Рэдакцыя.
Апошнім часам навіны, датычныя падзеі 5-гадовай даўніны пад старабеларускім Смаленскам, сыплюцца нібы з рога багацьцяў. Літаральна ўчора ў інфармацыйнай прасторы зьявілася новая кароткая навіна, якую мы вырашылі разьмясьціць і на нашым сайце (гл., напрыклад, тут: http://m.niezalezna.pl/67562-jurgen-roth-o-decyzji-niemieckich-sledczych-teraz-czas-na-reakcje-polskiej-prokuratury-wojskow).
Адбылося наступнае.
У Польшчы ёсьць адвакат Стэфан Гамбура. Ён прадстаўляе інтарэсы некалькіх сем’яў, крэўныя зь якіх загінулі ў смаленскай катастрофе. Дык вось, гэты адвакат атрымаў афіцыйны ліст зь нямецкай (!) пракуратуры, у якім сцьвярджаецца, што яна распачала папярэдняе рассьледваньне, датычнае тых трагічных падзеяў. Прычынай для такіх дзеяньняў сталі факты, якія выкладзеныя ў кнізе, напісанай нямецкім журналістам Юргенам Ротам (пра што гаворка гл. тут: https://nashaziamlia.org/2015/05/28/7551/#more-7551).
Даныя дзеяньні нямецкай пракуратуры адбыліся на фоне таго, што сьледчыя польскай вайсковай пракуратуры, якія нібы ўжо 5 гадоў вядуць рассьледваньне, праігнаравалі ня толькі кнігу спадара Рота ды яго самаго, а і зварот некаторых асоб да іх, каб яны – польскія сьледчыя – першымі зьвярнуліся да нямецкага боку з просьбай даць ім доступ да тэчак выведчых службаў Нямеччыны, якія могуць утрымліваць такую каштоўную для высьвятленьня праўды інфармацыю (нагадаем, і Польшча, і Нямеччына разам знаходзяцца і ў ЕЗ, і ў НАТА…).
На думку спадара Рота, факт, што нямецкая пракуратура вырашыла прыгледзецца да катастрофы пад Смаленкам [нарэшце. – Рэд.], зьяўляецца сігналам, што Нямеччына лічыць гэтую справу вельмі сур’ёзнай. “Цяпер павінна адрэагаваць і польская вайсковая пракуратура”, – заявіў пан Юрген польскім журналістам.
Калі журналісты спыталі ў яго, ці ня можа рэакцыя нямецкай пракуратуры быць выкліканая абраньнем Анджэя Дуды прэзідэнтам Польшчы, Рот сказаў, што ён так ня лічыць. “Пракуратура ў Нямеччыне дзейнічае незалежна. Яе рэакцыя – гэта хутчэй адказ на зацікаўленасьць у справе адваката Стэфана Гамбуры, які зьвярнуўся да нямецкіх інстытуцый, каб тыя праясьнілі справу з данымі БНД, пра якія я ўзгадваю ў кнізе. Прычынай усяго была інфармацыя з [маёй кнігі] “Сакрэтная тэчка S.”, – заключыў спадар Рот.
Як паведамляецца (http://wpolityce.pl/smolensk/254248-nasz-news-niemiecka-prokuratura-generalna-wszczela-wstepne-dochodzenie-wyjasniajace-czy-w-smolensku-doszlo-do-zamachu), нямецкія сьледчыя ў дачыненьні да Смаленскай катастрофы будуць разглядаць пытаньне, ці меў месца акт тэрарызму. Крымінальны кодэкс Нямеччыны (арт. 89a, 89b) дазваляе нямецкаму боку вывучаць усе падзеі, у дачыненьні да якіх існуюць падазрэньні на тэракт (у т.л. зьдзейсьнены сьпецслужбамі іншай дзяржавы), нават калі яго ахвярамі зьяўляюцца толькі замежнікі…
Шаноўная Рэдакцыя сайта, ну пафантазіруйце, што было б калі б Нямеччына і Польшча “спелісь”? Аб такой магчымасці раней ужо была інфармацыя. Для нас гэта было б лепей, ці Не? Вы ж сайт ідэалагічны! Нямеччына як толькі аб’ядналася адразу заявіла что ва Сярэдней Еўропе (над усімі гэтымы чехамі, славакамі,славенцамі, харватамі, македонцамі, свінапасамі, горцамі, цыганамі…) яна павінна панаваць. А палякі былі для іх крэпкім гарэшкам…