nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Беларусы, спынім захопніцкую вайну

4 сакавіка, 2014 | 2 каментарыя

Яўген Мурашка

Мурашка 1 

Адгрымеў украінскі Майдан, які забраў больш за сто людскіх жыцьцяў, сярод якіх і жыцьцё нашага зямляка гамельчаніна Міхася Жызьнеўскага. 95 забітых і памерлых ад ран. І гэта яшчэ не дакладная лічба, бо яшчэ невядома, колькі трупаў ляжыць пад руінамі Дома прафсаюзаў, дзе месьціўся шпіталь. Больш за 1000 параненых, 315 зьніклых бязь вестак. І гэта, відаць, няпоўны рахунак за права быць гаспадарамі на ўласнай зямлі. Але недарэмна палегла “Нябесная сотня”. Яна лягла ў падмурак новай Україны, якая, дзякуючы ахвярнасьці сваіх лепшых сыноў, паўстала у новым абліччы.

Народ Украіны атрымаў магчымасьць скінуць злачынны рэжым злодзея-рэцыдывіста Януковіча. І калі паўстаўлы ўкраінскі народ запатрабаваў справаздачу за пралітую кроў, “гарант Канстытуцыі” банальна зьбег – самаўхіліўся ад выкананьня сваіх прэзідэнцкіх абавязкаў. Затым юрыдычныя працэдуры паставілі на яго прэзідэнцкіх паўнамоцтвах тоўсты крыж. Цяпер пан Януковіч абвінавачваецца ў злачынствах супраць чалавечнасьці й абвешчаны ў Міжнародны вышук. Спадзяемся, што пройдзе час, і ён зойме ўтульную камеру ў Гаазе, дзе будзе чакаць і нашага… І гэтая сустрэча не за гарамі.

Мы ўсе з трывогай сачылі за гераічнай барацьбой украінскага народу. І калі Майдан перамог, з палёгкай уздыхнулі. Патрыёты змылі кроў ды сажу са сваіх твараў, пахавалі герояў і абралі народную ўладу. Чакалася, што пачынаецца мірнае будаўніцтва новай Украіны. Але…

Але крамлёўскаму рэжыму на чале з такім жа “бессярэбраньнікам” Пуціным, стала недаспадобы, што Україна выходзіць з-пад іх кантролю. Не прайшло і тыдня, як з поўдня пачуўся грукат расейскай зброі. Пад гэты грукат адбыўся пераварот у АРК, пасьля чаго марыянеткавая ўлада зьвярнулася да Расеі з просьбай “абараніць рускамоўнае насельніцтва”. Расейскія СМІ паднялі вэрхал аб масавых злачынствах супраць рускіх. Пры тым, што ніякай пагрозы з боку ўкраінскай улады да рускіх не існавала і не існуе, па вызначэньні. Паўтараецца адзін да аднаго сцэнар агрэсіі супраць Грузіі у 2008 г. – той жа метад па зацягваньні ўкраінцаў у расейскае грамадзянства.

Безумоўна, лямант з Крыму быў пачуты ў Маскве. І вось ужо 1 сакавіка Савет Федэрацыі Расеі “адзінагалосна прыняў прапанову прэзідэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна аб увядзеньні войскаў ва Ўкраіну”.

“Рассмотрев обращение президента РФ, и исходя из интересов и безопасности жизни граждан РФ, наших соотечественников и личного состава военного контингента вооруженных сил РФ, дислоцирующихся в соответствии с международным договорам на территории Украины, Автономная Республика Крым, в соответствии с пунктом “г” части 1 статьи 102 Конституции Российской Федерации Совет Федерации Федерального Собрания Российской Федерации постановляет: дать согласие президенту РФ на использование Вооруженных сил Российской Федерации на территории Украины до нормализации общественно-политической обстановки в этой стране, – гаворыцца ў рашэньні верхняй палаты расейскага парламенту…

Атрымаўшы каманду «фас» зь Севастопаля – з базы Чарнаморскага флоту РФ – па ўсім Крыме пачалі распаўзацца расейскія штурмавікі, захопліваючы адміністратыўныя будынкі й усталёўваючы расейскія сьцягі, блакуючы ўкраінскія вайсковыя часткі. Захоплена пераправа праз Керчанскую пратоку. Цяпер празь яе бесперашкодна ідуць расейскія войскі. Ідзе назапашваньне вайсковай сілы ўздоўж усёй расейска-украінскай мяжы. І нарэшце зьявіўся гэты дакумент, які пацьвярждае сапраўдныя намеры Крамля (Пуціна), якія раскрываюць даўнія планы па прымусовым уваходзе Ўкраіны пад патранат Расеі.

Мурашка 2 

“Прэзідэт Расеі Ўладзімір Пуцін атрымаў ад Віктара Януковіча пісьмовую просьбу выкарыстаць расейскія ўзброеныя сілы для абароны насельніцтва Ўкраіны”, – заявіў у Радзе Бясьпецы ААН сталы прадстаўнік РФ Віталь Чуркін.  

«Сегодня я уполномочен сообщить следующее. Президентом России получено обращение президента Украины Виктора Януковича. Я цитирую заявление президента Украины, как законно избранный президент Украины: события на Майдане, незаконный захват власти в Киеве привели к тому, что Украина оказалась на пороге гражданской войны. В стране царят хаос и анархия. Жизнь и безопасность людей, особенно на юго-востоке и в Крыму, под угрозой. Под воздействием западных стран осуществляются открытый террор и насилие. Люди преследуются по политическому и языковому признакам» – заявіў Чуркін. «В этой связи обращаюсь к президенту России Владимиру Владимировичу Путину с просьбой использовать вооруженные силы Российской Федерации для восстановления законности, мира, правопорядка, стабильности, защиты населения Украины. Виктор Янукович, 1 марта 2014 года», – працытаваў ён зварот Януковіча, які заявіў пра сваю легітымнасьць як кіраўніка дзяржавы.

А гэта ўжо поўнамасштабная захопніцкая вайна. У гэтых варунках Беларусь можа быць уцягнута ў якасьці саўдзельніка ў гэтае злачынства. Калі раней падзеі ў Крыме насілі лакальны характар і давалі спадзеў на іх мірнае ўрэгуляваньне, дык са зьяўленьнем гэтай «фількінай граматы» ўсе надзеі зьніклі. Я не вайсковец, але мяркую, што Пуцін будзе прымушаць Лукашэнку прапусьціць расейскія войскі праз тэрыторыю Беларусі ў кірунку беларускага Палесься і Чарнобыльскую зону (праз Хойнікі-Брагін-Камарын), ад якой да Чарнобыля 10-15 км – а там і да Кіева рукой падаць. Таму гэтая вайна не абыдзе бокам беларускі народ, які робіцца закладнікам расейскай агрэсіі. Не выключаю, што на беларускія аэрадромы-падскокі (напрылад, у Зябраўцы, што пад Гомелем) пасадзяць пэўную колькасьць бамбавікоў і зьнішчальнікаў. Гэта – кароткі шлях у неба над Украінай.

Дык чым беларусы могуць дапамагчы ўкраінскаму народу выстаяць? У беларусаў няма іншай зброі, як мірны пратэст супраць гэтай агрэсіі. У гэты небясьпечны час беларускія палітыкі, грамадскасьць павіны праявіць максімум салідарнасьці, пакінуць у баку ўсе свае палітычныя амбіцыі, спыніць гульні ў выбары і засяродзіцца толькі на адным – перашкодзіць расейскім агрэсарам здушыць парасткі народнай улады ва Ўкраіне.  Трэба ўсімі людскім рэсурсамі й спосабамі перашкаджаць прасоўваньню расейскіх захопнікаў празь беларускую зямлю, калі такое здарыцца. Неабходна блакаваць узлетныя палосы аэрадромаў, чыгуначны транспарт, аўтамагістралі. Не чакаючы дазволу, ладзіць акцыі пратэсту па усёй Беларусі.

Трэба памятаць, што калі мы сёньня не дапаможам выстаяць украінскаму народу, заўтра наш беларускі народ напаткае яшчэ горшы лёс.

У Беларусі шмат рускіх, якія ўхваляюць расейскую агрэсію. У выпадку ўзьнікненьня вызвольнай барацьбы ў Беларусі ня выключаны паўтор падзей у Крыме. Падставай для гэтага могуць стаць правакацыі вакол “ужо расейскай маёмасьці Белтрансгаз” ці тых жа зьнішчальнікаў ды іншай расейскай маёмасьці. Таму нельга дапусьціць перадачу маёмасьці беларускага народу ў рукі расейскіх алігархаў, каб у будучыні не зьявілася падставаў для агрэсіі.

Будучыня беларускай нацыі вырашаецца сёньня на зямлі й у небе Украіны.

Слава Украіне! Героям слава!

За Беларусь!

Я.Мурашка, старшыня ЗБН

3.03.2014 г.

 

2 каментарыя

  1. Litvarus кажа:

    Будучыня беларускай нацыі вырашаецца толькі на нашай зямлі і ў нашым небе, сп. Е. Мурашка.

  2. радзімічы кажа:

    Ніна АКСЁНЧЫК

    Вершы Украіне ў цяжкі для Украіны час

    НЯБЕСНАЯ СОТНЯ

    Звычайныя учора у краіне
    Рабочыя, настаўнікі.
    Міколы, Галі….
    Як звон бяды прабіў над Украінай—
    Салдатамі, Героямі пастаялі.

    Пакінулі і працу, і радзіну –
    Сталі ўсе адна сьвятая раць.
    За гонар чалавечы. За Айчыну
    Пайшлі, як продкі, горда паміраць.

    Даруй, матулечка, што я цябе пакінуў.
    Што не дагледзеў старасьці твае..
    Я ведаю, што кожны міг загіну –
    Ды зло трываць ўжо сілы не стае!

    Даруй, каханая, што я цябе пакінуў.
    Начэй каханьня не дапіў. Не даласкаў.
    Я ведаю, што кожны міг загіну—
    Каб генафонд наш зорны, сакаліны
    Вораг за мяжу не прадаваў!

    Даруйце, дзетачкі, што вас пакінуў.
    Ды казкі вашы БТРы павязьлі.
    Я ведаю, што кожны міг загіну –
    Каб вы рабамі, дзеткі, не расьлі!

    Страляюць снайперы па нашай волі.
    Каб запалохаць нас.
    Бандыцкую на трон вярнуць “радню”.
    А на Майдане патрыётаў болей,
    Болей, болей….
    І нават чэрці нас баяцца як вагню!

    Стаім мы Сеччу мужнай на Майдане.
    Крывавую цалуем мы зямлю.
    Бо верым, што ніколі не завяне
    Дух змагарны.
    Адпор дадзім і чорту і Крамлю!

    І сьмерці не баімся.
    Добра знаем
    Продкаў Запавет – як белы май:
    Душы воінаў, хто гінуць за Радзіму,
    Адразу, бяз суду, ідуць у РАй.

    Мы ўжо ня ў целе.
    Ў небе. Дома.
    І плакаць, родныя, па нас ня варта.
    Мы цяпер, як і Багам вядома:
    Нябесная, сьвятая Роду варта.

    Не плач так роспачна, матуля…
    Твае сьлёзы—кроў із-пад нажа.
    Зямны наш час адлічвае зязюля.
    Не знае сьмерці воіна душа.

    Я цябе, матулька, не забуду.
    Сьпеў пачуеш першы салаўя.
    Ці ля парога кветы мяты-руты—
    Ведай, родная, што гэта я.

    Я павернусь, я павернусь на Украіну
    Зорным ліўнем. Працай ратая.
    Будзе вецер цалаваць каліну—
    Ведай, любая, што гэта я.

    Я буду вечна з вамі ва Ўкраіне
    Сьвятлом заранкі.
    Зорак сьпеў здаля.
    Анёл-ахоўнік на жыцьця вашай сьцяжыне—
    Дзеткі, ведайце, што гэта я.

    Я буду променем жывым Ярылы—
    Каб Роду нашага не зьвяла шчасьця ніць.
    Даждом я буду ціхім, мілым
    Каб нівы родныя ў засуху жывіць.

    І буду вечна мечам Перуновым
    На тых, хто хоча Украіну ўсьмярціць!
    Або прадаць духоўныя жыцьця асновы!
    Такіх бяз літасьці я буду вечна біць!

    29, 30. 03. 2014

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы