Рэдакцыя.
Фракцыя ЛДПР у сваёй публікацыі “Дэпутату Панамарову ня месца ў Парламенце” аб’явіла, што зьбіраецца паставіць пытаньне перад Дзяржаўнай думай аб пазбаўленьні Ільлі Панамарова (гл. фота) паўнамоцтваў з-за таго, што ён прагаласаваў супраць закона “Аб новых суб’ектах Федэрацыі” і супраць ратыфікацыі дамовы “Аб прыняцьці Крыма ў Расейскую Федэрацыю” (http://www.pravda-tv.ru/2014/03/21/43941). У публікацыі заяўляецца, што 7 красавіка фракцыя ЛДПР ўнясе на разгляд Дзярждумы паданьне аб прызнаньні дэпутата Ільлі Панамарова тым, хто страціў дэпутацкія паўнамоцтвы, бо ён “пайшоў на повадзе ў нацыстаў, якія спрабуюць раскалоць краіну, і выступіў супраць інтарэсаў расейскай дзяржавы”. Што да дэпутатаў, якія ўстрымаліся пры галасаваньні, прынята рашэньне папярэдзіць іх аб “няпоўнай адпаведнасьцi палітычнаму статусу”… Натуральна, што наша ацэнка таго, што зрабіў дэпутат Панамароў, мае супрацьлеглае значэньне, а менавіта такое, якое адлюстравана ў назве. І мы вельмі радыя паінфармаваць нашых чытачоў пра існаваньне яшчэ аднаго прыстойнага рускага чалавека.