Яўген Мурашка
“Хто не жадаў вучыць украінскую ва Ўкраіне,
вучаць у Расеі башкірскую…”
Многія жыхары Данбаса раней скардзіліся, што ім цяжка разумець і вывучаць украінскую мову. У Данецку і Луганску праходзілі нават акцыі супраць «украінізацыі». Пасьля пачатку баявых дзеяньняў на ўсходзе Ўкраіны некаторыя данчане і луганчане падаліся ў бягі на ўсход. Расея іх прыняла і рассяліла… па розных аўтаномных рэспубліках, – піша InfoResist (гл. http://inforesist.org/zhiteli-donecka-i-luganska-uzhe-uchat-v-rossii-yazyki-nacionalnyx-menshinstv/). Цяпер тыя, хто не хацеў вучыць украінскую, а таксама іх дзеці вучаць бурацкую, адыгейскую, башкірскую ды іншыя мовы “шматнацыянальнай” расейскай імперыі.
«Гэтае фота чытанкі для першаклашак. Ну, і для дзяцей луганскіх эмігрантаў, якія 1-га верасьня пайшлі ў школу. Фота зробленае адной з уцякачак з Краснадону. Ну, усё тут зразумела… Амаль … Тхыбзэ!» – піша выданьне, а заадно цікавіцца, ці будуць уцекачы на гэты раз пратэставаць супраць вывучэньня моваў нацменшасьцяў у Расеі…
А цяпер, панове, падыміце руку тыя, хто ўпэўнены ў тым, што:
– не прарве каналізацыю ў вашым падвале,
– вам на галаву не ўпадзе цагліна,
– вашы дзеці не прынясуць двойку ў дзёньніку,
– вас не адправяць у адпачынак за ўласны кошт,
– вы не трапіце пад скарачэньне,
– ваша жыроўка не патаўсьцее на 15-20%.
Сьпіс пытаньняў можна было б і працягваць, але лепш адкажыце на галоўнае пытаньне сёньняшняга дню:
– Вы упэўненыя ў тым, што заўтра не пачнецца агрэсія Расеі супраць Беларусі і вы ня будзеце вымушаны вывучаць замест мовы зямлі беларускай нейкую зусім чужую для вас мову?
Да чаго гэта я?
А да таго, што падзеі ва Ўкраіне яскрава паказалі, што адной з падстаў да расейскай агрэсіі стаў вокліч “рускіх бьюць!”
Так пачынаў закладацца падмурак для будучых злачынстваў на ўсходзе Ўкраіны.
А вось яшчэ адно месца, дзе яго зноў закладаюць:
“… Упаўнаважаны МЗС Расеі па пытаньнях правоў чалавека, дэмакратыі й вяршэнства права Канстанцін Даўгоў зьвярнуўся да міжнароднай супольнасьці з просьбай абараніць правы рускамоўнага насельніцтва ў… Латвіі ды Эстоніі. Пра гэта ён заявіў на рэгіянальнай канферэнцыі расейскіх суайчыньнікаў Латвіі, Літвы і Эстоніі 13 верасьня, – перадае “Украінская праўда” (http://www.eurointegration.com.ua/rus/news/2014/09/15/7026017/).
Разьвіцьцё аналагічных падзей у Беларусі будзе немагчымым, калі ў нас ня знойдуцца манкурты, здольныя “запрасіць” расейскае войска ў нашу Бацькаўшчыну на той толькі падставе, што яны не жадаюць вывучаць беларускую мову – мову краіны, у якой жывуць…
”Сьвет вялікі, усё можа быць.”
Тут была нейкая трызьнячая пахабень нейкага гэб’ёчка.
Таму мы яе выдалілі.
—
Рэдакцыя.
Тут зноў зьявіўся нейкі “стары чамар”, які “любіць напіцца і паванітаваць”…
Паколькі падобныя “каментары” ніякай канструктыўнай каштоўнасьці не ўяўляюць, мы іх выдаляем.
—
Рэдакцыя.
Мова — гэта той тып сімвалаў, якія маюць сувязь паміж словам і тым што яны абазначаюць і ўнутрана прысутна самаму слову. У падмурку гэтага ляжыць пачуццё цеснай натуральнай сувязі паміж пачуццём і думкай, з аднаго боку, і з фізічным стана асяродзя — з другога боку.
У гэтым сэнсе ”вялікі рускі язык” мае шмат, перанесеных з французскай, ангельскай і нямецкай моў, паняткаў, якія у поўнай меры не адлюстроўваюць тутэйшую рэчаіснасьць.
Сп.Licvin разглядзеў мову з пазіцый модернізма. Гэта крок наперад ў параўнанні з заклінаннямі якія часта робяць абаронцы мовы – кшталту, мова гэта душа народа. Асабліва гэта (модернізм) высветлілася ў апошнім выразе згодна з якім “мова адлюстроўвае рэчаіснасць”. З пазіцый жа постмодернізма ” Вещи не предшествуют своему появлению в языке, но существуют лишь в “лингвистическом опыте мира”, выступающем как нечто первичное и исходное. Действительный мир, есть мир, состоящий из всего, записанного в когда-либо использовавшихся словарях; пока факт не описан, он в наш мир не привнесён. Реальность – не объект исследования, а материал, подвергаемый и осваиваемый им, принимающий любую форму под этим воздействием”. Мова сімвал нацыі (а не народа). Гдзе больш за усё беларускай мовы? На вакзалах, гдзе больш за усё прыезжых. беларусы сігнализуюць гэтым – мы не руские, мы нацыя. Чым далей ад вакзала, тым беларускай мовы меньш. Вызначеніе мовы як сімвала нацыі паменьшаюць напругу паміж тымі хто за мову і тымі хто супраць яе (хоць яны і патрыёты Беларусі; такіе таксама сустрекаюцца: вопыт Украіны паказвае, што некаторые агалтелые нацыяналісты між тым карыстаюцца рускай мовай. У літвінаў, мова не на першым мейсцы. “Без Літвы мы нішто. І Гэта даводзяць усе праекты з Белай Руссю ці Паўночна-Заходнім Краем. У іх не было нашага духу,не было нашай веры, не было нашага права і тым больш гонару. Там нават не было нашай крыўска-літоўскай мовы. хаця яна для нас не самамэта
Выбачай Алесь
Але я бачу спадар Мурашка жывы – няхай жыве да 100.
Але такі шчыры беларус не можа адказаць мне на простае пытаньне ужо 8 месяцэў
Можа вы ў яго запытаеце?
Дзякуй
Пан Грыцук.
Выбачайце, Вашы лісты недзе губляюцца
Калі Вы пра пераклад, дык патлумачу зноў.
Вы можаце даслаць сваі матэрыялы без перакладу.
Тут, у Нямеччыне, яго прчытаюць у арыгінале.
З павагай.
Я.Мурашка
Сп. Грыцук. я табе памятую па сабранням Першамайскай рады.У меня склалася уражанне што ты патануў у інрфармацыі-плётках. Можа памыляюсь. Што было у табе да пытання да сп. Мурашка. Няўжо так тяжка яго абнавіць каб размова праз інтэрнет стала цікавей. Ідзе удушэнне і паміранне апазіцыйнага руху і высказванне такіх людзей як ты было б цікавым.
Да Паўла. Выбачайце,але я вымушаны быў так звярнуцца да Сп.Мурашка.
Справа ў тым, што я хачу падаць Заяву у нямецеі СУД, Берлін.(па агульнай праблеме). Зразумела, што нямецкі суд прыймае заявы на нямецкай мове.
Што ,адносна майго меркаваньня – то я маю старонку на facebook.i
http://grycuk.livejournal.com/
Шаноўны Валера Грыцук, я праглядзеў твае артыкулы. Усё правільна, але гэта голая канстатацыя. Ты першым загаварыў, што наша грамадства вельмі хворае…. і толькі. А гдзе прапановы? А колькі “прапаноў было за апошніе гады? Але пра большасць іх, калі не усе, ужо усе забыліся. Я спадзеюся, ты ведаешь аб рухе літвінства, і менавіта аб адмовы аб назваў Беларусь і беларусы. Тое што назвы вельмі моцна дзейнічаюць на свядомасць даказвае векавая, сусветная практыка меняць імя асобы пры змене рэлігіі. Новае наша імя (беларусы) вызначае нас як атыжолак іншай (рускай) нацыі і хавае ад людзей іх слаўнае мінулае як Літвы і літвінаў. Людзям прышчэпліны вялікі комплекс непаўнавартасці і рускасць, якая не дае народу слухацца дэмакратаў. якіе цягнуць народ ў Еўропу. Я рад быў бы пачуць іншые тлумачэння прычын нашай паразы і паступовага знікнення нас як нацыі. Іх няма. Калі ты ведаешь, то паведамі. Толькі не ссылайся на Маскву і Лукашенку. Усе народы былі пад узденяннем Масквы, у ва усіх народаў Саюза былі свае Лукашенкі, але хутка пераутварыліся ў нацыяналістаў, але сышлі з палітычнай арены. Не ссылайся на Гісторыю, маўляў, нас сільнее душылі. Душылі усіх, і да таго ж Гісторыю не перапішашь. З павагай, Павел
прапановы? — Ёсьць, толькі ўважліва трэба чытаць. так ,я згодзен –мы літвіны.
Але прапанова галоўная:САЛІДАРНАСЬ і САМААХВЯРНАСЬЦЬ .1. Вельмі просты прыклад жыды (габрэі) – яны дапамагаюць адзін аднаму ў варожым наваколле. Беларусы -НЕ…
2. Зрабі малую, але карысную справу.напрыклад, растлумач суседу, што гэта за ВКЛ, ці навошта ведаць Правы Чалавека..
Я маю прапановы і Праграму… Але..Хто ХОЧА сапраўды РАБІЦЬ, а не толькі пісаць у віртуале…
Але я ведаю і працу генаў. Беларусы (па генах) у большасьці. рабы…Ад раба нараджаецца раб, адпаведная псіхалёгія,якую мы бачым кожны дзень…
’Высокаразвітай рускай культуры’’. Трэба бачыць розніцу між культурай рускага народа і культурай яе эліты? У гэтым сэнсе беларус(ліцвін) у сваім культурным еўрапейскім кодзе мае: працавітасьць, павагу да закона, любоў да сям’і, прыроднага асяродзя, дэмакратызм (памяркоўнасьць), добразычлівасьць, сціпласьць перад жыццём і Богам. У самога рускага народа прысутнічае ардынскі культурны код: амбітнасьць, культ сілы, ваяўнічасьць, азіятчына, жорсткасьць, абломаўшчына, схільнасьць да халявы, п’янства, шаманізм, несыстэмнасьць, рабскія адносіны з ўладай… Элітарная руская культура (літаратура, музыка, балет…) стваралася ў свой час на падмурку завезенай еўрапейскай культуры для пануючага паразітарнага класа рабаўладальніцкай–дваранскай знаці. Леў Толстой пісаў і ўзвышаў, як раз гэты дваранскі арыстракратычны слой. Гогаль у сваім ‘’Рэвізоры’’ і ‘’Мёртвых душах’’ паказаў паразітызм і абмежаванасьць, нават тупасьць рускай дваранскай знаці, што праела, прагуляла, прасвістала ў ХІХ стагодзі надыйшоўшую гістарычную эпоху індустрылізацыі.
У той жа час беларуская эліта больш чым 200 год высякалася рускай уладай пад корань. Разам з тым нібыта ‘’стыхiйны асiмiляцыйны ўплыў рускай культуры’’’ на самай справе зусім не стыхійны, а жорстка навязаны маскоўскай метраполіяй.
Канечна руская імперыя назапасіла шмат тэхнічнай і навуковай культуры, акрамя таго шмат тэхнічных, навуковых, палітычных і культурных ведаў здабытых савецкімі людзьмі і савецкай дзяржавай пасля распаду Савецкага Саюза аўтаматычна зрабіліся расейскай спадчынай
Сёння мы маем сваю дзяржаву, эканоміку, фінансы, войска, тэрыторыю, народ. Гэта дазваляе нам ужо 23 гады не ўдзельнічаць у бясконцых рускіх войнах. Але нам трэба яшчэ шмат зрабіць у пабудове і ўмацаванні сваёй дзяржавы. Гэта праца для абраннікаў, шляхетных людзей.
Жыццё заўсёды барацьба супраць энтрапіі, барацьба за стварэнне. Той хто не змагаецца — той толькі гной гісторыі!
Сп. Грыцук, так што трэба тлумачыць суседу – што мы ў мінулым ВКЛ, вялікая краіна сярэдневечча, ці што беларусы па генах (!) у большасці рабы? З такой кашай ў галаве як у вас, зрабіць добрую працу немагчыма.
for anonym-Pavel– ці як там вас… Каша вас у галаве.
1.Ёсьць канстантацыя факта, пасля аналізу сытуацыі– беларусы, у большасьці ,рабы. Тлумачыць гэта не трэба — ГЭТА ЁСЬЦЬ аб’ектыўная рэальнасць.
2. А вось непасрэдныя дзеяньні, а не бо -бо ў інтэрнеце, напачатку размова з суседам — АДКУЛЬ МЫ і ХТО МЫ …
Раю вам думаць, а не адразу нешта пісаць.
DZE MOI ADKAZ???????????????????????
Алесь Астроўскі!
Ты не паставіў мой адказ на абразу нейкага-Pavel: — гэа не дэмакратычна..
Больш я не адкрываю твой сайт
Але і не дашлю важны, для цябе асабіста ,дакумент, дзе ёсьць тваё імя
Прывiтаньне, Валера (КАЛI ГЭТА ТЫ!!!).
1. Нiякага адказу на абразу “нейкага Паула” – каб яго выставiць – я не атрымлiвау.
2. Працэс выстаyленьня або невыстаyленьня каментара пад матэрыялам залежыць не ад рэдакцыi, а толькi ад самаго аyтара каментара.
3. Ад рэдакцыi залежыць толькi магчымасьць выдалiць каментар, калi ён тролеyны.
4. Мяне yвогуле y Беларусi няма yжо некалькi дзён (што бачна па гэтым шрыфце).
Але, калi табе, Валера, нягледзячы на yсё адзначанае ня хочыцца дасылаць мне “нейкi дакумент, дзе ёсьць маё iмя”, цi ня хочацца “адкрываць мой сайт”, можаш гэта рабiць, колькi пажадаеш…
Жадаю табе посьпехаy!
I ycяго найлепшага.
Алесь Астроускi: незаконны пераслед цябе праз адабраньне працы дыктатурай ведаюць 56 краінаў( і афіцыйная дэлегацыя Л-кі)– мая справа
Pavel– ці як там вас… Каша у вас у галаве.
1.Ёсьць канстантацыя факта, пасля аналізу сытуацыі– беларусы, у большасьці ,рабы. Тлумачыць гэта не трэба — ГЭТА ЁСЬЦЬ аб’ектыўная рэальнасць.
2. А вось непасрэдныя дзеяньні, а не бо -бо ў інтэрнеце, напачатку размова з суседам — АДКУЛЬ МЫ і ХТО МЫ …
Раю вам думаць, а не адразу нешта пісаць.
]]]]]]]]]]]]]]]]]]]]]]]]]]]]]]]]]]]]]]]]]]]]]]]
Тлумачэньне -прыймаю, спадзяюся, што шчырае
Сп.Грыцук, я бы не зацепіўся за тваю фразу калі б ты напісалі, “што ў мінулым мы Літва, ВКЛ і літвіны (грозная нацыя сярэдневечча), але цяпер мы рабы”, але ж ты напісаў што мы па генах(!) рабы. Гэта значыць як бы вечные рабы. Гэта недарэчнасць. Пішы дакладна, тады ніхто не будзе цепляцца. Калі ж ты лічышь што каментар аб гэтай недарэчнасці ёсць абраза, і прасіў яго Рэдакцыю выдаліць, то гэта характэрызуе што ты вельмі самахвальная асоба. Лепш не засмечывай гэты сайт сваімі асабістымі крыўдамі. У нас гэтага хапае з лішкам.
Вельмі карысны каментар сп. Licvina ад 1.10. Ён датычыцца да сутнасці цяперашніх канфліктаў ў Свеце ( і ў Украіне), а менавіта войнаў культур. Здавалась бы так лі велікія адрознівання рускай і украінскай культур? Раней яны не выступалі, але цяпер і рускі і украінскі народ ўвайшлі ў паласу нацыяналізма і гэта прывяло да вайскавай сутычкі. Ёсць рускіе, якія прынялі украінскую культуру, і ёсць украінцы якія прынялі рускую. Натуральна, што этнічнае паходжанне людзей дзейнічае, але гэта не вызначальна. Ў будучыні адзіны шлях пазбегнуць такіх войнаў гэта дазволіць людзям лёгка пераселяцца ў краіну і да народа культура якіх ім спадабаецца. Аўтар , праўда, падзеляе культуру рускага народа і культуру яго эліты. Я лічу у народа (рабацяг) культуры няма, ёсць толькі пабытовые звычаі і яны моцна уплываюць на культуру эліты. Але гэта тэма вялікага артыкула. А хто яго надрукуе, калі амаль усе незалежные СМІ захоплены або дурнямі, або лібераламі, якія паняцця Нацыянальнага усімі сіламі яго пазбегаюць, каб не абвінавачалі іх ў фашызме. Калі б аўтар больш шырока раскрыў тэму Нацыянальнага гэта было б карысна. Асабліва для нас. Мяркую, тое аб чым яшчэ саромяцца гаварыць і украінцы і рускіе, пры сытычкі нас з рускімі вылезе на першы план.
Раю пачытаць ”Власть в тротіловом эквіваленте” Полтораніна. У кніжцы ён паказаў як і кім пачыналася ”перабудова”, як і дзеля чаго бурылі краіну і як ”пілілі” яе багацці. Таму нашы і мае ”глыбокадумныя” аналізы — гэта лабуда інфантыльных адарваных ад рэальнасьці людзей. Савецкі Саюз бурылі прафесійна, сыстэмна, уводзілі ў зман сотні тысяч і міліёны савецкіх людзей. Сёння пачаўся распіл Расеі, ізноў гэта робіцца сыстэмна, прафесійна і аўкнецца ўсім простым людзям… Сёння мы страцілі першую, галоўную для дзяржавы і народа, задачу — мы не можам абараніцца ад знешніх пагроз.
Тое што робіцца ва Ўкраіне– гэта гібельны пачатак для ўсіх нас. Т
ci tekst ustavicca…
Ulietku byu na sustrecy z nahody 20-ych uhodkau skancennia rodnaje Berasciejskaje slma-matar. Adna nastaunica-raviesnica, sto zyvie u Baranavicach i vykladaje u belaruskamounaj skole u Baranavickim rajonie upeuniena skazala, sto nie stymuluje vyvucennie licvinska-bielaruskaje movy synam, bo, dala zrazumiec, pahliadzieusy na mianie, sto nacyjanalistyja — heta adnaznacna blaha.
Ja zrabiu takuju “minu” na tvary, sto jana i usie insyja zrazumieli usiu niedarecnasc skazanaha. Na palitycnyja temy nie razmauliali, ale byli j insyja sytuacyji…
Skada mnie nasaha pakalennia. Adny stali patryjotami Backauscyny, a insyja tak i zyvuc u rasiejskaj imperskaj casaprastory.