nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Злачынствы прарасейскіх сепаратыстаў і расейскіх войск ва Ўкраіне

21 верасня, 2014 | 5 каментарыяў

Сяргей Высоцкікіраўнік АК БПС, каардынатар Цэнтру Беларуска-Украінскага супрацоўніцтва “Пагоня”.

Злачынцы

 

“Кажаце, вам вядома толькі пра нямецкі фашызм з Захаду?”

 

Беларускіх грамадзянаў расейская прапаганда падвяргае штодзённаму замбаваньню адносна падзей ва Ўкраіне. Беларусы вельмі мала ведаюць, што ж напраўду адбываецца на Паўднёвым Усходзе Ўкраіны. Бо насамрэч амаль усё, што падае РТР, НТВ, ОРТ – неаб’ектыўная і перакручаная інфармацыя. Кажу гэта, бо сам доўгі час знаходзіўся ва Ўкраіне і бачыў на ўласныя вочы зусім іншую карціну…

 

Тэма сапраўдных падзеяў у збройным канфлікце стаіць асобна, бо ільвіную долю злачынстваў робяць баевікі з непрызнаных арміяў “ДНР” і “ЛНР”.

Неабходна ведаць, што ў складзе сепаратыстаў ці не большасьць складаюць не грамадзяне Ўкраіны, а расецы, сярод якіх шмат каўказцаў. Шмат удзельнікаў папярэдніх войнаў у Чачні, Грузіі. Гэткія “псы вайны”, якія прызвычаіліся забіваць і ня могуць сябе знайсьці прызначэньне ў мірным жыцьці. Па вялікаму рахунку ім ужо ўсё роўна, каго забіваць. Часта гэта людзі з цалкам скалечанай псіхікай. Там шмат хранічных алкаголікаў, наркаманаў, зэкаў, садыстаў.

Агульна вядома, што ва Ўкраіну падалася маса судзімых. Едуць на пажыву, марадзёрнічаць, забіваць.

Камандны склад баевікоў – пераважна з адстаўных і дзеючых афіцэраў расейскага ГРУ. А з 20-х чыслаў жніўня на баку сепаратыстаў ваявалі ўжо рэгулярныя расейскія часткі (гэта цалкам пацьверджана!). Цэлыя атрады расейскіх дэсантнікаў здаліся ўкраінцам, іх паказалі па ўсіх міжнародных СМІ.

Адной з найбольш жудасных праяў гэтай вайны – зьяўляюцца абстрэлы з тэрыторыі Расеі сістэмамі “Град” ды “Ураган” пазіцый украінскіх войскаў. Гэта адбываецца метадычна, і нават пасьля перамір’я. Расейцы выдатна ведаюць, што ўкраінцам катэгарычна забаронена страляць у адказ – “каб не правакаваць расейскага монстра”…

Пад гэтыя абстрэлы нярэдка патрапляюць звычайныя жыхары. Уратавацца амаль немагчыма… Бо калі абстрэл ідзе здалёк – гук падлятаючых ракет нячутны…

Заходнія ды ўкраінскія СМІ канстатуюць, што найбольшы садызм сепаратысты выяўляюць да палонных украінцаў з фармаваньняў Нацыянальнай гвардыі.

Злачынцы 2Адзін з апошніх фактаў зьверстваў сепаратыстаў – гэта расправа з параненымі байцамі батальёну “Айдар”. Якраз у часе перамоваў, 05.09.2014, на блок-пасту п.Шчасьце ля Луганску баевікі завабілі айдараўцаў, вывесіўшы жоўта-блакітны сьцяг. У выніку “Айдар” патрапіў у засаду. Адзін з параненых байцоў дабраўся да 80-й дэсантнай брыгады Узброеных сіл Украіны. Дэсантнікі скіраваліся да названага месца. Стала вядомая жахлівая праўда – украінцам перадалі целы 33-х забітых айдараўцаў. Абгарэлых, некаторыя з успоратымі жыватамі… Палячы целы, ка́ты-сепаратысты намагаліся схаваць сьляды злачынстваў. Нельга нават уявіць, у якіх пакутах паміралі ўкраінскія героі (“Навіны Луганска”, LG-NEWS.NET)

Найбольш балючым эпізодам для ўкраінцаў застаецца трагедыя пад Ілавайскам. Пасьля ўваходжаньня рэгулярных расейскіх частак пад Ілавайскам была аточаная вялікая групіроўка ўкраінскіх войскаў ды батальёны Нацыянальнай гвардыі. Узьнік трагічна вядомы “Ілавайскі кацёл”. Вайсковыя аналітыкі кажуць ня менш як  пра 500 загінулых украінскіх салдат (А.Арэстовіч, сайт UAINFO). Такія страты адбыліся толькі з-за таго, што расейскія войскі, пашыхтаваўшыся ў ланцуг, дабівалі “бездапаможных ад ранаў байцоў”…

Дакладна выяўлена, што ў п.Старабешава садысты з “ДНР” разьвесілі мёртвых украінскіх салдат на лініі электраперадач (сайт UAINFO, 05.09.2014).

Расейскія СМІ рэгулярна паведамляюць нібыта пра абстрэлы Луганску і Данецку ўкраінскімі вайскамі. А вось што распавёў палонны баявік “ЛНР” С.Ільчэнка, які непасрэдна расстрэльваў людзей з устаноўкі “Град” (за “працу” Ільчэнка атрымоўваў 300 грыўнаў у дзень і сухпаёк). Ён прызнаўся, што Луганск абстрэльвалі ЛНРаўцы “проста так”, для запужваньня насельніцтва. “Ня ведаю, хто гэтым камандаваў, але я патрапіў пад гэтую ху*. Дзеці там, пох*”.

Ільчэнка распавёў, як у “ЛНР” бралі ў палон мясцовых жыхароў. “Бралі людзей, у якіх ёсьць грошы… Калі за іх не прывозілі грошы, іх растрэльвалі. Там, за будынкам СБУ, яміна ёсьць, выносілі іх туды. У людзей забіралі машыну, альбо кватэру, казалі: перапісвай. Калі не, то стралялі й выносілі” (http://www.pravda.com.ua/articles 2014/09/4/7036807).

У сеціве мора фотак, дзе баевікі пазіруюць над целамі забітых украінскіх салдат. Дастаткова паставіць на пашукавік. На жаль, звычайна гэта ўсё праўда…

Украінскія СМІ распаўсюдзілі інфармацыю, што сепаратысты адразаюць галовы ўкраінскім салдатам ды пресылаюць іх сваякам забітых у пасылках. Расейскі канал НТВ усё перакруціў, абвінаваціўшы ў падобным “Правы сектар”, але праведзенае рассьледваньне пацьвердзіла, што гэта злачынствы сепаратыстаў (http:webcache.googleusercontent.com/search?a=cache:cOp205QJitgJ:vk.com/wall-1183076_821354).

Такіх і падобных фактаў шмат – сотні. Калі проста весьці пералік самых гучных, ужо зараз можна скласьці том пра зладзействы сепаратыстаў-тэрарыстаў. Гвалт над жанчынамі, марадзёрства, зьдзек над палоннымі й простымі грамадзянамі – прыхільнікамі адзінай еўрапейскай Украіны – сталі звычайнай справай на тэрыторых, захопленых расейскай арміяй ды бандамі баевікоў.

Замест таго, каб браць на веру пахабную хлусьню расейскіх каналаў, якія самі кажуць, што “яны вядуць інфармацыйную вайну” – гэта значыць, прыносяць праўдзівую інфармацыю ў ахвяру палітычнай мэтазгоднасьці – час задумацца, што пуцінская свора можа зрабіць пасьля Ўкраіны зь Беларусьсю.

Пра гэта ўжо дыскутуюць у Крамлі…

 

5 каментарыяў

  1. Licvin кажа:

    Пэўныя сілы, каб развязаць і прадоўжыць вайну заўсюды і ў навейшай гісторыі таксама, карысталіся адмарозкамі, садыстамі і бандытамі, якіх выкарыстоўвалі у гэтых мэтах. Так было ў Сумгаіце, Бандэрах, на Каўказе. Прыведзеныя факты сведчаць аб тым што вайну не тушаць, а знарок распальваюць. Фактычна на постсавецкай тэрыторыі ідзе грамадзянская вайна.
    На нашай тэрыторыі таксама пачаў заўважаць рослых дзяцюкоў з цвёрдым рускім говарам і лёгкім натуральным мацерком.

  2. Андрэй кажа:

    Мне здаецца што замест таго каб палахліва стагнаць нам усім трэба рыхтавацца.Сумны прыклад братняй Украіны павінен навесьці на пэуныя развагі .Розныя выблядкі дарэмна час не марнуюць.Трэба рыхтавацца і усім нам. Як бы там не было але іншага выйсьця няма.Так што паважаныя браты Літвіны за справу!Толькі упартая праца і падрыхтоука.Моц духу гэта файна але,,, трэба яшчэ і жалезная падрыхтоука.

  3. Балаховец кажа:

    C.Высоцкі–пражыд. Сам у канцы верасня напісаў на ФБ, што ” ізраіль Беларусі не пагражае”….но камент. гэта пры тым, што УСЕ бел. апазіцыйныя Рухі, СМІ, за выключэннем “Наша зямля”—у ІХ руках…Такім давяраць АК, каардынацыю Цэнтру Беларуска-Украінскага супрацоўніцтва “Пагоня” НЕЛЬГА!!!!. здадуць жыдам Украіны патрыётаў-беларусаў…

  4. фабіян акінчыц кажа:

    C.Высоцкага проста сьмешна лічыць бел.”нацыяналістам”. Гэта нейкі псіхаваты ліберал,жыдабандэравец. БАЛАХОВЕЦ мае рацыю.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы