Рэдакцыя.
Сказаў ён гэта ўчора групе журналістаў, якія прадстаўляюць розныя выданьні. Калі паўтарыць яго словы больш дакладна, то сказаў ён не зусім так. На справе Лу-ка, які вось ужо 20 гадоў як узурпуе пасаду прэзідэнта Беларусі й ужо даўно атаесамляе сябе зь ёй, сказаў нешта накшталт таго, што “мы (Беларусь) заўсёды будзем на баку Расеі”. Прынамсі, так яго зразумелі расейскія журналісты!… Каб быць больш дакладнымі, мы вырашылі на пачатак даць магчымасьць выказацца прадстаўнікам розных СМІ, якія апісалі падзею.
1.
Па адной версіі ІА БЕЛТА (гл. http://www.belta.by/ru/all_news/president/V-situatsii-vybora-Belarus-vsegda-budet-na-storone-Rossii—Lukashenko_i_663700.html ) Лу-ка, адказваючы 23 сакавіка на пытаньні журналістаў, нібы заявіў, што “ў сітуацыі выбару Беларусь заўсёды будзе на баку Расеі“.
Цытаты:
– “Калі вы ў мяне спытаеце (Крым – гэта дробязь, што можа быць): вы дзе ў гэтай сітуацыі? У сілу гістарычнага мінулага, таго, што мы рэалізуем адзіны праект Саюзнай дзяржавы, зьвязаныя пагадненьнямі з Расейскай Федэрацыяй, мы будзем з Расеяй. І трэба спыніць усялякія сьпекуляцыі”;
– “Мы будзем узважана праводзіць палітыку, але калі паўстане пытаньне, мы будзем з Расейскай Федэрацыяй“, – яшчэ раз падкрэсьліў Лу-ка і дадаў, што пра ўсё гэта казаў Пуціну ў апошняй размове, маўляў, “вы можаце не перажываць – мы заўсёды будзем з Расейскай Федэрацыяй“;
– “Што адбылося ў Егіпце, у Тунісе, а затым у Лівіі, што адбываецца ў Сірыі? І заходні сьвет ўвесь адзіны. Яны разумеюць, што яны незаконна робяць там, перш за ўсё амерыканцы. Але яны разам, яны зьвязаныя дамоўленасьцямі, пагадненьнямі. У такім жа выпадку, чаму мы павінны быць супраць Расеі? Мы зь імі разам, мы зьвязаныя“, – сказаў Лу-ка.
“І ўвогуле скажу вам шчыра: Захад – гэта такая прафанацыя, гэта ні на што ня здольныя людзі. Колькі было пылу, я ўжо, шчыра кажучы, баяцца пачаў, хоць бы да вайны не дайшло. Ну і што? 20 чалавек [з Расеі ] ня пусьцяць у Еўропу … Вось гэта Захад”.
“І потым, колькі было абяцаньняў: ды мы ніколі на Беларусь ня будзем ціснуць, ня будзем цкаваць, уводзіць эканамічныя санкцыі. Супраць нас яны ўвялі ня толькі санкцыі, супраць нашых палітыкаў, супраць выбараў. Там 200 зь лішкам чалавек пад санкцыямі, у тым ліку і прэзідэнт Беларусі. Што толькі ні выраблялі пасьля гэтага, абяцалі ўсё гэта зьняць. Дзе яно? Чаму нас ціснуць да гэтага часу?… Гэта таксама адна з прычын, калі я пачынаю думаць, як жа нам весьці, выбудоўваць зьнешнюю палітыку, я зыходжу у тым ліку і з гэтага”.
2.
У іншай інфармацыі агенцтва БЕЛТА мы ўбачылі іншыя акцэнты (http://www.belta.by/ru/all_news/president/Krym-segodnja-javljaetsja-chastju-Rossii-i-ot-priznanija-ili-nepriznanija-etogo-fakta-nichego-ne-izmenitsja—Lukashenko_i_663695.html):
Цытаты:
– “Крым не зьяўляецца незалежнай дзяржавай, як тая ж Асеція, Абхазія і г.д. Крым сёньня – частка тэрыторыі Расейскай Федэрацыі. Можна прызнаваць гэта ці не прызнаваць, але ад гэтага нічога ня зьменіцца … Мы свой пункт гледжаньня выказалі. Кажуць, што ён такі, каб і тых, і гэтых не пакрыўдзіць. А мы нікога не зьбіраемся крыўдзіць”;
– “Я думаю, сітуацыя будзе разьвівацца дэ-факта, ці стане яна дэ-юрэ, прызнаюць гэта потым, ці будзе прызнавацца Крым як рэгіён Расейскай Федэрацыі – гэта ўжо ўсё роўна, Расею ж усе прызнаюць“.
3.
Журналіст “Камсамольскай праўды” зьвярнула ўвагу найперш на наступныя выказваньні Лу-кі (http://www.kp.ru/online/news/1691995/):
– «Вы, вядома, мяне зараз спытаеце пра Крым, пра тое, што парушана тэрытарыяльная цэласнасьць … Многія кажуць: вы ведаеце, Расея толькі чакала, каб адхапіць Крым, далучыць [яго] ды іншае. Дык не падстаўляйцеся! Вы ж палітыкі, не давайце падставы для гэтага. Расія ўбачыла, як душаць нават ня рускі сьвет, славянскі, там жа і да беларусаў было адпаведнае стаўленьне. Ніхто ня скажа, што Расея ўзяла стрэльбу і пайшла проста так адцяпаць Крым. Нагоду і, як мінімум, прычыну далі гэтыя ўлады»;
– «Гэта вельмі адчувальна будзе для нас і для Расеі, калі заўтра высадзяцца ва Ўкраіне натаўскія войскі. Гэта мы наогул дапусьціць ня можам, гэта наша глабальная цікавасьць»;
– «Што да прызнаньня-непрызнаньня. Крым не зьяўляецца незалежнай дзяржавай, як тая ж Асеція, Абхазія і г.д. Крым сёньня – частка тэрыторыі Расейскай Федэрацыі. Можна прызнаваць гэта, не прызнаваць, але ад гэтага нічога ня зьменіцца. Мы свой пункт гледжаньня вызначылі, мы яго выказалі … Я думаю, сітуацыя будзе разьвівацца дэ-факта. Ці стане яна дэ-юрэ, прызнаем мы, ці будзе прызнавацца Крым як рэгіён Расейскай Федэрацыі – гэта ўжо ўсё роўна. Расею ж усе прызнаюць»;
– «Але калі вы ў мяне спытайце: «Вы дзе ў гэтай сітуацыі?» Вы ведаеце, у сілу гістарычнага мінулага, з-за таго, што мы – адзін народ, з-за таго, што мы адзіны праект ствараем – Саюзная дзяржава, што мы зьвязаныя пагадненьнямі з Расейскай Федэрацыяй, мы будзем з Расейскай Федэрацыяй. І трэба спыніць усялякія сьпекуляцыі. Мы не накіроўваем сваю зьнешнюю палітыку супраць НАТА, супраць каго-небудзь, мы будзем праводзіць узважаную палітыку. Але калі паўстане пытаньне, мы будзем з Расеяй. Усё, што я вам цяпер кажу, я пра гэта сказаў Пуціну”;
– “Захад – гэта такая прафанацыя, гэта ні на што ня здольныя людзі. Колькі было пылу: “Дык мы тут…” Я ўжо, шчыра кажучы, баяцца пачаў, хоць бы да вайны не дайшло. Ну і што? 20 чалавек ня пусьцяць у Еўропу [гаворка пра візавыя санкцыі супраць расейскіх чыноўнікаў. – Рэд.] – тых, хто ніколі ня ездзіў у Еўропу, а частка зь іх па сваіх службовых функцыянальных абавязках не павінны і ня маюць права туды ехаць”.
4.
Іншае расейскае выданьне (http://www.km.ru/world/2014/03/23/735397-belorussiya-de-fakto-priznala-krym-chastyu-territorii-rossii) заявіла так: “Беларусь прызнала Крым часткай тэрыторыі Расеі”, – і адзначыла наступныя моманты ў выступе Лу-кі:
– «Можна прызнаваць, не прызнаваць, але ад гэтага нічога ня зьменіцца“;
– «Дэ-факта Крым стаў часткай Расеі. Сітуацыя разьвіваецца дэ-факта. І мы будзем з РФ. Што будзе дэ-юрэ – гэта будзе потым»;
– «Мы рэалізуем адзіны праект Саюзнай дзяржавы, зьвязаныя пагадненьнямі з Расейскай Федэрацыяй, мы будзем з Расеяй, і трэба спыніць усялякія сьпекуляцыі».
Лу-ка, па зьвестках гэтага выданьня, назваў неабдуманым крокам жаданьне Кіева выйсьці з СНД. “Такое рашэньне стане моцным ударам па Садружнасьці, але ня будзе сьмяротным”.
5.
Нарэшце выданьне “Навіны, мэйл.ру” (http://news.mail.ru/inworld/belorussia/politics/17505539/?frommail=1) у выступе Лу-к адзначыла наступнае:
– «Калі вы ў мяне спытайце: вы дзе ў гэтай сітуацыі? – у сілу гістарычнага мінулага, таго, што мы рэалізуем адзіны праект Саюзнай дзяржавы, зьвязаныя пагадненьнямі з Расейскай Федэрацыяй, мы будзем з Расеяй. І трэба спыніць усялякія сьпекуляцыі»;
– «Мы не накіроўваем сваю зьнешнюю, ваенную палітыку супраць каго б там ні было – мы будзем узважана праводзіць палітыку, але калі паўстане пытаньне, мы будзем з Расейскай Федэрацыяй», – завіў Лу-ка і дадаў, што пра ўсё гэта казаў прэзідэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну ў апошняй размове, «што вы можаце не перажываць – мы заўсёды будзем з Расейскай Федэрацыяй».
(канец цытаваньня паведамленьняў розных журналістаў).
–
Параўнаўшы ўсе паведамленьні, мы не знайшлі супярэчнасьцяў. Проста розныя журналісты зьвярталі больш увагі на тыя ці іншыя асьпекты заявы Лу-кі.
Мы ж, выкарыстаўшы метады ўзаемадапаўненьня і ўзаемаправеркі, можам, у сваю чаргу, з выказваньняў Лу-кі зрабіць наступныя высновы:
1. Ён цалкам зьмяніў сваю ранейшую пазіцыю маўчаньня і прызнаў анэксію ўкраінскага Крыма расейскай імперыяй;
2. Цалкам забыўшы пра свае “закапаныя паміж Чарнігавам і Кіевам карані”, пакляўся ў сваёй адданасьці расейскай імперыі. Заявіў, што і надалей будзе падтрымліваць яе, а не Украіну;
3. Лу-ка незадаволены магчымасьцю выхаду Ўкраіны з СНД;
4. Баіцца, што Ўкраіна можа ўступіць у НАТА, войскі якога могуць апынуцца ва Ўкраіне…
5. Скардзіцца на заходнія санкцыі ў дачыненьні да сябе і 200 цяперцаў, але пры гэтым зьняважліва, з выклікам ставіцца да “Захаду”;
6. Нарэшце самае сьмешнае: этнацыдчык з 20-гадовым стажам інфармацыйна-прапагандысцкага зьнішчэньня беларуска-літвінскага народу раптам выстаўляе сябе чалавекам, які занепакоены тым, што недзе ва Ўкраіне “душаць славянскі сьвет, беларусаў”… (во дзе прастора для контр-прапаганды з украінскага боку!)
Усё адзначанае відавочна кожнаму – таму што адкрытым тэкстам заяўлена самім Лу-кам. Адсюль давайце зробім больш глыбокія высновы, пра якія Лу-ка сам ня скажа:
1. Лу-ка – чалавек, які, відаць, зусім ня мае генетычных сувязяў з карэнным беларуска-літвінскім народам, зьяўляецца наўпроставым агентам расейскай імперыякратыі на пасадзе прэзідэнта Беларусі.
2. Лу-ка чалавек, які ў сваіх ацэнках грамадска-палітычных падзей ня мае ні кроплі павагі да міжнароднай і гістарычнай справядлівасьці, не адчувае абавязку ўдзельнічаць у зьберажэньні стабільнасьці й міру ў міжнародных стасунках.
3. Лу-ка – чалавек, які гатовы па загадзе сваіх гаспадароў з Крамля пусьціцца ў любую авантуру, уцягваючы ў яе і падстаўляючы наш беларуска-літвінскі народ.
Раней паводзіны Лу-кі былі нашмат больш асьцярожнымі. Раней ён заяўляў пра працяг цалкам мірнага, у т.л. эканамічнага супрацоўніцтва з Украінай і “пракалоўся” толькі адзін раз, калі 12 сакавіка, гаворачы пра Ўкраіну, заявіў: “проста трэба працаваць. А калі вы ня ведаеце, што рабіць, даручыце нам гэтую краіну, і да канца года мы забясьпечым там стабільнасьць, адзінства народу і цэласнасьць дзяржавы” (гл. http://nn.by/?c=ar&i=124641; http://www.belaruspartisan.org/politic/260739/). Тады многія ацанілі жаданьне Лу-кі “паруліць” яшчэ і Ўкраінай як яго чарговае дзівацтва.
Прайшло ўсяго 12 дзён, і Лу-ка пачаў выказвацца нашмат больш адыёзна і адзназначна…
Што здарылася? У чым прычына такіх пераменаў у паводзінах Лу-кі?
Наша гіпотэза такая: верагодна, маскалі-пуцінцы паінфармавалі Лу-ку пра некаторыя свае планы, натхнілі яго, паабяцаўшы пэўныя “пернікі”. З-за гэтага ён так акрыяў…
Вось яшчэ факт, які сьведчыць ня толькі пра псіхічнае ўцягваньне Лу-кі ў канфлікт, колькі пра цалкам рэальнае ўцягваньне ўсёй Беларусі ў магчымы канфлікт у цэнтры Еўропы на баку расейскай імперыі. Гаворка пра тое, што 12 сакавіка Лу-ка папрасіў “Расею” разьмясьціць у Беларусі дадаткова да 15 расейскіх самалётаў, матывуючы гэта актыўнасьцю НАТА каля беларускай мяжы. Адначасна ён пасьмяяўся над спробамі напалохаць “Беларусь” магчымымі наступствамі ў выпадку падтрымкі ім Расеі (http://nn.by/?c=ar&i=124610).
І, нарэшце, яшчэ адзін факт. Сёньня чорны крамлёўскі блазн Ўладзімір Жырыноўскі запрапанаваў Польшчы, Румыніі й Вугоршчыне… падзяліць разам з Расеяй тэрыторыю Ўкраіны (гл. http://www.interfax.by/news/world/1151507; http://www.baltinfo.ru/2014/03/24/SMI-Zhirinovskii-predlozhil-Polshe-Vengrii-i-Rumynii-podelit-Ukrainu-415205; гл. таксама мапы ўнізе) – то бок, пачынае адбывацца тое, пра што мы ня раз папярэджвалі нашых чытачоў! Прычым, так, што толькі мы і папярэджвалі…(апошняе такое папярэджаньне гл. тут: https://nashaziamlia.org/2014/03/05/6629/#more-6629)
Цытата:
“Міністэрства замежных спраў Польшчы атрымала з расейскай Дзярждумы афіцыйны ліст з прапановай падзяліць тэрыторыю Украіны. Пра гэта ў панядзелак [сёньня, 24.03.2014 г. – Рэд.] паведаміў польскі тэлеканал TVP1. Паводле яго зьвестак, дакумент, падпісаны лідарам фракцыі ЛДПР у Дзярждуме Расеі Уладзімірам Жырыноўскім, прапануе ўраду ў Варшаве дамагацца правядзеньня ў пяці ўкраінскіх абласьцях – Валынскай, Ільвоўскай, Івана-Франкоўскай, Цярнопальскай і Ровенскай – рэферэндумаў аб іх далучэньні да Польшчы. Такія ж паштоўкі, але якія тычацца Закарпацкай і Чарнавіцкай абласьцей, атрымалі Венгрыя і Румынія”.
Пакуль з заходняга боку ў асноўным аджартоўваюцца…
Ці доўга так будзе? Пажывем – пабачым…
–
Вяртаючыся да Лу-кі, у руках якога сканцэнтраваная ўся (!) палітычная ўлада ў Беларусі, мусім адзначыць, што прадэманстраваная ім пазіцыя нясе ў сабе патэнцыял страшнай небясьпекі й трагедыі для ўсяго беларуска-літвінскага народу. Так было ўсе 20 гадоў яго знаходжаньня на прэзідэнцкай пасадзе. Але цяпер падобнае становішча набывае значэньне нашага магчымага саўдзелу ў наздвычай небясьпечным міжнароданым крызісе!
Мы ўсе раптам можам стаць закладнікамі адкрытага агента расейскай імперыякратыі, які разам зь ёй не кіруецца ніякімі маральнымі, гуманістычнымі, добрасуседскімі, проста людскімі нормамі… Тым больш ня мае ніякага дачыненьня да аб’ектыўных інтарэсаў беларускага народу.
Усё гэта – перадвесьнікі магчымай вялікай бяды!
Як зазначыў Карэн Шахназараў у тэлеперадачы па ОНТ 14 сакавіка: ” Мы перайшлі нябачную мяжу і трапілі ў новую, незнаёмую для нас рэальнасьць, бліжэйшая будучыня для нас невядомая, незразумелая і нясе вялікія пагрозы для нас, для нашага грамадства і нашай краіны (Расіі)”.
”Каланіяльная расейская эліта ўзгадавала ўкраінскую каланіяльную эліту, — прамовіў другі выступоўца, — якая звергнута ўкраінскім народам і гэтым напалохала расейскую празападную эліту.”.
Два драпежніка, Захад і Усход, рвуць Украіну кожны да сябе. Абодвум гэта выгадна, абодва між сабой ваяваць не зьбіраюцца, бо адной групы крыві. Беларусь вымушана рабіць нейкі дыпламатычны манёўр, выказваць лаяльнасьць да аднаго з драпежнікаў. Іншага нам не застаецца нічога другога. Інакш схаваюць у адно імгненне і не падавяцца.
Рана ці позна парад рэферэндумаў-суверынітэтаў адбудзецца на постсавецкай тэрыторыі, дзеля гэтага і задуманы гэты рэферэндум у Крыму ”сусветнай закулісай”.
Людзі, давайце адносіцца да Лукі і маскоўскай прапаганды па прынцыпу: “сабака брэша – вецер носіць!”. І не стаўце на адзін узровень, як гэта робіць Licvin, маскву і захад – гэта, відавочна, розныя цывілізацыі.