nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Чаму беларусы і рускія ваююць на баку ўкраінцаў

30 верасня, 2014 | Няма каментараў

Ільвы

Цалкам зразумела, чаму ўкраінскія патрыёты ваююць супраць расейскага агрэсара ў сёньняшняй вайне на паўднёвым усходзе Ўкраіны.  Але яшчэ больш станоўчым зьяўляецца тое, што ім, рызыкуючы жыцьцямі,  аказваюць інтэрнацыянальную падтрымку прадстаўнікі брацкіх народаў – беларусы і нават рускія. Некалькі дзён таму ў сеціве зьявіліся інтэрвю некаторых зь іх.  Мы палічылі важным зафіксаваць гэтыя інтэрвю для гісторыі.

Рэдакцыя.

 

 

1.

“ЛЕЎ” З БАТАЛЬЁНА «ДАНБАС»

(Беларусы, якія ваююць у складзе добраахвотніцкага батальёна «Данбас», вырваліся з атачэньня пад Ілавайскам разам з украінскімі вайскоўцамі. Адзін зь іх — беларус з пазыўным «Леў». Цяпер ён у Днепрапятроўску. Фота “Льва” ўверсе зьлева. Паводле яго слоў, ён браў удзел у вывазе параненых і забітых пад Ілавайскам. Пагадзіўся адказаць на некалькі пытаньняў. Зь ім гутарыў Зьміцер Панкавец. Узята з http://nn.by/?c=ar&i=134989)

 

«ЗП»: Чаму Вы вырашылі паказаць свой твар? Раней жа гэтага не рабілі.

Леў: Шмат што адыграла сваю ролю. Мне больш няма чаго хавацца. Калі хтосьці захоча знайсьці мае даныя, ён і так гэта зробіць.

 

«ЗП»: Дык, можа, раскажаце крыху пра сябе?

Л: Мне каля 40 гадоў, нарадзіўся непадалёк ад Менска.

 

«ЗП»: А зь якога часу Вы ва Ўкраіне?

Леў: Дзесьці ад 24—25 мая. Паехаў, каб аказаць брацкую дапамогу. Каб пабачыць свабодную краіну. А яшчэ — атрымаць досьвед.

 

«ЗП»: Вы ня лічыце ўкраінскую вайну чужой для Беларусі?

Леў: Абсалютна не. Калі б ва Ўкраіне ўсталяваўся рэжым кшталту таго, што цяпер у Расеі ці нават Беларусі — гэта была б здрада. Нельга казаць, што сітуацыя ва Ўкраіне ніяк не зьвязаная зь Беларусьсю. Беларусы хочуць па­-хітраму пераседзець гэтую вайну, каб іх не зачапіла. На вайне, вядома, страшна. Але не настолькі, каб самому станавіцца  вартым ганьбы. Лепш я буду ваяваць, але рабом не стану.

 

«ЗП»: А што самае страшнае на вайне?

Леў: Страты. Зь іх і складваецца ўспрыняцьце вайны. Я страху не адчуваў, адчуваў толькі гнеў. Па сутнасьці, страху і не павінна быць. Толькі спакой. Бо ён дапамагае табе ў экстрэмальных сітуацыях. Што тычыцца стратаў, то ў пэўны момант адбываецца наміналізацыя… Гэта калі ўсё гэта ты складваеш у адну папку «Страты» [Лінгвістычны тэрмін. Ужываецца ў псіхалогіі й часам у філасофіі. Значэньне найвышэйшая ступень абагульненьня. — Рэд.]

 

«ЗП»: Вы шмат сустракалі беларусаў на гэтай вайне?

Леў: Чалавек 7-8. Бачыўся зь імі, размаўляў. Цяпер у батальёне «Данбас» засталося чалавекі тры­-чатыры беларусаў. Астатнія жывыя, нават не параненыя. Але так склалася, што яны былі вымушаныя зьехаць з зоны баявых дзеяньняў — сям’я паклікала ці іншыя прычыны.

Пра атрад «Пагоня» я шмат чуў, але не сутыкаўся зь імі.

 

«ЗП»: Цяпер шмат гавораць пра камандзіра «Данбаса» Сямёна Сяменчанку. Што Вы можаце расказаць пра гэтага чалавека?

Леў: Гэта валявы чалавек, з характарам. Я дапускаю, што ў яго могуць быць палітычныя амбіцыі, бо па яго ініцыятыве была створана вядомая арганізацыя «Данбас».

 

«ЗП»: Дык што ўсё ж здарылася пад Ілавайскам? Чаму Вы трапілі ў засаду, у акружэньне?

Леў: Менеджмэнт кепска наладжаны. Калі б быў добры менеджар, то Ілавайск застаўся б за намі. Ніхто не чакаў, што там будуць расейскія войскі. Я ўвогуле разглядаю Ілавайск як нашу перамогу, нягледзячы на шматлікія ахвяры. Нас чакалі ў засадзе, але мы змаглі захапіць 2—3 танкі, 3—4 БТРы, узяць палонных. Гэта дорага каштуе.

 

«ЗП»: А якія цяпер настроі ў «Данбасе»?

Леў: Самыя розныя. Ніхто не баіцца памерці. Але ня хочацца, каб сьмерць мы сустрэлі па дурасьці.

Байцам цяжка зьмірыцца з такім станам рэчаў, што ёсьць цяпер

 

«ЗП»: Што галоўнае Вы выносіце з гэтай вайны?

Леў: Трэба ўмець цаніць час, які ў цябе ёсьць.

 

2.

БЫЛЫ АФІЦЭР ФСБ РАСЕІ

(Старэйшы лейтэнант памежнай службы ФСБ Расеі Ільля Багданаў (гл. фота ўверсе справа) летам г.г. перайшоў мяжу з Украінай. Ён уступіў у шэрагі аднаго з дабравольчых батальёнаў і ўдзельнічаў у баях супраць узброеных сіл ДНР. У інтэрвю выданьню «Спектар» спадар Ільля распавёў пра стаўленьне да Расеі, Пуціна і пра тое, чаго на самай справе вартае складзенае ў пачатку верасьня перамір’е. Узятая адсюль: http://antikor.com.ua/articles/14163-dumaju_v_oktjabre_pridetsja_oboronjatj_dnepropetrovsk-_byvshij_ofitser_fsb)

 

– Калі вы перайшлі мяжу?

– Мяжу я перайшоў у пачатку ліпеня. У мяне як раз пачаўся адпачынак. Я прыйшоў з камандзіроўкі, быў 36 сутак у моры. Я працаваў дзяржінсьпектарам па дзяржаўнаму кантролю ў сьферы аховы марскіх біялагічных рэсурсаў. Яшчэ зімой я хацеў паехаць у Кіеў і ўдзельнічаць у падзеях на Майдане Незалежнасьці, але не дазваляла дзяржаўная служба і наяўнасьць дзяўчыны на той момант. Да Масквы я даляцеў за кошт дзяржавы, па воінскіх перавозачным дакументах (яны кампенсуюць праезд, калі едзеш у адпачынак), а далей цягніком у бок мяжы. Мяжу я перасёк легальна і паехаў у Кіеў. Мяне ніхто не сустракаў і знаёмых ва Ўкраіне не было, таму ў Кіеве я зьняў кватэру пасуткава і пайшоў шукаць штаб батальёна «Азоў». Яго я абраў, таму што ультраправы батальён – свая кампанія. Я яго не знайшоў. Кантактны тэлефон, які я адшукаў, не адказваў.

 

– Як знайшлі пункт запісу добраахвотнікаў?

– Я прыйшоў на Майдан, хадзіў там паўдня ў пошуках да каго падысьці, але там быў кантынгент выключна з кончаных маргіналаў. У выніку ўсё-ткі падышоў да палаткі з надпісам “Штаб”. Там адбылася размова зь нейкімі псеўдалідарамі, у іх хапіла мазгоў выклікаць СБУ. Мяне забралі і праверылі шчырасьць. У СБУ гутаркі прайшлі нармальна, спакойна. Затым я ўсё-такі знайшоў штаб «Азова», за мяне паручыліся з Расеі правыя – Раман Жалезнаў, які таксама цяпер ва Ўкраіне – але ўсё роўна мяне не ўзялі. Я пайшоў у іншы батальён служыць, неафіцыйна.

 

Батальёны – гэта прафесійныя вайскоўцы?

– У батальёнах гэтых ёсьць прафесіяналы, але ў асноўным добраахвотнікі. Я тут бачыў шмат мужыкоў, якія з грамадзянкі прайшлі падрыхтоўку, абкатаныя ў баях і цяпер дадуць фору тым жа прафесійным вайскоўцам, калі яны без баявога досьведу. Ні капейкі за службу я не атрымаў. Апрануцца мне дапамаглі валанцёры. Цягну на адпускных з Расеі. Зь ежай усё нармальна, хапае. Цяпер мяне наогул перавялі ў вайсковыя падраздзяленьні. Мяне тут аднавілі ў званьні. Я гэтак жа нашу старлейскія пагоны.

 

Вы пасьпелі паўдзельнічаць у баявых дзеяньнях?

– У баі быў, уражаньні як і раней. Гэта маё, мне гэта падабаецца. Пра АТА запомнілася як вывезьлі з Новакацерынаўкі ды Камсамольскага чалавек 170 вайскоўцаў, якія адыходзілі купкамі з-пад Ілавайска. Калі “езьдзілі” па нас мінамёты, і мы нават да Новакацерынаўкі не маглі заехаць. Запомнілася непісьменная Нацгвардыя ў Камсамольскім – гэтыя ваякі, кідаюць зброю, тэхніку ды форму і бягуць хто куды. У акружэньні ня быў, [хаця] вельмі хацеў туды трапіць. Я наогул імкнуся ў любой [бой] патрапіць, але ня лёс. А вось палон непажаданы, таму як гэта прыніжэньне і ўсё такое. Лепш сьмерць. Смерць – лепшая дарадчыца, матыватар жыцьця і наогул нармальны працэс. Памёр у свой ​​тэрмін і пайшоў далей разьвівацца ў космасе. Я веру, што ўсё адбываецца своечасова і сьмерці не баюся.

 

– Наколькі бакі канфлікту выконваюць перамір’е?

– Перамір’е не выконваецца абсалютна. Хутка зноў пачнецца актыўная фаза баёў, я думаю, мой батальён будзе абараняць Днепрапетроўск праз пару тыдняў у кастрычніку.

 

– Многія казалі, што іх прымусіла паехаць ваяваць за ДНР і ЛНР гісторыя ў Адэсе, а што прымусіла вас?

– Гісторыя ў Адэсе мяне асабліва не кранае – спалілі шавак і заслужана. Але вось маё акружэньне, нават мой самы блізкі, лепшы сябар, ваююць сёньня за ДНР. Шчыра кажучы, пасьля яго паведамленьняў у меня канчаткова і сарвала вежу, і я ўжо на 100% зразумеў, што паеду ва Ўкраіну. Я зразумеў, што гэта шлях майго сэрца. А так гэта іх выбар. Я нікога не асуджаю, проста зараз мы не маем зносін.

 

А хто менавіта ваюе ў ДНР з Уладзівастока?

– Мой лепшы сябар Федзя, а таксама Алег, зь якім я меў зносіны з чэрвеня, ваююць за сепаратыстаў. Мы мелі зносіны [зь Федзям] з 14 гадоў. Разам марылі аб рэвалюцыі. Хацелася б зь імі сустрэцца. Хаця ведаю, што размовы не атрымаецца, а будуць трупы. Хаця яшчэ месяц таму маглі тэлефанаваць.

Яшчэ там жа ваяваў той хлопец, які мяне ў дзвіжуху прывёў. Ён вельмі расчараваўся. Цяпер вярнуўся, я яго клікаў са мной ехаць, але ён з казакамі паехаў, яны яму і праезд аплацілі.

 

Вас не бянтэжыць персьпектыва забіваць сваіх землякоў?

– Перспектыва забіваць землякоўідыётаў мяне прыцягвае больш, чым сепаратыстаў з Украіны, паколькі найміты з Расеі больш ўсьвядомленыя ў сваім выбары і нясуць большае зло.

 

Чым вы займаліся да Ўкраіны?

– Я вучыўся. Потым служыў оперупаўнаважаным у Рэспубліцы Дагестан і дзяржаўным інсьпектарам у Прыморскім краі. У Дагестане займаўся аператыўнай працай, хадзіў у памежныя нарады, на блокпастах старэйшым заступаў, у розных сьпецухах прымаў удзел са узаемадзейнымі органамі ды сьпецназам. Я служыў на баявой заставе ў гарах. Удзельнічаў у КТА. У мяне ёсьць пасьведчаньне ўдзельніка баявых дзеяньняў. Потым будаваў кар’еру. Працаваў дзяржінсьпектарам РФ па дзяржаўным кантролі ў сьферы аховы марскіх біялагічных рэсурсаў уладзівастоцкай сьпецыялізаванай інсьпекцыі. Я скончыў Хабараўскі пагранічны інстытут ФСБ РФ. Па сьпецыяльнасьці я аператыўнік ФСБ. Проста, калі па сувязях перавёўся ў Прымор’е, памяняў пасаду па ўласным жаданьні.

 

Як вы ставіцеся да Пуціна і да Расеі?

– Пуцін – антынародны царок, а Расея – мая любімая краіна, Радзіма. Але на даны момант яна вялікі кавалак бескарыснай тэрыторыі. Рускея – народ зь вялікім патэнцыялам, якія дзейнічаюць ад сэрца, але зноў жа на даны момант гэта вельмі замбаваная дэградаваная маса.

 

Чаго чакаеце ад канфлікту ва Ўкраіне?

– Тое, што Ўкраіна пераможа, я ўпэўнены. Гэта факт. Ад гэтага канфлікту я чакаю зараджэньня новай дзяржавы і згуртаваньня нацыі, у агульным – пазітыву і разьвіцьця. Вайна ва Украіне гэта далёка ідучы працэс, гэта зараджэньне чагосьці новага, чаго яшчэ не было ў гісторыі. Пасьля вайны хачу сямью, дом, дзяцей “замуціць”, усё задаволіць і далей ваяваць. Геаграфія канфліктаў шырокая, але перавага, вядома, супраць саўковай Рашкі. Ня думаю, што тут усё скончылася. Майдан быў лютаўскай рэвалюцыяй, наперадзе кастрычнік.

 

Вы лічыце, што вы здрадзілі прысязе?

– Пляваць я на яе хацеў. Я і даваць яе не хацеў. Я ў 2005 годзе вельмі веруючым чалавекам быў. Мяне нават «клянуся» бянтэжыла.

Пасьля таго як я зьехаў, родных вы́клікалі ў ваенную пракуратуру і ФСБ. Ператрусаў не было, але ў іх пазабіралі мае рэчы, пасьведчаньне забралі.

 

3.

Ад рэдакцыі:

Калі выдзеліць галоўнае, што адпавядае пытаньню, пастаўленаму ў загалоўку матэрыла, атрымаецца наступная карціна:

– беларус з пазыўным “Леў” ваюе на баку ўкраінцаў, “каб аказаць брацкую дапамогу”, “каб пабачыць свабодную краіну”, “каб ня быць рабом”;

– Ільля Багданаў з Расеі таксама ваюе ва Ўкраіне супраць “саўковай Рашкі” ня толькі з-за таго, што “вайна – гэта яго”, а і з-за таго, што ён даведаўся пра сапраўдныя паводзіны ДНРаўцаў, для “зараджэньня новай дзяржавы, згуртаваньня нацыі”. Пры гэтым ён гатовы нават больш забіваць расейскіх землякоў-ідыётаў, чым сепаратыстаў з Украіны, паколькі лічыць, што “найміты з Расеі нясуць большае зло”.

Што ж,  Слава Львам!

 

 

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы