Рэдакцыя.
Сёньня зь Менску прыйшла трагічная, трывожная і вельмі непрыемная навіна – славуты беларускі бард, патрыёт быў знойдзены забітым у сваёй менскай кватэры. Пра гэта паведамілі сайты “Нашай Нівы” (http://nn.by/?c=ar&i=128568), “Беларускага партызана” (http://www.belaruspartisan.org/life/267143/), радыё “Свабода” (http://www.svaboda.org/content/article/25389387.html). Падаем ніжэй тэкст, які мы ўзялі з “Нашай Нівы”.
«Ён двое сутак не адказваў на тэлефанаваньні. У яго быў канцэрт, але ён не зьявіўся на яго, — расказвае сябар памерлага, прадпрымальнік Алесь Суша. — Тады бацькі й былая жонка неяк змаглі трапіць у кватэру ў Зялёным Лузе. Нібыта гэта забойства – ён ляжаў у лужыне крыві. Цяпер там аператыўнікі, спрабуюць высьветліць, што здарылася».
Прэс-сакратарка Следчага камітэту Юлія Ганчарова напісала ў фэйсбуку: «Сьледчая група УСК па Мінску працуе ў кватэры Зьмітра Сідаровіча, дзе сёньня ён быў знойдзены без прыкметаў жыцьця. Пра вынікі паведамім», — затым яна ж напісала ў фэйсбуку: «Завершаны агляд месца здарэньня. Прыкмет гвалтоўнай сьмерці аглядам не ўстаноўлена. Бачных цялесных пашкоджаньняў на целе памерлага няма [?! – Рэд.]. Прызначаная судова-медыцынская эксьпертыза, якая ўсталюе дакладную прычыну сьмерці З.Сідаровіча. УСК па Мінску пачата дасьледчая праверка».
Зьміцер Сідаровіч нарадзіўся ў 1965 у Менску. Музыка, бард, дудар. У 1991 г. стварыў гурт «Камелот». Выпусціў кнігу вершаў «Тры жалуды». Аўтар-складальнік даведніка «Вялікія музыкі ХХ стагоддзя». Акрамя бардаўскай песьні актыўна займаўся фальклорам. Адраджаў дуду. У 2000 удзельнічаў у альбоме «Вір» гурту «Стары Ольса». У 2000 Зміцер Сідаровіч разам з гуртамі «Стары Ольса» і «Contredanse» запісаў зборны альбом «Вір» (выйшаў у 2001 г.).
–
Выказваем свае шчырыя спачуваньні родным і блізкім спадара Зьмітра, як і ўсяму беларускаму народу.
–
P.S.
Усе сябры рэдакцыі асабіста ведалі спадара Зьміцера і вельмі паважалі.
Вельмі трагічна. Зямля яму пухам.
Беларусь губляе лепшых сыноў.
Нікчэмнасьць працягвае жыць
Вечная памяць добрым людзям, мир праху ягонаму, спачуванне близким и родным Змицера. З павагай Жывы беларус, Жыве Беларусь; Михась Язэпавич Вашкевич-Балгарыя.
Наследие Конрада Аденауера. Михаил Вашкевич-Беларус; http://www.ksdnb1.narod.ru/gb , pisatel@tut.by . Я ученик и последователь Конрада Аденауера, державника интелектуалца, положившего основы фундамента будущего просперитета, успеха и богатства граждан сегодняшней объединенной Германии. Своей мудростью, целеустремленностью, спокойным упорстввом в защите свободы и предприимчивости Конрад Аденауер, как первый канцлер ФРГ, вывел Германию на первое место в Европе по социальному уровню защиты своих граждан. Конрад Аденауер не только политик, державник, юрист, экономист-он настоящий духовный европейский лидер. Это обще признано по время принятие его в Академию за нравственные и политические науки/Academie des Sciences Morales et Politiques/ в Париже в 1964 году /Инститют дью Франс/. Великий хуманист Конрад Аденауер учредитель ХДС Германии. В 1989 году я со своими приятелями в Минске учредили ХДС Беларуси с надеждой применить методы Конрада Аденауера по созданию успешного экономического и социального общественного развития Беларуси. Возвращение Беларуси на большевитские социалистические основы экономического развития под управлением шайки покровителя убийц“президента“Лукашенки позор и беда для всего беларуского народа. Жыве Беларусь.
Сущность ХДС была извращена ставленниками сначала КПСС, затем, с победой “демократии” и новейшей властью, которая суть все тот же махровый “социализм” с кровавыми корнями…