nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Каментар Дзьмітра Яраша што да апошніх падзей у Кіеве

1 верасня, 2015 | 2 каментарыя

Рэдакцыя.

Яраш 1

 

Сярод чытачоў нашага сайта напэўна ня знойдзецца ніводнага, які б ня чуў пра ўчорашнія бурлівыя ды трагічныя падзеі ў Кіеве. Загінула некалькі чалавек, больш за 140 параненых. Што адбываецца? – пытаюцца многія. Мы ў рэдакцыі не настолькі дасьведчаныя ва ўкраінскай палітыцы, каб хутка знайсьці праўдзівы адказ (на гэта звычайна трэба пару-тройку дзён). Часу мала, таму мы вырашылі зрабіць тое, што ўжо рабілі некалькі разоў – зьвярнуцца да безумоўных аўтарытэтаў, каб паслухаць іх меркаваньне. Даем слова Дзьмітру Ярашу.

 

Яго заўвагі што да апошніх кіеўскіх падзей мы ўзялі зь яго ж Фэйсбуку (канкрэтна адсюль: https://www.facebook.com/v2.3/plugins/post.php?app_id=&channel=http%3A%2F%2Fstatic.ak.facebook.com%2Fconnect%2Fxd_arbiter%2F44OwK74u0Ie.js%3Fversion%3D41%23cb%3Df20d0f6fe4%26domain%3Dwww.unian.net%26origin%3Dhttp%253A%252F%252Fwww.unian.net%252Ff3f4b764f8%26relation%3Dparent.parent&container_width=620&href=https%3A%2F%2Fru-ru.facebook.com%2Fdyastrub%2Fposts%2F880397665370452&locale=uk_UA&sdk=joey&width=500)

Падаем ніжэй яго тэкст:

 

Заўсёды быў супраць любых дамоўленасьцяў з Масквой.

Заўсёды лічыў, што разьлічваць на гнілую палітыку сёньняшняй Еўропы нельга.

Заўсёды быў перакананы, што толькі адзіны народ можа перамагчы Пуціна і яго расейска-тэрарыстычную зграю.

Я сваіх прынцыпаў не мяняў і ніколі не зьмяню.

Але, пры гэтым, я ўпэўнены, што даводзіць сітуацыю да крывавага супрацьстаяньня цяпер, калі ёсьць яшчэ маса палітычных рычагоў узьдзеяньня на яе – гэта ідыятызм ды гульня на руку ня толькі зьнешняму, але і ўнутранаму ворагу.

Бо на Пячэрскіх пагорках вельмі шмат тых, хто сьпіць і бачыць, як украінцы ідуць па шляху крывавага бунту, зьнішчаючы Дзяржаву, замест [таго, каб] стаць на шлях Нацыянальнай рэвалюцыі, перамагчы рэжым унутранай акупацыі й атрымаць жаданую Свабоду, Справядлівасьць і Дабрабыт.

Шкада, што шмат сапраўдных патрыётаў не разумеюць гэтай ФСБэшнай шматхадоўкі…

Але, нічога. Прарвемся… Украінцы ўсё роўна перамогуць!

Слава Украіне!”

(канец цытаваньня каментара Яраша)

 

=

Ад рэдакцыі:

Дадаткова хочам зьвярнуць увагу толькі на тры асьпекты:

1. Супольнасьць наведвальнікаў нашага сайта адбораная, бо абы хто сюды не завітвае. Таму думаем, што дадатковая дэшыфроўка заўвагаў Яраша непатрэбная.

2. Агалошаны ім падыход па шэрагу пунктаў – стаўленьне да Расеі ды Еўропы, стаўленьне да нацыянальнай Дзяржавы як важнейшай каштоўнасьці, разьлік на ўласны народ – адзін у адзін адпавядаюць прынцыпам, якія ўжо даўно выпрацаваны нашай рэдакцыяй.

3. Кідаецца ў вочы тая ўражвальная розьніца паміж тымі, хто ва Ўкраіне займае лідарскія пазіцыі ў апазіцыі, й кіраўнікамі так званай “беларускай” “дэмакратычнай” “апазіцыі” ў Беларусі, якія прызначаюцца “Захадам”…  

 

 

 

2 каментарыя

  1. Павел Біч кажа:

    Абмеркоўваючы украінскую тэматыку карысна мець на увазе што мы не самастойная незалежная краіна, а дэ-факта калонія Расеі. і таму будучая магчымая дапамога нам ад украінскага боку будзе азначаць для яе яе напад на Расею і новую вайну. Гэта ідэальные умовы каб пачаць торг падобны на той які рабіўся ў 1918 г. Але нашая эліта нават не абмеркавала той факт што тады беларускую дэлегацыю нават не дапусцілі на Берасцейскіе перамовы. Чаму? Слабая падтрымка беларускіх эліт яе народам. А чаму яна была слабая? Нават слабейшая чым ў украінскіх эліт? Я знайшоў адказ на гэтае пытанне. Адны з нашай шляхты пачала служыць Польшчы (Пілсудскі, Жілігоўскі…), а іншые – Расеі (Дзержынскі, Юденіч…) Неўзабаве пачнецца тое ж самае. Усіх распужала фальш беларусшчыны.

  2. Валянцін кажа:

    апошнія крывавыя падзеі ў Кіеве ўсяго толькі паказваюць, што і сярод сапраўды абураных дзеяннямі ўлады украінцаў ёсць недальнабачныя фанаты крымінальнага кшталту ( ў Ізраілі некалі нават прэм’ера рэлігійны фанат застрэліў…). А Яраш мае рацыю.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы