На нашым сайце ўжо назьбіраліся невялікія калекцыі з выказваньнямі з нагоды “ўкраінскіх падзей” прадстаўнікоў расейскіх імперыялістаў і расейскіх ліберастаў. Першыя выступаюць у асноўным з пазіцыі абароны інтарэсаў расейскай імперыякратыі, другія – зыходзячы зь інтарэсаў заходняй фінансавай алігархіі. Час на новым вітку паслухаць думкі тых, хто падае сябе як “рускіх нацыяналістаў”, заяўляючы, што ўся іх дзейнасьць накіраваная на абарону інтарэсаў рускага народу. У серыю, якую мы зьбіраемся паказаць далей, мы не ўключылі тых “рускіх нацыяналістаў”, чый сьветагляд на справе аказваецца… яскрава імперскім. Але паколькі, як высьветлілі мы раней у нашых папярэдніх дасьледваньнях, сярод публічных “рускіх нацыяналістаў” няма ніводнага чыстага рускага нацыяналіста (заўсёды прысутнічае імперскі дамешак; а сапраўднымі рускімі нацыяналістамі аказаліся рускія нацыянал-дэмакраты – Шырапаеў, Штэпа, некаторыя іншыя), усім нам давядзецца гэта проста ўлічваць. Адзначанае датычыць і Дзьмітрыя Дзёмушкіна (гл. фота). Падаем ніжэй нязначна скарочаную пісьмовую версію яго вуснай прамовы (узяты адсюль: https://www.youtube.com/watch?v=SS1AiJFSNxo#t=260). Яшчэ раз заклікаем улічваць, што Дзёмушкін ня чысты нацыяналіст і што яго выступ быў выстаўлены на Ютубе 3 сакавіка г.г. Імперскія ды некаторыя іншыя залёты выступоўцы мы ў цэлым пракаментавалі.
Рэдакцыя.
–
“Крэмль бароніць рускіх на Ўкраіне
Хачу трохі паразмаўляць пра Ўкраіну. Вы ведаеце, цяпер столькі інфармацыйнага ўсяго вылілася, што пераказваць усё гэта ня мае сэнсу. Вельмі шмат людзей уцягнутыя ў гэтыя інфармацыйныя працэсы [што гэта за “інфармацыйныя працэсы”, чытайце папярэдні матэрыял. – Рэд.], што кожны расеянін, рускі сваю пазіцыю вызначыў. Многія ўжо актыўна паўсюль выказваюцца.
Але давайце ўсё ж я дазволю сабе з вамі падыскутаваць на пэўныя тэмы.
Першая. Цяпер які тэлевізійны канал не ўключы, ці радыё, з раніцы да вечара паўсюль ідзе адно і тое ж – “нацыяналісты, фашысты, бандэраўцы”, “захапілі”, “сволачы”, “рускіх б’юць”, “крыўдзяць”. Уся гэтая тэма з дакладна вызначаным вектарам. Прычым, усе тэлеканалы абсалютна [паказваюць адно і тое ж], нідзе не дапускаюцца ноткі сумневу па нейкіх пытаньнях.
Пра ўкраінскую русафобію пагаворым [калісьці] асобна, але цяпер давайце разьбярэм самыя элементарныя моманты.
Украінскі народ паўстаў і зрынуў уладу. Улада Януковіча паза сумневам зладзейская, жульніцкая, алігархічная. Народ яны сапраўды абкрадалі й народ выйшаў і іх зрынуў.
Калі я паглядзеў прэс-канферэнцыю зрынутага прэзідэнта Януковіча, у мяне засталося толькі адно пытаньне: як шматмільённая краіна магла абраць яго прэзідэнтам? [таму што цяпер ніякіх выбараў амаль нідзе няма; ёсьць псеўда-выбары, угрунтаваныя на тэхналогіях маніпуляваньня масай. – Рэд.] Ну, ладна, пакінем [гэтае пытаньне] – спачатку абралі, потым – зрынулі…
Дык вось, гледзячы на ўсё, што адбываецца сёньня ў Расеі, я хачу задаць адно пытаньне вам усім: вы сапраўды лічыце, што наша ўкраінская ўлада змагаецца сёньня на Ўкраіне за інтарэсы рускіх?!
Чыста па логіцы: чаму раптам ў яе выклікалі клопат рускія [людзі] ва Ўкраіне, калі рускія ў Расеі яе ніколі не хвалявалі? Таму што тут яны рускіх ніколі не выдзялялі. У нас былі грамадзяне Расеі – расеяне, якіх завочна называлі “рускімі”. Нацыяналізм у Расеі вытручваўся дзесяцігоддзямі.
І ў гэтай сітуацыі мы раптам абараняем рускіх на Ўкраіне. З чаго гэта?! Яны ж не грамадзяне гэтай краіны. Цяпер уся палітыка [дэмаграфічная ў Расеі] грунтуецца на тым, што раздаюць грамадзянства [каму заўгодна]. Былым жыхарам СССР – Узьбекістан, Таджыкістан, Азербайджан, Армяне… – даюць грамадзянства Расеі. Мільёны людзей могуць прыехаць. Рускія тут распускаюцца, замяшчаюцца. У рускіх ніколі не было прадстаўнічых органаў, ніхто за іх не выступаў, ніхто не бараніў… Усе сутыкненьні за правы рускіх сьпісваліся на прошукі “нацыяналістаў, розных сволачаў”.
А тут раптам улады пачалі бараніць рускіх, увялі войскі туды [ў Крым]. Раптам усе вядучыя, якія раней былі самымі першымі русафобамі, усе тэлеканалы [Расеі] прысьвяцілі ўсе ток-шоў, раптам пачалі бараніць рускіх Украіны.
Я вам скажу: нікога ў Крамлі не хвалююць ніякія рускія на Ўкраіне! У Крамлі іх хвалюе толькі адно: каб Майдан, яго прыклад (калі выйшаў народ і зрынуў уладу злодзея Януковіча), ня здарыўся ў Маскве! Вось з-за чаго мы ўсё гэта і назіраем разам з вамі… Усю гэтую кампанію. Цяпер робіцца прышчэпка ўсяму насельніцтву краіны ад “нацыяналізму”, “фашызму”, “бэндэраўцаў” і г.д.
Вы думаеце, у Крамлі баяцца Бандэраўцаў?! Ды не сьмяшыце мяне. Бандэраўцы ў Крамлі нікога не цікавяць! Іх цікавяць тут [у Расеі] рускія людзі, нацыянальныя сілы, Манежная плошча і ўсе нацыянальныя арганізацыі, якія выходзяць й ім задаюць пытаньні. Бо тое, што адбылося на Ўкраіне, можа адбыцца і ў Расеі.
Рускія нацыяналісты па самых сьціплых падліках Крамля могуць на сутыкненьні вывесьці да 10.000 чалавек. У выпадку, калі гэтыя 10 тыс. чалавек – фанатаў, скінхэдаў – злучацца са 100-тысячным натоўпам гараджан, якія выступаюць супраць несумленных выбараў, то гэта будзе ядзерная сумесь. Акрамя таго, у час эскалацыі канфлікту – пры зьяўленьні ахвяр – да нацыяналістаў могуць далучыцца яшчэ дзясяткі тысяч байцоў. Калі гэта адбудзецца – а менавіта гэтага яны баяцца – то адбудзецца тое самае, што адбылося на Ўкраіне.
Сёньня нас пужаюць нацыяналістамі на Ўкраіне і робяць аналаг паміж імі й намі тут [бачна, што Дзёмушкін не асабліва супраць такой аналогіі. – Рэд.]. Не сумнявайцеся, што пад гэтым ура-патрыятычным настроем, калі ўсе раптам пайшлі бараніць “рускіх Украіны”, пад гэтую хвалю і пад апладысьменты зьнішчаць тут усіх рускіх нацыянальных лідараў, усе арганізацыі нацыяналістаў і ўсіх людзей, якія могуць задаваць пытаньні ўладзе на вуліцах. То бок, [ня тыя, хто] пытаюцца, пастаяўшы там [на вуліцы] з айфонамі, а потым сышоўшы, а менавіта пасіянарныя, баявыя слаі, якія могуць свае словы падмацоўваць яшчэ і сілай. Вось іх будуць зачышчаць па аналагу з Украінай, паказваючы, што гэта тыя самыя сілы – “бэндэраўцы”. Вось, маўляў, гэта – 5-я калона, якая тут ім пагражае…
Інфармацыйная вайна
Расея ўводзіць сілы для падтрыманьня рускіх у Крыме.
А як вы лічыце, ад каго сыходзіць галоўная палітычная пагроза?
Натуральна, ад усіх заходніх “эліт”. Таму што гэтыя гандоны паўсюль умешваюцца, лезуць, робяць громкія заявы.
А цяпер ўявіце сабе сітуацыю: вечарам амаль хвіліна ў хвіліну з паведамленьнем пра ўвод войскаў зьяўляецца заява ад аднаго зь лідараў украінскіх нацыяналістаў – Яраша – у якім [нібыта] той запрашае на дапамогу Доку Ўмарава [былы сапраўдны прэзідэнт Чачні пасьля Дудаева, Ендарбіева, Масхадава, Садулаева. – Рэд.]…
Калі я пра гэта прачытаў, у мяне адразу зьявілася два адказы:
– альбо Дзьмітры Яраш – штатны агент ФСБ:
– альбо гэта дэза – інфармацыйны выкід.
Уявіце сабе сітуацыю: вы чакаеце рэакцыю ўсяго сьвету на ўвод войскаў, а чалавек, які пазіцыянуецца адным зь лідараў “Правага сектару”, заклікае Доку Ўмарава…
Па-першае, тут няўвязка – Доку Ўмарава [на той час] ужо забілі… Пра гэта паведаміў Рамзан Кадыраў. Ён пасьпяшаўся, бо Крэмль яшчэ доўга мог выкарыстоўваць імя Ўмарава.
Уявіце, што Яраш, які ўвесь час ваюе (ГРУ, замежны [французскі] легіён), які ўвесь час стратэгічна думаў, плануючы нейкія аперацыі, і раптам ён зьвяртаецца да чалавека, якога забілі; які нічым яму ня мог дапамагчы нават, калі быў бы жывы; да чалавека, які ўваходзіць у сьпісы тэрарыстаў ЗША (нават, у пяцёрку самых небясьпечных тэрарыстаў сьвету) і пры гэтым зьвяртаецца толькі для таго, каб зрабіць ура-патрыятычную хвалю…
Добраахвотнікі на Ўкраіне
Усе рускія, казакі, нацыяналісты, якія яднаюцца разам і едуць у Крым, робяць добрую [рус. “благую”] справу. Таму што па-сапраўднаму перажываюць за рускую нацыю [першы буйны пракол Дзёмушкіна; ня можа нічога добрага быць зь “перажываньня за” ў такой форме палітыкі ў т.л. і для “рускай нацыі”… – Рэд.]. Бо мы – не патрыёты Расеі, а менавіта нацыяналісты, якія інтарэсы нацыі ставяць вышэй за дзяржаву.
Не сунявайцеся, калі вы туды прыедзеце, вы будзеце разнамаснай масай. Але тым вы зьяднаецеся. Абярэце галоўных, пабудуеце структуры, убачыце, што адбываецца, і потым, калі ўсё скончыцца і вас не забьюць, вы вернецеся ў Расею. Не сумнявайцеся, першых, каго будуць зьнішчаць і забіваць улады, гэта арганізаваныя рускія сілы, якія павярнуцца адтуль. Таму што [расейскія ўлады] баяцца такія сілы нашмат больш, чым усіх западэнскіх, бандэраўскіх нацыяналістаў на захадзе Ўкраіны. Тыя Крамлю ўвогуле нецікавыя.
Паверце мне, я маю зносіны з элітамі ў т.л. і ў Крамлі [цікавае прызнаньне, праўда? – Рэд.]. Стаўленьне скрайне цынічнае і негатыўнае [да такіх людзей]. Калі вы лічыце, што ідэі патрыятызму, нацыянальнага адзінства рускіх у кагосьці там ёсьць – іх няма там, ніколі не было і ніколі ня будзе.
Там ёсьць ідэя адпраўкі сваіх мільярдаў за мяжу, у амерыканскія банкі, на Кіпр і ў Швайцарыю; ёсьць ідэя адпраўкі дзяцей у Англію, якія вучацца там яўна не для таго, каб працаваць у Расеі; там ёсьць ідэя, як захаваць існуючую карупцыйную сістэму ўлады, каб, барані Божа, ніхто не прыйшоў, зь іх не спытаў і ня выкінуў…
Таму давайце лепш цьвяроза ацэньваць сітуацыю, паменш глядзець ТБ, а, калі глядзець, то спрабаваць крытычна да яго ставіцца. Бо гэтыя 30-тысячныя мітынгі, якія сёньня ідуць супраць нацыяналізму і фашызму [ў Расеі], паверце мне – гэта мітынгі ня супраць западэнцаў. Гэта мітынгі супраць вас тут, рускіх, каб вы свой голас тут ніколі ня ўзьнялі…
Мэты Крамля
Ні Крым, ні ўсходняя, ні паўднёвая, ні якая-небудзь іншая частка Ўкраіны не ўваходзіць у планы далучэньня да Расеі. Каб усе ўра-патрыёты супакоіліся, я вам абсалютна дакладна скажу, што цэласнасьць Украіны была пацьверджаная Расеяй пры гарантыях ЗША і Вялікабрытаніі, калі падпісваўся Мемарандум пра бязьядзерны статус Украіны. Ніхто ў Крамлі цяпер гэтую ідэю нават не разглядае [?!!! – Рэд.]. Яна проста немагчымая [далейшыя падзеі паказалі, што Дзёмушкін у сваім прагнозе паводзін расейскай імперыякратыі цалкам праваліўся; гл. https://nashaziamlia.org/2014/05/08/7031/#more-7031. – Рэд.].
У выніку ўсё, што там здарыцца – гэта “здарыцца” чарговае Прыднястроўе і Абхазія. Будзе нейкая непрызнаная рэспубліка, дзе, магчыма, раздадуць усім расейскія пашпарты, каб яны лепш галасавалі за Пуціна на выбарах, і будзе проста сталае фінансаваньне…
Не сумнявайцеся, узаемныя стасункі будуць наладжаныя зь Кіевам дакладна так сама, як з усімі расейскімі элітамі. Дакладна так будзе ісьці транзіт газу ў Еўропу праз Украіну. Дакладна так Юлія Цімашэнка будзе прыязджаць у Маскву і весьці перамовы пра газ. Дакладна так нашы алігархі, якія скупілі палову цяжкай прамысловасьці Ўкраіны, будуць уплываць на свае актывы, і ніхто іх не нацыяналізуе. Пра ўсё яны дамовяцца, і крэдыты на Ўкраіну зноўку пойдуць…
Усім іншым [я раю] глядзець стратэгічна: хто што атрымлівае…
Улада, якая ніколі не клапацілася пра рускіх у Расеі, раптам пачынае думаць пра рускіх у іншай дзяржаве. Калі яны больш за 20 гадоў пра іх ніколі ня думалі й закон пра рэпатрыяцыю, які б хоць трохі працаваў, так і не зрабілі, то з чаго вы ўзялі, што цяпер іх хвалююць інтарэсы рускіх?
Вырашэньне крызісу па версіі Крамля
Якое палітычнае рашэньне прапануе наша ўлада?
Вы будзеце сьмяяцца: вярнуць Януковіча назад на Ўкраіну! То бок вярнуцца да пагадненьня паміж апазіцыяй ды Януковічам, дзе ён зноў становіцца законна абраным прэзідэнтам. І пачынае весьці дыялог.
Сьмешна?
На Ўкраіне нават яго Партыя рэгіёнаў прызнала, што стала закладнікам яго самаго і яго сям’і, што ён злодзей, карупцыянер і прайдзісьвет. І нашы такія ж прапануюць: давайце яго вернем назад народу Ўкраіны.
Паноптыкум!
Але мяне ўражвае нават ня гэта, а тое, наколькі паддалася гэтай прапагандзе (за Ўкраіну, дарэчы, у нас адказвае Ўладзіслаў Суркоў) вялікая колькасьць, як мне здавалася, разумных людзей. Усё, што адбываецца ў інфармацыйнай прасторы сацыяльных сетак і форумаў – гэта проста Паноптыкум. То бок людзі гатовыя ехаць забіваць украінцаў, дый каго заўгодна, у т.л. [украінскіх] нацыяналістаў – хаця самі нацыяналісты [рускія]. Вось, аказваеца, наколькі проста маніпуляваць меркаваньнем насельніцтва [а мы – беларусы-літвіны – усё гэта ўбачылі й зразумелі яшчэ ў 1994 годзе! – Рэд.], у т.л. меркаваньнем насельніцтва пасіянарнага.
Не сумнявайцеся, абсалютна тыя ж людзі з тэлеканалаў будуць заклікаць змагацца з вамі… Жыхары Севастопаля, Крыма, казакі адусюль будуць ехаць у Маскву, каб “гэтую нацыяналістычную сволач”, якая змагалася на Ўкраіне, разграміць і тут! Напрыклад, той жа Рускі марш. Альбо ўсіх, хто будзе імкнуцца спытаць зь сёньняшняй улады.
Больш за іншых я не разумею тых, хто называў сябе “нацыяналістам”. Чаму яны раптам уключыліся ў гэтую кампанію. Бо мэты яе настолькі брудныя, і гэта, калі вы робіце элементарны аналіз, настолькі зразумела, што [ўдзел рускіх нацыяналістаў у гэтай кампаніі на баку Крамля выклікае толькі зьдзіўленьне].
Так, ёсьць там бэндэраўцы, УПА. Але тут усё перамяшалася – коні, людзі. Чалавек [Бандэра] сядзеў у нямецкім канцлагеры, а яго галоўным фашыстам зрабілі… [амаль увесь час вайны – з 1941 па 1944 гг. – Бандэра сапраўды сядзеў у нямецкім канцлагеры Заксенхаўзен; да таго спадар Сьцяпан сядзеў у польскіх турмах – з 1934 па 1939 гг.; а ў 1959 г. быў забіты агентам савецкага КГБ Сташынскім. – Рэд.]
Так, ёсьць Україна і ёсьць спроба стварыць нейкую ўкраінскую нацыю. Аб’ектыўна яна ёсьць. Чатыры-пяць вобласьцяў на захадзе Ўкраіны – яны, ну, ніяк ня рускія. Ну, хай сабе, ёсьць нейкая ўкраінская нацыя, і яна захапіла ўладу ў Кіеве, скінуўшы ўладу Януковіча, якая дакучала ўсім ва Ўкраіне – і рускім, і нярускім.
Ну, ладна, скінулі…
Украінскія нацыяналісты
Мы, як рускія нацыяналісты, якія ўзначальваюць аб’яднаньне “Рускія”, паза ўсялякім сумневам будзем бараніць рускіх людзей на Ўкраіне [ну, вось і папёрла; шавінізм ды імперыялізм…; гэтыя халеры пачынаюцца ў кожнага “нацыяналіста” тады, калі ён забывае, што і ў іншых народаў, акрамя рускага, ёсьць свае правы, аб’ектыўныя інтарэсы, мэты; і што адзіным спосабам уладкаваньня ўзаемаадносін паміж імі зьяўляецца прызнаньне сьвятасьці, недатыкальнасьці этнічнай тэрыторыі кожнага народу; калі гэтая мяжа пераступаецца – і пачынаецца шавінізм-імперыялізм; спадар Дзёмушкін робіць выгляд, што гэтая простая рэч невядомая ні яму, ні нам; ну-ну… – Рэд.]. Бараніць іх правы, культуру, самабытнасьць й іх права адстойваць свае інтарэсы. Будзем выступаць супраць гвалтоўнай украінізацыі й, вядома, любых праяваў русафобіі. Тут няма ніякіх сумневаў [зьвярніце ўвагу, усё гэта гаворыцца пра рускіх… на ўкраінскай зямлі! – Рэд.]
Але зноў жа, давайце будзем адэкватнымі й аб’ектыўнымі. Давайце не прыпадабняцца гэтаму агульнаму вектару, у які нас усіх хочуць уцягнуць расейскія СМІ. Калі сёньня я ўключаю любы расейскі канал, я яго не магу глядзець больш за 20 хвілін. У мяне пачынаюцца позвы на ваніты. У мяне такое пачуцьцё, што мяне проста не паважаюць, трымаюць за ідыёта. Нехта накалякаў карцінку ад імя Правага сектара, дзе разьмясьціў эмблемы ўсіх [украінскіх] нацыяналістычных арганізацый і падпісаў: Дзякуй рускім нацыяналістам (Правы сектар). Прычым там былі Кангрэс Рускіх Грамадаў Рагозіна, РОС Бабурына і яшчэ куча розных арганізацый, якія ніколі ня толькі Правы сектар – яны ўвогуле нічога ніколі не падтрымліваюць акрамя лініі Пуціна.
Калі я гэта ўбачыў, усьміхнуўся. Але калі я ўбачыў, што ў гэтага малюнка 10.000 перапостаў, то я зразумеў, што ўсьміхацца тут няма чаму. Зьдзіўляцца трэба дэбілізму людзей, якія вядуцца на такія простыя разводкі.
Потым 7-хвілінны сюжэт з гэтай карцінкай паказаў Другі расейскі тэлеканал. Адзінае, што былі прыбраныя КРГ, РОС, яшчэ некаторыя арганізацыі, але пакінулі Славянскі Саюз, які быў распушчаны аж 2010 годзе. У мяне слоў няма…
Паўтарылася тое самае, шо было з Умаравым, якога давялося ўваскрэсіць, каб Яраш мог да яго “зьвярнуцца за падтрымкай”. Нельга ад людзей патрабаваць глыбокіх палітычных ведаў. Але ж, ну, не перапісваецца Яраш зь Цягнібокам на рускай мове… Ды яшчэ на чыстай, літаратурнай, зь яўна надуманымі выразамі. Ну, тут парушаная элементарная палітычная ахайнасьць…
Але ж усе тэлеканалы абмяркоўваюць усё гэта гадзінамі запар, як першую [па значнасьці] навіну. Тое самае ў расейскім Сеціве.
Так адбываецца абслугоўваньне інтарэсаў пэўных людзей у колькасьці некалькі дзясяткаў чалавек, якія баяцца, што зь імі будзе тое самае, што і зь Януковічам.
Выхаваньне праведнага гневу
Яшчэ некалькі слоў у абарону рускіх. Акрамя пералічаных аргументаў яшчэ ёсьць знос бюста Кутузаву на Ўкраіне. Па-за сумневам ён – вялікі рускі палкаводзец. Кранаць яго бюст – гэта блюзьнерства.
Але, зьвяртаючыся да мільёна чалавек, якія цяпер гэтым абураюцца, хачу задаць адно пытаньне: пад час будаўніцтва Гандлёвага цэнтра ў Хімках зьнесьлі цэлыя могілкі ваенных лётчыкаў – зь бюстамі, з усім іншым. Дзе вы ўсе былі?!
Гэта не паказалі па тэлебачаньні й не заклікалі вас выйсьці на мітынг. І таму вы ўсе ня вышлі?
А дзе былі 10.000 казакаў, патрыётаў, нацыяналістаў, якія паехалі бараніць рускіх Украіны, калі рускія паўсталі ў Кандопазе, Удомлі, Пугачове супраць этнічнай злачыннасьці? Чаму вы тут [у Расеі] не бароніце рускіх? Чаму вы тут не бароніце помнікі, могілкі, гістарычныя будынкі, калі іх зносіць абсалютна моўчкі дзеючая ўлада?
То бок вам, каб выйсьці, патрэбная ўра-патрыятычная тэма і каб яе па ўсіх каналах цэлымі суткамі круцілі, вамі маніпулявалі? І вы пасьля гэтага пабяжыце доблесна аддаваць сваё жыцьцё, ваюючы з украінцамі…
Абарона рускіх
Мы – рускія нацыяналісты – адлюстроўваем і баронім інтарэсы рускіх. Але ня толькі на Ўкраіне, але і ў Расеі. Таму што рускія ў Расеі таксама знаходзяцца ў бяспраўным стане.
У нас няма суб’ектнасьці, няма прадстаўнікоў, няма рускіх партый, няма нацыянальных аб’яднаньняў, якія хаця б у нейкай грамадскай радзе ці палаце прадстаўлялі б інтарэсы рускіх людзей. Для нашай [расейскай] улады рускіх няма. Тут ёсьць расеяне, грамадзяне Расеі, якія паціху выміраюць пад алкагольным, наркатычным генацыдам і замяшчаюцца выхадцамі зь іншых дзяржаў.
І раптам гэтых людзей у Крамлі заклапоціў лёс рускіх ва Ўкраіне, якія нават не зьяўляюцца для іх грамадзянамі. Нелагічна. Далучаць Украіну яны ня будуць – гэта для ўсіх відавочна. У элітах ніхто нават такой ідэі ня ставіць. Большасьць [крамлёўскай эліты] лічыць, што максімум, што прызначана Ўкраіне – гэта рабіць транзіт газу і баб прыгожых нараджаць. І са сваімі заходнімі стратэгічнымі партнёрамі, у якіх усе іх карупцыйныя рахункі, яны дакладна не настроеныя ваяваць за Крым і згубіць усе грошы, партнёраў. Прычым, ня толькі на Захадзе, але і ў Кіеве. А стратэгічныя партнёры адзін аднаму неабходныя. І тое, што яны гавораць для “быдла”, і украінскія палітыкі гавораць для майданнага натоўпу – гэта ня мае нічога агульнага зь вялікай палітыкай. І тыя, й іншыя “богаабраныя” юдэі дамовяцца паміж сабой абсалютна дакладна па ўсіх пытаньнях і будзе ўзаемная выгада. Радыкалаў закатаюць і там…
Тыя, хто зараз там крычыць пра русафобію, кідае камяні – гэтыя людзі ў бліжэйшы час і там зьнікнуць. Іх гэтая ж самая новая ўлада, якая зрынула Януковіча, будзе сама ўсяляк рэпрэсаваць і прыбіраць з вуліцы. Зараз усё ўстаканіцца, наладзяць органы кіраваньня, і першае, што будуць рабіць – людзей прыбіраць. Таму што пакуль гэтыя людзі стаяць на Майдане і штосьці крычаць, цяжка дамаўляцца з Захадам, цяжка дамовіцца са сваімі расейскімі алігархамі ды элітамі ў Крамлі. А ім гэта жыцьцёва неабходна. Таму што праз тры тыдні на Ўкраіне проста ня будзе чаго есьці. Ім патрэбныя будуць крэдыты, уліваньні заходнія. Украіне толькі на першы этап 35 мільярдаў даляраў трэба. Больш за сотку яны вінныя, прычым, галоўны крэдытор – Расея. І вельмі яны залежаць ад усіх гэтых крэдытаў. Таму ЗША да мільярда абяцалі, МВФ нават заяўку не прыняў пакуль. Ніхто ім ня дасьць тых грошай, якія неабходныя. Таму спадзявацца на тое, што там нейкія радыкалы будуць прымаць маштабныя палітычныя рашэньні, не даводзіцца. Калі раней гэты ўрад называлі ўрадам камікадзэ (таму што ў іх не было нічога і казна была разрабаваная), дык цяпер яны ўжо рызыкуюць увайсьці ў гісторыю ўрадам, які пад ціскам Масквы намагаецца адстаяць украінскую свабоду і незалежнасьць. Не зьдзіўлюся, калі іх нават на грошах друкаваць будуць. І зараз пытаньне расейскага доўга будзе стаяць трошкі спрэчна [менш], таму што яны могуць сьпісаць пэўныя страты ў выніку нападу Расеі.
Вайсковыя планы мясцовых [украінскіх] радыкалаў нікога не цікавяць. Гэта тое самае, што выдаваць меркаваньне якога-небудзь скін-хэда за пазіцыю Расеі. Вядома, заваёўваць Расею ніхто ня пойдзе – яны з Кіева ня могуць выйсьці далей на ўсход. Радыкалы могуць дзейнічаць там, дзе ёсьць падтрымка насельніцтва, а там, дзе яе няма і ёсьць рэгулярныя вайсковыя структуры – там радыкалам няма чаго рабіць. Так што будзе стагнацыя гэтага канфлікту. Ён будзе марудным. У выніку пасьля рэферэндуму атрымаецца нейкая рэспубліка, ізноў жа, у складзе Ўкраіны. Будзе такое нейкае Прыднястроўе, будуць яны доўга размаўляць, адмовяцца ад правоў выбару ўкраінскага галавы, ня будуць удзельнічаць у выбарах у Вярхоўную раду. Будуць абіраць сваіх мэраў і губернатараў.
А для рускіх ва Ўкраіне будзе толькі некалькі станоўчых момантаў. Першае – што Крым ды іншае будзе карміцца з бюджэту Расеі, другое – многія зь іх могуць атрымаць расейскае грамадзянства і атрымліваць расейскія пенсіі ды пэўныя выплаты. Гэта на фоне астатняй галоднай Украіны будзе неаспрэчны “плюс” на ўсходзе. Будзем спадзявацца, што іх далучаць да Расеі [вось імперац-Дзёмушкін і перамог Дзёмушкіна-нацыяналіста. – Рэд.]. Але на сёньня, на мой погляд, гэта палітычная ўтопія. Як бы нам ні хацелася зрабіць Маларосію Расеяй, зрабіць гэта палітычна немагчыма. Бальшавіцкія правадыры ў свой час пастараліся і аддалі тэрыторыю ісконна рускую і цяперашняя расейская ўлада усё гэтыя дамоўленасьці цалкам замацавала на сусьветным узроўні. І палітычнай сілай дыктаваць усяму сьвету – як гэта робіць ціхай сапай ЗША са сваімі партнёрамі – мы, на жаль, ня зможам. І я баюся, што нават спрабаваць ня будзем.
На сёньня ўся нашая эліта скрайне залежная. Ня могуць тыя людзі весьці незалежную нацыянальную палітыку, якія незаконным шляхам нарабавалі грошы і адправілі іх на захоўваньне ў Кіпр, у Амерыку, у Швайцарыю, а дзяцей сваіх у Англію ці ў Нямеччыну. Таму што ўся наша эліта і рухомасьць, і грошы сваіх родных даўно адправіла за мяжу. І ніхто з Захадам не захоча спрачацца, усе захочуць у выпадку чаго туды паляцець і там жыць. Калі Януковіч мог зьбегчы толькі ў Расею, дык нашым элітам бегчы будзе няма куды, калі яны пасварацца са сваімі заходнімі стратэгічнымі партнёрамі. У Кубу яны бегчы ня хочуць, хаця і яна, мне здаецца, іх выдасьць. Таму ім адступаць няма куды. Яны тут будуць біцца да апошняга. І біцца не з бендэраўцамі, і не за рускіх, а за сябе і за сваю карупцыйную ўладу.
І будуць рабіць усё, каб зь іх тут не спыталі на вуліцах, дакладна так, як людзі выйшлі й спыталі сваю ўладу на Ўкраіне.
Усё”.
=
Ад рэдакцыі:
Думаем, гэты выступ ня толькі ў нас, але і ў вас пакінуў дваістае ўражаньне. Ёсьць сьветлыя думкі ў Дзёмушкіна, але і шмат залётаў. Супярэчліва выглядаюць і яго фота, якія можна знайсьці ў Сеціве (гл. ніжэй).
Таму адзінае, што застаецца дадаць на карысьць спадара Дзьмітра, гэта тое, што нават гэты даволі амбівалентны выступ (пабудаваны па прынцыпе: і нашым, і вашым) выклікаў магутную хвалю абурэньня і агрэсіі, скіраванай на яго адрас, з боку розных расейскіх імперастаў…