nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Адэса – мірны ўкраінскі горад (аб падзеях у ім 2 траўня 2014 г.)

3 мая, 2014 | Каментары (1)

Адэса 1Мы вымушаныя часова перапыніць цяперашнюю серыю матэрыялаў, каб зафіксаваць на сайце значна больш актуальныя падзеі, якія маюць месца ва Ўкраіне ў нашы дні. Усялякае рознае і надзвычай важнае, актуальнае адбываецца там на ўсходзе, у Крыме. Але найбольш важнымі, на наш погляд, сталі ўчорашнія падзеі ў Адэсе. Адзін зь лепшых матэрыялаў, прысьвечаных адэскай трагедыі, зь якімі атрымалася пазнаёміцца, трагедыі, справакаванай прарасейскімі сепаратыстамі-тэрарыстамі (карацей, усё тымі ж цітушкамі), мы знайшлі тут: https://www.facebook.com/poll.lenec/posts/655941377832016?stream_ref=5 – і трохі адрэдагавалі. Відавочца (падае сябе пад нікам Poll Lenec) шчыра апісвае, што бачыў і адчуваў. Ілюстрацыі да апісаньня – гэта стоп-кадры, якія некаторыя сябры рэдакцыі зрабілі ўчора, назіраючы за падзеямі ўжывую, а таксама фота, узятыя адсюль: http://sokrytoe.net/15613-odessa-glazami-uchastnika-sobytiy-02-maya-2014-goda.html.

Рэдакцыя.

 

 

“Пра падзеі 2 мая ў Адэсе распавядаю сваімі словамі, ад першай асобы.

Мы (Еўрамайдан) сабраліся ў 15.00 на Саборнай плошчы і рыхтаваліся пайсьці маршам па Адэсе, каб паказаць, што Адэса – гэта Ўкраіна.

Адэса 1аКаля 15.30, па Грэчаскай вуліцы, ад “Афінаў” у наш бок пачаў набліжацца строй Прарасейскіх актывістаў у поўнай баявой амуніцыі (гл. фота зьлева; прарасійскія і прыднястроўскія істоты перад нападам на ўкраінцаў у Адэсе).

Міліцыя стала двума жывымі загароджамі. Адзін блакаваў нас, другім – іх.

Людзі з абодвух бакоў даволі хутка пачалі разьбіваць вулічны брук на кавалкі й кідаць у адзін аднаго праз кардоны міліцыі. У ход таксама пайшлі фаер і петарды, якія гучна выбухалі.

Такое перакідваньне камянямі працягвалася каля паўгадзіны. Пачалі выносіць першых параненых. Рэальнае разьмяшчэньне сіл ніхто не разумеў.

Праз паўгадзіны група ад Еўрамайдана вырашыла абыйсьці прарасейскіх з флангу, па маленькай вуліцы Жукоўскага. Я быў ​​у гэтай групе.

Калі нашы абышлі іх з флангу з камянямі й паміж намі не аказалася міліцыі, прарасейскія пачалі страляць з баявых пісталетаў (!!!; гл. фота ніжэй; абведзеныя ня толькі пісталеты, а і ручныя аўтаматы; бачна, як прарасейскія і прыднястроўскія тэрарысты расстрэльваюць адэсітаў, прыкрываючыся… міліцыяй).

Тыя, хто былі ў канцы нашай групы, пачалі ўцякаць, а я і некалькі чалавек упалі на зямлю і пачалі хавацца за машынамі.

Адэса 2 

Тады прарасейскія пайшлі ў контратаку, закідваючы нас камянямі й фаерамі. Велізарны камень зваліўся ў пары сантыметраў ад маёй галавы, ад яго адкалоўся асколак і трапіў мне ў брыво. Крыві хлынула вельмі шмат. Было рэальна страшна…

Пасьля гэтага я зразумеў, што адляжацца не атрымаецца і, як толькі нашы пачалі кідаць камяні ў адказ, я здолеў адбегчы ў натоўп за рог.

Там я сустрэў першага параненага вогнестрэлам. Хлопцу прастрэліла артэрыю на назе і пунцовая кроў проста хлястала зь яе, як з фантана. Пры гэтым ён быў відавочна ў шокавым стане і запэўніваў, што зь ім усё ў парадку. Яшчэ зь некалькімі хлопцамі мы вынесьлі яго ў нейкі самаробны медпункт.

Калі вяртаўся назад, на вуліцу Жукоўскага, убачыў найстрашную карціну ў сваім жыцьці: мёртвы хлопец ляжаў накрыты ўкраінскім сьцягам. Выпадковы чалавек дастаў у яго зь кішэні мабільнік, патэлефанаваў яго бацьку і сказаў: «Вашага сына застрэлілі. Прыязджайце забярыце яго на Дзерыбасаўскую…».

Першы кадр, які я ўбачыў, вярнуўшыся на Жукоўскага – гэта тое, як зь іх прарасейскага натоўпу, прычыненага шчытамі, тырчыць аўтамат Калашнікава (!!!) і проста страляе ў наш натоўп чэргамі.

Тут жа папа́дала куча параненых. Аднаго зь іх мы зь іншымі людзьмі схапілі й пачалі адносіць ўбок. У яго быў прабіты бронежылет. Мы аднесьлі яго ў самаробны медпукт валанцёраў. Хуткія на той момант былі перапоўненыя і ўсе разьехаліся.

Тады, гледзячы на расклад сіл, я пачаў разумець, што нас – Патрыётаў – нашмат больш, але прарасейскія нашмат лепш узброеныя і арганізаваныя. Я падумаў, што калі ў іх дастаткова зброі, то яны нас усіх забьюць або разгоняць

Але вось у чым сіла ўкраінскага народу. Нягледзячы на агнястрэльную стрэляніну зь іх прарасейскага натоўпу, на іх ішло ўсё больш і больш нашых актывістаў. Прыкрываючыся сьмецьцевымі бакамі й столікамі вулічных кафэ, людзі з камянямі беглі на… аўтаматы.

За наступныя некалькі гадзін мы блакавалі прарасейскіх па ўсім перыметры, заціснуўшы на вуліцы Грэчаскай і недабудаванай паркоўцы “Афінаў”. Заціснулі іх у асноўным барыкадамі з усіх падручных матэрыялаў па ўсіх праходах.

Адэса 3Міліцыя ўвесь гэты час проста бязьдзейнічала, або рабіла нешта невыразнае… Але ўжо дакладна не прадпрымала нічога для спыненьня канфлікту [сітуацыя з адэскай міліцыяй была істотна горшай: многія міліцыянты мелі чырвоныя павязкі, такія ж, як у прарасейскіх тэрарыстаў (гл. фота зьлева) – яўная прыкмета іх падпарадкаванасьці нябачным кіраўнікам сепаратысцка-тэрарыстычных сіл. – Рэд.].

Празь некалькі гадзін з нашага боку пайшлі ў ход кактэйлі молатава.

Затым пад’ехала адзіная пажарная машына і пачала тушыць падпаленыя ад кактэйляў фасады будынкаў вуліц.

Ня ведаю, чаму, але ў нейкі момант пажарныя кінулі сваю машыну з выбітым лабавым шклом.

Еўрамайданаўцы селі ў гэтую машыну і проста паехалі на таран прарасейскага натоўпу, праз барыкады. Але на нейкім этапе машына засела і гэты манеўр не атрымаўся.

За гэты час я вынес яшчэ аднаго параненага з разьбітай галавой і без прытомнасьці. Еўрамайданаўцы былі зусім не гатовыя да бою. Акрамя двух дзясяткаў байцоў самаабароны, нашы ня мелі нават касак, ні тое што бронекамізэлек.

З часам аўтаматныя і пісталетныя стрэлы сталі ўсё радзей быць чутнымі й і потым наогул спыніліся. Ясна, што ў прарасійскіх скончыліся патроны.

Тады Патрыёты пайшлі ў атаку з Грэчаскай плошчы, адціскаючы прарасейскіх да Саборнай плошчы па Грэчаскай вуліцы.

У гэты момант паміж намі такі паўстаў кардон міліцыі, які даў магчымасьць частцы прарасейскіх разьбегчыся. Але натоўп хутка зьмяў гэты кардон і пачаў ганяцца за прарасейскімі па ўсёй плошчы.

У гэты момант я пачаў займацца тым, што падбягаў да злоўленых прарасейскіх актывістаў і ў прамым сэнсе закрываў іх сваім целам. Таму што людзі іх рэальна забівалі палкамі й нельга было іх угаварыць спыніцца. Толькі закрыцьцё сабой дапамагала…

Такім чынам я выратаваў трох чалавек. Іх больш-менш жывых адводзілі ў медпункт і ўжо амаль ня білі.

Паказальным было тое, што адзін прарасейскі, калі яго перасталі біць і ён аддыхаўся, дастаў вялізны нож і ледзь не пырнуў мяне… Я адскочыў, а яго аглушылі бітай па галаве. Яго я ўжо больш не абараняў…

Пасьля таго, як прарасейскіх канчаткова разагналі, убачыў, што вуліцы і плошча палітыя крывёю паўсюль.

Патрыёты перафармаваліся і пайшлі калонамі на “Куліковае поле”, дзе знаходзіўся намётавы гарадок сепаратыстаў-тэрарыстаў.

Калі я туды прыбыў, іх палаткі ўжо палалі, а самі яны забарыкадаваліся ў Доме прафсаюзаў.

Адтуль, з вокнаў, прарасейскія пачалі наймацнейшы абстрэл занятай намі плошчы. Але ўжо на Куліковым полі я ўбачыў пісталеты і ў нашым натоўпе

Вельмі хутка Дом прафсаюзаў падпалілі кактэйлямі Молатава. Ён пачаў гарэць і прарасейскія перамясьціліся на 4-ы паверх. Адразу стала зразумела, што калі нічога не распачаць – яны там згараць.

Міліцыі не было наогул. Раней яны проста стаялі ды бязьдзейнічалі, а на Кулікова поле нават не пайшлі.

Неўзабаве, на зусім інтуітыўным узроўні ўсе зразумелі, што іх [прарасейскіх сепаратыстаў] трэба ратаваць – з моманту пачатку падпалаў на Куліковым прайшло больш за гадзіну, але ні адна пажарная машына не прыехала.

Патрыёты разабралі сцэну і прытулілі дзьве асноўныя яе калоны да вокнаў, каб прарасейскія змаглі вылезьці. Многія палезьлі наверх, каб іх ратаваць…

Некаторыя людзі не маглі датрываць сваёй чаргі й проста выскоквалі з 4-га паверха наўпрост на асфальт. Гэта было жудасна, таму што пасьля прызямленьня ніхто ўжо не ўставаў…

Прарасейскія, якіх выратавалі, паводзілі сябе агрэсіўна (!). Некаторыя, толькі сышоўшы з выратавальных калонаў, лезьлі ў бойку з натоўпам. Ня ведаю, што рухала гэтымі людзьмі. У асноўным іх за гэта білі да страты прытомнасьці.

Мая сястра Даначка і мая маці на працягу ўсіх падзей аказвалі першую дапамогу параненым. Аднаго мужчыну палічылі ўжо мёртвым, накрылі ўкраінскім сьцягам і пакінулі ляжаць убаку. Даначка падбегла да яго, праверыла пульс і аказалася, што ён жывы. Дзякуючы ёй яму аказалі дапамогу і аднесьлі да лекараў.

Нарэшце прыехалі пажарныя машыны і пачала падыходзіць міліцыя. Пажарныя дзейнічалі агідна. Нікуды не сьпяшаліся, марудзілі й наогул выбіралі самыя бясьпечныя пазіцыі…

Людзі проста адбіралі ў іх ратавальныя лесьвіцы і самі лезьлі ратаваць сепаратыстаў.

Ратаваньне прарасейскіх ад агню пайшло хутчэй і галоўнымі іх ратавальнікамі былі тыя, у каго яны гадзіну таму стралялі. Увогуле, на гэтым рэальна супрацьстаяньне і скончылася.

Па зводках міліцыі, загінула больш за 50 чалавек , але думаю, што рэальную карціну мы даведаемся праз пару дзён. Наўскідку – таксама больш за тысячу параненых.

(ніжэй падана некалькі стоп-кадраў з апісваемых падзей; усе яны зроблены з боку праўкраінскіх патрыятычных сіл; жоўтымі стрэлкамі паказаны расейскі й лукашысцкі сьцягі)

 

Адэса 1б 

 

Пры ўсім гэтым жаху, Адэса паказала, што патрыётаў у ёй у дзясяткі разоў больш, чым прарасейскіх. Народ проста, як і ў Майданаўскія часы, здушыў праціўніка шматразовай колькаснай перавагай і… неверагоднай адвагай.

Вельмі спадзяюся, што пытаньне сепаратызму і прарасейскіх настрояў вырашана на вельмі доўгі час…”.

(канец цытаваньня ўспамінаў удзельніка падзей)

Акрамя таго, стала вядома, што зброя, зь якой 2 траўня ў Адэсе сепаратысты расстрэльвалі мірных жыхароў – удзельнікаў Маршу за адзінства Ўкраіны, выдавалася 1 траўня ўвечары у адной з цэркваў Маскоўскага Патрыярхату. Таксама 2 траўня падчас ранішняга набажэнства “За святую Русь”, адзін са сьвятароў Маскоўскага Патрыярхату раздаў некаторым вернікам аўтаматы і снайперскія вінтоўкі (http://sokrytoe.net/15609-odessa-moskovskaya-patriarhiya-razdavala-avtomaty-dlya-ubiystva-ukraincev-video.html).

 

Каментары (1)

  1. С.Высоцкі кажа:

    Украінцы абаранілі Адэсу!..
    Бадай гэта самае важнае, хоць і праз такія ахвяры…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы