nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Лідара кіеўскага аўтамайдану, па яго словах, захапілі, катавалі. І што гэта нам нагадвае?

7 лютага, 2014 | 2 каментарыя

Булатаў 1Падзеі ва Ўкраіне, Сочынская алімпіяда, неабходнасьць працягваць апавядаць пра Чачню – усё гэта актуальныя і важныя тэмы. Якую зь іх абраць для аналізу і каментаваньня? Сёньня мы вырашылі сканцэтравацца на навіне, якая прыйшла зь Вільнюса (бо яна своеасаблівым чынам закранае ўсё пералічанае вышэй). Там учора адбылася прэсавая канферэнцыя Дзьмітрыя Булатава – лідара кіеўскага “Аўтамайдану”. Аўтарам паданага ніжэй артыкула, які даў рэпартаж з гэтай канферэнцыі, зьяўляецца Канстанцін Амелюшкін (тэкст узяты адсюль: http://ru.delfi.lt/news/live/dmitrij-bulatov-ya-prosil-ih-menya-ubit-terpet-bylo-uzhe-nevozmozhno.d?id=63945516#ixzz2sYFtacCj – і некалькі скарочаны).

 

“35-гадовы Дзьмітрый Булатаў даў паўтарагадзінную прэс-канферэнцыю для літоўскіх і замежных СМІ ў адным зь вільнюскіх шпіталяў. Журналісты ледзь зьмясьціліся ў адведзенае для зносін з украінскім актывістам памяшканьне.

Булатаў 2Спачатку актывіст прызнаўся журналістам, што маючая адбыцца зносіны будуць для яго складанымі, паколькі ў яго баліць галава і расплываецца зрок. Булатаў гаварыў павольна. Па яго прызнаньні, цяпер ён адчувае сябе лепш, аднак усё яшчэ дрэнна.

 

Версія выкраданьня з вуснаў самаго Дзьмітрыя Булатава

«Я ўдзячны вельмі многім людзям, якія дапамаглі мне трапіць у Вільнюс і якія аказваюць тут мне медыцынскую дапамогу», – сказаў ён, пачаўшы прэс-канферэнцыю.

Па словах Дзьмітрый Булатова, 22 студзеня яму паведамілі аб арышце ўладамі ўсіх ягоных рахункаў і маёмасьці. «Даведаўшыся пра гэта, я прыпаркаваў сваю машыну, сеў у таксі й паехаў да банкамата здымаць грошы з банкаўскіх картак», – распавёў ён. Булатаў [так зрабіў таму, што] лічыў, што яго аўтамабіль можа быць спынены супрацоўнікамі дзяржаўтаінсьпекцыі Ўкраіны і канфіскаваны.

«Калі я прыехаў да банкамата, я ўбачыў там каля дзесяці чалавек спартовай зьнешнасьці. Яны былі падобныя на «цітушак». Я прагульваўся ўздоўж дарогі, чакаючы, калі гэтыя людзі пойдуць, – працягваў ён свой ​​аповяд. – Усё адбывалася ў Кіеве, каля вугла вуліц Закрэўскага і Маякоўскага».

«Чакаючы ля дарогі, я атрымаў удар у патыліцу. Моцны. Мяне падхапілі й закінулі ў мікрааўтобус. Там мяне яшчэ некалькі разоў вельмі моцна ўдарылі па галаве, апранулі мяшок на галаву і паклалі тварам уніз. Пасьля гэтага, мне здаецца, што каля гадзіны мяне кудысьці везьлі», – сказаў Булатаў.

 

Умовы, катаваньні, што хацелі ведаць

Актывіста даставілі ў невядомае месца (месцазнаходжаньне Д.Булатава заставалася невядомым на працягу васьмі дзён), прывялі ў пакой, надзелі на вочы акуляры для плаваньня, усярэдзіне якіх была вата, і прыгразілі, што будуць біць у выпадку, калі ён іх здыме. Ён усё ж іх здымаў, калі выкрадальнікі сыходзілі. У пакоі, паводле яго слоў, быў ложак і вядро ў якасьці прыбіральні.

«Кожны дзень гэтыя людзі білі мяне па галаве. Першы дзень пачаўся з таго, што мяне паклалі на падлогу, зачынілі нос, паклалі мокрую анучу па-над акуляр і пачалі ліць ваду ў рот. Я пачаў захлынацца», – распавёў Д.Булатаў.

Штодня адбываліся допыты. «Білі яны мяне няшмат, але вельмі моцна, балюча і вельмі прафесійна…», – падкрэсьліў ён.

Паводле яго слоў, больш за ўсё гэтых людзей цікавіла: «хто дае грошы на «Аўтамайдан», «колькі дае грошай амерыканскі пасол», хто «Аўтамайдану»дае распараджэньні, чые загады яны выконваюць, «якія ў сябраў руху дачыненьні з амерыканцамі й амбасадарам ЗША», а таксама колькі грошай атрымліваюць удзельнікі руху. Акрамя гэтага, невядомыя Булатаву людзі цікавіліся сумамі, «выдадзенымі асабіста яму амбасадарам ЗША» і высьвятлялі, куды ён гэтыя грошы схаваў.

«Мяне абвінавачвалі ў тым, што я амерыканскі шпіён, – распавядаў ён. – Усе нашы размовы яны здымалі на відэакамеру і гэта працягвалася кожны дзень».

Таксама невядомых цікавілі паездкі ўдзельнікаў «Аўтамайдану» ў Мяжгор’е (прыватная рэзідэнцыя прэзідэнта Віктара Януковіча), да міністра ўнутраных спраў Віталя Захарчанкі й да Віктара Медзведчука (лідар руху «Украінскі выбар» – прыхільнік уступленьня Ўкраіны ў Мытны зьвяз).

«Больш за ўсё яны распытвалі ў мяне пра наведваньні В.Медзведчука. Яны распытвалі, хто прымаў рашэньні, чаму мы да яго езьдзілі», – адзначыў актывіст.

Допыты і зьбіцьцё працягваліся штодня. Пытаньні былі адны і тыя ж, адрозьніваліся толькі фармулёўкі.

Кармілі яго мала (кавалкі вяндліны і сыр), паілі тэхнічнай вадой з пахам «прэлых ануч».

Празь некалькі дзён катаваньні ўзмацніліся. Катавалі Д.Булатава, паводле яго слоў, заўсёды два чалавекі [сьпецыялізацыя, аднак. – Рэд.]. «За дзьвярыма былі яшчэ людзі», – удакладніў ён.

Пасьля адной са спробаў зьняць акуляры і паглядзець на тых, хто яго біў, ён атрымаў удары па скронях і па патыліцы.

Затым Д.Булатаву апранулі на галаву мяшок, кайданкі на рукі (за сьпіной), на ногі вяроўку, звязалі рукі, ногі й паклалі на падлогу. Білі палкамі па твары, часта і моцна. «Горш нічога ў сваім жыцьці я не адчуваў», – прызнаўся ён.

У выніку, па яго словах, каб пазьбегнуць далейшых катаваньняў, ён сказаў, што атрымаў ад пасла ЗША грошы, якія выдаткаваў на паліва для «Аўтамайдану» і камеры.

«Пасьля гэтых катаваньняў мяне прымушалі казаць на камеру, што я шпіён Амерыкі, ЦРУ, што амерыканцы даюць мне грошы, што «Аўтамайдан» праплачваюць амерыканцы і што яны мяне нанялі для таго, каб я стварыў «Аўтамайдан» і беспарадкі супраць цяперашняй улады», – распавядаў ён.

«Я сказаў усё, што яны прасілі, – сказаў ён. – Яны запісалі ўсё гэта на відэа».

На наступны дзень яму прыгразілі стратай вока і парэзалі шчаку (са шчакі некалькі дзён цякла кроў). «Мне заслалі цэлафан і я спаў на ім», – сказаў ён на заканчэньне.

Лідар “Аўтамайдану” сказаў, што яму адрэзалі частку вуха і правялі гэтай часткай па ілбе. «Гэта было вельмі страшна», – успамінаў Д.Булатаў.

У апошні дзень яму прыгразілі, што будуць яго укрыжоўваць. «Я стаяў на каленях з прыбітымі да дзьвярэй рукамі», – успамінаў ён і дадаў, што ўсё гэта суправаджалася зьбіцьцём палкамі.

«Я прасіў іх мяне забіць, таму што трываць такое я ўжо ня мог», – прызнаўся Д.Булатаў.

Пасьля прайшоў нейкі час і Булатава вывелі, зьмясьцілі ў аўтобус, каля гадзіны кудысьці везьлі й выкінулі каля таго месца, дзе яго знайшлі [людзі] (каля вёскі Вішанькі) .

Далей ён трапіў у клініку «Барыс», адкуль ужо быў дастаўлены ў Літву.

 

Булатаў 3Застаўся жывы дзякуючы свайму здароўю

Тое, што Д.Булатаў застаўся жывы – перанёсшы катаваньні і 25-градусны мароз, пасьля таго, як яго выкінулі з машыны – мужчына абгрунтаваў сваёй высокай фізічнай падрыхтоўкай і адсутнасьцю шкодных звычак.

«Я быў і ёсьць сумленны перад сваім народам і перад людзьмі, зь якімі мы [разам] змагаліся», – сказаў ён тым, хто сумняваецца ў сапраўднасьці яго выкраданьня.

 

Расейскі сьлед і Медзьвядчук

Адказваючы на пытаньне пра тое, хто мог яго выкрасьці, Д.Булатаў зьвярнуў увагу на “рускі акцэнт” (расьцягнутая гаворка), на тое, што выкрадальнікі “білі й катавалі прафесійна”, і на тое, што да Булатава зьвярталіся ў трэцяй асобе.

“У мяне зьявілася думка, што гэта рускі сьпецназ – казалі па-расейску, з акцэнтам. Так, як мяне білі, катавалі – такое могуць рабіць толькі прафесіяналы”, – сказаў актывіст.

Таксама, паводле яго слоў, зь яго выкраданьнем можа быць зьвязаны і ўкраінскі палітык Віктар Медзвядчук. Як распавёў актывіст, выкрадальнікі шмат дапытвалі яго ў сувязі зь інцыдэнтам, калі быў зламаны плот каля дома гэтага алігарха і прыхільніка ўваходжаньня Украіны ў Мытны зьвяз. “Наконт Медзведчука пытаньняў было больш за ўсё”, – казаў ён.

На пытаньне журналіста «Аль-Джазіры», на якія грошы ўсё ж адбываецца фінансаваньне «Аўтамайдану», Булатаў адказаў, што гэты рух зьяўляецца грамадскай арганізацыяй, існуе на грошы шараговых украінцаў і заўсёды адмаўляўся ад дапамогі любых палітыкаў альбо палітычных партый.

Лекары, якія лякуюць Булатава ў Вільні, канстатуюць мноства пашкоджаньняў: рана на зьнешняй частцы вушной ракавіны з частковым дэфектам, рана на левай шчацэ, шматлікія сьляды зьбіцця, асабліва на спіне, руках, на твары, шыі. Пашкоджаны кісьці абедзьвюх рук, устаноўлены прыкметы малакроўя. Нягледзячы на тое, што яму цяпер паступова становіцца лепш, у Булатава ўсё яшчэ моцныя галаўныя болі, млоснасьць, а каб пазьбегнуць кашмараў, даводзіцца засыпаць з дапамогай заспакаяльных сродкаў”.

(канец цытаваньня тэкста К.Амелюшкіна).

=

 

Ад рэдакцыі:

Мы ня можам сказаць, што на ўсе 100% давяраем Дзьмітрыю Булатаву.  Застаецца пэўная верагоднасьць, што па той ці іншай прычыне ён кажа ня тое, што было на самай справе. Але верагоднасьць апошняга мы лічым істотна меншай. Таму для сябе мы так і вырашылі: будзем лічыць у якасьці галоўнай версіі, што Булатаў апавёў усё ў адпаведнасьці з праўдай.

А, калі так, тады не здаецца вам – нашыя чытачы – што ўсё, што вы тут прачыталі, вам ужо знаёма? Што злачынцы і метады іх дзеяньня – у т.л. захоп і катаваньні, сапраўды прыйшлі ва Ўкраіну зь мясьцін не такіх ужо аддаленых? І мы спадзяемся, што вы здагадваецеся – зь якіх…

Калі так, тады мы пажадаем: няхай вам атрымаецца пражыць жыцьцё, не спазнаўшы тое, што спазнаюць на сабе сёньня многія годныя ўкраінцы, а зусім нядаўна вельмі многія годныя чачэнцы.

А так пражыць жыцьцё магчыма толькі, калі мы будзем трымаць вочы і вушы адчыненымі, каб ведаць, што вакол нас робіцца, а таксама калі будзем рабіць усё неабходнае для таго, каб жахі, пра якія даводзіцца нам апавядаць на нашым сайце, ніколі не прыйшлі на нашу беларуска-літвінскую зямлю.

Усяго лепшага, сябры!    

 

2 каментарыя

  1. Litvarus кажа:

    Мне гэта нагадвае, што не вайна ёсць працягам палітыкі (19 ст. Клауцевіц), а палітыка ёсць працягам вайны (20 ст. Фуко). Калі б нашы дерьмократы гэта разумелі, яны б пасля паразы 2010 года сталі думаць як папоўніць свае войска, а не кідацца з рэшткамі войска на тую ж самую крэпасць.

  2. С.Высоцкі кажа:

    Калегі, можна думаць што заўгодна, але аніякі чалавек няздатны сам сабе адрэзаць палову вуха, а яшчэ паглядзіце як гэта зроблена – адмыслова няроўна, такімі зубцамі, як пагрызенае…Прыбіць сябе самога да дзьвярэй?..Ну як, адну руку можна прымалаціць, а другую?..

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы