nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Вадзім Штэпа: “Атаесамленьне «рускасьці» й «імперскасьці» – найлепшы спосаб разбурыць брацкія адносіны паміж рускімі ды ўкраінцамі”

5 лютага, 2014 | Каментары (1)

(Узята адсюль: http://svpressa.ru/world/article/81693/; ніжэй – фота аўтара)

Штэпа 1

 

“Адказваючы на пытаньне аб буйных расейскіх інвестыцыях ва ўкраінскую эканоміку, прэзідэнт Пуцін матываваў іх тым, што ўкраінцы зьяўляюцца «брацкім народам». Зразумела, публіка паставілася да такога тлумачэньня ськептычна – усім ясна, што ў міждзяржаўных дачыненьнях галоўную ролю маюць палітычныя і эканамічныя інтарэсы. Аднак наколькі сёньня наогул дарэчная гэтая гістарычная рыторыка пра «братэрства»?

 

Яна дазволіла нагадать прызнаньне Леніным незалежнасьці Фінляндыі ў сьнежні 1917 года. Тады бальшавіцкі правадыр працягваў руку ў сьветлую будучыню і гучна заяўляў аб праве народаў на самавызначэньне. Але іншай рукой, без лішняга шуму – узбройваў фінскую чырвоную гвардыю, закліканую вярнуць гэтую краіну пад кантроль імперыі. Ужо савецкай…

Сёньня па Кіеву таксама ходзяць розныя чуткі, выкліканыя рускай мовай і нехарактэрным для Украіны слэнгам некаторых сілавікоў ва ўкраінскай форме. Але ўсё ж галоўнай прыладай сучаснасьці зьяўляецца мас-медыя. І расейская медыйная палітыка ў стаўленьні да Ўкраіны спрэс абвяргае заяўлены Пуціным прынцып «братэрства».

Гістэрыя вядомых тэлевядучых выглядае ўжо проста бязьмежна – таму яе няма сэнсу аналізаваць. У тэкставых СМІ й блогах увесь час мільгаюць манструозныя бЕнде́ровцы (жыхарам малдаўскіх Бендэр, мабыць, неўзабаве давядзецца пераймяноўваць свой ​​горад).

Калі расейцы сапраўды лічаць украінцаў брацкім народам, медыйная палітыка павінна быць зусім іншай. Выцягнеце з паліцы або зьніміце новыя фільмы паводле Гогаля і Шаўчэнкі, раскажыце, што легендарны москвавед Гіляроўскі паходзіў з запарожскіх казакоў, пакажыце ў прайм-тайм класічную карціну Сяргея Параджанава “Цені забытых продкаў” – пра гісторыю старажытных гуцульскіх родаў. Гэта створыць куды больш пазітыўнае стаўленьне да Расеі ва ўкраінскіх тэлегледачоў.

Два дзесяцігоддзі незалежнага існаваньня Расеі й Украіны прывялі да палярна супрацьлеглага антрапалагічнага выніка.

Ва Ўкраіне за гэты час ня проста вырасла новае пакаленьне, але паўстала новая нацыя. Сімвалы Майдана вельмі паказальныя – тысячы людзей тут з гонарам носяць на сабе нацыянальны сьцяг і ад душы сьпяваюць дзяржаўны гімн. Мне цяжка ўявіць нешта падобнае на расейскіх палітычных мерапрыемствах – хоць афіцыйных, хоць апазіцыйных.

У Расеі ж час ці то спыніўся, ці то пайшоў назад. Замест ўзьнікненьня новай расейскай грамадзянскай нацыі адбылася рэстаўрацыя савецкага патрыятызму і яшчэ дасавецкіх імперскіх амбіцый. Да гэтага часу ў ідэолагаў гэтай рэстаўрацыі можна сустрэць тэрмін «украінскі сепаратызм», запазычаны з пісаньняў дарэвалюцыйных манархістаў.

Разьвіцьцё ўкраінскіх падзей ярка высьвеціла і розніцу апазіцыйных рухаў у дзьвюх краінах. Летась 30 лістапада кіеўскі “Беркут” жорстка разагнаў студэнцкі лагер на Майдане. Але, у адрозьненьне ад маскоўскай Балотнай, людзі не разышліся па дамах чакаць міліцэйскіх позваў – наадварот, на наступны дзень на Майдан выйшаў мільён чалавек ! І тут ужо завагалася сама ўлада… [вось ён – вынік хаця б невялікіх умоў для нармалізацыі нацыянальнага, якія існавалі больш-менш працяглы час – і ўжо ёсьць каму бараніць сапраўдную дэмакратыю ад патэнцыйнай дыктатуры! Зноў атрымліваем сувязь паміж нацыяналізмам і дэмакратыяй. – Рэд.]

Гэтая грамадзянская самаарганізацыя выявілася і ў структурным адрозьненьні. Расейскія апазіцыйныя партыі, колькі б ні лаялі ўладу, самі будуюцца па той жа «вертыкальнай» мадэлі –  з цэнтралізаваным маскоўскім «палітбюро». Структура ўкраінскай апазыцыі зусім іншая – гэта сетка грамадаў, рэгіянальных грамадзянскіх супольнасьцяў – нейкага аналага даўно не існуючых расейскіх земстваў. Партыйныя лідары не “правадыры”, але толькі пасярэднікі на перамовах народу з уладай. Палаткі ў грамадзянскім сектары Майдана ставяць не партыі, а рэгіёны. Само слова “грамадзянін» гучыць па – ўкраінску як «громадянин».

Дарэчы, захоп народам абласных адміністрацый, які вельмі напалохаў сталічную ўладу і які прывёў да адстаўкі прэм’ера Азарава, анітрохі не супярэчыць украінскаму заканадаўству. Гэты зусiм новы для расейскага назіральніка факт тлумачыцца тым, што самі будынкі гэтых адміністрацый належаць не дзяржаве, а мясцовым супольнасьцям – тым самым грамадам. Так явачным парадкам спаўняецца арт. 5 Канстытуцыі Украіны: «Народ ажыцьцяўляе ўладу непасрэдна».

Таму прагнозы расколу Ўкраіны на захад і ўсход выглядаюць маларэальна – рэгіянальныя грамады падтрымліваюць паміж сабой трывалыя «гарызантальныя» сувязі. Гэта вельмі спрошчаны пункт гледжаньня – уяўляць, што ў ЕЗ імкнуцца толькі заходнія рэгіёны Ўкраіны, а ўсходнія – імкнуцца ўвайсьці ў склад Расеі. На самай справе, свае «еўрамайданы» праходзяць і ў Данецку, і ў Харкаве, і ў Днепрапятроўску. Жыхары гэтых гарадоў лічаць сябе анітрохі ня меншымі ўкраінцамі, чым, напрыклад, галічане, і на рэферэндуме аб незалежнасьці 1991 года таксама пераважнай большасьцю выказаліся «за». Таму меркаваць, быццам яны раптам задумалі стаць грамадзянамі іншай краіны – гэта імперскі самападман расейскіх аналітыкаў.

Дачыненьні паміж братамі заўсёды ўзаемныя. Але гэта начыста абвяргаецца рэзкім статыстычным кантрастам. Напрыклад, нягледзячы на тое, што па выніках апошняга перапісу насельніцтва (2010 г.) колькасьць украінцаў у Расеі складае амаль 2 мільёны чалавек, у краіне да гэтага часу няма ні адной поўнафарматнай украінскай школы. Нават на Кубані, дзе гэтая мова традыцыйна распаўсюджана з тых часоў, як Кацярына II перасяліла туды запарожскіх казакоў. Між тым, у розных рэгіёнах Украіны працуе звыш 1400 школ з рускай мовай навучаньня.

Гэта, хутчэй, адносіны метраполіі й калоніі – «брацкімі» іх можна называць толькі іранічна, загадзя мяркуючы, хто тут «старэйшы». Хоць рэальная іронія «старшынства» заключаецца менавіта ў адваротным. Правядзіце розумавы эксьперымент – прыбярыце Кіеўскую Русь зь гістарычных падручнікаў (а заадно і падазроны еўраінтэграваны Ноўгарад). Расейскую гісторыю тады давядзецца выводзіць з Залатой Арды, куды будучыя маскоўскія цары ездзілі за цэтлікамі на вялікае княжаньне. Можа быць, пакуль гэта яшчэ выглядае эпатажам – але затое цалкам гармануе зь персьпектывай стварэньня Еўразійскага саюзу.

Аднак у такім выпадку еўраінтэграцыя Ўкраіны цалкам лагічная. Выкрываецца розьніца геапалітычных каардынат, зададзеная двума гістарычнымі героямі, якія і дагэтуль культывуюцца ў сваіх краінах – Аляксандрам Неўскім, які стаў прыёмным сынам хана Батыя, і Даніілам Галіцкім, які, наадварот, палічыў за лепшае саюз зь еўрапейцамі супраць Арды.

Сёньня многія расеяне, калі прыязджаюць на Майдан і маюць зносіны зь яго насельнікамі, затым зьдзіўлена апісваюць ломку сваіх гістарычных стэрэатыпаў. Аўтар маляўнічага фотарэпартажу аб Майдане, саратаўскі блогер Валянцін Васін заўважае: «Яны лічаць нас братамі, як і раней, менавіта братамі. Але ім так надакучыла, што мы на аўтамаце працягваем навязвацца ім у бацькі. І мы самі вельмі часта ня бачым, што робім менавіта так, а потым дзіву даемся, што ня любяць яны нас».

Гэты «бацькоўскі комплекс» [гэта ўсё праявы “комплексу імперскай непаўнавартасьці”. – Рэд.], надзвычай ходкі ў сёньняшнім расейскім сьветаглядзе і выяўляецца прыкладна так: Украіна «аддзялілася» ад Расеі. Хоць у рэчаіснасьці Украіна здабыла незалежнасьць у выніку роспуску СССР, прычым галоўным ініцыятарам гэтага роспуску ў сьнежні 1991 года выступіла сама Расея. Але пра гэты гістарычны факт цяпер успамінаць нямодна і непатрыятычна. Сёньняшнія расейцы пераважна асацыююць сябе не з Расеяй 1991 года, але з СССР як такім. Аднак гэтая фантомная асацыяцыя зь імперыяй якраз і перашкаджае наладжваньню раўнапраўных, постімперскіх сувязяў з суседзямі.

Што тычыцца міжнацыянальных зносін на Майдане – яны застаюцца сапраўды брацкімі ў тым пазітыўным сэнсе, які першапачаткова ўкладваўся ў гэты мем. Украінская гаворка тут лёгка суседнічае з рускай – з вамі падтрымаюць размову на той мове, на якой вам зручней. Наогул, па сацапытаньнях, 27% ​​мітынгоўцаў на Майдане рускамоўныя і 18% двухмоўныя. 30 сьнежня тут адбылася масавая акцыя з запальваньнем свечак у памяць ахвяр валгаградскіх тэрактаў. Як вядома, аналагічная акцыя ў самым Валгаградзе была разагнаная паліцыяй. Гэты кантраст яшчэ раз ярка прадэманстраваў, што рускія як народ і Расея як дзяржава – зьявы ня тоесныя. Для ўкраінскай грамадзянскай сьвядомасьці гэта ўсё больш відавочна. Да рускіх [украінцы] радыя ставіцца па-добрасуседску, але калі Расея пачынае сябе паводзіць не як сусед, але як уласьнік і вашага дома – гэта, вядома, зьмяняе стаўленьне да яе…

Той жа логікі прытрымліваецца і «Правы сектар» Майдана. Узрастаньне яго ролі выглядае заканамерным – пасьля таго, як улада два месяцы спрэс ігнаравала мірныя арт-пратэсты. Расейскія СМІ любяць маляваць ўкраінскіх правых «фашыстамі» – але гэта чарговы закарэлы стэрэатып, хоць і вельмі зручны ў прапагандысцкіх мэтах. Рэальнымі ж фашыстамі на кіеўскіх вуліцах сёньня зьяўляецца «Беркут», які выкарыстоўвае вадамёты ў мароз (што забаронена міжнароднымі канвенцыямі) і страляе пластыкавымі кулямі прыцэльна па галовах і вачам, па журналістах і медыках. А таксама – праўладныя «цітушкі», якія займаюцца выкраданьнямі людзей і садысцкімі катаваньнямі.

У адной з улётак «Правага сектара» на нацыянальную тэму гаворыцца так: “Ні ў якім разе нельга думаць, што цяперашняя рэвалюцыя мае нейкі русафобскі характар​​. Цяпер на Майдане плячом да пляча з украінцамі знаходзіцца мноства прадстаўнікоў нацыянальных меншасьцяў – у тым ліку і рускія, якія паважаюць права ўкраінцаў быць гаспадарамі на сваёй зямлі. Таксама нашай рэвалюцыі сімпатызуе нямала рускіх у самой РФ – тых патрыётаў, якія разумеюць вычарпанасьць імперскага шляху развіцьця…»

Нялішне заўважыць – гэты дакумент мае ня «зьнешне-прапагандысцкі» характар​​, але арыентаваны на саміх рэвалюцыянераў. Так што гэта іх сапраўдны пункт гледжаньня – без усялякіх медыя-скажэньняў.

Аднак, калі для большасьці цяперашніх рускіх «імперскі шлях развіцьця» зьяўляецца адзіным, і наогул «рускае» й «імперскае» для іх тоесныя, – гэта якраз найлепшы спосаб разбурыць брацкія адносіны з украінцамі.

Зрэшты, было б наіўным перабольшаньнем сцьвярджаць, быццам усе ўкраінцы так ужо імкнуцца да гэтага брацтва. Напрыклад, у сёньняшняй Украіне даволі папулярная кніга майго цёзкі Паўла Штэпы “Маскоўства”. Гэта даволі фундаментальнае гістарычнае дасьледаваньне, прысьвечанае таму, як на працягу стагоддзяў Расейская імперыя прыгнятала Украіну. Некаторыя яго тэзісы гучаць вельмі пераканаўча, напрыклад:

«Манархічная Масковія дазваляла Украіне тэатральныя сьпектаклі: «Ой не хадзі, Грыца», «Сатана ў бочцы», «Маскаль – чараўнік», аднак забараняла ставіць еўрапейскія п’есы на ўкраінскай мове. Дазваляла танцаваць гапак, але забараняла ўкраінскі балет. Дазваляла сьпяваць украінскія народныя песьні, але забараняла ўкраінскую оперу. Дазваляла друкаваць аповесьці зь сялянскага жыцьця М.Ваўчок, але забараняла П.Куліш перакладаць Шэкспіра на ўкраінскую мову. Адным словам, культывавалася прымітыўнае маларасейства».

Штэпа 2Аднак у цэлым гэтая кніга вытрыманая ў стылі не рацыянальных доказаў, але ідэалагічных прадузятасьцяў, прычым на мяжы расізму. Вось толькі назвы некаторых главаў: «Рабства і дэспатыя маскавітаў», «Творчае бясплоддзе маскавітаў», «Захопніцтва і каланіялізм маскавітаў»…

Тым ня менш, варта аднойчы ўключыць навіны па расейскіх тэлеканалах – і некаторыя высновы гэтага аўтара пачынаюць дзіўным чынам пацьвярджацца. Так, у гэтай прапагандзе стала абыгрываецца карыкатурны вобраз украінцаў як суцэльнага вяскоўца (з абавязковымі гарылкай і салам) – у параўнаньні з… высокакультурнымі й адукаванымі расейскімі «патрыцыямі».

Узьнікае люстрана-парадаксальнае пытаньне: а ці не працуюць у адной зьвязцы расейскія імперцы і ўкраінскія нацыянал-радыкалы?”

 

=

Ад рэдакцыі:

Пытаньне, разгледжанае спадаром Штэрам у вышэй паданым артыкуле – адно з найгалоўных, за якім мы сочым ужо шмат гадоў (кожны сталы чытач нашага сайта можа гэта пацьвердзіць). Але дадаткова яшчэ больш істотным зьяўляецца тое, што пазіцыя аўтара (дарэчы, рускага чалавека), які аналізуе гэтае пытаньне, практычна цалкам адпавядае той, якая таксама ўжо даўно выпрацавана на нашым сайце.

Клуб прыстойных прастаўнікоў славянскіх народаў – рускага, беларускага, украінскага, іншых – працягвае павялічвацца!

Інтэр-Нацыянальнаму саюзу братніх славянскіх народаў быць!

Штэпа 3У пацьверджаньне гэтай тэзы падаем ніжэй фота аўтара – Вадзіма Штэпы – у абдымках даўно вядомага нашым чытачам Аляксея Шырапаева (апошні справа).

Усяго лепшага, сябры.

Жыве Вялікалітва-Беларусь – наша зямля!

 

 

Каментары (1)

  1. Litvarus кажа:

    Раўнапраўны хайрус можа быць толькі у народаў прыкладна аднолькавай колькасці. Нас 10 млн, украінцаў – 45, рускіх -150. Раўнапраў’е немагчымае.. Ў культурнай сфере ў такі хайрус могуць не захацець нерускіе, неправаслаўные народы РФ.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы