nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Фанабэрыя, пыха, цынізм, крывадушша, хлусьня, нахабства, прапаганда… (факт 4; расейскія тэлевядоўцы)

1 мая, 2014 | Няма каментараў

Кіся 1аУ наш час цяжка пераацаніць значэньне тэлевядоўцаў у грамадскіх падзеях –  асабліва тых, хто працуе на цэнтральных, найбольш агляданых тэлеканалах. Гэта тычыцца практычна ўсіх краін сьвету – у тым ліку цяперашняй Беларусі. Бо СМІ сёньня (асабліва тэлебачаньне!) – галоўная прылада маніпуляваньня грамадска-палітычным сьветаглядам масы з боку ўладаў. А гэта галоўнае, што заўсёды цікавіла і працягвае цікавіць большасьць уладароў.  Наколькі ўдала тэлевядоўцы выконваюць гэтую ролю, настолькі яны цэняцца ўладамі, прыласканыя імі. “Праўда”, “веды”, “зьмест падзей”, “справядлівасьць”, “аб’ектыўнасьць” і г.д. – такіх графаў у сьпісе, па якім ацэньваюцца тэлевядоўцы, тэлеканалы, іншыя СМІ, у большасьці выпадкаў і блізка няма. Найперш цэніцца майстэрства ўбіваньня ў галовы масавага тэлегледача тых меркаваньняў ды вобразаў, якія патрэбныя ўладам. Сёньня, у час нападу расейскай імперыякратыі на Ўкраіну, усё адзначанае праяўляецца найбольш выразна. Для прыкладу давайце возьмем такога тыпа, як Дзьмітры Кісялёў (гл. фота), бо ён галоўны, найбольш рэйтынгавы каментатар Першага расейскага тэлеканала.

 

1.

З вуснаў пана Кісялёва ў апошні час шматкроць выляталі й “майданутыя”, і “тэрарысты”, і “экстрэмісты”, “махноўцы”, “нацыкі”…  Усё гэта было пра ўкраінскі народ, які вырашыў адхіліць ад стырна дзяржаўнай улады ў сваёй краіне прарасейскую клептакратычную банду “данецкіх”, каб стварыць шанец прыходу да ўлады больш прыстойных людзей (хто хоча канкрэтна паслухаць-паглядзець, можа ў якасьці пробы ўзяць, напрыклад, тут: http://www.youtube.com/watch?v=j6dkIeM0jtw). З усімі гэтымі “эпітэтамі”,  у прынцыпе, усё ясна… Таму ня будзем губляць час на тое, што ўжо стала амаль банальнасьцю, а зьвернем увагу толькі на адзін факт. А менавіта, 16 сакавіка г.г. Кісялёў дагаварыўся да таго, што нават пачаў пагражаць Злучаным Штатам Амерыкі… – калі тыя будуць дапамагаць Украіне супрацьстаяць расейскай агрэсіі – татальным, ядзерным зьнішчэньнем.

Пагадзіцеся, гэты факт варты таго, каб быць зафіксаваным у пісьмовым выглядзе і на нашым сайце. Бо такога не дазвалялі сабе нават генсекі СС у найгоршы перыяд халоднай вайны. А тут – на табе…

Вось выступ Кісялёва (гл., напрыклад, тут: http://www.youtube.com/watch?v=hOV9xBj5m14):

“Раней амерыканцы сказалі, што замарожваюць падрыхтоўку да сустрэчы лідараў краін Вялікай васьмёркі, якая планавалася на чэрвень у Сочы. Маўляў, байкот Расеі – няма пра што зь ёй размаўляць… [ясна, што “Захад” ужо даўно чакаў зачэпкі, каб выкінуць Расею з G8, і Пуцін даў яму такую падставу; магчымае канчатковае выключэньне Расеі з G8 – наймагутнейшы ўдар па міжнародным прэстыжы і эканоміцы пуцінскай Расеі… – Рэд.]

Але, калі гэта так, тады навошта Абама ўвесь час назвоньвае Пуціну ды яшчэ ледзь не гадзінамі размаўляе зь ім?

1-га сакавіка, напрыклад, размова працягвалася аж 90 хвілін. Вось і 7 сакавіка тэлефанаваў.

Размаўлялі ў студзені й лютым. А Абама ўсё сівеў і сівеў…

Дапускаю, што гэта супадзеньне. Але ж і аб’ектыўна суразмоўца ў яго ня просты…

Кіся 2аУ адпаведнасьці з апублікаванымі ў пятніцу апытаньнямі, самі амерыканцы лічаць Пуціна куды больш моцным лідарам, чым Абама. Гэта бачна на дыяграмах (гл. зьлева).

Дый Расея – адзіная краіна ў сьвеце, якая рэальна здольная ператварыць ЗША ў радыяактыўны попел…

І ўжо ня ведаю, ці супадзеньне гэта, але вось патэлефанаваў Абама Пуціну 21 студзеня – напэўна, зноў спрабаваў неяк ціснуць. Але на наступны дзень, літаральна 22 студзеня, у афіцыйным друкаваным органе ўраду Расеі зьяўляецца артыкул, дзе цалкам даходліва разжоўваецца, як працуе наша сістэма гарантаванай ядзернай адплаты “Перыметр”. У ЗША яе празвалі Dead hand – мёртвая рука.

Увогуле, раю пачытаць…

Сутнасьць у тым, што нават калі людзі ва ўсіх нашых камандных пунктах пасьля варожай атамнай атакі замаўчаць, непаражальная сістэма аўтаматычна адправіць у палёт нашы стратэгічныя ракеты з шахт і падводных лодак у правільным кірунку.

Кіся 2 

Знайдзіце самі. Гэта публікацыя на сайце “Расейскай газеты” ад 22 студзеня. Скрайне цікава. Сістэма “Перыметр” у пошуку.

З таго часу Абама пачаў званіць Пуціну часьцей, а сівець больш.

Выпадковасьць?

Так ці інакш, але прамога лабавога сутыкненьня з Расеяй Абама ня хоча.

Тым часам кіраўнікі нашых дыпламатый – Сяргей Лаўроў і Джон Керы – усю пятніцу вялі перамовы ў Лондане. Па выніках перамоваў рознагалосьсі, і сур’ёзныя, захаваліся. Але сустрэча ўсё ж, па словах Сяргея Лаўрова, была карыснай…

Прынамсі, на выніковай прэс-канферэнцыі Лаўроў выказаў спадзяваньне, што заходнія партнёры раней ці пазьней зразумеюць: Крым – выпадак, які ня можа разглядацца ізалявана ад гісторыі…”

(канец цытаваньня Кісялёва)

Вось такі скарайне негатыўны “гістарычны” факт ядзернага шантажу Амерыкі з боку “Расеі”. Можа, хаця б цяпер амерыканцы кінуць валяць ліберастычную дурку, прызадумаюцца і пачнуць рабіць нешта сэнсоўнае ўпершыню за апошнія 20 гадоў?.. Бо разьлічваць на тое, што імпераснутыя маскалі адумаюцца, даводзіцца яшчэ менш…

Тое, што словы Кісялёва былі заўважаныя, адзначае нават Вікіпедыя (гл. http://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9A%D0%B8%D1%81%D0%B5%D0%BB%D1%91%D0%B2,_%D0%94%D0%BC%D0%B8%D1%82%D1%80%D0%B8%D0%B9_%D0%9A%D0%BE%D0%BD%D1%81%D1%82%D0%B0%D0%BD%D1%82%D0%B8%D0%BD%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%87):

“16 сакавіка ў праграме «Весткі тыдня» (грунтуючыся на сцьвярджэньні ў «Расейскай газеце» ад 22 студзеня, што Расея валодае комплексам аўтаматычнага кіраваньня ядзерным ударам у адказ «Перыметр», які гарантуе паразу Злучаных Штатаў Амерыкі ў выпадку пачатку ўзброенага канфлікту) Дзьмітры Кісялеў выкарыстаў выраз «Расея – адзіная ў сьвеце краіна, якая рэальна здольная ператварыць ЗША ў радыёактыўны попел». Выраз выклікаў шырокі водгук у сьвеце…

18 сакавіка на сайце Таварыства навуковых работнікаў (ТНР) зьявіўся адрасаваны міністру сувязі й масавых камунікацый Расеі М.А.Нікіфараву, кіраўніку Федэральнай службы па наглядзе ў сьферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый А.А.Жараву і генеральнаму дырэктару ВГТРК О.Б.Дабрадзееву адкрыты ліст шэрагу навукоўцаў пра недапушчальныя выказваньні Кісялёва, якія характарызуюцца як «агрэсіўная прапаганда». У лісьце таксама ўказана, што Кіся 3праграмы Кісялёва «поўныя пыхі, скажоных фактаў, абразьлівых выпадаў» у адносінах да расейцаў і замежных палітыкаў. У заяве ўтрымліваецца просьба аб праверцы перадач Кісялёва, якія выйшлі ў эфір у апошнія тры месяцы, «на наяўнасьць прыкмет экстрэмізму, распальваньня міжнацыянальнай і міждзяржаўнай варожасьці». Заяву падпісалі 27 навукоўцаў, у тым ліку 6 акадэмікаў РАН і 4 члена-карэспандэнта РАН.

На думку брытанскага часопіса The Economist, у перадачах Кісялёва выкарыстоўваецца прынцып «дзьвюх-хвілінак нянавісьці» – новы стыль прапаганды, накіраванай на ўзбуджэньне і мабілізацыю аўдыторыі, распальваньне нянавісьці й страху  … Гэты стыль нагадвае оруэлаўскія дзьвю-хвілінкі нянавісьці, працягласьцю па паўгадзіны”.

(канец цытаваньня Вікіпедыі).

 

Другім у рэйтынгу расейскіх тэлевядоўцаў зьяўляецца Уладзімір Салаўёў (гл. фота; на ўсялякі выпадак вымушаныя нагадаць: хай вас ня ўводзіць у зман ні імя, ні прозьвішча, ні нават вонкавы выгляд пана Салаўёва – ён сам сябе лічыць габрэем і адкрыта пра гэта заяўляе…).

Кіся 4Калі вы на Ютубе набярэце словы “Салаёў – Украіна”, перад вамі зьявіцца магчымасьць пазнаёміцца, як мінімум, зь дзясяткам аўдыя- і відэаперадач, праведзеных гэтым тыпам (самыя вялікія тут: http://www.youtube.com/watch?v=OoGqxID4NSg – дарэчы, тут у канцы перадачы зноў  выступае правакатар-імперыяліст Жырыноўскі; і тут: http://www.youtube.com/watch?v=M-kKAdAssIU).  

Як можна заранёў здагадацца, у гэтых ды іншых перадачах і шоў, зробленых пад кіраўніцтвам Салаўёва, зноў вы пачуеце пра  “экстрэмістаў”, “русафобаў”, “калабарацыяністаў”, “фашыстоўскія брыгады”, “бандэраўскі мяцеж”, “фашыстаў”, “тэрарыстаў, якія ваявалі ў Чачні [супраць расейцаў]”, “нацысцкі твар бандэраўцаў”, “Жырыноўскі вельмі блізкім да ісьціны – заходнія ўкраінцы абяцаюць забіваць рускіх ва Ўкране”, “антырускую вакханалію”, “Майдан пахне г**м”, “узброеных баевікоў”  і г.д.

Таму мы, эканомячы вашы і нашы час ды нервы, вырашылі прадаставіць магчымасьць жадаючым самастойна пазнаёміцца з “творчасьцю” і гэтага расейкага прапагандыста…

Усяго лепшага, сябры.

І хай на нашы з вамі галовы ніколі не ўпадуць ракеты – ні ядзерныя, ні няядзерныя…

 

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы