nashaziamlia.org

Асьветна-адукацыйны, грамадазнаўчы сайт для беларусаў: аналіз, прагноз, сілы, інтарэсы, сьветагляды, ідэі, ідэалогіі, праграмы, мэты.

Запісы

Чаму “наша” апазіцыя ўжо чвэрць стагоддзя ялавая

11 кастрычніка, 2015 | 14 каментарыяў

Барыс Керзач, Віталь Хромаў.

Елавая 2Заўтра прадстаўнікі беларусафобскага цяперскага рэжыму, якія ўжо больш за 20 гадоў паразітуюць на нашым народзе і фактычна зьнішчаюць яго (шляхам дэмаграфічна-этнацыднага выморваньня), аб’явяць пра сваю “элегантную перамогу на прэзідэнцкіх выбрах”. Аднак усім, хто знаёмы з палітычнымі тэхналогіямі, відавочна, што сапраўдных выбараў у Беларусі і ў гэты раз не было. Пасьля 1991 году ні разу не было – вось ужо чвэрць стагоддзя!… Бо ўсе “элегантныя перамогі” забясьпечваюцца тым, што наша інфармацыйная прастора ўвесь гэты час застаецца захопленай расейскай імперакратыяй і яе каланіяльнымі прыхлябаямі – цяперцамі, якія дазваляюць перад камерамі ды мікрафонамі адкрываць раты толькі тым, хто кажа на іх карысьць. А ва ўмовах мінімальнай грамадска-палітычнай стабільнасьці людская маса будзе паводзіць сябе так, як ёй кажа тэлевізар. Гэта базавы закон палітыкі!

Але ж у многіх народаў, якія ў пачатку 1990-х вырваліся з-пад камуна-бальшавіцкай версіі расейскай імперыі, стартавая сітуацыя была аналагічнай. Аднак гістарычны працэс пайшоў там іншым, у многім больш прагрэсіўным шляхам. Тады ў чым прычына негатыўных вынікаў у нас?

І тут усё зноў зводзіцца да асаблівасьцяў “нашай” апазіцыі, якая на словах заяўляе пра сябе як пра “беларускую, аб’яднаную, дэмакратычную”, а на справе зьяўляецца ялавай – т.б. бясплоднай (http://www.skarnik.by/tsbm/96503; вось яе сапраўднае імя, якое яна заслугоўвае па выніках 25 гадоў безвыніковай дзейнасьці, і сапраўдны яе выгляд вы бачыце ў пачатку).

Тое, што і ў гэтай прэзідэнцкай кампаніі будзе чарговы правал апазіцыі, мы прадказалі даўно (гл. https://nashaziamlia.org/2015/08/15/7838/). Перакананыя ў вернасьці свайго прагнозу (у які ўжо раз?!), мы апошнія два месяцы не гублялі час на псеўда-вакол-выбарчую валтузьню ў Беларусі, а сачылі за падзеямі ва Ўкраіне ды Еўропе. Апошнія два тыдні – за нашымі хлопцамі, якія ахвярна дапамагаюць брацкаму ўкраінскаму народу адбівацца ад расейскай імперскай навалы.

Многія зь іх загінулі (https://nashaziamlia.org/2015/09/13/7988/)!.. Яшчэ больш паранена!..

Карацей, усё вельмі сур’ёзна…

На гэтым фоне мы не маглі не зьвярнуць увагу на ўваскрэшаньне атрада-здані “П”, які нібы таксама ваюе на паўднёвым усходзе Ўкраіны – гл. артыкул “Атрад “Пагоня” і тактычная група “Беларусь”” (https://nashaziamlia.org/2015/09/26/8027/#more-8027). У заключнай частцы ўзгаданага матэрыялу мы далі парады (якія змаглі) тым, хто “падумвае пра Ўкраіну”. Але без ацэначнага падсумаваньня застаўся сам факт сатанінскага ўваскрэшаньня (бо на крыві герояў!)  міфічнага “атраду П” і зьвязаныя з гэтым фактам грамадскі значныя феномены, пра якія забыць нельга…

Елавая 3Справа ў тым, што многія нашы чытачы пасьля азнаямленьня з матэрыялам пра “атрад П” (https://nashaziamlia.org/2015/09/26/8027/#more-8027) у сваіх каментарах чамусьці часьцей асацыявалі яго з прадстаўніком групы сатанінскіх гешэфтмахераў спадаром Гузём. Аднак той быў першым, хто адумаўся і вырашыў… завязаць. А той, якая пасьля папярэджаньня ня толькі не засумнявалася ў сваёй “праваце ды маральнасьці” і якая працягвала ўпарта ды актыўна падтрымоўваць міф, спасылаючыся на інфармацыю зь нетраў КГБ, была спадарыня Елавая (http://www.svaboda.org/content/article/26595735.html; гл. фота; як бачым, яе таксама актыўна падтрымала “самае свабоднае” радыё…).

Таму мы прапануем “дзейнасьць атрада П” больш зьвязваць з прозьвішчам менавіта гэтай асобы – Елавой

Але… Але і Елавая на справе прыдатная толькі на сімвал – на тое, каб ёй меціць сітуацыю. Тут больш важнымі ёсьць тыя “апазіцыйныя” інфармацыйныя крыніцы, якія забясьпечвалі падтрыманьне і, асабліва, уваскрэшаньне (праз год!) сатанінскага міфа.

Елавая 4Вось дзе канкрэтна адбывалася ўваскрэшаньне міфу пра “атрад П”:

https://www.facebook.com/belpahonia/photos ;

http://by24.org/2015/04/25/reailsed_documentary_about_the_belarusian_volunteers_in_ukrainian_army/ ;

http://focus.ua/society/331942/ ;

http://nn.by/?c=ar&i=147129 ;

http://www.svaboda.org/content/article/27255566.html (http://nn.by/?c=ar&i=156593);

http://nn.by/?c=ar&i=155708 .

Такім чынам, у раскрутцы і нават ва ўваскрэшаньні (!) сатанінскага міфу разам з крывавымі гешэфтмахерамі й рознай інфармацыйнай драбязой удзельнічалі такія монстры “апазіцыйнай інфармацыі”, як “Наша Ніва” і радыё “Свабода”.

А гэта ўжо, прабачце, сістэма! Бо пры такім раскладзе ўжо ніхто ня зможа сказаць, што, маўляў, “па́ра гешэфтмахераў – Елавая ды Гузь – проста вырашыла разьвесьці на бабкі заходніх лохаў-грантадаўцаў”. Не, гэтая версія цяпер ужо ніяк ня каціць. Тады што? І тут ужо кожны дасьведчаны ў палітычных тэхналогіях чалавек здольны ўбачыць, што за сьпінамі Елавой, рэдактароў радыё “Свабода”, “Нашай Нівы” ды іншых аналагічных асоб знаходзяцца нейкія больш схаваныя асобы, якія ўсім пералічаным вышэй даюць каманды на выкананьне…

Пра гэтых больш схаваных гешэфтмахераў пакуль можна сказаць толькі тое, што яны:

– ня менш цынічныя за Елавую (бо найперш яны гатовыя рабіць свае гешэфты на крыві нацыянальных герояў);

– яны носьбіты ліберастычнага сьветагляду, якія дадаткова яшчэ і фінансава забясьпечваюць названых елавых.  

Магчыма, што некалі настануць часы, калі мы зможам даведацца нешта дадатковае пра ўзгаданых таемных асоб, можа, нават іх імёны. Для гэтага ёсьць дзьве падставы: Елавая, Гузь, рэдактары “Свабоды” ды “Нашай Нівы” гэтых людзей асабіста ведаюць і, можа стацца так, што калісьці вымушаны будуць іх назваць (першая); факт спробы рабіць крывавы гешэфт на крыві нацыянальных герояў настолькі сатанінскі, настолькі абуральны, што ніколі (падкрэсьлім, ніколі!) не затрэцца ў беларускай гісторыі (другая)…

Здавалася б, у гэтым месцы можна паставіць тлустую кропку. Але нас тут раптам асяніла яшчэ адна думка: дык сітуацыя з “атрадам П” – ГЭТА Ж МАДЭЛЬ УСЁЙ НАШАЙ БЕЛАРУСКАЙ СІТУАЦЫІ АПОШНІХ ДВУХ ДЗЕСЯЦІГОДДЗЯЎ!!!…

Елавая 5Розьніца толькі ў акторах, месьце ды часе падзей, але іх зьмест той жа…

Судзіце самі:

1. Замест вайны на ўсходзе Ўкраіны мы тут, у Беларусі, фактычна таксама маем вайну, толькі што грамадзянскую, наша задача ў якой супрацьстаяць генацыду-этнацыду беларуска-літвінскага народу, а таксама захаваць нашу дзяржаву;

2. Замест беларусаў-герояў, якія змагаюцца на ўсходзе Ўкраіны, ахвяруючы сваімі жыцьцямі й здароўем, мы тут, у Беларусі, маем адносна невялікую групу шчырых патрыётаў, якія таксама ахвяруюць шмат чым (часам, сіламі, здроўем, працай, сям’ёй, а то і жыцьцямі) і таксама (во супадзеньне!) ніяк не падтрымліваюцца “Захадам”;    

3. Замест групы гешэфтмахераў, сімвалам якой для першай сітуацыі зьяўляецца Елавая, мы тут, у Беларусі, маем амаль усю цяперашнюю афіцыйную “беларускую, аб’яднаную, дэмакратычную” апазіцыю, якая ўзначальваецца ня менш вядомымі праектамі ды асобамі (успомніце хаця б “Хартыю”, “Зубра”), якія вось ужо два дзесяцігоддзі цынічна атрымліваюць на трагедыі беларуска-літвінскага народу свой шматмільённы гешэфт, адначасна зьяўляючыся па выніках сваёй дзейнасьці абсалютна бясплоднымі (а цяпер яшчэ стаяць на нізкім старце, каб, як толькі складуцца спрыяльныя ўмовы, ператварыцца на нашай зямлі ў новых абрамовічаў, дзерыпасак, чубайсаў ды іншых бальцаровічаў, ахметавых, каламойскіх).  

Вядома, адрозьніваецца яшчэ і маштаб зладзейства. Але, паўтарымся, зьмест той жа – сатанінскі!

Адзінае, што ў дзьвюх сітуацыях супадае (і таму не патрабуе выкарыстаньня слова “замест”) – гэта це́невыя асобы з “Захаду”, якія за ўсёй гэтай апазіцыйнай шушарай стаяць. 

Такім чынам, маем поўнае сутнаснае супадзеньне.

Цяпер вам ясна, чаму “наша” апазіцыя ўжо чвэрць стагоддзя ялавая?

І так будзе працягвацца, пакуль дастаткова жорстка ня будзе пастаўлена пытаньне пра адказнасьць за такую “апазіцыйную дзейнасьць” і пакуль ня будзе сфармулявана ясная мэта – нацыянальная дзяржава беларуска-літвінскага народу на грунце яго (найперш яго!) аб’ектыўных інтарэсаў. Што, нагадаем, і зьяўляецца сутнасьцю сапраўднай дэмакратыі…

 

Жыве ВялікаЛітва-Беларусь – Наша Зямля!

Жыве Беларусь,

Каб жыла Нацыя!

    

14 каментарыяў

  1. Павел Біч кажа:

    Шаноўная Рэдакцыя, паслухайце меня, агента усіх выведак, сіяніста, лібераста г.д.і г.д. Каб раскідваць ва усі бакі абвінавачанні трэба мець на руках неаправержымыя факты. У вас іх няма, Ці не маглі Рэдакцыі Свабоды і Нашай Нівы быць спачатку ў захапленні ад таго што беларускіе хлопцы пацягнуліся ваеваць на Украіну?. Вы ж самі былі ў такім захапленні – і Вы і сп. Высоцкі. Яны маглі клюнуць на правакацыю Елавой і даць адзін два артыкул з такім захапленнем. ( у Свабоды я захапляльных артыкулаў не памятую, Нашу Ніву не чынаю – таму не ведаю).. Як толькі Вы праз С. Высоцкага выказалі падазрэнне гэтай афёры ( а яго трэба было чакаць некалькі тыдняў, а можа і месяц) Свабода заткнулась. Я не з’яўляюсь вялікім прыхільнікам Свабоды, таму што артыкулы літвінства яны не бяруць, а каментары часцяком зарезаюць. Што да вашай скаргі што Захад не дае грошы вам, а дае іншым. так гэта тлумачыца яшчэ прасцей. Вы пачалі сваю дзейнасць з аблівання брудам Захада (Польшчы). Так хто ж вам іх дасць? Тады прасіце грошы ў Расеі, ў Кітае, ў Іране. Ненавісць да Захаду у вас большая чым любовь да Беларусі. Тут вы нагадваеце тыповых агентаў Масквы. Прасіце грошы у Пуціна. Памятайце аб презумцыі невінаватасці. Гэта шляхетная пазіцыя.

    • Рэдакцыя кажа:

      Спадар Біч, перад тым як нешта каментаваць, вы павінны хаця б прачытаць тое, што вы спрабуеце крытыкаваць. У іншым выпадку ўсе вашыя недарэчнасьці (і гэта мягка сказана) застаюцца для публічнага агляду. У выніку, вы выглядаеце для людзей а ні трохі ня лепш за нейкага “ананімуса”, які адразу за вамі ў адным радку накрэмзаў цэнтнер бессэнсоўнай лухты. Але ж “ананімус” гэта нейкі прарасейскі троль і ён за сваю “працу” атрымлівае грошы, а вы робіце тое самае задарма…

  2. анонимус кажа:

    Почему белорусофобская? Лукашенко это ваш человек. По нему можно судить о всем белорусском народе)

  3. Павел Біч кажа:

    Сп. Ананімус, гдзе вы убачылі русафобію? З астатнім я згодзен. З 9,5 млн нашага народа 9, 45 гэта белые рашкі. А першы з іх гэта канешне наш Презідент.

    • Рэдакцыя кажа:

      Ну вось, бачыце, спадар Біч, вы ўжо з “ананімусам” ва ўсім згодныя. І нават пРэзідэнт у вас і “наш”, і зь вялікай літары… Навошта ж вы пішаце пра “белых рашак”, калі самі да іх належыце?

  4. Siarhiej кажа:

    Да ведама наведывальнікаў Сайту ад назіральніка за “выбарамі”:
    Гайдук – 5,3%
    Карат – 14,9%
    Лука – 39,0%
    Улах – 4,5%
    супраць усіх – 35,0%
    сапсаваныя – 1,2%
    Гэта раскладка з афіцыйнага пратаколу ў асноўны дзень галасаваньня. ЦВК – брэша!

  5. Павел Біч кажа:

    Сергей, а што далей? Можа быць займемся нарэшце народам? Наша выкрывальніцтва Выбараў не патрэбнае. Пацікаўцесь на чыім летішчэ дагніваюць пратаколы Парушэнняў мінулых Выбараў. Няўжо і ты не можашь перабудавацца і пачаць рухацца наперад? Так і будзешь да канца жыцця далдоніць адное і тое ж? Добра што Рэдакцыя адрознівае троляў ад нетроляў. Народ не адрознівае і уцекае з краіны пад наазвай Белая Русь.

  6. Павел Біч кажа:

    Шаноўная Рэдакцыя, так гдзе адказ на пастаўлены ў загалоўке вашага артыкула пытанне? Вы проста напісалі – што яна ялавая. А чаму яна у нас ялавая? Вы ж не даеце адказа. Толькі канстатуеце. Што уся апазіцыя сволачы, здраднікі і негоднікі? Такога ж не бывае. Ну хто яшчэ акрамя вас правільная апазіцыя? Мурашка? Хто яшчэ?

    • Рэдакцыя кажа:

      Калі-некалі ў нас, спадар Біч, складаецца ўражаньне, што вы проста ня ўмееце чытаць… А вось у тым, што вы ня ўмееце адказваць на нашыя пытаньні, мы ўжо і ўвогуле абсалютна перакананыя.

    • Пан, Біч.
      Нешта Вас нясе не ў той стэп.
      Што Вы гэтым хочаце сказаць?
      Я не маю ніякага дачыненьня да апазыцыі, проста чалавек.

  7. Павел Біч кажа:

    Даўно пытаюся у сп. Мурашкі чаму ён звяртаецца да меня праз “пан”? Дарэчы, Рэдакцыі на заметку – на апошнім пікеце пачуў ад некаторых прапанову -, калі Расея нас анексуе, то трэба пачаць масава перапісвацца на палякаў Вы гэта ужо бачылі ў Гародне. Я даўно казаў, калі не заменім беларусшчыну на літоўскасць (літвінства) такое пачнецца і па усей краіне. Беларусцамі, белымі рашкамі наш народ называцца не хоча. Прачытайце мой апошні артыкул які выстаўлены на сайце ARCHE. Там больш-менш па-навуковаму асветляецца прычына. Цяпершніе ідеолагі белай раашкасці тлумачаць гэта тым што нашу інфармацыйную прастору захапілі расейца. Калі ж у іх запытаешься чаму ім удалося гэта зрабіць, яны успамінаюць Лукашенку. А калі у іх запытаешься чаму такіх як Лукашенка у нас вельмі шмат, яны на новым коле успамінаюць нашы войны з маскоўшчынай. Шызоідна пагружаюцца ў гісторыю, Хаваюцца ў ей каб не думаць.

    • Рэдакцыя кажа:

      Біч: “…трэба пачаць масава перапісвацца на палякаў “.

      У які ўжо раз мы пераконваемся, што вы, спадар Біч, ня толькі сіяніст, а і агент польскага імперыялізму, які, як шакал да мядзьведзем, заўсёды валачэцца ўсьлед за імперыялізмам расейскім…

  8. Павел Біч кажа:

    Шаноўна Рэдакцыя, ну што ж вы дзейнічае так брутальна. Я вам паведаміў што есь такая думка ў народзе. што калі нас акупуе канчаткова Расея. то варта запісвацца на палякаў. Гэта не мая думка. А вы яе прыпісалі мне. Як не сорамна?

    • Рэдакцыя кажа:

      Вы яе распаўсюджваеце – т.б. становіцеся рупарам польскай імперскай прапаганды.
      Наступны раз інфармуйце так, каб польскім імперыялістам не было на карысьць.

Пакінуць каментар

  • Старонкі

  • Катэгорыі

  • Апошнія запісы

  • Архівы