nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Разгром чырвонага логава ў Крыме цалкам у рускіх інтарэсах

25 лютага, 2014 | Няма каментараў

Мамонаў 1У сувязі з рэвалюцыйнымі падзеямі ў Кіеве рэзка абвастрылася сітуацыя ва ўкраінска-татарскім Крыме. Аднак далёка ня ўсе рускія людзі з энтузіазмам глядзяць на гэта (хаця ёсьць і такія, й іх нямала, у якіх крымскія падзеі справакавалі рэваншысцкія спадзевы). Як лічыць рэдакцыя  “Мідгард-Інфа” Фёдар Мамонаў – аўтар выстаўленага ніжэй артыкула – адрозьніваецца пасьлядоўным і выразна нецярпімым стаўленьнем да ўсялякай саветчыны [гэтым ён блізкі да аўтара папярэдняга выстаўленага ў нас матэрыяла. – Рэд.]. Сьцісла крэда Мамонава можна выказаць так: растрачваць сілы і сродкі на «абуджэньне» ідэалагічна і нават расава чужога рускім «вялікага» [“саўковага”] народу ня мае сэнсу. Замест гэтага рускім неабходна адмежавацца ад саветызаванай масы і на абраным плацдарме фармаваць паўнавартасны баявы «малы» рускі народ [а тут ён блізкі ўжо да Аляксея Шырапаева, які прапануе вылучыць унутры цяперашняй Расеі рускае Залесьсе. – Рэд.]. Відавочна, што, зыходзячы з пазіцыі Мамонава, контррэвалюцыйнае «паўстаньне» расейскамоўных жыхароў Крыма (якія выйшлі на вуліцы з чырвонымі сьцягамі, партрэтамі Сталіна і лозунгамі «Фашысты горад не атрымаюць!», «Хочам у Расею», «Пуцін – наш прэзідэнт» і т.п.) ня толькі ня можа лічыцца рускім, але і сваім цяперашнім характарам наўпрост варожае інтарэсам як украінскага, так і рускага народу (тэкст Ф.Мамонава ўзяты адсюль:  http://ugunskrusts83.livejournal.com/359284.html)

 

 

“Такім чынам, у Таўрыі з бруду і тлену нараджаецца квазі-дзяржаўны голем, па сутнасьці, поўны антыпод врангелеўскага «вострава Крым». Не раю будаваць ілюзіі наконт «рускасьці» гэтага несумненна інтэрнацыянальнага [безнацыянальнага. – Рэд.] створу. Ад рускіх паўвостраў быў зачышчаны аж у 1920 годзе, у 1944-м зачыстку паўтарылі (у нямецкую акупацыю ў Крыме праходзіла вярбоўка ў РОА і выходзіла салідная газета манархічнай накіраванасьці «Голас Крыма»), не пакінуўшы ад багатай руска-таўрычнай культуры і камяня на камяні. Нават крымскія татары, дэпартаваныя Сталіным, змаглі перажыць ссылку, вярнуцца і стаць важкай сілай ня толькі ў крымскім, але і ў рэспубліканскім фармаце. Руская частка Крыму, на жаль, адыйшла ў нябыт.

Наплыў саветызаваных масаў пасьля «вызваленьня» паўвострава ад немцаў і рускіх нацыяналістаў замацаваў вынікі бальшавіцкіх пагромаў 1920 і 1944 гг. (дарэчы сказаць, нямецкі саюзьнік нацыянальнай Расеі праявіў цуды высакароднасьці пры эвакуацыі рускіх бежанцаў, чаго ня скажаш пра антантаўскіх гангстараў, якія здалі [НКВД рускіх] добраахвотнікаў і казакоў у Адэсе і Наварасійску).

Крым з паўночнай Элады ператварыўся ў агіднае стойбішча камуністычнага флоту. Русьсю там больш ня пахне, затое сьмярдзіць самай стойкай саветчынай, якую неадскрэбсьці.

Як варта ставіцца рускім нацыяналістам да бляяньня савецкага статку ў Севастопалі?

Улічваючы, што ў рускіх нацыяналістаў пакуль няма сіл для арганізацыі паўнавартасных добраахвотніцкіх фарміраваньняў на ўкраінскім боку, ад іх шмат чаго не патрабуецца. Дастаткова проста байкатаваць заклікі да “абароны” тых, хто нахабна скраў наша рускае імя, выпацкаўшы яго ў марксісцкіх нечыстотах. Мы ніколі не даруем чырвоным зьдзек над нашымі нацыянальнымі сімваламі [мы – беларусы-літвіны – таксама. – Рэд.].

Няма розніцы паміж Бела Кунам, які таптаў трыкалор у дзень зыходу Рускай арміі з Крыма, і Чалым, які апаганіў гэтыя сьвятыя колеры суседствам з кумачовай атрыбутыкай верных ленінцаў.

Мамонаў 2 

“Абаронім нашых у Крыме!» – Абараняйце «вашых» колькі заўгодна, але мы, рускія, тут пры чым? Вы, абвешаныя чырвоным рызьзём чужынцы, нашымі ніколі не былі. Уласна, вам нічога і не пагражае, акрамя выдуманага «генацыду», які проста няма каму і няма калі ажыцьцяўляць. Перажывяце ўжо як-небудзь. Затое мы [тут у Расеі] кожны дзень рызыкуем, выходзячы на ​​вуліцу, па якой акрамя вашых субратаў-саўкоў блукае незьлічоная колькасьць прышэльцаў усіх адценьняў скуры.

[Фактам ёсьць, што] рускія, якія пражываюць у РФ, абаронены значна менш, чым саўкі, якія акупавалі Крым.

Каб там мяне не зразумелі няправільна, абмоўлюся: руская рэшта ў РФ не павінна ўскладаць ілжывых надзей на ўкраінскіх нацыяналістаў і тым больш на ўкраінскіх лібералаў. «Тараканаў у галаве», і ў немалой колькасьці, хапае і ў іх. Паводзіць сябе зь імі варта асьцярожна, ні ў якія абдымкі ні ў якім разе ня кідацца. Але чыста прагматычна зачыстка Крыма ад савецкага хламу (якая, паўтаруся, нерэальная на даным этапе, як бы ні гістэрызавала на гэты конт чэкісцкая і «рускамоўная» люмпен-сінагога) нам толькі на руку. Слязы сваёй над трупамі чырвоных не праронім, затое парадуемся скарачэньню пагалоўя ашалелых апаганшчыкаў рускай спадчыны.

Мамонаў 3Паўнавартасная арганізацыя рускіх нацыяналістаў напэўна б скарысталася ўнікальным шанцам і ўзьняла б мяцеж на Браншчыне – у тых краях, дзе ўжо аднойчы паўставала з попелу руская дзяржава (Лакоцкае самакіраваньне – Рускае дзяржаўнае ўтварэньне [гаворка пра Лакоцкую рэспубліку, разьмешчаную пераважна на тэрыторыі беларускай Браншчыны ў час Другой сусьветнай вайны – 1941-43 гг. (гл. мапу зьлева; больш падрабязна гл. Вікіпедыю). – Рэд.]). Далей бы рушыла ўсьлед ліквідацыя расеянскіх памежных застаў і ўсталяваньне кантакту з украінскімі паўстанцамі Сумшчыны ды Чарнігаўшчыны, свабодны абмен зброяй і транспарціроўка добраахвотнікаў з усіх куткоў РФ праз мяжу з Украінай. Трафеі з арсенала хімічнай зброі «Даліна» пад Пачэпам прымусілі б чэкістаў пачакаць з «антытэрарыстычнай аперацыяй». Так, скарыстаўшыся двайной слабасьцю расеянскага рэжыму (Украіна і Алімпіяда), рускія змаглі б хоць на невялікай тэрыторыі ўсталяваць рэжым нацыянал-рэвалюцыйных трыбуналаў, дэсаветызацыі й, акрамя ўсяго іншага, даць прыклад практычнага рашэньня «імігранцкага» пытаньня (дарэчы, мігрантаў на Браншчыне, на шчасьце, няшмат).

Мамонаў 4Але што я кажу? Гэта ж усё форменная манілаўшчына. Ва ўсялякім выпадку, такі стыль думкі характэрны для рускіх першай паловы XX стагоддзя («востраў Крым» Врангеля, белае Прымор’е Дытэрыхса, «Пскоўскае Фіўме» Савінкава, Карпацкая Расея Фенціка), а не для дерусіфікаванага «народа па змаўчаньні».

Рускія! Не саромцеся пляваць на інтарэсы мутантаў. Вам тут сёньня горш, чым ім там. Назірайце за развіцьцём падзей, набірайцеся праведнай нянавісьці да акупантаў і, падобна ўкраінцам, каардынуйцеся паміж сабой. Наш «Майдан» яшчэ наперадзе. Ня будзем рабіць фальстарт і аддаваць свае жыцьці за зграю пуціных, януковічаў, кернесаў, добкіных, чалых ды іншых ворагаў рускага і ўкраінскага народаў. Ведаючы, што кожны раб Лубянкі страчвае людскае аблічча, перафразуючы фармулёўку Дзьмітра Карчынскага, скажу: «ужо хай лепш Крым будзе украінскім, чым па-чэкісцку бязлюдным»…”.

 

=

 

Ад рэдакцыі.

Усё так: каб стаць сапраўднымі рускімі нацыяналістамі трэба адмежавацца ад пасьлядоўнікаў бальшавізму-сіянізму (камуна-ССаўцы, “саўкі” і г.д.) ва ўсіх іх праявах. Але тое самае трэба зрабіць і ў дачыненьні да кандовых расейскіх імперастаў (як кажуць некаторыя), асабліва распаўсюджаных сёньня ў асяроддзі расейскіх вайскоўцаў, ад крамлёўскай папоўшчыны (расейскія “хрысьціянутыя”), ад тых, хто прапануе будаваць будучую Расею ў выглядзе “ліберальнай імперыі” (чубайсы, нямцовы ды іншыя хакамады). І гэтак далей.

А для надзейнасьці – і гэта ўжо нашае ідэалагічнае вынаходніцтва – каб быць сапраўднымі нацыяналістамі, якія ніколі не губляюць неабходных арыентыраў (ідэалагічных, палітычных), рускім нацыянаістам трэба стаць… інтэр-нацыяналістамі! Ну, хаця б, на пачатак у межах сукупнасьці славянскіх народаў, аб’яднаных агульнай мэтай і праграмай.

У сувязі з гэтым яшчэ раз заклікаем рускіх нацыяналістаў засвоіць азы неабходнага для гэтага сьветагляду. Яны былі выкладзены ў папярэднім нашым артыкуле. Паўторым яшчэ раз:     

– у межах сучаснай расейскай імперыі павінна быць вызначана этнічная тэрыторыя рускага народу (напрыклад, блізкая да той, што вызначыў Аляксей Шырапаеў);  

– украінскі й беларускі народы — гэта брацкія, але асобныя ад рускага народы, якія маюць такія ж правы на самастойная эканамічнае, культурнае, палітычнае разьвіцьцё, як і рускі народ;

– этнічныя тэрыторыі іншых народаў не павінны ўваходзіць у рускую этнічную тэрыторыю (напрыклад, уся Смаленшчына, заходняя частка Браншчыны, паўднёвая частка Пскоўшчыны — а таксама з-за шэрагу абставін Калінінградская вобласьць сучаснай РФ — павінны быць перададзены ў склад Вялікалітвы-Беларусі);

– узаемадачыненьні паміж усімі народамі на тэрыторыі РФ і вакол яе павінны быць нароўных, нягледзячы на розьніцу іх колькасьці, розны эканамічны і культурны стан.  

Паўтарымся яшчэ раз: без усяго гэтага рускаму народу ня толькі не перамагчы (не стварыць сваю ўласную нацыянальна-дэмакратычную дзяржаву), а і проста ня выжыць.

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы