nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

“Усё скончыцца, як заўсёды – вялікім гвалтам і крывёй” (частка 4, грамадскі сьветагляд сп. Кульнёва і некаторых яго чытачоў)

1 ліпеня, 2015 | 6 каментарыяў

Рэдакцыя.

Кульнёў 4.1У першых дзьвюх частках данага матэрыялу выказаўся спадар Кульнёў, а ў трэцяй мы падалі выказваньні яшчэ дзясяткаў чалавек – як з украінскага боку, так і расейскага – якія былі справакаваны яго артыкулам. Аднак, як часта бывае на нашым сайце, адзначанае – толькі матэрыял для далейшага аналізу. У даным выпадку – аналізу таго сьветагляднага канфлікту, які сёньня распалены (!) паміж  брацкімі славянскімі народамі. Галоўны канфлікт у чарговай вайне расейскай імперыі супраць Украіны (на гэты раз – гібрыднай), вядома, вайсковы, бо ў ёй ужо загінулі ды паранены тысячы людзей, а сотні тысяч сталі ўцекачамі. Каб не было недасказанасьці, паўторым у чарговы раз: усе сябры рэдакцыі цалкам на баку ўкраінскага народу, жадаюць яму хуткай і поўнай перамогі. Пра гэта мы вызначыліся адразу і адназначна… Таму цяпер нас больш цікавіць, што робіцца ў галовах расейцаў. Няўжо 80% зь іх на пытаньне: “Ці хочуць рускія вайны [сёньня з украінцамі]?”, – упэўнена адказваюць: “Так, хочам!

 

Аўтар артыкула, Іван Кульнёў, у гэтым канфлікце фармальна знаходзіцца ў прамежкавай пазіцыі. З аднаго боку ён – рускі, але з другога, ужо пару-тройку гадоў жыве ды вучыцца ў Нямеччыне. Зразумела, што трапіў ён туды ў т.л. з-за свайго крытычнага стаўленьня да расейскай імперскай рэчаіснасьці. Гэтае стаўленьне за час знаходжаньня ў Еўропе, як відаць, ня зьнікла. Прыехаўшы на Расею, спадар Іван сьвежым вокам пабачыў абсалютна дзіўныя (нават дзікунскія) для цяперашняй еўрапейскай ментальнасьці грамадскія феномены, якія і апісаў, часта ўдала падсьвятляючы іх адпаведным фонам.

Яго і нас уражвае, што на Расеі сёньня татальна зьнішчаюцца гістарычна-культурныя каштоўнасьці; што нормай зьяўляецца камунікацыя з дапамогай агідных мацюкоў нават сярод жанчын; што маладыя дзяўчаты думаюць толькі пра тое, як выйсьці замуж за багатага; што назіраецца татальная дэгуманізацыя расейскага грамадства і наадварот уся жыцьцёвая прастора на Расеі насычаецца тэматыкай вайны (нагадаем, пасьля наведваньня ў Маскве галоўнай расейскай бібліятэкі, дзе аўтар пабачыў чарговую выставу, прысьвечаную “Вялікай Айчыннай”, ён выдыхае: “Тут усьведамляю, што ўсё яшчэ больш сур’ёзна, чым я думаў”); што на словах “сьвятыя” для расейцаў даты (напрыклад, 9 траўня) на справе аказваюцца толькі нагодай для таго, каб напіцца гарэлкі ды пабузіць (“пакідаць бутэлькі ў натоўп”), а ніяк не падставай для шчырага ўшанаваньня памяці загінулых продкаў; што на Расеі так і застаецца: асоба – нішто, дзяржава [улады] – усё; і, нарэшце, што сёньняшняе расейскае грамадства прасякнута “экзістэнцыйным страхам перад будучыняй”. 

Кульнёў 4.2Івана і нас, натуральна, уражвае, што нават яго бацькі, якія чыталі Салжаніцына, Дудзінцава, Жыгуліна, Вайновіча, Рыбакова, Ахматаву, Цьвятаеву, Адамовіча, Быкава і нават Шаламава, цяпер заяўляюць: “Мы за Ўладзіміра Ўладзіміравіча! Не хапала, каб у нас яшчэ такое было, як на гэтай Украіне! Зьнішчым гэтую бандерву праклятую! … Фашысцкая бандерва! Калі трэба, пойдзем зь віламі Радзіму бараніць!”  То бок яго бацькі, якія, са слоў аўтара, “ўсё жыцьцё імкнуліся толькі ўверх, культывуючы ў сваіх дзецях гуманізм, арганічна не выносячы дзікунства народных масаў”, самі ператварыліся ў… тыповых расейскіх ватнікаў.

Для нас апошні факт зьяўляецца самым важкім, самым паказальным. На меркаваньне аўтара іншы факт больш важкі. Гэта эпізод яго побыту на малой радзіме, калі яму пад воклічы: “За колькі ты прадаўся, вырадак? Колькі табе заплацілі? Наш Уладзімір Уладзіміравіч! Можа, у ФСБ патэлефанаваць?” – даводзілася ўцякаць зь мясцовай бібіліятэкі, дзе ён у школьныя гады правёў шмат часу. Іван каментуе падзею так: “Гэтая лексіка мне добра знаёмая па газетах 1930-х гадоў, зь якімі даводзіцца шмат працаваць. Усе гэтыя шпіёны, вылюдкі, здраднікі [аказваецца] не засталіся на выцьвілай газетнай паперы [тых часоў] і не пыляцца ў архіўных справах нявінна забітых, яны зноў выскачылі адтуль і пасяліліся ў душах і галовах мільёнаў”.

Іван Кульнёў самастойна даходзіць да разуменьня, што ўсё гэта – Вера, якая ня мае патрэбы ў лагічным тлумачэньні, у аргументах ды ведах, а наадварот здольная сама супрацьстаяць любой рацыянальнай аргументацыі.

Кульнёў 4.3Ён жа задае сабе пытаньне: як, калі і чым усё гэта скончыцца? І разам з выкладчыкам нямецкага ўніверсітэта, у якім вучыцца, адказвае: “Скончыцца як заўсёды – вялікім гвалтам і крывёй…”.

Страшны прагноз. Ці ня так?

Але ці праўдзівы ён?

Абсалютная большасьць каментатараў (гл. частку 3), знаёмая ў той ці іншай ступені з расейскай рэчаіснасьцю, а таксама з меркаваньнямі жыхароў частак Луганшчыны і Данеччыны, захопленых прарасейскімі тэрарыстамі, і нават зь меркаваньнем былых расейцаў, якія сёньня жывуць у Амерыцы, пацьвярджае: так, малады рускі чалавек правы (гл. напрыклад каментары №  6-10, 12-15, 17, 20, 30, 33, 37, 38, 62, 64, 70, 75, 78, 93, 98, 99, 102, 104, 106, 111, 119, 129, 130, 132, 133).  

Аднак нам хацелася б, каб аўтар ня толькі апісаў істотныя феномены цяперашняй расейскай рэчаіснасьці, а і паспрабаваў прааналізаваць іх. Тым больш, што ён ставіць патрэбныя пытаньні: “Чаму так лёгка плюсы памяняліся на мінусы? Як такое ўвогуле стала магчымым? Чаму?!” Але з адказамі на гэтыя пытаньні ў яго атрымалася… ня вельмі.

Так, Іван Кульнёў у межах сваіх ведаў вылучае гіпотэзу: “Можа, таму што першапачаткова не было аналітыкі й рэфлексіі? Бо гэтаму ў СССР не вучылі”. У цэлым так, не вучылі. Але гіпотэза выглядае слабой і яўна недастатковай. А, між тым, з больш істотным фактам ён сустрэўся і яго назваў: “Дома бесперапынна ўключаны тэлевізар. Падонкі-прапагандысты зь вялікім пафасам паведамляюць аб “ўкраінскіх карніках”, якія ў чарговы раз “парушылі менскія дамоўленасьці”, і пра “герояў апалчэнцаў”…”. 

Калі аўтар паўторна вяртаецца да заданага пытаньня: “Дык хто ж вінаваты ва ўсім гэтым?” – ён чамусьці другім сваім пытаньнем, якое ідзе тут жа, адразу забівае зародак адэкватнага адказу: “Ці толькі падонкі-прапагандысты зь федэральных каналаў ды махляры са злодзеямі ва ўладзе — арганізатары злачынстваў?” А затым і ўвогуле са знойдзеных злодзеяў пераскоквае на абстрактнага чалавека масы: “Але ж чалавек павінен таксама несьці нейкую адказнасьць!  Галава ж чалавеку дадзена ня толькі для нашэньня шапкі, а каб і думаць. Чалавек — не жывёла, яму дадзены розум”.

У сувязі з гэтым нам даводзілася дапісваць каментары, у якіх нагадвалася пра  аб’ектыўную аб’ектнасьць любой людскай масы, суб’ектнасьць уладу маючых кіраўнікоў і пра тое, што любыя злачынствы будуць паўтарацца столькі разоў у гісторыі чалавецтва, колькі часу самыя галоўныя злачынцы – іх ініцыятары – будуць заставацца непакаранымі, і колькі часу будуць захоўвацца ўмовы для зьяўленьня чарговага пакаленьня махляроў-злачынцаў

Дарэчы, два каментатары (№ 11 і 77) таксама зьвярнулі ўвагу на тое, што ўжо даўно час, каб людзі з універсітэцкай адукацыяй ведалі, што “шэраговы грамадзянін у масе сваёй пакуль ня здольны засвоіць крытычнае мысьленьне”,  што ў Расеі даў “станоўчыя вынікі” даўно вядомы “эксьперымент над розумамі масаў”, іначай, адбылося “інфармацыйнае згвалтаваньне”, і што так будзе “да распаду кіруючай сацыяльнай страты” – т.б. да адыходу ў нябыт (ці хаця б ад улады) галоўных вінаватых…

Але найбольшае наша пярэчаньне выклікала пазіцыя аўтара, датычная падзей 17 верасьня 1939 года – яго бяздумная, паўтораная за цяперашнімі заходнімі ліберастамі інтэрпрэтацыя тых падзей. Гэтае “марадэнскае рабаваньне безабароннай Польшчы” – нас ужо дастала. Бо сьветагляд аўтара цалкам пазбаўлены ведаў ці хаця б элементарных уяўленьняў пра нас – беларусаў-літвінаў, пра нашу зямлю, якія якраз і зазналі  марадэрскае рабаваньне з абодвух бакоў – з боку польскай імперыі й з боку расейскай імперыі. Дарэчы, ва ўсёй прасторы сеціва таксама амаль няма праўдзівай інфармацыі пра тыя падзеі.  

У сувязі з гэтым нагадаем нашым чытачам – такім, як Іван Кульнёў – некалькі прынцыповых фактаў.

Факт першы.

Беларуская этнічная тэрыторыя вымерана рознымі, не зьвязанымі паміж сабой этнографамі на мяжы ХІХ-ХХ стст. Па гэтым пытаньні ёсьць дакладныя мапы (гл., напрыклад, тут: https://nashaziamlia.org/2006/05/20/106/#more-106 ). Разглядаючы іх, кожны жадаючы можа на ўласныя вочы пабачыць, каму павінны належаць Беласток, Смаленск, Бранск, паўднёвая частка Пскоўшчыны…  

Мапа 1 

Факт другі.

Прыводзім тэкст ІІІ-й Статутовай граматы БНР (1918 г.) і мапу, прыкладзеную да яе. У гэтых дакументах нашыя продкі, аўтарытэт якіх непадважальны, дастаткова дакладна апісалі НАШУ ЗЯМЛЮ (узята адсюль: http://www.pravo.by/main.aspx?guid=6501 ; https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%BE%D1%80%D1%83%D1%81%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%9D%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%B4%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D0%A0%D0%B5%D1%81%D0%BF%D1%83%D0%B1%D0%BB%D0%B8%D0%BA%D0%B0 ; частка тэкста, дзе апісваецца этнічная беларуская тэрыторыя, для большай нагляднасьці ўзята ў рамку).

 Мапа 2

 

Як бачыце, і тут Беласточчына, Смаленшчына, Браншчына аб’яўляюцца беларускімі этнічнымі тэрыторыямі.

 

Факт трэці.

Прыводзім шырока вядомую карыкатуру, празь якую нашы продкі ў 1921 годзе прадэманстравалі сваё стаўленьне да захопу нашай зямлі дзьвюмя імперыямі – Польскай і Расейскай. Так тады Ленін зь Пілсудскім падзялілі яе.

Мапа 3 

І на гэтай карыкатуры кожны жадаючы можа знайсьці Беласток, Смаленск

 

Факт чацьвёрты.

Падаем дзьве мапы Беларусі 1940 і 1945 гадоў. Параўноўваючы іх, кожны здольны адкрыць для сябе, якія землі пасьля Другой сусьветнай былі зноў адцяпаны ў нас і “перададзены” Польшчы расейскай бальшавіцкай імперыякратыяй на чале са Сталіным…

Мапа 4 

Так расейская імперыякратыя і польскія імперыялісты ў чарговы раз адплацілі беларускаму народу за ўсе ахвяры, якія ён панёс за час Другой сусьветнай (а гэтыя ахвяры большыя за ўсе іншыя народы!!!)…

Таму, калі й казаць пра “марадэрскае рабаваньне” кагосьці ў першай палове ХХ ст., дык гаворку трэба весьці НАЙПЕРШ ПРА НАШ беларуска-літвінскі народ! Гэта найперш нас марадэрскі рабавалі!..

Таму час даць наш прагноз.

Ён такі: калі прапольская хлусьліва-блюзьнерская інтэрпрэтацыя падзей пачатку Другой сусьветнай вайны будзе працягвацца і далей, гэта будзе сьведчыць, што “вялікі гвал і вялікая крывя” паўторацца ня толькі ў дачыненьні да нашага народу, а і ў дачыненьні да польскага ды іншых народаў, якія жывуць вакол геаграфічнага цэнтра Еўропы. 

Таму давайце змагацца за праўду, усю праўду, і бяз рэшты…

 

=

P.S.

Сёньня (2.07.2015 г.) адзін зь сябраў нашай рэдакцыі знайшоў чарговы прыклад важнасьці апошняга з узьнятых намі пытаньняў.

Так, на адным з паважаных сеціўных рэсурсаў кожны можа прачытаць наступны тэкст (гл. http://kavkazcenter.com/russ/content/2015/07/01/109523/russkaya-ugroza–rossiya-planiruet-napast-na-litvu-latviyu-i-estoniyu.shtml):  “На гэтай мапе [гл. ніжэй. – Рэд.] мы бачым, што Літва, Латвія ды Эстонія існавалі да вайны [Другой Сусьветнай. – Рэд.], і што Літва ды Латвія межавалі з Польшчай[!!! – Рэд.].

Мапа 5 

І зноў, зьвярніце ўвагу, ні слова пра тое, як да таго – у 1920-21 гг. – Ленін зь Пілсудскім злачынна падзялілі Беларусь ды Ўкраіну (БНР, УНР) за сьпіной беларусаў ды ўкраінцаў…

 

 

6 каментарыяў

  1. Vitaut Kuplievic кажа:

    Масавы шавіністычны псіхоз у Расеі зьява ня новая. У заходняй паліталягічнай навуковай літаратуры такія зьявы апісаны і называюцца вэймерскімі сіндромамі. Яны ў рознай ступені праяўляліся ў імпэрыяўтвараючых пануючых соцыюмаў пасьля распадаў або паразаў імпэрыяў. Рознымі былі іх часапрасторы. Клясычны прыклад — бязладзьдзе ў Нямеччыне пэрыяду вэймерскай рэспублікі 20-ых гг. ХХ ст., нарастаньне нацыянал-шавіністычных настрояў у нямецкім соцыюме і прыход да ўлады сумнавядомага Адольфа.
    Аб’ектыўна маскоўцы-расейцы некалькі стагодзьдзяў адчвувалі сябе пануючым соцыюмам, а тут — распад імпэрыі. У былых калёніях, што вызваліліся з-пад панаваньня Масквы, яны сталі статыстычнымі меньшасьцямі. Шмат дзе расейскія эўразійскія цывілізацыйныя ўзоры сталі замяшчацца мяйсцовымі, паколькі расейцы і прадстаўнікі іншах народаў карысталіся рознымі этыкамі і эстэтыкамі, традыцыйнымі правамі, рэлігіямі, мовамі. Зьмяніліся сацыяльная і маёмасная піраміды на карысьць тубыльцаў.
    Веймерскі сіндром у Расеі зайшоў шырока й глыбока, што вынікае з вышэйпрыведзеных публікацый. За тое велізарнейшая падзяка сп. А. Астроўскаму й рэдакцыі. Толькі як доўга ён там будзе трываць. Чым больш дружнай будзе міжнародная рэакцыя, чым больш канкрэтна сьвет дасьць зразумець маскоўцам-расейцам што так справы ня робяцца (як у Крыме і Данбасе), тым будзе лепш. Хай вучацца будаваць Расею на абшарах сёньняшняй РФ.

  2. Vitaut Kuplievic кажа:

    Сам факт існаваньня сайту “Наша зямля” у экстрэмальных умовах што склаліся на Бацькаўшчыне — сьведчаньне велізарнейшага подзьвігу самаго праф. Аляксандра Аляксандравіча Астроўскага, сябраў рэдакцыі сайту і тых хто піша на сайт. На жаль веймерскі сіндром з Расеі перакінуўся й да нас. Ліцьвіны-беларусы ў такой ступені асіміляваліся, што большасьць не адрозьнівае Літву-Беларусь ад Расеі. Сваю справу робіць расейская прапаганда, расейскія паводле духу школа, царква і іншыя інстытуты соцыюму. Дэкалянізацыю нашай Бацькаўшчыны патрэбна праводзіць неадкладна.
    “Нашу зямлю” можна параўнаць толькі з “Нашай нівай” стогадовай даўніны. Паводле тэарэтычнага ўзроўню падаўляючая большасьць публікацый у іншых мас-мэдэа не дацягвае да “Нашай зямлі”.
    А што ж вы думалі, сп. Сяржук Высоцкі, што вашу зьмястоўную дзейнасьць будуць прапагандаваць і тыя і іншыя, хто корміцца сацыяльнымі паразітымі? Вы ж стаіце за аб’ектыўныя інтарэсы беларускага народа. Яшчэ дзякуйце Богу што жывяце і бываеце на Бацькаўшчыне, а дзякуючы дапамогам ад зьмятоўных народнікаў з Бацькаўшчыны і іншых дзяржаў можаце выяжджаць у суседнія дзяржавы.
    На які лес мы можам разьлічваць на Бацькаўшчыне? Я пакуль працую ў калгаснай будаўнічай брыгадзе (у т. л. у суботу) за два млн. руб. у месяц. Дабіраюся кожны дзень на працу й зваротна за 15 км.
    Таму, зьнішчыць нас могуць расейскія імпэрскія шавіністыя ўсіх напрамкаў у кожную хвіліну.

    • Рэдакцыя кажа:

      Шаноўны спадар Вітаўт, вялікі дзякуй за падтрымку!
      Але зь іншага боку, не такія мы тут у рэдакцыі і героі. Проста ўпарта, шчыра, як можам і колькі можам робім сваю беларуска-літвінскую справу.
      Трымайцеся самі. Перамены набліжаюцца. Будзем спадзявацца, што да лепшага…

  3. Vitaut Kuplievic кажа:

    Мае сьціплыя гуманістычныя распрацоўкі імпэрскім шавіністым экстранебясьпечныя. Новы спосаб напісаньня нашай мовы (27 лацінскіх літар, у т. л. толькі 5 літар з надрадковымі дыякрытычнымі значкамі + апостраф). Потым — унівэрсальны тэрытарыяльны падзел Бацькаўшчыны. Нарэшце, навука аб цывілізацыі Эўропы. Будуць душыць, душыць і душыць…
    Uaulaece sabe, jto najy suroyity pijuc` pa-najamu, bo pa-najamu pisac` zrutney tym pa-raseysku. Razburaecca kalanial`ny svet, aki any budavali bol`j tym 200 hod.
    Уяўляеце сабе, што нашы суродзічы пішуць па-нашаму, бо па-нашаму пісаць зручней чым па-расейску. Разбураецца каляніяльны свет, які яны будавалі больш чым 200 год.
    Бачыце, наколькі кампактней тэкст напісаны канструктыўным сінтэзам.

  4. Vitaut Kuplievic кажа:

    Paiel litaraturnyj` mou na imperskia i nacyanal`nya aktual`ny. Tak, nacyanal`nya movy slugac` metam nacyanal`nae kansalidacyi, a imperskia — imperskae ahresii.
    Падзел літаратурных моў на імпэрскія і нацыянальныя актуальны. Так, нацыянальныя мовы служаць мэтам нацыянальнае кансалідацыі, а імпэрскія — імпэрскае агрэсіі.

    Яшчэ раз паўтараюся, што сёньняшняя Эўразія (Расея) складаецца з цывілізацыйных узораў некалькіх гістарычных цывілізацыяў; бізантыйскай, клясычнай Русі, туранскай (цюркскіх і мангольскіх людаў). Інстытут цара паходзіць ад інстытута хана, а хана — ад кітайскага імпэратара.
    Дзяржаўніцкая традыцыя Эўразіі — туранская (паточна: мангола-татарская). Паглядзіце фільм што быў зьняты саветамі “Іван Васілевіч зьмяняе сваю прафэсію”. Тут расейцам ня трэба абражацца, бо навука аб цывілізацыях — рэч аб’ектыўная. Туранскі генэзіс Расеі быў даказаны яшчэ Фэліксам Канэчным.

  5. Павел Біч кажа:

    Шаноўны Вітаўт, дзякуй за грунтоўнае тлумачэнне сваёй пазіцыі. Я напісаў артыкул “Варыянты нашай будучыні”. Ён апублікаваны на сайце Arche. Зайдзі, пачытай, мне цікава твае мненне – якой варыянт ты лічышь наібольш реальным для нас. Я не разделяю аптымізма сп. Астроўскага, маўляў, перамены блізкіе. Перамены былі блізкіе і пасля 1917 і пасля 1991.і нічога у нас не атрымалася.(так і успамінаюцца канцоўкі артыкулаў сп. Пазьняка, ён таксама канчаў свае артыкулы крыкам “Вей вецерок” і”Жыве Беларусь”). Ці ёсць у табе майл? Здаецца Не? А Астроўскі меня не прымае як чёрт ладана. Вітаўт, ты знаходзішься ў асяродку рабацяг. Гэта вельмі каштоўная пазіцыя, таму што большасць нашай апазіцыі не сутыкаецца з народам і варыцца ў сваім саку. Напрыклад, можашь ты казаць што нашы рабацягі не хочуць звацца белымі рускімі,- назву якую ім піхае нават апазіцыя і таму не адгукаецца на заклікі апазіцыі. У меня быў артыкул на гэту тэму. Друкаваў сайт “Мы-нацыя”. Твае погляды гэта чысты модернізм, гэта значыць будуюцца на Гісторыі. Мяркую гэта уходзіць ў мінулае. На змену ідзе этнапсіхалогія. Гэта ужо будзе сацыялогія ў постмодернізкім духу. Пазбаўляйся шызы на Гісторыю. Я падрыхтаваў цытаты сучасных філосоваў аб выкрыцці Мінулага, як скарбніцы гдзе можна адшукаць істіну. Нажаль сайт “Наша земля” не становіцца пляцоўкая для абмена думкамі. А калісь быў. Калі меня там друкавалі і каментароў было шмат. Так (з гонаром, з упэўнінасцью што вакол адны воргі) паміраюць тупіковые ідэалогіі.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы