Добра, прымем, што спадар Парашэнка сапраўды зьяўляецца законна абраным прэзідэнтам Украіны ў дастаткова складаны перыяд яе гісторыі. Тады самы час пазнаёміцца зь ім бліжэй. Натуральна, гэтае знаёмства ў нас ня будзе фармальным – мы палезем углыб. А для гэтага трэба (хочаш ня хочаш) карыстацца інфармацыяй тых, хто, як мінімум, ня вельмі любіць пана Парашэнку, а таму ня будзе інфармацыйна падыгрываць яму, а наадварот будзе імкнуцца “выдаваць на гара” ўсе факты яго жыцьця, уключна з найважнейшымі. Сярод матэрыялаў, якія мы перабралі ў адпаведнасьці з названымі крытэрамі, дастаткова прыстойным падаўся нам той, які мы выставілі ніжэй (ён быў узяты адсюль: http://sokrytoe.net/14919-petr-poroshenko-kandidat-v-prezidenty-ukrainy-biografiya.html; а быў выстаўлены на сайце яшчэ 11 красавіка г.г., калі вынікі прэзідэнцкіх выбараў ва Ўкраіне не былі такімі відавочнымі).
“Алігарх Пётар Парашэнка яшчэ ды выбараў казаў, што ў яго няма канкурэнтаў і атрымаць перамогу ён можа ўжо ў першым туры выбараў. Такую ўпэўненасьць Парашэнка атрымаў пасьля таго, як аб’яднаўся зь Віталём Клічко – у выніку дамоўленасьцяў кіраўнік партыі УДАР вырашыў не ісьці на выбары і падтрымаць Шакаладнага караля. Па неафіцыйнай інфармацыі, такое рашэньне было прынятае пасьля тайнай сустрэчы Парашэнкі і Клічко з алігархам Дзмітрыем Фірташам у Вене. Апошняга, дарэчы, называюць такім сабе даглядчыкам ад Уладзіміра Пуціна за Ўкраінай. Акрамя гэтага, некаторыя дэпутаты ад ПР, якія ўзбунтаваліся супраць кандыдатуры Міхаіла Добкін на пасаду Прэзідэнта, заяўляюць, што вылучэньне адкрыта слабога кандыдата – гэта дэманстрацыя падтрымкі Парашэнкі ад Рыната Ахметава.
Нават мільённыя капіталы Парашэнкі могуць згуляць яму на руку, таму што ён “ведае, як зарабіць грошы і красьці бюджэтныя сродкі ня будзе” – лічаць многія абываталі [чамусьці саўкі вельмі лёгка засвойваюць гэтую “думку”, якая зьяўляецца абсалютна нерэалістычнай. – Рэд.].
Штрыхі біяграфіі.
Пётар Парашэнка родам з Адэскай вобласьці. Нарадзіўся 26 верасьня 1965 года ў вёсцы Болград. Мае эканамічную адукацыю, у 1989 г. атрымаў дыплом па сьпецыяльнасьці «эканаміст-міжнароднік» у Кіеўскім універсітэце імя Шаўчэнкі. У 2002 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.
Пра тое, хто такі Парашэнка, могуць шмат расказаць яго палітычныя перакананьні, дакладней, фактычная іх адсутнасьць. Алігарх мае наўпроставае дачыненьне да СДПУ(о) Віктара Медзведчука. У 1998 годзе прайшоў у парламент і адразу ж уступіў у фракцыю гэтай партыі, потым нават «даслужыўся» да члена палітрады. Праз два гады пакінуў шэрагі партыі. Афіцыйная прычына – нібыта ён зразумеў, што партыяй на самай справе кіруюць не Леанід Краўчук і Яўген Марчук, а Віктар Медзведчук (на самай справе, адзначаюць эксперты, Парашэнка вырашыў, што «зорка партыі» няўхільна ідзе ўніз і зь ёй лепш разьвітацца).
Далей Парашэнка разам з Мікалаем Азаравым і Уладзімірам Рыбаком арганізавалі Партыю рэгіёнаў. Але і ў гэтай палітычнай сіле алігарх не затрымаўся, а сышоў будаваць сваю «Салідарнасьць». У 2002 годзе ён вырашыў зьвязаць свой лёс з «Нашай Украінай», уступіў у фракцыю гэтай палітычнай сілы і ў 2004 быў актыўным удзельнікам “Аранжавай рэвалюцыі”. Віктар Юшчанка нават стаў кумам Шакаладнага караля.
Але і тут у Парашэнкі не заладзілася. Справа ў тым, што ён хацеў атрымаць пасаду прэм’ер-міністра пры Юшчанку, але кіраўніком Кабінета міністраў стала Юлія Цімашэнка, а Парашэнку накіравалі ў ганаровую высылку ў СНБА. З таго часу Цімашэнка і Парашэнка – непрымірымыя ворагі. Па чутках, алігарх рэгулярна скардзіўся свайму куму на Лэдзі Ю. У выніку, Юшчанка звольніў і першую, і другога. Характэрна, што калі Парашэнка ўзначальваў СНБА, Аляксандр Зінчанка зьвяртаўся зь яго нагоды да Юшчанкі і даказваў, што ён выкарыстоўвае свае службовыя паўнамоцтвы ў асабістых і карысьлівых мэтах.
Пасьля прыходу да ўлады не чужой для Парашэнкі Партыі рэгіёнаў яго нават запрасілі ў Кабмін Мікалая Азарава ў якасьці міністра эканомікі. Але гэта быў не той партфель, які хацеў атрымаць Шакаладны кароль – тады ён цягнуўся да крэсла віцэ-прэм’ера, а атрымаў міністэрства, якое нічога не вырашала. Тады некаторыя палітолагі адзначалі, што Парашэнка вымушаны быў пагадзіцца на працу ў Кабінеце міністраў Партыі рэгіёнаў, каб захаваць свой бізнэс. Пры гэтым яны дадавалі, што такое прызначэньне немінуча ўдарыць па яго рэйтынгу апазіцыйнага кандыдата.
Але і ў Партыі рэгіёнаў у Парашэнкі ня ўсе заладзілася. У 2012 годзе на выбары ён пайшоў па мажарытарнай акрузе, а ў парламенце не ўвайшоў ні ў адну фракцыю. Пры гэтым усяляк дэманстраваў сваю апазіцыйнасьць тагачаснаму дзейнаму рэжыму.
Праявіў сябе падчас Майдана – ён першым з палітыкаў «засьвяціўся» 1-га сьнежня, калі спыняў грэйдар, які ішоў на Банкавую, пераконваў прыхільнікаў пратэсту не ісьці ў наступ і абараняў сілавікоў. Пры гэтым адначасна спансаваў сам Майдан, абяцаў аднавіць брук за асабістыя сродкі. Такім чынам, алігарх як бы адышоў ад ПР і паказаў сваю апазіцыйнасьць.
Але ён не хадзіў на яўныя перамовы з уладай – гэтая роля была дэлегаваная Арсенію Яценюку, Віталю Клічко і Алегу Цягнібоку. Таксама ён не выступаў на Майдане з радыкальнымі прамовамі, што таксама дазваляе яму адмежавацца ад вобраза радыкала.
Акрамя гэтага, ён першы з палітыкаў паспрабаваў зьездзіць у Крым. Хаця яго і выгналі з паўвострава, але ён здолеў паказаць, што яму ня ўсё роўна, што адбываецца з тэрыторыяй Украіны.
Парашэнка, хто гэта?
Як адзначае эканаміст Барыс Кушнірук, Парашэнка ўмее апынуцца ў патрэбны час у патрэбным месцы, а непатрэбныя месцы абыходзіць дзесятай дарогай. Пры гэтым, адзначае эксьперт, Парашэнка зьяўляецца некамандным гульцом і гэта самы вялікі яго мінус. Ён не прывык, каб яму пярэчылі, і хоча стала чуць, што ён геніяльны. На самай справе, кажа Кушнірук – гэта праблема, бо палітык павінен умець чуць, бо ў спрэчках нараджаецца ісьціна.
А вось яго эканамічны стан можа згуляць на руку Парашэнку, – адзначае Кушнірук. Многія выбаршчыкі могуць падумаць, што, па-першае, алігарх здолее вывесьці краіну з крызісу, бо здолеў жа пабудаваць сваю бізнэс-імперыю з нуля [так, маса любіць верыць і ў гэтую казачку. – Рэд.]. Па-другое, можна выказаць здагадку, што вельмі багаты чалавек ня будзе красьці бюджэтныя сродкі [гэтае меркаваньне – чарговая буйная памылка! – Рэд.].
Парашэнка алігарх самы сапраўдны. Так, па даных яго падатковай дэкларацыі, у мінулым годзе яго даход склаў амаль 52 млн. грыўнаў. Асноўную суму ён зарабіў ад адчужэньня каштоўных папер, а таксама карпаратыўных правоў (крыху больш за 38 млн. грыўнаў) і ў якасьці дывідэндаў (13,5 млн. грыўнаў). На рахунках у Парашэнкі – 114 млн. грыўнаў (у сям’і 105 тыс.). Таксама мае кандыдат у Прэзідэнты і каштоўныя паперы на суму ў 8,6 млн. і ўнёскі ў статутны капітал прадпрыемстваў у памеры амаль 71,6 млн. грыўнаў.
З маёмасьцi Парашэнка задэклараваў пяць зямельных участкаў (агульная плошча 4,6 га), дом на 1,3 тыс. квадратных метраў, тры кватэры ды «іншую нерухомую маёмасьць”, агульнай плошчай 35,3 кв. метраў. Акрамя гэтага Парашэнку належыць тры аўто, прычэп і кацер Bayliner 185 R.
Вядома, што асноўны капітал Парашэнкі – гэта актывы «Укрпрамінвеста». Гэтая кампанія валодае дзясяткамі бізнэс-структур, сярод іх кандытарскай карпарацыяй «Рашэн», аўтахолдынгам «Багдан», заводам «Ленінская кухня», холдынгам «Украўтазапчастка» ды іншымі. Акрамя гэтага, Парашэнка зьяўляецца ўладальнікам тэлевізійнага «5-га канала».
Некаторыя журналісты сцьвярджаюць, што Парашэнка мае таксама бізнэс і ў Прыднястроўі. Вядзе яго нібыта разам са сваім школьным сябрам, былым супрацоўнікам МУС Прыднястроўя Сяргеем Валошыным. Нібыта ім належаць такія прадпрыемствы як «Малдаўкабель», Бэндэраўскі масла-экстракцыйны завод, піўзавод, Бэндэраўскі камбінат хлебапрадуктаў, а таксама фабрыкі «Цініна» і «Флоарэ». Акрамя гэтага, некаторыя журналісты сцьвярджаюць, што Парашэнка таксама валодае часткай акцый завода «Электромаш». На ім нібыта нелегальна таксама вырабляюць розныя сістэмы ўзбраеньня.
Ёсьць меркаваньне, што бізнэс-інтарэсы Парашэнкі ў Прыднястроўі захаваліся яшчэ з часоў яго бацькі, які ў 1974 годзе ўзначаліў Бэндэраўскі Дасьледчы эксьперыментальна-рамонтны завод у Малдаўскай ССР. Праз 11 гадоў (у 1985 годзе) ён быў затрыманы міліцыяй па падазрэньні ў крадзяжы матэрыяльных каштоўнасьцяў у асабліва буйных памерах. У 1986 годзе яго віна была даказаная, і ён атрымаў пяць гадоў турмы. Але ўжо праз год ён выйшаў па амністыі, яго судзімасьць адмянілі. У 1992 годзе ён пераехаў у Кіеў, а ўжо праз год адкрыў разам з сынам Пятром канцэрн «Укрпрамінвест». Дарэчы, бацька ад бізнэсу не адышоў, працуе ў сьферы сельскай гаспадаркі.
І яшчэ аказваецца, бацька Пятра Парашэнкі меў прозьвішча Вальцман. У 1966 годзе ажаніўся на Яўгеніі Парашэнка і ўзяў яе прозьвішча. Адсюль становіцца зразумела, як Парашэнка патрапіў у рэйтынг самых багатых габрэяў сьвету па версіі Форбс. Праўда, тады практычна адразу прэс-служба палітыка заявіла: нацыянальнасьць Пятра Парашэнкі не юдэйская, ён – украінец. Прэс-служба заявіла, што не зразумела, па якой прычыне яго ўключылі ў рэйтынг самых багатых габрэяў. У 2013 годзе Парашэнку выключылі з рэйтынгу самых багатых габрэяў, пакінуўшы ў ім толькі Віктара Пінчука.
Парашэнка – кандыдат у прэзідэнты
Першапачаткова Пётр Парашэнка казаў пра тое, што ён мае намер удзельнічаць у выбарах мэра Кіева. Тады многія палітолагі адзначалі, што, перамогшы на гэтых выбарах, ён паспрабуе выкарыстаць новую пасаду і новы рэсурс у якасьці стартавай пляцоўкі на прэзідэнцкіх выбарах у 2015 годзе. Але рэаліі зьмяніліся, і пазачарговыя выбары прызначылі на 25 мая 2014 года. Нават безь яго заявы пра тое, што ён пойдзе на выбары, сацыёлагі лічылі, што Парашэнка кандыдат у прэзідэнты, і ўключалі яго ў сацыялагічныя апытаньні. Першапачаткова аналітыкі агенцтва «Соцыс» давалі Парашэнку 21,2 % галасоў выбаршчыкаў, Віталю Клічко – 14,6%, Юліі Цімашэнка – 9,7%, а Сяргею Цігіпку – 7,1%.
Рэйтынгі рэзка зьмяніліся пасьля таго, як Клічко заявіў, што ён адмаўляецца ісьці ў Прэзідэнты, а яго партыя будзе падтрымліваць на выбарах кандыдатуру Пятра Парашэнкі, а таксама супрацоўнічаць з «Салідарнасьцю», якую ўзначальвае кум алігарха Юрый Стэць.
Журналісты сцьвярджаюць, што такое рашэньне Клічко прыняў пасьля таго, як сустрэўся разам з Парашэнкам у Вене з алігархам Дзьмітрыем Фірташам. Нібыта менавіта ён пераканаў палітыка ад бокса саступіць месца шакаладнаму каралю. Трохі пазьней прэс-служба Фірташа распаўсюдзіла прэс-рэліз пра тое, што бізнэсмэн вітае і цалкам падтрымлівае аб’яднаньне на выбарах дэмакратычных кандыдатаў і лічыць правільным той факт, што Клічко і Парашэнка аб’ядналі свае намаганьні й каманды ў барацьбе за перамогу.
Пасьля вылучэньня Парашэнкі кандыдатам у Прэзідэнты, дэпутаты ад «Бацькаўшчыны», у прыватнасьці, Сяргей Собалеў, намякнулі, што Шакаладны кароль можа быць крэатурай Крамля, паколькі за яго дамаўляўся Фірташ. Нібыта гэты нюанс кажа пра тое, хто ёсьць для Расеі Парашэнка. У «Бацькаўшчыне» кажуць пра тое, што на самой справе Фірташ ня просты алігарх, а такі сабе даглядчык за Ўкраінай ад Пуціна, і што супраць яго пачалі крымінальную справу ў ЗША, каб націснуць на Расею і афіцыйна атрымаць сьпіс усіх тых, хто працуе агентам Крамля ва Ўкраіне.
Некаторыя эксьперты ўжо назвалі [перадвыбарчыя] рэйтынгі Парашэнкі й яго партыі дутымі. У прыватнасьці, палітолаг Уладзімір Цыбулька адзначае, што Парашэнку выгадна маляваць высокі рэйтынг партыі, каб такім чынам уплываць на рэгіянальных лідараў і «купляць» іх лаяльнасьць, напрыклад, уключэньнем іх у сьпіс партыі на выбарах.
Сацыёлаг Ірына Бекешкіна адзначае, што рознага роду сацыялагічныя кампаніі дамалёўваюць і асабовы рэйтынг Парашэнкі. Вядома, што некаторыя кандыдаты заказваюць сацыялагічныя апытаньні з высокімі рэйтынгамі, каб пераканаць украінцаў у безальтэрнатыўнасьці выбару.
Сам Пётар Парашэнка дыхае аптымізмам і лічыць, што ён можа перамагчы ўжо ў першым туры выбараў. Для гэтага яму трэба набраць больш за 50 % галасоў выбаршчыкаў. Але ў такі сцэнар не надта вераць палітолагі. У прыватнасьці, аб гэтым заявіў паліттэхнолаг Дзяніс Богуш. На яго думку, другі тур абавязкова будзе, і хутчэй за ўсё, барацьба разгарнецца паміж Парашэнкам і Цімашэнкай. У сваю чаргу, палітык Тарас Чарнавіл нават рэкамендуе шакаладнаму каралю падумаць пра сваю бясьпеку. Так, па яго словах, ЮВЦ можа нават апусціцца да таго, што «фізічна прыбярэ» свайго канкурэнта, калі зразумее, што прайграе, і сьпіша ўсё на «Правы сектар».
Цяпер Пётар Парашэнка паспрабуе «браць» электарат «смачнымі абяцаньнямі». У прыватнасьці, у яго праграме як кандыдата ў Прэзідэнты паказана, што ён ня будзе скарачаць ужо існуючыя сацыяльныя ільготы і, магчыма, нават іх падвысіць. На фоне палітыкі татальнай эканоміі, якую цяпер праводзіць урад Арсенія Яцанюка, гэтае абяцаньне – сапраўдная “цукерка” для выбаршчыкаў. Таксама Парашэнка паабяцаў, што прадасьць карпарацыю «Рашэн», калі пераможа на выбарах. Акрамя гэтага, палітычныя погляды Парашэнкі такія, што ён адстойвае права Ўкраіны на еўрапейскі выбар, абяцае вывесьці айчынную прадукцыю на еўрапейскія рынкі і дамагчыся ўстанаўленьне бязьвізавага рэжыму з краінамі ЕЗ. Акрамя гэтага, ён выступае за тое, каб наладзіць сувязі з Расеяй. Парашэнка абяцае вярнуць Украіне Крым. Праўда, ваяваць за паўвостраў ён не зьбіраецца. На яго думку, Крым вернецца ў склад краіны, калі ўкраінцы стануць жыць лепш. Таксама палітык абяцае абараняць ўсе нацыянальныя меншасьці, якія пражываюць на тэрыторыі краіны, і даць рускай мове асаблівы статус” [ну, вось і прыезхалі…; руская мова – сродак імперскай агрэсіі, і ёй “асаблівы статус”. – Рэд.].
(канец тэкста)
=
Ад рэдакцыі:
1) Хто жадае пачытаць больш злосны тэкст пра Парашэнку, можа зрабіць гэта, напрыклад, тут: http://antisionizm.info/Prezident-Poroshenko-Valtsman-eto-konets-ostatku-Ukraini.-Vorovskaya-dinastiya-1050.html
2) Мы ня верым ні ў нацыянальна-дэмакратычныя, ні ў гуманістычныя ідэалы людзей, якія сталі алігархамі. Ня можа гэтага быць у іх цынічных душах нават у самых глыбокіх закутках. Таму думаем, што ўкраінскі народ чакае чарговае расчараваньне… Але казаць, што пераўтварэньне фінансавага цыніка ў чалавека, які сур’ёзна пачынае думаць пра сваю гістарычную місію, якая яму выпала, пра свой народ, сваю Бацькаўшчыну, за якія яму цяпер адказваць перад сьветам і гісторыяй, – казаць, што гэта абсалютна немагчыма, мы ня можам.
А раптам!..
А так хацелася б!..
Таму ўважліва сочым за далейшымі падзеямі ва Ўкраіне і ціха спадзяемся, што брацкаму ўкраінскаму народу, можа, на гэты раз пашанцуе…
Shanounaje Spadarstwa! Na maju dumku, niebiaspieka dlia Ukrainy (nie, dlia ukraincau) z’iauliajecca, u pierspiektywie, nie stolki ad maskalia, jak ad jaje kiraunicrwa. Praanalizujcie khto za kim staic’.
м-да…
U danym wypadku wiel’mi aktual’ny punkt 2 zauwahi REDAKCJI, da jakoha treba pryncypowa padyjs’ci. Mienawita chyju budzie wykonwac’ alihatkh.
http://korrespondent.net/ukraine/politics/3371016-batalon-vostok-ochystyl-dnr-ot-prestupnykov-pushylyn – паглядзіце на фота гэтага абаронца “рускага” народу на Данеччыне – і Парашэнка абаронцам украінскага народу выглядае амаль сапраўдным…. асабліва па мове і па “вышыванцы”… Куды ж мы без іх, і без іхняга Старога Завету…
А ўвогуле украінец ПаРАШЭНка нагадвае “беларуса” Шапіру, толькі наш больш калхозны адпаведна і , магчыма, наступны прэзідэнт “ўсея праваслаўнай ” Беларусі… Наша Хеўра амаль сасьпела для замены “паў” на “поўнага”…