 (Фотаздымак дзяўчынак-«шахідак» зьнік практычна з усіх сайтаў пасьля заявы Валерыя Цібірава – М.Т.)

=

І ў заключэньні яшчэ пару матэрыялаў, датычных таямнічых падзей, якія адбываліся ў Чачні ў канцы 2005 года.

 

Трагічны лёс чачэнскіх дзяцей

Раман Чорны (праваабаронца, лекар;

http://www.kavkazcenter.com/russ/content/2005/12/22/40414.shtml)

 Чачня 13

З розных інфармацыйных крыніц, у тым ліку і незалежных, стала вядома, што агульная колькасьць атручаных чачэнскіх дзяцей перавысіла 100 чалавек. Лічбу ў 100 пашкоджаных хваробай дзяцей называе і Савет Няўрадавых Арганізацый (СНА) ЧРІ. Гэтая колькасьць, магчыма, недакладная, бо з Чачні ўсяляк блакуюць любую незалежную інфармацыю аб тым, што адбываецца. Тым ня менш, і расейскія крыніцы прызнаюць, што назіраецца тэндэнцыя павелічэньня колькасьці хворых. Уражаныя раптоўнай хваробай дзеці паступаюць з чатырох населеных пунктаў.

Па дадзеных СНО ва ўсіх атручаных дзяцей аднолькавыя сімптомы – рэзкае пагаршэньне стану, удушша, слабасьць, гістэрыка. Пераважная большасьць дзяцей – дзяўчынкі.

Сьпецыялісты – таксіколагі, хімікі – кажуць, што ніякіх прыкмет харчовага атручаньня ў дзяцей няма. Але пра прычыны хваробы гэтыя сьпецыялісты маўчаць.

Я сам па адукацыі лекар-педыятр, маю некалькі сьпецыялізацый, у тым ліку і па дзіцячай псіхатэрапіі.

Чачэнскія крыніцы пішуць, што «першапачаткова былі падазрэньні, што школьнікаў атруцілі баявой хімічнай зброяй. Аднак Камісіі Міністэрства аховы здароўя ЧРІ ўдалося высьветліць, што прычынай захворваньня дзяцей стала крыніца радыяцыі, і сімптомы атручаньня былі [трохі] падобныя зь сімптомамі прамянёвай хваробы».

З самага пачатку абмоўлюся, што ў мяне няма дадатковых даных пра захварэлых. Але як сьпецыяліст, магу зрабіць некаторыя высновы і здагадкі.

Ці можа быць прычынай хваробы – крыніца радыяцыі? Верагодна, так. Аднак раптоўная масавая хвароба дзяцей у Чачні можа быць выклікана й іншымі прычынамі. Да прыкладу, дзеяньнем бактэрыялагічнай зброі, або так званай псіхатроннай зброяй.

Нельга цалкам адмаўляць меркаваньне, што невядомая хвароба ў Чачні, магчыма, выкліканая эксьперыментамі над людзьмі.

Логіка дзеяньняў расейскіх уладаў падказвае, што рэальнага незалежнага рассьледаваньня масавага атручаньня чачэнскіх дзяцей ня будзе. Хутчэй за ўсё, усе сьпішуць на «баевікоў» або на які-небудзь выпадковы чыньнік.

Дый так званая “міжнародная супольнасьць” наўрад ці ўзбудзіцца жаданьнем пацікавіцца, чым жа атруцілі дзяцей?..

 

«Я думаю, чачэнскіх дзяцей апраменьваюць з дапамогай ЗВЧ…»

Недашкоўскі Ільля (радыёінжынер, сьпецыяліст у галіне тэхнікі ЗВЧ;

http://www.kavkazcenter.com/russ/content/2005/12/24/40466.shtml)

Прачытаў на вашым сайце артыкул аб таямнічым атручаньні чачэнскіх дзяцей. Магу выказаць здагадку, што гэта не атручаньне, а вынік уздзеяньня моцных імпульсных электрамагнітных палёў дыяпазону звышвысокіх частот (ЗВЧ).

Некалькі гадоў таму я сам падвергнуўся такому апраменьваньню (на шчасьце, кароткачасова ~ 10-20 мін у дзень на працягу прыкладна тыдня).

Я знаходзіўся ў імпульсным ЗВЧ-полі з частатой імпульсаў ~ 100 Гц і напружанасьцю (у момант імпульсу) ~ 1 кВ/см. Ужо праз некалькі дзён гэта прывяло да наймацнейшага галаўнога болю, невытлумачальнага пачуцьця страху, прыступаў удушша і да т.п. Сімптомы трымаліся даволі доўга – каля месяца і нават даўжэй.

Каб быў зразумелы маштаб шкоднага ўзьдзеяньня гэтак моцнага ЗВЧ-поля, прывяду прыклад. Звычайны сотавы тэлефон (які таксама генеруе пры сваёй працы імпульсы ЗВЧ) дае напружанасьць поля паблізу антэны ~ 1 В/см.

Пры працяглым карыстаньні сотавым тэлефонам (больш за 2 гадзіны на дзень) многія людзі скардзяцца на галаўныя болі (што асабліва характэрна для старых мадэляў тэлефонаў стандарту DAMPS). Гэта вынік узьдзеяньня імпульснага, адмысловым чынам мадуляванага поля ЗВЧ на мозг чалавека.

Вядома, што біялагічны эфект электрамагнітнага поля прапарцыйны квадрату напружанасьці. Значыць, “шкода” ад поля 1 кВ/см будзе на парадкі большы. Груба кажучы, “галава баліць” пасьля апрамяненьня ў такім полі ў тысячы разоў мацней.

Генератар для стварэньня такога поля можа быць зроблены досыць кампактным (зьмяшчаецца ў сярэдняга памеру чамадан, сілкуецца ад звычайнай электрычнай сеткі, важыць ~ 30 кг). Магчыма, што на чачэнскіх дзецях выпрабоўваюць такі імпульсны ЗВЧ генератар-апраменьвальнік.

Калі ЗВЧ апраменьвальнікі разьмясьціць недзе ў школьным класе (у шафе, за драўлянай перагародкай, пад падлогай і да т.п.) і “апрацоўваць”  ім дзяцей, то ўжо праз некалькі дзён можна нанесьці вельмі сур’ёзную шкоду здароўю ахвяраў.

Заўважу, што ў момант апрамяненьня чалавек не адчувае практычна ніякіх непрыемных адчуваньняў. Толькі празь некалькі дзён зьяўляюцца боль, цяжкасьць дыханьня, зьмяненьне паводзін, страх і да т.п.

Далёкасьць дзеяньня шкоднаснага ЗВЧ-выпраменьваньня можа складаць некалькі дзясяткаў метраў (ад апрамяняльніка). Сьцены, зачыненыя дзьверы ды іншае ад ЗВЧ не абараняюць. Яны яго толькі зьлёгку саслабляюць…

 

4 каментарыя

  1. Мікола кажа:

    для выжываньня і перамогі над рускім фашызмам народы
    Каўказа павінны аб’яднацца ў адзін кулак.Кланяюся вечным Героям
    непераможнага, ніколі і нікім не пастаўленым на калені чэчэнскага Народа і народаў Каўказа. Слава героям сваёй зямлі!
    Змагар за Незалежнасць Беларусі.

  2. Litvarus кажа:

    І замест таго каб усяму ісламскаму Свету хоць на час абьяднацца каб выратаваць народы паўночнага Каўказа, яны працягваюць ваяваць паміж сабою. Шчыра кажучы, я не магу разабрацца на чыім баку нам літварусам быць ў тых войнах што адбываюцца ў ісламскім Свеце.

  3. Litvarus кажа:

    Шаноўная Рэдакцыя, а не варта вам падумаць над зменай фармату падачы матэрыялу? Тлумачу. Я поўдня абдумываў як пераканаўча патлумачыць сп. Літвіну няслушнасць яго думак, а вы за гэты час вы паставілі новы матэрыял і такім чынам схавалі мой адказ. Я цепер вымушаны тэлефанаваь Літвіну і калі я яго не застану пару разоў дома, то “плюну” і стану думаць, што дарма стараўся. Так ваш сайт губляе шырату і аператыўнасць. Глядзіце як разумна робіць Архэ. Ён справа выстаўляе наібольш змятойные каментары на матэрыялы якіе выстаўляліся не так даўно А ўнізе дае яшчэ каментары (іх пачаткі) на матэрыялы выстаўленые даўно. Такім чынам чытач мае перад вочыма шмат матэрыялу. Каментары перад вочыма гэта ёсць і кароткая анатацыя. У вас гэтага няма. З павагай, Біч.

  4. Яўген Мурашка кажа:

    Нельга падабраць слоў, каб выказаць сваі пачуцьці.
    Нельга назваць кошт, які павінны заплаціць Крэмль за гэтыя злачынствы

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы