nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Для барацьбы з прарасейскім рухам ва Ўкраіне фармуецца беларускі атрад

Ліпень 8, 2014 | 3 каментарыя

ГузьПаданая ніжэй інфармацыя сёньня шырока распаўсюджана ў сеціве (гл., напрыклад, тут: http://nn.by/?c=ar&i=131322). Паступіла яна і ў нашу рэдакцыю. Мы вырашылі таксама выставіць яе на нашым сайце.       Рэдакцыя.

Тое, што падана ў загалоўку, паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook намесьнік кіраўніка Валынскай абласной рады маладзёвай арганізацыі «Нацыянальны альянс» Ігар Гузь (гл. фота; на ім спадар Гузь справа). “Гэта мой пабрацім, беларускі нацыяналіст, сябра Вітушка. Ужо сёньня ён і яго сябры ва Ўкраіне праходзяць спецпадрыхтоўку для ўдзелу ва ўкраінскіх добраахвотніцкіх батальёнах супраць маскоўскіх акупантаў на ўсходзе Ўкраіны! У бліжэйшы час будзе сфармаваны беларускі атрад супраціву “Пагоня”.  Запрашаем беларускіх патрыётаў далучыцца да абароны ўкраінскай зямлі.      БЕЗ СВАБОДНАЙ УКРАІНЫ, НЯ БУДЗЕ СВАБОДНАЙ БЕЛАРУСІ!       Прашу ўсіх неабыякавых беларусаў і ўкраінцаў дапамагчы хлопцам з набыцьцём амуніцыі! У першую чаргу патрэбныя бронекамізэлькі й каскі! Справаздачу прадаставім!” –  напісаў Гузь.  Жадаючыя далучыцца да атраду спачатку павінныя напісаць ліст на адпаведны е-мэйл.

 

3 каментарыя

  1. Аляксандр кажа:

    Відавочна, што ў стаўленні да бягучых падзей на Ўкраіне, раскалолася ня толькі беларускае грамадства, але нават яго “нацыянальна-ангажаваны” сектар. Вынік: цяпер нас аб’ядноўвае яшчэ меней. Пакуль яшчэ яднаюць мова, стаўленне да літоўскай спадчыны, ментальнае непрыняцце маскальскага нахабства, Пагоня ў рэшце рэшт … Дык вось, Вітушка пад балаклавай, назаві ты лепей свой гурток “ПА КОНЯХ” (нават сугучна і семантычна блізка). І няхай слава ці ганьба, што стануцца наступствам тваіх будучы ўчынкаў у межах грамадзянскага канфлікту ў суседняй краіне, ўпадуць на твае плечы ўласныя … такую назву яшчэ трэба заслужыць

  2. Апельсин кажа:

    в данном случае мы видим людей, которых ждет уголовная ответственность как на Украине, так и в Белоруссии, ибо иностранные наемники-нигде не в чести, не зря свои лица скрывают-боятся,гаденыши. Это вам не с Самусевичем воевать, тут и умереть недолго. А Мурашко-трус.

    • Яўген Мурашка кажа:

      Самусевіч (апельсін, манро, мандарын), бачу зьмяніў арыентацыю.
      Але правакатара не схаваеш. Паскудзіць на БП,дабраўся і сюды
      Я.Мурашка

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы