nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Чаму збываюцца нашы прагнозы

8 кастрычніка, 2015 | 7 каментарыяў

Рэдакцыя.

Алексіевіч 2Сёньня ў Беларусі многія охаюць і ахаюць з нагоды прысуджэньня Нобелеўскай прэміі па літаратуры Сьвятлане Алексіевіч (беларуска па бацьку, піша толькі па-руску, лічыць сябе чалавекам рускай культуры, касмапалітам). З гэтай нагоды хочам зьвярнуць увагу нашых чытачоў, што гэтая падзея была прадказана адным зь сябраў нашай рэдакцыі яшчэ 9 гадоў таму. Мы б гэта цяпер не ўзгадвалі, калі б яшчэ тады ня толькі было прадказана тое, што сёньня стала фактам, а і патлумачана, ЧАМУ так адбудзецца. Кожны жадаючы можна пазнаёміцца з тым тэкстам тут – https://nashaziamlia.org/2006/10/18/352. Для тых, хто ня мае часу, працытуем некалькі заключных сказаў: “Мы ўжо былі сьведкамі, як Нобля па літаратуры “атрымаў” вядомы на ўвесь сьвет пісьменьнік-франтавік, пісьменьнік-гуманіст Васіль Быкаў  … Наўрад ці варта меркаваць, што адбыўся недарэчны выпадак. У такой справе выпадкаў не бывае …  Ведаючы тое-сёе дадатковае пра сёньняшні рэальны Захад, я гатовы рызыкнуць рэпутацыяй і спрагназаваць, што з двух нашых намінантаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры хутчэй атрымае С.Алексіевіч, чым Рыгор Барадулін. Абвяшчаю галоўную прычыну: таму, што першая піша па-руску, а сп-р Рыгор – толькі па-беларуску. Г.зн., што Нобелеўскі камітэт і ТЫЯ ЛАБІСТЫ, якія стаяць за ім, ЗРОБЯЦЬ ЦАЛКАМ СУПРАЦЬЛЕГЛАЕ ТАМУ, ШТО ТРЭБА ЗРАБІЦЬ ў сёньняшніх складаных абставінах для станаўленьня нашай беларускай дзяржавы і нашай беларускай нацыі”.

 

7 каментарыяў

  1. Licvin кажа:

    фАРМАЛЬНА, канечне, сВЯТЛАНА Алексіевіч беларуская пісьменніца, але фактычна яна савецкая рускамоўная пісьменніца. З гэтай сітуацыі мы можам максімальна ўзяць на сваю карысьць тое, што яна де–юрэе беларуская пісьменніца! Разам з тым яе развагі пра Беларусь, пра мову і пра палітыку часцяком супярэчлівыя і не задавльняюць тутэйшых ліцвінаў-беларусаў. Будзем працаваць далей, каб урэшце наступным лаўрэатам стаў чыстакроўны беларус–ліцвін з файнай беларускай мовай.
    Урэшце Алексіевіч па літаратурнаму ўздеянню сваёй прозы мацней Пастернак, мацней Буніна, мацней Бродскага, нават пераўзыходзіць Салженіцына. Толькі Шолахаў паперадзі Святланы.
    Што датычыць Рыгора Барадуліна, то мне больш да спадобы ГЕНАДЗЬ Бураўкін: ”… Каб я стаў лагодным і пакорным, сціплым і бяздумным, як усе, чорны чалавек з партфелем чорным, варту сваю пільную нясе.”

  2. Павел Біч кажа:

    Згодзен і з Рэдакцыяй і з Літвінам. Але рабіце наступный крок, Зразумейце, што пакуль мы будзем называцца беларусамі (белымі рускімі) такіе як Лукашенка і Алексеевіч у нас будут увесь час нараджацца і нараджацца. Пакуль Расея не зробіць наступную зачыстку на нашай землі і або забье усіх нацыяналістаў, або выцесне іх на Захад. Апошняя чыстка адбылася ў 1944 і усё было у нас ціха аж да 1990. Гэта значыць 46 гадоў. А пасля 1990 пачаліся уцёкі арганізаваные апазіцыяй – каліноўцы, ЕГУ, дабравольцы паваеваць на Украіне.Ну і пасля кожных Выбараў па-пачке. Цікава як рэжым будзе распраўляцца з апошнімі буйнымі – Статкевічам, Некляевым і Лябедзкам?

  3. Siarhiej кажа:

    Пачытайце тэксты Алексіевіч. Яна кажа што вучылася ў Адамовіча і Быкава. Яе творы анты-дзікунскія, гуманістычныя, анты-дыктатарскія. Гэта Нобелеўская прэмія падвышае статус Беларусі. Трэба яе павіншаваць!

    • levan кажа:

      Прыпамятайце,што яна абразлмва кажа пра нашу МОВУ,пра Бацькаўшчыну, наш народ! Якая ёй павага? Хай немцы ды кацапы ёй еакнарацца,раз далі Нобэля. Таленту мы яе не лішаем,але і ганарыцца гэтай патворай немагчыма,сумленнаму грамадзяніну.Хай ёй саўеі-лукашызікі ганарацца.

  4. Валянцін кажа:

    Siarhiej:
    Кастрычнік 10, 2015 у 07:43

    Пачытайце тэксты Алексіевіч. Яна кажа што вучылася ў Адамовіча і Быкава. Яе творы анты-дзікунскія, гуманістычныя, анты-дыктатарскія. Гэта Нобелеўская прэмія падвышае статус Беларусі. Трэба яе павіншаваць!

    Цалкам згодны і ўжо павіншаваў!
    Але Рэдакцыі асобная пашана за рэалістычны пагляд на еўрапейскую Закулісу …
    А Біч, як заўжды, – схаластык, эклектык, панікёр, – і яшчэ неведама хто …

  5. Павел Біч кажа:

    Шаноўная Рэдакцыя. ну што ж вы запускаеце на свой сайт ненацыяналістаў (ліберастаў)? Вось гэты Валянцін павіншаваў Алексеевіч. Гэта яўнай пракмета што ён белай рашка. Белые рашкі гэта людзі якія болей думаюць аб Свеце чым аб Вялікалітве (Беларусі) і да таго ж яны знаходзяцца пад каўпаком рускай культуры.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы