nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Іншы рускі, але з супрацьлеглага боку

1 чэрвеня, 2014 | 3 каментарыя

ШчукаУ папярэднім матэрыяле мы разьмясьцілі важны дакумент нашага часу – інтэрвю рускага чалавека, які ва Ўкраіне змагаецца за ўкраінскую дэмакратыю. А цяпер падаем ніжэй інтэрвю – яго мы ўзялі з сайта радыё “Свабода” – якое 29 траўня даў гэтаму радыё 27-гадовы нацбол зь беларускага Салігорска Ігар Шчука (гл. фота зьлева). Ён трэці месяц актыўна ўдзельнічае ў ваенных дзеяньнях ва Ўкраіне на баку сепаратыстаў-тэрарыстаў. Называе сябе «палявым камандзірам» і кажа, што мае ў падпарадкаваньні ўзброеных людзей. Год таму Шчуку, якога ня раз затрымлівалі ў Расеі за ўдзел у акцыях нацыянал-бальшавіцкай партыі (НБП), спрабавалі прымусова забраць у беларускае войска. Партыя нацболаў, якой кіруе Эдуард Лімонаў, у Расеі прызнаная экстрэмісцкай і яе дзейнасьць забароненая.

 

Адрас сайта, зь якога ўзятае інтэрвю: http://www.svaboda.org/content/%D0%BD%D0%B0%D1%86%D0%B1%D0%BE%D0%BB-%D0%B7-%D1%81%D0%B0%D0%BB%D1%96%D0%B3%D0%BE%D1%80%D1%81%D0%BA%D1%83-%D0%BA%D1%96%D1%80%D1%83%D0%B5-%D0%B0%D1%82%D1%80%D0%B0%D0%B4%D0%B0%D0%BC-%D1%81%D1%8D%D0%BF%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%82%D1%8B%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%9E-%D0%B2%D0%B0-%D1%9E%D0%BA%D1%80%D0%B0%D1%96%D0%BD%D0%B5/25403593.html

 

“Шчука кажа, што адным зь першых прыехаў у Крым, і нагадвае, што НБП ад пачатку лічыла Крым расейскай тэрыторыяй.

— Мы паехалі ў Сімферопаль і дапамагалі там так званым «ветлівым людзям». Пасьля паехалі ў Данецк, там штурмавалі АДА, СБУ. Пасьля таго, як там нейкі ўрад сфармаваўся, мы паехалі ў Краматорск. Цяпер тут дапамагаем, як можам.

 

— Як дапамагаеце?

— Усяляк (пасьміхаецца). Па-першае, у інфармацыйным плане. Газету сваю раздрукоўваем, усё піярым. Ну, і сілавыя некаторыя часткі ёсьць, якія працуюць сілавымі метадамі. Адпаведна яны і паехалі ў Славянск. Там самая гарачая кропка, стратэгічная, бо ўсе дарогі праз Славянск. Калі возьмуць Славянск — возьмуць усё.

 

— Адкуль гэтыя людзі?

Падмаскоўе, Растоўская вобласьць, Барнаул, уся Расея — усе расейцы. Першым паехаў я. Пасьля з цэнтра неяк арганізавалі паездку. Зараз на мяжы яшчэ шмат людзей спрабуюць прарвацца, але ўжо тыдні два не атрымліваецца.

 

— Гэта дзясяткі чалавек? Сотні?

— Не, ня сотні — дзясяткі.

 

— Вы самі чаму паехалі?

Я лічу сябе рускім у любой сітуацыі і ў любой краіне і гатовы падтрымліваць расейскае насельніцтва. Калі такая сітуацыя пачнецца ў Латвіі, я паеду ў Латвію. Калі ў Прыднястроўі, таксама паеду. Я гатовы дапамагаць рускім.

 

— А хто гэтыя «ветлівыя людзі»? Як яны ўспрымалі вашую дапамогу? Ці была яна скаардынаваная?

— «Ветлівыя людзі — гэта сілавікі з Расеі. Уласна, і тут частка зь іх прысутнічае. У тым ліку і тыя, што былі ў Крыме. Мы ахоўвалі ЦВК падчас выбараў, на мітынгах дапамагалі, каб ніякіх правакацый не было».

 

— Беларускія праваахоўныя органы ведаюць, што вы там?

— Думаю, што ведаюць, але са мной яны ня зьвязваліся. Пасьля заявы Аляксандра Рыгоравіча пра тое, што ён прызнае прэзідэнцкія выбары, шлях туды мне закрыты.

 

— Але грамадзянства ў вас беларускае?

— Так, але я ў хуткім часе ад яго адмоўлюся.

 

— Ці ёсьць там яшчэ беларусы?

— Я адзіны тут беларус. Спасярод усяго апалчэньня не сустракаў болей нікога.

 

— Колькі чалавек уключана ў актыўныя дзеяньні?

— Ёсьць узброеныя атрады. Напрыклад, у Краматорску — гэта 200–300 чалавек. Але ёсьць атрады, якія едуць на выезды, робяць атакі на ўкраінскія блокпасты. Вельмі шмат атрадаў проста сядзяць да моманту штурму. Калі пачнуць штурмаваць, тут вельмі шмат людзей са зброяй паўсплывае.

 

— А адкуль гэтая зброя?

— Палову ва ўкраінскага войска адабралі. Многія зброю пакідалі. Тэхнікі шмат адабралі ва ўкраінскіх вайскоўцаў. Цяпер у нас ёсьць інфармацыя пра тое, што нейкая сяброўская дзяржава ўначы перакінула вельмі шмат тэхнікі, у тым ліку і такой, якая дазваляе зьбіваць самалёты.

 

— Гэтыя атрады складаюцца з прафэсійных вайскоўцаў?

— Так. Але туды на казарменнае становішча можа ўступіць любы чалавек, які служыў у войску і ўмее страляць. Ён тры гадзіны дзяжурыць, і шэсьць гадзін у яго вольнага часу. Але гэта без перапынку, сьпі, калі хочаш. Адзіная ўмова — каб служыў. Але большасьць там з Расеі.

 Шчука 2

 

— А як яны трапілі ва Ўкраіну?

— Шмат хто быў першапачаткова ў Крыме. А пасьля паехалі далей. Напрыклад, атрад, зь якім я блізка камунікую, яго ўзначальвае чалавек з Разані, яны якраз тыя самыя «ветлівыя людзі». А астатнія спакойна празь мяжу праязджаюць, галоўнае — ня браць з сабой камуфляж, зброю. Зброі і тут хапае.

 

— Вам самому даводзілася браць у рукі зброю?

— Даводзілася. Калі ў Краматорску падышлі зусім да цэнтра, нам давялося ў выканкаме на даху рабіць кактэйль Молатава і адбівацца. Яны прыехалі на бэтээрах, мы падпалілі машыны на скрыжаваньнях. І паспрабавалі іх не прапусьціць.

 

— Як бы вы ахарактарызавалі тое, што адбываецца ва ўсходняй Украіне?

— Гэта вайна. Грамадзянская вайна. Расейскія грамадзяне прыехалі сюды падтрымаць рускіх. Тут усе лічаць сябе рускімі.

 

— І якая канчатковая мэта гэтых дзеяньняў?

— Утварэньне незалежнай рэспублікі Наваросія. Канчатковая мэта — незалежнасьць.

 

— Вы згадвалі Латвію і Прыднястроўе і кажаце, што гатовыя туды паехаць. Вы бачыце падставы для падобных падзеяў на гэтых тэрыторыях?

Я думаю, што ў хуткім часе гэтыя падставы будуць. Думаю, што будзе выглядаць гэтак сама, як ва Ўкраіне.

 

— Як расейскія ўлады ставяцца да дзеяньня падобных атрадаў ва Ўкраіне?

Расеі, безумоўна, выгадная актыўнасьць гэтых людзей. У мяне складаецца ўражаньне, што Расея пасільна дапамагае апалчэньню ў плане зброі [вышэй сам прызнаў, што амаль ўсе “апалчэнцы” з Расеі . – Рэд.]. Тут вельмі шмат зброі, якой на ўкраінскім узбраеньні ўвогуле няма. Усё ж такі Расея дапамагае. Але войскі ня ўводзіць.

 

— А ці будзе такі момант, што ўвядуць войскі?

— Калі пачнуць паліць з «Градаў», што абяцалі праз 48 гадзінаў пачаць. А калі «Град» стрэліць, то паўгорада зьнікне. То думаю, што Расея нейкія дзеяньні ўчыніць што да ўводу войск.

 

Што да пазыцыі беларускай улады, то, па словах Шчукі, яна яго расчароўвае:

— Лукашэнка чарговы раз мяне расчараваў. Насамрэч я лічу, што ён мусіў бы падтрымаць. Ён не зусім ужо такі беларус, мусіў падтрымаць расейскае насельніцтва. Улічваючы, што ў Беларусі шмат тэхнікі і зброі ўвогуле безгаспадарнай, то мог бы сюды і перакінуць”.

 

=

Ад рэдакцыі:

Хочам адзначыць, што беларускі хлопец Ігар Шчука зьяўляецца тыповай ахвяраў лукашэнкаўскай этнацыднай палітыкі, падчас зьдзяйсьненьня якой яму ні разу за ўсё яго жыцьцё не было патлумачана, якую шкоду яго беларускаму народу прынесьлі бальшавікі-сініясты і расейскія імперыялісты. Калі б ён гэта ведаў, ён бы да расейскіх нацболаў ні за  што не пайшоў… Ён несьвядома стаў здраднікам-янычарам. Улічваючы пэўную невінаватасьць Ігара, вінаватым у тых злачынствах, якія ён і такія, як ён, беларускія хлопцы зьдзейсьняць на ўкраінскай зямлі, будзе асабіста Лу-ка.

Кідаецца ў вочы таксама вельмі слабое ідэалагічнае абгрунтаваньне яго злачыннай дзейнасьці. “Я адчуваю сябе рускім і буду бараніць рускіх, адстойваць іх інтарэсы дзе б яны ні жылі” – вось і ўсё, што ён ведае. Але ж гэта шавінізм ды імперыялізм. І толькі…

Такую “ідэалогію” чакае немінучы крах! Самы паказальны прыклад – лёс Гітлера і яго нацысцкай Нямеччыны.  

 

 

3 каментарыя

  1. Siarhiej кажа:

    Гэты хлопец шчыры дурань і, здаецца, здуру робіць злачынства. Яго можна абазваць “праваслаўным талібам”, дзікуном. Магчыма таксама што ён проста зарабляе грошы.

  2. moonshine кажа:

    Хворы на галаву хлапец, так заблытащся ў трох соснах…..

  3. Licvin кажа:

    Магчыма ў хлопца ёсьць ваенны інстынкт і няма прафесіі, вось ён і купіўся на ідыялогію ”ветлівых людзей”. Таксама інтэлектуальна неразвіты, карацей кажучы ”гарматнае мяса”. Дурань! У галаве смецце. Такіх жыццё вучыць самым жорсткім чынам. Адарве ногі, ці трапіць у палон… — вайна жорсткая рэч. Пачаць вайну лёгка — а вось скончыць вайну цяжка.
    Але звярніце ўвагу, што такіх дурняў ”ветлівыя людзі” шукаюць, вярбуюць, зацікаўліваюць матэрыяльна. Выснова: дурні вельмі патрэбныя для імперыі. Без дурняў імперыя існаваць не можа. Дарэчы, у нас знайшоўся толькі адзін дурань. (— Я адзіны тут беларус. Спасярод усяго апалчэньня не сустракаў болей нікога.)

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы