Толькі мы выставілі два папярэднія матэрыялы, як з Польшчы прыйшла шматабяцальная навіна. У адным з польскіх апазіцыйных СМІ (wPolityce.pl) выступіў намесьнік старшыні “Права і справядлівасьці” (PiS), старшыня камісіі Сейму па высьвятленьні прычын авіякатастрофы 2010 года пад старабеларускім Смаленскам Антон Мацэрэвіч (http://wpolityce.pl/smolensk/246077-macierewicz-andrzej-duda-jest-nadzieja-dla-polski-my-jako-narod-potrzebowalismy-nadziei-i-ona-przyszla-w-osobie-nowego-prezydenta).
Інфармацыя пра гэта пачынаецца з наступнага сцьверджаньня спадара Мацэрэвіча: “Прэзідэнцтва Анджэя Дуды абяцае зрушыць зь мёртвай кропкі на міжнароднай арэне справу высьвятленьня смаленскай катастрофы”.
Далей на пытаньне, ці спаткаецца прэзідэнт Дуда з прэзідэнтам Пуціным, каб размаўляць аб вяртанні абломкаў Ту-154М, ён заявіў, што такія дзеяньні павінны быць зробленыя ў першую чаргу на міжнароднай арэне.
“Справа [вяртаньня] абломкаў і чорных скрынь павінна быць распачатая незалежна ад дыпламатычных візітаў, якія павінны быць узгодненыя з нашымі саюзьнікамі. А верагодны візіт у Расею немагчымы да таго часу, пакуль [расейскія] федэральныя сілы акупуюць тэрыторыю іншай краіны” – дадаў віцэ-прэзідэнт “Права і справядлівасьці”.
Спадар Мацэрэвіч таксама нагадаў, што ранейшыя дзеяньні польскага ўраду не дазволілі інтэрнацыяналізаваць смаленскае сьледства, якое павінна быць прыярытэтам для Польшчы.
“Ранейшыя ўлады не кантактавалі й не кансультаваліся ў справе дапамогі для высьвятленьня прычын катастрофы Тупалева хаця б са Злучанымі Штатамі, улады якіх на гэта чакалі [?! – Рэд.]. Афіцыйныя ўлады [Польшчы] не хацелі паставіць пытаньне пра смаленскую авіякатастрофу на міжнародным форуме”, – дадаў шэф парламенцкай камісіі.
–
Што ж, тым з большай цікавасьцю і спадзевам будзем чакаць далейшай хады падзей…
А калі б Дуда , плюнуў на усе тэрміналагічные слоўнікі і паперкі якія валяюцца ў ААН, пачаў называць нашу краіну калоніяй Расеі ( ні ў якіх дыктатурах чужые культуры і мовы не пануюць), а Лукашенку называць наместнікам Вялікайлітвы (яны ж палякі ведаюць як мы называліся калі былі ВКЛ і ў РП) , было б зусім добра. Трапнае, колкае слова дзейнічае сільнее чым усялякіе эканамічные санкцыі. Для нас асабліва. Таму што над нашай краінай вісяць свінцовые хмары фальшы і хлусні.
Звярніцеся да лекара. У вас сіндром Аспергера
Вось бачыце, яшчэ адзін разумнік-метафізік вылез. Адразу паставіў дыягназ і накіраваў да лекара.
Гісторыя праяўляе акалічнасьці як фатаграфіі. Гэта перавага незваротных з’яў. Нікому ня трэба цяпер даказваць размахваючы рукамі. што вось, Захаранка, Ганчар… Яны самі з нябыту дакажуць і пакажуць, падсвечаныя тым, што вар’яты распалілі ва Украіне.. Тое самае мабыць можна сказаць пра Смаленск. Гісторыю так, павярнуць нельга, але ўважлівых яна вучыць.