nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Ці сапраўды ўкраінскі народ абраў алігарха?

26 мая, 2014 | 2 каментарыя

Рэдакцыя.

Парашэнка 1

Сёньня, 26 траўня, многія інфармацыйныя агенцтвы паведамілі, што прэзідэнтам Украіны яшчэ ў першым туры абраны Пётар Парашэнка (гл. фота). Перад гэтым кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Ўкраіны Міхаіл Ахендоўскі заявіў, што “з 90% апрацаваных пратаколаў (у электронным выглядзе), за пазафракцыйнага народнага дэпутата Пятра Парашэнку прагаласавала 54,2% выбарцаў” (http://nn.by/?c=ar&i=129053).  Многія палітычныя аглядальнікі й палітыкі пачалі абмяркоўваць наступствы гэтай падзеі, ані трохі не сумняючыся ў яе зыходнай праўдзівасьці…

 

 

Усе папярэднія сацыялагічныя апытаньні, а таксама даныя экзіт-полаў у дзень галасаваньня давалі аналагічныя вынікі (гл.  ніжэй стоп-кадр з канала espreso tv).

Парашэнка 2Але нам у рэдакцыі нешта не зусім верыцца, што народная, антыкрымінальная, антыкарупцыйная рэвалюцыя ва Ўкраіне закончылася заменай аднаго алігарха (прарасейскага) на іншага алігарха (празаходняга).  Увесь час не пакідае пачуцьцё, што тут нешта ня тое… Ня верылася, што “найбольш за яго галасавалі на Львоўшчыне – 70%,  і Віньнічыне – 66%” (http://nn.by/?c=ar&i=128996). Як і ў 55% за новага алігарха на прэзідэнцкай пасадзе ў цэлым па краіне ды яшчэ ў першым туры.

І тут  раптам мы сустракаемся з наступныя паведамленьнем “Украінскай праўды” (http://www.pravda.com.ua/news/2014/05/25/7026629/):

Расейскае тэлебачаньне прадставіла сваім гледачам кіраўніка “Правага сектара” Дзьмітрыя Яраша як лідэра прэзідэнцкай гонкі.

У эфіры тэлеканала “Першы канал” вядучая выпуску навін паказала гледачам карцінку, на якой Яраш лідзіраваў па выніках галасаваньня на пазачарговых выбарах прэзідэнта Украіны.

“Вось такая дзіўная карцінка зьявілася на цэнтральным серверы ЦВК Украіны некалькі хвілін таму. Мяркуючы па ёй, першае месца ў перадвыбарнай гонцы займае Дзьмітрый Яраш. У яго 37 адсоткаў. Пётр Парашэнка толькі на другім месцы”, – сказала вядучая.

 Парашэнка 4

 

Пры гэтым яна дадала: “Што гэта –  пакуль незразумела. Паколькі гэта кардынальна адрозьніваецца ад даных апытаньняў на выхадзе з участкаў, праведзеных адразу чатырма службамі”, – сказала яна”.

(канец цытаваньня “Ўкраінскай праўды”).

Што гэта было?

Разгледзім дзьве версіі.

Першая. Гэта была чыстая правакацыя расейскага боку.

Калі так, тады на каго яна была накіравана? На грамадзян Расеі? Напрыклад, для таго, каб чарговы раз пужануць “бандэраўцамі”, “укра-фашыстамі”, “нацыяналістамі”.

На наш погляд, у такой правакацыі мала сэнсу.

А што, калі яна была накіравана на ўкраінскі народ і ўкраінскіх палітыкаў? Напрыклад, для таго, каб справакаваць унутраныя свары, расколы.

Але і гэтая версія малаверагодная. Бо той жа Яраш мае вялікія магчымасьці ведаць сапраўдныя вынікі галасаваньня і напэўна, калі гэтыя вынікі сапраўды былі не на яго карысьць, ён ня стаў бы падыгрываць расейцам…

Другая версія. Расейскае тэлебачаньне з-за пэўнай першапачатковай нескаардынаванасьці з расейскімі ўладамі перадало першыя праўдзівыя вынікі галасаваньня, у адпаведнасьці зь якімі Парашэнка і Яраш выходзілі ў другі тур.

Ці такое магло быць?

На наша меркаваньне – так. Але, каб сьцьвярджаць больш пэўна, у нас пакуль не хапае фактаў. Ёсьць толькі развагі.

Таму будзем сачыць за далейшымі падзеямі…       

 

2 каментарыя

  1. С.Высоцкі кажа:

    Дазволю сабе прекаментаваць асьпекты галасаваньня ва Ўкраіне, бо тут разам з іншымі беларускімі патрыётамі наглядаем на свае вочы мясцовыя падзеі…
    Канешне найбольш уражвае ледзь не пагалоўнае, сьвядомае і дэмакратычнае галасаваньне…Аніякіх датэрміновых галасаваньняў, аніякіх падтасовак…Хоць улада была б зацікаўленая ў як мага большым адсотку прагаласаваўшых, але аніякіх саступак супраць аб’ектыўнага ды законнага галасаваньня.Менавіта такі шлях цьвёрда вытрымліваўся ўвесь час…
    Народ абраў Пятро Парашэнка, БО ЛЮДЗІ СТАМІЛІСЯ АД ВАЙНЫ, БО ЛЮДЗІ РАЗУМЕЛІ, ШТО Ў ТАКІ ЧАС – НЕЛЬГА ЯШЧЭ ДВА ТЫДНІ БЯЗ ПРЭЗІДЭНТА…
    ЦЯПЕР ПРЫЗЫДЭНТ АБРАНЫ БОЛЬШАСЬЦЮ НАРОДУ – ЁСЬЦЬ! І З ГЭТЫМ ПРЫЙДЗЕЦЦА ЛІЧЫЦЦА МАСКВЕ…
    Датычна Яраша – НЕ МАГУ НЕ ЗАХАПЛЯЦЦА ІДЭЙНАСЬЦЮ, ГОДНАСЬЦЮ ДЫ МУЖНАСЬЦЮ ГЭТАГА ЧАЛАВЕКА… Імя Яраша сталася сінонімам змаганьня за Ўкраіну… Дзе зьяўляюцца хлопцы з Правага сектару – войска пачынае ваяваць, міліцыя пачынае даваць бандытам адпор, а ворагі пачынаюць адыходзіць!.. ГЭТА БЫЎ ВЫБАР САМАГО ЯРАША – У КЛЮЧАВЫ МОМАНТ АГІТАЦЫІ – ЁН РЫХТАВАЎ БАТАЛЬЁНЫ, АРГАНІЗОЎВАЎ ЗАБЯСПЯЧЭНЬНЕ, ДАБІВАЎСЯ ДЛЯ ЛЮДЗЕЙ БРОНЕКАМІЗЭЛЯК, ЗБРОІ ДЫ Г.Д., АЛЕ ФАКТЫЧНА НЕ ЗАЙМАЎСЯ ПАЛІТЫЧНАЙ АГІТАЦЫЯЙ!..
    УКРАІНСКІ НАРОД ЗРАБІЎ ВЫБАР ЗА ТАГО, КАГО МОЖА ПАДТРЫМАЦЬ БОЛЬШАСЬЦЬ І НА ЎСХОДЗЕ І НА ЗАХАДЗЕ!..
    Расейскія інфармацыйныя ўкідваньні ідуць няспынна ўвесь час. І з лідэрствам Яраша – чарговы прыём чорных тэхналогій з тым, каб унесьці падставу для звадкаў між украінскімі сіламі, а мажліва, і падбухторыць Правы сектар да антыўладавага выступу… Такую масу хлусьні, ляманту ды бясконцага бруду, які вылівае маскоўская прапаганда, мне не даводзілася бачыць нават у лукашэнскім выкананьні…
    Так што, пэўна, украінцаў ужо не зьдзівіш ні чым…

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы