nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Марыянеткі ды “ліберасты” адчыняюць браму расейскай агрэсіі

17 мая, 2014 | 5 каментарыяў

Сяргей Высоцкі

Высоцкі 4Калі адноўлены праект ФСБ – РНЕ – зноў пачне душыць у Беларусі афіцыйную апазіцыю ды “ліберальных” журналістаў, мы ў гэта не павінныя ўмешвацца… Мы – АК БПС, Самаабарона ды нашыя саюзьнікі – шмат гадоў ахвярна падстаўляліся, атрымоўвалі ад РНЕшнікаў траўмы, пераломы, як і рэпрэсіі ад уладаў, а прадажная і кручаная публіка ў шэрагах афіцыйнай апазіцыі папросту карысталася чынам шчырых і адданых бацькаўшчыне людзей дзеля сваіх скурных, дробных інтарэсаў… Апошняй кропкай  мярзотнасьці стала нядаўняя публікацыя на сайце радыё “Свабода” пра адноўленую РНЕ.

 

Прызнаюся, да апошняга часу ставіўся з павагай да гэтага СМІ, зважаючы на прысутнасьць шэрагу добрых, прыстойных людзей на “Свабоде”. Тым больш непрыемна бачыць дэградацыю некалі паважнага радыё…

Вось чарговы матэрыял, які нельга назваць інакш, як ілжывым ды тэндэнцыйным: “РНЕ зьбірае батальён, каб ваяваць ва Ўкраіне “супраць БНФаўцаў” (гл. http://www.svaboda.org/content/%D1%80%D0%BD%D0%B5-%D0%B7%D1%8C%D0%B1%D1%96%D1%80%D0%B0%D0%B5-%D0%B1%D0%B0%D1%82%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D1%91%D0%BD-%D0%BA%D0%B0%D0%B1-%D0%B2%D0%B0%D1%8F%D0%B2%D0%B0%D1%86%D1%8C-%D0%B2%D0%B0-%D1%9E%D0%BA%D1%80%D0%B0%D1%96%D0%BD%D0%B5-%D1%81%D1%83%D0%BF%D1%80%D0%B0%D1%86%D1%8C-%D0%B1%D0%BD%D1%84%D0%B0%D1%9E%D1%86%D0%B0%D1%9E/25382173.html).

Любы чалавек, хто хоць крыху дасьведчаны ў палітычных працэсах у Беларусі, ведае, хто адыграў галоўную ролю ў барацьбе з расейскімі фашыкамі. Гэта была надзвычай цяжкая, жорсткая і зьнясільваючая барацьба, дзе былі свае героі і ахвяры. Зацяжное змаганьне з РНЕ доўжылася не адзін год, то затухаючы, то распальваючыся з новай сілай. За РНЕ былі вялікія матэрыяльныя рэсурсы, спрыяньне КДБ ды ўладаў. Але ў выніку перамаглі мы – бо мы біліся за сваё і на сваёй зямлі!.. Аднак у матэрыяле “Свабоды” няма ні слова ні пра гэтую барацьбу, ні пра тых – хто змагаўся з  маскоўскай пошасьцю. Можна падумаць, што гэта БНФ ды “Правы рэванш” змагаліся з РНЕ…

Тады, у канцы 1990-х, ішла жорсткая барацьба за ўплыў у розных асяродках – сярод грамадскіх маладзёвых суполак, футбольных фанатаў, спартовых клубаў. У кожным беларускім горадзе зацісканьне фашыкаў адбывалася па свім сцэнары. Найбольш драматычныя падзеі разгортваліся ў Менску, Магілёве, Берасьці, Салігорску, Гародні. Падпадалі пад уплыў нэаімперскай прапаганды ў асноўным этнічныя расейцы, дзеці вайскоўцаў. Аднак паступова АК БПС, Самаабарона ды эпізадычна іншыя патрыятычныя аб’яднаньні  змаглі заблакаваць расейскіх фашыстаў.

Нам не былі патрэбныя ўзнагароды, але было прыемна, што прадстаўнікі нацыянальнай эліты заўважылі гэты бой за Беларусь. Выбітныя людзі Беларусі – Ніл Гілевіч, Анатоль Вярцінскі, Павал Севярынец, Анатоль Фёдараў, Алесь Астроўскі, некаторыя іншыя паўдзячылі нашу арганізацыю за пасьпяховую  барацьбу супраць расейскіх фашыкаў. Дый апазіцыя тады была ў значнай ступені іншай – гучалі  праўдзівыя галасы многіх годных людзей, якіх сёньня ліберальнае “палітбюро” цалкам адсунула з поля беларускай палітыкі…

Сёньня існуе нават сьпіс “недатыкальных”. У ім і Фёдараў, і Астроўскі, і Мурашка, Арцёменка. Усё менш можна пачуць нават Севярынца… Вы не пабачыце гэтых людзей на “Белсаце”, не пачуеце на радыё “Свабода”, не заўважыце іх прысутнасьці ў прагнілай  апазіцыйнай прэсе. На іх ліберастамі накладзеная чорная метка “нацыяналістаў”, бо найперш зь імі сілы цемры вядуць татальную барацьбу на вынішчэньне, рыхтуючы нашаму ды іншым народам глабальны канцлагер… Што ў такіх умовах нам чакаць ад заходніх лібералаў ды іхных подлых крэатураў тут далей?  Чым яны лепшыя за маскоўскіх дзяржымордаў?

Для мяне цалкам відавочна, што тая цяжкая сітуацыя, якая ёсьць ва Ўкраіне, у значнай меры выкліканая крывадушнай ды баязьлівай пазіцыяй Захаду. Дый поўны крах кандовай афіцыйнай апазіцыі ў Беларусі абумоўлены тым жа. Гэта зьявы ўзаемазьвязаныя. У сьвеце сёньня вядуць рэй сілы настолькі цынічныя і мярзотныя, што сапраўды ўзьнікае трывога за будучыню чалавецтва…

Пра падвойныя стандарты, якія дамінуюць у беларускай апазіцыі ды апазіцыйнай прэсе, вядома даўно. Ня толькі СМІ каланіяльнага рэжыму, а і апазіцыйныя СМІ падтасоўваюць факты, замоўчваюць моцных лідараў, ды і проста хлусяць, разбураючы нават падмурак для мажлівай нацыянальнай кансалідацыі. Розьніца толькі ў стылі ды метадах.

Так сёньня ліберальная прэса – гэтае сьмярдзючае “палітбюро” – пачала перайначваць нават найноўшую гісторыю Беларусі, зусім нядаўнія падзеі намагаецца падтасаваць пад сваю лінію.

Я шмат тыдняў быў у Кіеве, у тым ліку ў самыя вырашальныя дні. Было страшна, але ўцякаць у такі час з Кіеву, як зрабілі многія беларускія апазіцыянеры, было б зусім падлюча… Калі пасьля ўкраінскай Рэвалюцыі я прыехаў у Літоўскую Рэспубліку – летувісы зарганізавалі цэлую прэс-канферэнцыю, на якую прыйшло шмат журналістаў, а таксама звычайных сумленных людзей. Калі ж я прыехаў у Беларусь, да мяне зьвярнуўся толькі адзін журналіст з апазіцыйных СМІ. Падаючы інфармацыю пра падзеі ва Ўкраіне, беларуская апазіцыйная прэса і далей зьвярталася не да мяне, а ды тых, хто ўцёк зь рэвалюцыйнага Кіева, ці да людзей, якія ўвогуле… і дня не былі на Майдане.

Пра ўсё гэта я кажу толькі для таго, каб даць аб’ектыўны дыягназ хваробе афіцыйнай беларускай апазіцыі. 

Ня меншай мярзотай сталася перакручваньне нядаўняй гісторыі з боку каналу “Белсат”. У серыі перадач, прысьвечаных найноўшай гісторыі краіны, галоўнымі падзеямі 2001-02 гг. “Белсат” аб’явіў “паўстаньне ў Беларусі гей-прайду” ды “стварэньне персьпектыўных ініцыятываў у інтэрнэт-сеціве”. Пра Курапацкі Чын – адзіную перамогу беларусаў над рэжымам у тыя гады – белсатаўскае кубло толькі нешта прамычала, як пра нейкую малазначную падзею. Якую жабу трэба мець на сэрцы, каб так таптаць праўду?!

Пра іншую апазіцыйную прэсу казаць нешта і ўвогуле ня хочацца – край дэградацыі…

Але, зьвярнуўшыся да тэмы цяперашняга адноўленьня РНЕ, злодзеі ў апазіцыйных СМІ былі злоўленыя на гарачым… Па-першае, эксьпертамі пра дзейнасьць “РНЕ” узялі людзей, якія ніколі з расейскімі фашыкамі не змагаліся. Так, Славамір Адамовіч на той час перабываў у Нарвегіі ў палітэміграцыі, а Янукевіч на той час быў звычайным сябрам  БНФ… Па-другое, не сказаць пры гэтым ні слова пра барацьбу беларускіх патрыётаў ды найперш Партыі Свабоды – гэта верх паскудства…

Дарэчы, і па зьмесьце самой размовы бачна, што ні журналіст, ні эксперты амаль  анічога ня ведаюць – агульныя, павярхоўныя словы “як гэта дрэнна”… Іх ня варта моцна за гэта крытыкаваць, яны далёкія ад гэтага, як артыстка балету ад праблемаў сельскай гаспадаркі. Але тыя, хто замаўляе музыку, хто выстаўляе людзей, заведама далёкіх ад тэмы – такі ж ганебны маніпулятар, як усе  прапагандысты цяперашняга прарасейскага, беларусафобскага рэжыму. І першыя, і другія разбураюць нацыю, спрыяюць сваёй крывадушнасьцю ды халопствам ворагам Беларусі.

Між тым, зь інфармацыі нашых сяброў у розных беларускіх гарадах становіцца бачным, што насамрэч пад фішкай адноўленага РНЕ ідзе вярбоўка людзей ваяваць на баку сепаратыстаў-тэрарыстаў супраць Украіны. Мы з гэтай нагоды шматразова зьвярталіся да заможных апазіцыйных структур, да розных фондаў і цэнтраў. Адказ заўжды быў стандартны: “Нас гэта не цікавіць”. Добра, запомнім… Але вось учора да нас зьвярнуўся адзін з рэгіянальных лідараў БНФ: “Падтрымайце, а то ўжо былі пагрозы…”

Вось так – у інфармацыйнай прасторы нас няма, а калі паўстае пытаньне ўласнай бясьпекі, то яны прыгадваюць, што БПС жыве ды можа абараніць…

Зараз відавочна, што на фоне расейскай агрэсіі на Ўкраіну адбываецца сістэмная і шалёна актыўная кампанія адбудовы таемных імперскіх структур у Белаурсі. У нас гэтыя структуры рэзка актывізаваліся. Шукаюцца розныя формы дзейнасьці. Так, у Беларусі ў шэрагу рэгіёнаў усе лукашэнкаўскія гады́ цалкам легальна існавалі гэтак званыя “казацкія аб’яднаньні”. Улада ім не перашкаджала. Не перашкаджала яна й іншым імперцам нарошчваць сілы, вербаваць людзей, праводзіць рэгулярныя вайсковыя вышкалы, цягаць сюды з Расеі розных інструктараў ды іншых агентаў уплыву ўсходняй імперыі… У гэты час афіцыйная апазіцыя была заклапочаная толькі  ўласнымі скурнымі інтарэсамі, займалася палітычным бізнэсам, нагульваючы фінансавы жырок на бядзе нашага народу… Рэжым таксама абсалютна залежны ад Масквы. Нават ня маючы вялікіх сімпатыяў да імперскіх злыдняў, ён ня можа наўпрост ды эфектыўна іх блакаваць…

А цяпер, пасьля пэўнага роздуму, набраўшыся сілаў, стварыўшы добрую матэрыяльную базу, маскалі абралі найбольш пасьпяховы імперскі праект, якім  яны лічаць праснапамятны РНЕ, ды вядуць вялікую арганізацыйную працу. Відаць, расейскіх цітушак у Беларусі будуць зваць “РНЕшнікамі”… 

Што цікава, гэта пачалося пасьля прыезду ў Беларусь Рагозіна ды Рушайлы – вядомых расейскіх імперыялістаў ды гэбістаў… Існуе пытаньне, ці могуць падобныя захады адбывацца бяз ведама вядомага ўсім “беларускага” правадыра?..

Можа так стацца, што гэтая вярбоўка азначае пачатак іншых, яшчэ больш жахлівых падзей для беларусаў… На жаль, усё, аб чым мы папярэджваем – спраўджваецца, і неўзабаве беларусам, магчыма, давядзецца ня словамі, а фізічнай барацьбой, часта не на жыцьцё, а на сьмерць, даказваць сваё права быць гаспадарамі на ўласнай зямлі.

Украінскі ўрок заключаецца галоўным чынам у тым, што нельга ні на ёту давяраць гэтым  ілжывым  дабрадзеям – ні тым, што на ўсходзе, ні тым што на захадзе. Сёньня распладзілася купа балбатуноў, розных прайдзісьветаў ды наймітаў. Адказ на пытаньне: “хто яны ды адкуль?”- знайсьці лёгка. Дастаткова дазнацца  крыніцу  фінансаваньня. Хто плаціць – той і дзеўчынку танцуе…

У крытычны час рэвалюцыі ва Ўкраіне паўсталі самыя глыбінныя нацыянальныя сілы – ня толькі Самаабарона, “Правы сектар”, КУН, але й іншыя грамадскія дэмакратычныя ініцыятывы. Калі была поўная роспач і няведаньне, што ж рабіць, як заўжды патрыёты ўзялі адказнасьць на сябе, зрынуўшы прарасейскі, крымінальны, клептакратычны рэжым Януковіча…

Але ў Беларусі становішча на парадак жахлівей… Уяўная стабільнасьць, ціхае жыцьцё пад заступніцтвам прарасейскага тырана – гэта дом на пяску. Абвал непазьбежны. І калі да таго часу беларуская нацыя ня зробіць неабходныя ачышчальныя захады, не паўстане нацыянальная сіла – краіна можа патрапіць у пекла (разам з “гарантам”). І падзеі ва Ўкраіне пададуцца тады дзіцячымі гульнямі.

Пакуль усё ідзе да гэтага…  

 

Сяргей Высоцкі, кіраўнік АК БПС.

16.05.2014 г.

 

5 каментарыяў

  1. Алесь кажа:

    Усё так. Нават у гэтыя дні, калі шчырым беларусам у Беларусі ўжо пачалі пагражаць забойствамі Радыё Свабода актыўна “змагаецца” з неіснуючай надуманай “гамафобіяй” – http://www.svaboda.org/content/article/25387503.html

  2. Яўген Мурашка кажа:

    Восеньню 1998 года ў Менску маладыя фашысты збілі дэмакратычных актывістаў. У мяне была інфармацыя, што і ў Гомеле есьць такая пра-фашысцкая групоўка, якая месьціцца у Нова-Беліцкім раёне. З гэтай нагоды я ад імя Савету БХК накіраваў ліст на імя старшыні УКДБ па Гомельскай вобласьці і старшыні гарвыканкаму.

    Председателю УКГБ
    по Гомельской области
    Короткевичу Н.М.
    Председателю Гомельского горисполкома
    Якобсону А.С. (той самы А.С.Якабсон, які сёньня кіруе Камітэтам Дзяржаўнага Кантролю РБ)

    Совет отделения БХК по Гомелю и Гомельской области не может не беспокоить появление в Республике Беларусь профашистски настроенных граждан. При попустительстве органов власти это явление может приобрести довольно угрожающие, для общества, последствия. События в Минске тому яркое подтверждение.
    Не исключаем проявление активности представителей РНЕ и в Гомеле. На наш взгляд, профилактические меры, направленные на взятие под контроль деятельность граждан проповедующих фашистскую идеалогию, помогло бы нашему городу избежать многих негативных последствий.
    В случае проявления интереса к решению данной проблемы предлагаем консультации на уровне представителей заинтересованных сторон.

    Председатель Совета БХК

    подпись /Е.В.Мурашко/
    15.10.1998 г.

    PS.

    РНЕ сёньня – гэта патэнцыйныя “цітушкі”, якія будуць пракладваць дарогу расейскім акупантам.

  3. АНДРЭЙ кажа:

    Вось тут я з вамі цалкам згодзен паважаны сябра….Аб гэтым і сам шмат раз казау.Прыйдзе час калі за адну павагу да мовы пачнуць шчаміць як тых пацукоу…Вось тады мы узгадаем што такое ,братские обьятия” маскалікау.Ведаеце паважаны Сяргей…..Мне як. я спадзяюся і вам….будзе балюча і крыудна за наш з вамі народ.Узгадае ен тады засьцярогі іКастся з ягонай мужыцкай праудай і Зянона з ягонымі папярэджваньнямі,Вашы Сярож ,вашых паплечнікау па поглядах з гэтага сайту.Але …..Шкада свой бязглузды ,але гаротны народ.:-/

  4. Яўген Мурашка кажа:

    Панове.
    За гэты матэрыял, які я выставіў на Белпартызане, мяне забанілі на тыдзень.
    Вось вам і П.Шарамет, не горш чым Лукашук на Свабодзе

  5. Сяргей кажа:

    Што афіцыйная апазіцыя зрабіла за больш чым 20 год???
    Асвоіла грошы “на дэмакратыю”, а псеўдалідары пераехалі у ЕС…
    Навошта такая апазіцыя???

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы