Сёньня спаўняецца 8 гадоў з таго часу, як сайт “Нашазямля.орг” зьявіўся ў прасторы глабальнага інфармацыйнага сеціва. За чарговы год мы дадаткова выставілі на ўсеагульны агляд 113 матэрыялаў. Іншыя асноўныя вынікі працы рэдакцыі ў параўнаньні з папярэднімі гадамі вы можаце ўбачыць у табліцы. Самі мы ацанілі, што папулярнасьць нашага сайта за мінулы год вырасла яшчэ прыкладна на 10%. Нашым наведвальнікам таксама можа быць цікава ведаць, што на сайт за апошні месяц заходзілі зь Беларусі 2447 разоў (улічваецца адзін кампутар адзін раз за суткі), з Расеі – 211 разоў, з Украіны – 172 разы, з Польшчы – 32, Нямеччыны – 205, Канады – 83, ЗША – 149 разоў. Зь іншых краін, звычайна, 10 і менш разоў.
1. Асноўнымі кірункамі нашай працы за чарговы год былі (падаецца ў ча́савай пасьлядоўнасьці):
– разьвейваньне хлусьні вакол “Чэлябінскага метэарыта” (травень 2013 года);
– інфармаваньне пра сапраўдны зьмест “веснавых сьвятаў” (травень 2013 г.);
– пратэст супраць садамізацыі Еўропы (чэрвень, кастрычнік 2013 г.);
– выкрыцьцё падпарадкаванасьці хрысьціянства юдаізму (гл. серыю матэрыялаў пад агульнай назвай “Ці можа Бог быць сіяністам?” – чэрвень, ліпень, верасень, лістапад 2013-га і сакавік 2014 г.);
– тады ж (у канцы чэрвеня – пачатку ліпеня) быў уторкнуты “мурашкін кій” у “партызанскі мурашнік;
– мы пачалі аналізаваць прычыны заняпаду Рымскай імперыі (верасень 2013 г.);
– у лістападзе 2013 г. паказалі на шэраг фактаў дэградацыі “Захаду” і на пратэсты супраць гэтага;
– у сьнежні 2013 – студзені й лютым 2014 года мы пачалі выстаўляць матэрыялы, прысьвечаныя гераічнаму і трагічнаму змаганьню чачэнскага народу супраць расейскага імперыялізму;
– тады ж пачалі рэгулярна выстаўляць матэрыялы, прысьвечаныя падзеям ва Ўкраіне;
– на гэтым фоне ў лютым 2014 года мы аналізавалі комплекс непаўнавартасьці расейскай імперскай сьвядомасьці;
– у сакавіку 2014 г. у асноўным сачылі за тым, як “Захад” (у асноўным ЗША і Вялікабрытанія) выконвае свае абавязальніцтвы па забесьпячэньні тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны, на якую напала расейская імперыя.
2. Ацэнка нас ворагамі.
ФСБшна-сіянісцкі сайт “Луркамор’е”, уласьнікі й аўтары якога вось ужо шмат гадоў ніяк ня могуць спыніць свой панос з-за пераяданьня бульбы (гл. тут: http://lurkmore.to/%D0%91%D1%83%D0%BB%D1%8C%D0%B1%D0%BE%D1%81%D1%80%D0%B0%D1%87, а таксама фрагмент гэтага сайта зь лічбай 1), па-ранейшаму высока цэняць нас, ставячы на другое месца сярод усіх беларускіх апазіцыйных сайтаў сеціва (лічба 2). З нагоды віншуем таксама шаноўную Галіну Арцёменку з захаваньнем першага месца ў сьпісе (лічба 3) сярод усіх беларускіх блогераў.
–
У заключэньні заяўляем, што мы і надалей зьбіраемся працаваць па меры нашых сіл на карысьць нашага беларуска-літвінскага народу.
Усяго лепшага, сябры.
Жыве Вялікалітва-Беларусь – Наша зямля!
Вялікі дзякуй рэдакцыі і асобна пану А.Астроўскаму, за самаахвярную працу на карысьць нашай Бацькаўшчыны.
Гэта адзіны інфармацыйны рэсурс у Беларусі, які дае нам магчымасьць знаёміцца з аб’ектыўным і усеаб’емным аналізам на рэчаіснасьць.
Яшчэ раз, вялікі вам усім дзякуй.
З павагай.
Я.Мурашка
Прапаную для большага распаўсюджвання думак сайту зрабіць спасылкі для выкадання ў сацыяльных сетках ці нават старонкі ў найбольш папулярных.