Сёньня з Прагі прыйшла сумная навіна (гл. http://www.svaboda.org/content/article/26518558.html; http://nn.by/?c=ar&i=133010). На 87-м годзе жыцьця памёр вядомы дзеяч беларускай дыяспары Юрка Станкевіч. Спадар Ю.Станкевіч нарадзіўся ў 1928 годзе ў Вільні ў сям’і выбітнага беларускага дзеяча Янкі Станкевіча і чэшкі Марыі Новакавай. Вучыўся ў ЗША на інжынера, дзе пазьней атрымаў грамадзянства і працаваў. На пенсію пераехаў у Прагу.
Быў сябрам Рады БНР, заснавальнікам суполкі «Пагоня». Сузаснавальнік і галоўны рэдактар адзінага ў сьвеце часопіса пра Беларусь па-ангельску “Belarusian Review”. Выдаваў таксама электронны часопіс “Крывія”.
Запачаткаваў дзейнасьць у Празе беларускай клубоўні, якую падтрымліваў фінансава. Напісаў падручнік па гісторыі Беларусі для беларускіх школ за мяжой, уклаў беларускую чытанку. Арганізатар беларускай нядзельнай школы ў Празе.
Беларуская нядзельная школа ў Нью-Ёрку, канец 1950-х гадоў. У першым радзе настаўнікі: Аляксандар Орса, Юрка Станкевіч, япіскап Васіль (Тамашчык), Міхась Тулейка, Янка Станкевіч
У Празе.
Блізкі сябра Юркі Станкевіча Віталь Цімошчанка – бізнэсовец, актывіст беларускай дыяспары ў Чэхіі, сябра суполкі «Пагоня» – згадвае пра Станкевіча:
“Спадар Юрка быў сэрцам беларускай Прагі. Вакол яго гуртаваліся беларусы ўжо шмат гадоў. Гэта быў чалавек, які ахвяраваў усё сваё жыцьцё беларушчыне і беларускай справе: ён выдаваў падручнікі, слоўнікі, займаўся адукацыйнай справай, сам за свае сродкі вучыў дзяцей. Мы згубілі зараз аднаго з самых выбітных беларусаў, якія жылі ў Празе”.
Дзяяч беларускай дыяспары ў ЗША, дырэктар Беларускага Інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку Вітаўт Кіпель наступным чынам адгукнуўся на адыход свайго сябра:
“Юрка Станкевіч — гэта частка майго пакаленьня. Пакаленьня людзей, якія перажылі Другую сусьветную вайну і апынуліся на Захадзе. Нашым заданьнем было – нечым служыць беларускаму грамадству і нешта зрабіць для Беларусі. Ён служыў беларускаму грамадству перш за ўсё арганізоўваючы школы і розныя калектывы грамадскага профілю. І гэта быў ягоны ўнёсак у справу адраджэньня Беларусі. Вечная памяць”.
–
Рэдакцыя “Нашайзямлі.org” выказвае спачуваньні родным і блізкім спадара Юркі.
Памяці Пана Юркі Станкевіча, слыннага сына беларускай нацыі.
Ён не быў лідарам, ён быў нашым сумленьнем.
Па ім мы звяралі свае думкі і учынкі.
Зямля яму пухам.
Ад імя ЗБН
Я.Мурашка
Шаноўнае спадарства! Пройдуць гады й дзесяцігодзьдзі і я ўпэўнены, што сайт “Наша зямля” увойдзе ў залаты фонд беларусістыкі пачатку ХХІ стагодзьдзя. Зможа параўнацца з клясычнаю “Нашай нівай” пачатку ХХ стагодзьдзя.
Пачатак ХХІ ст. увойдзе ў гісторыю як час панаваньня на нашай Бацькаўшчыне таталітарнага і каляніяльнага рэжыму. Расейская імпэрская шавіністычная ідэя нажаль дзякуючы пуцінскай прапагандзе пануе ў галовах ліцьвіначак-беларусачак і ліцьвіначкаў-беларусікаў.
Яшчэ ў канцы 90-ых гадоў выбітны ліцьвінска-беларускі паэта Юры Карэйва зь Ліды мне даказаў, што мы імкліва адыходзім ад беларускае народнае (нацыянальнае) ідэі ў бок незразумеласьці-лібэральнасьці. Прайшлі гады. Я сустрэўся і зьблізіўся з выбітным дысыдэнтам праф. Алесем Астроўскім. Ён мне прапанаваў сыстэмныя навуковыя веды з нацыянальнае ідэі да якіх ён прыходзіў дзесяцігодзьдзямі ўласнай навуковай працы. Ува мне й раней на падсьвядомасьці гэта было, але тут з вуснаў праф Алеся. Асторўскага прагучала столькі пераканаўчых навуковых доказаў. Падобную думку пачуў, калі ехаў на электрычцы з Горадні ў Беласток ад гарадзенскага гісторыка Яна Лялевіча.
Прафэсар Алесь Аляксандравіч Асторўскі аказаўся ня толькі выбітным навукоўцам, але й выбітным чалавекам. Чалавечыя якасьці Алеся Аляксандравіча — прыклад для нас усіх!
Нажаль сп. прафэсар страціў працу ў Гарадзенскім мэдыцынскім унівэрсытэце. Малю Бога, каб усемагутны божа дапамог сьветламу беларусісту ва ўладкаваньні яго далейшага лёсу.
Я з 23 гадоў адчуў на сябе, што значаць перасьледы рэжыму. Мяне не прыймалі працаваць у школы, выгналі са школы не працягнуўшы кантракт. Сьмерць майго татаы вядомая мне… Некалькі год выкінутыя з жыцьця, але. Але я звычайны настаўнік, беларусіст, краязнаўца, дысыдэнт — хлопец сьціплы й не крычу пра сябе ў СМІ, многія зь якіх ня служаць беларускай народнай (нацыянальнай) ідэі.
Адзін выкладчык Гарадзенскага ўнівэрсытэту так адрэагаваў на непрацяг кантракту з праф. А. Астроўскім: “Яны ня спыняцца не перад чым…”
Я лічу, што маю права напісаць, бо мне ўжо больш 40 год, а ў беларускім руху я з 18 год. Шаноўныя чытачы сайту “Наша зямля”! Праявіце салідарнасьць з выбітнейшым прафэсарам нашага часу — Алесем Аляксандравічам Астроўскім. Хто добрым словам салідарнасьці, а найлепш — канкрэтнай дапамогай. У сп. праф. вялікая сям’я, якая складаецца з жонкі і трох дзетак.
З пашанай да вас і вашых сем’яў — Вітаўт Куплевіч.
Шаноўны спадар Вітаўт Куплевіч!
Вялікі дзякуй за падтрымку. Але пакуль сітуацыя выглядае ня так трагічна.
Спадзяюся, што працу знайду, і ў Беларусі…
Трымайцеся самі. Шчыра жадаю Вам усяго самага лепшага!
!!!
Прабачьце змяніў Нік з “Літваруса” на “Паўла”. Пасля падзей ва Украіне термін “русь” набыў злавешчы сэнс. Хачу запытать у сп. Куплевіча – чаму расейская шавіністычныя ідэя пануе толькі ў галовах беларусаў, і не пануе ў галовах іншых народаў былых Савецкіх Рэспублік? Мяркую, адказ на гэтае пытанне ёсць ключ да разумення што у нас ў краіне адбываецца. Спадару А. Астроўскаму вельмі шчыра спачуваю. Жадаю яму паспяховай працы па выкрыццю ворагаў нашай нацыі.
Абсалютна здаровы лад жыцьця для кожнага беларуса – АБАВЯЗКОВЫ! Каб жыць доўга й здорава. Нараджаць дзяцей – 4-5 мінімум. Сьпіртаўжываньне , дымасмактаньне – здрада Радзіме. І абавязкова – помста.
Сп. Куплевіч на мае запытанне не адказвае. Для чаго тады яго тэорыя?. Чаму ён тады навучыўся ў Польшчы? Самае простае нахваліваць адзін аднаго і рабіць выгляд што пытанне не вартае адказу. Чым і займаецца уся беларуская апазіцыя. Да сустрэчы ў РФ.