nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Прадчуваньне пералому

22 красавіка, 2014 | 9 каментарыяў

Рускія-данецкія 1Вайна паміж Расеяй і Ўкраінай мае вялікую інфармацыйна-псіхалагічную складовую. Сёньня нам усё цяжэй знайсьці аб’ектыўную інфармацыю, датычную як фармальнага, так і зьмястоўнага бакоў падзей гэтай вайны. Справа ў тым, што, дзякуючы агенту Масквы – Лу-ку – інфармацыйнае асяроддзе ў Беларусі знаходзіцца пад поўным кантролем расейскай імперыякратыі. Мы – беларусы-літвіны – вось ужо два дзесяцігоддзі інфармацыйна жывем нібы не ў Беларусі, а ў Расеі. Галоўнае тут, вядома, ЭТНАЦЫД! Але сёньня дадалося яшчэ і тое, што расейская імперыякратыя з-за вайны адключае сваё грамадства (а заадно і нашае!) ад любых аб’ектыўных крыніц інфармацыі (таму, напрыклад, на знакаміты КаўказЦэнтар, інфармацыйным адборам якога мы раней, бывала, карысталіся, у нас сёньня немагчыма выйсьці ні наўпрасткі, ні празь люстэркі; калі хто ў каментарах падкажа, як цяпер гэта рабіць, будзем удзячныя!). Зь іншага боку, пасьля перамогі Майдану, як і варта было чакаць, разышліся сьцежкі-дарожкі ўкраінскіх лібералаў і дэмакратаў-патрыётаў. У выніку, напрыклад, той жа ўкранскі канал Espresso TV дае сёньня інфармацыю толькі на карысьць некаторых украінскіх алігархаў, “ігнаруючы” многае з таго, што неабходна ведаць для складаньня аб’ектыўнай карціны падзей. Таму мы вымушаныя карыстацца другаснымі крыніцамі інфармацыі, якія пасьля аналізу могуць, на шчасьце, даць дастаткова аб’ектыўную інфармацыю. Прыклад такога матэрыяла пададзены ніжэй. 

 

Артыкул узяты з сайта рускіх імперыялістаў-шавіністаў (канкрэтна адсюль: http://via-midgard.info/news/copyright/sovet-russkim-v-rossii-ot-russkix-na-ukraine.htm)  і выглядае як ліст, накіраваны ад рускіх ва Ўкраіне да рускіх на Расеі. Ліст утрымлівае заклікі да больш рашучай, маштабнай, эфектыўнай дапамогі ў адрас першых з боку другіх. Паколькі ліст напісаны чалавекам, які мае рускія шавіністычна-імперскія погляды, чытаючы яго, нармальным людзям давядзецца пацярпець… Затое будзеце ўзнагароджаныя тым, што вы зможаце азнаёміцца з дакументам, які мае наступныя ўласьцівасьці:

– па-першае, вы азнаёміцеся з прыкладам яшчэ адной формы вядзеньня сучаснай інфармацыйна-псіхалагічнай вайны (мы ня першы год займаемся грамадскай дзейнасьцю і можам сказаць, што гэты ліст хутчэй за ўсё напісаны ня простым рускім чалавека ва Ўкраіне, а прафесійным піяршчыкам на зарплаце ў нейкім ФСБшным кабінеце і яго галоўнае прызначэньне – накіраваць расейцаў, якія маюць нацыянальна-шавіністычнае мысьленьне, на самаахвярную падтрымку – “таньней будзе” – агрэсіўнай палітыкі расейскай імперыякратыі ва Ўкраіне);

– па-другое, вы азнаёміцеся з узорам “аргументацыі” сярэднестатыстычнага рускага чалавека, які жыве на этнічнай тэрыторыі й у дзяржаве чужога для яго народу і пад якога “косіць” сапраўдны аўтар ліста. Маючы абмежаваны шавіністычна-імперскі сьветагляд, гэты чалавек сапраўды хоча далучыць паўднёва-усходнюю частку Ўкраіны да тэрыторыі Расеі (вядома, нават само такое мысьленьне ёсьць злачынствам, і раней здавалася, што публічна яго дэманстраваць ніхто ня будзе – карані злачынства становяцца бачынымі ўсім; але вось яно – у наяўнасьці!; сёньня ўзоры такога мысьленьня вельмі варта дакументальна фіксаваць, для… гісторыі);

– трэцяе – гэта тое асноўнае, з-за чаго мы вырашылі выставіць гэты артыкул і на нашым сайце; гэта публічная дэманстрацыя аб’ектыўных фактаў, аналіз якіх дазваляе ўбачыць, што вайна на тэрыторыі ўсходніх вобласьцяў Украіны адбывацца сёньня істотна іншакш у параўнаньні з тым, як яна адбывалася на тэрыторыі Крыму.

Многія закідоны-залёты аўтара мы вырашылі яму не прабачаць, каментуючы іх па ходу артыкула.

Рэдакцыя.

 

“ПАРАДА РУСКІМ У РАСЕІ АД РУСКІХ НА ЎКРАІНЕ

Рускі з Украіны. 11.04.2014 г.

За апошні час мы, рускія і рускамоўныя на Ўкраіне, выслухалі вялікае мноства парадаў, прапаноў, а то і папрокаў ад сяброў рэальных і «ўяўных» з Расеі. Гэтыя парады ідуць у відэа-выступах, у артыкулах, на разнастайных ток-шоў: Салаўёва, Талстога… Тут і парады, як праводзіць мітынгі, якія сьцягі насіць, якія лозунгі пісаць. Парады па выбары лідараў: маўляў, шмат лідараў гэта дрэнна, а вось адзін лідар – гэта добра. Раяць, што выходзіць на мітынгі трэба поўным складам насельніцтва (усе 100%), а то Расея, маўляў, «ня бачыць», што большасьць выступае за ўзьяднаньне з ёй (відэа-выступ Міхаіла Дзялягіна) і адпаведна ня можа выканаць узятае на сябе абавязальніцтва па абароне рускіх [тут, верагодна, маецца на ўвазе заява Пуціна, што Расея будзе бараніць рускіх і рускамоўных за межамі Расеі. – Рэд.]. Раяць, што патрэбны адзін лідар, зь кім можна было б весьці дыялог (а калі гэты лідар зьяўляецца і яго адразу ж арыштоўваюць, то «чакаюць» наступнага). Раяць, што трэба ўзбройвацца і пераходзіць да партызанскіх дзеяньняў, захопліваць памежныя заставы (Дугін).

Прапануюць у чарговы раз «мяняць тактыку». То быў сказ “памяняць тактыку» з просьбаў да Расеі дапамагчы забясьпечыць бясьпеку (гэта значыць, дапамагчы ваеннай сілай) на запрашэньне Януковіча, то зараз «замяніць сьцягі». Маўляў, колер сьцягоў нібыта перашкаджае Расеі нам «дапамагчы».

Апошняя «парада»: «Паўднёва-ўсход Украіны! Выступаючы на ​​мітынгах з расейскімі сьцягамі, вы зьвязваеце Расеі рукі для дапамогі Вам. Па ўсёй Еўропе паказваючы гэта, кажуць, што Расея акупуе Ўкраіну. Усе еўрапейскія краіны галасуюць супраць Расеі. Пазбавілі права голасу на год у ПАРЕ. Уводзяць новыя санкцыі. Вы пазбаўляеце Расею магчымасьці дапамагчы Вам. … Прыбірайце сьцягі Расеі ды лозунгі пра саюз з Расеяй».

І гэтак далей і да таго падобнае.

Рускія ў Расеі, няўжо вы ня бачыце ўсю абсурднасьць вашых «парад». Справы няма – а парады ёсьць. Гэтыя «парады» мы чуем ужо на працягу 1,5 месяцаў. Мы бачылі шматтысячныя мітынгі ў Расеі пад лозунгамі «сваіх не кідаем». Мы бачылі моц рускай арміі ў праводзімых вучэньнях. У выніку павялічыўся «рэйтынг» Пуціна да небывалых памераў.

За час нашай напружанай барацьбы супраць бандэраўскай хунты, якая прыйшла да ўлады шляхам узброенага дзяржаўнага перавароту, у нас было шмат страт. Дзясяткі арыштаваных актывістаў і лідараў (лёс многіх зь іх невядомы), ёсьць забітыя, цяжкапараненыя. Ідзе запалохваньне нашых таварышаў. Хунта не саромеецца выкарыстоўваць агнястрэльную зброю. Так, 8 красавіка з дапамогай баявой аўтаматычнай зброі (цалкам верагодна, што і з дапамогай замежных наймітаў) у Харкаве каля будынку абласной рады было зьдзейсьненае ўзброенае выкраданьне 64 чалавек. Цяпер нашы таварышы знаходзяцца ў турме.

У Данецку, Луганску вызваленыя ад хунты будынкі абласных радаў, створаныя народныя рэспублікі. Яны зноў (у які ўжо раз) зьвярнуліся да Расеі па дапамогу. А рэальная дапамога (не парадамі!) дзе?!

Нават мітынгаў з лозунгамі «Паўднёва -Усход – мы з табой», «Паўднёва -Усход мы цябе ня кінем» – няма.

Рускія-данецкія 2Гэта ня Крым. У Крыме ўсё было прасьцей. Народ Крыма, маючы за сьпіной узброены флот РФ, змог захапіць будынкі Вярхоўнай рады Крыма, угаварыць дэпутатаў, перакрыць дзьве дарогі на кантынент і, па сутнасьці, паднесьці сябе ў якасьці бясплатнага «прыза» Расейскай Федэрацыі. Таму мітынгі «Крым – мы з табой» у Расеі праводзіць было лёгка, бо гэта нічога не каштавала. А дапамагчы Паўднёва -Усходу цяжка. Тут ёсьць рызыка. Рызыка атрымаць незадавальненьне з боку Еўропы і ЗША. Невялікая, але рызыка панесьці некаторыя страты…

Дарэчы, чым далей Расея цягне з ваеннай дапамогай, тым страты будуць болей (калі б дапамога была аказаная 1 сакавіка, то страт не было б ніякіх) – мяцежнікі з кожным днём умацоўваюцца, узбройваюцца, навучаюць папаўненьне, атрымліваюць вайсковую дапамогу з ЗША, Польшчы, іншых краін Еўропы. Цалкам перакрылі мяжу з РФ. І рыхтуюцца да сур’ёзнага выкарыстаньня ўзброенай сілы супраць бяззбройнага насельніцтва.

Заеліся вы, грамадзяне Расеі. З сытымі, спакойнымі тварамі даеце нам «парады». Нам, якія жывуць на акупаванай ворагам тэрыторыі. Нам, рускім, якія больш за 20 гадоў церпяць гэтае моўнае ды іншае бандэраўскае бязьмежжа. І церпяць гэта на сваёй уласнай РУСКАЙ зямлі (увесь Паўднёва-Усход Украіны населены рускімі – у скрайнім выпадку, расейскамоўнымі – людзьмі) [вось яна – адзіная “маральная” апора для расейскай агрэсіі – рускамоўнасьць!; праўда, аўтар маўчыць, што нават у самых усходніх абласьцях Украіны – Данецкай, Луганскай, Харкаўскай – доля этнічных рускіх каля 25-30%, а украінцаў – каля 65%! таму ён адсоткі не называе, а кажа, што гэтыя вобласьці “населеныя рускімі й … рускамоўнымі”. – Рэд.].

Спачатку я думаў, што вы маеце права нам даваць парады. Права больш мудрых, больш дасьведчаных вучы́ць «маладых». Але цяпер я думаю інакш. Калі пайшоў такі дыялог – дыялог паміж сябрамі, паміж адзінакроўнымі братамі – то будзем гаварыць шчыра. Ідзе нястрымная плынь «парадаў», прычым, парадаў для нас часта непрымальных (я маю на ўвазе «падказку» не падымаць сьцягі Расеі, не скандаваць «Ра-се-я, Ра-се-я»). Гэтая парада для нас непрымальная таму, што гэта наша рашэньне – рашэньне свабодалюбнага, сьмелага народу [гэта вы ва Ўкраіне такія сьмелыя; паглядзім, якімі вы будзеце ў Расеі… – Рэд.], які падняўся на барацьбу супраць брутальнага і бязьлітаснага ворага. Мы любім Расею, адчуваем яе падтрымку і ў радасьці, і ў горы. Мы ганарымся сваім рускім паходжаньнем, рускай мовай, культурай. І рускі (расейскі) сьцяг – гэта сімвал нашага сваяцтва зь вялікай Расеяй, якая заўсёды прыходзіць на дапамогу сваім адзінакроўным братам ва Ўкраіне.

Рускія-данецкія 3 

Дык вось – за нястрымнай плыньню «парадаў» вы – сытыя і ціхамірныя – хаваеце свой ​​страх. Страх перад тым, што сваё спакойнае жыцьцё трэба будзе замяніць на менш спакойнае. Скажу больш. Сытае, ціхамірнае жыцьцё адурняе чалавека. Вы перасталі разумець адну простую рэч (у вашых парадах, відэа-выступах, лекцыях пра яе ні слова) – гэта тое, што мы, народ Паўднёва-Усходу [аўтар у сваіх фантазіях вывеў новы від народу. – Рэд.] і ў цэлым рускі народ Украіны, зьяўляемся абаронцам Расеі – вашым абаронцам! – ад усіх рэакцыйных сіл, якія ідуць на Расею з захаду [за час, які прайшоў пасьля апошняга паходу на Расею з захаду, расейская імперыякратыя, падстаўляючы пад кулі й ганьбу рускія галовы, нападала на самыя розныя іншыя народы: 1956 г., 1968 г., 1989 г., 1994 г., 1999 г., 2008 г. і вось 2014 год… – Рэд.]. Як нашы продкі, якія жылі на Ўкраіне, першыя прымалі на сябе ўдар фашыстаў з захаду [вядома, пра беларусаў-літвінаў, украінцаў-русінаў, малдаван напрач забыта!!! – Рэд.], так і мы першымі прынялі на сябе ўдар нацызму, які адраджаецца і які падтрыманы рэакцыйнымі сіламі ЗША і Еўрасаюзу [у тэксьце ўсё дакладна так; мы анітрохі не яго не сказілі. – Рэд.].

Вы верна (і эгаістычна) зразумелі нашу просьбу аб дапамозе. Нам была б не патрэбная ваша дапамога, калі б мы ваявалі толькі з бандэраўцамі галічанскага разьліву. Гэтыя непісьменныя адмарозкі для нас не супернікі. Але ж за імі ўся моц ЗША і Еўрасаюзу. Дапамажыце нам нейтралізаваць агрэсію з боку Амерыкі і Еўропы. Мы ж ня можам уадзіночку ваяваць з усёй вайсковай машынай ЗША і НАТА! [дзе аўтар бачыў гэтую “вайсковую машыну”? апавёў бы, як яна выглядае… – Рэд.]

Грамадзяне Расеі, зразумейце, дапамагаючы нам адбіваць агрэсію ЗША і Еўрасаюзу, вы дапамагаеце сабе. Па сутнасьці, у падзеях на Украіне вы дапамагаеце сабе – толькі нашымі рукамі. На Паўднёва-Усходзе, які падняў рускі сьцяг і гэтым заявіў, што ён хоча жыць разам з Расеяй, жыве 20 мільёнаў рускіх [адкуль аўтар узяў гэтыя лічбы; спаслаўся б хоць на кагосьці, бо ўсе навукова-статыстычныя даныя кажуць, што ва Ўкраіне сёньня жыве прыкладна 10 мільёнаў рускіх. – Рэд.]. Яны нічым не адрозьніваюцца ад рускіх у Расеі. Гэта прамыслова і навукова добра развіты, кампактны рэгіён. Тут ёсьць і сыравінная база, і навуковыя кадры, і разьвітая прамысловасьць, і выхады да марскіх шляхоў [аўтар выглядае ніба габляр, які расхвальвае свой тавар; толькі на справе “тавар” – этнічная тэрыторыя чужога для аўтара народу… – Рэд.]. Такога рэгіёну па сваёй кампактнасьці й эфектыўнасьці ў Расеі няма. Аб’яднаўшыся з такім рэгіёнам, Расея стала б нашмат мацней. Страта такога рэгіёну і страта 20 мільёнаў рускіх – гэта была б вельмі моцная параза Расеі [сітуацыя пачынае выглядаць так, быццам злодзей енчыць з-за таго, што ён, як яму здавалася, мог нешта скрасьці, але страціў такую магчымасьць; цырк!; а вышэй было: “адзінакроўныя браты, дапамажыце!”; двайны цырк; вось ён – сапраўдны сьветагляд рускага імперца ва ўсёй сваёй “прыгажосьці”… – Рэд.].

Акрамя таго, у нас (Харкаў, Днепрапятроўск, Запарожжа, Данецк…) вырабляюцца камплектуючыя, гатовыя вырабы і праводзяць рамонты, неабходныя для падтрыманьня абароназдольнасьці Расейскай Федэрацыі. Калі гэты рэгіён будзе страчаны, то моц рускай арміі будзе сур’ёзна падарваная і для аднаўленьня яе абароназдольнасьці спатрэбяцца гады працы і многія мільярды даляраў капіталаўкладаньняў.

І яшчэ адзін «штрых». Калі на тэрыторыі Харкаўскай вобласьці НАТА ўсталюе ракеты сярэдняй дальнасьці, то ўся сістэма СПА Расеі будзе разбураная (да Масквы з Харкава 600 кіламетраў).

І апошняе: пацярпеўшы паразу на Ўкраіне, Расея атрымае варожую сабе краіну [гэта і так, і так ужо гарантавана… – Рэд.], з агрэсіўным насельніцтвам з «прамытымі» нацысцкай прапагандай мазгамі. І мяркую, што пройдзе крыху часу і гэтыя адмарозкі пяройдуць у наступ ўжо на вас, бо іншага, акрамя як забіваць і рабаваць, яны рабіць ня ўмеюць [зьвярніце ўвагу, сам аўтар у будучым шматгадовым недаверы ўкраінцаў да расейцаў сваёй віны не адчувае; цуд замбажа! – Рэд.].

Яшчэ раз падкрэсьлю думку. Таварышы рускія ў Расеі: у падзеях на Ўкраіне вы дапамагаеце сабе! Вы дапамагаеце сабе абараніць сваё мірнае жыцьцё [хлусьня, усё наадварот. – Рэд.]. Вы дапамагаеце сабе ператварыцца з «рэгіянальнай» дзяржавы ў звышдзяржаву [ну, а гэта праўда, якая ў аўтара напэўна незнарок зьляцела з языка… – Рэд.]. Гэта значыць, у дзяржаву, якая можа дзейнічаць у асабістых інтарэсах без аглядкі на іншыя краіны [вось яна – мара падсьвядомасьці расейскага імперыяліста; яму здаецца, што калі будзе так, то будзе яму шчасьце; наіўны дурань… – Рэд.]. Такім быў Савецкі Саюз. Такой краінай цяпер зьяўляецца толькі адна краіна – гэта ЗША. У Расеі ёсьць шанец. Але для гэтага трэба папрацаваць, напружыцца, чымсьці рызыкнуць. І галоўнае – не баяцца. Не баяцца санкцый, не баяцца ўскрыкаў з боку ЗША. Не баяцца злоснага шыпеньня «еўрапеоідаў».

Урэшце, у плане адвагі й бясстрашнасьці бярыце прыклад з нас. Мы падняліся на барацьбу бяз зброі. А супраць сучасных сродкаў забойства бяззбройны чалавек нямоглы. І паглядзіце, якія ўзоры адвагі дэманструюць людзі Данецка, Луганска, Харкава, Адэсы, Мікалаева… Быць адважным, быўшы узброеным, і быць адважным, быўшы бяззбройным – гэта розныя рэчы. Сьмеласьць бяззбройнага чалавека – гэта вышэйшая ступень сьмеласьці. Пераадольваем небясьпеку быць арыштаваным «за сепаратызм» і, тым ня менш, робім тое, што трэба рабіць. Гэта як назваць? Бо калі цябе арыштавалі і павезьлі ў Кіеў, то лічы, што цябе забілі [а чаму б замест гэтага безь “гераізму” ўзяць і паехаць у любімую Расссссею?; чаму рускія “героі” ў чужой ім Украіне ня хочуць зрабіць такое відавочнае і элементарнае? – Рэд.].

Мы – рускія на Ўкраіне – даем вам прыклад сапраўднай, сьмелай барацьбы супраць ворагаў.

У вас ёсьць русафобы – ворагі Расеі, якія жывуць у Расеі, маюць расейскі пашпарт і нават уваходзяць у дзяржаўны апарат. Сьмялей вычышчайце свае «аўгіевы стайні» [украінцы, вы чулі параду рускага чалавека: сьмялей ачышчайце ўкраінскую зямлю ад такой нечысьці, як аўтар гэтага закліка! – Рэд.]. Крытэр выяўленьня «пятай калоны» мы вам паказалі на прыкладзе падзей на Ўкраіне. Да прыкладу, на перадачы ў Талстога 8 красавіка нейкі Гардон паводзіў сябе як відавочны вораг Расеі (і адпаведна Паўднёва-Усходу Ўкраіны). Мы – рускія, якія жывем на Ўкраіне – распазнаем падобных тыпаў, як кажуць, «на раз». Калі трэба – навучым…

Прашу вас, рускія ў Расеі, не сьпяшайцеся даваць нам парады. Падумайце, можа, гэта вы больш маеце патрэбу ў нашых парадах, чым мы ў вашых. Чым вы можаце нам дапамагчы (акрамя дапамогі ваеннай, матэрыяльнай [ну, зусім мірныя людзі з голымі рукамі. – Рэд.]), так гэта падрыхтоўкай юрыдычных дакументаў, эканамічных разьлікаў. У нас мала вольнага часу. Мы губляем шмат сіл на рэальную барацьбу зь мяцежнікамі [украінцы – «мяцежнікі-сепаратысты», а аўтар – «абаронца»; такія сатанінскія перавароты нам вядомыя яшчэ толькі зь сіянісцкай прапаганды; больш ніхто так ня можа, элементарнае сумленьне не дазваляе… – Рэд.], за нашу з вамі агульную будучыню.

Рускія ў Расеі, ёсьць яшчэ для вас непрыемныя моманты. Цяпер канчаткова выяўлена, што бандэраўскі ўзброены дзяржаўны пераварот фінансавалі некалькі буйных украінскіх алігархаў: Каламойскі, Парашэнка, Пінчук, Фірташ… І ўсе гэтыя алігархі (ці буйныя капіталісты) зрабілі свае капіталы ў першую чаргу на рускіх грошах. А колькі ёсьць драбнешых бізнэсмэнаў-русафобаў, якія зарабляюць грошы на гандлі з Расеяй і якія падтрымлівалі «майдан»? Не зьлічыць. А колькі мы маем прарасейскіх алігархаў або проста буйных бізнэсмэнаў на баку насельніцтва паўсталага Паўднёва-Усходу? Ніколькі… Гэта як разумець, таварышы рускія бізнэсмэны? Гэта трэба разумець толькі так: вы сваімі грашыма, працуючы на Ўкраіне толькі з адкрытымі русафобамі, дапамагалі нацыстам прыйсьці да ўлады. Але вы нічым не дапамаглі нам – вашым сябрам і абаронцам. І амаль не дапамагаеце цяпер. Бо сітуацыя за 1,5 месяца ў эканамічных сувязях ня моцна зьмянілася.

Маем наступную карціну. Украіна падвергнулася нападу рэакцыйных сіл захаду – ЗША і Еўропы [так, і Крым ва Ўкраіны гэта яны забралі, а не расейцы… – Рэд.]якія ўзялі сабе за ўдарную сілу бандэраўскіх нацыстаў. Падрыхтоўка да ўварваньня Захаду ішла больш за 20 гадоў. За гэты час на тэрыторыі Ўкраіны на заходнія грошы (гранты) было створана некалькі сотняў фірмаў – па сутнасьці, шпіёнска-дыверсійных цэнтраў. У процівагу гэтаму прарасейскія арганізацыі на Ўкраіне засталіся жабракамі нібы царкоўныя мышы. Гэта значыць, РФ ня толькі не дапамагала здаровым сілам на Украіне нейтралізаваць уплыў ЗША, але ўсяляк фінансавала (праз сваіх бізнэсмэнаў) будучы дзяржаўны пераварот.

Таму, рускія ў Расеі, перад тым, як даваць нам парады, вызначыцеся: хто вы і што вы хочаце. Хто вы: «рэгіянальная» дзяржава (як сказаў Абама) або той, хто прэтэндуе на ролю звышдзяржавы. Звышдзяржава мае права ажыцьцяўляць уласныя нацыянальныя інтарэсы без парадаў зь іншымі краінамі, а ня так, як скажа нам Амерыка [тут праз чалавека кажа рэўнасьць, зайздрасьць – тыповыя складовыя комплексу імперскай непаўнавартасьці; простыя расейцы ваявалі, ваявалі стагоддзямі за імперыю, а ўрэшце атрымалі толькі балючы комплекс непаўнавартасьці… – Рэд.]. Ці гатовыя вы разбурыць аднапалярны сьвет у асобе адзінага «гаспадара» – ЗША [ЗША знаходзіцца ў поўным падпарадкаваньні сіянакратыі. – Рэд.], ці вас задавальняе паступовае падпарадкаваньне Расеі Захаду? Ці вы хочаце перамагчы празаходнія, русафобскія сілы ўнутры Расеі?

І калі вы адказваеце станоўча на гэтыя пытаньні, то значыць разумееце, што барацьба супраць нацызму на Ўкраіне – гэта ня толькі наша, але і ваша барацьба. Мы ў вас не просім дапамогі для сябе. Не! Мы прапануем вам дапамагчы нам нейтралізаваць наступ Захаду на Расею.

А то ж і мы можам захацець спакойнага жыцьця, спыніць змагацца, спыніць рызыкаваць сваёй свабодай, а то і самім жыцьцём, прадаць свае кватэры, дамы, напоўніць сабой – бежанцамі – расейскія гарады і разам з вамі – сытымі й спакойнымі – пачакаць, калі новыя «гаспадары» Ўкраіны «перапрацуюць» некалі квітнеючую, разьвітую тэрыторыю ў гной і працягнуць свой разбуральны шлях на ўсход – гэта значыць на Расею [частку сказу пра продаж кватэр, дамоў і пераезд у любімую Расеі лічым першай разумнай думкай аўтара. – Рэд.].

Мы змагаемся ня толькі за сябе, але і за вас, і прапануем вам пачаць змагацца разам з намі плячом да пляча. Калі Пуцін і расейскі ўрад «далі слабіну»: спалохаліся «санкцый» (хоць санкцыі для Расеі пойдуць ёй толькі на карысьць – вывучалі ж кнігу Паршава “Чаму Расея не Амерыка»); або, да прыкладу, спалохаліся воклічаў з Вашынгтона; ці журналісты «забалбаталі» Пуціна сваімі падступнымі пытаньнямі так, што вярхоўнаму галоўнакамандуючаму няма калі спакойна падумаць; або прапанавалі правесьці чарговую алімпіяду, якая нібыта павысіць «рэйтынг» (дзяржаўны пераварот якраз і здарыўся ў тым ліку і таму, што Расея «была занятая Алімпіядай») [канца ў гэтага сказа няма, але так у аўтара. – Рэд.].  

Як ні горка, але мы павінны прызнаць, што на Ўкраіне ЗША змаглі нанесьці Расеі й усім рускім сур’ёзную паразу. Аднавіць становішча, нанесьці контрудар – гэта наша задача-мінімум. І хай нас не расслабляе на гэтым шляху адносна лёгкая перамога ў Крыме. Паўднёва-Усход каштуе ў дзясяткі разоў даражэй.

Адразу пытаньне: чаму Расея марудзіць з дапамогай Данбасу і Харкаву? Спалохалася? Чаму няма мітынгаў у падтрымку барацьбы Паўднёва-Усходу? Чаму зьмянілася рыторыка вашых выступаў і замест абмеркаваньня ўдзелу ў справах Украіны (менавіта ўдзел у справах Украіны, а не «дапамога» павінны быць нашай тэмай!!) мы чуем развагі пра тое, што будуць забітыя сотні тысяч рускіх на Ўкраіне (Фёдараў), а Расія ня зможа іх па нейкіх сваіх прычынах абараніць, і яшчэ аб тым, што «колер сьцягоў ня той».

Рускія-данецкія 4

Дык мы можам спадзявацца на вас ці ўжо не?

Некаторыя адказы на “прэтэнзіі” некаторых «дарадцаў». Было і такое: вы – украінцы – просіцеся ў Расію. А колькі вас – тых, хто просіцца? Чаму на мітынгі выходзіць не «ўвесь Харкаў», а толькі 20-30 тысяч чалавек? І робіць «гэты знаўца» выснову: гэта і ўсе, хто хоча быць з Расеяй, а астатнія – ня хочуць. А раз так, то мы вас «ня возьмем».

Адказваю знаўцу «сацыялогіі». Ніколі ўсё насельніцтва ня будзе актыўнае – ніколі. Вырашае лёс краіны, лёс народу яго актыўная частка. Актыўная частка – гэта да 10% насельніцтва. Астатнія, уключаючы дзяцей і старых, прымаюць тую ўладу, якую абрала актыўная частка насельніцтва.

Да прыкладу, у горадзе Харкаве на мітынгі й наступныя шэсьці супраць мяцежнікаў і “за Расею” рэгулярна выходзіць 15-20 тысяч чалавек, на мітынгі ў падтрымку «еўрамайдана» – 300-500 чалавек. Гэта значыць, рэальныя «суадносіны сіл» – 30 да 1, ці 97% да 3%. Выснова: рускія войскі, калі яны ўвойдуць у Харкаў, будуць сустрэтыя кветкамі. І толькі некаторыя «будць шыпець з падваротні», зь імі мясцовыя жыхары самі ж і дадуць рады [натуральна, па-руску – выключна гуманна… – Рэд.]. Яшчэ лепшыя суадносіны сіл у Данецку, Луганску. Некалькі горш у Адэсе, Запарожжы, Днепрапятроўску [вось яшчэ раз названыя планы рускіх ва Ўкраіне, якія 20 гадоў цярпелі “бандэраўцаў”: Харкаўская вобласьць + Данецкая + Луганская + Днепряпятроўская + Запарожская + Адэская; гэта ўвесь Паўднёва-Усход Украіны – мапу гэтыя тэрыяторый мы сайце паказалі яшчэ паўгады таму. – Рэд.].

Гэта значыць, тэрыторыя Паўднёва-Усходу – гэта тэрыторыя, дзе руская армія будзе сустрэтая як вызваліцель.

Вось наш адказ «дарадцам». Гнаць такіх дарадцаў у тры шыі.

Яны, што, праводзілі апытаньне?

І паўтаруся. Такія «парады» могуць даваць ці баязьліўцы, ці ворагі.

Што сёньня для нас адно і тое ж…”.
 

 

 

9 каментарыяў

  1. Наталля Клімовіч кажа:

    У апошнія дні чытаю КС тут:
    https://2r2tz6wzqh7gaji7.onion.to/russ/

  2. dora кажа:

    благодарю

  3. Licvin кажа:

    Як мне здаецца ва Ўкраіне адбылася сацыяльная рэвалюцыя, якую пэўныя сілы, у тым ліку і ў першую чаргу расійскія, пачалі макіяжыць пад антырускі майдан. Галоўная мэта была пераканаць сам рускі народ, што украінцы — гэта бандэраўцы і фашысты. Сёння пэўныя сілы імкнуцца развязаць лакальную вайну якая затушуе сацыяльную рэвалюцыю і не дасьць ёй перакінуцца на Расію.
    Таму малайцы большасьць грамадзян, як рускіх так і ўкраінцаў, што не даюць спробам распаліць пажар вайны….

  4. Siarhiej кажа:

    Закачаць T.O.R. браўзер, усталяваць і запусьціць. T.O.R. не інтэгруецца ў Апер. Сістэму, а працуе “самастойна”, пры гэтым захоўваецца ананімнасьць і доступ да ЛЮБЫХ сайтаў.

  5. Siarhiej кажа:

    Напад на Украіну будзе канцом 4-й усходняя імпэрыі (1 – імпэрыя чынгізхана, 2 – расейская, 3 – ссср, 4 – рф).

  6. Adaš кажа:

    Jak dastupacca da “pjerakrytyx sajtaŭ”, napryklad, da Kavkazcenter?

    Sposab #1: U brauzary Opera (apošnjaja takaja versyja 12.17, bild 1863) uključajem režym “Opera Turbo” — i hljadzim uljubjonyja sajty! 🙂

    Sposab #2: Praz https://translate.google.com
    1) u vakency ljevaryč uvodzim URL sajta, da prykladu, KavkazCenter.com/russ (maskaĺskamoŭny), 2) nad vakjencam vybirajem movu-krynicu “английский”, 3) pa-nad šerym vakjencam pravaruč vybirajem movy-mety “русский” i 4) pstrykajem na slovje .
    Vynik: sajt adczynjajecca (jak-by pjerakladzjenyj).

    Sposab #3: Na bačynje https://svaboda2.net ljevaruč-uhary u polje URL (ź śvjetla-bezavaju abljamoŭkaju) uvodzim adresu ŭljubjonaha sajta. Jak varyjant, mahčyma ŭ advol’nym brauzaru adrazu ŭvjeści adresu svajho ŭljubjonaha sajta z adpavjednym dadatkam. Napryklad: https://svaboda2.net/b/http://kavkazcenter.com/russ/

    Sposab #4 (samy “kruty”): skapijavać z bačyny http://nnm-club.me/forum/viewtopic.php?t=702520 pakjet “Andy Browser 1.3 (SRWare Iron + Tor) Portable [Multi/Ru]” (167 MB). (heta prykladna toje-ž, pra što tut užo ŭzhadaŭ “Siarhiej”: Красавік 24, 2014 у 21:59). (Ključavoje slova dlja pošuku inšyx krynicaŭ dlja skapijavańnja — Andy Browser).

    Zyču pośpjexaŭ!

  7. Adaš кажа:

    Vybačajcje, trohi daŭ “dezu” (bo njapiĺna pratestavaŭ): nasamreč, u “Sposab #3” apošnjaje śćvjerdžańnje «Jak varyjant, mahčyma ŭ advol’nym brauzaru adrazu ŭvjeści adresu svajho ŭljubjonaha sajta z adpavjednym dadatkam.» — njadzjejnaje!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы