Учорашнія падзеі ва Ўкраіне – як вакол Майдана, так і ў Вярхоўнай Радзе! – нягледзячы на ўвесь іх ахвярны трагізм, натхнілі глытком надзеі ўсіх людей добрай волі ва ўсім сьвеце. У той жа час ворагі ўкранскага народу (найперш, расейскія імперыялісты) ўпалі амаль што ў адчай… У такім стане яны, нібы п’яныя, у якіх, што ў галаве, тое і на языку, пачалі выдаваць такія “перлы” з глыбіняў сьвядомасьці, якія ў іншым стане ніколі б не агучылі… Мы вырашылі зафіксаваць на нашым сайце адзін з узорных прыкладаў такога самавыкрыцьця, які мы знайшлі на чарговым сайце г.зв. “рускіх нацыяналістаў” (гл. тут: http://nashaplaneta.su/blog/fsjopropala_ili_ukradennaja_revoljucija/2014-02-21-16159#ixzz2tx0VZNr2). Зьвяртаем увагу, аўтар тэкста, выстаўленага ніжэй, вырашыў не падаваць сябе нават пад нікам. Гэтым ён выдаў “на гара” яшчэ ідзін факт: ён выдатна ведае, што ён – злодзей, які дзейнічае ў інтарэсах сатанінскіх сіл зла. І яму страшна… Паколькі аўтар тэкста – тыповы расейскі імперыяліст, мы былі вымушаныя абільна каментаваць яго па ходу тэкста.
Рэдакцыя.
“Цяпер сярод пераважнай большасьі тых, хто быў супраць Майдана, пануе роспач і засмучэньне. “Прасралі палімеры”, “Януковіч = Гарбачоў”, “усё прапала…” і таму падобнае. І ўсё гэта таму, што, як хацелася многім, прэзідэнт так і не даў загаду аб уводзе надзвычайнага становішча ў краіне і не разагнаў Майдан. Прызнаюся, нават я ўчора ўвечары быў вельмі блізкі да падобных думак. Але, як гаворыцца, “раніца за вечар мудрэйшая”.
І сёньня з раніцы многае, што яшчэ ўчора здавалася дзіўным і незразумелым, выявілася і зайграла новымі фарбамі.
Замест таго, каб панікаваць ці мацюкацца (для адных) і агучваць пераможныя рэляцыі, ” кідаючы ў паветра чэпчыкі ” (для іншых), варта паглядзець на сітуацыю, якая склалася ў рэальнасьці.
Зараз няма часу пісаць доўга і падрабязна, а таму сьцісла, сітуацыя такая:
1. У Кіеве бунт нібыта адбыўся і перамог [ва Ўкраіне адбываецца нацыянальна-вызвольная, дэмакратычная рэвалюцыя!, а ня бунт. – Рэд.]. Праўда, на гэтым фоне неяк дзіўна выглядае будаўніцтва пераможцамі ўсё новых барыкад на вуліцах у цэнтры горада [нічога дзіўнага тут няма: рэвалюцыя яшчэ канчаткова не перамагла. – Рэд.] пры тым, што іх частка Рады ўсімі праўдамі і няпраўдамі дамаглася рашэньня аб вывадзе ўнутраных войскаў і “Беркуту” з горада [учора бліжэй да ночы Вярхоўнай Радай Украіны (пры мінімальным кворуме 226 дэпутатаў і прысутных 239) былі прынятыя абсалютна законныя рашэньні, накіраваныя на спыненьне забойстваў людзей і вяртаньне войскаў у казармы. – Рэд.].
2. Самі па сабе ўсе ўчорашнія рашэньні Рады ня маюць якой-небудзь сілы, акрамя эмацыйнага ўзьдзеяньня на насельніцтва і СМІ [і з чаго гэтае імперскае застрашанае чмо гэта ўзяло? – Рэд.]. Па-першае, для іх легітымацыі гэта павінна быць аформлена ў выглядзе законаў [невук, рашэньне Вярхоўнай Рады – гэта і ёсьць закон. – Рэд.], якія павінен падпісаць прэзідэнт [ва Ўкраіне ўжо няма прэзідэнта, ёсьць злачынца, якому пашчасьціць, калі ён пазьбегне Гаагскага трыбуналу. – Рэд.]. Па-другое, замест гэтага ён мае цалкам канстытуцыйнае права распусьціць парламент. Фармальных падстаў для гэтага ў яго поўна [у тым і справа, што гэтае права ў яго цяпер ня больш чым фармальнасьць… – Рэд.].
3. Калі ўстаць на пункт гледжаньня, што бунт перамог [ня “бунт”, а рэвалюцыя… – Рэд.], то цяпер ужо самі бунтары будуць аўтаматычна вымушаныя распусьціць Майдан і яго цалкам вычысьціць [зь якога такога перапуду? – Рэд.]. І ўсё гэта без якіх-небудзь ахвяр, што было б непазьбежным ў выпадку супрацьстаяньня зь “Беркутам” і яго штурму [не хвалюйся, дзядзя (ці цёця) – дадуць кіраўнікі Майдану каманду людзям усё прыбраць і разысьціся, будзе зроблена ў лепшым выглядзе. – Рэд.].
4. Не адбылося самага страшнага, на што разьлічвалі заказчыкі бунту [гэта хто? зьвярніце ўвагу, аўтар так і ня скажа, хто ж, на яго меркаваньне, гэтыя таемныя “заказчыкі”. – Рэд.]. А менавіта, на фізічным узройні не адбылося грамадзянскай вайны са шматтысячнымі ахвярамі. На энергетычным жа [ўзроўні] ўжо фактычна рассмакталася пагроза варонкі інферна на Майдане, даволі вялікая рызыка чаго была б пры штурме са шматлікімі ахвярамі. А значыць, рэальнага заказчыка папросту абакралі. Нават сёньняшні радасны настрой майданутых [ну, вось і вылезла! – Рэд.] з нагоды сваёй “перамогі” працуе не на яго, а супраць яго [нават тут аўтар ня кажа, хто ж гэты таемны заказчык “майданутых”. – Рэд.].
5. Практычна нечакана для ўсіх амбасадар ЗША “абараніў” Януковіча, заявіўшы, што ён павінен заставацца прэзідэнтам [гэта і ёсьць заказык? – Рэд.]. І гэта пасьля таго, як увесь бунт прайшоў пад лозунгам ліквідацыі зладзейскай улады. Гэта значыць, да “пераможцаў” дайшла простая ісьціна. Без прэзідэнта ўсё гэта так і застанецца бунтам і дзяржаўным пераваротам [не, гэта – нацыянальна-вызвольная, дэмакратычная рэвалюцыя! Рэвалюцыя супраць прадажнага, прарасейскага прэзідэнта-здрадніка, які з-за гэтых сваіх рыс ужо ніякі не “прэзідэнт”! – Рэд.].
6. Паўднёва-Усход [гл. зьлева мапу, зь якой бачна, што азначае “Паўднёвы Ўсход” у разуменьні “расейскімі нацыяналістамі-імперыялістамі”. – Рэд.] фактычна выйшаў з падпарадкаваньня Кіеву, арганізаваўшы ўжо нават уласныя ўнутраныя войскі, “добраахвотныя дружыны” і амаль упэўнены, што негалосна перападпарадкаваў сабе раскватараваныя на яго тэрыторыі вайсковыя часткі [во-во, гэта ўжо бліжэй да сутнасьці: а сутнасьць ў тым, што вось гэта – і ёсьць здрада! – Рэд.]. Заўтра ў Харкаве павінен прайсьці зьезд народных дэпутатаў Паўднёва-Усходніх абласьцей [а гэта яшчэ бліжэй да сутнасьці… – Рэд.]. Яго рашэньні даволі прадказальныя. І ўсё гэта ня супраць Януковіча, а хутчэй яго тылы, дзякуючы якім ён не становіцца шырмай, а застаецца адзінай рэальнай уладнай фігурай ва ўкраінскай палітыцы [ну што ж, паглядзім. – Рэд.].
7. У дзіўнае становішча трапляюць “народныя рады” заходніх абласьцей, якія заявілі аб сваім непадпарадкаваньні Кіеву [на тое яны і Народныя, каб у крытычныя моманты жыцьця народу прымаць такія рашэньні. – Рэд.].
8. Бунтары замест таго, каб працягваць забаўляцца і “рабаваць нарабаванае” [вось што аўтар рабіў бы на месцы майданаўцаў. – Рэд.] цяпер змушаныя самі замест разьбітай міліцыі забясьпечваць грамадскі парадак [а мы пасьля ўсяго папярэдняга тэксту так і паверылі, што аўтар клапоціцца пра грамадскі парадак ва Ўкраіне, што ён хвалюецца за майданаўцаў, на якіх цяпер абваліцца такі цяжар… – Рэд.].
9. У Кіева няма і ня можа быць грошай [ну, так, без Расеі ўсе проста загінуць, ад голаду памруць… – Рэд.]. Сталіцы наогул заўсёды дэфіцытныя [Масква – самы багаты суб’ект РФ. – Рэд.]. А з Заходніх і цэнтральных абласьцей краіны толькі Ільвоўская вобласьць можа тэарэтычна сябе пракарміць. Але для гэтага ёй давядзецца паслаць у далёкае падарожжа ўсіх сваіх таварышаў па барацьбе з “крывавым тыранам”, якія побач ляжаць, што, відавочна, не выкліча ў іх захапленьня [мы ў рэдакцыі так і не зразумелі, што аўтар меў на ўвазе. – Рэд.]. А вось Паўднёва-Усход, перастаўшы фінансаваць Захад і Цэнтр, наадварот, атрымае для сябе дадатковы рэсурс для нармалізацыі становішча. Звонку ж зараз Украіне грошай ніхто ня дасьць [мы заўсёды зьдзіўляліся здольнасьці расейскіх імперыялюг абсалютна ўпэўнена казаць за іншых… – Рэд.].
І такіх дзівацтваў можна назваць яшчэ мноства.
Захад выйграў бунт у Кіеве, але прайграў вайну.
Цяпер УСЁ БУДЗЕ ДОБРА“.
(так труізмам і на ноце самазаспакаеньня закончыў свой артыкул невядомы аўтар)
–
А мы, у сваю чаргу, на апошнюю заяву невядомага аўтара нагадаем вядомую сярод славянскіх народаў прымаўку: “не кажы “гоп”, пакуль не пераскочыш…”.
Калі ж казаць больш зьмястоўна, дык галоўнае, на што варта зьвярнуць увагу, гэта наступнае:
– РАСЕЙСКАЯ ІМПЕРЫЯКРАТЫЯ ЗРАЗУМЕЛА, ШТО ПЛАН “А” ПА ЗАХОПУ ЎКРАІНЫ НА БЛІЖЭЙШЫЯ ГАДЫ КАНЧАТКОВА ПРАВАЛЕНЫ;
– ЦЯПЕР ЯНА БУДЗЕ ПЕРАХОДЗІЦЬ ДА ПЛАНУ “Б” – ЗАХОПУ ЧАСТКІ ЎКРАІНЫ (той, якая пазначна на мапе вышэй бэзавым колерам).
Нешта аналагічнае было і ў знакамітай камедыі “Брыльянтавая рука” пасьля таго, як Міронаў разам з Папанавым уварваліся да патрона з крыкамі “Шэф, усё прапала!…”.
Заклікаем украінскі народ быць моцным і пільным!
Украінцы, ведайце: беларусы-літвіны з вамі!
Жыве Вялікалітва-Беларусь!
Слава Ўкраіне!
=
Дадатак.
Яшчэ аднаго кантужанага Майданам рускага чалавека карысна паслухаць, напрыклад, тут: http://via-midgard.info/news/in_russia/yekstrennoe-obrashhenie-alekseya-gaponova-k.htm. На гэты раз чалавек адкрыўся. Гэта Аляксей Гапонаў – намесьнік старшыні Грамадскай рады грамадзянскай супольнасьці Расеі.
З аднаго боку, слухаеш такога, і разумееш, што, можа, тое-сёе чалавек кажа правільна і ад душы. Але, зь іншага боку, так і хочацца схапіць гэтага “папа́ Гапона” за грудкі й сказаць у твар: ты – імперыялюга, ці ты такі прафесійны правакатар, што па ходу свайго ж звароту да ўкраінцаў нібы незнарок шмат разоў абражаеш й іх, і беларусаў?; ці ты проста звычайны закаранелы імперыялюга, які бачыць сьвет толькі праз чорныя імперскія акуляры, у якіх прасьвідраваны малюсенькія дзірачкі, празь якія табе ніколі ня ўбачыць і не зразумець глыбінных памкненьняў лепшых сыноў і дачок гэтых зусім асобных ад рускага, хаця і брацкіх яму народаў?!
Няўжо ты – дурань-правакатар – не разумееш, што пакуль ты будзеш так думаць і глядзець на нашы народы, ты будзеш увесь час дзейнічаць на карысьць тых сіл, супраць якіх нібыта выступаеш?
Няжно твая парада ўкраінцам “супакоіцца, выкінуць надзею на свабоду, справядлівасьць і зноў апрануць на сябе рабскія маскоўскія ланцугі” – гэта нешта настолькі высакадумнае, з-за чаго варта было выхадзіць на людзі, у глабальнае Сеціва?
А, можа, табе варта самому на пачатак прыслухацца да такіх рускіх людзей, як Шырапаеў, Штэпа, Марына Струкава?..
Карацей, хто вы, Аляксей Гапонаў?!
Мне здаецца, што шалі лёсу схіліліся на бок Майдану не толькі дзякуючы героям, ўкраінскім нацыяналістам, але і тым дэпутатам-рэгіяналам, якія паслалі Янука … таму, што эўрапейскі выбар для іх лепшы за расейскі. Да таго ж Масква не дала наступныя 3 млрд на выплату “беркуту”, а папярэднія 2 млрд ужо праелі. За выключэньнем некаторых адмарозкаў з атачэньня Лукі і некаторых закмплексаваных расейцаў, вертыкальцы таксама разумеюць, што ў “яўропе” будзе жыць лепш. Тупыя ў Янука дарадцы, як і ў Лукі.