nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Кацярына Мальдон: “Расеянам будзе вельмі сорамна за нянавісьць паміж нашымі брацкімі народамі”

17 мая, 2015 | 2 каментарыя

Мальдон 1аСёньня наш матэрыял прысьвечаны мужнай расеянцы Кацярыне Мальдон (гл. фота). Яна –  маці чацвёра дзяцей, а таксама вядомая расейская апазіцыянерка, сузаснавальнік грамадскага руху «Майдан бязь межаў», актыўная ўдзельніца пратэстных акцый у падтрымку палітвязьняў, супраць расейскай агрэсіі ва Ўкраіне, за выкананьне ўладамі абавязальніцтваў у сацыяльнай сьферы, а таксама за свабоду слова ў Расеі. Нядаўна пані Кацярына была вымушаная пакінуць Расею і пераехаць ва Ўкраіну (тлумачэньні аб прычынах гэтага кроку раім паглядзець тут: https://www.youtube.com/watch?v=NMs9cIyWBV4). Матэрыял падаецца паводле http://fakty.ua/199853-ekaterina-maldon-zamuchilas-zhdat-zvonka-v-dver-znaya-chto-menya-v-lyuboj-moment-mogut-izbit-posadit

Рэдакцыя.

 

Гэтая неабыякавая і неардынарная жанчына добра вядомая ў многіх краінах сярод іншага дзякуючы арганізаваным ёю масавым пратэстным мерапрыемствам і аднаасобным пікетам у падтрымку Ўкраіны: «Я супраць акупацыі Крыму», «Адстань, краіна велізарная!”, “Свабоду Надзеі Саўчанцы!» ды іншым.

Кацярыну Мальдон асабліва запомнілі пасьля таго, як яна зладзіла абструкцыю папулярнаму расейскаму артысту Міхаілу Парэчанкаву, які ў кастрычніку 2014 г. пабываў у Данецкім аэрапорце, дзе, дэманструючы падтрымку «ДНР», страляў з кулямёта па пазіцыях ўкраінскіх байцоў (гл. https://www.youtube.com/watch?v=xsfnVkyceo0).

Тады, пасьля заканчэньня сьпектакля «Трамвай «Жаданьне»» у Маскоўскім мастацкім тэатры імя Чэхава, Кацярына Мальдон ўручыла Парэчанкаву вялікі медаль з пенапласту, на якім было напісана «За Лугандон» і намаляваныя чатыры каларадскія жукі. Сьледам яна кінула артысту цацачны пісталет, выкрыкнуўшы: «На, Міша, пастраляй. Ты ж любіш ва ўкраінцаў страляць!» (гл. https://www.youtube.com/watch?v=opDUwM_0G0A; гл. фота).

Мальдон 3 

=

– Кацярына, што вас падштурхнула на неардынарны ўчынак з Парэчанкавым?

Расейска-ўкраінская вайна – вайна паміж братамі. У большасьці ёсьць сваякі і там, і там. Цяпер яны вымушаныя страляць адзін у аднаго. А тут яшчэ гэты адшчапенец… Мне здаецца, быў сэнс паказаць Парэчанкаву, што ён зрабіў. Ён жа не «лугандонскі» камандзір тэрарыстаў, ён не замазаны па вушы ў крыві, а проста «жадаў пастраляць» і пакрасавацца перад журналістамі… Нельга жартаваць з крывёю, са зброяй. Забойства – не падстава для піяру!

Мальдон 4

Удзельнік украінафобскай акцыі ў аэрапорце – стральбы па «жывых мішэнях» – Парэчанкаў спрабаваў рабіць выгляд, што нічога асабліва не здарылася. Тым ня менш, яму было ня вельмі камфортна – побач стаялі калегі па тэатральным цэху. На шчасьце, такіх знакамітых адмарозкаў, як Парэчанкаў, або, скажам, Ахлабысьцін, ня так ужо і шмат (некалькі інтэрвю, якія дэманструюць імперскі прымітывізм Ахлабысьціна (гл. фота) можна паглядзецуь тут: https://www.youtube.com/watch?v=FUO1rM8SUpY ; https://www.youtube.com/watch?v=upd0MnKR4IM ; https://www.youtube.com/watch?v=yBRn6BLL8ck).

Пасьля маёй акцыі ў зале МХАТа пачуліся крыкі “Брава!» А крыху пазьней да мяне падышла глядачка, абняла і сказала, што я маю рацыю і яна мяне цалкам падтрымлівае. Праўда, знайшліся й іншыя – тыя, хто парваў мой скураны заплечнік, з усёй сілы ірвануўшы за жоўта-блакітную стужачку. Ня страшна – бывае і горш. Шчыра кажучы, думала, што маю фізіяномію проста «размалююць».

 

— Тым ня менш не пабаяліся

– Надакучыла баяцца чагосьці або кагосьці ў сваёй краіне. Менавіта тады, у тэатры, упершыню ўсьвядоміла, што народ, «уколаты» прапагандай і «крымнашам», пачынае паступова прыходзіць у сябе. Цяпер усё больш людзей на Данбасе пачынаюць разумець, што Пуцін усіх элементарна кінуў: і рускамоўных грамадзян Украіны, якія ім «абараняюцца», і тых расейцаў, якія добраахвотна паехалі туды ваяваць.

Я ўпэўненая, што ў Маскве супраць мяне фармуюць крымінальную справу. Таму вырашыла часова эвакуявацца. Бо шыць рукавіцы ў мардоўскай зоне або сядзець пад хатнім арыштам з бранзалетам на назе я не змагу… Змучылася чакаць званка ў дзьверы, ведаючы, што мяне ў любы момант могуць зьбіць, пасадзіць. Як гэта было, напрыклад, у жніўні летась пасьля затрыманьня на антываеннай акцыі каля амбасады Ўкраіны ў Маскве. Тады мяне «адмяцелілі» наўпрост у паліцэйскім аддзяленьні «Прэсьня». Я атрымала страсеньне мозгу, была шпіталізаваная.

(Затым 11 сьнежня 2014 г. у кватэры ў Кацярыны быў праведзены ператрус: паліцыянты забралі кампутар, плакаты, сьцягі Ўкраіны, значкі …)

– У студзені [2015 г.] мяне затрымалі разам зь іншымі актывістамі каля маскоўскага СІЗА, дзе ўтрымліваецца Надзея Саўчанка. Апошняй кропляй, якая перапоўніла чашу цярплівасьці, стала акцыя застрашваньня. Рана раніцай да мяне ў дом уваліліся паліцыянты, схапілі і павезьлі ва ўпраўленьне ўнутраных спраў па Цэнтральнай адміністрацыйнай акрузе Масквы. Апыталі па нейкай крымінальнай справе, узбуджанай ці то супраць мяне, ці то па маёй заяве.

Мне пастаянна паступалі пагрозы. Але ў апошні час гэта асабліва абвастрылася. Напрыклад, за тыдзень да ад’езду абяцалі адрэзаць галаву. У апошні дзень у Маскве я запісала відэазварот – прачытала верш Міхаіла Лермантава “Бывай, нямытая Расея!»

 

«Краіна рабоў, краіна паноў…»

– Краіна найпоўнага беззаконьня. Пуцін не прызнае законаў і слова «не». Расейскі алігархат, магчыма, і вырашыў бы гэтую праблему «ўнутры сябе». Аднак гэтыя спадары пацярпелі ад санкцый. Яны губляюць маёмасьць і рахункі на Захадзе, калі не могуць пацьвердзіць іх законнага паходжаньня. А зрабіць гэта ня ў стане, бо ўсе багацьці крадзеныя. Таму для іх разбурэньне сістэмы Пуціна азначае страту крыніцы фантастычных прыбыткаў.

У сілу гэтых абставін закон у Расеі – што дышаль. Падам прыклад. Усю сацыяльную дапамогу, якая належыць мне як шматдзетнай маці, проста крадуць – мае карты заблакаваныя. Звароты ў інстанцыі, пратэсты – безвыніковыя: мяне некалькі разоў саджалі ў адзіночную камеру. Гэта зусім беззаконна, хоць бы таму, што закон наўрост забараняе ўтрымліваць там маці, якія маюць дзяцей ва ўзросьце да 14 гадоў. У мяне ж чацьвёра дзяцей, старэйшаму зь якіх – толькі 12 гадоў.

 

— Дзе яны цяпер знаходзяцца?

Часова жывуць у сваякоў у Расеі…

У маёй краіне людзі цяпер папросту выжываюць, расьце іх незадаволенасьць: кошты ўзляцелі, зарплаты не падвышаюць, узровень беспрацоўя павялічваецца. Хоць пратэсты, верагодна, пачнуцца не ў Маскве, а недзе на перыферыі. Бо большасьць прадпрыемстваў там зачыненыя, усе эканамічныя ланцужкі раскралі. Для абслугоўвання «газавай трубы» цалкам дастаткова 25-30 адсоткаў расейскіх жыхароў. Маскоўскі алігархат лічыць, што астатнія могуць альбо выміраць, альбо валіць з краіны.

Застаецца толькі гаварыць праўду і садзіцца за гэта ў КПЗ. Пасьля масавых пратэстаў на Балотнай плошчы многіх актыўных людзей кінулі ў турмы. Астатнія запалоханыя або “замбаваныя” прапагандай. Таму цяпер выйсьці на вуліцы ў Расеі проста няма каму. Адныя – ашуканыя, іншыя за кратамі. Ёсьць надзея толькі на тое, што «лядоўня пераможа тэлевізар»

Людзі бяднеюць, пазбаўляюцца працы. Вось, да прыкладу, у Маскве скарачаюць 60 адсоткаў лекараў. Вузкасьпецыялізаваным высокакласным сьпецыялістам прапануюць перакваліфікавацца ва ўчастковыя тэрапеўты, якім плацяць капейкі. А ўчастковых лекараў сапраўды не хапае. Сёньня, каб патрапіць на прыём, трэба запісвацца за два тыдні. Адбываецца генацыд уласнага народу. Ён маскіруецца лозунгамі тыпу: «Крым – наш, у нас вялікая краіна, моцны прэзідэнт, таму я – круты патрыёт»…

 

– Тым ня менш, рэйтынг расейскага прэзідэнта паранейшаму высокі.

– 86% за Пуціна – гэта хлусьня! Хоць вельмі верагодна, што палова электарату яго падтрымлівае – гебельсаўская прапагандысцкая машына спрацоўвае. Розьніца з гітлераўскай Нямеччынай невялікая: там быў фашызм, а тут – рашызм [фашызм – больш шырокі, больш універсальны тэрымін, таму правільна так: рашызм – варыянт фашызма. – Рэд.]. І страшны 1937 год у сёньняшняй Расеі ўсё бліжэй да паўтарэньня. Узьдзеяньне тэлебачаньня настолькі вялікае, што можна паверыць у 25-ы кадр альбо ў іншыя міфічныя метады намаўленьня. Бо нават да таго адэкватныя людзі з вышэйшай адукацыяй паўтараюць трызьненьне, пачутае ў навінах, і сьвята вераць у яго (гл. фота; Мальдон у аднаасобным пікеце ў цэнтры Масквы на фоне татальнай імперска-фашыстоўскай прапаганды ў Расеі).

Мальдон 2 

Тым жа, хто выказвае аб’ектыўныя думкі – а выказаць іх можа толькі ў Інтэрнэце – супрацьстаіць армія нанятых уладай каментатараў («троляў»). Перасьледуюць за праўкраінскія паведамленьні нават у сацыяльных сетках – «Аднакласьніках», «УКантакце». Усе сайты праглядаюцца і кантралююцца ФСБ.

Аднак рана ці позна гэтаму надыдзе канец, народ ачуняе. Хваля незадаволенасьці ўжо падымаецца. Да прыкладу, мітынгі абураных работнікаў аховы здароўя ніколі не зьбіралі столькі народу за ўсю гісторыю сучаснай краіны. Магчыма, некалі ў Расеі прыйдуць да майданаўскага лозунгу: «Зьмяні ўладу, а ня дупу над залатым унітазам».

Я падтрымлівала ваш Майдан з самага пачатку, ня раз бывала ў Кіеве. Мы з паплечнікамі верым, што Рэвалюцыя годнасьці адбудзецца і ў нашай краіне.

У Расеі грамадзянская супольнасць цяпер занадта слабая. Актывісты могуць выйсьці на марш, разгарнуць плакаты, але гэта пакуль ня тыя сілы, якія здольныя запусьціць сур’ёзны пратэстны працэс. Людзі, якія думаюць, разумеюць, што анэксія Крыма была жахлівым учынкам, ударам у сьпіну аслабелай суседняй краіне [ударам у сьпіну украінскаму народу. – Рэд.]. Гэта пацягнула крывавыя наступствы і нянавісьць паміж брацкімі народамі, якую трэба будзе зжываць пакаленьнямі [дакладна так; для гэтага ўсё і рабілася!!! – Рэд.].

Апазіцыянераў, з падачы Пуціна, у Расеі называюць нацыяналздраднікамі. Тут, як мне бачыцца, узьнікае парадокс. Зыходзячы з гэтай фармулёўкі, астатнія жыхары Расеі, атрымліваецца, аўтаматычна прымыкаюць да нацыяналістаў. У тым ліку ён сам і яго прыхільнікі. Тады атрымліваецца, што фашысты – у Расеі, а не ва Ўкраіне. Сапраўдная хунта – ня ў Кіеве, а ў Крамлі.

Я неаднаразова казала раней, паўтару і цяпер: Украіна адстойвае сваю зямлю. Украінцы – сумленныя воіны, яны ваююць за сваю радзіму, за свой народ, за сваю свабоду. А за што змагаюцца і гінуць на Данбасе маладыя расейцы з адуранымі «зомба-скрыняй» мазгамі? Не разумеюць нашы «добраахвотнікі», «адпускнікі» і «нявольнікі»-тэрміноўшчыкі, што яны ваююць за палацы Ратэнберга [а яшчэ Абрамовіча, Дзерыпаскі, Фрыдмана, Чубайса ды шматлікіх аналагічных. – Рэд.], за шубасховішча, за партыю жулікаў і злодзеяў пад назвай «Ямо Расею», за іх магчымасьць далей красьці і рабаваць уласны народ. І ўсё! Ніяк не за нейкую там «Новаросію». Няма такой краіны  [галоўнае, што няма такога этнасу, як “новарасеяне”; таму няма і ня можа быць ніякай “Новаросіі”. – Рэд.].

Веру, расейцы калі-небудзь зразумеюць, што на самой справе адбываецца, і ім будзе вельмі-вельмі сорамна.

А ўкраінцам пажадаю: «Трымацеся, браты! Слава Ўкраїне!»

 

2 каментарыя

  1. Павел Біч кажа:

    І зноў расейскі дэмакрат з нярускім прозвішчам. Хто б зрабіў даследаванне – адкуль родом расейскіе дэмакраты (папередне ісключыў дэмакратаў продкі якіх ёсць выхадцы з Рэчы Паспалітай. Я не здіўлюся, што усе яны паходзяць з ноўгарадскіх, пскоўскіх і магчыма тверскіх зямель. Расейскія ваеводы пісалі пра пскавічан: ” што здешніе мужыкі нам “противные” жадаюць ваяваць супраць нас на баку шведаў”. Я ведаю, што ліберальные метафізікі такіх тэмаў чураюцца, тым больш іх чураюцца саўкі.

  2. Павел Біч кажа:

    Што пан Астроўскі так своім русофільством напалохаў чытачоў, што амаль усіх распужаў? Вызначайся!

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы