nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Сёньня 4-я гадавіна гібелі польскай патрыятычнай эліты пад Смаленскам

10 красавіка, 2014 | Няма каментараў

Смаленск 1

Сёньня споўнілася 4 гады пасьля авіякатастрофы пад старажытным беларускім Смаленскам, у якой загінулі 96 палякаў, у тым ліку прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі (гл. ніжэй фота ахвяр катастрофы). Па ўсёй Польшчы ў памяць смаленскай трагедыі адбыліся цырымоніі ў памяць аб яе ахвярах. Падзея 4-гадовай даўніны абмяркоўвалася на перадавіцах абсалютнай большасьці польскіх газет. Аднак яе рассьледаваньне і сёньня застаецца далёка не завершаным.

 

Паміж польскай пракуратурай і сеймавай камісіяй на чале з Антоні Мацэрэвічам працягваюцца спрэчкі па пытаньні, што ж тады напраўду адбылося…

Смаленск 2 

Так, нядаўна пракуратура прадставіла вынікі ўласнага рассьледаваньня. Зь яе слоў, эксьперты старанна вывучылі пробы глебы зь месца трагедыі, са ствала бярозы, у які ўдарыў самалёт, зь сядзеньняў у самалёце і эксгумаваных трупаў. У пракуратуры няма сумневаў, што на борце прэзідэнцкага самалёта не было выбуху. Аднак Мацэрэвіч мае супрацьлеглае меркаваньне… Больш за тое, на сваёй канферэнцыі ён заявіў, што заяўленае дыскрэдытуе пракуратуру! (гл. http://www.se.pl/wydarzenia/kraj/prokuratura-w-tupolewie-nie-bylo-wybuchu-przebadali-700-probek-z-wraku_390602.html).

Смаленск 3“Мы маем справу зь незвычайнай рэччу. У найбольш важным сьледстве, якое датычыць сьмерці польскай эліты, мы сутыкаемся з трывогай, што мела месца змова, каб схаваць сапраўдныя доказы”, – заявіў ён. Maцэрэвіч нагадаў, што самалёт разьбіўся на 60.000 кавалкаў (гл. фота зьлева). “Яшчэ не была такой катастрофы, якая б прывяла да такога разбурэньня”, – заявіў ён.

Хто жадае, можа пазнаёміцца больш падрабязна з заявамі польскай пракуратуры, напрыклад, тут: http://www.polskieradio.pl/5/3/Artykul/1096074,Smolenskie-hipotezy-Zespol-Laska-uderza-w-Macierewicza, а таксама з адказам на іх і новымі аргументамі камісіі Мацэрэвіча, напрыклад, тут: http://www.polskieradio.pl/5/3/Artykul/1094046,Macierewicz-o-prokuraturze-spektakularna-kompromitacja.

Смаленск 4З нагоды 4-й гадавіны авіякатастрофы “Газета Польска” падрыхтавала для сваіх чытачоў памятны плакат (гл. фота зьлева, а таксама тут: http://natemat.pl/97927,smolenski-plakat-gazety-polskiej-w-rolach-glownych-tusk-i-putin).

Ён складаецца з трох частак. У верхняй частцы мы бачым словы “Сьмерць прэзідэнта. Лех Качыньскі загінуў 10 красавіка 2010 г. у Смаленску разам з 95 асобамі, якія яго суправаджалі”. Пад ім мы бачым фота, якое паказвае Туска і Пуціна (многія каментатары лічаць, што абодва палітыкі выглядаць задаволенымі). У самым нізе зноў зьяўляецца надпіс. На гэты раз гэта апісаньне фатаграфіі: “Фота Туска з Пуціным на месцы трагедыіі празь некалькі гадзін пасьля аварыі”.

“Газета Польска” такім чынам нагадвае чытачам, каго варта вінаваціць у падзеях, апісаных у верхняй частцы плаката…

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы