Учора адзін з чытачоў нашага сайта падказаў нам е-адрас матэрыяла, які пацьвярджае папярэдні наш артыкул, прысьвечаны пошукам “атрада П”. Гаворка пра інтэрвю, якое ўзяў украінскі карэспандэнт радыё “Рацыя” Марцін Война ў аднаго з байцоў Тактычнай групы “Беларусь” Яна Мельнікава (пазыўны “Білорус”). З улікам важнасьці тэмы мы вырашылі прадубляваць гэтае інтэрвю (узятае адсюль: http://www.racyja.com/hramadstva/belarusy-u-antyterarystychnaj-aperats/) і на нашым сайце.
Рэдакцыя.
“Білорус”: Я ня ехаў сюды ваяваць. Я прыехаў у Кіеў, калі дазнаўся, што на Майдане забілі Міхася Жызьнеўскага, майго суайчыньніка. А ўжо потым, калі зьявіліся так званыя “самаабаронцы ДНР” з… Чачні, то вырашыў, што пайшла акупацыя Расеяй, і трэба тут заставацца.
РР: А за што ж вы тады ваюеце ва Ўкраіне?
“Білорус”: Я ваюю тут, па-першае, за свабоду Ўкраіны, а па-другое – за сваю асабістую свабоду. Я ваюю не на сваёй зямлі, гэта так. Але я ваюю са сваім ворагам.
РР: Беларускія сьпецслужбы сцьвярджаюць, што існуюць адмысловыя каналы вярбоўкі і што завербаваных беларусаў завозяць ва Ўкраіну ці не пачкамі. Гэта адпавядае рэчаіснасьці?
“Білорус”: Нават сьмешна пра такое чуць. Ці КГБ сапраўды не разумее матывацый людзей, ці яны робяць выгляд, што не разумеюць, а казкі пра “вярбоўкі” падаюць для лукашэнкаўскага электарату, то бок людзей, якія сьлепа вераць тэлевізіі. Кожны прыязджае з уласнае ініцыятывы. Хтосьці едзе ў “Азоў”, хтосьці ў “Айдар”, хтосьці ў ДУК “Правы сектар”. Тут нават сярод беларусаў няма еднасьці. Але ў беларусаў, якія ваююць у “Правым сектары”, цяпер ёсьць свая Тактычная група “Беларусь”.
РР: Калі вы ўзялі ў рукі зброю, то ўяўлялі, што вас потым можа чакаць на Радзіме?
“Білорус”: Вядома ж, я пераглядаў Крымінальны кодэкс РБ. Але ж артыкул “наёмніцтва”, як па мне, перадбачыць удзел у вайсковай аперацыі менавіта за грошы. Ані ў мяне, ані ў іншых хлопцаў няма ніякіх кантрактаў, і ні грыўны мы тут не атрымалі. Тое, што мы маем – ежа, форма… і ўсё. Разумею, што для “нашай” улады, для “нашых” сьпецслужбаў усё адно, за грошы ты тут ці за ідэю, усё іншае яны напрыдумляюць самі. Мне гэта было зразумела ад самога пачатку. Але ж, зразумейце – я пры гэтым “саўку” вырас, і я стаміўся ад гэтай улады, стаміўся нечага баяцца. І я, і ўсе нашыя хлопцы разумеюць, што робяць тут справу ня толькі для Ўкраіны, але і для свабоды Беларусі таксама.
РР: Ці былі нейкія спробы ўціску на вас ці на вашых родных у Беларусі?
“Білорус”: Дзякуй Богу, пакуль не. Усё ж, цяпер не 1930-я. Спадзяюся, што ў спадара Лукашэнкі засталося хоць крыху сумленьня і ён ня стане ціснуць на мяне праз сваякоў.
РР: А якія ўвогуле правы ў тых іншаземцаў, і беларусаў у тым ліку, якія ваююць на баку Украіны?
“Білорус”: Адразу хачу сказаць наступнае. Шмат хто, напэўна, думае, што сярод беларусаў, якія ваююць у АТА, багата людзей, якія выступалі ў Беларусі супраць улады. Гэта ня так. Я і сам зьдзівіўся, калі пабачыў людзей, якія раней абсалютна не цікавіліся палітыкай і супраць “нашай” улады не выступалі.
РР: У Вярхоўную Раду была ўнесена прапанова: даць украінскае грамадзянства ўсім іншаземным удзельнікам Антытэрарыстычнай аперацыі…
“Білорус”: Так-так. Але насамрэч атрымаць грамадзянства немагчыма. Цяпер паступіла такая прапанова: іншаземцы заключаюць кантракт з ВСУ і пасьля трох гадоў тое ўкраінскае грамадзянства атрымліваюць…
РР: Вы, напэўна, сутыкаліся зь сепаратыстамі з ДНР ці ЛНР. Гэтыя людзі сапраўды ваююць за ідэю, ці тамака багата алкаголікаў, наркаманаў і людзей з крымінальным мінулым, як пра гэта неаднаразова паведамлялася?
“Білорус”: Давялося сустракацца з людзьмі “з таго боку”, якія траплялі да нас у палон. Ніводнага “ідэйнага” я не пабачыў. Ніводны не гаварыў, што Ўкраіна той Данбас прыгнятае. Бачыў аднаго мясцовага. Ён быў наркаманам, і ўлады ДНР яго прыцягнулі: ідзі, ваюй і выпраўляйся.
РР: І багата такіх людзей?
“Білорус”: Мы трымаем кантакт зь беларусамі, якія ваююць у іншых батальёнах. Там расказваюць тое ж самае. На некаторых участках фронта сепаратысты ваююць за алкаголь і ежу. Ім прывозяць раз на дзень, і яны за гэта павінны “трымаць перыметр”.
РР: Як на ваш погляд – расейскай тэлевізійная прапаганда сапраўды такая дзейсная?
“Білорус”: Так. За гэты час мне давялося паразмаўляць з людзьмі тых гарадоў і мястэчкаў, якія мы вызвалялі. Да нас падыходзілі цёткі па дамамогу, па ежу, і пры гэтым шчыра гаварылі, што на рэферэндуме галасавалі за ДНР. І вось ведаеце, паразмаўляўшы з тымі цёткамі, я зразумеў адну сітуацыю: яны не за Расею ішлі. Іх Расея не цікавіла. Яны йшлі за расейскімі пенсіямі і за заробкамі. Але ніяк не за гэтым сьцягам…
Беларускія дабраахвотнікі ваююць у батальёнах “Азоў”, “Айдар”, “Данбас” і “Правы Сектар”. Этнічныя беларусы з Чарнігаўскай, Жытомірскай і Ровенскай абласьцей ёсьць таксама ў батальёне “Святая Марыя”, Першым танкавым корпусе і 93-й аэрамабільнай брыгадзе.
Колькі ўсяго беларусаў змагаецца за ўкраінскую незалежнасьць, невядома
[па некаторых зьвестках, на сёньня каля 200 чалавек; ва ўмовах татальнай захопленасьці беларускай інфармацыйнай прасторы расейскай прапагандай ды жорсткага супрацьдзеяньня з боку лукашысцкага рэжыму, ва ўмовах, калі рашэньне паехаць ва Ўкраіну змагацца за свабоду ўкраінскага народу прымаецца выключна індывідуальна, гэта ня мала… – Рэд.].
Яшчэ зусім юнак!
Барані іх Божа!
Гэтым хлопцам з баявым досведам траба атрымаць i вайсковую адукацыю – нашы будучыя генералы.
А ці не адкрыць Рэдакцыі тэму Сіріі?. Вось гдзе будзе разгул думак? Тут ёсць Асад – аналаг Сталіна; тут побач Ізраіль і можна пафантазіраваць на конт сіянакрытыі; тут ёсць празаходняя апазіцыя, якую здае Заха;, тут, нарэшце, ёсць ІГІЛ, якім могуць захапіцца маралісты.
А вы, спадар Біч, ужо ўсе праблемы ў Беларусі вырашылі?
Мы, дык, ня ўсе…
Так, сп. Астроўскі, усе праблемы Беларусі мною вырашаны. Мы жывем між літоўцамі і украінцамі, маем пераходны між імі менталітет. Калі ў Літве 90% праеўрапейскі арыентаваных людзей, а ў Украіне, скажам. 60%, то у нас такіх павіннна быць 75%, а не 30. Чаму толькі мы з усіх народаў былога Саюза мы так сільна русіфікавана? Раней сацыял-дэмакраты казалі што гэта ад таго што у нас шмат лясоў і балотаў і мала фабракаў і заводаў. Гуманітарыі самахвальна заяўлялі што гэта ад таго што нас (такіх слаўных) сільней усяго душылі маскалі. Апошняя тлумачэнне панавала усе апошніе 20 гадоў. Прыдумалі што у нас дыктатура, заплюшчываючы вочы на тое што мы Дэ-факта калонія.і пад гэту дурасць апазіцыя будавала сваю стратэгію і тактыку. Атрымала гучную параз, ад таго што нацыянальнае народа адсунулі ў бок. Нацыянальнаму у нас не дае развіцца Кацярынінская назва нас “белые рускіе”. Іншых версій не чуў. Шчыра прызнаюся, што у нас есць адзін мысляр, які бачыць істокі нашых бедаў значна ў больш далёкім мінулым чым я. Але яго версія саўпадае з версіей Кацярыны і маёй працентаў на 80. так што можна сумесна дзейнічаць. Што трэба рабіць пішу амаль ў кожным каментару на Р.Свабоды і Белпартызана. Шмат каму гэта здаецца нереальным. Усе здаецца нереальным да тых пор пакуль не перапробавана усе іншае. Пасля 11-га старая апазіцыя павінна альбо сыйсці, альбо перарадзіцца. І вам Рэдакцыя таксама пара ужо вызначацца.
… і таму, лічыце вы, самы час заняцца Ізраілем, які побач з Асадам… (гл. папярэдні свой каментар)
Рэдакцыя, хавайце лепей антысеміцкіе вушкі. Яны у вас увесь час вытаркоўваюцца.
Ну, вось, вы і трапілі…
Дык, вы, спадар Біч, аказваецца сіяніст!
Вось у чым справа. Вось чаму вы ўвесь час імкнецеся бараніць расейскіх імперыялістаў ды іншых глабальных пакасьнікаў…
Сп. Астроўскі, ну гдзе у вас логіка? Я у сваім злапалучанным каментары напісаў, што пачынаючы тэму Сіріі, можна будзе выказацца усім і сіяністам (побач з Сіріяй Ізраіль) і сталіністам, і маралістам (маральней ІГІЛа няма нікога ў Свеце) і нарэшце заходнікам.. Цалкам безшкоднае выказванне. Але вас гэта абурыла і вы запісалі меня ў сіяністы і прыхільніка рускага міперыялізму. А чаму вас гэта абурыла? Таму што я цікаўлюся толькі справамі нашай Радзімы, а усе астатняе успрымаю з гумарам. А вы ідеаліст і метафізік. Спрабуеце разважаць пра увесь Свет. Але у вас гэта дрэнна атрымліваецца.
Давайце займёмся нашыми нацыянальными праблемами!
1. Вяртаньнем нашай саманазвы Литва, Литва-Русь, Рэчпаспалитая Литва и Белая Русь, пра што я яшчэ писау у канцы 90-ых гадоу у газэце “Наша слова” Адзин выпуск сваяго “Мястэчка” назвау “Вяликая Литва”. Сапрауды, саманазва фармируе масавую свядомасьць. И тут сп. Бічу патрэбна пакланицца! Ён упершыню пачау масава прапагандаваць гистарычны саманазоу Літва.
2. Я распрацавау новы спосаб написаньня па-лицьвинску з дапамогай усяго 27 лацинских литар и универсальнага значка (мяккага значка — апострафа). Спосаб написаньня — гукавы, а некаторыя зычныя гуки перадаюцца адной и той жа зычнай, тольки дыякрытычны значок над наступнай галоснай паказывае, што зычная литара перадае той ци иншы зычны гук. Абсалютовае ноу-хау. Гэта не франка-брытански спосаб написаньня, дзе пишыцца “Лондон”, а чытаецца “Ландан”, пишыцца “Пэгуот” а чытаецца “Пэжо”, и нияки иншы. Гэта новы спосаб написаньня!!! Гисторыю вызначаюць абстракцыи.
3. Я распрацавау новы универсальны администрацыйна-тэрытарыяльны падзел Литвы. У им 5 адзинак першага парадку, 19-20 адзинак другога парадку, 40 адзинак трэцяга парадку. З дапамогай такога падзелу кираваць нашай Бацькаушчынай будзе непараунальна лягчэй. Гэта таксама ноу-хау.
Нарэшце, я ня бачу сэнсу у абвастрэньни спрэчки памиж глыбокапаважаным мною сп. А. Астроуским и сп. П. Лычом. Навошта? Давайце рабиць разам нашу нацыянальную справу!
Сайт “Наша зямля” — ужо легенда!!! Сярод акиянау бязглузьдзицы гэта тое што нам патрэбна. “Наша зямля” — “Наша нива” пачатку ХХИ стагодзьдзя!!! Алесь Аляксандравич Астроуски — жывая легенда!
Сп. Куплевіч. ты відаць усё ж такі памыліўся назваўшы меня сп. Лычом. А што да тваіх Ноу-хау. то паспрабуй выкласці іх на дадзеным сайце і яшчэ на сайце ARCHE і яшчэ на сайце “Мы-Нацыя”.
Так! Прабачце, кали ласка! Мне вельми брыдка! Прабачце, кали можаце, сп. Павел Бич!
Ужо выпраўлена.
Вы усе легенды! Тольки не сврачице памиж сабой па наццатых пытаньнях! Я ничога не разумеюм у филязофии и псыхалёгии у адрозьненьни ад вас! Нашто спрачацца, кали мы павинны аб/яднацца. Вашы спрэчки мне падаюцца дробязными, кали мы павинны аб.яднацца вакол прынцыповых пыпаньняу!!!
Я больш чым дваццаць год цярплю ад таталитарнага и калянияльнага рэжыму! Мяне выгнали з усих школау! У Варанове шэф гестапа разам зь пикаю мяне яшчэ у 1998 годзе мяне ня прыняли у школу! Я працавау у калгасе у будауничай брыгадце и мяне заусёды шэф жадау выгнаць. Бо да яго прыяжджали з ворганау. Дзякуй богу, што шэф гестапа у Варанове Мечыслау Уляшка хутка йдзе на пэнсию. Гнилы, як невядома хто.
Жыве Беларусь! Жыве вечна!!!
Сп. Kuplievic, дарэмна Вы зраўнялі Астроўскага з Бічом. Гэта абсалютна розныя людзі, у т.л. прынцыпова рознага накірунаку дзейнасці і маштабу.
Сп. Куплевіч, вы павінны выкарыстаць каштоўный вопыт што пазапашылі так доўга працуючы рабацягай разам з рабацягамі. Ўзяць сп. Астроўскага, ён бычыў вакол сябе толькі хворых і таму гэта не магло не пауплываць на яго светуспрыманне.. Я працаваў рабацягай усяго два гада з перапынкамі і ў Расеі і ў Украіне. Вы ж бачылі чыстых беларусаў. Якія яны? Калі версія Кацярыны рухне (справа ў назве), то прыйдзецца разбірацца з псіхалагічнымі рысамі нашага народа, якія робяць з яго адвечных халопаў, катаў і ахвяр. Тут ваш вопыт можа і спатрэбіцца.
гэтыя ХЛОПЦЫ ваююць , каб “НЯ БЫЦЬ СКОТАМ”…,гэта ЛЮДЗИ з вяликай литары!!!