nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Затрыманыя ва Ўкраіне ГРУшнікі: “Мы – вайскоўцы РФ”

19 мая, 2015 | Каментары (1)

Грушнікі 1Як вядома, вышэйшыя расейскія чыноўнікі на чале з самім Пуціным увесь час хлусяць, што на ЛуганДоншчыне толькі мясцовыя жыхары супрацьстаяць “фашыстоўскай жыда-бандэраўскай хунце, якая захапіла ўладу ў Кіеве”. У доказ паказваем факты, якія кажуць пра супрацьлеглае і якія гэтымі днямі шырока распаўсюдзіліся ў сеціве. Гаворка пра выпадак, калі байцы ўкраінскага добраахвотніцкага батальёна “Айдар” затрымалі ў зоне АТА (а дакледней, у г. Шчасьце на Луганшчыне) двух расейскіх вайскоўцаў-сьпецназаўцаў з расейскага Тальяці (іх фота вы бачыце, а фота іх асабовых вайсковых пасьведчаньняў гл. ніжэй). 

 

Відэа размовы зь першым зь іх (гл. першае фота ўверсе), які быў паранены ў боесутыкненьні з сіламі АТА, можна паглядзець, напрыклад, тут: http://www.pravda.com.ua/rus/news/2015/05/17/7068184/?attempt=1 ці тут: https://www.youtube.com/watch?v=JhRUb6JTD50. Яго прозьвішча – Аляксандр Аляксандраў. Ён – сяржант 3-й брыгады сьпецназа УС РФ з город Тальяці (Самара).

Грушнікі 2Сярод іншага Аляксандраў распавёў наступнае:

Я вайсковец Расейскай Федэрацыі. На службе з 12 сьнежня 2012 года. Зьяўляюся кантрактнікам. Сродкі фізічнага ўздзеяньня ў дачыненьні да мяне не ўжывалі”.

Па словах затрыманага, у зоне АТА яго брыгада знаходзіцца з 6 сакавіка 2015 года.

“Прозьвішча камандзіра брыгады – палкоўнік Шчэпін. Камандзіра роты – старшы сяржант Кудзімаў “, – заявіў Аляксандраў.

Таксама расейскі вайсковец назваў прозвішчы свайго непасрэднага камандзіра, іншых байцоў зь яго групы, іх званьні – “камандзір групы Ерафееў, намесьнік камандзіра групы – прапаршчык Айзімаў, кулямётчык – яфрэйтар Канавалаў, снайпер – малодшы сяржант Немаў, санітар – сяржант Грыгор’еў, сапёр – яфрэйтар Спірыдонаў, камандзір другога аддзяленьня – старшы сяржант Дзівалаў, снайпер … “.

“Склад групы – 14 чалавек. “Працавалі ” ў раёне г.Шчасьце”, – кажа расейскі вайсковец.

Паводле яго слоў, у гэтым жа раёне дзейнічаюць таксама іншыя групы, якія складаюцца з ваеннаслужачых Расійскай Федэрацыі. Толькі ў Луганску, паводле яго слоў, “працуе” яшчэ 6-8 груп.

Таксама Аляксандраў заявіў, што яго група (14 чалавек) звычайны прыбывае на заданьне на 4-5 дзён, пасьля чаго адпраўляецца на месца сталай дыслакацыі ў г. Луганск. Перамяшчаюцца на тэхніцы – “Урал”.

Другі затрыманы – гэта капітан ГРУ Яўген Ерафееў (гл. другое фота ўверсе). Ён распавёў наступнае:  

“Я, грамадзянін Расеі Ерафееў Яўген Уладзіміравіч. Жыву ў горадзе Тальяці. Я зьяўляюся ваеннаслужачым Расейскай Федэрацыі. Маё вайсковае званьне капітан, пасада – камандзір групы. Служу ў трэцяй асобнай гвардзейскай брыгадзе. Месца дыслакацыі – горад Тальяці”.

Далей капітан выдаў інфармацыю, якая ўдакладняе тое, што выдаў Аляксандраў.  

Больш падрабязна аповед Ерафеева можна паглядзець, напрыклад, тут: http://rushellphoto.com/pokazaniya-kapitana-gru ці тут: https://www.youtube.com/watch?v=L3khPZucwTQ#t=43 Заклікаем зьвярнуць увагу на заключную думку расейскага вайскоўца, датычную сітуацыі ў расейскай імперыі: “Пакуль вярхі вяршкі здымаюць, нізы крывавыя бурбалкі пускаюць”. Яўнае прасьвятленьне ў мазгах, якое, на жаль, наступіла пазнавата, бо толькі ва ўкраінскім палоне.   

Між тым, рэагуючы на гэтыя падзеі, афіцыйныя прадстаўнікі так званай «ЛНР» працягваюць заяўляць, што ўкраінскія сілавікі ўзялі ў палон на тэрыторыі ЛНР двух супрацоўнікаў… “народнай міліцыі”. Паказальнае самавыкрыцьцё яшчэ адных злодзеяў…

Як бачым, расейская імперыя на чале з Пуціным і яго памагатымі працягвае ўсё глыбей зацягвацца ва “ўкраінкую пастку”…

 

Каментары (1)

  1. Павел Біч кажа:

    Регулярна гляджу расейскіе перадачы Бабаяна, Салаўьёва… аб падзеяў ў Свеце і ў Украіне. Здіўляе цалкам розные паводзіны рускіх і украінцаў. Украінцы “просяць слова” падымаючы руку, даюць выказацца апаненту, хочуць зразумець яго, нешта канстатуюць у зап. кніжках. Рускіе проста крычаць. не даваючы украінцам нават скончыць сваю прамову. Відавочны цывілізацыйны разлом Еўропы.. 200 гадоў панавання ў Расеі еўрапейскай культуры, рускіх змянілі мала. Можа нават зусім не змянілі. Відаць, пакуль іх не загоняць назад на землі Вялікага Княжества Маскоўскага, перавыхаванне рускіх, іх вяртанне ў еўрапейскую семью народаў не магчымае. Шавіністычнае пыха у іх зашкальвае.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы