nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Горад, які выгнаў Пуціна

19 чэрвеня, 2015 | 25 каментарыяў

С.Высоцкі – кіраўнік АК БПС, каардынатар АБЧН

Марыўпаль 1Зараз, калі я пішу гэты артыкул, паветра тут, у Кіеве, страшна сьмярдзіць гарэлым. Дыхаць цяжка. Улады папярэджваюць, што нельга доўга знаходзіцца на адкрытым паветры, неабходна часта абмывацца. Паветра насычанае атрутай, але дзе ты вытрымаеш у закрытым памяшканьні, калі  сьпякоцьце  больш за 30 градусаў… Каля Кіева гараць сховішчы для нафты. Ніхто пакуль ня можа вызначыць прычыну выбухаў ды пажару. Але пажарным затушыць агонь не ўдаецца ўжо 5-я суткі. Амаль як па камадзе адбыліся два выбухі ў Адэсе, падарвана чыгунка Марыўпаль – Кіеў, яшчэ выбух у Віньніцы. Нейкія бандзюгі ў масках учынілі разьню ў Харкаве. З гранатамётаў быў разбураны газапровад, які забясьпечваў газам Марыўпаль. І ўсё гэта за двое сутак! Расейская імперыя вядзе жорсткую дыверсійную вайну супраць Украіны, і адначасна намагаецца сеяць роспач ды канфлікты сярод украінцаў, каб дэмаралізаваць іх. ФСБ знутры наносіць удары па ўкраінскаму грамадству. Увесь набор гібрыднай вайны – гэта так у стылі старога чэкіста… Але людзі ва Ўкраіне  усьміхаюцца, працуюць, жывуць…

    

Марыўпаль 2НЕСКАРОНЫ МАРЫЎПАЛЬ

У той брутальнай барацьбе, якая цяпер ідзе на ўсходзе Ўкраіны, ужо ёсьць новыя героі, свае гераічныя старонкі. Для расейскай імперскай машыны сталася непрыемным сюрпрызам воля да супраціву акупанту з боку ўкраінцаў усходу ды поўдня дзяржавы. Мажліва, адным з найбольш жорсткіх удараў па пуцінскім праекце “Наваросія” сталася барацьба Марыўпаля.

Да вайны Марыўпаль быў звычайным паўднёвым украінскім горадам, дзе дамінавала расейская мова ды было вельмі лаяльнае стаўленьне да Расеі. Але так было да вайны…

Дарэчы прыгадаць, што ў 2014 г., пасьля арганізацыі ФСБ сістэмнага наступу на паўднёва-усходнія ўкраінскія гарады з выкарыстаньнем дыверсійных груп, агентуры ды праплачаных актывістаў, ствараліся сумна вядомыя “народыя” рэспублікі (ДНР, ЛНР ды іншыя). Цяпер гэтыя стварэньні для ўсяго цывілізаванага сьвету сімвал тэрарызму, крыві, крыміналу. Аднак яшчэ летась сярод наіўных абыватэляў бытавалі й іншыя думкі. Частка жыхароў усходняй Украіны глядзелі досыць нейтральна на гэтыя авантуры… Расейскія дыверсанты, разбаўленыя мясцовымі люмпенамі, алкаголікамі ды бандзюгамі, адчуваючы слабасьць украінскай улады, дзейнічалі нахабна ды жорстка. Гэтак да пэўнага часу адбывалася і ў Адэсе, і ў Харкаве, і ў Марыўпалі.

Гарадскі выканкам Марыўпаля быў захоплены бандай сепаратыстаў. Але, у адрозьненьне ад рафінаванай ды абыякавай рэакцыі жыхароў Данецка, тут, у расейскамоўным Марыўпалі, дзе этнічныя рускія складаюць большасьць, адразу стыхійна пачалі ўзьнікаць моцныя групы адпору, народныя дружыны. У горадзе ніколі прапуцінскія настроі не атрымоўвалі вялікай падтрымкі.

13.06.2014 г. украінскі батальён “Азоў” з дапамогай жыхароў гораду, якія ўзялі ў рукі аўтаматы, выбіў бандытаў з Марыўпаля… Пасьля цяжкіх вулічных баёў сепаратысты здаліся, некаторыя пасьпелі ўцячы, 20 бандытаў было забіта. Узятыя ў палон “сепары” наперабой даказвалі сваю невінаватасць, падрабязна распавядалі пра кур’ераў з Расеі, якія дастаўлялі загады, грошы, зброю. А тыя, што зьбеглі – абяцалі адпомсьціць гораду…

Марыўпальцы ўздыхнулі з палёгкай. Паступова многія да таго далёкія ад палітыкі людзі станавіліся на пазіцыі ўкраінскага патрыятызму. Пабачыўшы, што напаткала гаротных жыхароў Данецку, Луганску ды іншых захопленых баявікамі гарадоў, праз пэўны час ужо абсалютная большасьць марыўпальцаў падтрымоўвала ўкраінскае войска…

Аднак падзеі на фронце разгортваліся трагічна. Пасьля пасьпяховага наступу ўкраінскага войска Расея кінула рэгулярныя вайсковыя часткі, дала найсучасную зброю сваім наймітам (аналагаў некаторай такой зброі няма нідзе ў сьвеце), накіравала да баявікоў прафесійных камандзіраў ды сьпецыялістаў. Таксама выявілася  бяздарнасьць  камандаваньня Ўзброеных сіл Украіны, якое не заўважыла  ўварваньня элітных расейскіх частак. Здарылася трагедыя пад Ілавайскам (Ілавайскі кацёл). Па словах легендарнага камбата Сямёна Сяменчанкі, украінскі бок згубіў ня менш за 1500 чалавек забітымі… Расейскія ды бандыцкія фармаваньні перахапілі ініцыятыву і рынуліся на поўдзень Украіны. Вораг захапіў Новаазоўск. Намер Расеі быў у тым, каб узяць Марыўпаль, Херсон, Адэсу і адрэзаць Украіну ад мора. Становішча Марыўпаля выглядала амаль безнадзейным…

Тады ў Менску адбылося першае пасяджэньне перамоўнай групы. Украінскае кіраўніцтва, разгубленае пад націскам арды, ішло на саступкі… З розных крыніц паступіла інфармацыя, што Парашэнка быў гатовы ўжо здаць маскалям Марыупаль…

Але здарыўся цуд!

Калі ўкраінскае войска ўжо пакінула горад, а за ім сышоў і батальён “Азоў”, простыя грамадзяне, узброеныя паляўнічымі стрэльбамі ды бутэлькамі з запальнай сумесьсю, паўсталі на абарону свайго гораду! На ўскрайку будаваліся барыкады, нават юнакі дапамагалі абаронцам. Увесь час наступу прарасейскіх сілаў у самыя крытычныя гадзіны ў горадзе адбываліся патрыятычныя канцэрты. Бандыты ўжо стаялі ля брамы, а ў гэты час у цэнтры Марыўпаля грымеў шматтысячны мітынг патрыётаў… Яго чула ня толькі ўся Ўкраіна, але і ўся Еўропа…

Марыўпаль 3 

Батальён “Азоў” насуперак загаду вайсковага кіраўніцтва вярнуўся на баявыя пазіцыі ды разам з жыхарамі адбіў атаку наймітаў! Былі спалены 4 расейскія танкі, баявікі панесьлі сур’ёзныя страты ў жывой сіле. Яшчэ праз суткі вярнулася прысаромленая армія… Марыўпаль зноў абараніў сваю свабоду!

Калі ў Кіеў прыйшла вестка, што Марыўпаль не пусьціў акупантаў, многія наўпрост не паверылі гэтай інфармацыі…

На гэты раз “каларады” ашалелі ад нянавісьці да горада і яго жыхароў. У адпомсту адбыўся цалкам бессэнсоўны з вайсковага пукту глежданьня абстрэл рынку ды дзіцячага садку Марыўпаля. Былі забітыя і параненыя дзясяткі чалавек. Потым сепары будуць ужо рэгулярна біць па ўскраінах гораду. Сталіся амаль руцінай паведамленьні пра чарговыя ахвяры абстрэлаў. Марыўпаль спаўна п’е гора, але не здаецца…

БЯЗ ГАЗУ І ВАДЫ

Літаральна некалькі дзён таму быў нанесены чарговы артылерыйскі ўдар па прыгарадах Марыўпаля забароненай Менскімі  дамовамі зброяй – з буйнакаліберных мінамётаў. Былі паранены мірныя жыхары. Мінамі дадаткова быў пашкоджаны жыцьцёва важны для Марыўпаля ды іншых месцаў паўднёвага Данбасу ды Прыазоўя газаправод – ювелірная праца расейскіх наймітаў. У небе блізу Аўдзееўкі палаюць вогненыя слупы. Газ, які згарае там, не даходзіць да населеных пунктаў. У дзяржаўнай кампаніі “Укртрангаз” паведамілі, што іхныя сьпецыялісты маглі б наладзіць газаправод за два дні, але пры ўмове, што сепары ня будуць страляць.

Аднак яшчэ большая праблема для гораду – вада. Пасьля захопу баявікамі значнай часткі Данецкай вобласьці ды на фоне баявых дзеяньняў Сіверскі Данец-Данбаскі канал перастаў працаваць і Марыўпаль быў вымушаны пераключыцца на выкарыстаньне вады з вадасховішча.

Як патлумачыў памочнік папярэдняга губернатара К.Батозькі, Старакрымскае вадасховішча забрудненае на 60%, а вады ў ім менш за 20%.

“Узровень вады там на 17%. Марыўпальцы п’юць брудную і жорсткую ваду, бо там у вадасховішчы ўжо бачна дно. І той вады там хопіць максімум на два месяцы”, – заяўляе Батозькі.

Пачаць ачыстку вадасховішча, як і пачаць распрацоўваць іншыя крыніцы водазабесьпячэньня немагчыма з-за бесперапынных баявых дзеяньняў.

Праз газавы голад мусяць прыпыніць працу прамысловыя гіганты Марыўпаля – “Азоўсталь” ды ММК імя Ільіча.

 Марыўпаль 4

 

Вакол гораду па лініі фронту будуюцца УОПы (узводныя апорныя пункты – фартыфікацыйныя збудаваньні). Гэтая сістэма збудаваньняў размяшчаецца на 40 гектарах. На вялікай плошчы знаходзяцца агнявыя кропкі, перакрытыя бятоннымі блокамі, збудаваньні для зьберажэньня боепрыпасаў, баявой тэхнікі, адпачынку байцоў, а ўся інфраструктура зьвязаная між сабой акопамі ды тунэлямі.

Аднак нельга не сказаць і пра тое, што вакол сродкаў дапамогі гораду ўспыхваюць рэгулярныя карупцыйныя скандалы… Прэзідэнт і ўрад перадаюць сродкі для гораду, і вялікія, але па дарозе ды на месцы яны зьнікаюць… Карупцыянеры ды здраднікі – такія ж, калі ня горшыя ворагі Ўкраіны. І пакуль дзяржаўныя ўлады ня могуць ім даць рады. Рэцэпты для лекаваньня, відаць, патрэбны іншыя…

Бяз газу і вады, пад абстрэламі ды яшчэ са свалачнымі кіраўнікамі Марыўпаль насуперак усяму трымае абарону, бароніць сваю свабоду і свабоду ўсёй Украіны. А, можа, і свабоду ўсёй Еўропы… Помсьцячы гораду за нескаронасьць, прарасейскія фармаваньні дабіліся процілеглага эфекту – грамадзяне гораду зьядналіся. Там цяпер вызначаецца лёс гэтай вайны. РАСЕЮ Ў МАРЫЎПАЛІ МОЖА ЧАКАЦЬ “УКРАІНСКІ СТАЛІНГРАД”…

Пад Марыўпалем знаходзяцца мае асабістыя сябры з УНСО ў дабраахвотніцкім батальёне. Сёньня стала вядома, што Расея перакінула новыя часткі баявікоў ды сучасную тэхніку пад гэты горад…

Трымайся, Марыўпаль!

Трымайся, Україна!

Слава Героям!

 

P.S.

Дадаткова хачу зьвярнуць увагу на наступнае. Апошнія гады прыблізна траціну свайго часу я праводжу ва Ўкраіне. У Кіеве знаходзіцца офіс Альянсу Балта-Чарнаморскіх Нацый (АБЧН) і нават штаб АК БПС (з-за абсалютнай немагчымасьці працаваць у Беларусі). Тут цяпер сэрца свабоды. І тут у значнай ступені вырашаецца будучыня беларускага народу і Беларускай дзяржавы!..

Але пасьля  Рэвалюцыі Годнасьці аніводнае выданьне “беларускай” афіцыйнай апазіцыі ні аднаго разу не ўзяло ў мяне нават кароткі каментар па сітуацыі (а калі ўзгадваюць, то зьедліва, паміж слоў:  як сайт КХП “Народня Перамога” ці “Наша Ніва”, дзе мяне рэгулярна цкуюць…). Зьвяртаюцца амерыканцы, літоўцы, палякі, латвійцы, натуральна, украінцы, але толькі не “беларускія”, “дэмакратычныя” СМІ… У мяне гэта выклікае ўжо толькі іронію. Але з іншага боку гэта – канчатковы прысуд усім СМІ цяперашняй афіцыйнай апазіцыі, як і ўсёй ёй самой. Тых, хто жыве па мафіёзна-кланавых законах, арыентуючыся на “грашовыя плыні”  і пры гэтым адрынаючы праўду ды аб’ектыўныя інтарэсы ўласнага народу, чакаюць усеагульная ганьба і бяспамяцтва. І гэта ў лепшым выпадку…

На ўсю Беларусь сайт “Беларусь – наша зямля!” адзін з вельмі нямногіх, які сёньня дае слова беларускаму патрыёту з гушчы гістарычных падзеяў…

 

25 каментарыяў

  1. Siarhiej кажа:

    План нападу масквы на Украіну:
    https://psb4ukr.org/249749-plan-napadeniya-rossii-na-ukrainu-poyasnitelnaya-zapiska-k-planu-ognevogo-porazheniya-protivnika/
    Нажаль, тэкст утрымлівае шматлікія вайсковыя скарачэнні.

  2. Павел Біч кажа:

    Дзякуй , Сяргей, за змястоўный артыкул. Я канешне гляджу украінскіе канала, але калі там тыднямі паказваюць адное і тое ж і да таго ж, падобна не прызнаюцца адкрыта ў сваіх паразах то , цікавасць да інфармацыі з Укаріны падае. Здаецца ментальна ты ужо уцякач з нашай краіны. А калі не так, так адкажы ці западала ў тваю галаву пытанне чаму у нас не так як у нашых суседзяў? Чаму спадзевання што падзеі ў Украіне абудзяць наша народ не спраўделіся? Чаму прыхільнікаў Расеі у нас не толькі не паменьшылася, а пабольшала. Мяркую тябе аб гэтым табе пытаюцца твае замежные сябры. Што ты ім адказваешь? Баюся, што сувязі на якіе ты спадзеёшься (што нам ў рашучы час дапамогуць) не адыграюць вялікай ролі. Знаёмые паміраюць, звальняюцца, меняюць погляды. Паміраць за нас, як мы за Украіну ніхто не будзе і не таму што украіны кепскіе, а таму што ім будзе ў гэты час не да нас. (Рэдакцыя ў такіе моманты успамінае пра польскі кінжал с заду). А чаму б не успомніць аб кінжалах з усіх бакоў калі наш народ слабы, І чаму б суседзям не ўзяць тое што валяецца пад нагамі (украінцам тое ж Палессе, а палякам наогул – усю Беларусь. Ты канешне мне не адкажашь. Ты і Рэдакцыя “ведае” нешта такое сакральнае. што нельга раскрываць чытачам. А можа проста нечага сказаць. І гэта будзе шчыра. Вось напрыклад. сп. Мурашка, свой челавек на гэтым сайце, тлумачыць усё подласцью апазіцыі. І жыве не дагадваючыся наколькі гэта банальна. Рэдакцыя і ты, Сяргей, здаецца думаеце блізка да такога. Так можна спакойна дажыць і да канца жыцця.

  3. С. Высоцкі кажа:

    Заўжды на цывільнае і адэкватнае пытаньне з задавальненьнем адкажу, нават на вельмі жорсткае…Наўпрост не дазваляю маніпуляваць тролям ды агентуры…Вось на сайце КХП “Народная Перамога” мяне часта намагаюцца абразіць, прынізіць…Таму я ім не адказваю…З хамлом патрэбна на іхнай мове…
    З Вашага боку я бачу цалкам адэкватныя думкі.
    Пачну з галоўнага, як па мне…
    Сп.Павел, у Вашых словах я адчуваю боль за Беларусь, крыўду на палітыкаў ды тых, хто тут узурпаваў права такімі звацца, тых, хто іншых адмыслова ігнаруе і пэцкае…Яны пэцкаюць нават тых, за кім сёньня відавочна сьвятая праўда…Вашая боль за Бацькаўшчыну зьяўляецца для мяне найвялікшым аргументам павагі да чалавека! І таму паспрабую адказаць на Вашыя пытаньні на гэты раз…
    Мяркую, мы з Вамі па адзін бок барыкадаў…

    Пару слоў пра пазіцыю рэдакцыі…
    Я шчыра схіляюся перад мужнасьцю А.Астроўскага ды ягоных сяброў, якія дапамагаюць сайту!
    ТОЕ ШТО ЯНЫ ЗРАБІЛІ – НА ЎЗРОЎНІ ЛЕПШЫХ ТРАДЫЦЫЙЯЎ НАЦЫЯНАЛЬНА – ВЫЗВОЛЬНАЙ БАРАЦЬБЫ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ! ІХНЫ ЧЫН СУВЫМЕРНЫ З БАРАЦЬБОЙ ГЕРОЯЎ БНП (НЕЗАЛЕЖНІЦКАЙ ПАРТЫІ) У ЧАСЕ І ПАСЬЛЯ II-ОЙ СУСЬВЕТНАЙ ВАЙНЫ ! А Ў ІДЭАЛАГІЧНЫМ АСЬПЕКЦЕ – НЯ МАЮЦЬ АНАЛАГАЎ!
    ТОЙ ЖА АСТРОЎСКІ ЗАПЛАЦІЎ ТАКІ КОШТ ЗА СВАЮ ПАЗІЦЫЮ, ШТО НЕ ПАЖАДАЮ І ВОРАГУ! З-за прыроднай культуры і шляхетнасьці Алесь не прыгадвае як яго трымалі ў КПЗ з маленькімі дзецьмі, як люта спецслужбы расправіліся з ягоным бацькам, як цяпер беларускі геній, зацкаваны акупантамі ды цяперцамі, выжывае ў лукашэнскім раю…
    Астроўскі цалкам сьвядома адрэзаў сабе перспектывы палітычнай дзенасьці, кажучы тое, ШТО НІ ПАЗЬНЯК, НІ ВЫСОЦКІ, НІ ТЫМ БОЛЬШ ЯКІ-НЕБУДЗЬ ПРАЙДЗІСЬВЕТ З АФІЦЫЙНАЙ АПАЗІЦЫІ, НЕ СКАЖУЦЬ НІКОЛІ!
    Але для будучыні беларускай нацыі будуць большае значэньне мець ціхія словы на сайце “Беларусь – наша зямля”, чым увесь вой, енк і лямант афіцыйнай апазіцыі, уключна з усімі гэтымі “хартыямі”, “гаварым неправду” ды іншымі!..Таму адстойваючы свае перакананьні, я Вас заклікаю ва ўсялякім разе зьберагаць цывільнасьць і карэктнасьць да аб’ектыўна ГАЛОЎНАГА САЙТУ БЕЛАРУСКІХ ПАТРЫЁТАЎ НА СЁНЬНЯ!

    Цяпер па пунктах пытаньняў, якія Вы задалі персанальна мне. Гэта вялікія тэмы, і дзьвума словамі не абыйдзешся…
    1.Ва Ўкраіне я сапраўды знаходжуся часта. Бяз падтрымкі ўкраінцаў ня змог бы займацца сваёй дзейнасьцю. Нашыя ўкраінскія саюзьнікі далі нам штаб для працы, жытло…Гэта не мала. Але робім мы супольную справу, і калі б у нас была мажлівасьць – хіба мы не дапамаглі б ім?!.У Беларусі мне свайго часу, яшчэ пасьля перамогі на выбарах, улада зачыніла ўсе мажлівасьці, а менавіта – ЗНАЙСЬЦІ ПРЫСТОЙНУЮ ПРАЦУ, ЗАЙМАЦЦА НАЛЕЖНАЙ НАВУКОВАЙ ДЗЕЙНАСЬЦЮ (ВУЧЫЦЦА Ў АСПІРАНТУРЫ), ЗАЙМАЦЦА БІЗНЭСАМ. Афіцэр КДБ аднойчы пасьля затрыманьня шчыра мне сказаў:”Сяргей Іванавіч,нас задаволіць калі ў вас будзе роля асінізатара…”Мне прыйшлося працаваць нейкі час і грузчыкам, і вартаўніком на базе, але не для гэтага шляхта дадзеная Госпадам беларускаму народу! І я абраў свой шлях – БАРАЦЬБА З ДЭСПАТЫЯЙ, КАЛАНІЯЛІЗМАМ І МАСКАЛЬШЧЫНАЙ!
    Для мяне непрыймальныя абодва варыянты – як эміграцыя для Пазьняка,Саньнікава, Навумчыка ды іншых, так і імітацыя палітычнай барацьбы афіцыёзнымі апазіцыйнымі партыямі ды рухамі!.. Магу Вас заспакоіць, больш паловы свайго часу праводжу ў Беларусі, хоць і не заўжды ў Менску…Акром таго мы, а нас досыць шмат, хоць розная брыда намагаецца нас усяляк прыніжаць ды прымяншаць, мы – часта знаходзімся ў Вільні, Рызе. Варшаве… Але ў вырашальныя для краіны часы – я заўжды тут, аднак прыладжвацца да законаў канцлагера не зьбіраюся. Так, я – кіраўнік АКБПС, але ў ненармальнай сітуацыі каланіяльнай тыраніі лічу цалкам нармальна мець базу ва Ўкраіне. Дарэчы, ня толькі ў Кіеве, але і ў месцах на мяжы з Беларусьсю.І паверце, гэта яшчэ адыграе сваю ролю для нашай Бацькаўшчыны! Пажаданьні рэжыму, як і афіцыйнай апазіцыі, тут сыходзяцца, каб задавіць, узяць пад поўны кантроль…Але ня выйдзе…Сёньня я ў Берасьці, заўтра ў Гародні, а пасьля заўтра – ля Марыўпаля разам са сваім сябрамі…На сёньняшні дзень дзейнасьць нацыянальнага палітыка ані ў якім разе не павінная звужацца да пажаданьяў плебса. Трэба рабіць тое і так, што максімальна сёньня спрыяе інтарэсам абароны Незалежнасьці краіны ў гэты крытычны час… І займацца не пустымі дэкларацыямі ў стылі БНФ, ці Някляева, а рабіць справу…

    Я прыймаю Вашую заўвагу, што ня ведаючы і дзясятай часткі таго, што мы робім, ды і маёй ў прыватнасьці, абываталі кормяцца міфамі, стэрэатыпамі, часта стэрэатыпамі навязанымі ворагамі. Але займацца развянчаньнем патокаў іхнай брахні ня маю ні жаданьня, ні часу,ні патрэбы…Замест ня рэдка пустой балбатні палітыкаў, я абраў актывізм…Ну напрыклад – дапамога для байцоў украінскага войска лекавацца ў Латвіі, хіба гэта не нашая дзейнасьць?!.А вось адпачынак на цудоўнай украінскай прыродзе для беларускіх хлопцаў – хіба не патрэбны сёньня беларускаму Супраціву?!. А палітычны досьвед украінскіх патрыётаў няўжо будзе лішні беларусам?!.А сумесныя літаратурныя чытаньні маладых беларускіх ды ўкраінскіх пісьменьнікаў – хіба не патрэбныя?!.А чын Альянсу Балта – Чарнаморскіх Нацый?!.Ёсьць такі падыход – кожны пук рабіць піярам. Гэта падыход ня беларускі, іншага народу…А мой падыход – няхай справы кажуць самі за сябе! А народ калі – небудзь разбярэцца!..
    Мажліва часткова папрокі маіх сяброў і саюзьнікаў – праўдзівыя, а менавіта яны патрабуюць, каб было больш інфармацыі пра нашую працу…Магчыма мы прыйдзем да гэтага…Але Вы і самі разумееце, што інфармацыя сёньня – ЗВЫЧАЙНЫ ТАВАР, ЯКІ ПРАДАЮЦЬ ДЫ КУПЛЯЮЦЬ РОЗНЫЯ КЛАНЫ…НАВАТ ВА ЎКРАІНЕ АСНОЎНЫЯ ПАТОКІ ІНФАРМАЦЫІ КАНТРАЛЮЮЦЬ 3 КЛАНЫ АЛІГАРХАЎ – ПАРАШЭНКІ, КАЛАМОЙСКАГА І ЯЦЭНЮКА (ЦІМАШЭНКІ)!..Хоць там усё ж можна прабіць сьцяну, і нават украінская алігархічная дэмакратыя стаіць на 3 галавы вышэй за тыранічна – мафіёзныя СМІ Беларусі…Па некаторых прычынах тыя, хто пануе над СМІ беларускай апазіцыі, баяцца нас гэтаксама як і рэжым…Пераадолець падвоеную блакаду практычна неверагодна пакуль…Глядзіце, у часе Майдану я выступаў там ня многім пасьля амерыканскага сенатара Маккейна ( у 2-і раз), але аніводная СМІ Беларусі нават не прыгадала пра гэта!..Украінскія каналы далі, а СМІ беларускай апазіцыі як заўжды прамаўчалі…
    Ва Ўкраіне былі розныя беларускія захады, але нашыя апазіцыйныя СМІ заўжды паказвалі аднаго і непаважанага там беларускага крыкуна…Бо такая замова!..

    Дык вось, ставячы сабе на месца простага беларуса, гледзячы на ўсе гэтыя падвоеныя падыходы да патрыётаў з боку абзацапазіцыі, хлусьню, перакручваньне фактаў, замоўчваньне годных людзей, напэўна я б таксама ніколі не пайшоў за імі !..
    Нельга на крывым збудаваць моцнае!.. Чытаю на розных апазіцыйных сайтах ад простых людзей;”Чаму замоўчваюць беларусаў з Майдану? Чаму ізноў тыя самыя абрыдлыя пысы? Навошта падстаўляеце яўна недасьпелую і нічога неразумеючую жанчынку?!.Чаму ізноў блакуюць патрыётаў?!.”
    А ў адказ – цішыня…

    2. Я Вам скажу шчыра, як толькі пачуў пра тое, што “вось у гэты раз, пасьля такой Рэвалюцыі ва Ўкраіне – беларусы абавязкова прачнуцца”, я вельмі іранічна паставіўся да гэткіх спадзеваў…Нацыя пачынаецца з элітаў…Павінная нарадзіцца нацыянальная эліта! А пакуль ёсьць толькі асобныя нозьбіты! Ну хто-хто, а Вы ня будзеце ж Мілінкевіча, Міхалевіча, Бандарэнку ды іншых гэтых палітбізнэсмэнаў называць элітай!..
    Прыйдзецца ўсё паставіць з галавы на ногі…Нельга каб люты Іван ці растаўшчыкі, як Шэйлак ды Гундэрман (калі зьвярнуцца да класікаў- Шэксьпіра ці Золя), вызначалі беларусам, як ім жыць, за кім ісьці ды каго слухаць!.. Але Вы правы, хіба тыя беларусы, якія бяруць грошы з чужых рук, ад людзей яўна брудных і подлых, ня бачаць хто гэта і што гэта?!.Хіба тыя, хто сядзіць у штабах апазіцыі, не разумеюць, што такая “дзейнасьць” – гэта цалкавітая мурня?!.Але ж сядзяць, але ж бяруць, але ж моўчкі ківаюць галовамі, апусьціўшы вочы долу!..Дык што патрабаваць ад чалавека з заводу ці камбайнера?!.
    Таму я Вас прашу ды іншых прыстойных людзей – выдзіраць актыў з эшэлонаў кішэнных партый! Высьмейваць дурныя і гратэскныя прапазіцыі псеўдакандадаў на псеўдавыбарах, як і куклаводаў, якія такім чынам зьдзекуюцца над беларусамі (“а давайце вулучым “жэншчыну” альбо рыжага ката”)!

    Я АНІВОДНАЙ ХВІЛІНЫ НЕ СУМНЯЮСЯ, ШТО Ў НАС БУДЗЕ ЧАС ВЫЗНАЧЭНЬНЯ, ЧАС ЎЗДЫМУ, КАЛІ ПАЎСТАНУЦЬ САПРАЎДНЫЯ ЛІДЭРЫ, ПАЛІТЫКІ І ГЕРОІ, АЛЕ ДА ТАГО ЧАСУ НЕ ПРАСКОЧЫШ ХЦІВАЙ СЬЦЕШКАЙ БАЛБАТУНОЎ АД АПАЗІЦЫІ! ГЭТЫ ЧАС ПАТРЭБНА РЫХТАВАЦЬ ЦЯЖКАЙ ДЫ КАРПАТЛІВАЙ АРГАНІЗАЦЫЙНАЙ ПРАЦАЙ БЯЗ КАМЯРАЎ ДЫ ЮПІТЭРАЎ!

    Сур’ёзную справу робяць і робяць шмат людзей, ня толькі мы, але амаль пагалоўна – гэта людзі “малараскручаныя”, ставяць справу вышэй сваёй шкуры!..
    Вось тыя 200 беларускіх спартанцаў, якія зараз ваююць за Ўкраіну – гэта лепшы адказ пра сапраўдную сілу беларускага народу! І гэта ўжо вельмі сур’ёзна. Зараз тыя самыя растаўшчыкі ад апазіцыі суюць ім грошы, намагаюцца падкупіць. Гэта іхная зброя, палітычных сьпекулянтаў, каб падняволіць беларускую нацыю нават пасьля Лукашэнкі…Каб потым, у вырашальны час штыкамі гэтых герояў задушыць нас з Вамі, узурпаваць уладу ў краіне, стаўшы новымі алігархамі, закабаліць беларусаў гэтаксама як гэта робіць цяперашняя ўлада!..

    Зараз вельмі цяжкі час, калі сапраўдны нацыянальны ўздым беларусаў не патрэбны магутным міжнародным сілам. А найбольш небясьпечны і шалёны вораг ужо бярэ Беларусь за горла, ужо размяшчае тут свае вайсковыя базы, арганізоўвае 5-ую расейскую калону (пра якую так і не прагаварыў узурпатар)…Вельмі хутка фашысцкая Расея паставіць пытаньне рубам. У нас вельмі мала часу, каб падрыхтавацца. Гэта ўдвайне цяжэй рабіць, маючы на карку каланіяльную тыранію, але гэтыя выпрабаваньня ўжо блізка…Мяркую, на адбудову рэальнага Супраціву і патрэбна скіроўваць свае высілкі.

    Я Вас прашу не адчайвацца! Шкада, што многія вельмі годныя патрыёты так і не дажылі да часу свабоды, вельмі шкада! Але ёсьць шмат людзей па-за межамі апазіцыйнага афіцыёзу, якія ўжо зараз ёсьць Сіла, і гэтая сіла будзе мацнець насуперак усёй хлусьні,муці ды аплачанай блытаніне кішэнных прапагандыстаў рэжыму ды апазіцыі!..Тое аб чым я зараз кажу – ужо разумеюць тысячы і тысячы людзей! А прыйдзе час – нас пачуюць і мільёны! Не сумнявайцеся!

  4. Павел Біч кажа:

    Дзякуй Сярожа за такі змястоўны адказ. Шчыра кажучы я такога не чакаў. Я челавек не публічны, і не палітык. Самае большае гэта культуролаг, як і вызначіў меня сп. Астроўскі. Да і то вельмі аднабокій – ведаю добра толькі Расею і рускіх. Палякаў, украінцаў і прыбалтаў ведаю мала. Палякаў абруселых ведаю па жыцці ў Сібіры, але разумею, што там яны цалкам іншые. Ну украінцаў крышку ведаю, таму што ведаў іх па жыцці ў Расеі. Паначытаўшы постмодерністаў, спрабую абаснаваць русафобію. Але такіе мае каментары не прапускаюць. І адразу пытанне – не прапускаюць таму што не згодны са мною, ці ад таго што баяцца што іх абвінавачаць ў распальванні нацыянальнай варожасці. А можа яны пастаўлены уладай? і такіе мыслі у меня круцяцца. Але што з таго? Я ж нічога не магу зрабіць. Так і нечего тады будаваць версіі кшталту тых што любіць сп. Астроўскі. Зараз напісаў артыку “Варыянты нашай будучыні” Буду рассылаць. Што рабіць с сп. Астроўскім не ведаю. ЁН нацыяналіст, я нацыяналіст, але ён метафізік, а я постмодерніст. І нам відаць ніколі не сайтіся.

  5. Павел Біч кажа:

    Сп. Астроўскі, ў гіперреальнасці ў якую Свет паспяхова ў’зжае, мяжа між уяўным (воображаемым) і рэальным сціраецца. Нават гэта адбываецца ужо на ўзроўні фізіалогіі ( з’яўленне геяў, змена пола і т.п.) Адзінае што яшчэ людзям паказвае што рэальнасць існуе гэта смерць челавека. Вам як доктару медыцыны гэта ж вядома. Калі я трапляю да медыкаў, я ім заўсёды цітую фразу Ніцше:” Нічего не понімаемо. только обозначаемо і іскажаемо”. Яна як раз для медыцыны. Але гадоў праз 20-30 дабяруцца і да смерці. (змогуць прадлеваць біалагічнае жыцце челавека да гадоў 120, але яно будзе настолькі нецікавым для старцаў. што яны дабраахвотна будуць канчаць яго ужываннем таблетак, якіе будуць ў свабодным гандле (толькі патрэбна будзе прадставіць спраўку. што утілізацыя тела аплачена). Вось тады пачнецца ужо жыццё якое нам нават і не снілася. Як вы змаглі захаваць такіе погляды будучы доктаром навук для меня таямніца. Я быў пару разоў на філасовскім семінаре, так скажу, што молодзь ужо не хоча нічога чуць акрамя постмодернізма. Казаць што я Рэаліст, гэта усё роўна што сказаць – я челавек з поглядамі 18 ст. Гэта вас збліжае з лукашыстамі і рускімі у якіх такіе погляды пануюць. Лібералізм перпендікулярны нацыяналізму. т.е. нейтрален, і вашы наскокі на яго безсынсоўные, толькі будзеце адпугіваць адукаваную молодзь, а да вас будуць ліпнуць усялякіе мракабесы з БРСМ. праваслаўных, каталікоў, казакаў і т.п.

    • Алесь Астроўскі кажа:

      1) Што б вы ні казалі, сп.Біч, ваш постмадэрнізм – усяго толькі сьвятаглядная мода, накінутая глабальнай ліберастычнай мафіяй, а прасьцей, сіянакратыяй. Апошняя мае ў сваіх руках друкарку для вырабу баксаў (гэтая форма сацыяльнага паразітаваньня ў сваёй “выніковасьці” пераўзыходзіць гандаль наркатой ды зброяй…). А за баксы многія могуць маму родную прадаць, ня тое што прыкінуцца постмадэрністамі.
      Постмадэрнізм нават у сваёй назве нясе дэкадэнс, а прасьцей дэгенерацтва. Арыентавацца на такое агідства ў фармаваньні ўласнага сьветагляду?!… Ганьба!

      2) Каб Ніцшэ выстаўляць у якасьці медыцынскага аўтарытэта, трэба ведаць колькі людзей ёй выратаваў ад сьмерці ці хаця б ад пакутаў (балаболіць можна ўсялякае – ты практычна што карыснае зрабіў?). Дык колькі, сп. Біч? А “медыцына”, заснаваная на рэлістычным, т.б. навуковым сьветаглядзе, пры ўсіх яе недахопах, нават сёньня ратуе мільёны… Заўтра будзе дапамагаць яшчэ большай колькасьці людзей. Усё залежыць ад яе далейшага разьвіцьця, а, дакладней, ад навукі, якая дае аб’ектыўныя ВЕДЫ пра нашу рэчасінасьць.

      3) Рэалістычна сьветагляд – гэта НЕ матэрыялістычны сьветагляд і гэта НЕ ідэалістычны сьветагляд (дарэчы, ваш постмадэрнізм-дэгенерацтва – тыповы праклад суб’ектына-ідэалістычнага сьветагляду).
      Адзін з прынцыпаў рэалістычнага сьветагляду сцьвярджае, што ёсьць шмат чаго – напрыклад, мой народ, людская цывілізацыя, наша галактыка, Сусьвет – што больш за мяне, даўжэй за мяне, важней за мяне, вышэй за мяне. Маё існаваньне, лёс залежыць ад гэтых аб’ектаў, вызначаецца гэтымі аб’ектамі, бо я жыву ўнутры іх. А таму я не змагу нармальна існаваць, а тым больш максімальна самарэалізавацца (“жыцьцё склалася”), калі ня буду ўлічваць заканамернасьці існаваньня гэтых аб’ектаў.
      Іншы прынцып азначае, што галоўнай умовай, сэнсам існаваньня Сусьвету зьяўляецца неабмежаванае ПРАГРЭСІЎНАЕ разьвіцьцё. Я ў такой ступені станаўлюся суб’ектам рэчаіснасьці, у такой ступені маё жыцьцё набывае СЭНС, у якой падпарадкоўваюся (!) гэтай самай вялікай, самай высокай, найстратэгічнай уласьцівасьці Сусьвету – а, па-простаму, сапраўднаму Богу!

  6. Павел Біч кажа:

    Дзякуй сп. Астроўскі за змястоўнае тлумачэнне вашага светапогляда. Спрачацца нам безсынсоўна. Я мог бы канешне даць кучу цытат каб паказаць што ўся вашая тэрміналогія ужо адрынута як устарэўшая. Вось вы, не знайшлі нічога лепшага каб аб’явіць постмодернізм чарговай модай. Але ж мода пануе ў жыцці і ў гэтым няма нічога агіднага і прыніжальнага.(аналогом моды ў філасофіі ёсць дыскурс, парадыгма..) Словам “мода” ретраграды ў навуцы аб’яўляюць тое што ім не спадабаецца і яны спадзеюцца што яно хутка знікне як новая мода на дамскіе шляпкі. Але вяртанне да старой моды не адбываецца. І паглядзіце на себя, вы таксама ужо апранаецеся не па моде 90-х, а па моде пачатку 21 ст. А калі вы апранёцеся па модзе пачатку 20 ст. з вас будуць смеяцца. З павагай.

    • Алесь Астроўскі кажа:

      1) Мода зьменлівая, прыгажосьць – вечная.
      2) Цяпер будзе зафіксавана, што вы за моду. Разам з “філасофскай моладдзю, якая ня хоча нічога чуць, акрамя постмадэрнізму”…
      3) Таксама зафіксавана (на сайце), што вы лічыце, што ўсе гэтыя капіталізмы, камунізмы, ідэалізмы, матэрыялізмы, лібералізмы, псіхааналізы, метафізікі, нэалібералізмы і г.д., што ўсе яны часовыя, а вось ваш “постмадэрнізм” – гэта каштоўнасьць дык каштоўнасьць. Яна вечная! На постмадэрнізме эвалюцыя людскага сьветагляду завершана. Карацей, канец філасофіі…
      P.S.
      Дарэчы, цікава, а якія філосафы карысталіся Рэалістычным сьветаглядам у 18-м стагоддзі? Дый, хаця б, у 19-м, 20-м?

  7. Павел Біч кажа:

    Я думаў, што сп. Астроўскі задаволіцца маім “з павагай” і выйдзе з діскусіі адчуваючы сябе пераможцам. Але ён відаць хоча замацаваць “поспех”.
    Вашае першая ствярджэнне гэта чысты платанізм, ці, інакш кажучы, даволі старая праблема універсалій. Кажуць, што яна да сіх пор не вырашана – чым кошка наогул (як назва жывёлы) адрозніваецца ад канкрэтнай кошкі.
    А цікава пад якой рубрікай вы меня фіксуеце? Ліберал, сіаніст, нацыяналіст? Гледзячына тое што дадзены сайт хоча быць нацыяналістычным , а меня нацыяналіста ніяк не друкуе, відаць сайт не лічыць галоўным нацыяналізм. Што тады? можа барацьба з лібераламі, сіяністамі, усялякімі …кратыямі? Тады меняце назву сайта на адпаведную, не уводзеце людзей ў зман.
    Усё што вы пералічылі ў гэтым пункце вядома ж часовые з’явы. У тым ліку і постмодернізм. Зноў паказалі сябе закаренелым метафізікам, якіе лічаць што ёсць нешта вечнае.
    Як такавога рэалістічнага светапогляда не існуе. Вызначыў сябе як рэаліста, вы захацелі паказаць што вы разважаеце вельмі, вельмі трэзва. Так кажуць звычайна людзі далёкіе ад філасофіі. але вы ж доктар навук. Усе хто лічыў што реальнасць існуе, незалежнай ад челавека, а свядомасць гэта люстэрка, ў якім гэта рэальнасць прадстаўляецца, карысталіся термінам Рэальнасць, амаль як ў сярэдневечче паняткам Бога.Гэта значыць што савалі яго куды папала. Гэта яўная прыкмета метафізікі.Так цягнулася амаль да 19 ст. Метафізіку постмодернізм знішчае. Для іх гэта матнае слова. Дарэчы. каб быць дакладным, ў сярэдневеччы існаваў атыжолак арістотелеўскай, хрысцыянскай схаластыкі. якіе называлі сябе рэалістамі. Гэта секта праіснавала нядоўга і знікла разам з схаластыкай. А дарма вы не друкуеце мае артыкулы. Я там абгрунтоўваю нацыяналізм з пазіцый постмодернізма. Думаю чытачам гэта было б цікава. Але відаць нацыяналізм для вас не галоўнае.

    • Алесь Астроўскі кажа:

      “А дарма вы не друкуеце мае артыкулы. Я там абгрунтоўваю нацыяналізм з пазіцый постмодернізма”.

      1) Калі нацыяналізм – любоў да свайго народу – можна абгрунтаваць з пазіцый, постмадэрнізму, тады чаму ўся “філасофская моладзь, якая ня хоча нічога чуць, акрамя постмадэрнізму”, пагалоўна ліберасты – т.б. дэгенераты і зацятыя ворагі ідэі ўладкаваньня людскай цывілізацыі як сістэмы свабодных нацый, падпарадкаваных прынцыпам сацыяльнай, нацыянальнай і біялагічнай справядлівасьці?!
      2) Нацыялізм – адна з найвялікшых гуманістычных каштоўнасьцяў, якая вынікае з Рэалістычнага сьветагляду. Для абгрунтаваньня стваральнага нацыяналізму гэтага сьветагляду дастаткова.

      =
      “Усе хто лічыў што реальнасць існуе, незалежнай ад челавека, а свядомасць гэта люстэрка, ў якім гэта рэальнасць прадстаўляецца, карысталіся термінам Рэальнасць, амаль як ў сярэдневечче паняткам Бога”

      3) Рэчаіснасьць існуе і незалежна ад чалавека, і залежыць ад яго ў той частцы, якая даступна чалавеку. Пры гэтым, ня толькі сам чалавек, але і яго думкі, пачуцьці, той ці іншы сьветагляд – часткі ўсё той жа Рэчаіснасьці. Па гэтай прычыне выйсьці за межы рэчаіснасьці немагчыма, па гэтай жа прычыне яна заўсёды аб’ектыўна больш, важней, вышэй за любога чалавека, якім бы постмадэрновым ён ня быў.
      4) Як вы самі кажаце, акрамя Рэчаіснасьці, постмадэрністам не падабаецца яшчэ і Бог. Між тым, тут разам атрымліваецца той самы ідэалагічны наборчык, які на Захадзе ўвесь час культываваўся ліберастамі, а на ўсходзе – камунякамі. Абедзьве ідэалагічныя плыні, як і іхных адэптаў на пасадах, разам “аб’ядноўвала” сіянакратыя. Па гэтай прычыне гэтыя дзьве групы левакоў нібы па форме і нібы геаграфічна былі рознымі, а па-сутнасьці былі адным і тым жа крывава-дэгенерацкім г*.
      (Дарэчы, пра ідэалагічнае і арганізацыйнае адзінства ліберастызма і камунячасьці цяпер у сеціве можна знайсьці шмат матэрыялаў, ёсьць яны і на нашым сайце; некаторыя людзі жыцьці аддалі, каб гэта выкрыць).
      Карацей, вылучаю ідэю: “постмадэрнізм” – новая (па форме, а не па сутнасьці!) сьветаглядная суб’ектыўна-ідэалістычная плынь, якая прызначана падрыхтаваць новую “модную” замену ідэалогіям ліберастызма і камунізма, якія на сёньня цалкам дыскрэдытавалі сябе папярэдняй дегенерацка-крывавай гісторыяй. Вось верагодна з чым зьвязана прапаганда новай сьветагляднай моды.

  8. Павел Біч кажа:

    Прамой цеснай сувязі між філасофіяй і палітыкай не існуе. Напрыклад, ў фашызме была як правізна. так і левізна. Для філасофіі тэматыка нацыяналізма ня ёсць стержневой. З аднаго боку яна для яе нецікавая (усе дагадваюцца што нацыяналізм вырастае з умоваў жыцця людзей аж да іх фізіалогіі, а з другога ён ёй не па зубах, таму што гнездіцца негдзе глыбока ў падсвядомасці. Што да сацыёлагаў, то яны (прынамсі беларускіе) працуюць ў дыскурсу мадэрнізму. Вызначаюць яго з дапамогай такіх метафар як душа, дух, паветра, вагонь глеба, пах (тут рускі дух, тут Руссю пахне), любовь (вашае выначэнне). Калісьці гэта чытачоў задавальняла, цяпер Не. Расейскіе сацыёлагі на гэтым ўзроўне застаюцца. Я спрабую пайсці далей.
    Другое вашае пытанне – чаму наша молодзь прынцыпова чураецца тэмы нацыяналізма (і так здаецца было і раней) вельмі цяжкае. Можа тая ж прычына чаму дачнікі ў электрычках замест “Народанй волі” хватаюць “Камсамолку”. (ведзь там іх ніхто не кантралюе і не фіксуе што яны чытаюць). У першай ім нагадваюць аб нацыі, а ў другой – Не. Першае ім надае боль, таму што нагадвае ім што яны не паўнавартастная нацыя, а нейкі атростак рускай нацыі -беларусы. Любіць неарыгенальнае, неадметнае народ не можа ў адрозненне ад мастацкай інтэлігенцыі для якой патрыятызм гэта службовы абавязак, ці хоббі. Да таго ж народ праз адраджэнцаў ведае што ён народ адсталы (ўзнік толькі пасля “Дудкі” Бурачка) і селянскі. Гэта таксама прыніжальна. Я уж не кажу пра панаванне у нас рускай культуры, якая нас забівае з детскіх садікаў. Гэта версія якой прытрімліваюсь я, і зпадзеюся таксама літвіны нашай краіны. Т.е. я хачу сказаць што прыніжальны дыскурс захапляе ў палон нават філосафаў і маладых і старых як і дачнікаў. Варта быць відаць такім маргіналам як я, якія з дяцінства ненавідзяць усё агульнапрынятае; так я па крохам сбіраю тое што мімаходам кажуць філосафы і будую на гэтым теорыю нацыяналізму.
    Па п.3 і 4, спрачацца безвынікова. Я лічу што філасофія якой вы прытрымліваецеся ужо застарэла, яе панаванне адышло ў нябыт. І мяжой пасля якой ей болей не стала мейсца сталіся Асвенцым і Гулаг.
    Ідэалогію якой вы прытрымліваецеся дакладна апісаў бразільскі каталіцкі мысляр Дэ Плініё Алівейра. Там як раз і пішацца што пасля заразы камунізма лезе яшчэ больш страшэннай зараза -лібералізм і сутнасць іх адзіная. А перад імі былі заразы Адраджэння і пратэстатызма. Я гэту кніжачку даваў чытаць С. Высоцкаму. Хай выскажацца на вашым сайце. Не бачу прычынаў чаму гэта можа не спадабацца рускім і праваслаўным.Ўзровень і менталітет паўднёвых амеріканцаў блізкі да менталітета праваслаўных. Але ж мы паўночны народ! Сп. Астроўскі, а гдзе па-вашаму болей нацыяналістаў (нашых) сярод геяў, ці сярод РПЦ, БРСМ і нашых казачкоў? Вось то-то і яно, што вам засцілае вочы ненавісць да лібералізма-свабоды. Ваша ідэальная Беларусь гэта нейкая там Расея. Ідэалам для меня з’яўляецца цяперашняя Літва, як яны удала адбіваюцца і ад рускасці і ад польскасці, застаючася нават каталікамі. У беларусаў гэтак не атрымліваецца . Чаму??? Але ж я прагназую ў апошнім артыкуле што калі мы не адрадзімся (зараз пачну рассылаць) праз літвінства наш народ пачне развальвацца на рускіх і палякаў. Да каго вы прымкнёцеся? . Беларускасць сябе вычарпала паказала нежыццяздольнасць. Гісторыкаў літвінскага напрамку ужо превентыўна выкідваюць з ВНУ. Куль-Сільвестрава, Семенчук яшчэ ў Гародні, ці уже ў Польшчы?

    • Алесь Астроўскі кажа:

      1) Дзякуй, спадар Біч, за Дэ Плініё Алівейра. Але ёсьць яшчэ мысьляры, якія адкрылі тое ж…

      2) Пішаце: “…дзе па-вашаму болей нацыяналістаў (нашых) сярод геяў, ці сярод РПЦ, БРСМ і нашых казачкоў?”
      Калі ўжо ставіць такое пытаньне, то яно павінна гучаць прыкладна так: “Дзе МЕНЕЙ нацыяналістаў?”…

      3) Пішаце: “Гісторыкаў літвінскага напрамку ужо превентыўна выкідваюць з ВНУ”.
      Дарэчы, выкідаюць з ВНУ ня толькі гісторыкаў… Але, ня так важна, што выкідаюць ці пакідаюць, ня так істотна, за што даюць грошы-пасады, а за што не. Не істотна што модна, а што не. Тым больш ня важна, колькі чалавек прытрымліваецца той ці іншай сьветагляднай моды, распрапагандаванай пра СМдэзІ. Істотна іншае – найперш тое, у ЯКІМ КІРУНКУ жыць, працаваць. Інакш, дзеля якой МЭТЫ! А гэтая мэта, у сваю чаргу, павінна быць ПРАГРЭСІЎНАЙ – т.б. такой, якая аб’ектыўна зьяўляецца правільным, сэнсоўным арыентырам. Толькі тады яна будзе надаваць сэнс жыцьцю чалавека, які будзе з’арыентуецца на яе.
      Цябе жыцьцёвыя хвалі-плыні кідаюць, нясуць нібы човен у акіяне то ў адзін бок, то ў іншы, а ты ўвесь час нібы стрэлка компасу паварочваешся тварам да прагрэсіўнай мэты і рухаешся да яе. Толькі тады да чаго-небудзь сапраўднага прыплывеш. Пры такім падыходзе да жыцьцёвага арыентаваньня галоўнае – дакладна Ведаць, якая мэта зьяўляецца Прагрэсіўнай. Таму найперш на гэтым пытаньні і варта зацыклівацца…

      4) Пішаце: “Да каго вы прымкнёцеся, да рускіх ці палякаў?”
      Спадар Біч, вы так часта адкрыта ці больш кантэкстуальна задаеце гэтае пытаньне, што мне ўжо даўно зразумела, што гэтае пытаньне вы даўно і пакутліва задаеце сабе.
      Перада мной такога пытаньня няма. Я – Вялікалітвін-Беларус – законны гаспадар на Сваёй зямлі, Зямлі маіх Продкаў. І альбо я забясьпечу (дамагуся, заваюю, зраблю, дасягну) усім сваім нашчадкам, усяму свайму народу такое ж самаадчуваньне (і адпаведныя магчымасьці, персьпектывы!!!), альбо загіну. Але ні да ляхаў-здраднікаў, ні да маскалёў-хамаў не далучуся.
      Прымайце хутчэй такую ж пазіцыю і вам стане значна лягчэй. Тым больш, што толькі гэтая пазіцыя адпавядае паняцьцю Прагрэс…

  9. Павел Біч кажа:

    Не бачу ніякой розніцы – пытацца гдзе болей, ці пытацца гдзе меней нацыяналістаў. Па моему сярод геяў іх болей. Патрабаваць адказу ад анкетаў, запытальнікаў, я думаю вы ужо зразумелі, безсынсоўна. Формула М.Мак-Люена: “средство есть сообщеніе”. Інформацыя з вайны на Украіне падтвярджаюць гэтую формулу. Я доўга не мог гэтую формулу зразумець, пакуль не дайшло што “средсто” гэта той хто дае інфармацыю, яе аппрацоўвае, інтэрпретуе.
    Як і варта было чакаць, вы як закаранелы метафізік верыце ў Прагрэс. Я пісаў вам што пасля Асвенцыма ў яго вераць толькі другаразрядные мысляры, ці выміраюшчые старпёры. Якога прагрэса можна чакаць, калі на зямлі такі ізбытак насельніцтва і пачынаецца пераселенне народаў. 6:-й варыянт, які нас чакае аб гэтым. Хаця вы меня не друкуеце, я усё ж такі дашлю вам свой артыкул. Надрукаваць не прашу, таму што ваш сайт малачытаемы.
    Цікава, што адсталасць ў светапогляде не дае захаваць нават маральнасць, якой вы спрабуе абараніцца.(немагчыма быць маральным дурнем). Што гэта: “палякі-здраднікі і маскалі-хамы”? Ці вы хацелі каб палякі думалі аб сабе меней чым аб нас? З якіх пор рускіе сталі хамамі? Якраз наадварот. Яны маюць напалову азіяцкую ментальнасць ў якой хамавітасці меней чым у еўрапейцаў.

    • Алесь Астроўскі кажа:

      1) Вера ў прагрэс – адно з галоўных, што падтрымоўвае, асьвятляе надзеяй наша людскае жыцьцё, надае яму сэнс.

      2) А як вы самі называеце маскалёў-каларадаў, якія ідуць ва Ўкраіну забіваць украінцаў?! Як вы называеце маскалёў-ватнікаў, якія застаюцца дома, але амаль 100%-ва падтрымліваюць тых, хто ідзе забіваць украінцаў? Якое вашае азначэньне для гэтай публікі?

      3) Як вы называеце палякаў, якія здрадзілі саюзу Пагоні і Кароны, які прызначаўся для таго, каб разам бараніцца ад агрэсараў. А цяпер з-за гэтай здрады і мы – беларусы-літвіны, і яны – палякі, будзем разам чакаць, хто раней, ці хто больш пацерпіць ад гэтых агрэсараў? Чакаю вашага азначэньня… Ці зноў толькі даведаемся, што імкненьне адрозьніваць Дабро ад зла “гэта метафізіка”? Думаеце, гэтай сваёй “метафізікай” вы ўжо ўсё патлумачылі? Дзе вашыя адказы? Дайце хоць адзін?!… А то мне ўжо проста няёмка за вас.

      4) Артыкул не дасылайце, таму што наш сайт “малачытаемы”. Акрамя таго, мы ўжо гады два як дамовіліся, што вы будзеце друкавацца ў якой-небудзь “Народнай волі”, якая выдаецца на грошы ліберастаў і ў якой вас прымуць і зразумеюць…

  10. Павел Біч кажа:

    1. Верыце ў прагрэс – на здароўье. Але “беда” ў тым што ў яго перасталі верыць самые разумные людзі (і філосафы і пісьменнікі і сацыёлагі…) Як трапна заявіў Чэрчыль пасля вайны: “цяпер фашыстамі будуць называць тых хто супраць яго змагаўся”. Вось вы агляніцеся вакол і упэўніцеся што цяпер аб прагрэсе больш за усіх балтаюць мракабесы усіх масцей.
    2. Тое што вы рускіх ў іх цяперашнім стане пачалі называць хамамі (відаць набраліся гэтай назвы ад палякаў) сведцыць толькі аб скуднасці вашага славарнага багажа.
    3. Прайшла інфармацыя што калі на нас папёрлі маскалі, мы 10 разоў прасіліся аб хайрусе з Каронай. Мяркую калі б яго не адбылося нас чакаў бы лёс Ноўгародскай ці Пскоўскай рэспублік. За 500 гадоў сумеснага пражывання ў РП можна знайсці шмат фактаў і дапамогі нам з боку палякаў і недапамогі. Калі б ВКЛ знікла у канцы 18 ст., а Карона ацалела, можна было б яшчэ казаць аб здраде палякаў. Але мы зніклі адначасова і таму усе вашые развагі пра палякаў пахнуць расейшчынай. Я лічу палякаў (гэта пацвярджаюць характэрысцікі дадзеные ім нашым Пілсудскім) такім жа “недалёкім” народам як мы, украінцы і рускіе. У іх толькі болей нацыяналізма. Наколькі я ведаю ніхто так шмат не дапамагае апазіцыі як палякі. Але і тут са сваёй склочнасцью вылазеце наверх і спрабуеце усё абгадзіць.
    4. Нажаль ўчора вечарам агульным спіскам артыкул даслаў і вам. Вы настолькі суб’ектыўны і азлоблены тып што мая заувага што ваш сайт малачытаемы вызваў у вас вельмі нервовую рэакцыю. Можа варта б было б напісаць што вы геній а ваш сайт самый. самый..? Лепш падумайце чаму чытачы адхлынулі ад вашага сайта. Хопіць пальцаў адной рукі каб пералічыць тых хто піша на яго каментары.

    • Алесь Астроўскі кажа:

      1) Ну, вось, зноў толькі пра мяне. І ні слова пра сябе – ні воднага адказу на пытаньне. Замест гэтага адныя пярэчаньні фактам (!), што, відаць, цалкам адпавядае “неметафізічнаму постмадэрнісцкаму сьветагляду”.
      Узяць хаця б вашыя ўяўленьні пра тых жа палякаў.
      Вось вашыя словы “ніхто так шмат не дапамагае апазіцыі як палякі”.
      Вам, вядома, зь Менску бачней. Але ўжо шмат разоў мы праз сайт інфармавалі вас адсюль, з Гарадзеншчыны, пра наступныя дзеяньні палякаў у НАШЫ ДНІ:
      – сёньня працягваецца этнацыд беларусаў на Беласточчыне (а гэта этнічная беларуская тэрыторыя – па-іншаму, частка Нашай зямлі!);
      – сёньня ў касьцёлах Гарадзеншчыны службы праходзяць толькі на рускай і польскай мовах;
      – сёньня там жа ксянзы паранейшаму перыядычна заяўляюць: “Вы каталікі – зачыць палякі”;
      – сёньня і ў Польшчы, і тут на Гарадзеншчыне цалкам вольна і шырока гуляе выраз “Крэсы всходне”, з усімі кантэкстамі, якія гэты выраз нясе;
      – сёньня дзейнічае прапаганда “Карты паляка”, як і адбываецца сама акцыя па перапісваньні тысяч беларусаў на палякаў (дарэчы, рэжым прамаскоўскага дыктатара гэтаму толькі спрыяе);
      – сёньня дапамога з боку Польшчы аказваецца толькі тым “беларускім” “апазіцыянерам”, якія за 30 польскіх срэбранікаў гатовыя маці родную прадаць, ня тое што здрадзіць інтарэсам уласнага народа на карысьць польскіх імперыялістаў (за кошт гэтай “дапамогі” ствараецца прапольская агентура, варожая інтарэсам беларусаў; усяго толькі…);
      – сёньня ў Гародні ўсе памяшканьні, якія яшчэ 10 гадоў таму належылі беларускім арганізацыям, належаць польскім арганізацыям;
      – сёньня ў Гародні ёсьць толькі рускія і… польская школы;
      – сёньня па Гародні ходзяць экскурсіі з Польшчы, а ім мясцовы “экскурсавод І.” кажа: “Гродно – то польське място…”
      Вы ўсё гэта і таму падобнае называеце “дапамогай”, мы – здрадай агульнай справе. Акрамя таго, мы вось ужо шмат гадоў заклікаем палякаў адумацца (бо гісторыя абавязкова ім адпомсьціць за здраду, і час адплаты па ўсім відаць імкліва набліжаецца!…), а вы, нягледзячы на вядомыя факты – займаецеся апраўданьнем здарадніка, які, як вядома, горшы за ворага…

      2) У чарговы раз пераконваюся ў абсалютнай бессэнсоўнасьці спрачацца з вамі. Нашай беларускай справе ваша цьвёрдая постмадэрнісцкая пазіцыя – на дне глыбокай яміны – нічога не дае. Пустая страта часу… Ну, што ж, жывіце ў сваіх уяўленьнях, што “аб’ектыўнай Праўды няма”, што “арыентавацца на Прагрэс – гэта мракабесіе”, што “Бог памёр”, што “палякі дапамагаюць апазіцыі”, што “тыя, хто выкрывае глабалісцкую сіянакратыю – мракабесы, якія прытрымліваюцца тэорыі змовы” і г.д. Гэта ваш выбар. Але тады не іміціруйце змаганьне за беларускія інтарэсы…
      Ідзіце на іншыя сайты і не займайце наш час.
      Пра каментары не хвалюйцеся. Гэта – ня вашая праблема…

  11. Siarhiej кажа:

    Спадарства! Не трэба друкаваць тут шмат літараў!
    Рэалістычны падыход – гэта аналіз і сінтэз фактаў. Будуецца канструкцыя, схема, алгарытм, граф (называйце як хочаццца) са зваротнымі і прамымі сувязямі. Канструкцыя правяраецца часам паводле новых фактаў і падзеяў, якія можна прадказаць зыходзячы з канструкцыі. Таксама ўносяцца карэктыроўкі ў канструкцыю.
    Філасофія – гэта мертвая навука. Сённьня замест яе маем Агульную Тэорыю Сістэм (АТС). Дэмаграфічны выбух, тэхналагічныя дасягненьні, сацыяльны паразітызм, дэзынфармацыя, змена клімату, недахоп вады ды іншых рэсурсаў, тэрарызм, імпэрыялізм, … Усё можна ўкласьці ў канструкцыю паводле АТС. Карыстаньне “філасофскімі” паняцьцямі толькі блытае і выклікае маласэнсоўныя спрэчкі.

  12. Павел Біч кажа:

    Сяргей, а як ты ставішся да неўдзелу апазіцыі ў цяперашніх Выбарах? Да Руху Некляева? Чым лічышь апазіцыя павінна займацца ў бліжэйшые гады? Што табе падсказвае твой светапогляд АТС? Мая прапанова стаіць на сайце “Мы-нацыя”.

  13. Павел Біч кажа:

    Сп. Астроўскі, а хто вінаваты што беларускіе справы ў Гародне апынуліся ў такім гаротным стане? Я ў гэтым абвінавачваю нашу назву “белые рускіе” Калі б засталіся літвінамі, у нас быў бы моцны дух супраць апалячвання, як у нашых паўночных суседзяў. Ці як у нашых паўднёвых суседзяў – украінцаў. Няўжо вы не адчуваеце ганебнасць назвы “белый рашка”, ці “бялорусін”, як нас завуць палякі? З такой назвай. нас праз 20-30 гадоў наогул не застанецца. будуць адны “рускіе” і “палякі”. Уважліва прачытайце мой сакавіцкі артыкул на сайце “Мы-нацыя”

  14. Павел Біч кажа:

    Сяргей, ты напісаў,што “усё можна ўкласьці ў канструкцыю паводле АТС”. Так засунь туды Беларусь і скажы нам чым павінна займацца апазіцыя ў бліжэйшые гады. Я засунуў яе ў свой постмодернізм і адтуль вылез адказ – меняць свядомасць народа праз адмову ад халуйская назвы “белый рускі” і вяртання да літвінства.

  15. Siarhiej кажа:

    Павел Біч: Што табе падсказвае твой светапогляд АТС?

    Будаваць нацыю і краіну, у тым ліку мяняць свядомасьць і не толькі “праз … вяртання да літвінства”. Адмова “ад халуйская назвы” мала каго турбуе. Бараніць сваё, багацець, ведаць мову і сапраўдную гісторыю, заховываць набыткі культуры, … Адукацыя і засваеньне новых тэхналогій … Супрацьстаяць замбаваньню лукоўскай і маскоўскай прапагандай …

    “Выбарам” – байкот, можна з падтрымкай Статкевіча. З усімі дробненькімі плынямі “апазіцыі”, а буйных няма, трэба знаходзіць нешта агульнае і ўзаемна падтрымліваць, але асцерагацца “падстаў” – псеўдаапазіцыі. Няхай “псеўды” гуляюць у свае дурныя гульні і марнуюць грошы …

    Ва ўсім Свеце надыходзіць час нацыяналізму, але трэба трымацца міжнародных правілаў. Браць прыклад у абароне сваіх інтарэсаў з жыдоў і швейцарцаў …

  16. Siarhiej кажа:

    Адна з важнейшых праблем – алкагалізм і дэмаграфічная дэградацыя, другая праблема – “мацюкі”, хамства – культурная дэградацыя, прапаганда масквы і лукі вядзе да абыдлячываньня …

  17. Siarhiej кажа:

    Сёньня назіраецца міжнародная фінансавая карупцыя звязаная, у першую чаргу, з банкамі. Дэмаграфічныя выбухі і галеча ў Афрыцы і Азіі … Блізкая пагроза – “здзічэньне” расейскай федэрацыі …

  18. Павел Біч кажа:

    Я задаволены што Сяргей ужо не лічыць вяртанне да літвінства глупствам. Тое што гэта пакуль мала каго турбуе, так гэта ад таго што мала хто уяўляе моц імя (назвы). Я увесь час нагадваю што калі вы захочаце перайсці , скажам з атэістаў (хрысцыянскага паходжання) ў іслам. то першае што ад вас будзе патрабавацца гэта змяніць імя. Як челавек народжаны ў кепскім атрутным паветры не зауважае атруту, так і наш малой бачачы мапу велізарнай Расеі і чуя што ён ёсць маленькі белый рускі, набывае на ўсё жыццё комплекс непаўнавартасці. Паглядзі на таго ж Лукашенку. Прывязка да Расеі вядзе яго да страты краіны, але ён усе роўна па-руску лічыць Захад ворагам. Арыентацыя на расейскі рынак прывела краіну да эканамічнага краху. Рускасць нашага народу пазбаўляе яго супрацыўляцца замбаванню расейскімі СМІ. І г.д. і г. д.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы